2. Вершы аб вайне. Вайна, бясконцая вайна...

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

357     БЯЗЛIТАСНАСЦЬ

 

Жыццё якiм бы цяжкiм не было,

I як бы жорстка доля нас не бiла,

Стараемся, каб хутка не пайшло,

Для кожнага яно бясконца мiла.

 

Хоць жорсткае i цяжкае жыццё,

Бо кожны ежай служыць для другога,

Раней, чым перайсцi у небыццё,

Жыццё бароняць моцна, як ёсць змога.

 

Жывым бязмерна цяжка ў згодзе жыць,

Надзённы хлеб – жыццё другой iстоты,

I мiласэрным немагчыма быць,

Каб для свайго жыцця не зведаць шкоды.

 

Зусiм ў умовах iншых чалавек,

Другiх ён для свайго жыцця знiшчае,

Граху хоць хтосьцi не рабiў павек,

Ды мяса смак дзiвосны адчувае.

 

Не толькi меншых мы братоў сваiх,

Каб падтрымаць сваё жыццё, знiшчаем,

Так створан свет, i трэба есцi iх,

Але людзей таксама забiваем.

 

Гiсторыя – бясконцая вайна,

Чаму ў людзей звярыная прырода?

Чаму адвеку нелюбоў дана,

Бязлiтаснасць да iншага народа?

 

20.12.1993

 

Home Page     Змест

 

432     ЦI ДАРУЕ?

 

Няма спакою ў свеце i не будзе,

Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?

Паводзяць агрэсiўна надта людзi,

I доўжыцца бясконцая вайна.

 

Ёсць моцныя падставы для сумнення,

Што самы разумнейшы чалавек:

Чаму свой розум, iнтэлект, уменне

На зброю шчодра марнаваў павек?

 

Незразумела, як магло адбыцца,

Што нiшчыць чалавека чалавек?

Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,

Багата нацякло крывавых рэк.

 

Чаму нацыянальная нязгода

Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?

Чаму жаданне моцнага народа

Заўсёды слабы цалкам пакарыць?

 

Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,

Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,

Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,

Жыццё бязглузда людзi аддаюць.

 

Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,

Адны ваююць, iншыя глядзяць.

Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,

Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?

 

8.12.1994

 

Home Page     Змест

 

528     БИТВА ЗА СВОБОДУ

 

Невероятно! Быть того не может,

Бомбит Россия собственный народ,

Теперь Чечня оружия не сложит,

От горцев месть кровавая грядёт.

 

Солдаты, танки, пушки, самолёты

Шли в Грозный, словно на Берлин, вперёд,

Приказы отдавали патриоты,

Боёв им не изведать и невзгод.

 

История России показала,

Что верить ей не стоит никогда,

Шестую часть Земли завоевала,

Народам многим встретилась беда.

 

В руины город Грозный превратили,

Теперь там современный Сталинград,

Народы мира честь свою забыли,

И, как набрали в рот воды, молчат.

 

И говорят, что внутреннее дело.

Но где же совесть? Гибнет ведь народ.

И почему так действуют несмело?

Фашизм вновь над Европою встаёт.

 

Народ Чечни – чеченцы, нет другого,

Войну крупномасштабную ведёт,

Им всем свобода стоит дорогого,

Но честь неустрашимо в бой зовёт.

 

20.01.1995

 

Home Page     Змест

 

553     НЯЎЖО?

 

Шляхi людзей, шляхi народаў!

Iх не пазнаць, не зразумець:

Адным – бясконца перашкоды,

Другiм гучыць аркестраў медзь.

 

Стаяць нялёгкiя пытаннi,

Ды не знайсцi на iх адказ,

Адны жывуць у працвiтаннi,

А iншым несцi крыж ўвесь час.

 

Чаму здарылась так адразу,

Што падзялiў няроўна Бог?

Але дасюль няма адказу,

Чаму раўней дзялiць не змог.

 

Народы моцныя заўсёды

Малым народам неслi боль.

Адкуль жаданне надаць шкоды

I быць вытокамi нядоль?

 

Але вайна iдзе бясконца,

Як свет iснуе, з тых часоў,

Хто моцны, месца ўзяў пад сонцам,

А слабы ў небыццё пайшоў.

 

Няўжо жывуць на свеце людзi,

Каб ваяваць i забiваць?

Няўжо вайна надалей будзе,

Нiколi мiру не чакаць?

 

10.02.1995

 

Home Page     Змест

 

578     ЧЫНIМ ЗЛО

 

Заўсёды там, дзе трэба i не трэба,

Аб людзях лепш прыемна гаварыць.

Ды, як яшчэ трымае катаў неба,

Якiя могуць жах другiм рабiць?

 

Гiсторыя народаў паказала,

Што крочыць перманентная вайна,

I ў нашы днi крывi бяжыць нямала,

Заплачана вялiкая цана.

 

Шмат войн ганебных людзi ўжо ўчынiлi,

Цяпер iдзе вайна у свеце зноў,

Бязлiтаснымi людзi к iншым былi,

Хоць кажуць пра празменную любоў.

 

Ваююць беспадстаўна i бясконца,

За што салдат загiне малады?

Заззяе над планетай мiру сонца

Цi войны будуць панаваць заўжды?

 

Такому нават цяжка i паверыць,

Ды людзi не сканчаюць ваяваць,

Змагаюцца ў баях бакi, як зверы,

Але дзяржавы iншыя маўчаць.

 

Навошта дыфiрамбы пяюць людзi?

Упарта трэба праўду гаварыць,

Што захлiснула жорсткасць нашы грудзi,

I зло бясконца будзем зноў чынiць.

 

24.02.1995

 

Home Page     Змест

 

606     ПРАВА СIЛЫ

 

Чаму нiяк не знойдуць людзi згоды?

Чаму шчаслiва ў мiры нам не жыць?

Чаму ваююць цэлы час народы?

Чаму жыццё ў агнi вайны гарыць?

 

Свет моцныя народы падзялiлi,

Слабым нiяк свбоды не даюць,

Жадаюць, пра свабоду каб забылi,

Як жылi, так далей няхай жывуць.

 

Народ заўжды iмкнецца да свабоды,

Як для яго ганебны рабскi стан,

Iмкнуцца волi дамагчысь народы,

Iм прапануе свет пакуль падман.

 

Цяпер за непарушныя гранiцы

Заўжды дзяржавы моцныя стаяць,

Яны нiяк нязгодны пагадзiцца

Малым народам мiрна волю даць.

 

Хто даў народам моцным гэта права,

Другiх народаў долю вырашаць?

Зямлi сваёй, напэўна, iм замала?

Даваў хто права iншых пакараць?

 

Калi дзяржава моцная, ёсць сiла,

I сiла замяняе шэраг праў.

Народу быць пакораным нямiла,

Пртрэбна, кожны каб свабодным стаў.

 

8.03.1995

 

Home Page     Змест

 

639     ДАРЭМНЫЯ АХВЯРЫ

 

Ужо нас паўстагоддзя аддзяляе

Ад светлых дзён, калi перамаглi,

Не жыў хто ў горкi час, i не ўяўляе,

Як цяжка смутны шлях вайны прайшлi.

 

Усе аддана з ворагам змагалiсь,

Да перамогi не усе дайшлi,

Байцы бясконца з смерцю сустракалiсь,

Шмат iх ляжыць даўно ў сырой зямлi.

 

Больш дваццацi мiльёнаў смерць прынялi,

Магчыма, страты марнымi былi?

Калi перамаглi, дабра чакалi,

Але концлагер дома набылi.

 

Даўно ляжаць ў сырой зямлi салдаты,

За што змагалiсь, як цяпер пазнаць?

Надзей даваў багата сорак пяты,

Падняць бы iх з магiл i запытаць.

 

За тое, што мы маем, аддавалi

Яны сваё бясцэннае жыццё.

Цi кепскi вынiк у той час чакалi,

Калi павек пайшлi у небыццё?

 

Ўжо ззаду паўстагоддзя. Перамога.

Але фанфар ў душы зусiм няма.

Не дамаглiся ў барацьбе нiчога.

Ахвяры былi зроблены дарма.

 

18.03.1995

 

Home Page     Змест

 

942     ПАРА АПАМЯТАЦЦА

 

Чэчня i Югаславiя, Руанда.

Неверагодна! Ды так можа быць:

Народ мацнейшы чынiць, нiбы банда,

Пад iм зямля чамусьцi не гарыць.

 

Праз ўсё жыццё цягнулiсь стала войны,

Як i раней, яны iдуць цяпер.

Наогул, звацца мы людзьмi прыстойны?

Такога зла не чынiць нават звер.

 

Палiтыкi народ не паважаюць,

Ды iх на зло амбiцыi вядуць,

Людзей жыцця без сэнсу пазбаўляюць,

Няўжо к iм ў снах ахвяры не прыйдуць?

 

Заўжды нацыянальныя iдэi

Злачынны былi ў каранях сваiх,

Ахвярамi ў вайну былi яўрэi,

Цяпер знайшлi ахвяр зусiм другiх.

 

На шчасце маюць права ўсе народы,

Ды ў слабых шчасця кропелькi няма,

Хоць кроўю дамагаюцца свабоды,

Як мала сiл, змагаюцца дарма.

 

Iмперыi бясслаўна распадалiсь,

Дарэмна не прайшла людская кроў,

Пара, каб тыя ўжо апамяталiсь,

Iдэi выпрацоўвае хто зноў.

 

19.07.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz