5. Вершы аб жыцці

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

8     У ДАРОЗЕ

 

Як сеў ў цягнiк, усё жыццё

Цячэ, наогул, па-другому:

Змяняцца здатна пачуццё,

Пакуль не вернешся дадому.

 

Няма трывог, пакут, турбот,

Спяшацца нiкуды не трэба,

Душа не плача ад нягод,

Глядзi ў блакiт чароўны неба.

 

А спадарожнiкi гудуць,

Спачатку стрыманыя трохi,

Ўсе таямнiцы выдаюць,

Хапiла б толькi iм дарогi.

 

Хоць i жывеш сярод людзей,

Якiмi можна ганарыцца,

Ды ёсць заўсёды шмат падзей,

Што iмi нельга падзялiцца.

 

Як лёс няшчасцi прынясе,

Ды нельга расказаць нiчога,

Кiдаць патрэбна справы ўсе,

Бо стрэс у змозе зняць дарога.

 

Каб зберагчыся ад бяды,

Iграем ролю для спакою,

Дзе незнаёмы ўсiм, заўжды

Застацца можаш сам сабою.

 

28.09.1992

 

Home Page     Змест

 

18     ЦЫРК

 

Сэрца радасна заб'ецца,

Прэч i гора, i бяду,

Не заўсёды мне ўдаецца,

Але сёння ў цырк iду.

 

Гучна музыка iграе,

Ў цырку радасна заўжды,

Бо душой адпачываю,

Быццам зноўку малады.

 

Як артыстаў стройных бачу,

Падабаюцца мне ўсе,

Прыгажосць у iх, няйначай,

Гiмн прыродзе i красе!

 

Робяць нумары умела,

Справе цалкам адданы,

Дасягненнi i моц цела

Дэманструюць нам яны.

 

Я расчулены без меры,

Як жанчыны паўстаюць,

Ўсе – мiласкiя Венеры,

Гiмн красе яны пяюць!

 

Як прыедзе цырк, то трэба

Паглядзець спектакль хутчэй,

Бо душа ўзлятае ў неба,

Жыць на свеце весялей!

 

4.10.1992

 

Home Page     Змест

 

27     РЫБАЛКА

 

Кожны хобi сваё мае

I служыць яму гатоў,

Клiча рыбка залатая,

Мара песцiць рыбакоў.

 

Нiбы багна, ўраз зацягне

Ў свае моцныя вiры,

З нецярпеннем сэрца прагне

Летняй радаснай пары.

 

Справы трэба ўсе пакiнуць,

Сэрца рвецца вон з грудзей,

Бо мне хочацца закiнуць

Ў рэчку вудачкi хутчэй.

 

Сонца моцна прыпякае,

Не бярэцца рыба зноў,

Але прыгажосць якая

Дорыць цуд з усiх бакоў!

 

Шчасцем свецiцца аблiчча,

Калi тыдзень ўжо прайшоў,

Бо рыбалка моцна клiча,

Нiбы першая любоў.

 

I бясконца выхадныя

Ёй ахвярна аддаю,

Без рыбалкi сэрца ные,

Назаўжды яе люблю.

 

12.10.1992

 

Home Page     Змест

 

64     МIНОР I МАЖОР

 

Што ў даны час ў руках трымаю,

Мне мала – большага хачу,

Цярплiва зорны час чакаю,

Пакуль трываю i маўчу.

 

Хоць здольна думка, здатны рукi

Шукаць я новае люблю,

Хоць вельмi ласы да навукi,

Што да спадобы – не раблю.

 

Ад верша ў сэрцы радасць чую,

Хаця ўжо i не ў першы раз,

Нарэшце, творча зноў працую,

Прыйшоў цяпер мой зорны час.

 

Заўжды мне праца – асалода,

Даўно ўжо стан такi чакаў,

Прыйшла чароўная нагода,

Каб радасць працы атрымаў.

 

Быў надта доўгiм час мiнору,

У смутку ён трымаў душу,

Цяпер прыйшла пара мажору,

За радасць ўдзячны я вершу.

 

Няма у сэрцы месца гору,

Мiнор даруе шмат бяды,

Душы прыемна ад мажору,

Хай шчасце ён дае заўжды!

 

9.12.1992

 

Home Page     Змест

 

86     НОВЫ ГОД

 

Iшлi гады, змянялiсь святы ўраз,

А Новы год, як слуп, стаiць,

Бо гэта дата прымушае нас

Гады пражытыя лiчыць.

 

Жыццё як толькi пачынаецца,

Ўсе святы музыкай гучаць,

А як яно амаль сканчаецца,

Нам аб часовасцi крычаць.

 

Бо свята надта фiласофскае:

Ў iм разам i святло, i змрок,

З гадамi шчасце надта крохкае,

А сум у сэрца робiць крок.

 

Надзея застаецца моднаю,

Што шчасце новае прыйдзе

I доля будзе надта шчодраю,

А гора бокам абыдзе.

 

Як Дзед Мароз грукоча ботамi,

Надзея ўслед за iм бяжыць,

Калi яна перад варотамi,

Ёсць для чаго на свеце жыць!

 

Ўсе спадзяваюцца на лепшае,

Таму i любiць ўвесь народ

У новым годзе свята першае,

Якому назва: «Новы год».

 

31.12.1992

 

Home Page     Змест

 

114     МЭТА СПРАЎ

 

Рашучасць ў справах я цаню,

Не адмаўляюсь, не здаюся,

Калi раблю iх ўпершыню,

Яшчэ настойлiвей бяруся.

 

I думка цэлы час снуе,

Каб вырашыць усе пытаннi,

Рашэннi добрыя дае,

Хоць i складаныя заданнi.

 

Як справу любую зраблю

Сваiмi ўласнымi рукамi,

Панаглядаць пасля люблю:

Не купiш зробленага ў краме.

 

Задачу цяжкую рашу

I на пытаннi дам адказы,

Натхненнем радую душу,

Яно з'яўляецца адразу.

 

Такiм стварыўся чалавек,

Жыццё ён працай аздабляе,

Ад працы маем хлеб павек,

Яна духоўна узвышае.

 

Жыццё i працу цэлы час,

Нiбы ланцуг бясконцы, маем,

Яна дае жыццё для нас,

Ад працы радасць адчуваем!

 

7.09.1993

 

Home Page     Змест

 

128     НАСТАЛЬГIЯ

 

Санная паклалася дарога,

Белiзна бяжыць ўдалечыню,

На душы нязгасная трывога,

Цяжка бегчы хуткаму каню.

 

Так пiсалi век таму паэты,

Напiсаць iнакш не мог нiхто,

А цяпер i да далёкай мэты

Ўраз дамчыць цудоўнае аўто!

 

Ў тэхнiцы паэзii пагрозы,

I паэт ў радках заўсёды рад,

Каб не сустракалась нiзкай прозы,

Сваю думку скiраваць назад.

 

У санях цi ў вабным фаэтоне,

Не было ў той час язды другой,

Седака iмчаць дарогай конi,

Бомка гучна звонiць пад дугой.

 

Iншыя з'явiлiсь экiпажы,

I машыны вабяць, перш-наперш,

Ды збяднелi ўраз пачуццi нашы,

Вельмi цяжка трактар ўставiць ў верш.

 

Бо часы прыйшлi зусiм другiя,

Тэхнiка вакол гудзе штодня,

Па мiнулым мучыць настальгiя,

Каб была ў пачуццях вышыня.

 

14.09.1993

 

Home Page     Змест

 

203     ЛУЖЫ

 

Ў цеплыню i нават ў сцюжу

Мне прыемна стаць у лужу,

На мяне сварыцца мама,

Крочу я па лужах прама.

 

Як па вулiцы iду

Лужу кожную знайду,

Не магу я супынiцца,

Бо i ў сне мне лужа снiцца.

 

Не магу зрабiць нiчога,

Я адзiн, луж вельмi многа.

Як мне не сысцi з дарогi,

Самi ў лужу нясуць ногi?

 

Калi ногi прамачу,

Сварыць мама, ды маўчу,

Трэба ў лужыны ўступаць,

Сам хачу жыццё пазнаць.

 

Я не буду ў лужы мокры,

Бо абутак маю добры.

Прабягу, вярнусь назад,

Кожнай лужы вельмi рад!

 

Падабаецца мне дужа

На маёй дарозе лужа,

Няхай мама зноў сварыцца,

Буду ў лужы станавiцца!

 

3.10.1993

 

Home Page     Змест

 

212     КАША

 

Мама кожны ранак кажа:

Не снеданне будзе каша,

Кашу есцi не жадаю,

З'ем – цукерку атрымаю.

 

Хутка я за стол саджуся,

Кашу есцi не бяруся,

За цукерачку адну

Кашу я не праглыну!

 

Ды цукерка падганяе,

Сiлу неблагую мае,

Таму кашу ем паволi,

Я б не еў яе нiколi!

 

Ды цукерку без праблем

Атрымаю, калi з'ем,

Манку ў момант я даеў

I на маму паглядзеў.

 

Бо цукеркi я люблю

I за iх усё зраблю!

Хiтра робiць мама наша,

Хутка скончылася каша.

 

Калi вырасту, нiколi,

Кашу не забуду,

Я паеў яе даволi,

Есцi больш не буду!

 

7.10.1993

 

Home Page     Змест

 

213     ЛIТАРЫ

 

Кнiжак вельмi многа меў,

Чытаць лiтары не ўмеў,

На малюнках усё знаю,

Лiтар я не распазнаю.

 

Пачаў лiтары вучыць,

Каб мог надпiсы рабiць,

Хаця стаў iх маляваць,

Ды яны ў вушах гучаць!

 

Мне цiкава вельмi стала,

Я малюю iх нямала,

Калi лiтары малюю,

Iх гучанне ясна чую!

 

Усе лiтары я знаю,

Але разам не складаю.

Мама, кнiжку разгартай

I мне крыху пачытай!

 

Склады буду добра знаць,

Змагу кнiжкi пачытаць,

Знаю першыя склады,

Хачу сам чытаць заўжды!

 

Мець буквар жадаю новы,

Усе вывучу ў iм словы,

Падрасту, надыдзе час,

Пайду ў школу ў першы клас.

 

7.10.1993

 

Home Page     Змест

 

214     КАЗКА

 

Мама, мама, зрабi ласку,

Раскажы мне нанач казку!

Спаць пакуль што не жадаю,

З казкi радасць атрымаю!

 

Мама казку расказала,

Iх вядома ёй нямала.

Я яшчэ хачу адну,

Не прыйшла пара да сну!

 

Казку як раскажыш мне,

Бачу дзiўны цуд у сне,

Вельмi ўтульна ў маiм ложку,

Засынаю ўжо патрошку.

 

Я заплюшчыў хутка вочы,

Можа, спаць яны захочуць?

Казкi надта я люблю,

Маму больш люблю сваю!

 

Наказала: трэба спаць,

Буду скора засынаць,

Я цяпер зраблю iначай:

Што не чуў, у снах пабачу!

 

Мама кажа: баю, баю,

Я павольна засынаю,

Мой салодкi будзе сон,

Няхай казкай будзе ён!

 

7.10.1993

 

Home Page     Змест

 

354     ЗОРНАЯ НОЧ

 

Зоркi ззяюць, палае агонь,

Да спадобы мне зорнае неба,

Як далонь твая грэе далонь,

Пэўна, большага шчасця не трэба.

 

Цуд агню ў надта чорнай начы

Назiралi далёкiя продкi,

Дзiўны настрой хачу зберагчы,

Душу вабяць такiя знаходкi.

 

Супынiўся няўрымслiвы час,

Бо ўдалося адведаць былое,

Ля агню так здаралась не раз,

Маладыя кахалiсь абое.

 

Шмат стагоддяў з тых пор намяло,

Гiстарычным засыпала снегам,

Ды каханне гарачым было,

Адгукнулась ў ноч зорную рэхам.

 

Бачу бляск закаханых вачэй,

Дзе каханне, не трэба гаворкi,

Вакол цуд вераснёвых начэй,

Глядзяць з неба, як яблыкi, зоркi.

 

Ззяюць зоркi, палае агонь,

Закаханым цудоўны дарунак,

Мне далонь твая грэе далонь,

Але сэрца сагрэў пацалунак.

 

18.12.1993

 

Home Page     Змест

 

368     ЗАЧАКАЛАСЯ НАВУКА

 

Бывай мая паэзiя, бывай!

Мая любоў i радасцi зарука,

Душу ў абдымках палкiх не трымай,

Яе ўжо зачакалася навука.

 

Па ёй адчуў я горкую тугу,

Ў навуцы ёсць заўжды нектар салодкi,

Ды з вершам развiтацца не магу,

Як быццам ногi ўзятыя ў калодкi.

 

Бяжыць упарта верш мой, як рака,

Нясе ў скарбнiцу вынiкi, як воды,

Нi дня без паэтычнага радка,

Складаю хутка верш без перашкоды.

 

Навуцы трэба трохi пачакаць,

Пакуль яе i горкi час, i чорны,

Хаця цiкава новае ствараць,

Яна яшчэ сустрэне ўзлёт свой зорны.

 

Застаўся без спакою я i сну,

Але зусiм не паддаюсь пагрозе,

Ды выбiраю з двух пакуль адну:

Паэзiя iдзе са мной па лёсе.

 

Бо з радасцю складаю кожны верш,

I творчую не адчуваю муку,

З паэзiяй сябрую перш-наперш,

Яшчэ час застанецца на навуку.

 

31.12.1993

 

Home Page     Змест

 

373     НАДЕЖДА АРЕСТАНТА

 

Жалко, что мы встретились с тобою

И теперь несу свой тяжкий крест,

Лучше бы я кров делил с другою

И не знал тогда бы дальних мест.

 

А теперь сижу я так далече,

Где никто не хаживал ногой,

Где не слышен голос человечий,

Раздаётся только волчий вой.

 

Хоть любил тебя я всей душою,

Даже и любовь не помогла,

Ты всегда пренебрегала мною,

Шлюхой ты осталась, как была.

 

Мне с другими часто изменяла,

И в душе моей горела месть,

Горя я хлебнул с тобой немало,

И, в конце концов, пришлось мне сесть.

 

Отсижу, домой вернусь когда-то,

Раны заживут на сердце вновь,

Встречу я красавицу, что надо,

Воспылает нежная любовь.

 

Но судьба не жалует гарантий,

Может грудь остыть от мощных льдин,

Чтоб не видеть вновь судейских мантий,

Навсегда останусь я один.

 

13.09.1994

 

Home Page     Змест

 

389     КОЦIКI

 

Коцiкi гуляюць у двары,

Мышкi iх нi кроплi не баяцца,

Трэба iм мышэй лавiць ў нары,

Ды яны жадаюць забаўляцца.

 

Зранку iх кармiлi малаком,

Iм мышэй таму зусiм не трэба,

Бо надзею маюць: вечарком

Каўбасы дадуць i з маслам хлеба.

 

Гаспадыня ў хату клiча iх,

Прапануе з'есцi iм каўбаскi,

I бягуць iмгненна удваiх,

Паспытаць каб чалавечай ласкi.

 

З людзьмi разам любяць быць каты,

Безаглядна iх шануюць дзецi,

Гэта нашы меншыя браты,

Сумна жыць без iх было б на свеце.

 

Дзецям люба з iмi пагуляць

Або ўзяць на рукi пры нагодзе,

Радасць ад гульнi каб атрымаць,

Добра, што каты ёсць у прыродзе.

 

Пiльнаваць не хочуць ля нары,

Iм ўсё роўна, што мышэй багата,

Коцiкi гуляюць у двары,

Ежу i цяпло дае iм хата.

 

3.11.1994

 

Home Page     Змест

 

409     УРОКИ ЖИЗНИ

 

Жизнь щедро дарит море грязи,

Она не возведёт в князья,

Слабеют родственные связи

И подло предают друзья.

 

Казалось: не грядёт обиды

За пару верных колких слов,

Но души и сердца закрыты,

Проходит дружба и любовь.

 

У жизни ясное теченье,

Сужается приятный круг,

Чем дальше – больше удаленье,

И меньше милых лиц вокруг.

 

Росли деревья у истока,

Смотрели в воду камыши,

Исток живительный далёко,

Пейзаж не радует души.

 

Река теперь бежит в пустыне,

Вокруг лишь золотой песок,

Жизнь учит мудрости поныне,

Даёт очередной урок.

 

Жизнь накопила море грязи

За много беспросветных дней:

Порвались родственные связи

И нет неправедных друзей.

 

28.11.1994

 

Home Page     Змест

 

435     ВЯРНIСЯ!

 

Я прашу, даруй мяне, даруй!

А калi не зможаш дараваць,

Хоць на развiтанне пацалуй,

Твой падарак буду ўспамiнаць.

 

Я цябе кахала, ты кахаў,

Ды сустрэўся iншы на шляху,

Ён маё каханне разбураў,

Цяпер горка плачу аб граху.

 

Застаюся ў скрусе я адна,

I душу хвалюе неспакой,

Прорва расчынiлася да дна,

Ды няўтульна вельмi быць адной.

 

Ты аддана горача кахаў,

Ды кахання я не зберагла,

Нарабiла нежаданых спраў,

Праз каханне трэшчына прайшла.

 

Час мiнуў, i зразумела я,

Што ты для мяне ўсяго цанней,

Доля ты адзiная мая,

Я кахаю зараз, як раней!

 

Ты вярнiся, я цябе прашу!

Бо пражыць iначай не змагу,

Больш нiколi ўжо не саграшу,

Ты хутчэй развей маю тугу.

 

10.12.1994

 

Home Page     Змест

 

438     ПЛЁТКА

 

Не хочацца багата вельмi знаць,

Бо лiшняе бывае недарэчным,

Чым аб бягучых справах размаўляць,

Лепш разважаць аб сталым i аб вечным.

 

Бо дробных спраў бясконцы карагод,

Як растлумачыць iх iмкнуцца людзi,

Чакаць багата прыйдзецца нягод,

З размоў абавязкова плётка будзе.

 

Не зразумеў хто, хтосьцi недачуў,

Ды вылятаюць плёткi, нiбы кулi,

Хоць праўду кожны ўсё ж перавярнуў,

Сцвярджаюць, што такое самi чулi.

 

Так плётка нараджаецца заўжды,

I не зрабiць нiяк ёй перашкоду,

Гуляць як пойдзе, след чакаць бяды,

Наносiць непапраўную ўраз шкоду.

 

Ды ў плётцы часам подласцi няма,

Хто не дачуе, хто не зразумее,

Ёсць плёткi, што ўзнiкаюць недарма,

Бо подласцi атрута ў плётках спее.

 

Пазбегнуць каб знявагi, мець спакой

I з болем не знаёмiцца сардэчным,

Лепш прытрымаць язык iмклiвы свой

Цi размаўляць аб сталым i аб вечным.

 

12.12.1994

 

Home Page     Змест

 

440     НАРОД I ПАЛIТЫКI

 

Не трэба слоў, патрэбны толькi справы,

Бо вынiку не могуць словы даць,

Яны дадаць зусiм няздатны славы,

Бясконца у прамовах хоць гучаць.

 

Палiтыкi народу абяцаюць,

Бо абяцаць лягчэй, чым што зрабiць,

Ды абяцанак доўгi час чакаюць,

Надзею б ад чакання не згубiць.

 

I сораму няма ад словаблудства,

I колькi можна свой народ дурыць?

Адкуль iдзе славесная распуста?

Палiтыку лепш праўду гаварыць.

 

Чаму нiхто народ не паважае?

Чаму амаль усе мы жабракi?

Бо нашу годнасць здзек i не скрыўджае,

Цi ў беларусаў вечны лёс такi?

 

Выбраннiкаў мы самi выбiралi,

Таму павек iх прыйдзецца трываць,

Каб лепшымi, хоць крыху, самi сталi,

То лепшых i пачалi б выбiраць.

 

Якi народ, такi заўжды палiтык,

Такi палiтык, як i сам народ,

Патрэбна, кiраваў каб аналытык,

Пазбегнуць каб ўсялякiх перашкод.

 

12.12.1994

 

Home Page     Змест

 

492     ХЛУСНЯ

 

Каб людзям iлжэсведкамi не быць,

Даў запавет Гасподзь нам на скрыжалi,

Ды людзi ўсё працягваюць грашыць,

Бо не прымаюць дадзенай маралi.

 

Вакол хлусня, адкрытая мана,

Прыняць сумленнасць не жадаюць людзi.

Няўжо, наш лёс – ўвесь час брахня адна?

Было раней такi, i далей так будзе.

 

Палiтыкi займаюцца хлуснёй,

I не гарыць агнём пад iмi глеба,

Палiтыка трымаецца на ёй,

Таму яна дзяржаве вельмi трэба.

 

I нават падабаецца хлусня,

Яна часцей прыемнаю бывае,

Яе выкарыстоўваюць штодня,

А праўда толькi горка абражае.

 

Калi заўсёды праўду гаварыць,

Па-iншаму душа не дазваляе,

Здаецца людзям, што пачаў хлусiць,

Сапраўднасцi нiхто не давярае.

 

Такiмi Бог адвеку нас стварыў:

Iлгаць, манiць, хлусiць не перастанем,

На барацьбу не трэба трацiць сiл,

Бо iншымi нiколi мы не станем.

 

29.12.1994

 

Home Page     Змест

 

500     НОВЫ 1995

 

Яшчэ адзiн пражылi цяжкi год,

Хоць родны край вайна не зачапiла,

Ды па-жабрацку зноў жыве народ,

Але маўчыць пакуль яшчэ, на дзiва.

 

Пры Сталiне чакалi камунiзм,

Галодныя былi, ды мелi пыху,

Вучылi сталiнiзм i ленiнiзм,

Цяпер аб iх нi духу, анi слыху.

 

Хрушчоў нас кукурузаю кармiў,

Ды досыта яе i не паелi,

Хаця кантроль татальны моцным быў,

Ды за гранiцу з радасцю глядзелi.

 

Нарэшце, Брэжнеў збудаваў застой,

Так-сяк нас нафтадолары кармiлi,

Сплыла iдэалогiя з вадой,

Капiталiзм усё мацней любiлi.

 

Як выйсце, дэмакратыя прыйшла,

Няма цяпер нi хлеба, нi iдэi,

Яна шмат непрыемнасцей дала,

Раскралi зберажэннi лiхадзеi.

 

Што прынясе яшчэ нам Новы год?

На падыходзе дзевяноста пяты,

Цi уздыхне з палёгкаю народ?

Ў магiле выпраўляецца гарбаты...

 

31.12.1994

 

Home Page     Змест

 

526     КАЛЕЙДОСКОП ЖИЗНИ

 

Как счетовод, за годом год

Считают быстрые недели,

То дождь осенний слёзы льёт,

То зимние шуршат метели.

 

Весна несётся, как стрела,

И лето мчится вслед галопом,

В мгновенье жизнь почти прошла,

Раскрасив всё калейдоскопом.

 

То детства видится узор

Цветастый, радостный и яркий,

То юность в радуге. С тех пор

Такие кончились подарки.

 

Всё больше серые тона

В картинах попадаться стали,

И даже светлая весна

Рассеять не смогла печали.

 

Случалась серость не всегда,

Хоть небеса влекли и горы,

Вкраплялась часто чернота

В калейдоскопные узоры.

 

Считает годы счетовод,

Теперь уже лишь только днями,

Картинка чёрная грядёт:

Жизнь встретит зиму со снегами.

 

19.01.1995

 

Home Page     Змест

 

527     АЛЫЙ ЦВЕТ

 

Душа в плаче горестном и стоне,

Сердце изнывает от тоски,

Что завяла красота в бутоне,

Не распустит роза лепестки.

 

Розы куст, на нём одни бутоны,

Роза необычно хороша!

Но у жизни жёсткие законы:

Красота погибла от ножа.

 

И не будет больше аромата

У прекрасных, как заря, цветов,

Красота величием чревата:

Для неё нет добрых чувств и слов.

 

С красотой жестоки и суровы,

В мир она приходит на беду,

Уничтожить лучшее готовы

За величье и за красоту.

 

Не стоят при выборе вопросы,

Всегда сила чёрная права:

Гибнут замечательные розы,

Процветает пышно крапива.

 

Алый цвет – для серости угрозы,

Чёрный ей приятней без затей,

Потому ножи срезают розы

И беду готовят для людей.

 

19.01.1995

 

Home Page     Змест

 

562     ДЕНЬ РОЖДЕНИЯ

 

День рожденья пришёл, день рожденья!

Гости дружно садятся за стол,

Но берут меня всё же сомненья,

Той дорогой ли в жизни я шёл?

 

Жизнь прожита почти до остатка,

Дни рожденья незримо бегут,

Нет в стране, как и раньше, порядка,

Всем, как нищему, платят за труд.

 

Я всю жизнь отходил на работу,

Каждый день точно, словно часы,

Но имею большую заботу:

Вся зарплата – кусок колбасы.

 

Люди нищими стали в мгновенье,

Ведь инфляция съела весь вклад,

Десять лет проявляем терпенье,

Перестройка идёт, говорят.

 

Управляли небрежно Союзом,

СНГ вновь идёт не туда,

Все с голодным теперь ходим пузом,

Грусть наш спутник по жизни всегда.

 

День рождения свой отмечаю,

Ничего уж от жизни не жду,

Будет хуже, уверенно знаю,

Выпить нужно, забыть суету.

 

15.02.1995

 

Home Page     Змест

 

567     ЖЫЦЬ З РАДАСЦЮ

 

Як радасць хваляй у душу прыходзiць,

То значна лепей, чым туга i сум,

Душу яна нiколi не пашкодзiць,

Ў жыццi нiколi не сустрэне глум.

 

Не будзе радасць саграваць бясконца,

Яе след цяжкай працаю здабыць,

Каб у душы яскрава ззяла сонца,

I пра нягоды назаўжды забыць.

 

Бо не заўсёды будзе ў жыццi добра,

А надта кепска можа часам быць,

Вялiкай крыўда будзе або дробнай,

Патрэбна сум у сэрца не пусцiць.

 

I не рабiць нiколi крыўды людзям,

Чужую намагацца дараваць,

Тугi у чулым сэрцы меней будзе,

I можна шчасце радасцi пазнаць.

 

Ды дзе знайсцi ў душы такiя сiлы,

На зло каб толькi адказаць дабром,

I нават хтосьцi як табе нямiлы,

Не трэба, каб гучаў у словах гром.

 

Быць лепш бясконца сцiплым i пяшчотным,

Спакоем iншых пiльна даражыць,

Не прыйдзецца стаць сумным i маркотным,

Бо з радасцю у сэрцы можна жыць.

 

18.02.1995

 

Home Page     Змест

 

602     ПРАЙШЛО БЕЗ СЛЯДОЎ

 

Няма аб чым мне размаўляць з табой,

Ушчэнт усё ў душы перагарэла,

Бо сытая па горла барацьбой

У час, калi яшчэ вуголле тлела.

 

Пачуцце цалкам без слядоў прайшло,

Няма нi крыўды горкай, нi абразы,

Як быццам бы кахання не было,

Майго жыцця надзеi ды украсы.

 

Душа мая спакойная цяпер,

Але гадоў пражытых вельмi шкода,

Дабра хацела для цябе, павер,

Ды перад намi стала перашкода.

 

Кахала палка я, i ты кахаў,

Ды не стрывала цяжкую абразу,

Больш не было пасля прыемных спраў,

Каханне разбурылася адразу.

 

Душы бясконца хочацца кахаць,

Але яна ад крыўды кволай стала,

Спачатку ўсё патрэбна пачынаць,

Шкада, аддана вельмi я кахала.

 

Ды перайшла трываласцi мяжу,

Таму каханне незваротна згасла,

Не пакарыць мне гордую душу,

Якая падлiвае ў агонь масла.

 

7.03.1995

 

Home Page     Змест

 

630     ДЫЯЛОГ

 

 – Не вiнавачу, не хачу зусiм нiчога,

Адно жаданне ёсць: хутчэй цябе забыць,

Я дараваў ў жыццi табе занадта многа,

У розныя бакi цяпер наш шлях ляжыць.

 

Як ранiшнi туман, развеялась каханне,

Прайшло, як лiстапад, мiнула, нiбы дым,

Раней было на шчасце ў марах спадзяванне,

Ды болей ўспамiнаць не хочацца аб тым.

 

Каханне наша, як вясновы цвет, квiтнела,

Здавалась вабным i бязвоблачным жыццё,

Ды, як касцёр, надзея з часам прагарэла,

I шчасце марна адышло у небыццё.

 

Чаму кахання любы цуд не зберагала

I слова гонару ты не змагла стрымаць?

Чаго табе яшчэ для шчасця не хапала,

Што нечакана стала iншага кахаць?

 

– Скажу адкрыта: сваё слова не стрымала,

Ты мог пяшчотна пра каханне гаварыць,

Але галоднаму слоў ўзнёслых надта мала,

Ў каханнi целу стала сытым трэба быць.

 

Душа мая працяглы час цябе кахала,

Адной тэорыяй на свеце не пражыць,

Ды цела доўгi час маё пакутавала,

А год за годам, як рака, ў нябыт бяжыць.

 

16.03.1995

 

Home Page     Змест

 

632     ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС

 

Дзяцiнства i юнацтва тут прайшлi,

Чакае нас са школай развiтанне,

Шмат ведаў мы i сталасць набылi,

Пазналi сваё першае каханне.

 

Усмешак мора радасных вакол!

Цяпер адчулi: школу мы любiлi,

Жыцця перыяд вабны тут прайшоў,

I атэстаты сталасцi ўручылi.

 

Цудоўна ззяе радасць у вачах!

А школьны вальс гучыць ў душы бясконца,

Жыццё прад намi адкрывае шлях,

Ён залацiцца у праменнi сонца.

 

Апошнi школьны развiтальны бал!

I пары ў танцы кружацца шчаслiва,

Дарослым кожны з нас сягоння стаў,

Нам ў невядомасць шлях жыццё адкрыла.

 

Мы дзесяць год са школай пражылi,

I не забудзем, што для сэрца мiла,

Настаўнiкаў, што к ведам нас вялi,

I шчасце, што нам школа падарыла.

 

Вальс школьны ў душах радасна гучыць!

Ноч скончылась, i наступае ранне,

Шчаслiвымi ўсiм хочацца нам быць,

Як ў гэты вечар, вечар развiтання.

 

16.03.1995

 

Home Page     Змест

 

642     АПОШНI МАНАЛОГ

 

У шлях жалобны ўжо даўно збiраюся,

Рыхтуюся у свой апошнi шлях,

I за грахi свае прад Богам каюся,

Заззялi слёзы радасцi ў вачах.

 

Жыццё пражытае, i шлях сканчаецца,

Развiтваюсь, не трэба сумаваць.

Заўсёды кожны з нас iсцi спяшаецца,

Ды для чаго? Хутчэй каб памiраць?

 

Адзiн закон жыцця, да ўсiх дачычыцца,

Бо запар два жыцця не ўдасца жыць,

Жыццё, якое ёсць, не павялiчыцца,

Адзiны вечны шлях ў нябыт бяжыць.

 

Жыццё мiнула ўраз, iмгненне бы адно,

Благое i цудоўнае было,

Выток жыцця не б'е, амаль сухое дно,

Вады ў нябыт багата адышло.

 

На падыходзе смерць, ўсе справы зроблены,

I страху, нават кволага, няма,

Канец бязрадасны, бядой аздоблены,

Не трэба клiкаць, смерць прыйдзе сама.

 

Да пабачэння ўсiм, бывайце, блiзкiя!

Мне дараваць грахi мае прашу!

Ужо iду ад вас, да смерцi блiзка я,

Хай забярэ Гасподзь маю душу.

 

18.03.1995

 

Home Page     Змест

 

671     ЖЕЛАНИЕ

 

Мне не сходился клином свет,

Не раз я горячо влюблялась,

Жизнь позади, а счастья нет,

Итог плохой: одна осталась.

 

Ждала возвышенной любви

И парня лучшего искала,

Прошли, как дым, года мои,

Уже влюбляться перестала.

 

Ведь без любви нелепо жить,

Но нет в кого теперь влюбиться

И нежность некому дарить,

Грусть камнем на душу ложится.

 

Любила я перебирать,

Немало лет с тех пор прожито,

Нельзя старухою назвать,

Но у разбитого корыта.

 

Внебрачная любовь моя

Казалась страстной и блестящей,

Но поняла с годами я:

Любовь не стала настоящей.

 

Я очень разную любовь

На жизненном пути встречала,

Но, если б жизнь началась вновь,

Хотела б одного причала.

 

27.03.1995

 

Home Page     Змест

 

682     ЗБУДУЕМ МАСТЫ

 

Няма аб чым зусiм цяпер тужыць,

Бо цалкам мiж сабой масты спалiлi,

I разам болей не жадаем жыць,

Хоць аб каханнi вечным гаварылi.

 

Хацелi толькi сталага дабра,

Намеры i жыццё не супадаюць,

Таму прыйшла халодная пара,

Наперадзе марозы прычакаюць.

 

Чамусьцi шчасце цалкам не прыйшло,

Ад дзiўных мар няма амаль нiчога,

На сэрца гора цяжкае лягло,

Сканчаецца агульная дарога.

 

Чаму прыйшлi ў трывожны горкi стан?

Дзе грубую памылку дапусцiлi?

Чаму спаткаў ў адносiнах падман?

А як раней мы горача любiлi!

 

Ды што далей? Гарэць цi не мастам?

А, мо, мы iх зарана запалiлi?

Спачатку трэба добра думаць нам,

Напэўна, i не так няшчасны былi?

 

Яшчэ не вечар, можна дараваць,

I новыя цяпер масты збудуем!

Хай назаўжды старыя дагараць,

Каханне па-ранейшаму адчуем!

 

31.03.1995

 

Home Page     Змест

 

722     ЛIСТЫ

 

Як першы лiст я ад каханай атрымаў,

Душу апанавала хваляванне,

Яго бясконца, аж да дзiр, не раз чытаў,

Як быццам у руках трымаў каханне.

 

Каханню нашаму ўжо доўгiя гады,

Яго старонкi зноў перагартаю,

Калi прыходзяць ад цябе цяпер лiсты,

Як i раней, пяшчотнасць адчуваю.

 

Заўжды прыемна мне лiсты твае чытаць,

Як быццам час цудоўна супынiўся!

Памiж радкоў кахання радасць сустракаць,

Зварот душы у маладосць адбыўся.

 

Чароўны надта, нiбы цуд, любоўны лiст,

Лiсты паперы i радкi чарнiла,

Ў iм гоман рэк i шум гаёў, i ветру свiст,

Душы адчуць каханне надта мiла.

 

Жыць сумна аднаму, але iдуць лiсты,

Даруюць сэрцу безлiч асалоды,

Яны – мiж душамi магутныя масты,

Бо не хвалююць з iмi перашкоды.

 

Прыемна вельмi пачытаць твае лiсты,

Але iснуе важкая умова:

Сама дамоў ужо хутчэй вяртайся ты,

Каб зноў пачуць пяшчотнае мог слова.

 

14.04.1995

 

Home Page     Змест

 

724     ЧАМУ РЫДАЛА?

 

Прыемнай не было у нас размовы,

Яна казала толькi: «Не магу!»

Мне болем ў сэрцы аддавалiсь словы

I выклiкалi горкую тугу.

 

А так хацелась прыгажосцi цела!

Трымалi абавязак i мараль,

Яна ступiць праз рысу не хацела,

Як высветлiлась, то дарма, на жаль.

 

Калi жыццё дало ганьбы урокi,

I цяжка iх было перажываць,

Ў душы застаўся болю след глыбокi,

Абразу захацелась адквiтаць.

 

Цяпер яна сустрэчы пажадала,

Як ў казцы пра лiсiцу з жураўлём,

Другая сiтуацыя настала,

Сустрэча адбывалась белым днём.

 

Ад крыўды вельмi горка зарыдала,

Не ведала, што так магчыма быць,

Бо ад мяне хацела надта мала:

Сваё каханне толькi падарыць.

 

Мiж першай i другой сустрэчай нашай

Лягла прастора i ляглi гады,

Ды да абеду трэба мiска з кашай,

Бо апетыт бывае не заўжды.

 

15.04.1995

 

Home Page     Змест

 

773     ПОЖНЯ ЖЫЦЦЯ

 

Свой шлях жыцця прайсцi павiнен кожны,

Усе яго этапы, да мяжы,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Знаходзiць смутак месца у душы.

 

У думках чарадой жыццё праходзiць:

Аралi як i сеялi раллю,

Ды намагалiсь сiлы як знаходзiць,

Каб збажыну ў засек сабраць сваю.

 

Бяжыць бясконца пожня пад нагамi,

Але цiкава i па ёй iсцi,

Вiтае залатымi дыванамi,

I, як раней, шмат радасцi ў жыццi.

 

Шлях залаты дасць сэрцу асалоду,

Зялёны можна толькi ўспамiнаць,

Шукаць патрэбна ў золоце нагоду,

Каб поўны кубак шчасця атрымаць.

 

Iсцi iржэўнiк трохi замiнае,

Але нiчога, можна патрываць,

Ў нябёсы ад красы душа ўзлятае,

Як ў маладосцi, хочацца кахаць.

 

Хаця iсцi прыходзiцца па пожнi,

Ды ёсць яшчэ багата любых спраў,

Ў жыццi этап хай доўжыцца апошнi,

I хочацца, каб ён шчаслiвым стаў.

 

29.04.1995

 

Home Page     Змест

 

794     НЯШЧАСНЫЯ

 

Каханне, радасць, шчасце i пяшчота

Нiколi цалкам не даюцца ўсiм,

Хоць кожнай вабны мець набор ахвота,

Не карыстацца каб ў жыццi благiм.

 

Але ўзнiкаюць кепскiя умовы,

Што шчасце прападае, нiбы дым,

Дзяўчатам аб каханнi кажуць словы,

Зрабiць лёс абяцаюць залатым.

 

Дзяўчаты не кахаюць, а выходзяць,

Каб замужам уладкаваць жыццё,

Ды без кахання шчасця не знаходзяць,

I цалкам марным будзе набыццё.

 

Мужчына заўжды любую кахае

I хоча мора шчасця падарыць,

Ды толькi з часам сэрцам адчувае:

Быць шчасцю цi нiколi ўжо не быць?

 

Ўтвараюцца жыццёвыя памылкi:

У марах – цуд, на справе – рэкi слёз,

Бо шчасця недарэчныя абрыўкi

Жанчынам шчодра падаруе лёс.

 

Не прыйдуць радасць, шчасце i пяшчота,

Калi кахання ўзнёслага няма,

Сям'ю чакае сталая маркота,

I лепшага чакаць амаль дарма.

 

8.05.1995

 

Home Page     Змест

 

836     ПАТРЭБНАСЦЬ

 

Абавязкова трэба быць патрэбным,

З табой сустрэцца нехта каб жадаў,

Iнакш жыццё становiцца ганебным,

Калi для ўсiх ўжо непатрэбным стаў.

 

Не для сябе жывуць на свеце людзi,

Патрэбнасць iншым рухае ў жыццi,

Калi такой патрэбнасцi не будзе,

З жыцця спакойна можна прэч пайсцi.

 

Цi нас кахаюць, або мы кахаем,

Цi аб'яднае шэраг вабных спраў,

Калi сваю патрэбнасць адчуваем,

Яшчэ ў жыццi час горшы не настаў.

 

Каб стала радасць мець, патрэбна справа,

I трэба сэрцам радасным кахаць,

Гадоў хоць назбiралася нямала,

Патрэбнасць будзе у жыццi трымаць.

 

Калi ў жыццi нiчога бльш не трэба,

I сэрца абыякавасць гняце,

Душа ад шчасця не ўзлятае ў неба,

Бо горкая пара жыцця iдзе.

 

Каб нешта моцна у жыццi трымала,

След некага з пяшчотнасцю кахаць,

I каб была бясконца любай справа,

Бязмежную каб радасць адчуваць.

 

25.05.1995

 

Home Page     Змест

 

844     НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Якое шчасце волю мець заўсёды!

Добраахвотны скончыўся прымус,

Няма нiчога даражэй свабоды,

Як ў вымушаных справах не загруз.

 

Пара ўраз пенсiённая настала,

Цяпер i пачынаецца жыццё,

Наперадзе гадоў яшчэ нямала,

А ў сэрцы маладосцi пачуццё.

 

Быць вольным, нiбы птушка, так цудоўна!

Спраў, любых сэрцу, трэба ўдосталь мець,

Даюць натхненне справы, безумоўна,

Рабiць iх неабходна захацець.

 

Наперадзе шырокая дарога,

I намагацца трэба так iсцi,

Каб захапленняў назбiралась многа,

Каб вабiла цiкавасць у жыццi.

 

Ў душы тугi нi кропелькi не будзе,

I радасцi не замiнуць гады,

Запал юнацкi зноў душа набудзе,

Прыемна, калi сэрцам малады.

 

Не трэба часу пенсii пужацца,

Бо надыходзiць навае жыццё,

Яшчэ мажлiва нават закахацца,

Збiрацца непатрэбна ў небыццё.

 

29.05.1995

 

Home Page     Змест

 

855     СIЛА ЖЫЦЦЯ

 

Якая сiла у жыцця!

I не падумаў бы нiколi:

На дасе, ў купачцы смецця

Раслi маленькiя таполi.

 

Хаця умоў зусiм няма,

Бо харчавання недаволi,

Але жывуць сабе дарма,

Не праклiнаюць горкай долi.

 

Ў благiх умовах цяжка жыць,

Каб жыць, патрэбна сiла волi,

Жыццём лепш трэба даражыць,

На дасе робяць так таполi.

 

Калi складанае жыццё,

Яно паганым можа здацца,

Адчуць каб шчасця пачуццё,

След ўпарта за жыццё змагацца.

 

Цудоўна ў свеце iснаваць,

Хоць кепскiя ў жыццi умовы,

Жыццё патрэбна больш кахаць,

Не весцi горкiя размовы.

 

Якая сiла у жыцця!

На дасе выраслi таполi,

Хоць цяжка жыць, ды небыцця

Не пажадаў нiхто нiколi.

 

4.06.1995

 

Home Page     Змест

 

874     ВАНДРАВАННЕ

 

Сэрца клiча няспынна дарога,

Бо цудоўна заўжды вандраваць,

Ад вандроўкi уражанняў многа,

Незвычайнае люба пазнаць.

 

Стала клiча ў паход невядомасць,

Прыгажосць непазнаных мясцiн,

Бо душа набывае маёмасць

Ад красы незабыўных карцiн.

 

Ад пачуццяў душа заспявае,

Яе здатна вандроўка сагрэць,

Бо наросхрыст душу адкрывае,

Каб пачуццi чароўныя мець.

 

Спаткаць цяжка натхненне у хаце,

Прыгажосць – харчаванне душы,

Лепш па роснай прайсцi сенажацi,

Пасядзець над рачулкай ў цiшы.

 

Быць у русе прыемна заўсёды,

Паглядзець на азёры, лясы,

Прапускаць непатрэбна нагоды

Радасць мець ад чароўнай красы.

 

Сэрца клiчуць шляхi i дарогi,

Горы, рэкi, лясы, гарады,

Каб душою не стаць, як убогi,

Вандраваць трэба смела заўжды.

 

15.06.1995

 

Home Page     Змест

 

925     НЕ СТАЎ ГАРАДСКIМ

 

Чароўна ад шэпту чароту,

Цудоўна, калi шумiць гай,

Iх слухаць я маю ахвоту,

Бо горш, як скрыгоча трамвай.

 

Прыемны мне водар духмяны

На поўныя грудзi ўздыхаць,

У лесе становiшся п'яны,

Бо дрэнна, як трубы дымяць.

 

Слых вабiць, як птушкi спяваюць,

Мелодыi звонка гучаць,

Галоўкамi кветкi кiваюць,

Горш, шыны калi шапацяць.

 

Любiў лес i рэчку заўсёды,

Мiнула багата гадоў,

Але не прайшла да прыроды

Нязгасная ў сэрцы любоў.

 

Такiм, як ў дзяцiнстве, застаўся

I буду давеку такiм,

Хоць горад мяне не цураўся,

Не стаў я дасюль гарадскiм.

 

К сабе мяне цягне прырода,

Натхненне i радасць дае,

Як толькi здарыцца нагода,

Адведаць жадаю яе.

 

11.07.1995

 

Home Page     Змест

 

941     ДАРОГА I НАСТРОЙ

 

Як ад'язджаеш, настрой сумны нейкi,

Ды смутку ў сэрцы волi не даю,

Зноў колы адбiваюць такт, i рэйкi

Спяваюць песню вечную сваю.

 

Няўтульная i цяжкая дарога,

Ды добра ад натхнення на душы,

Бо новага пабачыць можна многа,

Каб сэрцу зведаць радасць без мяжы.

 

Жыццё пачуццi шчодра напаўняюць,

Ды вынiк ад iх розны можа быць,

Цудоўна, калi сум i боль знiкаюць,

I радасць, нiбы гiмн жыццю, гучыць.

 

Таму люблю далёкую вандроўку,

Бо здатна яна настрой узнiмаць,

I хочацца хутчэй ў дарогу зноўку,

Дынамiку жыцця каб адчуваць.

 

Люблю вандроўку, як з выгодай еду,

Цi пехатою прыйдзецца iсцi,

Яна – акенца назiрання свету,

Прыдбаць каб радасць праз яго ў жыццi.

 

Жыццё было каб вабным i чароўным,

Не трэба сядзець дома у цiшы,

Вандроўка прапануе, безумоўна,

Шмат шчасця для дапытлiвай душы.

 

19.07.1995

 

Home Page     Змест

 

946     ЗВАРОТ МIНУЛАГА

 

Гляджу, як убiраюць жыта:

Жнуць, косяць, вяжуць у снапы,

Працэс стары, даўно забыты

Ад абмалоту да сяўбы.

 

Замест палёў вакол палеткi,

Замест камбайна серп з касой,

Ад працы пот на тварах едкi.

Мо лёс цяпер спаткалi свой?

 

Замест калгасаў сталi фермы,

Жыццё не зрушылась нiяк,

Бо людзям толькi псуюць нервы,

Застаўся селянiн бядняк.

 

Цi будзе эфектыўнай праца,

Як тэхнiкi амаль няма?

Не трэба нават намагацца,

Бо страцiцца iмпэт дарма.

 

Снапы у бабкi зноў збiраюць,

Як быццам ў хронiцы кiно,

Часы былыя ўспамiнаюць,

Хаця яны прайшлi даўно.

 

Цi будзе шчасце ў нашых хатах,

Як вернецца мiнулы час?

Прыйшло з мiнуўшчыны багата,

Мо лапцi вернуцца да нас?

 

21.07.1995

 

Home Page     Змест

 

960     ЗНОЎ ДАРОГА

 

Дарога клiча, зноў дарога,

Уражанняў здабыць каб шмат,

Не замiнае мне нiчога,

Заўсёды ехаць вельмi рад.

 

Грымяць па рэйках дружна колы,

I рытм ствараецца ў душы,

Ўзнiкаюць добрыя умовы

Пад сталы рытм складаць вершы.

 

Мiльгаюць сосны i бярозкi,

Лугi, балоты i палi,

Раллi прыгожыя палоскi,

Вакол чароўны цуд зямлi:

 

Цi ворыва, як вугаль, груды,

Зялёны памiж iх агрэх,

Бо прыгажосць навокал ўсюды,

Яе не бачыць проста грэх.

 

Прыметна многае ў дарозе,

Шмат дзiўных рэчаў i прыгод,

На месцы як сядзець, не ў змозе

Пабачыць столькi i за год.

 

Iмкнуся з радасцю ў дарогу,

Каб для душы iмпэт набыць,

Пакуль магу, падзяка Богу,

Яшчэ i ездзiць, i хадзiць.

 

28.07.1995

 

Home Page     Змест

 

962     РУКЗАК

 

Непатрэбны каштоўня рэчы,

Пад нагамi не трэба мне брук,

Я рукзак накiдаю на плечы,

Колаў слухаю радасны стук.

 

З рукзаком прайшоў горы крутыя,

У мяне ён з далёкай пары,

Мы калiсьцi былi маладыя,

А цяпер ён, як я, ўжо стары.

 

Ды дарма, мы яшчэ разам ходзiм,

I наперадзе доўжыцца час,

У адзiнстве натхненне знаходзiм,

Бо запал на вандроўку не згас.

 

Мы з iм рэкi i горы вiталi,

Я нiколi яго не кiдаў,

Яго фарбы ўвесь час выцвiталi,

Як i я, ён сiвым цяпер стаў.

 

Але мы, як заўжды, ўсюды разам,

Без яго я нiяк не магу,

Паднасiўся рукзак моцна з часам,

Ды пяшчотна яго берагу.

 

Гавару аб пачуццi я смела,

Дарагi ён цяпер вельмi мне,

Для мяне ён ужо частка цела,

I таму даражэй удвайне.

 

29.07.1995

 

Home Page     Змест

 

980     ИЗМЕНИЛАСЬ МОДА

 

Ходят стройные, как лани,

Разбегаются глаза,

Голова моя в тумане:

Все почти идут в трусах.

 

Сильно изменилась мода,

Не былые времена!

Секс в почёте у народа,

Распустилась вся страна.

 

Раньше юбки, комбинашки

Прикрывали телеса,

Теперь чётко видны ляжки

И вся прочая краса.

 

Прежде, чтоб увидеть это,

Приходилось попотеть,

Теперь можно всё, не где-то,

А на улице смотреть.

 

Нагота меня смущает,

Наяву хоть – как во сне,

Лани в трусиках шагают,

Кипит молодость во мне.

 

Нет куда от них деваться,

Ходят, чтоб мужчин смущать,

После будут обижаться,

Повод нечего давать.

 

5.08.1995

 

Home Page     Змест

 

985     ЗАМКНУТАЕ КОЛА

 

Не жывеш нiколi па уласнай волi,

Кожны годны значна лепшага жыцця,

Вецер вые ў полi, што няма патолi,

Цяжка i ў нявестках, цяжка i ў зяцях.

 

Нават калi родны, хоча быць свабодны,

Кожны сваю долю хоча сам ствараць.

Як ты будзеш годны, як зусiм няродны?

Як сябе прымусiць песцiць i кахаць?

 

Слова рэжа вуха, i на сэрцы скруха,

Як сябе камусьцi трэба пакарыць,

Ў сэрцы моцны грукат, душа ные глуха.

Як ў такiх умовах можна добра жыць?

 

Што нi крок, адразу крыўда i абраза.

А чаму не вабiць зладжаны спакой?

Колькi яшчэ часу прыйдзецца быць разам

I калi, нарэшце, адпачыць душой?

 

Як прыйдзе нявестка разам жыць у хату,

Яна будзе горай дачушкi сваёй,

Гора п'е багата, з часам у адплату

Робiць, як калiсьцi ўсё рабiлi ёй.

 

I замкнецца кола, жыццё крочыць квола,

Ды яго не спынiш, хуценька бяжыць,

Ёсць адна умова, каб сагрэла слова:

Трэба жыць не разам, лепш асобна жыць.

 

10.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz