11. Вершы аб рысах характару

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

24     НАШЫ РЫСЫ

 

Аднолькавыя ўсiм вымогi,

Ды людзi розныя, на жаль,

Ў жыццi iнакшыя дарогi,

Ды ўсiм агульная мараль.

 

Шмат добрых рыс i шмат паганых,

Сумленных безлiч ёсць людзей,

Ды знойдзецца заўжды загана,

Iснуе стала лiхадзей.

 

Адзiн пяшчотны i наiўны,

I поўны к iншым дабрынi,

Другi нахабны, агрэсiўны,

Дабра не зробiць анi-нi.

 

Адзiн, як скажа сваё слова,

Яно надзейней, чым браня,

Ў другога добрая размова,

Але бясконцая хлусня.

 

Не могуць рысы быць адзiны,

Бо статыстычны ёсць закон,

Мы адразняцца ўсе павiнны,

Пераканаўча кажа ён.

 

Не след упарта намагацца

Ментальнасць у людзей змянiць,

Зрабiць агульнаю старацца,

Яна павiнна рознай быць.

 

10.10.1992

 

Home Page     Змест

 

50     ПРА ДУМКI

 

Не нiгiлiст хаця, але

На ўсё свае я думкi маю,

Чужых не надта трэба мне,

Таму iх часта адкiдаю.

 

Упарта прывучалi нас,

Што думкi мець сваёй няможна,

Чужыя мелi доўгi час,

Iх паўтаралi асцярожна.

 

Не раздзялiць чужых iдэй –

Дзiцём адвечным заставацца,

Каб зразумець хаду падзей,

Павiнны погляды змяняцца.

 

Няздатны погляд хто трымаць,

Яго, як флюгер, ўраз змяняе,

Каб думку іншую прыняць,

Ніякіх цяжкасцяў не мае.

 

Ды хто ў ментальнасцi ўвесь час

Зусiм на флюгер непадобны,

Змянiць каб думку кожны раз,

Зрабiць аналiз хоча добры.

 

Абараняю думкi я,

Ды, як мяняюцца умовы,

I думка стане, як мая,

Прыняць яе заўжды гатовы.

 

16.11.1992

 

Home Page     Змест

 

75     ВЫСОКАРОДНАСЦЬ

 

Хаця ўжо доўгiя гады

Тапчу зямлю на белым свеце,

Але наiўны, як заўжды,

Падобна, як малыя дзецi.

 

Бо кiм бы не быў чалавек,

Яго заўсёды паважаю,

I недавер'я цяжкi грэх

У думках нават не трымаю.

 

Ды падыход сяброўскi мой

Падманам лiчаць асцярожным

I неадкрытыя са мной,

Бо бачаць злодзея у кожным.

 

Чаму жахлiвы свет цяпер

I дзе падзелася шляхетнасць?

У дзеяннях такi намер,

Бо у душы гняздзiцца беднасць.

 

Урокаў безлiч атрымаў,

Здарылась выпадкаў нямала,

Высокароднасць там шукаў,

Яна дзе i не начавала.

 

У людзях светлае цаню,

Бо лепшай якасцi не знаю:

Высокароднасць я люблю,

Людзей шляхетных паважаю.

 

19.12.1992

 

Home Page     Змест

 

130     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Маленькi i нязначны бег ручай,

Ён чуў, што ёсць вялiкiя азёры,

Прыходзiў часам да яго адчай,

Яму нiкчэмнасць надавалi горы.

 

Не мог нi з кiм ён весцi барацьбы,

Але лiчыў, што лёс яго гаркавы,

Раслi абапал моцны дубы,

Ручай жадаў дабiцца iхняй славы.

 

Знiшчаў яго душу нязносны груз,

Ручай нёс ў мора кволую данiну,

Але пачаўся моцны землятрус,

I скалы ўраз пападалi ў цяснiну.

 

I для дубоў пачалася бяда,

У ручая ўжо не збягалi воды,

Пакрыла iх з вяршынямi вада,

Ручай адчуў вялiкасць ад свабоды.

 

Здараецца так часта i ў жыццi:

Вялiкасць надае чужое гора,

Ўраз змог ручай жаданае знайсцi,

Бо плескалiсь ў цяснiне хвалi мора.

 

Ручай нязначны ўзняўся да нябёс,

Ажыццявiў жаданую спакусу,

Дубы без жалю знiшчыў жорсткi лёс,

Але ручай удзячны землятрусу.

 

14.09.1993

 

Home Page     Змест

 

162     ПАТРАБАВАННI

 

Хто справе цалкам аддаецца,

Прыемна ад такiх людзей,

Ў чужыя справы хто не пхнецца,

Ў адносiнах не лiхадзей,

 

Хто мае годнасць i сумленне,

Яго шляхетнасць – звыклы стан,

I слоў не зменiць у iмгненне,

Хлусню не церпiць i падман,

 

Чужога хто не браў нiколi,

Само у рукi хоць iдзе,

I не iграў ганебнай ролi,

Не пакiдаў другiх ў бядзе,

 

Заўжды душой адкрытым будзе.

Але зусiм не так ў жыццi,

Чамусьцi не такiя людзi,

Нялёгка годнага знайсцi.

 

Не страцiць лепей ўласнай волi,

Сябе свабодным адчуваць,

Сваёй ментальнасцю нiколi

Не след ў жыццi ахвяраваць.

 

Людзей дастойных паважаю,

Ўзаемнасцю iх даражу,

Сяброў прыемных мець жадаю,

Каб грэць шляхетнасцю душу.

 

20.09.1993

 

Home Page     Змест

 

194     РАМАНТЫК

 

Рамантыка клiча ў блакiтнае неба,

I ёй не замiнка iмжа,

Для шчасця рамантыку многа не трэба:

Была каб узнёслай душа.

 

Няма для рамантыка кепскай пагоды,

Цудоўны i дождж, i туман,

Рамантык даверлiвы з кожным заўсёды,

Хоць бачны ганебны падман.

 

Рамантык трывала жыве ў летуценнi,

Глядзiць на рэальнасць здалёк,

Хоць лёс вядзе часта ў жыццёвыя ценi,

Кiдае настойлiва ў змрок.

 

Ды з мрояй i ў цемры заззяць здатна сонца,

Для мрой не iснуе мяжы,

Таму i шчаслiвы рамантык бясконца,

Бо тоiцца шчасце ў душы.

 

Хай лёс наганяе жыццёвыя буры,

Рамантык не выявiць злосць,

Не будзе нi сумны ад бед, нi пануры,

Ў душы у яго весялосць.

 

Бо беды мiнаюць хутчэй, чым сезоны,

Рамантык душой малады,

Хоць бачыць на дрэвах яшчэ лiст зялёны,

А ў марах ужо залаты.

 

29.09.1993

 

Home Page     Змест

 

330     СВАIМ ГОЛАСАМ

 

Ёсць розныя на свеце галасы:

У буры, грому, хваль марскiх, цунамi,

Але было павек, ва ўсе часы,

Спявалi ўсе сваiмi галасамi.

 

Ручай звiнiць, калi збягае з гор,

I рэха адгукаецца ў акрузе,

Пяе цудоўна ранкам птушак хор

I конiкi вясёлыя у лузе.

 

А колькi ёсць на свеце розных моў!

I кожная свае адценнi мае,

Пявучы гоман, рытм чароўных слоў,

Гаворыць хтосьцi, быццам бы спявае!

 

Ды, каб спяваць, патрэбна волю мець,

Бо нават птушцы замiнае клетка,

Яна не стане, як на волi, пець,

Калi спявае, то занадта рэдка.

 

Ды значна горай справа у людзей,

Рамантыкаў бясконца вабiць неба,

Хоць ясная, як дзень, хада падзей,

След апiсаць iх так, як iншым трэба.

 

Нiколi хай мой верш не ўбачыць свет,

Хай прыйдзецца пiць горкую атруту,

Няхай я не адбудусь як паэт,

Ды голасам чужым спяваць не буду.

 

5.12.1993

 

Home Page     Змест

 

361     НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

 

Як болей мець жадаюць ўсе заўжды,

I ад iмкнення доўжыцца трывога,

Ды хутка мiльгацяць жыцця гады,

I рэчаў назбiраецца замнога.

 

Душу гняце жаданне, як граза,

Яму няма нiколi перапынку,

Хай дадаецца трохi, драбяза,

Працуюць цяжка i без перапынку.

 

Бясконца i няспынна для сябе,

Хоць кажуць: расквiтнела каб радзiма,

Мiнае час у вечнай барацьбе,

Жыццё паволi прабягае мiма.

 

I плацiцца вялiкая цана,

Не трапiў на жыццёвую арбiту,

Наперадзе прыгожая труна

I помнiк надта дарагi з гранiту.

 

Не трэба вечным скнарам быць ўвесь час,

Лепш дастатковы мiнiмум азначыць,

Каб радасцi парыў ў душы не згас,

Блакiт нябёс i сонца лепей бачыць.

 

Задужа многа нават кепска мець,

Мэта такая шэлега няварта,

Няздатны людзi мудрасць зразумець

I пакараюць максiмум упарта.

 

24.12.1993

 

Home Page     Змест

 

366     ЛЁС IКАРА

 

Вабiць прыгажосцю вышыня,

Ды iмкнецца да яе не кожны,

Можна крочыць на гару штодня,

Хто лянiвы, нехта асцярожны.

 

Але былi рыцары заўжды,

Па душы iм ўзровень быў высокi,

Не пужалiсь на шляху бяды,

Да нябёс рабiлi смела крокi.

 

Ды зайздросны вельмi чалавек,

Не жадае спраў цудоўных добрых,

Iснае мець хочацца павек,

I шануе на сябе падобных.

 

Адшукаць зусiм нялёка цуд,

Ўвысь iдуць рамантыкi упарта,

Вышыня не здасца без пакут,

Але лiчаць, што iмкнуцца варта,

 

Пакарыць каб невядомы пiк,

Выкарыстаць кожную нагоду,

Вынаходкi хто знаходзiць звык,

Каб найлепей зажылось народу.

 

Тых, хто хоча пiкi пакарыць,

Часта за iмпэт чакае кара,

Здатны людзям веды падарыць,

Але сустракаюць лёс Iкара.

 

30.12.1993

 

Home Page     Змест

 

372     Я ТАКI

 

I мне было калiсьцi дваццаць пяць,

Жыццё бясхмарна пачало ўсмiхацца,

Адкуль было ў той час дакладна знаць,

Што марам ў небе жураўлём застацца.

 

Маны нiколi я не разумеў,

Казаў рашуча ў вочы праўду-матку.

Ды слухаць iснасць праўды хто хацеў?

Нiхто нiколi не жажаў парадку.

 

Уласны гонар пiльна зберагаў,

Нiколi не iшоў на кампрамiсы,

Ў жыццi шляхоў грахоўных не шукаў,

Спраў не рабiў нягожых закулiсных.

 

А, мо, не трэба мець людзей такiх?

Нiколi ў грамадзе iх не ўспрымалi,

Ва ўсе часы натоўп знiшчае iх,

I лiшнiмi таму людзьмi празвалi.

 

Нам, лiшнiм, ў грамадзе нялёгка жыць,

Нiколi людзi нас не разумеюць,

Таму, што можам лепей ўсё зрабiць,

А iншыя такога не умеюць.

 

Але мы цягнем свой жыццёвы воз,

Менталiтэт не па душы падманны,

За праўду нават сам Iсус Хрыстос

Натоўпам на крыжы раскрыжаваны.

 

7.09.1994

 

Home Page     Змест

 

375     ЛЮБIМАЯ РАБОТА

 

Любую працу з асалодай

I здавальненнем я раблю,

Ды не назваць яе работай,

Бо працу творчую люблю.

 

Калi зусiм нялюба праца,

Цяжар на сэрцы – як свiнец,

Нялёгка цэлы дзень старацца,

Хутчэй бы ўжо прыйшоў канец.

 

Як вынiк працы сэрцу мiлы,

Жыцця сэнс толькi ў ёй адной,

Бо надае натхненне сiлы,

Як быццам крылы за спiной.

 

Ад працы можа стаць маркотна,

Яе не хочацца рабiць,

Бяруцца рукi неахвотна,

Бо камень на душы ляжыць.

 

Заўжды рабiць з iмпэтам трэба,

А не цягнуць бяды крыжы,

Каб бачыць стала блакiт неба

I ззянне сонейка ў душы.

 

Нялюбая знiшчае справа,

Мардуе сэрца i душу,

На свеце працы ёсць нямала,

Лепш абысцi бяды мяжу.

 

24.09.1994

 

Home Page     Змест

 

394     ЛIСЛIВАСЦЬ I ПРАЎДА

 

Чаму лiслiвасць люба для людзей,

I праўды iм амаль зусiм не трэба?

Падлiзу любяць, хоць ён лiхадзей,

За праўду забяруць кавалак хлеба.

 

Прыемны ўсiм хвалебных слоў паток,

Хоць рэчаiснасць так ад iх далёка!

Яны – як вабнай вiльгацi глыток,

Калi забрала цалкам сiлы спёка.

 

Хлусню не кожны здатны гаварыць,

Каб чорнае iмгненна белым стала,

Ды тым, не хоча хто падлiзай быць,

Прыйшлось за праўду пацярпець нямала.

 

Калi сумленне мае чалавек,

Яго шляхетнасць, як скала, трывала,

Падлiзаю не стане ён павек,

Хаця лiслiвасць поспех абяцала.

 

Калi высокароднасцi няма,

Лiслiўцам гаварыць прыемна словы,

Яны льюць мёд духмяны нездарма,

Карысць шукаюць ад такой размовы.

 

Калi прыйшла шляхетнасць назаўжды,

Бясконца толькi праўду кожны кажа,

Унiкнуць нельга за яе бяды,

Бо на душу расплаты камень ляжа.

 

19.11.1994

 

Home Page     Змест

 

450     ПАТРАБАВАННI

 

Хто справе цалкам аддаецца,

Цаню iмпэт такiх людзей,

Ў чужыя справы хто не пхнецца,

Нiколi хто не лiхадзей.

 

I хто сумлення досыць мае,

I ёсць шляхетнасць у яго,

Хто словы ўласныя трымае,

Бо годнасць даражэй ўсяго.

 

Чужога хто не браў нiколi,

У рукi хоць само iдзе,

Не хлусiць, не гуляе ролi,

Не кiне блiзкага ў бядзе.

 

Ў адносiнах адкрытым будзе,

Але зусiм не так ў жыццi,

Чамусьцi не такiя людзi,

Цяпер такога не знайсцi.

 

Працяглы надта час шукаю

Сябра, ды каб яго здабыць,

Мо, вельмi многа вымагаю:

Патрабаванням верным быць.

 

Мо, з часам справа лепей будзе?

Хачу падобных адшукаць,

Бо недзе ёсць такiя людзi,

З якiмi можна сябраваць.

 

15.12.1994

 

Home Page     Змест

 

485     ГУСТ СВАБОДЫ

 

Сябе як помню, быў, як птушка, вольны,

З такой душой, напэўна, нарадзiўся,

Меў непрыемнасць у перыяд школьны,

Бо халуём я стаць не пагадзiўся.

 

Любiць свабоду навучыла мацi,

Яна урокi волi мне давала,

Заўжды пра годнасць чуў ў бацькоўскай хаце,

Ад годнасцi пасля сцярпеў нямала.

 

Не па душы былi мне кампрамiсы,

Заўсёды быў я толькi радыкалам,

Нiколi не хаваўся за кулiсы,

А падстаўляў сябе няшчадным шквалам.

 

Не меў нiколi ад начальства ласкi,

Цярпеў за праўду, калi быў студэнтам,

Нiяк не мог трываць брахлiвай казкi,

Заўсёды быў мясцовым дысiдэнтам.

 

За праўду-матку ўсе няшчадна бiлi,

Але не адцураўся я ад волi,

Хоць падхалiмы надта не любiлi,

Ды ўсё ж не пажадаў iнакшай долi.

 

За iсцiну цярпеў ў жыццi даволi,

Не трэба мне за подласць нагароды,

Ад праўды не адмоўлюся нiколi,

Бо для мяне прыемны густ свабоды.

 

26.12.1994

 

Home Page     Змест

 

605     ПРАЎДА

 

Няцяжка для людзей дабро рабiць,

Для добрых спраў няма нiякай перашкоды,

Вядома, трэба блiзкага любiць.

Але, чаму яго мы любiм не заўсёды?

 

Адкуль у чалавека столькi зла?

Чаму ў яго такая дрэнная прырода?

З пачатку свету ўжо такой была,

Заўжды адкрыецца яна, як ёсць нагода.

 

Сабе усё бясконца хочам мець,

Ў душы нiколi не жыве к другiм турбота,

Як iншых хтосьцi хоча абагрэць,

То лiчаць ўраз, што з хiтрамудрасцю нагода.

 

З агульных правiл выключэнне ёсць,

Не вельмi многiя на зло дабром адкажуць,

Ды стала кожны праяўляе злосць,

Адзiнкi знойдуцца, што словы ўцехi скажуць.

 

Хаця ёсць вабны прыклад для дабра,

Ды ластаўка адна надвор'я не змяняе,

Няма надзеi, што прыйдзе пара,

I дабрата ў душах людзей святлом заззяе.

 

Злосць людзi з нараджэння набылi,

Статыстыка падзей пра вынiк добра кажа,

Зло будзе вечна правiць на Зямлi,

Знаць праўду трэба, хоць на сэрца камень ляжа.

 

8.03.1995

 

Home Page     Змест

 

636     РАШУЧАСЦЬ

 

Стаю на ростанях, даўно на ростанях,

Як быць не ведаю, куды цяпер iсцi?

Не вельмi проста мне, ох, як няпроста мне

Стаяць на ростанях бясконца у жыццi!

 

Змянiць нялёгка мне характар сталы мой,

Ды нерашучасць, пэўна, трэба ўраз забыць,

Як не змяню яе, лёс скажа быць адной,

А час саспеў ужо сям'ю сваю стварыць.

 

Даўно рашучыя спаткалiсь з доляю,

А я нiяк дасюль рашыцца не магу,

Я нерашучая, са слабай воляю,

Бясконца ў сэрца мне яна нясе тугу.

 

Такая прыказка мне ўспамiналася:

Ваўкоў баяцца – непатрэбна ў лес хадзiць,

Яшчэ ад ростаняў не адцуралася,

Жыцця дылему вельмi цяжка мне рашыць.

 

Пара прымусiла, я ў лес збiраюся,

I не пужаюць больш ужо мяне ваўкi.

Мо, доля там мая, я закахаюся

I там сустрэнецца мой любы дарагi?

 

Рашэнне прынята, бывайце, ростанi!

Не буду больш на скрыжаваннi я стаяць,

Цяпер усё рашаць занадта проста мне,

Бо час прыйшоў, мой вабны час кахаць!

 

17.03.1995

 

Home Page     Змест

 

667     СПАКОЙНЫ НЕСПАКОЙ

 

Адвечны падабаецца мне рух,

Мая душа не ведае спакою,

Яна здаўна вандроўны мае дух,

I згодны ў вабным выбары я з ёю.

 

Ды палка ненавiджу неспакой,

Бо ён душу упарта раз'ядае,

Паганай долi не хачу такой,

Абразiць можа ён або скрыўджае.

 

Мая мэта – спакойны неспакой,

Калi нястрымна можна рвацца ўперад,

Бо без спакою моцнаю рукой

Зацягне неспакой рашуча ў нерат.

 

Як радасць ад спакою на душы

I для турбот зусiм няма нагоды,

Iмклiвы рух, як быццам па шашы,

Ад неспакою шлях бяжыць ў балоты.

 

Цiкава вельмi новае пазнаць!

Жаданне ведаць шмат дае натхненне,

Прыемна хуткi рытм жыцця трымаць,

Ад неспакою мець супакаенне.

 

Жадаю адчуваць iмклiвы рух,

У неба стала неспакойна рвацца,

Каб мець ў жыццi уражанняў за двух,

З спакойным неспакоем заставацца.

 

26.03.1995

 

Home Page     Змест

 

698     ПЕРШЫ

 

У жыццi быць жадаю наперадзе я

I бясконца iрвуся у неба,

Як ва ўсiх летуценнiкаў доля мая,

Бо нiкому парываў не трэба.

 

Без падстаў не жадаю ва ўсiм першым быць,

А падстава мая – толькi веды,

Ды карысцi няма навiну гаварыць,

Бо ад ведаў трываць трэба беды.

 

У навуку пайшоў, вельмi творчасць любiў,

Прада мною адкрылась прастора,

У сваёй галiне хоць нямнога зрабiў,

Ды ад вынiку мне толькi гора.

 

Навiна замiнае чамусьцi усiм,

На кастры за яе падымалi,

Хто не ведае – веды, як косць ў горла, iм,

Але ж мары навуку трымалi.

 

Разабраўся пасля i ў стварэннi Зямлi,

Ды зноў працу прыняла палiца,

Ў неспакой мяне веды бясконца вялi,

Бо спакой летуценнiкам снiцца.

 

I цяпер, каб зусiм супакоiць душу,

Я складаю цудоўныя вершы,

Вельмi шмат яшчэ iх для людзей напiшу,

I ў паэзii быць хачу першы.

 

7.04.1995

 

Home Page     Змест

 

712     ДАСТУПНАЯ ВЫШЫНЯ

 

Чаму жаданне ёсць узяць кавалак болей,

Такi, што нельга нават ў рот упхнуць?

Чаму няма патрэбы меншы браць нiколi,

Каб разжаваць яго i праглынуць?

 

Чаму iмкнемся мець жаданага даволi,

А, можа, непатрэбна столькi мець?

Не атрымаць усё за час жыцця нiколi,

Ды вельмi цяжка мудрасць зразумець.

 

Жаданне больш прыдбаць хвалюе, як навала,

Мэта ўвесь час iдзе ўдалечыню,

Як ёсць празмерна, ды яшчэ бясконца мала,

Не рады нават сонечнаму дню.

 

Як хочацца ўзяць шмат, ды недастача сiлы,

Душу пазнае цяжкi неспакой,

Бо, каб ляцець увышыню, для шчасця крылы

Падрэзаць можна ўласнаю рукой.

 

Не трэба надта да вялiкага iмкнуцца,

Што ёсць, тым задаволiцца заўжды,

Душы ад зайздрасцi патрэбна адхiнуцца,

Не мець каб нi турботы, нi бяды.

 

Лёс павядзе па вабнай i прамой дарозе,

Калi мэта пастаўлена нiжэй,

След выбраць вышыню, якую ўзяць у змозе,

Бо перамога сэрцу даражэй.

 

10.04.1995

 

Home Page     Змест

 

782     ВОЛЯ

 

Самiм сабой я толькi быць жадаю,

Не удаецца вабнага здабыць,

Калi ваўкоў збярэцца шмат у зграю,

Прыходзiцца па-воўчаму завыць.

 

Мы ўсё амаль жыццё жывем ў няволi,

Грамадства накiдае кайданы,

Як хочам жыць, так не жывем нiколi,

Не дазваляюць волю мець яны.

 

А як чаруе i натхняе воля!

Свабодны, быццам вецер угары,

Па-iншаму заўжды кiруе доля,

А сэрцу вольнай хочацца пары.

 

Заўжды ёсць абавязкi, так i трэба,

Пазбегнуць немагчыма ўсiх акоў,

Няма як волi, не ўзляцець у неба,

Бо вельмi цяжкi груз ад ланцугоў.

 

Што можа быць прыемней, чым свабода?

Калi, як птушка, вольным можна быць,

Увогуле знiкае перашкода,

I, як душа жадае, можна жыць.

 

Упарта ланцугi хачу я скiнуць,

Не бегла каб жыццё амаль дарма,

Каб кайданы упэўнена пакiнуць

I плечы хутчэй вызвалiць з ярма.

 

3.05.1995

 

Home Page     Змест

 

795     АЦЭНIЦЬ ГОДНЫ

 

Нiколi людзi годнасць не любiлi,

Чужая годнасць замiнала iм,

Бясконца годным толькi зло рабiлi,

Бяльмом на воку была годнасць ўсiм.

 

Як годны чалавек, ён i шляхетны,

I гонар зберагае свой заўжды,

Ды з тымi, хто душой жабрацкай бедны,

Адносiны даходзяць да бяды.

 

Бо, калi годны, трохi i разумны,

А розум iншых – як на рану соль,

Ў адносiнах чакае вынiк сумны:

Спаткае нiзашто душэўны боль.

 

Бо годных людзi стала мардавалi,

На смерць рашуча кiнулi Хрыста,

Яны жыццё Вараве захавалi,

Бо зайздрасць чэрнi – страшная бяда.

 

Нялёгка годным з даўнiх пор жывецца,

Нянавiсць к iм ў душы не ўтаймаваць,

I кожны, калi толькi удаецца,

З iмпэтам годных хоча упiкаць.

 

Багата годных ёсць людзей на свеце,

Лягчэй iм разам годнасць баранiць,

Яны безабаронныя, як дзецi,

Ды годны можа годнасць ацанiць.

 

8.05.1995

 

Home Page     Змест

 

804     АБАВЯЗКОВАСЦЬ

 

Сваё не паважаюць людзi слова

I могуць лёгка, без праблем, даваць,

Не лiчаць, што яно абавязкова,

I не жадаюць ўласных слоў трымаць.

 

Абавязковасць. Мець яе прыемна!

Калi абавязковасцi няма,

З шляхетнасцю якая неад'емна,

Ад слоў пустых яе чакаць дарма.

 

Даў слова i трымай яго заўсёды,

Як выканаць ужо пара прыйшла,

Пераадольваць трэба перашкоды,

Бо слова быць павiнна, як скала.

 

Абавязковасць не для ўсiх святая,

З кiм справу маеш, здатна адказаць,

I хутка, як нiводная другая,

Развесцi можа або аб'яднаць.

 

На вецер лёгка хто кiдае словы,

Дабра дарэмна ад яго чакаць,

Не знойдзецца з такiм агульнай мовы,

Для зносiн трэба iншага шукаць.

 

Ёсць для павагi добрая умова:

Няхай прывабных слоў струмень бяжыць,

Абавязкова стрыманае слова

Тых, годнасцю хто палка даражыць.

 

12.05.1995

 

Home Page     Змест

 

812     ПАСРЭДНАСЦЬ I ВЫДАТНАЕ

 

Пасрэднасць апрыёры не цярплю,

Яна заўсёды мне не да спадобы,

Уводзiць ў цяжкi сум душу маю,

Прыемней вынiк мець вышэйшай пробы.

 

Нiколi я за працу не бярусь,

Як выканаць магу яе пасрэдна,

Заўжды сваёй работай ганарусь,

Бо ведаю – не прападзе бясследна.

 

На дробязi не размяняюсь я,

Галоўны лепей вызначыць кiрунак,

Такая фiласофiя мая,

Хаця для iншых i не падарунак.

 

Паўтону у размове не люблю,

Упэўнена кажу заўсёды слова,

Аб лiтасцi нiколi не малю,

Не ўсiм такая па душы размова.

 

На кампрамiсы не хачу iсцi,

Жадаю мець усё або нiчога,

Нiяк палову шчасця не знайсцi,

Ў жыццi такая – не мая дарога.

 

Заўсёды сам выдатнага хачу,

Выдатнага ад iншых вымагаю,

Пазбегнуць каб пасрэднасцi, сачу,

Нiколi нізасць я не падтрымаю.

 

15.05.1995

 

Home Page     Змест

 

820     ВЕДАЦЬ АЗБУКУ

 

Як А сказаў, то след i Б казаць,

I нiкуды не дзецца ад працягу,

Калi нялюба, лепш не пачынаць,

Каб не страчаць давер'е i павагу.

 

Наперад непатрэбна абяцаць,

Як абяцанку выканаць не ў змозе,

Бо за падман не стануць паважаць,

Заўжды па слiзкай ён вядзе дарозе.

 

Як азбуку не ў стане добра знаць,

Каб iншым ад цябе бяды не зведаць,

Не трэба лепей нават А казаць,

Кажы, як да канца ўсё ў стане ведаць.

 

Пластычным надта можа слова быць,

Занадта мяккiм, нiбы з пластылiну,

Як гонарам яго не абпалiць,

Так у абпале робяць цвёрдай глiну.

 

Бяда, як слова цвёрдага няма,

Бясконца кажуць толькi А не ў меру,

Ды Б як доўгi час чакаць дарма,

Ва ўсiх людзей магчыма страцiць веру.

 

Заўсёды справу лепей з тымi мець,

Хто знаўца поўнай азбукi выдатны,

Хто можа добра iншых зразумець,

За велiч слоў адказваць справай здатны.

 

18.05.1995

 

Home Page     Змест

 

886     ПРАВЕДНIКI I ГРЭШНIКI

 

Не вельмi проста праведнiкам быць,

Бяда iх, што грахоў амаль не маюць,

Нiкому сябе жудасна ганьбiць

Нiколi нiзашто не дазваляюць.

 

Здаўна так паясняў яшчэ Хрыстос:

Ад грэшнiка карысцi будзе болей.

Калi грахоў набраўся цэлы воз,

Не ў змозе супярэчыць ён нiколi.

 

У грэшнiкаў i гонару няма,

Бо незнаёма iм высокароднасць,

Таму, напэўна, грэшнiк нездарма

У iншых лёгка абражае годнасць.

 

Як грэшнiкi збяруцца разам ўсе,

Нiколi годнасць з iмi не бывала,

Хоць кожны грэх ў сваёй душы нясе,

Ды супярэчак памiж iмi мала.

 

Як кожны сам па вушы у граху,

То iншым саграшыць ён дазваляе,

Бо, ў каго рыльца будзе у пуху,

Той хутка гонар поўнасцю страчае.

 

А праведнiку цяжка без граха,

Зрабiць яго не дазваляе годнасць:

Не ступiць ў небяспечны бок нага,

Рука не ўчынiць i малую подласць.

 

20.06.1995

 

Home Page     Змест

 

894     ГРЭХ

 

Што сцерпiць грэшнiк, праведнiк – нiколi,

Душа не дазваляе абражаць,

Яна зусiм не звыкла да няволi,

Бо вельмi цяжка ёй прыгнёт стрываць.

 

Калi бязгрэшны – спее нараканне,

Для iншых непаметна ўсё прайшло.

Таму ў душы i паўстае пытанне:

Мо, не заўсёды грэх ўяўляе зло?

 

Магчыма, грэх даецца ў нагароду,

Каб стала мець пакору i спакой?

Сваёй душы бязгрэшны робiць шкоду,

Бо безупынна рвецца ў жорсткi бой.

 

Душу выдатна ад абраз баронiць,

Хоць прыйдзецца нягоды сустракаць,

Бо зброяй слова ў кут глухi загонiць,

Бязгрэшнасць не дае нiяк змаўчаць.

 

Напэўна, нездарма Бог даў спакусу,

Каб людзi з'елi з дрэва ў раi плод,

Каб утварыцца добраму хаўрусу,

Грахом каб баранiцца ад нягод.

 

Спакойна надта жыць на свеце можна,

Калi грахоў набраўся цэлы мех,

Мо, саграшыць лепш трохi асцярожна,

Бо для душы дабром быць здатны грэх?

 

22.06.1995

 

Home Page     Змест

 

895     ИСТИНЫ

 

Удел одних – лишь слепо верить,

Им трудно истину объять,

Другим всё хочется проверить,

Они не вправе доверять.

 

Жизнь без других текла б иначе:

Вокруг шумел бы древний лес.

Жизнь ставит трудные задачи,

Решает лихо их прогресс.

 

Живёт лишь будущим планета,

Для ищущих есть тьма проблем,

Без них не знали б Интернета,

Они создали ЭВМ.

 

Они придумали ракеты

И для пилотов корабли,

Раскрыли космоса секреты

И оторвались от Земли.

 

Есть истин чрезвычайно много,

Не надо дерзкого ума,

Чтоб верить в них, увидев Бога,

Сумел уверовать Фома.

 

Удел одних – бесславно верить,

Но кто из них известным стал?

Другим всё хочется проверить,

Чтобы взойти на пьедестал.

 

23.06.1995

 

Home Page     Змест

 

914     НАЙДАРАЖЭЙШАЕ

 

Мне птушак бачыць хочацца заўсёды,

На iх каб з белай зайздрасцю глядзець,

У птушак – неабмежанасць свабоды,

Куды жадаюць, могуць паляцець.

 

Свабода! Як вясну, яе жадаю,

Яна – найдаражэйшае ў жыццi,

Свабоду, як каштоўнасць, зберагаю,

Нiчога ў свеце лепей не знайсцi.

 

Хай недаступны дарагiя рэчы,

Хай нават значна горай буду жыць,

Ды з годнасцю расправiць лепей плечы,

Чым волю не за грош сваю згубiць.

 

Душою не цярплю прыстасаванцаў,

Яны танней, Iуда чым, бяруць,

Сярод iх безлiч сталых ашуканцаў,

Хоць лепей за мяне яны жывуць.

 

Не квапiўся нiколi на чужое,

Нiколi неналежнага не браў,

Ад iншых, безумоўна, я за тое

Бяссрэбранiк мянушку атрымаў.

 

Няма нiчога даражэй свабоды,

Бо без яе бясконца цяжка жыць,

Якiя б не сустрэлiсь перешкоды,

Яе упарта буду баранiць.

 

4.07.1995

 

Home Page     Змест

 

936     ЦI ПУСЦЯЦЬ?

 

Гарачым ў маладосцi быў заўсёды,

За праўду вельмi часта ваяваў,

Меў для сябе занадта многа шкоды,

Ды моцным песням iх не падпяваў.

 

Жыццё iшло, нi кроплi не змянiўся,

Бо не жадаў сярэбранiкаў я,

Такiм, як быў, на ўсё жыццё застаўся,

Такая фiласофiя мая.

 

Да хiб жыцця не змог прыстасавацца,

Не мог без болю на бяду глядзець,

За справядлiвасць зноў жадаў змагацца

I стала непрыемнасцi цярпець.

 

Хоць разумеў, што лепш змянiць свой нораў,

Але не змог пераступiць мяжу,

Калi чужое – не чужое гора,

Няпроста знайсцi новую душу.

 

Заўжды жадаў зрабiць бясконца многа,

Але, калi вакол жыве падман,

Не давялося выканаць нiчога,

Бо бруду поруч цэлы акiян.

 

Цяпер знайшоў прыемныя заняткi

I вершы для душы пачаў складаць.

Аднолькавыя, пэўна, спрэс парадкi:

Нiколi ў друк не будуць дапускаць.

 

16.07.1995

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz