15. Вершы аб творчасці

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

58     НА СУД ЧЫТАЧУ

 

Мне аддаваць хацелась болей,

Чым асабiста сабе браць,

Але за доўгi час нiколi,

Што меў, нiяк не мог аддаць.

 

А скарб цудоўны – мае веды,

Якiя ўпарта здабываў,

Цяклi бяссэнсава да Леты,

Нiхто забраць iх не жадаў.

 

Мне шлях закрылi у навуку,

Хоць шмат чаго мог там сказаць,

Каб не цярпець ад ведаў муку,

Прыйшлося думкi вершаваць.

 

Я вершы пра жыццё складаю,

Самому што прыйшлось пазнаць,

Пачуццi iншых адчуваю,

Аналiз iх жадаю даць.

 

Аналiтычны верш заўсёды

Павiнен зразумелым быць,

I логiку з любой нагоды

Непажадана ў iм згубiць.

 

На суд чытацкi даю творы

I шчырай крытыкi хачу,

Пра лёс iх ў паэтычным моры

Сказаць належыць чытачу.

 

3.12.1992

 

Home Page     Змест

 

60     ПАЖАДАННЕ

 

Нядаўна толькi вершы стаў складаць,

Ды творчае натхненне цалкам зведаў,

Жыццё жадаю ў iх адлюстраваць,

Каханне, здраду, радасцi i беды.

 

Апавядаць iмкнуся чытачу,

Што бачыў сам i вельмi добра знаю,

Нiкому запярэчыць не хачу,

У вершах свае думкi выкладаю

 

I з захапленнем новы твор пiшу,

Жадаю, добры плён каб вершы далi,

Запалi чытачу хутчэй ў душу,

I хочацца, каб iх надрукавалi.

 

I была змога творы пачытаць,

Каб чытачы верш сцiплы ацанiлi,

Каб ведаў: iх далей яшчэ складаць

Або i тыя непатрэбны былi.

 

Нiхто няздатны лепей раду даць,

Чым здольны суд чынiць спецыялiсты,

Мне рукапiсы трэба паказаць,

Каб ацанiлi iх сябры-лiнгвiсты.

 

I вершам пажадалi: «Ў добры шлях!»

Была каб плённай доўгая дарога,

Каб з вершаў збудаваўся дзiўны гмах

I годных сярод iх знайшлося многа.

 

7.12.1992

 

Home Page     Змест

 

77     ТВОРЧЫ ПРАЦЭС

 

Для песнi маю свае словы,

Не стаў нiкога пераймаць,

Пiсаць амаль заўжды гатовы,

Радкi умомант рыфмаваць.

 

Нiколi не складаў я вершы,

Ды iх пачаў выразна чуць,

Як толькi запiсаў з iх першы,

Як зданi, мне ў душу iдуць.

 

Ды не лiчу сябе паэтам,

Паэт яшчэ я нiякi,

Пакуль зусiм не вершы гэта,

А вершаваныя радкi.

 

Пра лес i сонечнае ранне

Прыгожа можна напiсаць,

Ды пра жыццёвыя пытаннi

Найболей верш люблю складаць.

 

Не для сваёй пiшу карысцi,

Як пойдзе творчасць у мяне?

А, можа, хтосьцi i калiсьцi

I ў мае вершы зазiрне?

 

Ды, мо, i нецiкава будзе,

Магчыма... Як наперад знаць?

Каб пазнаёмiлiся людзi,

Саспеў час верш публiкаваць.

 

20.12.1992

 

Home Page     Змест

 

90     ПАЭТ I ПIСАР

 

Ў паэзii свае законы:

Паэт адчуе час бяды,

Як трэба перакiнуць тоны

Славеснай для радка руды.

 

Другая справа – проста пiсар,

Ён пiша тое, што дадуць,

Хаця i не славуты рыцар,

Але радкi ўраз здольны чуць.

 

Радкi бягуць, не мучыць стома,

Бо рыфма просiцца сама,

Адкуль прыходзiць – невядома,

Працэс даследаваў дарма.

 

Нiколi не пiсаў я вершы,

Не думаў нават iх складаць,

Пiшу ўжо не дзесятак першы,

Бо iх шкада не запiсаць.

 

Мо, з часам перайду ў паэты,

Як буду ўпарта працаваць,

Мне па душы занятак гэты:

Па рытму словы расстаўляць.

 

Сябе паэтам не рахую,

Паэтам звацца не хачу,

Пiшу ўсе словы, што пачую,

Сябе я пiсарам лiчу.

 

14.07.1993

 

Home Page     Змест

 

97     МАГУТНЫ ВЫТОК

 

Пiшу зусiм замала часу,

Няцяжка вершы мне складаць,

Ды не хачу, каб iх адразу

Пачалi ў прэсе друкаваць.

 

Мой верш напеўнай песняй льецца,

Не Маякоўскi я. О, не!

Пiсаць, як ён, не удаецца,

Яго узор – не для мяне.

 

Пiшу свой верш або складаю,

Натхненне для душы каб мець,

Працэс цудоўны назiраю,

Хачу сакрэты зразумець.

 

Не ставiцца нiколi мэта,

Што напiсаць i як сказаць,

Бо падсвядомасць здольна гэта

Аўтаматычна вызначаць.

 

Уважлiва патрэбна слухаць,

Як струны загучаць ў душы,

Алоўкам трэба хутка рухаць,

Каб нарадзiлiся вершы.

 

Хоць вершаў не складаў нiколi,

Ды ў невядомасць зрабiў крок,

Тэм, рыфм i слоў заўжды даволi,

З душы магутны б'е выток.

 

31.08.1993

 

Home Page     Змест

 

106     САСТАЎНЫЯ ТВОРЧАСЦI

 

Ствараць магчыма, безумоўна,

Шмат вабных вершаў без мяжы,

Як сэрца стукае няроўна,

Як прыгажосць жыве ў душы.

 

Бо беспадстаўна намагаца,

I марны крок рабiць дарма,

Калi душой не хвалявацца,

Як пачуцця красы няма.

 

Умова творчасцi ўсялякай –

Сплаў iнтэлекту i душы,

Калi памецiў Бог адзнакай,

Складуцца добрыя вершы,

 

Як iнтэлект дае магчымасць

Ураз канву верша ствараць,

Але патрэбна мець гуллiвасць,

Каб пажадаў чытач чытаць.

 

Каб у радках быў водар ружы

I абуджалась пачуццё,

Красой каб запаўнялiсь душы,

I шчасцем поўнiлась жыццё.

 

Як к справе падысцi аддана,

Складанне вершаў – дзiўны цуд,

Пiсаць радкi мне нескладана

З натхненнем ўзнёслым без пакут.

 

4.09.1993

 

Home Page     Змест

 

112     МАЯ ДАРОГА

 

Чытач мой – сталы субяседнiк,

Калi пiшу, ён прада мной,

А верш – магутны пасярэднiк,

Нас звяжа думкаю адной.

 

Арыгiнальнасцi замала

У вершы з думкамi ўвайшло,

Бо ўсё, што ёсць, ужо бывала,

I ўсё, што будзе, ўжо было.

 

Аднолькавыя ўсе праблемы,

Пакуль iснуе белы свет,

Не прапануе новай тэмы

I генiяльнейшы паэт.

 

Паэтаў ў свеце вельмi многа,

Ды, ўсё ж, аднолькавых няма,

У кожнага свая дарога,

I крочаць ёю нездарма.

 

Хай песня не здаецца новай,

Але павiнна быць свая,

Пачуццi ўзнёслыя асновай

Для вершаў выбiраю я.

 

I веру: час жаданы будзе,

Няма сумненняў i малых,

Што пачытаюць вершы людзi,

Душу каб радаваць i слых.

 

6.09.1993

 

Home Page     Змест

 

115     ВЕЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ

 

Пра ўсё верш можна напiсаць,

Такое права у паэта.

Ды права мае i чытач,

Цi ў змозе прачытаць ён гэта?

 

Прыроду апiсаў паэт,

Стыль верша выбраў рэпартажны.

Якi адкрые ён сакрэт?

Бо вынiк чытачу няважны.

 

Бо ён прыроду бачыць сам,

А не паэт убачыў першы,

Краса лепш бачна чытачам,

Чым апiсаў паэт у вершы.

 

Таму магчыма верш складаць

Пра ветру спеў i захад сонца,

Як птушкам хочацца спяваць,

Аблокi як бягуць бясконца.

 

Але, паэзiяй каб стаць,

Фатаграфiчных вершаў мала,

Пачуццi лепш адлюстраваць,

Каб тэма за душу кранала.

 

Душа ад гора як балiць

Цi радасць ў ёй ад спраў сардэчных,

Аб тым патрэбна гаварыць,

Верш вабiць аб праблемах вечных.

 

8.09.1993

 

Home Page     Змест

 

119     СПЕЎ ДУШЫ

 

Вытокаў творчасцi не знаю,

Ў паэзiю нялёгкi шлях,

Ды вершы сцiплыя складаю,

Расце мой паэтычны гмах.

 

Раскрыць жадаю таямнiцу,

Дзе iх вытокi у мяне?

Але не змог знайсцi крынiцу,

Яна бясконца шчодра б'е.

 

Радкi рыфмуюцца адразу

I ў паслядоўнасцi бягуць,

Лагiчную ўтвараюць фразу,

Яе магу душой адчуць.

 

Патрэбна толькi мець умовы,

Радкоў пачутых не згубiць,

Калi радок ужо гатовы,

Запiсаны павiнен быць.

 

Пiсаць я буду вельмi многа,

Пакуль ў руках дастатку рог,

Бо паэтычная дарога

Цяпер адна з маiх дарог.

 

Аркестр ў маёй душы iграе,

Мне да спадобы стыль такi,

Душа пад музыку спявае,

Кладуцца лёгкiя радкi.

 

10.09.1993

 

Home Page     Змест

 

133     ЛЮБIЦЬ ПАЭЗIЮ

 

Я часам сам сабе не веру,

Ды за радком бяжыць радок,

Кладзецца лепшы на паперу,

А горшы адлятае ўбок.

 

Для тэм бязмежная прастора,

Як i бяскрайняе жыццё:

Каханне, радасць, боль i гора,

Шляхоў жыццёвых набыццё.

 

Мо, ў вершах лiрыкi замала?

Мо, вершы дрэнныя мае?

Высокасць ў iх не начавала,

Ды думка iншых не дае.

 

Пра што пiшу, пра што гадаю,

Каго кахаю, што люблю,

За словы сутнасць не хаваю,

Ментальнасць бачаць ўсе маю.

 

Быць ў вершах логiка павiнна,

Чытач каб мог адпачываць,

Каб разумець радкi няспынна

I шчодра радасць атрымаць.

 

Каб мець ад вершаў асалоду,

Любiць паэзiю чытаць,

Такую чытачу нагоду

Паэту след прапанаваць.

 

15.09.1993

 

Home Page     Змест

 

135     ЧЫТАЧ I ПАЭТ

 

Душа для шчасця цi тугi?

Як аднаго грызе пытанне,

То абыякавы другi,

Пакуты – не яго прызванне.

 

Калi ўсё добра аднаму,

То iншаму яно ж пагана,

Ўсё дасканалае яму,

Другому знойдзецца загана.

 

У вершах погляды мае,

Няма ў паэзii сакрэту,

Чытач патрэбны для яе

Падобны думкамi паэту.

 

Каб вершы добрыя чытаць,

Чытач паэтаў выбiрае,

Якi паэт – такi чытач,

Бо кожны густ адметны мае.

 

Хто любiць оду, хто санет,

Ў мастацтва розная дарога,

Якi чытач – такi паэт,

Бо розных густаў вельмi многа.

 

Хай будзе безлiч чытачоў,

Няхай паэзiю чытаюць

I чуюць музыку ад слоў,

Сабе паэтаў вызначаюць.

 

16.09.1993

 

Home Page     Змест

 

139     ДОЖДЖ I ЧЫТАЧ

 

Дождж iдзе, аксамiтам зялёным

Лiсця дрэў у праменнях блiшчаць,

I цудоўных зярнятак мiльёны

На траве, як брыльянты, ляжаць.

 

Пра прыроду спектр вершаў шырокi

Заўжды можна бясконца складаць,

Пра вясёлку, пра сонца, аблокi.

А цi будзе чытач iх чытаць?

 

Душа хоча духоўнага хлеба,

Каб праходзiла ў сэрцы туга,

Дапамогу надаць вершам трэба

Вельмi хутка, як толькi мага.

 

Калi моцна бяда абражае,

Разрывае душу на шматкi,

Не пра дождж чытач верш пажадае,

Боль душы загаiлi б радкi.

 

Кожны аўтар сам шлях выбiрае,

Пра што лепей яму напiсаць,

Ды чытач толькi тое чытае,

Што натхненне яму здатна даць.

 

Трэба выбраць такую дарогу,

Для людзей каб служылi вершы,

Каб надалi яны дапамогу,

I дабро нарадзiлась ў душы.

 

17.09.1993

 

Home Page     Змест

 

146     ЗАЛАТОЕ СЛОВА

 

Агранка трэба для алмазу,

Каб утварыць з яго брыльянт,

Як не аграньваць ў вершах фразу,

Вялiкi будзе фалiянт.

 

Адмыць пароду у адвалы,

Бо непатрэбная яна,

I золата з зярнятак малых

Збярэцца ў купачку ля дна.

 

Калi ў радках адна парода,

Ды цалкам зменяцца часы,

Спаткае iншая нагода:

Не будзе больш былой красы.

 

Таму не курс на кан'енктуру

Паэту доўгi шлях дае,

Яна заслонiць горай муру,

I лiра ўзнёсла не пяе.

 

Каб словы у адвал не скiнуць,

Сваю каб сцежку пратаптаць,

Хоць кроплi золата пакiнуць,

Патрэбна жылу адшукаць.

 

Паэта пачытаюць людзi,

Калi агранены брыльянт,

Хоць i танчэй, бясспрэчна, будзе

Ад плённай працы фалiянт.

 

18.09.1993

 

Home Page     Змест

 

151     ВЫТОКI ПАЭЗII

 

Адкуль паэзii вытокi?

Мо, я памылкi не унiк,

Ды адчуваю стыль высокi,

Ён – слова залаты руднiк.

 

Адкуль бяруцца толькi словы?

Крынiца стала б'е з душы,

Струменьчык чысты крышталёвы

Павольна цi хутчэй бяжыць.

 

Вада празрыстая заўсёды,

Хоць i бывае каламуць,

Як прыйдзе сум ў душу ад шкоды,

Зусiм струменьчыкi не б'юць.

 

Вада паэзii збягае,

Ператвараецца ў вершы,

А творчасць настрой уздымае,

Яна – лякарства для душы.

 

Як Бог крынiцу даў такую,

Яе лепш ў чыстаце трымаць,

Нiколi каб ваду благую

З глыбiнь яе не здабываць.

 

Прыемна вельмi: не згасае

Крынiца у маёй душы,

Чытач калiсьцi пачытае

Плён залаты – мае вершы.

 

19.09.1993

 

Home Page     Змест

 

167     УПЛЕСЦI Ў РАДКI

 

Пачуццi ўплесцi ў верш хачу,

Каб вершы былi неблагiя,

Цiкава вельмi чытачу,

Як ў вершах ёсць драматургiя.

 

Таму пра горкi лёс пiшу,

Знайсцi як выйсце, даць як раду,

Калi знiшчае боль душу,

Верш пра каханне i пра здраду,

 

Пра шчасце, што даруе лёс,

Як выбраць лепш ў жыццi кiрунак,

Пра радасць i пра мора слёз,

Пра першы ўзнёслы пацалунак.

 

Бягуць iмклiвыя радкi,

Шукаю кожную нагоду,

Хачу верш напiсаць такi,

Каб чытачу мець асалоду.

 

Хапае тэм, хапае слоў,

Не адчуваю ў працы муку,

Пiшу пра светлую любоў,

Пра непатрэбную разлуку.

 

Уплесцi я ў радкi хачу

Пяшчотнасць, любату i ласку,

Прыйшла каб радасць чытачу,

Чытаў ён вершы – нiбы казку.

 

22.09.1993

 

Home Page     Змест

 

201     КАСЦЁР ДУШЫ

 

Як таленту даецца шчодры дар,

Згубiць яго бязмэтна няма права,

Ў душы палае творчасцi пажар,

Каб iншых душ хутчэй сагрэць нямала.

 

Калi ў душу iскрынкi пападуць,

Яе запаляць – полымя палае,

Вялiкi цi малы касцёр дадуць,

Залежыць ад таго, што ў iм згарае.

 

Як будзе галлё дробнае гарэць,

Святло даваць, каб сталi святлей ночы,

Кастру душу нiяк не абагрэць,

Ён толькi засцiць едкiм дымам вочы.

 

З бярозы дровы будуць цi з сасны,

Цi дуб цудоўны дыхае спякотай,

Сагрэюць душы змерзлыя яны

З натхненнем i вялiкаю ахвотай.

 

Магутны цi малы касцёр гарыць,

Ды кожнаму знайсцiся можа месца

Ў бядзе душу ад болю палячыць,

Перад агнём спынiцца i пагрэцца.

 

Няхай палаюць моцныя кастры,

Каб не пускаць у душы боль i сцюжу,

Калi даюцца творчасцi дары,

Спаўна я iмi карыстацца мушу.

 

3.10.1993

 

Home Page     Змест

 

205     МАЯ СТРАФА

 

У твора можа быць радок вялiкi першы,

Не змог што i змясцiцца на лiсце,

Я без праблем такiм радком складаю вершы,

Не вычварна, а ў сцiплай прастаце.

 

Гучаць як песнi цi паэмы,

Цi, нiбы ў буру, лес шумiць,

Няма закасцянелай схемы,

Усе радкi хачу любiць.

 

Радок кароткi напiсаць

Не цяжка будзе,

Бо ў iм заўжды матыў чуваць:

«До самой сути...».

 

Як павольна i лагодна

Песню пяе гай,

I ў ёй чуецца свабодна:

«Баю, баю, бай...».

 

Радкi iмчацца, як аблокi,

I ўраз ўтвараецца страфа:

«Реве та стогне Днiпр широкий,

Сердитий вiтер завива...».

 

Таму страфа патрэбна тая,

Якая, як ручай, бяжыць

I ззяе, нiбы залатая,

А думак цуд на дне ляжыць.

 

4.10.1993

 

Home Page     Змест

 

206     АПОШНI ВЕРШ

 

Як срэбра, струменiцца слова,

Злятае птушкаю з душы,

Хвiлiнка, дзве – страфа гатова,

Кладуцца хуткiя вершы.

 

Мiнуў ўжо год, як вершык першы

Ўдалось адразу напiсаць,

Iх зараз дзвесце. Мае вершы!

Не буду болей вас складаць.

 

Ў навуцы я на антрэсолi

Больш чвэрцьстагоддзя працаваў,

Не трэба больш складаць, даволi,

Хоць Бог такую здольнасць даў.

 

Магу пiсаць любыя вершы,

Калi паслухаю душу,

Яшчэ нядаўна быў верш першы,

Апошнi зараз верш пiшу.

 

Пiсаць мне зноў на антрэсолi?

Не трэба марна трацiць час,

Мяне не пусцяць ў друк нiколi,

Таму iмпэт магутны згас.

 

Да пабачэння, мая лiра!

Развiтваюсь цяпер з табой

I адпусцi мяне ты з мiрам,

Была ты добраю са мной...

 

4.10.1993

 

Home Page     Змест

 

207     ВЕЧАР ПАЭЗII

 

Паэтаў у жыццi не бачыў,

I паэтэс не сустракаў,

Ды доля прывяла, няйначай:

На сход пiсьменнiкаў папаў.

 

Паэзiя высокiм звонам

Гула, чыталiся вершы,

I адгукнулась камертонам

У прагнай да верша душы.

 

Лiлася песня маладая

Пад перазвон лiхiх гiтар,

Хоць першы раз тут, адчуваю,

Што я не госць, а гаспадар.

 

Красу прыроды кожны бачыць,

Ды, як ў душы працяглы змрок,

Павiнны вершы перайначыць,

Святло каб кожны ўбачыць змог.

 

Паэзiя заўжды чароўна,

Калi ў ёй iснае чуваць,

Багата вершаў, ды ўсё роўна

Аб вечным хочацца чытаць.

 

Калi, як жэмчуг, ззяюць вершы,

Праз iх цудоўны бачны свет,

I мой, мо, выйдзе зборнiк першы,

Каб я таксама стаў паэт.

 

5.10.1993

 

Home Page     Змест

 

211     ЗВОНКАЯ ПЛЫНЬ

 

У мове ўзнёслых слоў нямала,

Ды як зрабiць плынь вабных слоў,

Каб яна моцна загучала,

Як быццам перазвон званоў.

 

Гучанне – неблагая мэта,

Але, каб душы наталiць,

Плынь слоў цудоўных у паэта

Павiнна i глыбокай быць.

 

Мiж гор, ў цяснiне цi далiне

Цячэ магутная рака,

Ды толькi у глыбокай плынi

Багата слоў ёсць для радка.

 

У мове слоў – як хваль у моры,

Знайсцi патрэбна свой выток

I даць у радасцi i ў горы,

Каб прагу зняць, вады глыток.

 

Як будзе чыстая крынiчка,

Каб срэбрам ззяў вады струмень

I яркiм быў, як быццам знiчка,

Верш можна чэрпаць кожны дзень.

 

I загучыць крынiца гэта,

Як дзiўны перазвон званоў,

Бо мова – iнструмент паэта,

Ў ёй вельмi многа звонкiх слоў.

 

6.10.1993

 

Home Page     Змест

 

230     МАЁЙ МУЗЕ

 

Мяне не адпускаеш, муза!

Ты – наркаманiя мая,

Хоць для мяне i не абуза,

Але нявольнiк сталы я.

 

Са мной зрабiць, што хочаш, здатна,

У графаманаў лёс такi,

Спяваеш песнi ты выдатна,

А я запiсваю радкi.

 

Прыходзь! Я з радасцю чакаю,

Таму заўжды, як i цяпер,

Аловак у кiшэнi маю,

Кавалкi нейкiя папер.

 

Пiшу у ложку i ў трамвае,

У лесе, лузе, на рацэ,

Бо дзiўнай лiры гук трымае

Аловак у маёй руцэ.

 

Рабу лепш цiха пакарыцца,

Жанчыну трэба паважаць,

З табой павiнен пагадзiцца:

Спявай! Я буду верш пiсаць.

 

I будзем мы бясконца разам,

Цяпер табе адданы я,

Кахаць цябе – не абавязак,

Любоў нязгасная мая!

 

12.10.1993

 

Home Page     Змест

 

242     ХУТКI ВЕРШ

 

Бягуць калейдаскопам словы,

Да хуткай плынi цалкам звык,

Для рыфм лепш браць не дзеясловы:

Назоўнiкi, адзiны лiк.

 

Ды тэма вылучыць умовы,

Хоць мiлагучнасцi няма,

Бяру, нарэшце, дзеясловы,

З iх рыфмы чыняць нездарма.

 

Заўжды такiм радком складаю,

Што завiтае мне ў душу,

Нiколi я не замiнаю

Раджацца хуткаму вершу.

 

Радок ствараць не стану штучны

I падлiваць ў яго вады,

Хачу, каб слоў парадак гучны

Ўсiм зразумелы быў заўжды.

 

Таму i рыфмы дзеясловы

Ў радку – зусiм не негатыў,

Дакладныя ўжываю словы,

Каб рытм радка ствараў матыў.

 

Пра ўсё, што ведаю, спяваю,

Адразу хуткi верш пiшу,

Багата тэм ў запасе маю,

Яшчэ шмат ў вершах раскажу!

 

21.10.1993

 

Home Page     Змест

 

243     ЯКIЯ ВЕРШЫ

 

Паэту што кране душу,

Аб тым спяваць папросiць лiру:

Цi быць вясёламу вершу,

Цi сумны ён, няма як мiру.

 

Тут штучнасцi не можа быць,

Хлусню у строфах ненавiджу,

Душа цi скрыпкаю гучыць,

Цi барабан ўзбуджае цiшу.

 

Як сум ў душы – туга ў радках

I надта горкiя высновы,

Як радасць – верш iмкнецца ў шлях,

Сустрэць каб светлы дзень вясновы.

 

I адпаведна пачуццё

Ляцiць ў нябёсах, паўзе змеем,

Бо тэмы вызначыць жыццё,

Тэкст спакваля ў душы саспее.

 

Бо нельга ў рытме чуць гапак,

Як рэквiем ў душы паэта,

Верш не напiшацца нiяк,

Нiкому не ўдалося гэта.

 

Каб настрой ўзнёслы зберагчы,

Цяпло б паэтам даравалi,

Ад сцюжы бераглi ўначы,

Каб вершы гiмнам прагучалi.

 

22.10.1993

 

Home Page     Змест

 

249     МАГУТНАЯ ПЛЫНЬ

 

Вершаў плынь расплылася, як мора,

Бо пра ўсё прыходзiлась пiсаць,

Пра пяшчоту, шчасце i пра гора,

Ненавiдзець як або кахаць.

 

Верш лiрычны сэрцу неабходны,

Можа выйсце ўдала падказаць,

Хлеба даць духоўнага галодным,

Прагу непамерную стрымаць.

 

Вершаў напiсалася багата,

Творчасць моцна ўзяла ў кайданы,

Для душы верш кожны – нiбы свята,

Быццам плынь ракi, бягуць яны.

 

Узнiкаюць, нiбы хвалi, тэмы,

Як адчую, што пiсаць пара,

Ўраз радкi збягаюць без праблемы

На паперу з хуткага пяра.

 

Бо складаць мне нескладана строфы,

Утварыцца хутка слоў паток,

Не адчуў i ў рыфмах катастрофы,

Яны самi просяцца ў радок.

 

Верш пiшу заўжды без перапынку,

Плынь са слоў магутная цячэ,

Трэба на радок адну хвiлiнку,

А таму шмат напiшу яшчэ!

 

26.10.1993

 

Home Page     Змест

 

269     ПАЭЗIЯ

 

Як ў вершы пачуцце амаль не абуджана,

Складаць такi верш бессэнсоўна i грэх,

Бо, талент як Богам дан, долею суджана

У вершах мець слёзы, пакуты i смех.

 

Паэзiя – рэчка з глыбокiм фарватэрам,

Плынь верш пачынае нястрымна спяваць,

У творчасцi нельга быць кволым аматарам

I вершы благiя бясконца складаць.

 

Як ў вершах ёсць думка i ёсць фiласофiя,

Цiкавасць да iх паўстае нездарма,

Як верш апiсальны, ды вабiць утопiя,

Што верш – нiбы цуд, ды ў iм сэнсу няма.

 

Як вершы дзiвосныя музай дыктуюцца,

Патрэбна спяшацца i ўпарта пiсаць,

Выразна з нябёс голас радасны чуецца,

Ён здатны натхненне паэтам даваць.

 

Хто ведаць паэзiю хоча чароўную,

Адчуе пашану к ёй, нават любоў,

Даруе яна асалоду цудоўную,

Паспее жаданне крануць яе зноў.

 

Прыемна адзначыць у вершах паэзiю,

Хай ў сэрцах народзiць яна пачуццё,

Душа напаўняецца ўзнёслаю песняю,

Каб шчасце аздобiла шчодра жыццё!

 

4.11.1993

 

Home Page     Змест

 

276     САЮЗ З МУЗАЙ

 

Я штучна сваiх песень не спяваю,

Яны па маёй волi не гучаць,

Душа сама, бясспрэчна, добра знае,

Дзе трэба спець, дзе лепей памаўчаць.

 

Мелодыю сабе не выклiкаю,

Душа пад рытмы музыкi пяе,

I шэраг слоў ўраз у радкi складае,

Ўласцiва гэта здольнасць для яе.

 

Душа дае цудоўныя рашэннi,

Каб цалкам тэмы вабныя раскрыць,

Як цуд, здзiўляюць творчыя iмгненнi,

Спявае муза – ўзнёслы верш гучыць.

 

Пяе цiкава i натхненна муза,

I мне спяваць прыемна разам з ёй,

Цудоўны плён ад творчага саюза,

Яна – сааўтар творчасцi маёй.

 

Няхай спявае муза безупынна

Аб шчасцi, аб каханнi i вясне,

Ды слухача знайсцi яна павiнна,

I нечакана выбрала мяне.

 

З ёй сябраваць я буду беззаганна,

Iмкнуцца хутка ўслед радок пiсаць,

Служыць аддана буду i старанна,

Хай толькi пачынае дыктаваць.

 

9.11.1993

 

Home Page     Змест

 

301     ПЛЫНЬ ВЕРШАЎ

 

Ў душы гучыць мелодыя няспынна,

Iмклiва, нiбы горная рака,

Ствараецца цудоўная карцiна,

Каб падабралiсь словы для радка.

 

Душа спявае i бярэ акорды,

Як быццам дзiўны ў ёй гучыць аркестр,

Кладуцца на паперу нацюрморты,

Складаюца радкi ў лагiчны тэкст.

 

А як у госцi завiтае муза,

Увагу надаю ёй перш-наперш,

I ў вынiку цудоўнага саюза,

Як з поплу фенiкс, узнiкае верш.

 

I вершаў плынь складаецца паволi,

Ў ёй разнастайнасць рытмаў, шэраг тэм,

Выток цудоўны не маўчыць нiколi,

Радкi збягаюць хутка, без праблем.

 

Пакуль бягуць, анатаваць iх буду,

Абавязкова трэба ўслед пiсаць,

Працэс падобны дзiву або цуду,

Калi радкi ў душы пачнуць гучаць.

 

Пiшу без мук, не адчуваю грузу,

Становiцца плынь слоў ў радок ураз,

Бо слухаю заўжды з павагай музу,

Пакуль яшчэ iмпэт складаць не згас.

 

24.11.1993

 

Home Page     Змест

 

323     ЦI СКЛАДАЦЬ ВЕРШЫ?

 

След запiсаць адзiн радок – i хопiць,

Для верша ён – цудоўны камертон,

Радок пасля ўсю плынь радкоў падхопiць,

Дае пачатак добры вершу ён.

 

Працэс складання ўзнёслы i цiкавы,

Сачу, адкуль збягае плынь радкоў,

Ад творчасцi я не чакаю славы,

Прыемна адчуваць рытм дзiўных слоў.

 

Як ёсць магчымасць быць багатым думкай,

Яе няпроста рэалiзаваць,

Бо ўсё жыццё – нiбы з жабрацкай сумкай,

Але не ўзяць жадаю, а аддаць.

 

Ды не бяруць, напэўна, i не трэба,

Як многа ведаць, вельмi цяжка жыць,

Надзённы для сябе кавалак хлеба

Разумным вельмi цяжка зарабiць.

 

У дзейнасцi зрабiць прыйшлося змену,

Як выйсце, i пачаў складаць вершы,

Сваю навуку ў iх цяпер адзену,

Яны дадуць жыццё маёй душы.

 

Ў друк вершы аддаваць не намагаюсь,

А буду проста людзям iх чытаць,

I на падзяку сэрцам адгукаюсь,

Даюць наказ: далей мне верш складаць.

 

2.12.1993

 

Home Page     Змест

 

324     ЦIКАВАЯ ПРАЦА

 

Складаць вершаваныя думкi цiкава,

Радкi вельмi скора пiшу,

Ужо назбiралася вершаў нямала,

Бо думкi турбуюць душу.

 

Шукаю для працы любую нагоду,

Паэт я яшчэ малады,

Не ведаю добра складання прыроду,

Але радкi чую заўжды.

 

Як iх не запiшаш, верш хутка знiкае,

Не будзе i кволых слядоў,

Радок за радком нехта шпарка стварае,

Як хвалi, яны бягуць зноў.

 

Калi верш складаю, не маю сiстэмы,

Бо чую адзiны радок,

Цiкава сюжэт развiваецца ў тэмы,

Свавольна зварочвае ўбок.

 

Пра ўзлёты пачуццяў ў вершах маiх мова,

Iх многа, як ў рэчцы вады,

Карысцi чакаю, бо ў змесце – выснова,

Ў жыццi не пазнаць каб бяды.

 

I буду далей верш складаць намагацца,

Каб выбраным шляхам iсцi,

Бо творчасць – занадта цiкавая праца,

Натхненне дае мне ў жыццi.

 

3.12.1993

 

Home Page     Змест

 

338     IСНАВАЦЬ БЯСКОНЦА

 

Здаецца: ўсё напiсана даўно,

Але паэты вершы зноў складаюць,

Багацце слоў у мове iм дано,

Бязмежнасць варыянтаў тэмы маюць.

 

Пачуццi засталiся, як раней,

Але жыццё змяняецца няспынна,

Становiцца прыемней i ярчэй,

Яго, як цуд, прыгожая карцiна.

 

Паэзiя – гiсторыя ў вершах,

Яна – бясконцы летапiс цудоўны,

Каб ведаць, якi продкi прайшлi шлях,

Калi у сэрцы чулi стук няроўны.

 

Ўсё пра пачуццяў велiзарны гмах

Нашчадкам здатны расказаць паэты,

Iмгненнi яны спыняць у радках,

Ёсць сэнс папрацаваць для ўзнёслай мэты.

 

У свет пачуццяў дзiўнае акно,

Паэзiя натхняе, клiча ў неба,

Паэты напiсалi ўсё даўно,

Ды, як раней, у вершах ёсць патрэба.

 

Паэзii бясконца iснаваць,

Нiколi яе вабны цуд не згiне,

Бо знойдзецца пра што ў радках сказаць,

Цудоўны след павек яна пакiне.

 

8.12.1993

 

Home Page     Змест

 

418     СКЛАДАННЕ ВЕРШАЎ

 

Пра талент я не ведаю нiчога,

Уплыў яго яшчэ не адчуваў,

Наканавана для мяне дарога,

Каб аб пачуццях вершы я складаў.

 

Не думаю аб iх i не гадаю,

Бадай, прыходзяць словы незнарок,

Спантанна без праблем страфу складаю,

Знаходзiць рыфму для сябе радок.

 

Тэматыку i змест не выбiраю,

Выразна чую поклiч унутры,

Бо добрага падказчыка я маю,

Ён фармiруе тэкст радка ўгары.

 

Не раз рабiў такую устаноўку:

Нiколi вершаў болей не пiсаць,

Ды прадаўжаю вершаў нарыхтоўку,

Радкi няспынна у душы гучаць.

 

Таму складаць надалей буду вершы,

Паэтам не магу сябе назваць,

Хоць з тых часоў, як запiсаў верш першы,

I ўдзень, i ноччу хочацца пiсаць.

 

Радок не запiсаў – i знiкне знiчкай,

Адзiн радок адразу мне чуваць,

Працэс складання ўжо ўвайшоў у звычку,

Дыктуецца – патрэбна запiсаць.

 

1.12.1994

 

Home Page     Змест

 

427     КОЛА ТВОРЧАСЦI

 

З-пад каменя цячэ празрыстая вада,

Здаўна б'е моцна чыстая крынiца,

I стомленасць мiне, i абыдзе бяда,

Калi з яе вады усмак напiцца.

 

На смак прыемная i сiлы надае,

Звiнiць, як срэбра, як крышталь, iскрыцца,

Прывабнасць вабiць i моц дзiўная яе,

Бо хочацца к патоку прытулiцца.

 

З глыбiнь крынiца прабiваецца ўгару,

Яна ў зямлi бярэ бясконца сiлы,

Таму i ў спёку, i ў халодную пару

Глыток жывой вады для сэрца мiлы.

 

Як ў творчасцi бяда, прыйдзецца падаць нiц,

Каб больш не замiнала перашкода,

Душой звяртацца трэба творцам да крынiц,

К першапачатку, да жыцця народа.

 

Калi ляжыць ў вытоках творчасцi жыццё,

То творчасць мае добрую нагоду,

Каб для людзей яна ўяўляла набыццё,

Крынiцай дзiўнай каб была народу.

 

I ўраз замкнецца кола вечнае быцця,

Крынiцы каб сухой не апынуцца,

Павiнна творчасць, творцам ўзятая ў жыцця,

Назад, к зямным крынiцам, зноў вярнуцца.

 

6.12.2005

 

Home Page     Змест

 

429     РЫТМ ВЕРША

 

Калi душа маўчыць, i лiра не спявае,

I словы не складаюцца ў радкi,

Пачуцце струны лiры як перабiрае,

I ў вершы будзе рытм заўжды такi.

 

Гучыць павольна сумны верш аб горкай долi

Цi можа бурна радасць перадаць,

Няздатны рытм быць абыякавым нiколi,

Бо ў iм пачуцце можна адчуваць.

 

Цi ў вершы рытм бясконцы смутак навявае,

Або агонь у змозе запалiць,

Бо рытм у песню ўзнёслы верш ператварае,

На лепшы настрой здольны ён змянiць.

 

Таму i нездарма у старажытнiм Рыме,

Дзе моваю верша латынь была,

Ў радках паэты прыгажосць знайшлi у рытме,

А рыфма свайго ўжытку не знайшла.

 

Як толькi загучыць ў душы матыў няспынны,

Ураз бягуць, як плынь ракi, радкi,

I рытм няспынна толькi чуецца адзiны,

Запiсваць словы лёгка для рукi.

 

Калi гучыць чароўна лiра без ляноты,

То верш рытмiчны змогу дасць складаць,

Склады ў радках верша ствараюць стала ноты,

Таму i вельмi лёгка верш спяваць.

 

7.12.1994

 

Home Page     Змест

 

441     ПIСЬМОВЫ СТОЛ

 

Пiсьмовы стол! Прыдумалi такое,

Калi радкi iдуць, як крыгаход,

Мне месца спадабаецца любое,

Пiшу я вершы ўсюды без прыгод.

 

Плывуць бясконца ў думках крыгi-вершы,

I плынь iх неабсяжная заўжды,

Сплыло багата крыг за самай першай.

I колькi iх збярэцца праз гады?

 

Цiкава надта надыходзiць крыга,

Ў ёй бачны рысы яўныя верша,

У крыгаход здараецца адлiга,

Не я складаю вершы, а душа.

 

Яшчэ прыемней назiраць агранку,

Усе – як шасцiграннiкi iдуць,

Iх аграняю iншы раз да ранку,

Прыемна на аднолькавых зiрнуць.

 

Ад крыгаходу на душы пяшчота,

Цудоўная адвечная вясна,

I вершаў плынь iдзе, складаць ахвота,

Не ведаю, цi скончыцца яна.

 

Зусiм мне непатрэбны стол пiсьмовы,

Як вершаў плынь бясконцая бяжыць,

I хутка ў верш складацца могуць словы,

А з творчасцю цудоўна ў свеце жыць!

 

12.12.1994

 

Home Page     Змест

 

466     ЦЯЖКАЯ ПРАЦА

 

Вымучваць непатрэбна слова,

Само яно як не iдзе,

Не можа скласцiся размова,

Не будзе думка ззяць нiдзе.

 

Як над радком паэт працуе,

Каб слова лепей адвастрыць,

Ды з неба голасу не чуе,

I вершу добраму не быць.

 

Нiбы рамеснiк, будзе словы,

Патрэбныя ў радкi, шукаць,

Ў душы паэта верш гатовы,

След толькi хутка запiсаць.

 

Знаходзiць працай можна рыфмы,

Ў радку шмат слоў перастаўляць,

Калi ў душы адчутны рытмы,

Не трэба нават слоў шукаць.

 

Бо, як струмень, збягаюць самi,

Iмгненна строяцца ў радок,

I ўраз становяцца вершамi,

Бяжыць бясконцы iх паток.

 

Як цяжкая паэту праца,

Нячутна музыкi ў душы,

Не трэба нават намагацца

Вымучваць кволыя вершы.

 

19.12.1994

 

Home Page     Змест

 

469     КАРОТКIЯ ВЕРШЫ

 

Задоўгi верш стамляе чытача,

I да канца ён верш не дачытае,

Бо галаву схiляе да пляча,

А потым паступова засынае.

 

Каб верш чытач мог цалкам прачытаць,

Павiнны вершы быць мiнiяцюры,

Каб не змаглi яго закалыхаць,

Мiж iм i вершам не паўстануць муры.

 

Павiнен верш кароткiм надта быць

I весцi чытача упарта к мэце,

Не зможа ўбок ён кнiгу адлажыць

I не засне над ёй нiколi ў свеце.

 

Павiнны думкi верша хваляваць,

Ў радках знайсцi патрэбна дапамогу,

Хутчэй каб цяжкi сум душы суняць,

I каб у сэрцы ўтаймаваць трывогу,

 

Каб радасць змог ад верша атрымаць,

Над вадамi зрабiць мог перамогу,

Каб вершы захацелася спяваць,

Каб у жыццi знайсцi сваю дарогу.

 

Таму люблю складаць кароткi верш,

Хачу быць чытачу заўжды карысным,

Парады ў iм заўжды ёсць перш-наперш,

Лягчэй знайсцi iх толькi ў вершы сцiслым.

 

20.12.1994

 

Home Page     Змест

 

502     ПIШУ СЭРЦАМ

 

Складаць я вершы не вучыўся,

А слухаю сваю душу,

Мо, дзе ў памеры памылiўся,

Ды сэрцам вершы я пiшу.

 

На форму не звяртаў увагi,

Калi пачаў радкi складаць,

Шукаў для зместу перавагi,

Каб зразумелы сэнс надаць.

 

Мо, стыль яшчэ мой недакладны,

Не меў традыцый я мяжы,

I норме быў непадуладны,

Пiсаў заўсёды ад душы.

 

Як змога ёсць, так i складаю,

Мо, спадабаецца каму?

Але пiшу, што адчуваю,

I люба сэрцу што майму.

 

Пiшу радкi i маю радасць,

Заўсёды буду iх складаць,

Яны з душы змываюць гадасць

I могуць мора шчасця даць.

 

Пiшу, бо голас музы чую,

Радкi святло ў душу нясуць,

Я долю не прашу другую,

Хачу бясконца вершы чуць.

 

1.01.1995

 

Home Page     Змест

 

545     МАЕ МУЗЫ

 

Калi не прыйдзе муза ў час, не стрэнуць вершы,

Адна мэта ў чароўных муз – дапамагаць,

Бог Апалон меў спадарожнiц дзiўных першы,

Было iх дзевяць, каб пра ўсё маглi спяваць.

 

I зараз музы зноў прыходзяць да паэтаў,

Каб песнi iм свае чароўныя дарыць,

Спяваюць гiмнаў шмат, од, вершаў i санетаў,

Паэтаў справа, што пачулi, не згубiць.

 

Як прыйдзе ў госцi Калiопа, то бясконца

Iмкнецца верш эпiчны доўгi дыктаваць,

Эўтэрпа здатна запалiць кахання сонца,

Душу каб лiрыкай цудоўнай ўсхваляваць.

 

Прыемна вельмi, калi з'явiцца Эрата,

Бо струны лiры пра пяшчоту гаманяць,

Любоўных песень прапяе яна багата,

Як можна палка цi зняверлiва кахаць.

 

Не вельмi добра, як гасцюе Мэльпамена,

Трагедый шэраг адбываецца ў жыццi,

Ў душы ад радасцi да суму iдзе змена,

Таму павiнна, хоць калi, яна прыйсцi.

 

Хай вельмi рэдка, але Талiя прыходзiць,

Хаця камедыя – вакол усё жыццё,

Пакуль жывы, то пасмяяцца не пашкодзiць,

Бо клiча будучыня толькi ў небыццё.

 

Цiкава надта, як сустрэну Тэрпсiхору,

Дапамагчы мне музу танцам папрашу,

Як музыка ў радках, для танцаў шмат прастору,

Бо вершы толькi я на музыку пiшу.

 

Цi могуць разам быць гiсторыя i рыфма?

Але, як Клiа калi-небудзь забяжыць,

Адзначыць можна ход жыцця i змену рытма,

I хутка гiстарычны верш ў душы гучыць.

 

Падорыць што паэту муза Уранiя?

Аб зорках ў небе кожны шмат пісаў паэт,

Бо сэрцу i душы ўсе тэмы дарагiя,

Пра астраномiю пішу і пра сусвет.

 

Свяшчэнных гiмнаў не пiсаў амаль нiколi,

Ды Палiгiмнiя усё ж дапамагла,

I вершы склаў, як наш народ iшоў да волi,

Каб песня волi ўзнёслым гiмнам стаць магла.

 

Сябрую з музамi, ўсе да мяне прыходзяць,

Каб вершы мог я пад iх музыку складаць,

Але Эрата болей часу ўсё ж знаходзiць,

Каб пра каханне песнi дзiўныя спяваць.

 

Таму люблю я складаць вершы пра каханне,

Iграе мне Эраты лiра доўгi час,

Яна ў душы гучыць i вечарам, i ўраннi,

I пра каханне вершы пiшуцца ураз.

 

1.02.1995

 

Home Page     Змест

 

559     КАЛI ПАЧЫНАЦЬ?

 

Як ў шэсцьдзесят пачаць складаць паэту?

Хаця не кожны iм ў пятнаццаць стаў,

Не зразумець нiколi людзям свету,

Нiяк не зведаць тайны Боскiх спраў.

 

Я не займаўся творчасцю нiколi,

Паэзii таксама не чытаў,

Ды сам пiшу, пiшу, i недаволi,

Ужо стос добры вершаў напiсаў.

 

Нiколi верш праз сiлу не складаю,

А проста словы чую i пiшу,

Адкуль iдуць, дакладна сам не знаю,

Але яны прыходзяць мне ў душу.

 

Пiшу я i гадоў не адчуваю,

Як пра каханне ў шэсцьдзесят пiсаць?

Але яго пакуль яшчэ што маю,

Бо шэсцьдзесят – цудоўны час кахаць!

 

Паэты пачынаюць у пятнаццаць

I спелымi у дваццаць пяць гучаць,

Але, як будзе тры разы па дваццаць,

Не позна спраў вялiкiх пачынаць.

 

Нiчога пачынаць ў жыццi не позна,

Хаця ўсяму свой чын, ўсяму свой час,

Глядзяць на пачаткоўцаў вельмi грозна,

Заўсёды доля цяжкая у нас.

 

14.02.1995

 

Home Page     Змест

 

560     СКАРБ НАРОДА

 

Як напiсаць захочаш верш або радок,

Не напiсаць яго амаль нiколi,

Ён адзiнокi будзе, нiбы каласок,

Якi ў тузе стаiць на зжатым полi.

 

Як штучна верш не намагаешся пiсаць,

Калi складаць напiсана на долi,

То можна хутка шчодра поле засяваць,

I збожжа будзе ў вынiку даволi.

 

Як з добрай сеялкi, без страт, бягуць радкi,

На ўгноеным кладуцца роўна полi,

Таму не будзе ураджай абы якi,

Бо спее ён заўжды па Боскай волi.

 

Кладуцца словы песняй звонкаю ў радок,

Ў iм слова – як цудоўны спелы колас,

Бо нi адно не адхiляецца убок,

Матыў гучыць, бо чую неба голас.

 

Бясконца вершы таму хочацца спяваць,

На музыку ў душы яны кладуцца,

Язык нiколi не прыходзiцца ламаць,

Заўсёды вершы песняй адгукнуцца.

 

Прыгожых песень шмат дагэтуль напiсаў,

Ды ўсе ляжаць у шафе, вельмi шкода,

Надрукаваць калi б iх, каб народ спяваў,

Бо творчасць – цэнны скарб ўсяго народа.

 

14.02.1995

 

Home Page     Змест

 

623     ЗДАЕЦЦА

 

Здаецца: ўсе напiсаны радкi,

Дадаць да iх яшчэ што дапаможа?

Ды ясна чую голас дарагi,

Лагодны, звонкi i гучыць прыгожа.

 

Здаецца: тэм няпiсаных няма,

Нiякiя не скласцi болей вершы,

Ды так, напэўна, думаю дарма,

Пiшу, як быццам верш складаю першы.

 

Здаецца: цалкам вычарпаў ваду,

I ссохла паэтычная крынiца,

Пакуль што смела да яе iду,

Збягае шчодра чыстая вадзiца.

 

Здаецца часам: к вершам страцiў смак,

Бо, каб складаць, патрэбна безлiч часу,

Ды не схавацца ад радкоў нiяк,

Бо зноў яны гучаць ў душы адразу.

 

Здаецца: будзе верш са мной заўжды,

Не вычарпаць цудоўныя вытокi,

Наперадзе для творчасцi гады,

I шлях яшчэ адкрыецца шырокi.

 

Здаецца: вершы поспех будуць мець,

Абавязкова я iх надрукую,

Каб чытача паэзiяй сагрэць,

Маю ён радасць у радках адчуе.

 

14.03.1995

 

Home Page     Змест

 

633     ТВОРЧАЕ НАТХНЕННЕ

 

Каб моцны творчы iмпульс атрымаць,

Камусьцi трэба, нешта каб здаралась,

Як веды ёсць, то можна апiсаць,

Што за жыццё у сэрцы назбiралась.

 

Ўзнiкае верш нябачна, як туман,

Не трэба ведаць нейкае здарэнне,

Мне невядомы вельмi ўзнёслы стан,

Што называюць «творчае натхненне».

 

Складаю вершы ўжо працяглы час,

Ды творчасцi не ведаю прыроды,

Радкi ў страфу становяцца ураз,

Для тэм не трэба вабнай мець нагоды.

 

Як фенiкс з поплу, паўстаюць радкi

I цалкам змест лагiчны утвараюць,

Аловак трэба, спрытны рух рукi,

I словы лiст паперы запаўняюць.

 

Здаецца, што пiшу апошнi раз,

Што высахае творчая крынiца,

Але агонь ў душы яшчэ не згас,

I не магу пакуль што супынiцца.

 

Таму пiшу, няўрымслiва пiшу,

Для радасцi мне верш занадта трэба,

Настройваю на чулы слых душу,

Струмень радкоў збягае хутка з неба.

 

16.03.1995

 

Home Page     Змест

 

640     ЗАВIРУХА

 

Складаю вершы, вельмi шмат iх ззаду,

I буду жвава iх далей складаць,

Хаця калiсьцi далi мне параду:

Пiсьменства справу трэба пакiдаць.

 

Кiдаў два разы, ды радкi iмкнуцца

Хутчэй на волю вырвацца з душы,

Зноў вымушаны к творчасцi вярнуцца,

Каб запiсаць прыгожыя вершы.

 

Радкi ляцяць, як ў снегапад сняжынкi,

I толькi шасцiгранныя яны,

Як пойдзе завiруха без супынкi,

Ўраз намятае снегу дываны.

 

Сумётаў добры ураджай збiраю,

Цудоўна родзiць снежная ралля,

Душою паэтычнай адчуваю:

Не песня лебядзiная мая.

 

I не спяшаюсь адгуляць дажынкi,

Хай зерне спее, хлеб няхай расце,

Бясконца хай ляцяць мае сняжынкi,

Пакуль ўвесь снег з маёй душы спадзе.

 

Хай завiруха намяце сумёты!

Багата вершаў без праблем пiшу,

Бо завiруху я люблю заўсёды,

Калi радкi спадаюць мне ў душу.

 

18.03.1995

 

Home Page     Змест

 

700     НЯМА ДЫЛЕМЫ

 

Шмат вершаў склаў. Цi многа iх, цi мала?

Як завiталi, трэба запiсаць,

Iдуць узапар вершы, як навала,

I не магу iх ад сябе прагнаць.

 

Я музыку ў душы выразна чую,

Спяваю верш пад музыку сваю,

Умоў пiсаць сабе не патрабую,

Пiшу, калi ляжу, сяджу, стаю.

 

Я оптымум пазычыў у прыроды:

Складаю шасцiстрофныя вершы,

Яны такiя, як для мёду соты,

Iх напаўняю мёдам для душы.

 

Хаду жыцця дакладна адчуваю

I пра жыццё заўжды радкi пiшу,

Не для сваёй забавы верш складаю,

А каб цяпло даць ў iншую душу.

 

Люблю пiсаць я вершы пра каханне,

Пачуцця цуд – магутны акiян,

Надзея ў iм, пяшчотнасць i прызнанне,

Таксама жорсткасць, здрада i падман.

 

Прыцягваюць красой другiя тэмы,

Хацеў раней паэзiю кiдаць,

Цяпер перада мной няма дылемы:

Складаў, складаю i хачу складаць!

 

7.04.1995

 

Home Page     Змест

 

737     ЛIРЫКА

 

Я напiсаў лiрычных вершаў ўжо багата,

Гучаць яны, бо лiру Бог мне ў рукi даў,

На дапамогу як прыходзiла Эрата,

То пра каханне вершы ўзнёслыя складаў.

 

Любыя вершы – плады цяжкай творчай працы,

Яны, як ззянне дыяментаў, харашы!

Ў стварэннi лiрыкi не трэба намагацца,

Бо нараджаецца яна сама ў душы.

 

Як яблынь белы цвет, спадае на паперу,

Каб пра пачуццi, што бушуюць, расказаць,

Што ўжо паэтам стаў i сам пакуль не веру,

Але мне вершы падабаецца пiсаць.

 

Мае радкi дажджом вясновым ўраз пральюцца

Або спадаюць, як асеннi лiстапад,

Яны без цяжкага напружання даюцца,

Пiшу для радасцi, не трэба мне загад.

 

Я творчых мук ў цудоўнай творчасцi не знаю,

Радок пачую i iмгненна запiшу,

Бо тэмы я душой дакладна адчуваю,

Таму з уважлiвасцю слухаю душу.

 

Складаць мне вершы толькi радасць, не работа,

Бо яблынь цвет дае цудоўныя плады,

Лiрычны верш пiсаць з Эратай мне ахвота,

Таму цяпер яшчэ душою малады.

 

18.04.1995

 

Home Page     Змест

 

766     МАЕ ГАЛУБЫ

 

Як галубы, з маёй душы злятаюць вершы,

Лунаюць ў небе вабнай чарадой,

Ў палёт яшчэ зусiм нядаўна выйшаў першы,

Ляцяць над лугам, лесам i вадой.

 

I з часам чарада становiцца ўсё болей.

Ў душы быць колькi можа галубоў?

Мо, iх узлёт цяпер не скончыцца нiколi?

Чарговы голуб ў шлях гатовы зноў.

 

Ляцяць увысь i падымаюцца да сонца,

З вышынь глядзяць пяшчотна на зямлю,

Цяпер ляцяць яны ў блакiт нябёс бясконца,

I радуе палёт душу маю.

 

У галубоў маiх ёсць розныя пароды,

Ды шэрых сярод iх амаль няма,

Хачу, каб чарадзе не прычынiлi шкоды,

Ды сустракае галубоў зiма.

 

Прыемна бачыць галубоў маiх ў блакiце!

Ляцяць няспынна смела галубы,

Цудоўна вельмi, калi сонейка ў зенiце,

Ў душы няма нi смутку, нi журбы.

 

Вы, галубы мае, яшчэ хутчэй ўзлятайце!

Жадаю вам дабра i вышынi!

Сустрэла вас зiма, з надзеяю чакайце,

Шчаслiвыя яшчэ настануць днi!

 

26.04.1995

 

Home Page     Змест

 

800     МОЦНАЯ КРЫНIЦА

 

Не ведаю, дзе творчыя вытокi,

Але радкi струменьчыкам бягуць,

Злiваюцца яны ў паток шырокi.

А з часм, мо, ракою пацякуць?

 

Ўжо вершаў шмат, i сам у цуд не веру,

Што хутка пакараю рубяжы,

Мо, лiчба завялiкая, не ў меру,

Але збягае стала верш з душы.

 

Люблю я кожны верш свой паасобку,

Iх разам можна спадчынай назваць,

Над «i» пакуль не буду ставiць кропку,

Яшчэ багата хочацца складаць.

 

Б'е без супынкi моцная крынiца,

Якая захавалася ў душы,

Паток нiяк не ў змозе супынiцца,

Складаюцца без цяжкасцi вершы.

 

Паэзiя цяпер – мая патрэба,

Магу радкi выразна адчуваць,

Яны дажджом ў душу спадаюць з неба,

Працягваюць iх музы дыктаваць.

 

Пiшу упарта вершы на палiчку,

Душа складаць жадае палка iх.

Мо, адшукаюць чыстую крынiчку,

Згасiць каб прагу ад радкоў маiх?

 

10.05.1995

 

Home Page     Змест

 

826     ЛЕПШАЯ СПРАВА

 

Нiколi не складаю творчых планаў,

Не ведаю наперад змест верша,

Але, складаць мне вершы нескладана,

Бо слухаю, падкажа што душа.

 

Душа наперад плынь радкоў складае,

Цiхутка, каб пасля прадыктаваць,

Нiколi верш пiсаць не адкладаю,

Бо час мiне, i цяжка ўспамiнаць.

 

Для вершаў тэм амаль не выбiраю,

Бясконцых думак доўжыцца паток,

Ў душы выразна голас адчуваю,

I за радком складаецца радок.

 

Нiколi рыфм упарта не шукаю,

Пачую шэраг слоў i запiшу,

Але амаль iмгненна рыфму маю,

Прыходзяць рыфмы самi мне ў душу.

 

Хоць часам словы верша выпраўляю,

Няма патрэбы выкiдаць радкоў,

Не ведаю дасюль, як адчуваю

Набор патрэбных i дакладных слоў.

 

Паэзiя мяне ў жыццi спаткала,

Ужо багата вершаў наскладаў,

Ды, пэўна, напiшу яшчэ нямала,

Верш – лепшая з маiх любiмых спраў.

 

19.05.1995

 

Home Page     Змест

 

837     ПЯЦЬ СТРОФ

 

Пяць строф. Яны, мо, будуць мне пасiльны,

Каб зразумела думку выкладаць?

Бо да вяршынь ляжыць мой шлях няўхiльны,

Каб вершы звышкароткiя складаць.

 

Бо доўгiя раней складалiсь вершы,

Ды iх няздатны вытрымаць чытач,

Ён жвава пачытае радок першы,

Ды стане абыякавы глядач.

 

Бо доўгiх вершаў людзi не чытаюць,

I нават непатрэбна iх пiсаць,

Мiнiяцюры перавагу маюць,

Як сутнасць можна коратка сказаць.

 

Прыйшлiсь мае каб творы да спадобы,

Мэту сабе я стаўлю перш-наперш:

Рабiць па скарачэнню вершаў спробы,

I напiсаць кароткi самы верш.

 

Цяпер iмкненнi ў шэсць строф укладаю,

Як тысячу падобных напiшу,

На пяцiстрофны перайсцi жадаю,

Каб задаволiць сцiпласцю душу.

 

Пасля змяншаць паволi строфы буду,

Каб укладацца нават у адной,

Майстэрнасць неабходную набуду,

I дасягну мэту любой цаной.

 

25.05.1995

 

Home Page     Змест

 

847     БЯСКОНЦАСЦЬ ТЭМ

 

Дае шмат тэм вялiкая прырода,

Натхняе дзiўны цуд маю душу,

Змяняюцца паволi поры года,

Уважлiва сачу i верш пiшу.

 

Прыроду, як жывую, адчуваю,

Людзей з ёй намагаюсь параўнаць,

Агульныя ў iх рысы прымячаю,

Верш пра прыроду радасна ствараць.

 

Пiшу з задавальненнем пра пачуццi,

Iх тоiцца бязмежнасць у душы,

Калi ўдаецца сэрцам мне адчуць iх,

Як фенiкс з поплу, паўстаюць вершы.

 

Дзiвуюць разнастайнасцi прыроды,

Цiкава яе рысы назiраць,

Ў звычайным незвычайнасць ёсць заўсёды,

Прыемна яе ў вершы адзначаць.

 

Прырода i пачуццi! Так цiкава!

Бясконцасць варыянтаў могуць даць,

Пра iх радкоў напiсана нямала,

Жадаю значна болей напiсаць.

 

Для вершаў лёгка выбiраю тэмы,

Бо немагчыма iх пералiчыць,

Нiколi не ствараецца праблемы,

Бо верш спантанна у душы гучыць.

 

30.05.1995

 

Home Page     Змест

 

863     СОНЦА ПАЭТА

 

За словам слова, за радком радок,

I на паперу вершы зноў кладуцца,

Дагэтуль зразумець яшчэ не змог,

Як спробы паэтычныя ўдаюцца.

 

Як на табло, бягуць прад мной радкi,

Здаецца, iм няма канца i краю,

Не ведаў я раней працэс такi,

А зараз яго сэрцам адчуваю.

 

Не намагаюсь думаць пра вершы,

Пiшу, як невядомы голас чую,

Няма дзе запiсаць, а верш ў душы,

Яго на цэгле дротам анатую.

 

Прыходзiць ка мне вершаў не прашу,

Не клiчу iх упарта, не гукаю,

Але штодня па некалькi пiшу,

I кожны ранак вершам сустракаю.

 

Пра ўсё ужо, здаецца, напiсаў.

Складаць цi не? Няма такой дылемы.

Хоць часм тэмы трохi паўтараў,

Ды новыя мяне знаходзяць тэмы.

 

I жвава за страфой страфа бяжыць,

За вершам верш складаецца бясконца,

Ў паэзiю шырокi шлях ляжыць,

Каб узышло хутчэй паэта сонца.

 

8.06.1995

 

Home Page     Змест

 

882     ПАЭЗIЯ I ПРОЗА

 

Хто мае вельмi многа часу,

Раманы можа пачытаць,

Хто хоча сутнасць знаць адразу,

Нядрэнна ў вершы заглядаць.

 

Здалёк пiсьменнiк падыходзiць,

Каб ўсё дакладна апiсаць,

Паэт слоў некалькi знаходзiць,

Каб тое самае сказаць.

 

Старонак трыста неабходна,

Каб прозай думку асвятлiць,

Ды сцiплы верш усё свабодна

У змозе ў трох страфах зрабiць.

 

Паэзiя больш эфектыўна,

Хутчэй складаць i друкаваць,

Чытаецца аператыўна,

Не трэба часу марнаваць.

 

Чытаць заўсёды вершы трэба,

Каб iнфармацыю збiраць,

Бо ў iх чароўны голас з неба

Павiнен выразна гучаць.

 

Гучыць у вершах голас гэты,

Яго бясконца чую сам,

Знаёмы добра з iм паэты,

Чуць яго зычу чытачам.

 

18.06.1995

 

Home Page     Змест

 

887     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Як дождж, думка заўжды струменiцца,

I няма канчатковай мяжы,

Бо радкоў залатая крынiца

Б'е няспынна i моцна ў душы.

 

Б'е крынiца, дае асалоду,

Дазваляе мне прагу суняць,

Я шукаю любую нагоду,

Каб радкi без падстаў не страчаць.

 

А яны без канца i без краю

Безупынна бясконца бягуць,

Я душою iх гукi чытаю,

Голас музы мне проста пачуць.

 

Намагацца нiколi не трэба

Рыфмы з цяжкасцю мне падбiраць,

Чую песню чароўную з неба,

Вершы лёгка i люба складаць.

 

I пiсаць iх занадта ахвота,

Дзевяцьсот наскладаў ўжо амаль,

Складаць вершы – зусiм не работа,

З iх брукую сваю магiстраль.

 

З душы верш, нiбы дожджык, спадае,

Трэба толькi яго запiсаць,

А iначай бясследна знiкае,

Бо другi пачынае спадаць...

 

20.06.1995

 

Home Page     Змест

 

900     АМАТАР ЦI ПАЭТ?

 

Складаю вершы, як нектар у соты,

Iх плынь душа не ў змозе утрымаць,

Пакуль яшчэ багата ёсць ахвоты,

Прыемна радасць творчасцi пазнаць.

 

Не ведаю, мо, якасць iх не тая?

Мажлiва, мая творчасць – не вершы,

Ды да мяне як муза завiтае,

Прыемнасць адчуваю на душы.

 

Заўсёды складаць вершы мне прыемна,

Мо, iх чакае доля забыцця?

Яны ў душы iснуюць неад'емна,

Бо сталi часткай ад майго жыцця.

 

Пiшу шмат вершаў, ды яшчэ нiколi

Нiводнага пакуль не друкаваў,

Мо, хтосьцi не жадаў бы такой долi,

Ад перашкод душой мацней я стаў.

 

Нас многа ў забыццi, i я не першы,

Ў паэзii хаця зусiм не госць,

Багата ёсць людзей, што пiшуць вершы,

Але не вельмi шмат паэтаў ёсць.

 

Мо, прыйдзе час, i вершы надрукую?

Ў пару, калi яны пабачаць свет

Дакладна месца ў табелi адчую:

Па рангу я аматар цi паэт?

 

25.06.1995

 

Home Page     Змест

 

905     ПIСАЦЬ ЦI ДРУКАВАЦЦА?

 

Паэтам як магчыма стаць?

Складаць, звычайна, вершы трэба,

Ды, як няма дзе друкаваць,

Не станеш iм, хоць талент з неба.

 

Паэтаў робяць чытачы,

Як вершы iхнiя чытаюць,

А не чытаюць – хоць крычы,

Паэта лаўры не чакаюць.

 

Як можаш хораша складаць,

Але не дойдзе верш да друку,

Не ўдасца радасцi пазнаць,

А творчую сустрэнеш муку.

 

Але вакол высокi мур,

Верш, нават добры, не прымаюць,

Няўчасных вельмi шмат хаўтур

Па iх рэдакцыi спраўляюць.

 

Павек паэтам так было,

I кожны быў не ў меру бiты,

Пакуль прызнанне не прыйшло,

Калi дабраўся да арбiты.

 

Ды спробы лепей не рабiць,

Знiкае верш складаць ахвота,

Як кожны хоча жорстка бiць

У твар каваным цяжкiм ботам.

 

29.06.1995

 

Home Page     Змест

 

929     ГОЛАС ПАЭТА

 

Цудоўна, калi ў бруд зусiм не ўлазiць

I вершы пра адвечнае складаць,

Нiкога ў сваiх творах не абразiць,

Нiкому дыфiрамбаў не спяваць.

 

Навошта друкаваць такiя вершы,

Каб потым за iх сорам адчуваць?

Хто блюдалiзам быць стараўся першым,

Бясспрэчна, з часам будзе шкадаваць.

 

Змяняюцца улады, як пальчаткi,

I кожнай будзе вершы хто складаць,

Паэтаў верных можна без аглядкi

Заўжды хамелеонамi назваць.

 

Бо мець паэт павiнен ўласны голас,

Фальшыва каб нiколi не гучаць,

Як зменяцца часы, хаця б на волас,

Нiчога каб у творах не змяняць.

 

Каб чытачы паверылi паэту,

Не трэба надзвычайнага рабiць,

Няма зусiм нiякага сакрэту:

Сумленным толькi перад часам быць.

 

Павiнен быць ад бруду чысты голас,

Высокi можа быць цi нiзкi тон,

З сяўбы каб вырас паўнаважкi колас,

Каб iншым стаў духоўным хлебам ён.

 

13.07.1995

 

Home Page     Змест

 

956     РАЗМОВА ПАЧНЕЦЦА!

 

Эпiтэты, як золата, заўжды,

Якiм сябе красунi аздабляюць,

У iх запал вясёлы малады,

Яны ў душы пяшчоту выклiкаюць.

 

I параўнаннi вельмi я люблю,

Калi знаёмым будзе параўнанне,

Мэту дакладна дасягну сваю,

Каб ў чытача ўтварылась адчуванне.

 

Метафары не вельмi па душы,

Iх помаччу амаль не карыстуюсь,

Хачу мець зразумелыя вершы,

К сустрэчы з чытачамi я рыхтуюсь.

 

Хачу, каб змест для iх цiкавым быў,

Свае турботы каб iм адчувалiсь,

Паэзiю каб кожны палюбiў,

I ў мову каб, нарэшце, закахалiсь.

 

Бо мова продкаў – скарб наш дарагi,

Жывой вады чысцюткая крынiца,

Ў пакутах цэлы час яе шляхi,

Ды мы павiнны мовай ганарыцца.

 

Хачу, каб мова ўжо вярталась к нам,

Мо, справе дапаможа маё слова?

I намагаюсь даць красу вершам,

Пачнецца з чытачом мая размова!

 

27.07.1995

 

Home Page     Змест

 

971     ПЯЦIСТРОФНЫ

 

На шэсць строф верш мне да спадобы,

Ды скончылась яго пара,

Зрабiць пяць строф пачну я спробы,

Каб верш хутчэй збягаў з пяра.

 

Але, каб сэнсу не зашкодзiць,

Здымаецца страфа ў вершы,

А карацейшы шлях знаходзiць

К чытацкай трапяткой душы.

 

Ўжо хутка у агульным спiску

Зраблю выдатную графу:

Пад тысячным пастаўлю рыску,

Верш новы меней на страфу.

 

Пакуль яшчэ не адчуваю,

Як пяцiстрофны мне зрабiць,

Ды спадзяваюсь i чакаю:

Ён мiлагучна загучыць.

 

Працяглыя складалiсь вершы,

Шэсць строф. Пяшчотна iх любiў,

Але, i пяцiстрофны першы,

Хачу, каб надта добрым быў.

 

Кароткi верш гучыць прыгожа,

I можна хутка прачытаць,

Хоць i кароткi, але можа,

Як i ў рамане, ўсё сказаць.

 

31.07.1995

 

Home Page     Змест

 

976     ПАД УЛАСНУЮ МУЗЫКУ

 

Маўчанне золата, вядома ўжо даўно,

Але душа маўчаць не дазваляе,

Гучыць ў ёй музыка бясконца ўсё раўно,

Пад музыку чароўную спявае.

 

Таму без цяжкасцей складаюцца вершы,

Матыў прыгожы чуецца цудоўна,

I нараджаецца верш сам ў глыбi душы,

Яна да краю музыкаю поўна.

 

Адзiн за водным утвараюцца радкi,

Збягаюць хутка, нават сам не веру,

Ў душы маёй матыў ствараецца якi,

Такiя вершы лягуць на паперу.

 

Нiколi голасам сваiм спяваць не мог,

I слых мяне музычны не кранаўся,

Ды людзям Боскiх не пазнаць дарог,

Матыў радкоў адразу утвараўся.

 

Гучыць ён стала, чую музыку душой,

Верш напiшу i радасць адчуваю,

I верш, заўсёды меладычны вельмi, свой

Пад музыку уласную спяваю.

 

Але не голасам спяваю, а душой,

Таму маўчаць нiколi не жадаю,

Зусiм уцехi не хачу сабе другой,

Калi складаю верш, адпачываю.

 

3.08.1995

 

Home Page     Змест

 

1000     ТЫСЯЧНЫ ВЕРШ

 

Апошнi шасцiстрофны верш складаю,

Iх тысячу паволi напiсаў,

Публiкаваць, як iншыя, жадаю,

Нiводнага хаця не друкаваў.

 

Хоць намагаўся верш паслаць да друку,

Але нiхто адказу не даваў,

Цярпець не пажадаў такую муку,

Далей ўсё больш настойлiва складаў.

 

I вось цяпер складаю юбiлейны,

Мо зацiкавяць i мае вершы?

Нiколi голас не гучаў ялейны,

Распавядаў праўдзiва, ад душы.

 

Ужо этап вялiкi у мiнулым,

Ды шмат яшчэ наперадзе дарог,

Людзей я разумею сэрцам чулым,

Жыццёвы вопыт ў справе дапамог.

 

Бягуць радкi i вершы, нiбы хвалi,

I я ўкладаю ў iх сваю душу,

Стараюся, каб думкi не прапалi,

Калi не запiшу, то награшу.

 

Чым карацей верш, будзе толку болей,

Пад сiлу пяцiстрофны мне, лiчу,

Бо хочацца, каб цяжкасцей нiколi

Не нарабiць вершамi чытачу.

 

14.08.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz