Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (901-1000)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

901     ЖЫВЫ СВЕТ

 

Не хочуць мяса вегетарыянцы,

З маральных не ядзяць яго прычын.

Але якiя застаюцца шанцы

Ў безабаронных яшчэ больш раслiн?

 

Жывыя i раслiны, як жывёлы,

Але у кожнай з iх сваё жыццё,

Ды толькi адразняюцца умовы,

Плады раслiн – яшчэ не небыццё.

 

У iх жыццё, яны яшчэ жывыя,

Бо рознiцы памiж жыццём няма,

З iх вырастуць раслiны маладыя,

I маралiсты цешацца дарма.

 

Жывая навакольная прырода,

Жывёлы i раслiны, ды яды

Няма для iх. Таму занадта шкода,

Знiшчалi адзiн воднага заўжды.

 

Таму i мiласэрнасцi не будзе,

Бо Бог бязмерна жорсткiм свет стварыў,

Але гуляюць ў мiласэрнасць людзi,

Хаця без ежы кожны ўжо б не жыў.

 

Ўвесь свет жывы, раслiны i жывёлы,

Агульная будова ва ўсяго,

Ўсе жыць жадаюць, але свет суровы.

На мiласэрны як змянiць яго?

 

26.06.1995

 

Home Page

 

902     ХТО ВIНАВАТЫ?

 

Радзiма, любая зямля!

Сваiх сыноў ты раскiдала,

Iх за мяжой цяпер нямала,

Такая доля i мая.

 

Гiсторыя нам шанц дала

Дзяржаву мець. Зноў невядомасць...

Нацыянальная свядомасць

У нашы сэрцы не прыйшла.

 

Народ стаў камунiзм чакаць,

Ды i няма чаго здзiўляцца,

Было лепш дома заставацца,

Каб дэмакратыю ствараць.

 

Бо лёгкiх пажадаў шляхоў,

На рэчы хто глядзеў свядома,

А iншыя засталiсь дома,

Таму зноў горкi час прыйшоў.

 

Саюз Савецкi хочам зноў,

Не трэба мовы i дзяравы,

Сваёй нацыянальнай славы,

Бо да Расii ў нас любоў.

 

Свабода непатрэбна нам,

Цураемся i роднай мовы.

К чаму цяпер пустыя словы?

З нас кожны вiнаваты сам.

 

26.06.1995

 

Home Page

 

903     СЛОВЫ I ДУША

 

Ўсход сонца. Вабiў ранак прамянiсты,

Ззяў радасны блакiт увышынi,

I небасхiл быў, нiбы шклянка, чысты,

Змен стану не чакалась анi-нi.

 

Душы прыемна, калi свецiць сонца,

Што можа быць лепш сонечнай красы!

Няздатна ласка доўжыцца бясконца,

Змяняюцца цудоўныя часы.

 

Аблокi ўраз прыплылi нечакана,

I сонейка згасiла прамянi,

Знаходзiцца, хоць дробная, загана,

Як надыходзяць пахмурныя днi.

 

Ды горай, як спаткае навальнiца,

Яна прыносiць сум i боль заўжды,

I ў час, пакуль навала супынiцца,

Для сэрца шмат здараецца бяды.

 

На настрой моцны ўплыў ствараюць словы,

Бо здатны, нiбы сонца, ярка ззяць,

Яны даруюць радасцi умовы

Цi здольнасць, як навала, абражаць.

 

Жадана, каб бясконца сонца ззяла,

Каб неба было чыстым зноў i зноў,

Душа каб зiхацела i спявала,

Каб гора не прыйшло ў яе ад слоў.

 

27.06.1995

 

Home Page

 

904     СПАКОЙ ДУШЫ

 

У справах шторм мне па душы заўсёды,

Хай ў марах бура выклiкае страх,

Як цяжкiя ўзнiкаюць перашкоды,

Знайсцi цiкава аптымальны шлях.

 

Ў адносiнах штыль любы да спадобы,

Хутчэй i шторм, i бура хай мiне,

Каб штыль здабыць, раблю упарта спробы,

Ды не заўжды яны пад сiлу мне.

 

Калi ў душы спакой, а ў думках бура,

Выток крынiцы творчай жвава б'е,

Прыемны подых кожнага вiхура,

I гiмн душа ад радасцi пяе.

 

Калi жыве ў душы спакой – цудоўна,

Няма зусiм пакут i горкiх мук,

Ўплывае моцны шторм заўжды адмоўна,

I валiцца любая справа з рук.

 

Што можа ў свеце быць яшчэ каштоўней,

Чым радасць ад спакою на душы?

Жыццё прывабней стане i чароўней,

Як не дайсцi да штармавой мяжы.

 

Спакой душы лепш цэннай нагароды,

Патрэбна шанаваць цудоўны час,

Iмкнуся, ад нязначнай каб прыгоды,

Шторм не падняўся, каб iмпэт не згас.

 

28.06.1995

 

Home Page

 

905     ПIСАЦЬ ЦI ДРУКАВАЦЦА?

 

Паэтам як магчыма стаць?

Складаць, звычайна, вершы трэба,

Ды, як няма дзе друкаваць,

Не станеш iм, хоць талент з неба.

 

Паэтаў робяць чытачы,

Як вершы iхнiя чытаюць,

А не чытаюць – хоць крычы,

Паэта лаўры не чакаюць.

 

Як можаш хораша складаць,

Але не дойдзе верш да друку,

Не ўдасца радасцi пазнаць,

А творчую сустрэнеш муку.

 

Але вакол высокi мур,

Верш, нават добры, не прымаюць,

Няўчасных вельмi шмат хаўтур

Па iх рэдакцыi спраўляюць.

 

Павек паэтам так было,

I кожны быў не ў меру бiты,

Пакуль прызнанне не прыйшло,

Калi дабраўся да арбiты.

 

Ды спробы лепей не рабiць,

Знiкае верш складаць ахвота,

Як кожны хоча жорстка бiць

У твар каваным цяжкiм ботам.

 

29.06.1995

 

Home Page

 

906     ЧУЖЫЯ ПЕСНI

 

Сваю гiсторыю чытаю

I намагаюсь зразумець:

Навошта роднаму мне краю

Чужыя песнi трэба пець?

 

Сваёй гiсторыi не мелi,

Былi здаволены чужой,

Свабоды любай не хацелi,

I не iшлi за волю ў бой.

 

Дзяржаўнасцi не утварылi,

Спаткаў народ няўдалы лёс,

Мы пад абцасам розным жылi

I пралiвалi мора слёз.

 

Ў Лiтоўскiм княстве наша мова

Хаця дзяржаўнаю была,

Ды не заменiць ўлады слова,

Да нас дзяржаўнасць не прыйшла.

 

Не трэба наракаць на долю,

Ад Бога воля нам дана,

Ды зноў аддаць жадаем волю.

Чаму не трэба нам яна?

 

Сваёй гiсторыi не мелi,

Магчыма, i не будзем мець,

Чужынцаў песнi вечна пелi.

Цi трэба iх далей нам пець?

 

30.06.1995

 

Home Page

 

907     РАДАСЦЬ I ГОРА

 

Радасць кахання! Вясною яна

Ў сэрцы з'яўляецца без папытання,

П'яны ад радасцi, як ад вiна,

Ў неба ўзлятае душа ад кахання.

 

Радасна жыць, цуд цвiцення вакол,

Бо без кахання душа знемагае,

Хочацца чуць вабных некалькi слоў,

Што i яна мяне палка кахае.

 

Шчасце кахання знаходзiць усiх,

Радасны час, калi душы спяваюць,

Але не ўсе ад пачуццяў сваiх

Верных каханых сабе набываюць.

 

Бо i пачуццi зусiм не заўжды

Сэрцу дзявочаму адпавядаюць,

I застаюцца ад шчасця сляды:

Як ты кахаеш, цябе не кахаюць.

 

Хутка каханне згарае ў агнi,

Згасне касцёр i застанецца прысак,

Цяжка душы у журботныя днi,

Як ад надзеi застаўся агрызак.

 

Радасць кахання i гора нясе,

Бо жураўля ў небе палка кахаюць,

Шчасце кахаць, ды няшчасныя ўсе,

Бо недаступнага толькi жадаюць.

 

30.06.1995

 

Home Page

 

908     ДАРОГА КЛIЧА

 

Быць прыемна ў працяглай дарозе,

Бо жыве навiзною душа,

Калi ехаць кудысьцi у змозе,

Як наперадзе пуць цi шаша.

 

Прабягаюць абапал пейзажы,

Сенажацi, палi i лясы,

Рэкi надта магутныя нашы,

Ў сэрцы радасць ад дзiўнай красы.

 

У душы не паселiцца стома,

Калi ўражанняў ў ёй цераз край,

Непатрэбна знаходзiцца дома,

Перавагу дарозе аддай.

 

Хоць нялёгкай бывае вандроўка,

Ды я вынiк выдатны цаню,

Спеў цудоўны душы – падрыхтоўка,

Каб ўзнiмалась яна ўвышыню.

 

Клiча ўпарта наперад дарога,

Каб дзiвоснасць жыцця адчуваць,

Для натхнення няма лепш нiчога,

Часам трэба таму вандраваць.

 

2.07.1995

 

Home Page

 

909     СВАБОДАЛЮБЫ

 

Ў паводзiнах калi заўсёды годны,

Лiслiвасцi няма, не б'еш чалом,

То i ў няволi можаш быць свабодным,

Хоць на свабодзе можна быць рабом.

 

Як думка, быццам свежы вецер, вольна,

Яе нiколi не закабалiць,

Яна ляцiць без перашкод прывольна,

Нiчым не ўдасца думку пакарыць.

 

Нiколi думак хто сваiх не мае,

З натхненнем пакараецца чужым,

Бясконца той няволю адчувае,

Хаця спрыяльны для яго рэжым.

 

Калi ў таталiтарнай ўладзе жылi,

Не ўсе схiлялi нiзка галаву,

Таму шасцiдзесятнiкi ўступiлi

Ў нялёгкую з уладай барацьбу.

 

На ўсiх узроўнях барацьба вялася,

Бо десiдэнты розныя былi,

Iх частка за палiтбюро ўзялася,

А iншыя ў парткамах бой вялi.

 

Свабодалюбы камунiзм звалiлi,

Дэмакратычны лад не набылi,

Таму i барацьбу не прыпынiлi,

Вядуць яе, як i раней вялi.

 

2.07.1995

 

Home Page

 

910     ЖЫЦЦЁВАЯ ВЯРШЫНЯ

 

Калi жыццё iдзе няспынна ўгору,

Нiхто не аглядаецца назад,

Бо вельмi шмат жыццёвага прастору,

I не гудзе пакуль яшчэ набат.

 

Занадта многа ёсць дарог жыццёвых,

I будучыню можна выбiраць,

Прыемна вельмi жыць ў такiх умовах,

Бясконцасць iснавання адчуваць.

 

Хоць цяжка часам на гару ўзбiрацца,

Ды добра, што дарога ёсць заўжды,

I вельмi лёгка на нагах трымацца,

Калi яшчэ гадамi малады.

 

Але, калi вяршыня пакарыцца,

I пабяжыць дарога пад гару,

Патрэбна хутка ўнiз з гары кацiцца,

Нястрымны шлях ў старэчую пару.

 

Ў асеннi час усё даўно ў мiнулым,

I бачна: не бясконцае жыццё,

Душа яго бязлiтаснасць адчула:

У будучыне толькi небыццё.

 

Таму лепш на вяршыню не спяшацца,

Хай шлях пакатым будзе доўгi час,

Нiколi каб назад не аглядацца,

Каб малады запал ў душы не згас.

 

3.07.1995

 

Home Page

 

911     ВЫБАР

 

Як выбар ёсць, цудоўна жыць заўсёды!

Рабiць не трэба вымушаны ход,

Як абысцi мажлiва перашкоды,

Пазбегнуць непатрэбных шмат нягод.

 

Не будзе непрыемнасцей нiколi,

Iх iншым ходам можна унiкаць,

Бо цяжкасцей i так ў жыццi даволi,

I непатрэбна лiшнiя шукаць.

 

Калi заўсёды ёсць альтэрнатыва,

Магчыма зберагчы сабе спакой,

Калi няма – жыццё душы нямiла,

Бо кожны ход найгоршы будзе твой.

 

Як выбар ёсць, ёсць вабная свабода,

Нiчога ў свеце лепшага няма,

Якая б не здарылася прыгода,

Душу не ўразiць, гараваць дарма.

 

Нясе адсутнасць выбару няволю,

Цугцвангам толькі будзе любы ход,

Бо цяжка мець бязвыбарную долю,

Яна – пралог няшчасцяў i нягод.

 

Малы няхай хоць, але выбар будзе,

Каб мець спакой i волю для душы,

Няшчаснымi iначай будуць людзi.

Цудоўна, як ёсць выбар без мяжы!

 

3.07.1995

 

Home Page

 

912     МАГЧЫМАСЦI ДУМАК

 

Збягаюць думкi, як марскiя хвалi,

Супынкi iм няма i перашкод,

З'яўляюцца, калi iх не чакалi,

Незразумелы iх таемны ход.

 

Яны заглянуць ў будучыню здольны

Або пайсцi ў мiнулае гуляць,

Бясконца кожны ў сваiх думках вольны

Глядзець наперад або ўспамiнаць.

 

Цiкава надта думкi ў цуд заводзяць,

Ў чароўныя i радасныя сны.

Дзе толькi думкi тэмы сноў знаходзяць?

Бо часам вельмi дзiўныя яны.

 

А творчай думкi ход пазнаць як можна,

Адкуль выток яе крынiцы б'е?

Пытаннi задае такiя кожны,

Ды здольнасцi не ведаем свае.

 

Уплыў вялiкi думак на пачуццi,

Няма для думкi хоць якой мяжы,

Глыбока вельмi здатны як адчуць iх,

Пачуццi нараджаюцца ў душы.

 

Бягуць яны няспынна i бясконца,

Цудоўнае людское набыццё!

У душах ярка ззяюць, нiбы сонца,

Праз думкi адчуваецца жыццё.

 

4.07.1995

 

Home Page

 

913     ЧАРОЎНАСЦЬ ЛЕСУ

 

Радасць трэба шукаць у жыццi,

Еду з горада, як ёсць нагода,

Бо прыемна па лесе прайсцi,

Ступiш крок – i ў душы асалода!

 

Вакол сосны галлём шалясцяць,

Мох пад ногi дыван падсцiлае,

Мiж ствалоў прамянi зiхацяць,

I душа ад пяшчоты спявае.

 

Ў малады завiтаеш сасняк,

На куп'i ззяюць зоркi бруснiцы,

I чароўна, i радасна як!

Тут сапраўднага шчасця крынiцы.

 

Для душы лес багацце дае,

Кожны выезд за горад – здарэнне,

Тайны лес адкрывае свае,

Для душы дае ўзлёт i натхненне.

 

Невядомасцю вабiць заўжды,

Так цудоўна вакол i прыгожа!

Як на сэрцы туга ад бяды,

Лес лякарствам выдатным паможа.

 

У гарах i на моры краса,

Але ў лесе прыемнасць чакае:

Водар дзiўны, як срэбра, раса,

Лес пяшчотна дабром сустракае.

 

4.07.1995

 

Home Page

 

914     НАЙДАРАЖЭЙШАЕ

 

Мне птушак бачыць хочацца заўсёды,

На iх каб з белай зайздрасцю глядзець,

У птушак – неабмежанасць свабоды,

Куды жадаюць, могуць паляцець.

 

Свабода! Як вясну, яе жадаю,

Яна – найдаражэйшае ў жыццi,

Свабоду, як каштоўнасць, зберагаю,

Нiчога ў свеце лепей не знайсцi.

 

Хай недаступны дарагiя рэчы,

Хай нават значна горай буду жыць,

Ды з годнасцю расправiць лепей плечы,

Чым волю не за грош сваю згубiць.

 

Душою не цярплю прыстасаванцаў,

Яны танней, Iуда чым, бяруць,

Сярод iх безлiч сталых ашуканцаў,

Хоць лепей за мяне яны жывуць.

 

Не квапiўся нiколi на чужое,

Нiколi неналежнага не браў,

Ад iншых, безумоўна, я за тое

Бяссрэбранiк мянушку атрымаў.

 

Няма нiчога даражэй свабоды,

Бо без яе бясконца цяжка жыць,

Якiя б не сустрэлiсь перешкоды,

Яе упарта буду баранiць.

 

4.07.1995

 

Home Page

 

915     МАСТАК

 

Як скакуна няздатны асядлаць,

Зусiм за справу непатрэбна брацца,

Бо прыйдзецца ўвесь час з сядла спадаць,

I людзi будуць з коннiка смяяцца.

 

Шукаць патрэбна справу па сабе,

Калi мастак – пашана i павага,

Страчаць не трэба сiлы ў барацьбе,

У мастакоў заўсёды перавага.

 

У кожнай справе трэба свой мастак,

I сваю справу след выдатна ведаць,

Бо хто няздатны, робiць ўсё не так,

Ды якасцi у вынiку не зведаць.

 

Складаную работу каб рабiць,

Не пацярпець ганебнага фiяска,

Квалiфiкацыя павiнна быць,

За добры вынiк прычакае ласка.

 

Па сiлах толькi трэба працу браць,

Каб розуму i спрытнасцi хапала,

Бо нават, як спатрэбiцца кахаць,

То кепска, калi будзе сiл замала.

 

Цудоўна, як стрымаеш скакуна,

Ён мастаку з павагай пакарыцца.

Калi мастак – шчаслiвая яна,

Бо бестурботна i спакойна спiцца.

 

4.07.1995

 

Home Page

 

916     ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ

 

Нiколi смерць нiкога не шкадуе,

Няўмольна свой збiрае ураджай,

Нiхто ад прыгавору не уратуе,

Чакай яе прыход цi зневажай.

 

Смерць прыйдзе, ўсiх аднолькавасць чакае,

Нягледзячы, хто кiм быў пры жыццi,

Бо доля для жывых дана такая,

Каб з часам апынуцца ў небыццi.

 

Таму ў жыццi iмкнуцца ўпарта трэба,

Не дабрабыт празмерны каб набыць,

А назiраць бясконца доўга неба,

Хай без багацця, ды мець шчасце жыць.

 

Абмежаваць сябе ў патрэбах трэба,

Бо шчасце толькi ў свеце iснаваць,

Надзённага хай мала будзе хлеба,

Але жывыя могуць адчуваць.

 

Пачуццi у жывой душы вiруюць:

Любуйся прыгажосцю i кахай!

Ў жыццi пачуццi радасць падаруюць,

Калi жывы – вакол сапраўдны рай.

 

Не трэба мець багацце намагацца,

Дзеля чаго здароўе падрываць?

Лепш за жыццё настойлiва трымацца,

Каб смерцi час паволi аддаляць.

 

4.07.1995

 

Home Page

 

917     ПЛАНЕТА I СОН

 

Цiкава вельмi створана жыццё:

Яно паўстала, як былi ўжо ночы,

Такi шлях выбiрала развiццё,

Што ноччу кожны адпачыць ахвочы.

 

Бо ў час, як утваралася Зямля,

Узнiклi цалкам сутачныя цыклы,

I для iстоты кожнай ўжо пасля

Стаў для жыцця такi парадак звыклы.

 

Цудоўна як, што круцiцца Зямля!

Каб не вярцелась, то не зналi б ночы,

Астыў бы адзiн бок нiжэй нуля,

З другога Сонца асляпляла б вочы.

 

Усё дакладна вельмi на Зямлi,

Чароўнае каб дзеянне адбылась,

Умовы ўсiм выдатна падышлi,

Жыццё каб разнастайнае ўтварылась.

 

З сiвых часоў мiльёны год прайшлi,

Ды сталыя стварылiся умовы,

Таму жывуць iстоты на Зямлi,

Хоць месцамi ёсць клiмат i суровы.

 

Цудоўны i магутны шар зямны,

Праз суткi ён дакладна ноч вяртае,

Таму ёсць сон, i сняцца людзям сны,

Планета для жыцця нас зберагае.

 

5.07.1995

 

Home Page

 

918     КАХАННЕ НЕ ЗГАСАЕ

 

Цудоўна, як каханне не згасае

I ў сэрцы моцным полымем гарыць,

Калi душа патрэбнасць адчувае

Другой душы каханне падарыць.

 

Калi каханне сэрца напаўняе,

Для радасцi мяжы зусiм няма,

Рука руку з пяшчотаю трымае,

Жывеш на белым свеце недарма.

 

Прыемна адчуваць пяшчоту цела

I словы аб каханнi гаварыць,

Таксама ты нязграбна i нясмела

Мне шчыра ласку хочаш падарыць.

 

Жыццё нiколi сэнсу не страчае,

Калi душу пячэ гарачыня,

Кахаеш палка, i яна кахае,

Наперадзе блакiт i вышыня.

 

Каханне – шчасця чыстая крынiца,

I каб яно нiколi не прайшло,

Павiнна сэрца палымяна бiцца,

Як у юнацтве стала з ім было.

 

Чароўна, як каханне не згасае,

I хоць бягуць няўмольныя гады,

Шчаслiвы той, хто горача кахае,

Бо шчасце з тым, кахае хто заўжды.

 

6.07.1995

 

Home Page

 

919     ВЕЧНАСЦЬ

 

На Зямлi жыццё з часам мiнае,

Iснаванню акрэслены час,

Бо жыццё нечакана ўзнiкае

I знiкае iмгненна ураз.

 

Ўсё нязменным вакол застаецца,

За вякамi збягаюць вякi,

Час кароткi iстотам даецца,

Свет, як быў, вечна будзе такi.

 

Сонца зробiць усход вiртуозны,

Птушкi радасна будуць спяваць,

Як раней, будуць радаваць вёсны,

Людзi будуць пяшчотна кахаць.

 

Ўсё ў жыццi, безумоўна, праходзiць,

Бо кароткае вельмi жыццё,

Але ў вечнасць яно пераходзiць,

К ёй упарта вядзе небыццё.

 

Што для кожнага стане канечным,

I што з часам павiнна мiнаць,

Для сусвету з'яўляецца вечным,

Жыццё будзе бясконца трываць.

 

Не знiкае нiчога бясследна,

Ўсё, жыло што, працягвае жыць,

У асобе другой адпаведна,

Бо ў фундаменце вечнасць ляжыць.

 

7.07.1995

 

Home Page

 

920     ПАТРЭБНА КАХАЦЬ

 

Да шчасця ёсць адна дарога,

Яе магчыма адшукаць,

Не трэба i шукаць нiчога,

Пяшчотна трэба пакахаць.

 

Калi жыве ў душы каханне,

Рэальнасць цяжка адчуваць,

Яно змяняе успрыманне

I здольна радасць дараваць.

 

Як быць ў ружовых акулярах,

Прыгожым стане кепскi стан,

Бо у бясконцых вабных марах,

Як праўда, бачыцца падман.

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба

Свет жорсткi к лепшаму змяняць,

I чорнае у хмарах неба

Каханне здатна аздабляць.

 

Каханне шчасця шчыт надзейны,

Каб ад нягоды баранiць,

Каб зберагчы спакой сямейны,

Цудоўны стан не разбурыць.

 

Свет не парушыць навакольны,

Але, каб шчасце атрымаць,

Змянiць свой погляд кожны здольны:

Патрэбна толькi пакахаць.

 

7.07.1995

 

Home Page

 

921     КАХАННЕ I ЎЗРОСТ

 

Здаецца маладым, што прывiлея

Кахаць належыць толькi iм заўжды,

Ды маладосць знiкае, як надзея,

Калi да ўзросту час дадасць гады.

 

Каханне – надта мудрая навука,

Вучыцца добра трэба маладым,

Выдатны вучань – моцная парука,

Не прагарыць касцёр кахання ў дым.

 

Агонь у сэрцы, скронi хоць сiвыя,

Каму кахаць на ўсё жыццё дано,

Ў каханнi значна лепш, чым маладыя,

Ад ўзросту значна лепшае вiно.

 

Ў iм смак i водар, ад яго натхненне,

Яго патрошку трэба адпiваць,

Ў каханнi вопыт трэба i уменне,

Каб стала асалоду адчуваць.

 

Гады кахаць нiяк не замiнаюць,

Не можа быць каханне ў забыццi,

I здатныя усё жыццё кахаюць,

Шчаслiва каб жыццёвы шлях прайсцi.

 

Каханне людзям назаўжды даецца,

Яго патрэбна пiльна зберагаць,

Калi ласкава доля усмiхнецца,

Не прыйдзецца кахання забываць.

 

8.07.1995

 

Home Page

 

922     IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

 

Да зорак немажлiва даляцець,

Мо i не трэба нават намагацца?

Калi занадта многага хацець,

То без нiчога прыйдзецца застацца.

 

Але упарта клiча вышыня,

I недасяжнасць, як каханне, вабiць,

Да зорак дацягнуцца – не гульня,

Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

 

Цiкава непазнанае пазнаць,

Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,

Каб новаму дарогу пракладаць,

На ростанях каб людзi не стаялi.

 

Давалi мары добрыя плады,

У космас летуценнiкi прарвалiсь,

Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,

У першабытным ладзе заставалiсь.

 

У кожнага свая ёсць вышыня,

О, як нялёка на яе ўзбiрацца!

Няма спакою ад яе штодня,

Але цудоўна ў зоркi закахацца!

 

Прыемна, як парыў ў душы не згас

Да зорак вабных угару цягнуцца,

Не кожнага чакае зорны час,

Але да зорак радасна iмкнуцца.

 

9.07.1995

 

Home Page

 

923     ЗНОЎ НЯВОЛЯ?

 

Радзiма, любая мая!

Калi ты будзеш гаспадыня?

Спрадвеку ты была рабыня,

Мо доля рабская твая?

 

Здавалась, вольны час прыйшоў,

Але ты волю не шукала,

Гаспадара сабе чакала,

Каб стаць рабыняй у рабоў.

 

Дзяржаўнасцi не набыла,

Як еўрапейскiя народы,

Цябе чужыя топчуць боты,

Ты не такой заўжды была.

 

Заўсёды мела гонар свой,

Змагалась палка за свабоду,

Суседзям, што нам неслi шкоду,

Пад Оршай дала смелы бой.

 

Але змянiлiся часы,

Цяпер зусiм бязвольнай стала,

Сябе у рабства зноў аддала,

Каб есцi ўволю каўбасы.

 

Няўжо няволя прыйдзе зноў

I будзе доўжыцца бясконца,

Не ўзыйдзе над краiнай сонца?

Малюсь, каб час той не прыйшоў!

 

10.07.1995

 

Home Page

 

924     ПАЛЮБIЦЬ ПРЫРОДНАЕ

 

Ад спёкi мяккi стаў асфальт, як вата,

I хочацца да рэчкi, да вады,

Як чаго-небудзь буде забагата,

Ў тым небяспека тоiцца заўжды.

 

Iдуць па сiнусоiдзе працэсы,

Не цягнецца нiводны доўга час,

Асноўныя кранаюць iнтарэсы,

Усё змянiцца здатна моцна ўраз.

 

Хоць кепска, час мiнае некаторы,

I значна лепей справа можа быць,

Жывем бясконца ў пэўным калiдоры,

Каб ўмомант звыклы рэчаў стан змянiць.

 

Ад крайнасцi к другой шлях недалёкi,

I здавальнення не адчуць заўжды,

Як знемагаюць ад магутнай спёкi,

Мiнулыя прыемней халады.

 

Што маем ўдосталь – ўсё не слава Богу,

Бо лепшае бясконца хочам мець,

Чаму незадаволення дарогу

Мы выбiраем? Цяжка зразумець...

 

Надвор'е быць такiм, як ёсць, павiнна,

Бо сiл няма прыроднае змянiць,

Ўспрымаць патрэбна стан такi няспынна,

Згадзiцца з iм i нават палюбiць.

 

10.07.1995

 

Home Page

 

925     НЕ СТАЎ ГАРАДСКIМ

 

Чароўна ад шэпту чароту,

Цудоўна, калi шумiць гай,

Iх слухаць я маю ахвоту,

Бо горш, як скрыгоча трамвай.

 

Прыемны мне водар духмяны

На поўныя грудзi ўздыхаць,

У лесе становiшся п'яны,

Бо дрэнна, як трубы дымяць.

 

Слых вабiць, як птушкi спяваюць,

Мелодыi звонка гучаць,

Галоўкамi кветкi кiваюць,

Горш, шыны калi шапацяць.

 

Любiў лес i рэчку заўсёды,

Мiнула багата гадоў,

Але не прайшла да прыроды

Нязгасная ў сэрцы любоў.

 

Такiм, як ў дзяцiнстве, застаўся

I буду давеку такiм,

Хоць горад мяне не цураўся,

Не стаў я дасюль гарадскiм.

 

К сабе мяне цягне прырода,

Натхненне i радасць дае,

Як толькi здарыцца нагода,

Адведаць жадаю яе.

 

11.07.1995

 

Home Page

 

926     АДЗIНЫ ПОГЛЯД

 

У кожнага каштоўнасцi свае,

Не можа быць для ўсiх адзiнай моды,

Калi адзiн на нешта аж плюе,

Другому падабаецца заўсёды.

 

Але ёсць рэчы важныя для ўсiх:

Радзiмы любай доля i народа,

Сысцiся трэба ў поглядах сваiх,

К нашчадкам не прыйшла каб потым шкода.

 

Цудоўна, гаспадарыць як народ,

Калi ёсць незалежная дзяржава,

Нiхто не чынiць цяжкiх перашкод,

Народ ад Бога мае гэта права.

 

Ды моцныя знаходзiлi рабоў,

Народы ёсць, ў якiх жыве спакуса,

Занадта горкi лёс да нас прыйшоў,

Бясконца рабавалi беларусаў.

 

Лiтоўцы i палякi, маскалi

Краiну на кавалкi разрывалi,

З усiх бакоў кускi чужой зямлi

Нахабна i без бою забiралi.

 

Настаў трывожны гiстарычны час,

Амаль здалiся, быў перыяд грозны,

Ды хочацца, нарэшце, каб у нас

Не быў бы погляд на свабоду розны.

 

11.07.1995

 

Home Page

 

927     ЗОРНАЕ ПАЧУЦЦЕ

 

Калi душу каханне разрывае,

Яе парывы воляй не стрымаць,

Калi каханы i не прымячае,

Нялёгка боль кахання адчуваць.

 

Амаль заўсёды толькi так бывае,

Чаму складаны у кахання шлях?

Чаму душа каханых выбiрае,

Каб смутак быў у згаснуўшых вачах?

 

Чаму ў каханнi зоркi ззяннем вабяць?

Не трэба iншых, зоркi дай адны!

Але на ўсiх не хопiць зорак, мабыць,

Бо амаль кожны чалавек зямны.

 

Ды боль жыве ад першага кахання,

У кожнага яе след у душы,

Не хоча розум слухаць адчування,

Не перайсцi даступнай каб мяжы.

 

На шчасце, ўсё ў жыццi заўжды мiнае,

Паўторна калi прыйдзецца кахаць,

Адмоўны вопыт хiбы не шукае,

Душа зноў зорку хоча выбiраць.

 

Каханне толькi зорнае бывае,

Iнакш яно не можа iснаваць,

Магутна крылы шчася распраўляе,

Каб мець магчымасць к зоркам далятаць.

 

12.07.1997

 

Home Page

 

928     ЦЯЖКАЕ РАШЭННЕ

 

Нялёгка, калi лёс загонiць ў кут,

Не вызначыць, куды з яго падацца,

Хай будзе горай, але болей тут

Сiл не знайсцi, далей каб заставацца.

 

Здавалась мне, што ён мяне кахаў,

I спадзявалась: вабным шчасце будзе,

Ды дёс няшчасны i мяне спаткаў,

I боль няшчадна разрывае грудзi.

 

Ад гора душа плача доўгi час,

Напяты нервы, як цецiвы лука,

Агонь кахання паступова згас,

Замест пяшчоты засталася мука.

 

У роспачы i смутку цяжка жыць,

Але рашэнне мiмаволi спее,

Няпроста канчатковы лёс рашыць,

Ад страху нават сэрца часам млее.

 

Але бясконца ў стоме цяжка быць,

I ланцугi павiнны разарвацца,

Свабоду для душы хачу здабыць,

Ганебна вельмi мне ў кутку трымацца.

 

Далей стамляць я не магу душу,

Хоць многiя каштоўнасцi страчаю,

Ды перайшла жаданую мяжу,

За ёй выразна волю адчуваю.

 

13.07.1995

 

Home Page

 

929     ГОЛАС ПАЭТА

 

Цудоўна, калi ў бруд зусiм не ўлазiць

I вершы пра адвечнае складаць,

Нiкога ў сваiх творах не абразiць,

Нiкому дыфiрамбаў не спяваць.

 

Навошта друкаваць такiя вершы,

Каб потым за iх сорам адчуваць?

Хто блюдалiзам быць стараўся першым,

Бясспрэчна, з часам будзе шкадаваць.

 

Змяняюцца улады, як пальчаткi,

I кожнай будзе вершы хто складаць,

Паэтаў верных можна без аглядкi

Заўжды хамелеонамi назваць.

 

Бо мець паэт павiнен ўласны голас,

Фальшыва каб нiколi не гучаць,

Як зменяцца часы, хаця б на волас,

Нiчога каб у творах не змяняць.

 

Каб чытачы паверылi паэту,

Не трэба надзвычайнага рабiць,

Няма зусiм нiякага сакрэту:

Сумленным толькi перад часам быць.

 

Павiнен быць ад бруду чысты голас,

Высокi можа быць цi нiзкi тон,

З сяўбы каб вырас паўнаважкi колас,

Каб iншым стаў духоўным хлебам ён.

 

13.07.1995

 

Home Page

 

930     ЗВАЦЦА ЛЮДЗЬМI

 

Калi народ нармальна развiваўся,

То клас фармiраваўся не адзiн,

Ды прынцып беларусаў не кранаўся,

Быў беларус адвечны селянiн.

 

Ў карчмах яўрэi толькi гандлявалi,

Панамi шляхта польская была,

А беларусы цэлы час аралi,

Так доўгi час гiсторыя iшла.

 

Як рускiя народ наш пакарылi,

Ў жыццё час значна лепшы не прыйшоў,

Свядомасць беларускую згубiлi,

Ператварылi вольных у рабоў.

 

I самi ўжо пасля панамi сталi,

Казалi: вольны брацкi наш саюз,

Але браты скрозь самi кiравалi,

А лямку цягнуў стала беларус.

 

Няўжо наш лёс мець лапцi i анучы,

Ды ўсё жыццё пакуты ад нягод?

Дарыла доля толькi боль пякучы.

Чаму такi няшчасны мой народ?

 

Чаму не даражым сваёй свабодай?

Цi будзе горкi лёс у нас павек?

Чаму не скарыстаемся нагодай,

Каб беларус стаў, ўрэшце, чалавек?

 

13.07.1995

 

Home Page

 

931     МУЗЫКА РЭЕК

 

Мне прыемна пад музыку рэек

Пазiраць безупынна ў акно,

Паралелi праводзяцца неяк,

Пейзаж вабны, як быццам кiно.

 

Бягуць хутка вiхорам малюнкi,

I дынамiку ў iх адчуваць,

Краявiды – душы падарункi,

I яна рвецца гiмны спяваць.

 

Сенажацi, лугi i прыгоркi,

Колы тэмп адбiваюць i такт,

Не пачуеш падобнай гаворкi:

Так гамонiць чыгуначны тракт.

 

Сiнь азёр сэрцу люба пабачыць

Цi над поплавам белы туман,

Цуд дзiвосны наяве адзначыць,

Бо акно цягнiка – не экран.

 

Мiльгацяць краявiды чароўна,

Шматсерыйнае бачу кiно,

Колькi б раз не глядзеў, усё роўна

Да спадобы заўсёды яно.

 

Палка клiча мяне вандраванне,

Каб жыцця пульс выразна адчуць,

I ў душы саспявае жаданне

Зноў паслухаць чыгуначны пуць.

 

14.07.1995

 

Home Page

 

932     ПIШУ ПРА ПАЧУЦЦI

 

Прастор шырокi у майго верша,

Ў iм ўсiх бакоў жыцця адлюстраванне,

Ды тэмы дзве прыемныя: душа

I трапяткое палкае каханне.

 

Я пра пачуццi верш люблю пiсаць

I рэпартажных вершаў не складаю,

Душу людскую хочацца пазнаць,

Так сапраўды пiшу, як адчуваю.

 

Ўнiкаю ў сферу тонкую заўжды,

Упэўнены, што здатны разабрацца,

Мой аргумент – пражытыя гады

I намаганне ведаў не цурацца.

 

Карысць мо атрымаюць чытачы,

Калi здарыцца час занадта цяжкi,

Як чорна на душы, нiбы ўначы,

Дадуць iм вершы доказ вельмi важкi.

 

Нiколi вершаваны рэпартаж

Я не рабiў i далей не збiраюсь,

Пачуццi не памацаць, як мiраж,

Ды зразумець iх сутнасць намагаюсь.

 

Ёсць безлiч тэм, як зорак уначы,

Але мяне пачуццяў дзiва вабiць,

Ацэняць з часам думкi чытачы,

Бо вершы надрукую дзесьцi, мабыць.

 

15.07.1995

 

Home Page

 

933     ЛЮБIЦЬ УСЁ ЖЫВОЕ

 

Жыццё! Яно заўжды, як павуцiнка,

I можа абарвацца ў любы час,

Як для яго ствараецца замiнка,

Згасае хутка нечакана ўраз.

 

Што створана на белым свеце Богам,

Святое права мае на жыццё,

Бо даражэй зусiм няма нiчога,

I потым будзе толькi небыццё.

 

Сваё жыццё высока цэняць людзi

I зневажаюць права ўсiх iстот,

Нiколi справядлiвасцi не будзе,

Жывое забiваем без прыгод.

 

Адкуль такая жорсткасць ў сэрцы нашым?

Чаму няма павагi i дабра?

Бо нiзашто сумленне не падкажа,

Што без вiны забiлi камара.

 

За тое толькi, што ён хоча есцi,

Каб права жыць сваё ажыццявiць,

Адказнасцi зусiм не будзем несцi,

Хто замiнае, можам ўсiх забiць.

 

Несправядлiва, што сябе шкадуем,

Усё жывое трэба нам любiць.

Калi свет навакольны не ўратуем,

Адны як будзем на планеце жыць?

 

15.07.1995

 

Home Page

 

934     УМОЎНЫ ЛАД

 

Умоўны лад не можа быць ў жыццi,

Ёсць шлях адзiн: чысцюткi або брудны,

I па яму прыходзiцца iсцi,

Бо iншы шлях у гэты час адсутны.

 

Пасля магчыма ясна зразумець,

Калi надзея кволая здарылась,

Хацелась бы яе зусiм не мець,

Бо горка, што яна ў жыццi адбылась.

 

Але ў жыццi няма чарнавiка,

Яго пiсаць начыста толькi трэба,

Не выкрэслiць нiводнага радка,

Як нават ёсць вялiкая патрэба.

 

Рашэнне хутка прыйдзецца прымаць,

Якое могуць дапусцiць умовы,

Пра iншае не трэба ўспамiнаць,

Умоўны лад зусiм пустыя словы.

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно тваё, i нiкуды не дзецца,

Мiнулае магчыма паважаць,

Як добра i дакладна прыглядзецца.

 

Шляхоў ў жыццёвым лёсе вельмi шмат,

Але адзiны толькi выбiраем,

I, на сваю бяду, умоўны лад

Дарэмна горкiм часам ўспамiнаем.

 

16.07.1995

 

Home Page

 

935     ПАГАРДЖАЕМ МОВАЙ

 

Што можа быць чароўней роднай мовы?

Яна заўжды, як музыка, гучыць,

Ды мы забылi з часам продкаў словы,

Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.

 

Ганьба iнтэлiгенцыi, якая

Пазбавiць мовы хоча свой народ,

Бо лiчыць: мова родная – благая,

I ад яе нам будзе шмат нягод.

 

Ў часы Купалы гналi нашу мову,

I ён змагаўся з iснасцю такой,

Амаль праз век мы зноў вядзем размову,

Цi жыць, цi памiраць, нарэшце, ёй.

 

Чаму сваёю пагарджаем мовай?

Як згiне мова, згiне i народ,

I доля будзе горкай i суровай,

Бо знiкне з мовай беларускi род.

 

Цудоўна так на братняй Украiне

На роднай мове сталi размаўляць!

Таму дзяржава нiзашто не згiне,

Бо ўсе пачалi мову шанаваць.

 

Чаму народ мы свой не зберагаем?

Чаму такiя справы сходзяць з рук?

Чаму сваю мы мову зневажаем,

I нават ў Акадэмii Навук?

 

16.07.1995

 

Home Page

 

936     ЦI ПУСЦЯЦЬ?

 

Гарачым ў маладосцi быў заўсёды,

За праўду вельмi часта ваяваў,

Меў для сябе занадта многа шкоды,

Ды моцным песням iх не падпяваў.

 

Жыццё iшло, нi кроплi не змянiўся,

Бо не жадаў сярэбранiкаў я,

Такiм, як быў, на ўсё жыццё застаўся,

Такая фiласофiя мая.

 

Да хiб жыцця не змог прыстасавацца,

Не мог без болю на бяду глядзець,

За справядлiвасць зноў жадаў змагацца

I стала непрыемнасцi цярпець.

 

Хоць разумеў, што лепш змянiць свой нораў,

Але не змог пераступiць мяжу,

Калi чужое не чужое гора,

Няпроста знайсцi новую душу.

 

Заўжды жадаў зрабiць бясконца многа,

Але, калi вакол жыве падман,

Не давялося выканаць нiчога,

Бо бруду поруч цэлы акiян.

 

Цяпер знайшоў прыемныя заняткi

I вершы для душы пачаў складаць.

Аднолькавыя, пэўна, спрэс парадкi:

Нiколi ў друк не будуць дапускаць.

 

16.07.1995

 

Home Page

 

937     ЛЮБАЯ РАКА

 

Люблю мой Сож, раку маленства,

Бо сэрца я аддаў Сажу,

Пазнаў i хваль яго шаленства,

I радасць, грэла што душу.

 

Прыгожыя ўсе ведаў плёсы

Я з залацiстага пяску,

На лузе сустракалi росы,

Ўстаць рана трэба рыбаку.

 

Сож навучыў мяне рыбачыць,

На чоўне спрытна веславаць,

Сож для мяне багата значыць,

Бо навучыў жыццё кахаць.

 

Гады мiнулi, ды ўспамiны

Трапечуць часам у душы,

Сустрэцца я даўно павiнны,

Ды не бываю на Сажы.

 

Чароўны Сож на сонцы, ў хмарах,

Не бачыў лепшую раку,

На ёй рыбачу часта ў марах

Ў закутку цiхiм хмызняку.

 

Я зведаў iншых рэк багата,

Ды Сож запаў ў маю душу,

Няма ўжо там бацькоўскай хаты,

Ды завiтаць хачу к Сажу.

 

17.07.1995

 

Home Page

 

938     БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗIЯ

 

Верш да мяне не мае дачынення,

Хоць мова беларуская, ды змест

Не выклiкае у душы натхнення,

Як славяць прыгажосць далёкiх месц.

 

Навошта вершы пра чужыя вёсны,

Калi прыходзяць кожны год свае?

Замежныя чаму чаруюць сосны,

А родны край натхнення не дае?

 

Звычайна, вельмi добра прагуляцца,

Прывезцi свае вершы з-за мяжы,

Ды сэрцам лепш з Радзiмай заставацца

I пра яе складаць свае вершы.

 

Вандроўнiкаў-паэтаў ёсць нямала,

Але зачым шукаць ў жыццi прыгод?

Пiсаць заўсёды трэба, як Купала,

Пра шматпакутны родны свой народ.

 

Такое ж, як у iншых, наша неба,

Прастор палёў, лясоў i гоман рэк,

I для народа песнi складаць трэба,

Жыве не толькi хлебам чалавек.

 

Для добрых вершаў мовы надта мала!

Каб з вуснаў пачалi яны гучаць,

Паэзiя каб ўсенароднай стала,

Ў ёй трэба беларускасць адчуваць.

 

18.07.1995

 

Home Page

 

939     ТРЭБА ПЕСНI

 

Ў паэзii стварыўся вузкi свет:

Паэты пiшуць, людзi не чытаюць.

Цi вiнаваты ў вынiку паэт,

Што сэрцам прыгажосцi не ўспрымаюць?

 

Калi верш кволы песняю назваць,

Нiхто нязграбны тэкст не заспявае,

Як верш не будзе радасць вылучаць,

Жыццё народа як не адбiвае.

 

Каб сваю мову палюбiў народ,

Нiколi прымушаць сiлком не трэба,

Каб не стваралась штучных перашкод,

Жадалi б песнi, як жадаюць хлеба.

 

Пра парсючка, што бульбачку грызе,

Ў сяброўскiм заспявае хто застоллi?

Пры вельмi значнай аўтара вазе

Не будуць гэту песню пець нiколi.

 

Пра Яся, канюшыну што касiў,

Заўсёды песня застаецца з намi,

Народ пяшчотна песню палюбiў

Пра Янку i Алёну з ручнiкамi.

 

Каб засвяцiлась радасць у вачах,

Складаць паэтам трэба дзiва-песнi,

Праз песню да народа мовы шлях:

Любоў да мовы i яе прадвесне.

 

18.07.1995

 

Home Page

 

940     ПРЫГАЖОСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Хто па росных травах не хадзiў,

Узыходу сонца не пабачыў,

Мо, дарэмна i на свеце жыў,

Цуд не зведаў вабны, не iначай.

 

Хто не бачыў ранiшнi туман,

Як ён распаўзаецца над логам,

I бясконцы жытнi акiян,

Той не бачыў у жыццi нiчога.

 

Хто нiколi ў лесе не блукаў,

Не знаходзiў спелыя сунiцы,

I грыбоў нiколi не збiраў,

Не крануўся радасцi крынiцы.

 

Ноччу хто на зоркi не глядзеў

I не бачыў, знiчкi як спадалi,

Многае ў жыццi не зразумеў,

Ўражаннi ў душу не завiталi.

 

Хто над рэчкай золкам не сядзеў

I не чуў, аб чым чарот шапоча,

Шчасця хто рыбацкага не меў,

Лёс над тым бязлiтасна рагоча.

 

Як прыемна свет жыцця пазнаць!

Ў кнiжках пачытаць ўсё немагчыма,

Як душой прыроду адчуваць,

Прыгажосць жыцця не пройдзе мiма.

 

18.07.1995

 

Home Page

 

941     ДАРОГА I НАСТРОЙ

 

Як ад'язджаеш, настрой сумны нейкi,

Ды смутку ў сэрцы волi не даю,

Зноў колы адбiваюць такт, i рэйкi

Спяваюць песню вечную сваю.

 

Няўтульная i цяжкая дарога,

Ды добра ад натхнення на душы,

Бо новага пабачыць можна многа,

Каб сэрцу зведаць радасць без мяжы.

 

Жыццё пачуццi шчодра напаўняюць,

Ды вынiк ад iх розны можа быць,

Цудоўна, калi сум i боль знiкаюць,

I радасць, нiбы гiмн жыццю, гучыць.

 

Таму люблю далёкую вандроўку,

Бо здатна яна настрой узнiмаць,

I хочацца хутчэй ў дарогу зноўку,

Дынамiку жыцця каб адчуваць.

 

Люблю вандроўку, як з выгодай еду,

Цi пехатою прыйдзецца iсцi,

Яна – акенца назiрання свету,

Прыдбаць каб радасць праз яго ў жыццi.

 

Жыццё было каб вабным i чароўным,

Не трэба сядзець дома у цiшы,

Вандроўка прапануе, безумоўна,

Шмат шчасця для дапытлiвай душы.

 

19.07.1995

 

Home Page

 

942     ПАРА АПАМЯТАЦЦА

 

Чэчня i Югаславiя, Руанда.

Неверагодна! Ды так можа быць:

Народ мацнейшы чынiць, нiбы банда,

Пад iм зямля чамусьцi не гарыць.

 

Праз ўсё жыццё цягнулiсь стала войны,

Як i раней, яны iдуць цяпер.

Наогул, звацца мы людзьмi прыстойны?

Такога зла не чынiць нават звер.

 

Палiтыкi народ не паважаюць,

Ды iх на зло амбiцыi вядуць,

Людзей жыцця без сэнсу пазбаўляюць,

Няўжо к iм ў снах ахвяры не прыйдуць?

 

Заўжды нацыянальныя iдэi

Злачынны былi ў каранях сваiх,

Ахвярамi ў вайну былi яўрэi,

Цяпер знайшлi ахвяр зусiм другiх.

 

На шчасце маюць права ўсе народы,

Ды ў слабых шчасця кропелькi няма,

Хоць кроўю дамагаюцца свабоды,

Як мала сiл, змагаюцца дарма.

 

Iмперыi бясслаўна распадалiсь,

Дарэмна не прайшла людская кроў,

Пара, каб тыя ўжо апамяталiсь,

Iдэi выпрацоўвае хто зноў.

 

19.07.1995

 

Home Page

 

943     ГОРКI КУБАК

 

Так горка, як нягоднiкi наўкол,

Незразумела, як такiмi сталi?

К нам, можа, звонку цяжкi грэх прыйшоў

Або ў сабе нiчога не змянялi?

 

Зайдзiце ў электрычку, што стаiць

I адпраўлення нейкi час чакае,

На кожнай лаўцы нехта ўжо ляжыць

I сесцi не за што не дазваляе.

 

Зусiм няма павагi да людзей,

А як няма, нiколi ўжо не будзе,

Бо чалавек, як стане лiхадзей,

Дабра ў душы давеку не набудзе.

 

Не вельмi проста жыць сярод падлюг,

Ў душы ад iх бясконца будзе стома.

Ды дзе знайсцi выратавальны круг

I выйсце дзе знаходзiць, невядома.

 

Мiрыцца трэба з тым, што вакол нас,

Бо шлях няроўны, ёсць на iм прыгоркi,

Заўжды ў жыццi настане такi час,

Якi прымусiць выпiць кубак горкi.

 

Каб меней горкiх кубкаў ў жыццi пiць,

Амаль не трэба мець з людзьмi кантактаў,

Самотнiкам не надта добра жыць,

Але пазбегнуць можна кепскiх актаў.

 

20.07.1995

 

Home Page

 

944     ЧАРОЎНЫ ЛЕС

 

Iду па лесе, цуд вакол чароўны,

I радуе, як песня, кожны крок,

У сэрцы стук з'яўляецца няроўны,

Як малады вiтае саснячок.

 

Што нi сасонка – i краса, i дзiва,

Галлё рукамi трэба рассуваць,

Хаця яно змыкаецца iмклiва,

Ды можна грыб чарговы адшукаць.

 

Калi знянацку стрэнецца балота,

Заззяе журавiнны зоркапад,

Глядзець на зоркi яркiя ахвота,

Iх ў аксамiце з моху вельмi шмат.

 

I рэчка, дзе сцюдзёная вадзiца,

Бяжыць праз лес i весела журчыць,

Лес для душы – цудоўная крынiца,

Бясконца можа радасцi дарыць.

 

Чароўны лес – бяздонная скарбнiца,

Якая дасць i ягад, i грыбоў,

Душой да шчасця можна прытулiцца,

Таму к сабе лес клiча палка зноў.

 

Стварыла лес Вялiкая Прырода,

Удосталь каб яго дары набыць,

Як з'явiцца цудоўная нагода,

Душою ў лесе можна адпачыць.

 

20.07.1995

 

Home Page

 

945     ЯКОЕ ХАРАСТВО!

 

Якое дзiва воблакi,

Як iх на небе цэлы статак!

Куды нi глянь, ва ўсе бакi

У iх аднолькавы парадак.

 

Яны прыгожыя усе,

Няма цудоўней краявiду,

Паволi ветрык iх нясе,

Мiж iмi вабны фон з блакiту.

 

А воблакi кiдаюць цень,

Як трапiць ёсць ў яго нагода,

Хаця спякотны вельмi дзень,

Прыемна песцiць прахалода.

 

Праменi сонца зiхацяць,

I нiбы снег на небе белы,

Сумёты моцныя ляжаць,

Як ў царстві снежнай каралевы.

 

Якое ў свеце хараство!

Цудоўнае стварэнне Бога!

Такiя творы ўсе Яго,

Прыдумаць нельга лепш нiчога!

 

Прыемна неба назiраць,

Калi па iм бягуць аблокi,

Цудоўна радасць адчуваць,

Мець шчасце – сэнс жыцця высокi.

 

20.07.1995

 

Home Page

 

946     ЗВАРОТ МIНУЛАГА

 

Гляджу, як убiраюць жыта:

Жнуць, косяць, вяжуць у снапы,

Працэс стары, даўно забыты

Ад абмалоту да сяўбы.

 

Замест палёў вакол палеткi,

Замест камбайна серп з касой,

Ад працы пот на тварах едкi.

Мо лёс цяпер спаткалi свой?

 

Замест калгасаў сталi фермы,

Жыццё не зрушылась нiяк,

Бо людзям толькi псуюць нервы,

Застаўся селянiн бядняк.

 

Цi будзе эфектыўнай праца,

Як тэхнiкi амаль няма?

Не трэба нават намагацца,

Бо страцiцца iмпэт дарма.

 

Снапы у бабкi зноў збiраюць,

Як быццам ў хронiцы кiно,

Часы былыя ўспамiнаюць,

Хаця яны прайшлi даўно.

 

Цi будзе шчасце ў нашых хатах,

Як вернецца мiнулы час?

Прыйшло з мiнуўшчыны багата,

Мо лапцi вернуцца да нас?

 

21.07.1995

 

Home Page

 

947     МАГУТНАСЦЬ I ВЕЛIЧ

 

Зорка ў неба гляджу, зоркi свецяцца ясна,

I раз-пораз мiж iмi ўнiз знiчкi ляцяць,

Зоркi свецяць ўначы, i святло iх нязгасна.

Як такую красу ад душы не кахаць?

 

Загадковы сусвет, чым пiльней углядаюсь,

Тым мацней адчуваю бязмежнасць яго,

Ад пытання: «Дзе ж межы?» далей аддаляюсь,

Бо выходжу за пункт разумення майго.

 

Адчуваю магутнасць вялiкай прыроды,

Што стварыла дакладны чароўны сусвет,

Дасканаласць сусвет атрымаў назаўсёды,

I знайшлось месца ў iм для цудоўных планет.

 

Каб планет не было, i не ззяла каб Сонца,

Не было б нашай любай планеты Зямлi,

Хоць сусвет iснаваў ды iснуе бясконца,

Людзi здатнасць Тварца ацанiць не змаглi.

 

Бог, стварыўшы Зямлю, ведаў: знойдуцца людзi,

Што пабачаць тварэння Яго прыгажосць,

Што бясконцасць сусвету трывожыць нас будзе,

I зрабiў, каб адказу у нас не знайшлось.

 

Таму Божай красой лепш заўжды любавацца,

Каранi утварэння бязглузда шукаць,

Пiльна ў неба начное з натхненнем ўглядацца,

Каб магутнасць i велiч Тварца адчуваць.

 

21.07.1995

 

Home Page

 

948     СВАЯ ЗЯМЛЯ

 

Такое ж неба i такiя ж сосны,

Але ў душы натхненне, хоць спявай!

Такi настрой ствараюць толькi вёсны,

Яго даруе сэрцу любы край.

 

Як зноўку завiтаю на Радзiму,

Мне зразумела справядлiвасць слоў

Пра асалоду i прыемнасць дыму,

Бо грэе сэрца палкая любоў.

 

Прыемна ўсё, куды не гляне вока,

Чароўнае Айчыны пачуццё!

Яго я адчуваю, бо далёка

Жыў ад Радзiмы доўгае жыццё.

 

Ды хутка буду зноў дамоў вяртацца,

Ступаць каб па зямлi бацькоў нагой,

Ў сваёй любвi Радзiме прызнавацца,

Каб развiтацца назаўжды з тугой.

 

Радзiму з лёгкiм сэрцам пакiдалi,

Не ведалi сваёй зямлi цаны,

Далёка справы доўгi час трымалi,

Мы былi нiбы блудныя сыны.

 

Але мацней ў разлуцы i каханне,

Ад успамiнаў сэрца зашчымiць,

Ды надыходзiць вабны час вяртання,

Каб на сваёй зямлi адвечна жыць.

 

22.07.1995

 

Home Page

 

949     ПРЫРОДА I НАТХНЕННЕ

 

Адбiткi неба на ваду ляглi

I вабяць прыгажосцю, быццам дзiва,

Плывуць аблокi, нiбы караблi,

Але зусiм бясшумна i iмклiва.

 

Плывуць упарта, iм канца няма,

Не прапусцiць красу прыроды мушу,

Гляджу ў ваду з натхненнем нездарма,

Нябачны цуд, калi глядзець на сушу.

 

Мастацтва здольна адбiваць жыццё,

Але няма нiчога лепш прыроды,

Яе краса не пойдзе ў забыццё,

Натхненне здатна даць яна заўсёды.

 

Любiць прыроду – поўнакроўна жыць,

Яна душу бязмерна сагравае,

Жыццё крынiцай чыстай будзе бiць,

Бо прыгажосць пяшчотай напаўняе.

 

Прырода дасць натхненне для душы

На лузе, ў лесе, каля рэчкi летам,

Складуцца самi з вабных слоў вершы,

Ад прыгажосцi можна стаць паэтам.

 

Натхнення цуд – уздзеянне красы,

Падобны ён на радасную казку,

Лугi, азёры, рэкi i лясы

Душы даруюць прыгажосць i ласку.

 

22.07.1995

 

Home Page

 

950     ЦУДОЎНЫЯ РАБIНЫ

 

Гронкi цалкам налiла рабiна,

Сярод зеленi чырвань агню,

Пагляджу на красу, i няспынна

Гронкi радуюць ўяву маю.

 

Разнастайная вельмi прырода,

Але беднай была б без рабiн,

Хто не бачыў рабiн, вельмi шкода,

Той не бачыў прыгожых мясцiн.

 

Як каралi, звiсаюць з iх гронкi,

Прыгажэй i ярчэй журавiн,

Ўраз знаток зачаруецца тонкi

Аганькамi прысады рабiн.

 

Лiст разны i, як сонца, каралi,

Прыгажосць незямная рабiн!

Гронкi дзiўнай красой закраналi,

Для натхнення няма лепш часiн.

 

Прыгажосць! Яе вынiк выдатны,

Бо заўжды расхвалюе яна,

Калi ўжо да красы звыкнуць здатны,

То душа зачарствела да дна.

 

Як душа растрывожыцца ў стане

Ад цудоўных рубiнаў рабiн,

Той з трывожнаю радасцю гляне

На прыгожых чароўных жанчын.

 

22.07.1995

 

Home Page

 

951     ПАКУЛЬ ЖЫВЫ

 

Сiнь неба, ў воднай гладзi паплаўкi,

Ад марнасцi душа адпачывае,

Як з вудаю сяджу каля ракi,

I хваля паплаўкi з пяра гайдае.

 

Блакiт вады i жоўценькi пясок,

А на душы ад шчасця асалода,

Хмурынкi наблiжаюцца здалёк.

Мо для рыбалкi прыйдзе перашкода?

 

Вада бясконца радасна бяжыць,

Назад яе ўжо плынь больш не вяртае,

Мiнулае, што давялось пражыць,

За гарызонтам лёсу прападае.

 

Прыроду трэба пiльна назiраць,

Ў сваiм жыццi каб лепей разабрацца,

Калi яе рух тонка адчуваць,

Не прыйдзецца жыццём расчаравацца.

 

Бяжыць рака бясконцага жыцця,

I людзi ў ёй ўяўляюць толькi хвалi,

Цячэ рака у мора небыцця,

Якi б iнакшы фiнiш не шукалi.

 

Пакуль жывеш, глядзi у неба сiнь,

Каб адчувалась радасць асалоды,

Як здатны, добры след ў жыццi пакiнь,

Збягаюць хвалi ў мора назаўсёды.

 

23.07.1995

 

Home Page

 

952     КАРЫСНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ля плоту жылi клён i абрыкос,

Калi яны яшчэ малыя былi,

То кожны безтурботна вольна рос,

Зусiм iм шкоды людзi не рабiлi.

 

Але прамчаўся непрацяглы час,

Яны памiж сабою адразнялiсь,

Бо нечакана, як маланка, ўраз

На абрыкосе кветкi распускалiсь.

 

Раней раслi, не ведаўшы бяды,

Iх ветрыкi з пяшчотаю гайдалi,

На абрыкосе добрыя плады

Тым часам паступова саспявалi.

 

Клён вырас i магутным вельмi стаў,

Яго нiколi людзi не чапалi,

Ды абрыкос, карысць што дараваў,

Бясконца i бязлiтасна ламалi.

 

Хто моцны, не чапаюць ўсе яго,

А хто карысны, ды не мае сiлы,

Не абаронiць iмiджу свайго,

I будзе для людзей заўжды нямiлы.

 

Карыснае i моцнае стварыць

Змагла для нас вялiкая прырода,

Але карысць не хочацца цанiць,

Наперадзе яе чакае шкода.

 

24.07.1995

 

Home Page

 

953     ТРЫМАЕМ ДОЛЮ

 

Хоць горш для цела, але лепей для душы!

У сне такога не магло прыснiцца,

Што на шляху дзяржавы будуць вiражы,

I здатна яна лёгка разбурыцца.

 

Краiна доўга iснавала на штыках,

Ды слабымi былi яе падмуркi,

Як выклiкала у народа толькi жах,

Народ ўвесь час гуляў з дзяржавай ў жмуркi.

 

Ўсё разбурылi папярэдняе датла,

Народ за быдла цэлы час трымалi,

Куды палiтыка дзяржавы прывяла?

Кiраўнiкоў зусiм не паважалi

 

I працавалi ўсе спусцiўшы рукавы,

Хоць нам за працу амаль нуль плацiлi,

Цанiлi рукi, не цанiлi галавы

I працаваць патроху адвучылi.

 

Такой дзяржавы не было патрэбна нам,

Як конь на ногi, яна хутка ўпала,

Нiколi б нават не паверыў такiм снам,

Ды аказалась, што такая ява.

 

Спаткалi шчасце, бо мiнулi ўжо часы,

Як былi мы паўсытымi рабамi

I працавалi за кавалак каўбасы,

Ў руках цяпер трымаем долю самi.

 

25.07.1995

 

Home Page

 

954     НЕБЫЦЦЁ

 

Як думкi аб мiнулым пабягуць,

Іх нельга супынiць i супакоiць,

Бо здатны iрэальнае вярнуць,

Асобу здатны цэльную раздвоiць.

 

Адначасова ёсць ты i няма,

То там, то тут, нiяк не разабрацца,

I пры жыццi яшчэ душа сама

Спрабуе ў небыццё пераўтварацца.

 

Памiж жыццём i небыццём мяжа,

Ва ўяве яе проста пераходзiць,

Як ў рэчаiснасць вернецца душа,

Сапраўднае жыццё ў яе прыходзiць.

 

Калi ў мiнулым – нiбы не жывеш,

Сучаснасцi зусiм не адчуваеш,

Ўтвараецца прагалiна цi плеш,

I небыццё ўраз у жыццi зазнаеш.

 

У небыццi таксама мы ў час сну,

Ўсiм дастаткова небыццё знаёма,

Падобнае належыць i вiну,

Бо п'яны ў небыццi, i ў сэрцы стома.

 

Таму не вельмi страшна небыццё,

Калi прыходзiць час з iм сустракацца,

Але, як яшчэ доўжыцца жыццё,

Лепш ад яго да часу адмаўляцца.

 

26.07.1995

 

Home Page

 

955     ЦI ПРОЙДЗЕ ЗIМА?

 

Журботны вельмi жураўлiны крык,

Як чарада у вырай адлятае,

Хоць журавель апошнi з вiду знiк,

Туга душу няшчадна разрывае.

 

Душа сумуе жудасна, калi

Радзiму на час доўгi пакiдаюць,

Таму заўжды курлычаць жураўлi,

Апошнi позiрк на зямлю кiдаюць.

 

Затое ўцеха ёсць i ў iх душы,

Што скончыцца зiма, яны вярнуцца,

Ў бясконцых сумных думах з-за мяжы

Iм хочацца Радзiмы дакрануцца.

 

Каб на Радзiме можна было жыць,

То журавы зусiм не адляталi,

Зямлю сваю працягвалi любiць,

Але ляцелi ад яе ўсё далей.

 

Так адлятаюць людзi ў даны час,

Знайсцi хутчэй каб шчасце i свабоду,

Зусiм энтузiазм, нарэшце, згас,

Ляцяць, не нарабiць сабе каб шкоду.

 

Час пройдзе, i вярнуцца журавы,

Закон такi адвечны у прыроды.

Паехаў хто, магчыма, i правы,

Зiма для нас, напэўна, назаўсёды.

 

26.07.1995

 

Home Page

 

956     РАЗМОВА ПАЧНЕЦЦА!

 

Эпiтэты, як золата, заўжды,

Якiм сябе красунi аздабляюць,

У iх запал вясёлы малады,

Яны ў душы пяшчоту выклiкаюць.

 

I параўнаннi вельмi я люблю,

Калi знаёмым будзе параўнанне,

Мэту дакладна дасягну сваю,

Каб ў чытача ўтварылась адчуванне.

 

Метафары не вельмi па душы,

Iх помаччу амаль не карыстуюсь,

Хачу мець зразумелыя вершы,

К сустрэчы з чытачамi я рыхтуюсь.

 

Хачу, каб змест для iх цiкавым быў,

Свае турботы каб iм адчувалiсь,

Паэзiю каб кожны палюбiў,

I ў мову каб, нарэшце, закахалiсь.

 

Бо мова продкаў – скарб наш дарагi,

Жывой вады чысцюткая крынiца,

Ў пакутах цэлы час яе шляхi,

Ды мы павiнны мовай ганарыцца.

 

Хачу, каб мова ўжо вярталась к нам,

Мо, справе дапаможа маё слова?

I намагаюсь даць красу вершам,

Пачнецца з чытачом мая размова!

 

27.07.1995

 

Home Page

 

957     АДЧУВАЮ РАДАСЦЬ

 

Пачаў складаць я вельмi позна вершы,

Дарэмна час свой змарнаваў, на жаль,

Ды нечакана напiсаў верш першы,

Верш нараджаўся кожны дзень амаль.

 

Iх штучна выклiкаць не намагаўся,

Яны гучалi выразна ў душы,

Iмгненна за аловак я хапаўся,

Гучаць радкi – не разважай, пiшы!

 

Не раз казаў сабе, што хопiць, баста!

Але радкi спакою не даюць,

Яны гучаць ў душы даволi часта,

Не дазваляюць iншы раз заснуць.

 

У сталыя гады не пачынаюць,

Час на мiнулых лаўрах спачываць,

Але, як музы радасна спяваюць,

Ў любым узросце можна пачынаць.

 

Паклiкала паэзii дарога,

Акрэсленых пакуль не маю меж,

Ды вершаў склаў ўжо дастаткова многа,

Цяпер бяру i тысячны рубеж.

 

На тысячным пакуль не супынюся,

I далей ёсць намер складаць вершы,

Ахвотна любай справе аддаюся,

Бо радасць адчуваю на душы.

 

27.07.1995

 

Home Page

 

958     ЛЮБАЯ КРЫНIЧКА

 

Калi да спраў адносiшся сур'ёзна,

Любую здатны з iх апанаваць,

Ў любым узросце пачынаць не позна

Пiсаць вершы, вучыцца цi кахаць.

 

Як здольны, то ўсе справы падуладны,

Цiкава вельмi новае ствараць,

Абавязкова поспех будзе ладны,

Як кажуць, справы у руках гараць.

 

Ў душы не будзе роспачы нiколi,

I месца не знаходзiцца журбе,

Бо спраў цiкавых ёсць заўжды даволi,

Як адшукаеш справу па сабе.

 

У кожнага iснуе талент нейкi,

Каб любай справай змог пакiнуць след,

Патрэбна адкрыць вочы, падняць вейкi,

Уважлiва глядзець на белы свет.

 

Абавязкова вабная ёсць справа,

Бо талент непаўторны маюць ўсе,

Адкрыецца як ён, душы нямала

Iмпэту i натхнення прынясе.

 

Шукаць патрэбна любую крынiчку,

Каб стала шчасце пiць з яе ў жыццi,

Бог талент даў, ды не паставiў тычку,

Якой сцяжынкай да яе прыйсцi.

 

27.07.1995

 

Home Page

 

959     ЗБЕРАГАЦЬ КАХАННЕ

 

Навошта восень завiтала зноў,

Ды змоўклi хутка радасныя песнi?

Прапала спадзяванне на любоў,

Не надышло чаканае прадвесне.

 

Час радасны чамусьцi не прыйшоў,

Душа сумуе цяжка без кахання,

Яна – нiбы рака без берагоў,

Няма магутнай плынi адчування.

 

Як быццам супынiлася жыццё,

Ды сэрца неспакойнае чакае,

Яму не да спадобы забыццё,

Калi нiхто пяшчотна не кахае.

 

Гасцюе толькi шэрасць на душы,

Бо непагадзь даруе шчодра восень,

Чароўныя ўзнiкаюць мiражы:

Прадвесне, на нябёсах ззяе просiнь.

 

Душа – чуллiвы надта iнструмент,

Яна гiмн трубiць, як яе кахаюць,

А не, то струны хутка рвуцца ўшчэнт

Або цiхутка рэквiем спяваюць.

 

Каханне пiльна трэба зберагаць,

Каб радасць у жыццi не абарвалась,

Паўторна вельмi цяжка пакахаць,

Хоць многiм i па-iншаму здавалась.

 

27.07.1995

 

Home Page

 

960     ЗНОЎ ДАРОГА

 

Дарога клiча, зноў дарога,

Уражанняў здабыць каб шмат,

Не замiнае мне нiчога,

Заўсёды ехаць вельмi рад.

 

Грымяць па рэйках дружна колы,

I рытм ствараецца ў душы,

Ўзнiкаюць добрыя умовы

Пад сталы рытм складаць вершы.

 

Мiльгаюць сосны i бярозкi,

Лугi, балоты i палi,

Раллi прыгожыя палоскi,

Вакол чароўны цуд зямлi:

 

Цi ворыва, як вугаль, груды,

Зялёны памiж iх агрэх,

Бо прыгажосць навокал ўсюды,

Яе не бачыць проста грэх.

 

Прыметна многае ў дарозе,

Шмат дзiўных рэчаў i прыгод,

На месцы як сядзець, не ў змозе

Пабачыць столькi i за год.

 

Iмкнуся з радасцю ў дарогу,

Каб для душы iмпэт набыць,

Пакуль магу, падзяка Богу,

Яшчэ i ездзiць, i хадзiць.

 

28.07.1995

 

Home Page

 

961     СЭНС КАХАННЯ

 

Прыемна у каханай песцiць цела,

Чаму прырода так стварыла нас?

Мажлiва, штосьцi i не даглядзела,

Што цела моцна вабiць доўгi час.

 

Кахаць без сексу дурасць, безумоўна,

Кахаць ўпрыглядку – нiбы мiражы,

Бо секс ў каханнi – сэнс яго галоўны,

Хаця iмпэт ўтвараецца ў душы.

 

Каханне – рэч духоўная заўсёды,

Але без цела можна як кахаць?

Душа iмкнецца стала да нагоды

Пяшчотна цела любай абдымаць.

 

Падзякуем вялiкую прыроду,

Што кожны асалоду адчуваў,

Каб доўжылась хада людскога роду,

З iмпэтам песцiў, ў вусны цалаваў.

 

Абдымкi, пацалункi i пяшчота!

Як можна перад радасцю ўстаяць?

Шлях любы да канца прайсцi ахвота,

Каб шчасце асалоды атрымаць.

 

Таму бясконца моцна вабiць цела,

I вуснам вусны хочацца шукаць,

Каханне каб сэнс велiчэзны мела,

Ў адно два целы хочацца злiваць.

 

28.07.1995

 

Home Page

 

962     РУКЗАК

 

Непатрэбны каштоўня рэчы,

Пад нагамi не трэба мне брук,

Я рукзак накiдаю на плечы,

Колаў слухаю радасны стук.

 

З рукзаком прайшоў горы крутыя,

У мяне ён з далёкай пары,

Мы калiсьцi былi маладыя,

А цяпер ён, як я, ўжо стары.

 

Ды дарма, мы яшчэ разам ходзiм,

I наперадзе доўжыцца час,

У адзiнстве натхненне знаходзiм,

Бо запал на вандроўку не згас.

 

Мы з iм рэкi i горы вiталi,

Я нiколi яго не кiдаў,

Яго фарбы ўвесь час выцвiталi,

Як i я, ён сiвым цяпер стаў.

 

Але мы, як заўжды, ўсюды разам,

Без яго я нiяк не магу,

Паднасiўся рукзак моцна з часам,

Ды пяшчотна яго берагу.

 

Гавару аб пачуццi я смела,

Дарагi ён цяпер вельмi мне,

Для мяне ён ужо частка цела,

I таму даражэй удвайне.

 

29.07.1995

 

Home Page

 

963     ЗОРНЫ ЧАС

 

Далей чым, тым мiлей на свеце жыць,

Напэўна, што душою не старэю,

А, мо, таму, што хутка час бяжыць,

I кожны момант ацанiць умею?

 

Цудоўна, як жыццё заўжды любiць,

Хаця яно праносiцца iмклiва,

I свята кожны дзень сабе дарыць,

Ўсе запар днi падобныя на дзiва.

 

Цiкава, калi сэрца грэе жар,

Хоць скронi, як туман ў лагу, сiвыя,

Яны няздатны пагасiць пажар,

Палае ён, i полымя аж вые.

 

Як за плячыма ёсць багаж гадоў,

А сэрца – як ў далёкай маладосцi,

Душа кахаць бясконца хоча зноў,

Спакою не знайсцi ад прыгажосцi.

 

Калi ўзрост сталы, ясна ўсё наўкол,

Нi таямнiц няма, анi сакрэтаў,

Таму мой зорны час цяпер прыйшоў,

Каханне трэба для душы паэтаў.

 

Калi агонь палае у душы,

Яго гасiць не трэба намагацца,

Каханнем насычаю я вершы,

Каб iншым не прыйшлося памыляцца.

 

29.07.1995

 

Home Page

 

964     НАТХНЕННЕ

 

Паволi сонца паднялося,

I на зямлю лёг доўгi цень,

Пяшчотна шэпчацца калоссе,

Цудоўны пачынаўся дзень.

 

Душу мне ранак растрывожыў,

Вакол чароўная краса,

Ад фарб вясёлкавых прыгожа,

Ўжо колер залаты аўса.

 

Свае галоўкi павярнулi

Сланечнiкi, стаяць ўдваiх,

У вочы сонцу зазiрнулi,

I нiбы сонца ззяе ў iх.

 

Бярозкi воддаль маладыя

Туман ўпрыгожыў серабром,

А побач сосны залатыя

Душу напоўнiлi дабром.

 

Мне назiраць прыемна ранак,

Шчаслiвых птушак слухаць спеў,

Зязюль, сарок, шчыглоў, заранак,

Якi гучыць ў каронах дрэў.

 

Цудоўны дзень, як быццам казка,

Ад шчасця хочацца спяваць,

Як на прыроду глянуць з ласкай,

Натхненне можна атрымаць.

 

29.07.1995

 

Home Page

 

965     КАК ПОДСКАЖЕТ ДУША

 

Свою любовь тебе я отдаю,

Жениться на себе не принуждаю,

Тебя давно и праведно люблю,

Другого буду ль я любить, не знаю.

 

Я всё уже решила для себя:

К чему хранить, и будут ли проценты?

Снять вклад хочу поэтому, любя,

Как без любви отдам я дивиденды?

 

Пусть будет так, как я теперь хочу,

Желанья нет, случилось чтоб иначе,

От боли стисну зубы, помолчу

И даже от обиды не заплачу.

 

Хотя сосем не любишь ты меня,

Но ведь другого я любить не буду,

Любовь пылает горячей огня,

Сердечные ожоги не забуду.

 

Пускай теперь страдает моя честь,

За это чистой остаётся совесть,

Возможно, справедливость всё же есть,

Но грустная о страстных чувствах повесть.

 

Хоть разум говорит: «Не нужно! Стой!»

Но делаю, как мне душа подскажет,

На душу беру грех тяжёлый свой,

Страсть угашу, на сердце камень ляжет.

 

29.07.1995

 

Home Page

 

966     ПРЫГАЖОСЦЬ НЕБА

 

Прастора неба нада мною,

I не ўявiць яго мяжы,

Заўжды прывабнае такое,

Прыемнасць дорыць для душы.

 

Гляджу ўдалечыню угору,

Вакол раскiнуўся блакiт,

Бясконцасць неба, нiбы ў мора,

Душу натхняе вабны вiд.

 

Душа становiцца пяшчотнай,

Знiкае стома i туга,

Пад сiнiм небам быць маркотнай

Душа не можа, прэч скруха!

 

Гляджу на белыя аблокi,

Крануў iх залаты прамень,

Iмпэт душы ад iх высокi,

Цудоўны, нiбы казка, дзень.

 

Здаецца, што даць ў змозе неба?

Амаль нiчога там няма,

Ды больш красы душы не трэба,

Гляджу ў нябёсы нездарма.

 

Каб радасць зведаць i натхненне,

Ўдзень або ў цёмную пару,

Ў мяне нязгаснае iмкненне:

Глядзець уважлiва ўгару.

 

29.07.1995

 

Home Page

 

967     ШЧАСЦЕ Ў ЖЫЦЦI

 

Так мала трэба лёсу, каб зламацца,

I цяжкi боль у сэрцы адчуваць,

Ды нават i ў жыццi расчаравацца,

Як прыйдзе час каханню памiраць.

 

Каханне радасць у жыццё прыносiць,

Як пройдзе цi зусiм яго няма,

Душа няўцешна цяжка загалосiць,

Жыццё мiнае побач i дарма.

 

Няпроста адшукаць сваё каханне,

Як ёсць яно, няпроста зберагаць,

Калi няма, павiнна быць змаганне,

Каханых каб сабе заваяваць.

 

Бо без каханых вынiкнуць праблемы,

I невядома, выйсце дзе шукаць,

Бясконца утвараюцца дылемы,

Ды iх не вельмi проста вырашаць.

 

Каб зберагчы каханне, трэба згода,

Але, калi зусiм няма яе,

Ў душу прыходзiць стала непагода,

I сэрцу больш спакою не дае.

 

Таму, каб не была няшчаснай доля,

Каханне пiльна трэба зберагаць,

I завiтае вабная патоля,

Бо стала шчасце мець – заўжды кахаць.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

968     РЭЧКА КЛIЧА

 

Сенажацi наўкол вабяць вока,

Прыпяць хуткiя воды нясе,

Буслы ходзяць зусiм недалёка,

Сэрцу люба ў цудоўнай красе.

 

Вельмi радасна з вудай на золку

Каля рэчкi сядзець у цiшы,

Бо рыбацкае шчасце без змоўку

Струменiцца ў лагоднай душы.

 

Ў блiзкiх зорках нябёсаў прастора,

Халадком ветрык лашчыць мне твар,

Ужо сонца падымецца скора,

Бо аблокi гараць, як пажар.

 

Здатна радасць прыносiць прырода,

Калi здольны яе успрымаць,

У душы праяснiцца пагода,

Калi сонейка ранкам спаткаць.

 

Надта моцны уплыў ад прыроды,

Ўзнёслы настрой даруецца ёй,

Дакрануся красы i заўсёды

Адчуваю пяшчоту душой.

 

Бо мiж намi не вынiкне спрэчка,

Я з прыродай быць сябрам хачу,

К сабе клiча настойлiва рэчка,

I ўзаемнасцю ёй я плачу.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

969     МАЕ РЭЧКI

 

Колькi рэчак вялiкiх i рэчак малых

Ёсць на роднай зямлi у прыроды!

Але Пiна i Прыпяць цяпер удваiх

Будуць любымi мне назаўсёды.

 

Хай прабачыць мяне улюбёны мой Сож,

Ад мяне лёс зусiм не залежыць,

Ён заўжды быў у мроях маiх, але ўсё ж

Цяпер Прыпяцi сэрца належыць.

 

Прыгажосцю кранаюць яе берагi,

З залатога пяску перакаты,

Хаця Сож па-ранейшаму мне дарагi,

Цяпер Прыпяццю буду багаты.

 

Бо таксама павольна ласкавая плынь,

I на беразе верб вабных кроны.

Сож! Ты крыўды зусiм на мяне не пакiнь,

Што ў чароўную Прыпяць ўлюбёны.

 

Прыпяць стала цяпер для мяне дарагой,

З ёй да старасцi будзем мы разам,

Задаволен сяброўствам з магутнай ракой,

Але Сож ўспамiнаецца часам.

 

Хаця рэчак багата цячэ па Зямлi,

Ёсць для радасцi сталай прычына,

Ў маю долю, нарэшце, дзве рэчкi ўвайшлi:

Прыпяць быстрая, цiхая Пiна.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

970    ЖЫЦЦЁ I НЕБЫЦЦЁ

 

Цi сонца ззяе або сыпле снег,

Змяняецца няўрымслiва пагода,

То дождж, як развязаўся ў небе мех,

То спёка, ад якой трывае шкода.

 

Змяняе стан надвор'я настрой нам,

Але умовы для жыцця стварае,

Палям, лугам, крынiцам i лясам

Дождж у нягоду выжыць дазваляе.

 

Дакладна вельмi створана жыццё,

У прыгажосцi выгляд дасканалы,

Так не магло праходзiць развiццё,

Складанасць свету цуд яго нямалы.

 

Прыцягвае увагу сенажаць,

А колкi дрэў ды iншай дзiўнай флоры!

Хачу красу бясконца назiраць,

Блукае позiрк у зялёным моры.

 

А колькi вельмi розных ёсць iстот

Ў магутных акiянах i на сушы!

Жыве адвечна кожны Боскi род,

Стварыў Бог разам ўсе жывыя душы.

 

Такое разнастайнае жыццё!

Ў адзiнстые дзiўны шчодры дар ад Бога,

Стварыў Бог для балансу небыццё,

Ўсяму жывому да яго дарога.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

971     ПЯЦIСТРОФНЫ

 

На шэсць строф верш мне да спадобы,

Ды скончылась яго пара,

Зрабiць пяць строф пачну я спробы,

Каб верш хутчэй збягаў з пяра.

 

Але, каб сэнсу не зашкодзiць,

Здымаецца страфа ў вершы,

А карацейшы шлях знаходзiць

К чытацкай трапяткой душы.

 

Ўжо хутка у агульным спiску

Зраблю выдатную графу:

Пад тысячным пастаўлю рыску,

Верш новы меней на страфу.

 

Пакуль яшчэ не адчуваю,

Як пяцiстрофны мне зрабiць,

Ды спадзяваюсь i чакаю:

Ён мiлагучна загучыць.

 

Працяглыя складалiсь вершы,

Шэсць строф. Пяшчотна iх любiў,

Але, i пяцiстрофны першы,

Хачу, каб надта добрым быў.

 

Кароткi верш гучыць прыгожа,

I можна хутка прачытаць,

Хоць i кароткi, але можа,

Як i ў рамане, ўсё сказаць.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

972     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ

 

Аблокi! Выгляд iх чароўны

I для душы каштоўны прыз,

Усе бялюткiя, як з воўны,

I надта дзiўны iх абрыс.

 

Яны змяняюць хутка форму,

I, як вандроўнiкi, плывуць,

Як шчыльнасць перакрые норму,

То жвава хмаркамi стаюць.

 

А з хмар вясёлы дождж пральецца,

Зямлю каб ўволю напаiць,

I сонейка зноў усмiхнецца,

Каб ў пару дождж ператварыць.

 

Падымецца зноў пара ў неба,

Аблокi ўраз пачнуць гуляць,

Ды iм збiрацца ў хмары трэба,

Каб цыкл чарговы пачынаць.

 

Бясконцыя ў прыроды цыклы,

Iнакш не можа нават быць,

Здаўна парадак дзiўны звыклы,

Яго на iншы не змянiць.

 

Былi спачатку ўнукi самi,

Хаду жыцця не супынiць,

Цяпер жывуць унукi з намi,

Каб цыкл жыццёвы паўтарыць.

 

31.07.1995

 

Home Page

 

973     ЦI БУДЗЕМ?

 

Чужую думку будзем паважаць

Або сваю бясконца слухаць будзем?

Павагу к iшым трэба набываць,

Iначай як паразумяцца людзi?

 

Чаму не можа думку кожны мець?

Чаму мы ўсё рабiць прывыклi строем?

Чаму другiх не можам зразумець?

Расплата прыйдзе к нам яшчэ за тое.

 

Сваёй хоць думкi ў кожнага няма,

Ды iншым мець яе не дазваляюць,

К нам дэспатызм прывiўся нездарма,

Бо людзi толькi сiлу паважаюць.

 

Нас бальшавiзм амаль што сапсаваў,

Здаўна славяне дэспатызм цанiлi,

Таму бальшавiком з нас кожны стаў,

На гора, рэвалюцыю зрабiлi.

 

Не можам быць свабоднымi павек,

Шукаем моцнай для сябе дубiны.

Цi можа быць свабодным чалавек,

Як людзi звыклi гнуць бясконца спiны?

 

Цi станем мы свабоднымi калi?

Захочам мы людзьмi, нарэшце, звацца?

Цi будзе справядлiвасць на Зямлi

Або рабамi будзем заставацца?

 

31.07.1995

 

Home Page

 

974     АСЕННI ЛЕС

 

Прыемны вельмi адпачынак для душы,

Асеннiм лесам як iсцi паволi,

Ў пагоду добрую або пару iмжы,

Красу лясную не забыць нiколi.

 

Хоць крочыць восень, галасiсты птушак спеў,

У вырай рана iм, яшчэ чакаюць,

На верасах пчалiны радасны напеў,

Лясныя гукi шчасцем напаўняюць.

 

Наўкол бруснiцы, нiбы iскры, зiхацяць,

Выдатна мох сабою адзабляюць,

Ад прыгажосцi звонка хочацца спяваць,

Бо побач песнi радасцi лунаюць.

 

Кара на соснах залатая шамацiць,

Ў агульны хор свой голас далучае.

Як можна восень залатую не любiць,

Хаця красу дождж часам залiвае?

 

Зусiм не трэба нi театра, нi кiно,

У тэлевiзар не хачу ўглядацца,

Ў асеннiм лесе значна лепей ўсё раўно,

Жадаю з iм, як з сябрам, сустракацца.

 

Я палка лес ў любы сезон любiў заўжды,

Асеннi лес – мая любоў давеку,

Ад прыгажосцi станаўлюся малады,

А маладосць прыемна чалавеку.

 

1.08.1995

 

Home Page

 

975     ПЕСНI ПРА КАХАННЕ

 

Любоў адна, ды можна песень многа

Чароўных, вельмi ўзнёслых, ёй спяваць,

Душу не можа так натхняць нiчога,

Як стан, калi каханне адуваць.

 

Не абмiнуць нiяк любоў паэту,

Каб песень пра каханне не спяваў,

Бо кожны пра Рамэо i Джульету

Ў свой час радкi прыгожыя складаў.

 

Калi няма цi не было кахання,

Як не палаў ў душы яго пажар,

Калi не зведаў шчасця адчування,

Не адгукнецца паэтычны дар.

 

Каб шэраг песень праспяваць каханню,

Палёт душы ў нябёсы апiсаць,

Належнае аддаць пакутаванню,

Любоў самому трэба паспытаць.

 

Калi любоў бязмежная, то песнi

Аб ёй бясконца у душы гучаць,

Калi ў душы трывалае прадвесне,

Пачуцце ў вершах можна адбiваць.

 

Прадвесня сэрцу любыя прыметы,

Бо пра каханне пiшуцца вершы,

Тысячагоддзi пiшуць iх паэты,

Ды тэма, нiбы мора, без мяжы.

 

1.08.1995

 

Home Page

 

976     ПАД УЛАСНУЮ МУЗЫКУ

 

Маўчанне золата, вядома ўжо даўно,

Але душа маўчаць не дазваляе,

Гучыць ў ёй музыка бясконца ўсё раўно,

Пад музыку чароўную спявае.

 

Таму без цяжкасцей складаюцца вершы,

Матыў прыгожы чуецца цудоўна,

I нараджаецца верш сам ў глыбi душы,

Яна да краю музыкаю поўна.

 

Адзiн за водным утвараюцца радкi,

Збягаюць хутка, нават сам не веру,

Ў душы маёй матыў ствараецца якi,

Такiя вершы лягуць на паперу.

 

Нiколi голасам сваiм спяваць не мог,

I слых мяне музычны не кранаўся,

Ды людзям Боскiх не пазнаць дарог,

Матыў радкоў адразу утвараўся.

 

Гучыць ён стала, чую музыку душой,

Верш напiшу i радасць адчуваю,

I верш, заўсёды меладычны вельмi, свой

Пад музыку уласную спяваю.

 

Але не голасам спяваю, а душой,

Таму маўчаць нiколi не жадаю,

Зусiм уцехi не хачу сабе другой,

Калi складаю верш, адпачываю.

 

3.08.1995

 

Home Page

 

977     КУБАК ШЧАСЦЯ

 

Прайшло цвiценне, кветкi адкахалi,

I сокам налiваюцца плады,

А мы з табой яшчэ не пачыналi,

Мiнаюць марна вабныя гады.

 

Калi ў душы гарыць агонь жадання,

Ды вусны вуснаў нават не знайшлi,

То мы яшчэ далёка ад кахання,

Нiбы халодны Месяц ад Зямлi.

 

Каханне без сустрэч не дасць нiколi

Раскошы той, што можна адчуваць,

Каб у каханнi дасягнуць патолi,

Да цела цела лепей прыцiскаць.

 

Душой кахаць – прыблiзны выбар толькi.

Глыткi каб з кубка шчасця адпiваць,

Мажлiвасцей вакол iснуе колькi!

Ды сваю долю хочацца спаткаць.

 

Душу каханне часам расхвалюе,

Жаданне – толькi спроба пакахаць,

Каханне шчодра шчасцем абдаруе,

Калi пяшчотна можна цалаваць.

 

Бог даў каханне для жывой прыроды,

Каб вечна i бясконца iснаваць,

Ды не ўпрыглядку, а з агульнай згоды

Пiць з кубка шчасця, а не адпiваць.

 

5.08.1995

 

Home Page

 

978     ЧАС ДЗЯВОЦТВА

 

Хаця каханне дорыць асалоду,

Але яно дае пякучы боль,

Як на шляху сустрэне перашкоду,

Ў нянавiсць перетворыцца любоў.

 

Як можа ў антыпод ператварыцца?

Здавалась, без каханай нельга жыць,

Як прыгажуня вельмi ганарыцца,

Жыццёвы шлях у iншы бок бяжыць.

 

Кахання хутка разарвуцца путы,

Калi зусiм ўзаемнасцi няма,

Сканчаюцца нязгасныя пакуты,

Лёс выбрала каханая сама.

 

Бо ў вабных марах лепшы пакахае,

Але не хопiць лепшых лёсаў ўсiм,

Красунi, што ўвесь час перабiрае,

Любы здаецца трошкi не такiм.

 

Бягуць гады, i горкiя часiны

Пара прыйдзе самой перажываць,

Жаданы не знайшоўся i адзiны,

Хоць плач, зусiм няма каго кахаць.

 

Каханне каб давала асалоду,

Каб векавухай не застацца ўраз,

Кахаючым рабiць не трэба шкоду,

Бо, нiбы дым, мiне дзявоцтва час.

 

5.08.1995

 

Home Page

 

979     ДАР ПРЫРОДЫ

 

Калi гарачая бяжыць у жылах кроў,

То закiпае з часам, безумоўна,

Бо неабходнага цяпла дадасць любоў,

I кроў кiпiць бурлiва i чароўна.

 

Каханне прыйдзе нечакана, нiбы гром,

I грудзi ад пачуццяў падымае,

У скронях кроў грукочыць, нiбы метраном,

Турбуе i спакою пазбаўляе.

 

Мiнулi хутка цiхамiрныя гады,

Iнакшыя пачалiся працэсы,

Бо ў вабны час або стары, цi малады

Становяцца адразу, як гарэзы.

 

Гармоны кроў бунтуюць моцна ў любы час,

Ад iх каханню людзi падуладны,

Пакуль ў душы агонь палаючы не згас,

Гасiць яго нiчым нiяк няздатны.

 

Запал жадання не згасiць нiяк здалёк,

I на душы тужлiва i трывожна,

Агонь кахання цяжка каб душу не пёк,

Яго гасiць каханнем толькi можна.

 

Час пройдзе, зноўку разгараецца пажар,

Душу ён асвятляе, нiбы сонца,

Мець людзям добра ад прыроды цэнны дар,

Мажлiва карыстацца iм бясконца.

 

5.08.1995

 

Home Page

 

980     ИЗМЕНИЛАСЬ МОДА

 

Ходят стройные, как лани,

Разбегаются глаза,

Голова моя в тумане:

Все почти идут в трусах.

 

Сильно изменилась мода,

Не былые времена!

Секс в почёте у народа,

Распустилась вся страна.

 

Раньше юбки, комбинашки

Прикрывали телеса,

Теперь чётко видны ляжки

И вся прочая краса.

 

Прежде, чтоб увидеть это,

Приходилось попотеть,

Теперь можно всё, не где-то,

А на улице смотреть.

 

Нагота меня смущает,

Наяву хоть – как во сне,

Лани в трусиках шагают,

Кипит молодость во мне.

 

Нет куда от них деваться,

Ходят, чтоб мужчин смущать,

После будут обижаться,

Повод нечего давать.

 

5.08.1995

 

Home Page

 

981     ПЕСНI АБ ШЧАСЦI

 

Нiколi не выдумаць песнi,

Пакуль не адчуеш душой,

Што птушкi пяюць ў паднябессi,

Што шэпча чарот над ракой.

 

Чароўныя гукi прыроды,

I выгляд цудоўны яе!

Матыў рытм трымае заўсёды

I словы для рыфмы дае.

 

Прырода нiколi не здрадзiць,

Натхненне ў душу дасць маю,

Нiколi нiчым не абразiць,

Таму яе палка люблю.

 

Што крок дорыць цуды прырода,

I песня ад iх загучыць,

Iмгненна ўзнiкае нагода

Верш хутка пявучы стварыць.

 

Прырода не будзе нiколi

Бязглузда ганебна манiць,

Падорыць уволю патолi,

Магу яе любасць цанiць.

 

Шмат ёсць дабрынi у прыроды,

Прыемна яе назiраць,

Знiкаюць ў душы перашкоды,

Каб песнi аб шчасцi складаць.

 

6.08.1995

 

Home Page

 

982     МАЯ РАДЗIМА

 

На луг пайду – якое разнатраўе!

Нiбы не луг, а з кветак дываны,

Уражанняў такіх даўно чакаў я,

Як хлеб надзённы, для душы яны.

 

К сабе гукаюць хараством заўсёды

Адвечныя хваёвыя лясы,

I нават сэрца радуюць балоты.

Палессе – край чароўны, край красы!

 

А рэчак плынь з празрыстаю вадою!

Нiдзе такiх ўжо зараз не знайсцi,

Калi з красой спаткаешся такою,

То па жыццю прываблiва iсцi.

 

Духмяны водар п'ю i не нап'юся,

Сустрэчу з лесам ў сэрцы зберагу,

Нарэшце, да Радзiмы дакрануся,

Развею сваю даўнюю тугу.

 

Прыемна мне i радасна бясконца,

Як пад нагамi родная зямля,

Тут для мяне ласкавей свецiць сонца,

Цудоўней значна пошчак салаўя.

 

Наўкол патрэбна пiльна азiрнуцца,

Як на Радзiму прыязджаю зноў,

Каб шчасце мець, хачу хутчэй вярнуцца,

Не згасла ў сэрцы да яе любоў.

 

8.08.1995

 

Home Page

 

983     ШЛЯХ ДА ДРУКУ

 

Па-над Прыпяццю буслы высока ляцяць,

З вышынi падаюць дзiўны голас.

Край палескi! Як можна яго не кахаць,

Вельмi ўзнёсла пiсаў аб iм Колас.

 

Прыпяць, быццам у сне, свае воды нясе,

I таксама павольна заўсёды,

Яна вечна ў сваёй некранутай красе

У Дняпро дае чыстыя воды.

 

I натхненне таксама паэтам дае,

Пра Палессе каб песнi спявалi,

Ў часы розныя чыстыя воды яе

Радасць ў душах людзей выклiкалi.

 

Прыпяць – сiмвал Палесся, яго дыямент,

I сапраўднае дзiва прыроды,

Хоць ласкавая, грозна разбурыць ўсё ўшчэнт,

Калi робяцца ёй перашкоды.

 

I паэзii чыстай чароўная плынь,

Як i Прыпяць, належыць народу,

Ёй не месца ляжаць ў глыбiнi цёмнай скрынь,

Да святла выйсцi знойдзе нагоду.

 

Прыгажосць быць павiнна заўжды на вiду,

Каб натхненне душа атрымала,

Як i Прыпяць, да друку шлях вершам знайду,

Каб вядомай паэзiя стала.

 

8.08.1995

 

Home Page

 

984     ЗБЕРАГАЦЬ ПРЫРОДУ

 

Чароўнае хвалюючае поруч,

Уважлiва патрэбна паглядзець,

Калi душа ў пакутах, прыйдзе помач,

I радасць зноўку будзе зiхацець.

 

Адразу здатна даць спакой прырода,

Мiне боль ў сэрцы ад яе красы,

Каб радасць мець ў любую пару года,

Наведаць трэба рэкi i лясы.

 

Плынь рэк iмгненна сэрца супакоiць,

Душа адтае ў гомане лясоў

I, як раней, аб шчасцi будзе мроiць,

I сэнс жыцця адчуць удасца зноў.

 

Сяброўка ўсiм адданая заўсёды

Ва ўсе часы прырода на зямлi,

Шляхетнасць ёсць адвеку у прыроды,

А людзi яе ўсё не набылi.

 

Як цяжка, то прырода дасць параду,

Якую выбраць з безлiчы дарог,

Прырода хутка здыме з душы ваду,

Бо у прыродзе увасоблен Бог.

 

Калi ў жыццi наўкол чакае пастка,

Прырода выйсце можа дараваць,

Бо чалавек таксама яе частка,

Прыроду пiльна трэба зберагаць.

 

9.08.1995

 

Home Page

 

985     ЗАМКНУТАЕ КОЛА

 

Не жывеш нiколi па уласнай волi,

Кожны годны значна лепшага жыцця,

Вецер вые ў полi, што няма патолi,

Цяжка i ў нявестках, цяжка i ў зяцях.

 

Нават калi родны, хоча быць свабодны,

Кожны сваю долю хоча сам ствараць.

Як ты будзеш годны, як зусiм няродны?

Як сябе прымусiць песцiць i кахаць?

 

Слова рэжа вуха, i на сэрцы скруха,

Як сябе камусьцi трэба пакарыць,

Ў сэрцы моцны грукат, душа ные глуха.

Як ў такiх умовах можна добра жыць?

 

Што нi крок, адразу крыўда i абраза.

А чаму не вабiць зладжаны спакой?

Колькi яшчэ часу прыйдзецца быць разам

I калi, нарэшце, адпачыць душой?

 

Як прыйдзе нявестка разам жыць у хату,

Яна будзе горай дачушкi сваёй,

Гора п'е багата, з часам у адплату

Робiць, як калiсьцi ўсё рабiлi ёй.

 

I замкнецца кола, жыццё крочыць квола,

Ды яго не спынiш, хуценька бяжыць,

Ёсць адна умова, каб сагрэла слова:

Трэба жыць не разам, лепш асобна жыць.

 

10.08.1995

 

Home Page

 

986     ЗОРКI I СОНЦА

 

Прыемна ранак дзiўны сутракаць,

Праменне гасiць зоркi паступова,

Хаця прыгожа, як яны гараць,

У iх iдзе чароўная размова.

 

Халоднае ад месяца святло,

Тугу неспадзяваную прыносiць,

I хочацца, каб сонейка ўзышло,

Душа цяпла заўжды, як хлеба, просiць.

 

Вось першыя заззялi прамянi,

I радасцю душа зазiхацела,

Цудоўна ноччу, ды прыемней днi,

Бо сонейка цяплом душу сагрэла.

 

Прыемна, калi сонейка ў душы,

Бо зоркi ёй халодныя не трэба,

Цяпло дня ўсiм патрэбна без мяжы,

Хоць прыгажосць у зоркавага неба.

 

Не радуе халодная краса,

Нiколi шчасця падарыць не можа,

Хоць зоркi ў небе, на траве раса,

I холад ад яе, хаця прыгожа.

 

Але душы цяпло патрэбна мець,

Каб толькi радасць адчуваць бясконца,

Не зоркам ў ёй патрэбна зiхацець,

А каб надзейна стала грэла сонца.

 

10.08.1995

 

Home Page

 

987     АБЛОКI

 

Аблокi ў небе – нiбы караблi,

Крынiца паэтычнага натхнення,

Зачараваны iмi я, калi

Пабачу велiч Боскага тварэння.

 

Бясконцасць форм уражанне дае,

Малюнкi можна сярод iх адзначыць,

У небе шэраг ветразёў плыве,

Iх на блакiтным фоне вабна бачыць.

 

Гляджу ў нябёсы доўгае жыццё,

Не прыпыняю цудам захапляцца,

I звычцы не прыходзiць забыццё,

Нябёсамi прыемна любавацца.

 

Шмат хараства знаходзiцца наўкол,

Але бясконца неба дынамiчна,

Я маю да дынамiкi любоў,

Бо навiзной сваёй яна нязвычна.

 

Бягуць аблокi, як за грудам груд,

Iх колер белы, сiнi або шэры,

Ўжо безлiч раз гляджу на дзiўны цуд,

Нiбы малы, здзiўляюся без меры.

 

Гляджу ўгару ва ўсе бакi кругом,

Ад прыгажосцi неба радасць маю,

Плывуць аблокi цi iмчаць бягом,

Ад iх iмпэт i шчасце адчуваю.

 

10.08.1995

 

Home Page

 

988     ЖАНОЧАЕ ШЧАСЦЕ

 

Як кахання няма, i душу боль пячэ,

Шукаць трэба любую нагоду,

Бо пад камень ляжачы вада не цячэ,

Не падманiш нiколi прыроду.

 

Як настане пара, час саспеў пакахаць,

Да спадобы душы не ўсялякi,

Ды як доўга занадта прыйдзецца чакаць,

На бязрыб'i згадзяцца i ракi.

 

Замуж хутка выхдзяць дзяўчаты тады,

Абы замуж, не трэба каханне,

Ды такi падыход шмат гатуе бяды.

Працягнуць можа лепей чаканне?

 

Так нядобра i так немагчыма больш жыць,

Шкода з часам мiнулай нагоды,

Каб мажлiвасць была б яшчэ раз паўтарыць

«Так» казала б бясконца заўсёды.

 

Горка вельмi, жаночага шчасця няма,

Бо не мы жанiхоў выбiраем,

I таму чакаць шчасця, напэўна, дарма,

Бо душой заўжды iншых кахаем.

 

Можа шчасце i прыйдзе к жанчынам калi?

Яны доўга нагоды чакаюць.

Справядлiвасць, мо, будзе праз час на Зямлi?

Ды пакуль яшчэ нас выбiраюць.

 

10.08.1995

 

Home Page

 

989     КАХАННЕ НЕ МIНЕ

 

Душа ў пакутах, выйсце дзе знаходзiць?

Неверагодна, як мог раскахаць?

Здавалась, сонцу не пара заходзiць,

Ды ноч прыйшла, i зорачкi гараць.

 

Ды болей ў iх няма былога бляску,

I зоркам сонца цуд не замянiць,

Забыць патрэбна пра любоў i ласку,

Душа стамiлась цяжка i балiць.

 

Бо вельмi светлай будучыня была,

Мо надта кепска любасць берагла?

Дзе на шляху жыцця яе згубiла,

А страту, пэўна, iншая знайшла?

 

Не ўзяць каханне ў рукi, не пабачыць,

Нябачнае, ды даражэй ўсяго,

Жыццё каханне здатна перайначыць,

Знiкае шчасце, i няма яго.

 

Для шчасця неабходна мець каханне,

Яно, як птушка, здольна адлятаць,

Каб не астыла палкае жаданне,

Каханне пiльна трэба зберагаць.

 

Нi смачны борш, нi чыстыя кашулi

Каханага няздатны утрымаць,

Патрэбна, каб пяшчотна прыгарнулi,

Каханне не мiне, калi кахаць.

 

11.08.1995

 

Home Page

 

990     РОЗНЫЯ ПАЭТЫ

 

Адны змагалiсь, але iх знiшчалi,

Другiя партыю жадалi праслаўляць,

А зараз часы iншыя насталi,

Пачалi хутка услаўленцаў забываць.

 

Калi праўдзiвы голас у паэта,

Бясконца будзе цвёрда ўласны курс трымаць,

Павага прыйдзе да яго за гэта,

Бо ён фальшыва не жадаў зусiм спяваць.

 

Калi паэт заўсёды праўду пiша,

Мiнае час, i можа стаць вялiкiм ён,

А калi хлусiць, то чакае цiша,

Знiкае з памяцi людской хамелеон.

 

Для ўлады ўраз салодкiя прамовы

Хамелеоны палка будуць гаварыць,

Мэта iх – для сябе стварыць умовы,

Ва ўсе часы прыстасаванцам лепей жыць.

 

Знаходзяць шлях у друк прыстасаванцы,

Падачкай ўлады прыграваюць, не цкуюць.

Застацца жыць ў вяках якiя шанцы,

Калi прытулак ўжо на могiлках знайдуць?

 

Не прыйдзе шана ад прамоў квяцiстых,

Такой павагi несумленным не здабыць,

Лепш галасоў заўжды праўдзiвых чыстых

Ў прыстасаванскiм моцным хоры не згубiць.

 

12.08.1995

 

Home Page

 

991     ЗАРА НА ЎСХОДЗЕ

 

Запалала зара ўраз на ўсходзе

I шугае, як быццам пажар,

Шмат фарб дзiўных прырода знаходзiць,

Каб аздобiць святлом шэрасць хмар.

 

Ўсё вышэй падымаецца сонца,

Вабiць вока красой краявiд,

I змяняецца колер бясконца,

Памiж хмар ззяе вабны блакiт.

 

Прыгажосць да спадобы мне бачыць,

Ўзнёслы ўплыў ад яе адчуваць,

Радасць ранку прыемна адзначыць,

Лепш красы непатрэбна жадаць.

 

Вельмi моцны уплыў ад прыроды,

I няма яго з чым параўнаць,

Хваляванне ад шчасця заўсёды,

Калi сонейка ўсход назiраць.

 

Прамень золата кiне на неба

Або часам чырвоную медзь,

Для душы лепш натхнення не трэба,

Радасць будзе, як цуд, зiхацець.

 

Бо зара зачаруе на ўсходзе,

Лепш дарунка нама для душы!

Я iмкнуся пры кожнай нагодзе

Бачыць ўсход, каб складалiсь вершы.

 

12.08.1995

 

Home Page

 

992     ХАЛОДНАЕ СВЯТЛО

 

Зоркi згаслi, i Месяц адзiны,

Святло здатны Зямлi дараваць,

Хоць Зямлю ён калiсьцi пакiнуў,

Ёсць каму святло ў цемру даваць.

 

Ён чакае ўсход сонца заўсёды,

Згасне, як яно стане пячы,

Бо дакладна стварэнне прыроды:

Месяц ярка палае ўначы.

 

Не абрыдне нам Месяц нiколi,

Без яго немажлiва нiяк,

Бо для тых, хто ўначы ў чыстым полi,

Ён трывалы надзейны маяк.

 

Бо выдатна асветлiць дарогу,

Будзе стала ў шляху праваджаць,

За яго трэба дзякаваць Богу,

Ён напрамак дазволiць трымаць.

 

Месяц Сонца святло адбiвае,

Не сагрэе такое святло,

Ды, калi хто ўначы заблукае,

Вельмi рад, што яно надышло.

 

Не для кожнага выгляне сонца,

Хоць святло ад яго i цяпло,

Калi ноч ў душы студзiць бясконца,

Хай халоднае ззяе святло.

 

12.08.1995

 

Home Page

 

993     УСЁ СКАНЧАЕЦЦА

 

Як крыло вялiкай коўдры,

Зямлю крыюць воблакi,

Праз iх месяц, ледзьве жоўты,

Паглядаў ва ўсе бакi.

 

То ў прагалiны загляне,

Ярка свецiць, як лiхтар,

То саромiцца i стане

За аблокi хаваць твар.

 

Смутак у душу прыходзiць,

Гняце моцна нездарма,

Ўцехi любай не знаходзiць,

Ў небе зорачак няма.

 

Часам i ў жыццi бывае

Надта кепска ад бяды,

Душа воўкам завывае,

Ды боль скончыцца заўжды.

 

Бо, якой бы ноч не была,

Дзень настане, дасць святло,

Коўдра неба спрэс закрыла,

Ды ў душу прыйдзе цяпло.

 

Як ў душы гудзе трывога,

Трываць трэба стан такi,

Будзе светлаю дарога,

Разыдуцца воблакi.

 

13.08.1995

 

Home Page

 

994     СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ

 

Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,

I, здаецца, глыбока, як ў моры,

Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,

Сiнявокiя нашы азёры.

 

Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,

Безлiч песень табе ўжо прапета!

Колькi песень прыгожых табе не спявай,

Ты натхненне даеш для паэта.

 

Заўжды вабiць бясконца твая прыгажосць,

I прыемны твае краявiды,

Мне у iншых краях пражываць давялось,

Але ў сэрцы мой край не забыты.

 

Вельмi хутка к табе я вяртаюся зноў,

Каб красою тваёй любавацца,

Назаўжды прыязджаю, нарэшце, дамоў,

Бо абрыдла па свету бадзяцца.

 

У душы я збярог да Радзiмы любоў,

Да народу свайго i да мовы,

Слухаць надта прыемна мне музыку слоў,

I на мове чароўнай размовы.

 

Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,

Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,

Беларусь сiнявокая – радасць мая,

Сiнявокiя нашы азёры.

 

13.08.1995

 

Home Page

 

995     СПАКУСА

 

Нялёгка ад спакусы утрымацца,

Яна вартуе кожнага наўкол,

Бясконца трэба з ёй ў жыццi змагацца,

Цi гэта п'янства будзе, цi любоў.

 

Спакой душы спакуса разбурае,

Свабодным быць нiколi не дае,

I цалкам сабе волю пакарае,

Вялiкая магутнасць у яе.

 

Жыць са спакусай – нiбы на вулкане,

Яна iдзе занадта смела ў бой,

Забрудзiць ў цяжкай здрадзе цi ў падмане,

I зробiць нешта кепскае з табой.

 

Як быць рабом не хочацца ў спакусы,

Рабiць насутрач непатрэбна крок,

Парассцiлае вабныя абрусы,

Расслабiшся – прымай ганьбы урок.

 

Бо даражэй ўсяго ў жыццi свабода,

Ўсiм здатна радасць шчодра дараваць,

I нават, калi з'явiцца нагода,

Заўжды спакусу трэба адкiдаць.

 

Не утрымаюць ад яе прымусы,

Каб на карысць пайшоў ганьбы урок

I вызвалiцца хутка ад спакусы,

Зрабiць самому трэба першы крок.

 

13.08.1995

 

Home Page

 

996     НЕЗАБЫЎНЫ ВАЛЬС

 

Вальс гучыць у душы, не змаўкае,

Мне з табою прыемна кружыць,

Бо цябе я пяшчотна кахаю,

А з каханнем так хораша жыць!

 

Ты з даверай ка мне прытулiлась,

Сэрца птушкаю рвецца з грудзей,

Хоць прызнанне яшчэ не здарылась,

Ды скажу, што кахаю, хутчэй.

 

Бо аддана i ты пакахала,

Маё шчасце, нарэшце, прыйшло,

Хаця доўга адказ не давала,

Але смутку ўжо як не было.

 

Ты на танец сама запрасiла,

Хоць не верыў, што цуд можа быць,

Ды мелодыя нас закружыла,

Белы вальс здатны шчасце дарыць.

 

Вальс чароўны заўжды помнiць буду,

Танцпляцоўку у коле бяроз,

Дзiўны момант жыцця не забуду,

Ён мне шчасце кахання прынёс.

 

Па жыццю назаўжды пойдзем разам,

Час дзiвосны – пяшчотна кахаць,

Хай гады бягуць, вальс белы часам

Будзем з радасцю мы ўспамiнаць.

 

13.08.1995

 

Home Page

 

997     НЕ ЗБЕРАГЛА

 

Павольна вельмi днi бягуць i ночы,

I сэрца разрывае цяжкi сум,

Ад слёз даўно не прасыхаюць вочы,

У галаве струмень няспынны дум.

 

Нiшто душу жанчыны так не ўразiць,

Калi каханне цалкам разбурыць,

Бо немагчыма горай ўжо абразiць,

Кахаць пяшчотна, потым разлюбiць.

 

Таму бясконца жаласна смуткую

I супакоiць не магу душу,

Сама я долю выбрала такую,

Ды надта позна любым даражу.

 

Каханы часта i прывабна снiцца,

Чым мне развеяць горкую тугу?

Было каханне любаю крынiцай,

Ды шчасце пiць з яе больш не магу.

 

Душа балiць i аб каханнi мроiць,

Бо хораша i радасна кахаць.

Хто рану ў сэрцы свежую загоiць,

Каханне дзе цяпер зноў адшукаць?

 

Я за каханне ўсё б ў жыццi аддала,

Не разумею, як зрабiць магла,

Каханне паступова разбурала,

I, на бяду, яго не зберагла?

 

14.08.1995

 

Home Page

 

998     ТАК БЫЛО ЗАЎСЁДЫ

 

Калi задумацца, то велiчнасць прыроды

Ўражае дзiвам i спакою не дае,

Жыццём напоўнены зямля, паветра, воды,

Наўкол жыццё карэннi кiнула свае.

 

Куды нi глянь, раслiн, iстот жывых замнога,

Як эвалюцыя магла iх падарыць?

Ўсё, што iснуе на Зямлi, тварэнне Бога,

Iнакш нiяк такога цуду не стварыць.

 

Усе iстоты жыццё разам пачыналi,

Умовы трэба было мець, каб разам жыць,

Ды цягу да жыцця, каб хутка не сканалi,

Для аднаўлення палка каб маглi любiць.

 

У кожнага душа пачуццямi багата,

Iх можна толькi ад стварэння атрымаць,

Нiколi на Зямлi жыццю не справiць свята,

Iстоты як былi б няздатны адчуваць.

 

Патрэбных функцый каб iстоты не прыдбалi,

Прыйшло б у пешым пакаленнi небыццё,

Каб iснаваць маглi, яны кахаць жадалi,

Таму бясконца прадаўжаецца жыццё.

 

Калi задумаўся аб каранях прыроды,

Хоць не адразу, ды рашэнне ўсё ж прыйшло:

Якое ёсць цяпер, жыццё было заўсёды,

I эвалюцыi нiколi не было.

 

14.08.1995

 

Home Page

 

999     НЕ МАГУ КАХАЦЬ

 

Не клiч мяне, цяпер не адгукнуся,

Ты боль пякучы ў сэрца мне прынёс,

Здавалась, што прымiрымся, зжывуся,

Але пралiла безлiч горкiх слёз.

 

Што будзе так, не думала нiколi,

Пяшчотна ты любiць не пажадаў,

Ўсё горшым станавiўся, i паволi

Знаходзiць у гарэлцы ўцеху стаў.

 

Цяпер ахвяра я няшчаснай долi,

Чаму няўдала склалася яна?

Табе зноў не хапiла сiлы волi,

Адмовiцца не здолеў ад вiна.

 

I знiкла маладосцi спадзяванне,

Мы шчасце не змаглi пабудаваць,

Было прыгожым ўзнёслае каханне,

Не думала, што буду бедаваць.

 

Надзея тлела: яшчэ раз праверу

I шанц чарговы ў нагароду дам,

Ты iншым стаў, i больш табе не веру,

Нiяк застацца разам нельга нам.

 

Ты не прыходзь, я жудасна стамiлась,

I болей не магу цябе кахаць,

Ушчэнт каханне цалкам разбурылась.

Не ведаю, ад лёсу што чакаць?

 

14.08.1995

 

Home Page

 

1000     ТЫСЯЧНЫ ВЕРШ

 

Апошнi шасцiстрофны верш складаю,

Iх тысячу паволi напiсаў,

Публiкаваць, як iншыя, жадаю,

Нiводнага хаця не друкаваў.

 

Хоць намагаўся верш паслаць да друку,

Але нiхто адказу не даваў,

Цярпець не пажадаў такую муку,

Далей ўсё больш настойлiва складаў.

 

I вось цяпер складаю юбiлейны,

Мо зацiкавяць i мае вершы?

Нiколi голас не гучаў ялейны,

Распавядаў праўдзiва, ад душы.

 

Ужо этап вялiкi у мiнулым,

Ды шмат яшчэ наперадзе дарог,

Людзей я разумею сэрцам чулым,

Жыццёвы вопыт ў справе дапамог.

 

Бягуць радкi i вершы, нiбы хвалi,

I я ўкладаю ў iх сваю душу,

Стараюся, каб думкi не прапалi,

Калi не запiшу, то награшу.

 

Чым карацей верш, будзе толку болей,

Пад сiлу пяцiстрофны мне, лiчу,

Бо хочацца, каб цяжкасцей нiколi

Не нарабiць вершамi чытачу.

 

14.08.1995

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz