Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (801-900)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

801     УСМЕШКА I КАХАННЕ

 

Як цудоўна ты мне усмiхнулась!

I ў душы запалiла пажар,

Маё сэрца, нарэшце, прачнулась,

Бо усмешка твая – вабны дар.

 

Усмiхнулась, i моцныя чары

Нарадзiлi каханне ў душы,

Раней бачыў каханне я ў мары

I чытаў пра каханне вершы.

 

Зараз сам цуд яго адчуваю,

Шчасце мне ты змагла падарыць,

Я цябе за усмешку кахаю,

Пра каханне хачу гаварыць.

 

Бо усмешка твая паказала,

Што i ты сваю долю знайшла,

Было iншых навокал нямала,

Сэрца мне ты павек аддала.

 

Нас усмешка твая аб'яднала,

Час шчаслiвы iмклiва прыйшоў,

Пра каханне усмешка сказала,

Гаварыць яна здатна без слоў.

 

Ад усмешкi чароўнай прыемна,

Не хачу твой твар бачыць ў журбе,

Бо яна ад цябе неад'емна,

За усмешку кахаю цябе.

 

10.05.1995

 

Home Page

 

802     РАЙ ПРЫ ЖЫЦЦI

 

Усё змяняецца бясконца год ад году,

Праходзiць хутка цыкл жыццёы свой,

Таму што Бог стварыў Вялiкую Прыроду

Цудоўнай, ўзнёслай, дзiўнай i жывой.

 

Ўражаюць змены i душы даюць натхненне,

Бо вабiць вока любы цуд заўжды,

Патрэбна толькi мець выдатнае уменне

Знайсцi вакол Эдэмскiя сады.

 

Красою дзiўнай вабяць поплавы i поле,

Як крочыць па зямлi цудоўны май,

Сасновы лес падорыць радасцi даволi,

Душа адчуе прыгажосцi рай.

 

Сачыць цiкава, як сумуюць ўзiмку дрэвы,

Смуткуе як астылая ралля,

Вясной рунеюць iзумрудныя пасевы,

I цветам абнаўляецца зямля.

 

Iмгненна дрэвы кроны пышна раскiдаюць,

Хвалюе лiст зялёны малады,

Цудоўна кветкi белым снегам расцвiтаюць,

Каб восенню падараваць плады.

 

Прыемна вельмi назiраць прыроды цыклы,

Прырода пры жыццi даруе рай,

Каб настрой ўзнёслы быў ў душы бясконца звыклы,

Любiць патрэбна мiлы родны край.

 

11.05.1995

 

Home Page

 

803     АДЗIНАЯ ДАРОГА

 

Нялёгка надта зразумець другога,

Бо кожны мае погляды свае,

Агульны погляд як знайсцi ёсць змога,

Адзiнства радасць злагады дае.

 

Не з кожным вынiк атрымаеш вабны,

Бо, каб на свет аднолькава глядзець,

Патрэбны доказ правiльны i зграбны,

Адну ментальнасць трэба з iншым мець.

 

Хаця людзей навокал вельмi многа,

Ды аднадумцаў сярод iх няма,

Як не знайсцi агульнага нiчога,

Перакананне прападзе дарма.

 

Не дасягнуць нiяк агульнай мовы,

Хоць вельмi ясна, ўзнёсла гаварыць,

Як ад сцяны гарох, адскочуць словы,

Хоць сто разоў iх нават паўтарыць.

 

Таму памiж людзьмi, хаця нябачна,

Заўжды ляжыць шырокая мяжа

I замiнае аб'яднанню значна,

Бо розная у кожнага душа.

 

Каб зразумець дакладна мог другога,

Падобную душу лепш адшукаць,

Адзiная для поспеху дарога,

На iншых не знайсцi з кiм размаўляць.

 

12.05.1995

 

Home Page

 

804     АБАВЯЗКОВАСЦЬ

 

Сваё не паважаюць людзi слова

I могуць лёгка, без праблем, даваць,

Не лiчаць, што яно абавязкова,

I не жадаюць ўласных слоў трымаць.

 

Абавязковасць. Мець яе прыемна!

Калi абавязковасцi няма,

З шляхетнасцю якая неад'емна,

Ад слоў пустых яе чакаць дарма.

 

Даў слова i трымай яго заўсёды,

Як выканаць ужо пара прыйшла,

Пераадольваць трэба перашкоды,

Бо слова быць павiнна, як скала.

 

Абавязковасць не для ўсiх святая,

З кiм справу маеш, здатна адказаць,

I хутка, як нiводная другая,

Развесцi можа або аб'яднаць.

 

На вецер лёгка хто кiдае словы,

Дабра дарэмна ад яго чакаць,

Не знойдзецца з такiм агульнай мовы,

Для зносiн трэба iншага шукаць.

 

Ёсць для павагi добрая умова:

Няхай прывабных слоў струмень бяжыць,

Абавязкова стрыманае слова

Тых, годнасцю хто палка даражыць.

 

12.05.1995

 

Home Page

 

805     ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ

 

Ўсяму свой час: прымае зерне глеба,

I зерне пачынае прарастаць,

Расток, хоць кволы, цягнецца да неба,

Каб залатымi каласкамi стаць.

 

Вясна i лета надта час кароткi,

I ў збажыны сканчаецца жыццё,

Адтэрмiноўкi не памогуць сродкi,

Мiнае час, настане небыццё.

 

Хоць дрэвы век даўжэйшы значна маюць,

Растуць, цвiтуць, каб дараваць плады,

Праз пэўны час i дрэвы памiраюць,

Але ў насеннi будуць жыць заўжды.

 

Для кожнага даецца тэрмiн ўласны,

Яго прыемна з годнасцю прайсцi,

Каб настрой мець узнёслы i нязгасны,

Хаця абмежаваны час ў жыццi.

 

Хай час бяжыць, так створана прырода,

Па зменах непатрэбна сумаваць,

Якая б не здарылася нагода,

Ў жыццi прыемней радасць вылучаць.

 

Без радасцi жыццё – без цвету дрэва,

I збажына без поўных каласоў,

Ўсё знiкне ўраз, што цалкам састарэла,

Ды да жыцця павiнна быць любоў.

 

13.05.1995

 

Home Page

 

806     ЦВIСЦI ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Ўжо карону яблыня пачала

Ранкам ў белы колер прыбiраць,

Бо пара цудоўная настала

Строi для вяселля адзяваць.

 

Вабная красуня ў плаццi белым

З радасцю чакае ўзнёслы час,

Яблык безлiч каб на ёй саспела,

Любы ветрык завiтае ўраз.

 

Каб ўсе кветкi жвава апылiлiсь,

Пустацвету ў кроне не было,

Каб пладамi восенню налiлiсь,

Шчасце мацярынскае прыйшло.

 

Горка заставацца пустацветам,

Можа лепей i не расцвiтаць,

Цвету як не любавацца светам,

Сохнуць i дадолу ападаць?

 

Так прыемна, як кахае любы,

I калi каханне дасць плады!

Бо каханне не трывае згубы,

Ранiць болем сэрца на гады.

 

Кветкi хай для шчасця зацвiтаюць,

Пустацвету каб iм не пазнаць,

I дзяўчаты радасна кахаюць,

Калi дзiўны час прыйшоў кахаць.

 

13.05.1995

 

Home Page

 

807     БУДНI I СВЯТЫ

 

Калi буднi ёсць, чакае свята,

З адных свят жыццё не можа быць,

Будняў сустракаецца багата,

Здатна мала свят жыццё дарыць.

 

Ласкай душу свята сагравае,

Буднi не даюць амаль цяпла,

Свята для душы – калi кахае,

Буднi – як любоў зусiм прайшла.

 

Каб мець свята у душы заўсёды,

Цуд патрэбна ўпарта будаваць,

Хаця i чакаюць перашкоды,

З будняў свята радасна ствараць.

 

Каб для шчасця свята утварылась,

Трэба зайздрасць забываць i злосць,

I ператварыць нянавiсць ў мiласць,

Свята каб жаданае знайшлось.

 

Не стварыць палац чароўны ў мары,

Ў летуценнях шчасця не знайсцi,

Лепш шукаць ў сваiм каханнi чары,

Каб i ў буднi свята мець ў жыццi.

 

Цуд дзiвосны радаснае свята,

Шчасце каб бясконца адчуваць,

I святковых дзён было багата,

Трэба свята у душы ствараць.

 

14.05.1995

 

Home Page

 

808     БЕЛЫ ВАЛЬС

 

Ты на танец мяне запрасiла,

I вiхор закружыў моцна нас,

Белы вальс быў сапраўднае дзiва,

Запалала каханне ураз.

 

Як страла, шмат гадоў праляцела,

Белы вальс не забыць з той пары,

Ты пяшчотна з каханнем глядзела,

Мы з юнацтва дагэтуль сябры.

 

I мелодыя вальса прастая

Падабаецца мне лепш усiх,

Ў вабным танцы сустрэлася тая,

Што лунала у марах маiх.

 

Успамiны вальс шчодра даруе,

Як пачую я гукi яго,

Душа музыку шчасця адчуе,

Яна рэха юнацтва майго.

 

Белы вальс! Ён чароўны заўсёды.

Уладар i жаданняў, i мар,

Белы вальс – ўвасабленне пяшчоты,

I кахання цудоўны нектар.

 

Мне вальс шчасця даруе даволi,

Хай мелодыя вальса гучыць,

Бо юнацкае шчасце нiколi

Немагчыма бясследна забыць.

 

14.05.1995

 

Home Page

 

809     РОЗНАСЦЬ ДУШ

 

Па колькасцi абмежаваны ноты,

Ды затны ўсе мелодыi ўтвараць,

I гукi, што iснуюць у прыроды,

Ў любым парадку здольны паўтараць.

 

У шахматах фiгур таксама мала,

Ды варыянтаў безлiч можа быць,

Прырода мозг людзей такiм стварала,

Каб непаўторным кожнага зрабiць.

 

Сем нот бязмежнасць музыкi даруе,

I эндшпiляў нiкому не злiчыць,

Аднолькавасцi кожны не адчуе:

Мiльярды клетак здольны мозг ўмясцiць.

 

Дзiвосны мозг душу людзей складае,

Таму – асоба кожны чалавек,

Бо толькi сам сабе адпавядае,

Аднолькавасць не знойдзецца павек.

 

Быць ў зносiнах заўжды працэс складаны,

Бо кожны погляд свой жадае мець,

I нават, як ў адносiнах адданы,

Цябе другому цяжка зразумець.

 

Неразумення калыхае глеба

Ў каханнi, ў працы, проста у жыццi,

Падобную душу знаходзiць трэба,

Каб па жыццю ў адзiнстве з ёй iсцi.

 

14.05.1995

 

Home Page

 

810     МАРА I ЯВА

 

Я малаваў каханую у марах,

Пара мая, нарэшце, надышла,

I апынуўся у дзявочых чарах,

Наяве мара да мяне прыйшла.

 

Каханне ўраз мяне запаланiла,

Сапраўднасцi i мар не параўнаць,

Агонь ў душы каханне запалiла,

Не мог агню я ў марах уяўляць.

 

Прыйшло каханне, замянiла мару,

Такога шчасця нават не чакаў,

Не ведаў я любоўнага пажару,

Бо першы раз пяшчотна пакахаў.

 

Каханне мне душу узварушыла,

Нiчым не загасiць яго агню,

I крылы душа моцныя набыла,

Каб узлятаць ад шчасця ўвышыню.

 

Жадаю мець каханне назаўсёды,

Наяве ў неба хочацца лятаць,

Каханню не замiнка перашкоды,

Калi пяшчотна любую кахаць.

 

Хачу, мацнелi каб кахання крылы,

I каб каханне яваю было,

Ў палёце парным нам хапала сiлы,

Нiколi каб каханне не прайшло.

 

15.05.1995

 

Home Page

 

811     СЦIРАЕ ПАМЯЦЬ

 

Жыццё няшчадна з памяцi сцiрае

Усiх, хто жыў ў мiнулыя вякi,

Вялiкая асоба цi малая,

Ды вынiк будзе, як закон, такi.

 

У памяцi адзiнкi застаюцца,

Што здатны былi цудам здзiвiць свет,

Для iншых часы памяцi сатруцца,

Не застанецца нават кволы след.

 

Бо з часам стане ўсё набыткам Леты,

Дзяржавы i народы, гарады,

Тыраны, вынаходнiкi, паэты,

Было так, будзе доўжыцца заўжды.

 

Бо вечнага зусiм няма пад небам,

Усё, як рэчка быстрая, бяжыць,

Для будучынi жыць зусiм не трэба,

Днём сённяшнiм з натхненнем трэба жыць.

 

Што створана людзьмi, прыйдзе ў упадак,

I рукатворны помнiк упадзе,

Сусветны не змяняецца парадак,

Ў нябыт пацiху памяць адыдзе.

 

Надмерна непатрэбна намагацца

Пакiнуць след, ўсё пойдзе ў небыццё,

Страчаць не трэба сiлы i старацца,

Абавязкова прыйдзе забыццё.

 

15.05.1995

 

Home Page

 

812     ПАСРЭДНАСЦЬ I ВЫДАТНАЕ

 

Пасрэднасць апрыёры не цярплю,

Яна заўсёды мне не да спадобы,

Уводзiць ў цяжкi сум душу маю,

Прыемней вынiк мець вышэйшай пробы.

 

Нiколi я за працу не бярусь,

Як выканаць магу яе пасрэдна,

Заўжды сваёй работай ганарусь,

Бо ведаю – не прападзе бясследна.

 

На дробязi не размяняюсь я,

Галоўны лепей вызначыць кiрунак,

Такая фiласофiя мая,

Хаця для iншых i не падарунак.

 

Паўтону у размове не люблю,

Упэўнена кажу заўсёды слова,

Аб лiтасцi нiколi не малю,

Не ўсiм такая па душы размова.

 

На кампрамiсы не хачу iсцi,

Жадаю мець усё або нiчога,

Нiяк палову шчасця не знайсцi,

Ў жыццi такая – не мая дарога.

 

Заўсёды сам выдатнага хачу,

Выдатнага ад iншых вымагаю,

Пазбегнуць каб пасрэднасцi, сачу,

Нiколi нізасць я не падтрымаю.

 

15.05.1995

 

Home Page

 

813     УСЁ АДНОСНА

 

Правы Эйнштэйн, наогул, ўсё адносна,

Бягуць з iнакшай хуткасцю гады

У старасцi, калi жыццё нязносна,

I ў час, калi занадта малады.

 

Калi шчаслiвы, час ляцiць, як вецер,

Няшчасным месяц цягнецца, як год,

Аднолькава жывуць яны на свеце,

Ды болей той, хто мае шмат нягод.

 

Як малады, гады жыцця мiльгаюць

Адзiн за водным, iх не адразнiць,

Але павольна бег заўжды сцiшаюць,

I з часам час удасца супынiць.

 

На белым свеце жыць заўжды цудоўна,

Тым лепей будзе, чым даўжэй жыццё,

Адносны час змяняецца чароўна,

Чым больш бяды – далей тым небыццё.

 

Таму не трэба наракаць на долю,

Што шчасце не прыйшло, хаця стары,

На ўсё затое часу будзе ўволю,

Бяды i ўзросту сцiплыя дары.

 

Каб доўга жыць, не трэба шчасця многа,

Не трэба, каб быў вельмi малады,

Бо не каштуе абсалют нiчога,

Эйнштэйн правы: адносна ўсё заўжды.

 

16.05.1995

 

Home Page

 

814     ЗЛАГАДА З ДУШОЙ

 

Нярэдка мы сябе не разумеем,

Не можам паяснiць душэўны стан,

Бо кiраваць сабою не умеем,

На белы свет глядзiм, як праз туман.

 

Не з кожным, ды здараецца такое,

Ў дзiвосных марах узнiкае цуд,

Але фактычна робiцца благое,

Душа у цяжкай стоме ад пакут.

 

Неадпаведнасць узнiкае стала,

Дзе тоiцца забруджаны выток?

Спакус жыццё заўжды дае нямала,

Бяда, калi зрабiць насустрач крок.

 

Нiхто нiчым не замiнае звонку,

I кожны вiнаваты сам заўжды,

Хаваць спакусы лепей у скарбонку,

Пазбавiцца каб цалкам ад бяды.

 

Не трэба аддаваць душу кумiру,

Iсцi сцяжынкай лепей, чым шашой,

Цудоўней шукаць злагады i мiру

З сваёю непакорнаю душой.

 

Душы заўсёды пакарацца трэба,

Нi ў чым нiколi ёй не адмаўляць,

Бо здатна яна слухаць голас неба,

Аб шчасцi з Богам шчыра размаўляць.

 

16.05.1995

 

Home Page

 

815     НЕАБХОДНА ЎЗЛЯТАЦЬ

 

Пара настала – крылы адраслi,

I буслы у паветра узлятаюць,

Вакол адкрылась прыгажосць зямлi,

Вялiкае здалёку аглядаюць.

 

Гняздо рашуча кiнулi яны,

Пара свабоды хутка надыходзiць,

Для ўзлёту крылы моцныя даны,

Каб месца у жыццi сваё знаходзiць,

 

Бо па зямлi хадзiць i крылы мець

Невабная для птушак перспектыва,

Прыемна у блакiт нябёс ўзляцець,

Бо вышыня чаруе, нiбы дзiва.

 

Яна дае магчымасць адчуваць

Узнёсласць i натхненне ад прыроды,

Як крылы ёсць, след шпарка узлятаць,

Нягледзячы на страх i перашкоды.

 

Каб шчасце стала адчуваць ў жыццi,

Выкарыстоўваць неабходна крылы,

Ляцець прыемней значна, чым iсцi,

Ды на палёт знайсцi патрэбна сiлы.

 

Патрэбна буслам ўвышыню ляцець,

Каб бачыць невядомае дакладна,

Як крылы ёсць, грэх на зямлi сядзець,

Ўзлятаць i неабходна, i выдатна.

 

17.05.1995

 

Home Page

 

816     СПАКОЙ

 

Усе спяшаюцца кудысьцi,

Iмпэт магутны не стрымаць,

Бясконцы стрэне час калiсьцi

Пад шэрым каменем ляжаць.

 

Не трэба вельмi намагацца,

Спакойна значна лепей жыць,

Цi рухацца, цi супыняцца,

Як свечка, ўраз жыццё згарыць.

 

Жыццё – галоўная каштоўнасць,

Яго амаль не берагуць,

У iм павiнна быць грунтоўнасць,

Каб свечку часам не задзьмуць.

 

Не трэба, каб воск марна лiўся,

Няхай даўжэй яна гарыць,

Ў жыццi каб хутка не стамiўся,

Пра спешку лепш зусім забыць.

 

Жыццё цудоўнае, як дзiва,

Прыемна вабны мець спакой,

Калi яно iдзе iмклiва,

Чакае хутка супакой.

 

Каб свечка доўгi час палала,

След не спяшацца нiкуды,

Ад спешкi сэнсу надта мала,

Спакой працягвае гады.

 

17.05.1995

 

Home Page

 

817     ЛЯЦЕЦЬ К МЭЦЕ

 

Прыемна дакрануцца да мэты

У творчасцi, у справах цi каханнi,

Бо поспех дае стымулы заўжды,

Каб значна павялiчыць намаганнi.

 

Ды вынiкаў калi зусiм няма,

I замiнаюць моцна перашкоды,

Стараннасць цалкам прападзе дарма,

Ды розныя здараюцца нагоды.

 

Хто духам слабы, той здаецца ўраз,

Калi мэты ў жыццi не дасягае,

А моцны здатны вельмi доўгi час

Ляцець к мэце, хаця не далятае.

 

Як трэба, крылы прыйдзецца змянiць,

Бо пер'е з крыл жадаюць вырваць буры,

Ды моцны не складае крыл, ляцiць,

I не страшаць нi безданi, нi муры.

 

Хоць поспеху няма, вядзе мэта,

I як душэўнай дастаткова сiлы,

Не супыняе горкая бяда,

Калi нахабна падразаюць крылы.

 

Душы прыемна ўвышынi ляцець,

Мэта далёка, але вабiць неба,

Цудоўна на мэту здалёк глядзець,

Знаходзiцца ў палёце, колькi трэба.

 

18.05.1995

 

Home Page

 

818     ПIШУ АБ ВЕЧНЫМ

 

Знiкаюць i дзяржавы, i народы,

Змяняецца ландшафтны лад Зямлi,

Ды зрушыць сутнасць у людской прыроды

Нiяк тысягоддзi не змаглi.

 

Якiм быў чалавек, такiм застаўся,

Збярог упарта рысы ўсе свае,

Хоць звонку iншым часам i здаваўся,

Ды ДНК змянiцца не дае.

 

Як i раней, цяпер кахаюць людзi,

I ненавiдзяць, як было заўжды,

Пачуццяў шэраг напаўняе грудзi,

Непадуладны iх змянiць гады.

 

Таму, хто пiша вершы пра дзяржавы,

А не пра навакольнае жыццё,

Не прынясуць яны жаданай славы,

Дзяржавы хутка крочаць ў небыццё.

 

Цудоўных вершаў надзвычайна шкода,

Бо напiсалi iх правадыру,

I песня беларускага народа

Не прагучыць ў сучасную пару.

 

Таму пiсаць аб вечным толькi трэба,

Пачуццяў шэраг у людской душы,

Не згасне ў творах пра жыццё патрэба,

Таму аб вечным я пiшу вершы.

 

18.05.1995

 

Home Page

 

819     КАБ ЯБЛЫНI ЦВIЛI

 

Мароз трашчыць, аж лопаюцца дрэвы,

Як зберагчы пупышкi iм свае?

А вецер спачывальныя напевы

Аб iх тузе працяглы час пяе.

 

Не вытрымалi дрэвы, смерць настала,

Iх загубiлi вецер i мароз,

Пладовых дрэў загiнула нямала,

Смерць не кранула сосен i бяроз.

 

Прыйшла вясна, i яблынi усохлi,

Стаялi мерцвякамi на мяжы,

I на дажджу кароны сумна моклi,

Як быццам бы на могiлках крыжы.

 

Але пад плотам распусцiлась дзiчка,

Не трэба пралiваць вясной ёй слёз,

Была яна яшчэ i невялiчка,

Ды ёй не страшны вецер i мароз.

 

Заўсёды далiкатная будова

Абраз няздатна знесцi i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Разбурыць ўшчэнт душы чароўны цуд.

 

Таму хачу, каб не прыйшлi марозы,

Нiколi ветры грозна не гулi,

Наогул, не ўзнiкалi каб пагрозы,

Вясною пышна яблынi цвiлi.

 

18.05.1995

 

Home Page

 

820     ВЕДАЦЬ АЗБУКУ

 

Як А сказаў, то след i Б казаць,

I нiкуды не дзецца ад працягу,

Калi нялюба, лепш не пачынаць,

Каб не страчаць давер'е i павагу.

 

Наперад непатрэбна абяцаць,

Як абяцанку выканаць не ў змозе,

Бо за падман не стануць паважаць,

Заўжды па слiзкай ён вядзе дарозе.

 

Як азбуку не ў стане добра знаць,

Каб iншым ад цябе бяды не зведаць,

Не трэба лепей нават А казаць,

Кажы, як да канца ўсё ў стане ведаць.

 

Пластычным надта можа слова быць,

Занадта мяккiм, нiбы з пластылiну,

Як гонарам яго не абпалiць,

Так у абпале робяць цвёрдай глiну.

 

Бяда, як слова цвёрдага няма,

Бясконца кажуць толькi А не ў меру,

Ды Б як доўгi час чакаць дарма,

Ва ўсiх людзей магчыма страцiць веру.

 

Заўсёды справу лепей з тымi мець,

Хто знаўца поўнай азбукi выдатны,

Хто можа добра iншых зразумець,

За велiч слоў адказваць справай здатны.

 

18.05.1995

 

Home Page

 

821     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Што шапоча чарот, аб чым травы шумяць,

Як павольна зефiр павявае?

Што чаруе жыццё i прыемна кахаць,

Нават ветрык аб шчасцi спявае.

 

А як вецер падзьме, трэба гнуцца на дол,

Каб ад моцы яго не зламацца,

Было шчасна раней, ды час горкi прыйшоў,

Не ўдаецца пяшчотна кахацца.

 

Ператворыць ў бяду бура час дарагi,

Немiнуча гняце навальнiца,

Ў цяжкай скрусе лясы i палi, i лугi,

А каханню няма дзе тулiцца.

 

Каб каханне прыносiла радасць душы,

Ёй трывала патрэбна спакою,

Бо прыемна кахаць у чароўнай цiшы,

Калi вабны блакiт над табою.

 

Калi ўраз пажаданы вяртаецца мiр,

Свет навокал становiцца мiлы,

Сонца ззяе ласкава, i толькi зефiр

Распускае пяшчотныя крылы.

 

Кветкi вабна цвiтуць, i каханне iдзе,

Бо пылок марна з iх не злятае,

Чмель над iмi цудоўна i звонка гудзе,

Надыходзiць пара залатая.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

822     АДНОСIНЫ

 

Хто дурыць сам ды iншым дазваляе,

Сабе не хоча нават уяўляць,

Што дзея непрыстойная такая

Сумленных можа груба абражаць.

 

З iх кожны лiчыць, нiбы ўсе такiя

Ў адносiнах з другiмi, як ён сам,

Благiм здаецца, што усе благiя,

Закрыта iм ў адносiнах краса.

 

Учынкi кожны па сабе раўняе,

Шляхетнасць не краналася яго,

I злосцю сваё сэрца напаўняе,

Не хоча сэрца зразумець майго.

 

Калi шляхетнасць у душы заўсёды,

Шляхетным з кожным быць жыве намер,

Але падманшчык шмат наробiць шкоды,

З iм ласкаю, а ён з табой, як звер.

 

Дзе страцiлi жаданую шляхетнасць

Або яна i не ўласцiва нам?

Духоўнасць у душы змянiла беднасць,

Як чалавек паводзiць, нiбы хам.

 

Каб добрыя адносiны складалiсь,

З падобнымi патрэбна справы мець,

Каб чыстымi пачуццi зберагалiсь,

Шляхетны здатны цалкам зразумець.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

823     СВОЙ ВАРЫЯНТ

 

Не можа быць, каб доля абдзяляла,

Бо кожнаму належнае дае,

З тых варыянтаў, што прапанавала

Мы выбiраем лепшыя, свае.

 

Ды ведаць як, дзе варыянт апошнi?

I колькi трэба лепшага чакаць,

Каб не iсцi адной ў жыццi па пожнi

I радасцi кахання не пазнаць.

 

Заўжды таму, жадае хто багата,

Жыццё занадта мала можа даць.

Своечасова невядома дата,

Калi ўжо па-сапраўднаму кахаць?

 

Дзяўчаты скрупулёзна выбiраюць,

Але сваю як долю пакарыць?

Хоць у юнацтве любага кахаюць,

Але сям'ю з iм не ўдалось стварыць.

 

Апошнi варыянт чакаць не трэба,

Яго, напэўна, можа i не быць,

Не сыплецца нiколi манна з неба,

Патрэбна шчасце ў барацьбе здабыць.

 

Бясконца доля шанцы прапануе,

Ды вельмi ўмела трэба выбiраць,

Як варыянт душа свой не адчуе,

Прыйдзецца ў адзiноце сумаваць.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

824     ДРУГАЯ IСНАСЦЬ

 

Ручаiнка мiж ўзгоркамi ўецца,

Струменiцца, лагодна бяжыць,

Але ўпарта наперад iмкнецца,

Шлях нялёгкi далёка ляжыць.

 

Як збягаюцца дзве ручаiнкi,

Прападае цудоўны спакой,

Вiры круцяць ваду без супынкi,

Плынь становiцца моцнай ракой.

 

I нясецца вада ашалела,

Акiян каб напоўнiць сабой,

Ручаiнка збягала нясмела,

Ў акiяне i шторм, i прыбой.

 

Як з малога вялiкае стане,

Больш пяшчоты мiнулай няма,

Пагражае бяда ў акiяне,

Хваль жахлiвых ў iм шмат нездарма.

 

Можа, лепей не трэба пасады,

Каб лагодным i ўважлiвым быць,

Не даваць на пакуты загады,

А людзей сцiплым сэрцам любiць?

 

Мо, прыемна быць надта вялiкiм?

Ручаiнка спакойна цякла,

Акян не жадае быць цiхiм,

К яму iснасць другая прыйшла.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

825     АДШУМЕЛА ВЯСНА

 

Адшумела вясна, адшумела,

Зноў каханы не стрэнуўся мой.

Мо, сама дзiўны цуд праглядзела?

Ды ў душы холад, нiбы зiмой.

 

Ўжо спякотнае лета настала,

Не знайшлося кахання вясной,

Хоць упарта з надзеяй чакала,

Бо няўтульна i горка адной.

 

Налiвае зярняткамi колас,

Каб жыцця прыгажосць адчуваць,

Хай жаданы пачуе мой голас,

Летам палка мажлiва кахаць.

 

Бо душа без кахання стамiлась,

Даць каханне мне Бога малю,

Я настойлiва, што б не здарылась,

Буду долю знаходзiць сваю.

 

Без каханага жыць нецiкава,

Ў вабны час жыццё бокам бяжыць,

Хоць цудоўнага поруч нямала,

Ды душа да яго не ляжыць.

 

Не бяда, што вясна адшумела,

Як вясною, жадаю кахаць,

Не чакаць далей буду, а смела

Сваю долю i шчасце шукаць.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

826     ЛЕПШАЯ СПРАВА

 

Нiколi не складаю творчых планаў,

Не ведаю наперад змест верша,

Але, складаць мне вершы нескладана,

Бо слухаю, падкажа што душа.

 

Душа наперад плынь радкоў складае,

Цiхутка, каб пасля прадыктаваць,

Нiколi верш пiсаць не адкладаю,

Бо час мiне, i цяжка ўспамiнаць.

 

Для вершаў тэм амаль не выбiраю,

Бясконцых думак доўжыцца паток,

Ў душы выразна голас адчуваю,

I за радком складаецца радок.

 

Нiколi рыфм упарта не шукаю,

Пачую шэраг слоў i запiшу,

Але амаль iмгненна рыфму маю,

Прыходзяць рыфмы самi мне ў душу.

 

Хоць часам словы верша выпраўляю,

Няма патрэбы выкiдаць радкоў,

Не ведаю дасюль, як адчуваю

Набор патрэбных i дакладных слоў.

 

Паэзiя мяне ў жыццi спаткала,

Ужо багата вершаў наскладаў,

Ды, пэўна, напiшу яшчэ нямала,

Верш – лепшая з маiх любiмых спраў.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

827     НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА

 

Якая непаўторная вясна!

Яна падобна велiчнаму цуду,

Каханнем ўзнагародзiла яна,

Дзiвосны час нiколi не забуду.

 

Сустрэлiсь, i ты палка пакахаў,

I мне вясна каханне падарыла,

Напэўна, ты такой вясны чакаў,

Яна прыйшла, як казачнае дзiва.

 

Вакол усё цудоўна расцвiло,

Прырода аб каханнi гаманiла.

Як хораша, што к нам яно прыйшло,

Агонь у сэрцах палкi запалiла!

 

Прыйшла ў душу кiпучая вясна,

Жадаю, каб яна не знiкла з часам,

Стамiлась без каханага адна,

Цяпер з табою назаўсёды разам.

 

Прыемны для душы кахання стан,

Яму зусiм няма альтэрнатывы,

Бо ные сэрца ад любоўных ран.

Але вясной знайшла цябе, мой мiлы!

 

Трывае непаўторная вясна,

Нас абдарыла кветкамi цвiценне,

Нектар кахання выпiлi да дна,

Каб ўсё жыццё мець радасць i натхненне.

 

20.05.1995

 

Home Page

 

828     ЦIША

 

Усё сцiхла вакол, жаўрукi не пяюць,

Навальнiцы прырода чакае,

Дзiва цiшы i спёка бясконца гнятуць,

Заўжды цiша няпэўнасць стварае.

 

Цiшы вабнай не вер, хутка бура iдзе,

Яна дзесьцi зусiм недалёка,

Хаця цiша, ў вушах ад натугi гудзе,

Томiць чулае сэрца трывога.

 

Цiшу цяжка трываць, прыгнятае, як прэс,

Паратунку няздатна даць цiша,

Моцны вецер загуў, i абуджаны лес

Ўжо галлём небяспечна калыша.

 

Вецер хуткасць набраў, разгуляўся, як шквал,

I пачаўся разгул страшнай буры,

Лес, як хворы, ад болю жалобна стагнаў,

На кароны ляцелi вiхуры.

 

Замiрае жыццё, калi цiша прыйдзе,

Непатрэбна зусiм весялiцца,

Надыдзе непрыемнасць, здарыцца бядзе,

Побач тоiць яе навальнiца.

 

Цiша хай абмiне, бо яна не к дабру,

Ўзнёслы гоман лясы каб зазналi,

I заўсёды, калi паглядзець угару,

Жаўрукi звока песню спявалi.

 

21.05.1995

 

Home Page

 

829     ВЕЧНЫЯ РАБЫ

 

Бясспрэчна, кожны можа памылiцца,

Зрабiць ў жыццi зусiм не лепшы ход.

Неверагодна, як магло здарыцца,

Што памылiўся цалкам ўвесь народ?

 

Добраахвотна рабства захавалi

Ў калiсьцi вольным ад ярма краi.

За волю цяжка продкi ваявалi.

За што ў смяротным гiнулi баi?

 

Ментальнасць стала iншай у народа:

Адкiнулi дзяржаву, мову, герб.

Хоць цяжка уявiць, ды клiча мода,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Пагоня к лепшай долi больш не клiча,

I мову хочам матчыну забыць,

Амаль ўсе пажадалi «двуязычья»,

Што азначае волю загубiць.

 

На жаль, ды памыляюцца народы,

Свабоды як магчыма не жадаць?

Цяпер чэчэнцы гiнуць за свабоду,

А мы iмкнемся нi за грош аддаць.

 

Рабы былi, рабамi i засталiсь,

Нам незнаёма радасць барацьбы,

Чарговы раз зноў цяжка ашукалiсь.

Няўжо мы будзем вечныя рабы?

 

22.05.1995

 

Home Page

 

830     У МЕРУ

 

Любы зыход ад колькасцi залежыць,

Заўсёды ў меру трэба ўсё ўжываць,

Калi не ўстанавiць належна межы,

I добрае паганым можа стаць.

 

Калi зямля ад спёкi засыхае,

I дождж па шыбах кропелькамi б'е,

Душа пяе i радасць адчувае,

Як музыка, натхненне бой дае.

 

Як дождж спадае тыдзень або болей,

Спакутавацца можна ад вады,

I радасцi не з'явiцца нiколi,

I музыка заглухне назаўжды.

 

Хаця i не псуецца каша маслам,

Ды, калi нават добрым злоўжываць,

Ад шчасця можна цалкам стаць няшчасным,

I ад кахання можна раскахаць.

 

У кожнай справе трэба ведаць меру,

Не след пераступаць яе мяжу,

К нястрыманым амаль няма даверу,

Лепш не забрудзiць чыстую душу.

 

Няхай заўжды ўсё толькi ў меру будзе:

Дождж i спякота, шчасце i любоў.

Абмежаваць сябе павiнны людзi,

Каб радасць у жыццi спаткала зноў.

 

22.05.1995

 

Home Page

 

831     ПАТРЭБНА ЧАКАЦЬ

 

Гудуць вятры, i дождж спадае нудны,

I не ўсмiхнецца сонейка з нябёс,

У непагадзь настрой заўжды паскудны,

Здаецца, што спаткаў няшчасны лёс.

 

Ды не змянiць нiчым хады прыроды,

Хоць надакучыў нудны дождж даўно,

Чакаю ўпарта сонечнай пагоды,

Ды кроплi б'юць няшчадна мне ў акно.

 

Але чаму ў маёй душы маркота?

Напэўна, зажурыўся я дарма,

Не лепей стане, як прыйдзе спякота,

Зусiм надвор'я кепскага няма.

 

Зямлю напояць шчодра ўдосталь воды,

Дарункам Божым трэба даражыць,

Каб не прынесцi непапраўнай шкоды,

I фауна, i флора маглi жыць.

 

Ў адносiнах людзей здарыцца можа,

Як непагадзь, пара пакут i дум,

Ды процiлегласць з часам пераможа,

I знiкне, як туман, трывожны сум.

 

Не след занадта гнуцца ад маркоты,

Ў душы пагоду зноў палепшыць час,

I шчасце расквiтнее ад пяшчоты,

Чкаць патрэбна, каб iмпэт не згас.

 

22.05.1995

 

Home Page

 

832     ШУКАЦЬ ДАРМА

 

Сэнс жыцця i адвеку шукалi,

Цяпер хочуць знайсцi, ды дарма,

Марным будзе iмкненне i далей,

Бо яго ў белым свеце няма.

 

Ды выключнай мы ролi жадаем,

Сэнс другi ў нас, не як у жывёл,

Ды аднолькава ўсе памiраем,

Калi час развiтання прыйшоў.

 

Няма сэнсу жыцця i не будзе,

Але вабяць, як цуд, мiражы,

Для сябе iх прыдумалi людзi,

Для спакою уласнай душы.

 

Час мiне, i сканчаецца поступ,

Надыходзiць павек небыццё,

У складаным ўсё сцiпла i проста:

Сэнс вялiкi жыцця ёсць жыццё.

 

Ўсе жывуць, дзiўны свет напаўняюць,

Сэнс высокi бязглузда шукаць,

Нараджаюцца i памiраюць,

Нарадзiцца каб, трэба кахаць.

 

I таму сэнс жыцця у каханнi,

Вынiк дзiвiць сваёй прастатой,

Ад кахання ўзнiкаюць жаданнi,

Каб Зямля не асталась пустой.

 

23.05.1995

 

Home Page

 

833     ПЛАНКА НОРМЫ

 

Як сонейка бясконца ў небе ззяе,

I ў прамянях цудоўных свет жыве,

Нiхто пяшчоты i не памячае,

Што спёка мучыць, iншы раз злуе.

 

Але, калi дажджы iдуць бясконца,

I ходад настрой жудасна псуе,

Лунае радасць, як засвецiць сонца,

Вакол раскiне прамянi свае.

 

Да нормы кожны хутка прывыкае,

I толькi, як адхiленне прыйдзе,

Уплыў яго магутны адчувае

У радасцi жаданай цi бядзе.

 

За кепскае адхiленне нiколi

Падзяку немагчыма атрымаць,

Калi ад змен няма ў душы патолi,

След пакаранне жорсткае чакаць.

 

Ды вынiк будзе вабны i выдатны,

Як норму вельмi нiзкую трымаць,

Лягчэй тады прыдбаць натхненне здатны,

За мiласэрнасць будуць шанаваць.

 

Высока ставiць планку норм не трэба,

Ў адносiнах каб мець цудоўны стан,

Было каб чыстым i блакiтным неба,

Не засмучаў нi дождж, анi туман.

 

23.05.1995

 

Home Page

 

834     СIЛА I РОЗУМ

 

Дзе сiла ёсць, там розуму не трэба,

Ды ў справах сапраўды зусiм не так,

Надзённага сабе не знойдзеш хлеба,

Калi паводзiць будзеш, як прастак.

 

Хаця хвалiлi рукi залатыя,

Але яны – нiшто без галавы,

Што розуму не трэба, кажуць тыя,

Хто сам, як быццам возчык ламавы.

 

Увогуле, як чалавек не цямiць,

То сiла шкоду толькi можа даць,

Бо ў галаве блукае стала замець,

А рукi здатны жорстка разбураць.

 

Без галавы не зробяць справу рукi,

Без думкi ўсё мажлiва сапсаваць,

Не зробiш добра працу без навукi,

Належна розум трэба паважаць.

 

Дзе залатыя рукi адступаюць,

Хоць справу будуць ведаць i любiць,

То галаву пакорна запрашаюць,

Ўсё здольна сiла розуму зрабiць.

 

Дзе розум ёсць, i сiлы там не трэба,

Бо толькi розум здатны цуд ствараць,

Як дзiўны дар спадае шчодра з неба,

Заўжды рукам параду можа даць.

 

24.05.1995

 

Home Page

 

835     СЛЁЗЫ КАХАННЯ

 

Багата слёзы мне твае сказалi,

I словамi не трэба паўтараць,

Сябрамi будзем мы цяпер надалей,

Аддана будзеш ты мяне кахаць.

 

Душу сваю наросхрыст мне раскрыла,

А я пяшчотна слёзы цалаваў,

Жадаю, каб ты стала маёй мiлай,

Твайго прызнання нават не чакаў.

 

Сказалi слёзы, непатрэбны словы,

Спаткацца страсна хочацца мне зноў,

Прыдатныя каб склалiся умовы,

Кахання любы час хутчэй прыйшоў.

 

Жыццё iдзе, ў нябыт гады скiдае,

Калi своечасова не кахаць,

Каханне жоўтым лiсцем ападае,

I аб мiнулым позна шкадаваць.

 

Душа душу як добра зразумее,

I цела хутка знойдзе супакой,

Каханне шчасце шчодра даць умее,

Зусiм не трэба радасцi другой.

 

Як дыяменты, на травiнках росы,

I здатны прыгажосць жыцця ствараць.

Чароўней ад расчуленасцi слёзы,

I хочацца за iх цябе кахацаць!

 

24.05.1995

 

Home Page

 

836     ПАТРЭБНАСЦЬ

 

Абавязкова трэба быць патрэбным,

З табой сустрэцца нехта каб жадаў,

Iнакш жыццё становiцца ганебным,

Калi для ўсiх ўжо непатрэбным стаў.

 

Не для сябе жывуць на свеце людзi,

Патрэбнасць iншым рухае ў жыццi,

Калi такой патрэбнасцi не будзе,

З жыцця спакойна можна прэч пайсцi.

 

Цi нас кахаюць, або мы кахаем,

Цi аб'яднае шэраг вабных спраў,

Калi сваю патрэбнасць адчуваем,

Яшчэ ў жыццi час горшы не настаў.

 

Каб стала радасць мець, патрэбна справа,

I трэба сэрцам радасным кахаць,

Гадоў хоць назбiралася нямала,

Патрэбнасць будзе у жыццi трымаць.

 

Калi ў жыццi нiчога бльш не трэба,

I сэрца абыякавасць гняце,

Душа ад шчасця не ўзлятае ў неба,

Бо горкая пара жыцця iдзе.

 

Каб нешта моцна у жыццi трымала,

След некага з пяшчотнасцю кахаць,

I каб была бясконца любай справа,

Бязмежную каб радасць адчуваць.

 

25.05.1995

 

Home Page

 

837     ПЯЦЬ СТРОФ

 

Пяць строф. Яны, мо, будуць мне пасiльны,

Каб зразумела думку выкладаць?

Бо да вяршынь ляжыць мой шлях няўхiльны,

Каб вершы звышкароткiя складаць.

 

Бо доўгiя раней складалiсь вершы,

Ды iх няздатны вытрымаць чытач,

Ён жвава пачытае радок першы,

Ды стане абыякавы глядач.

 

Бо доўгiх вершаў людзi не чытаюць,

I нават непатрэбна iх пiсаць,

Мiнiяцюры перавагу маюць,

Як сутнасць можна коратка сказаць.

 

Прыйшлiсь мае каб творы да спадобы,

Мэту сабе я стаўлю перш-наперш:

Рабiць па скарачэнню вершаў спробы,

I напiсаць кароткi самы верш.

 

Цяпер iмкненнi ў шэсць строф укладаю,

Як тысячу падобных напiшу,

На пяцiстрофны перайсцi жадаю,

Каб задаволiць сцiпласцю душу.

 

Пасля змяншаць паволi строфы буду,

Каб укладацца нават у адной,

Майстэрнасць неабходную набуду,

I дасягну мэту любой цаной.

 

25.05.1995

 

Home Page

 

838     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Душа i цела. Цела i душа.

Яны ўвесь час iснуюць толькi разам,

Ды памiж iмi ёсць заўжды мяжа,

Хаця яна нябачная адразу.

 

Збягаюцца ў душы жаданнi ўсе,

Яна дае i думкi, i парады,

Але адпавядальнасць не нясе

За вынiк, як не чуць яе загады.

 

Як ў злагадзе i цела, i душа,

То абмiнаюць грозныя напасцi,

Жыццё бяжыць, як роўная шаша,

I немiнуча абяцае шчасце.

 

Разбежнасцi у цела i душы

Прыводзяць к суму i тузе заўсёды,

Спаткаюцца крутыя вiражы,

I на шляху чакаюць перашкоды.

 

Як з целам у гармонii душа,

Жыццё, як казка вабная, прыгожа,

Калi няма мiж iмi рубяжа,

Душа з ахвотай целу дапаможа.

 

Бясконца шчасце можна адчуваць,

Як выканаць заданне можа цела,

Душы патрэбна толькi загадаць,

Чаго б яна для шчасця захацела.

 

25.05.1995

 

Home Page

 

839     ЧЫСТАЕ КАХАННЕ

 

Каханымi прыгожых называюць,

Ды нельга пакахаць ўсiх у адказ,

Як адмаўляюць, нават не ўяўляюць,

Як сэрца ад бяды заные ўраз.

 

Адмовiць у каханнi iншым можна,

Ды надыходзiць непрыемны час,

Калi самому на душы трывожна,

Адмова сэрцу не дае украс.

 

Жыццё стварае замкнутае кола

Выпрабаванняў цяжкiх i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Каханне заганяе ў глухi кут.

 

У коле ўсе няшчадна пакутуюць,

Каб чыстае каханне перажыць,

Замест кахання ненавiсць адчуюць,

А з ёй не вельмi проста потым жыць.

 

Паўторыцца кахання нагарода,

Ды каб не адчуваць адмовы боль,

На непрыгожых спее ў сэрцы мода,

Не сыпаць каб сабе на раны соль.

 

Жывуць з аднымi, ды пра iншых мары,

Таму ў жыццi шмат месца для бяды,

З каханым першым лепей быць у пары,

Каханне будзе чыстае заўжды.

 

26.05.1995

 

Home Page

 

840     НЕ АДКЛАДАЦЬ НА ВОСЕНЬ

 

Прыемна цешыць вока лiст зялёны,

Не засталось зiмовай больш журбы,

Стаяць у вабным iзумрудзе клёны,

Раскiнулiсь магутныя дубы.

 

Жыццё наўкол вiруе маладое,

I радасць ў сэрцы льецца цераз край,

Настала хутка лета залатое,

Ў свае правы ўступiў цудоўны май.

 

Стварылiся прыдатныя умовы

Раслiнам падымацца каб ўгару,

Прайсцi яшчэ чарговы цыкл жыццёвы

Ў чароўную i светлую пару.

 

Галоўная пара для шчасця – лета,

I выкарыстаць трэба любы час,

Пакуль у зелянiну ўсё адзета,

Бо восенню пажоўкне зелень ўраз.

 

Таму на восень адкладаць не трэба,

Што можна летам без праблем зрабiць,

Iмкнуцца жвава у вышынi неба,

Галоўны час жыцця каб не згубiць.

 

Спяшацца лепш, пакуль яшчэ зялёны,

Не трэба позняй восенi чакаць,

Хоць восенню зачырванеюць клёны,

Але мiнае любы час кахаць.

 

26.05.1995

 

Home Page

 

841     ЦУД КАХАННЯ

 

Цудоўны, як вясна, жыццёвы шлях,

Прыемней для душы няма падарка,

Калi агонь кахання у грудзях,

Цудоўны шлях ён асвятляе ярка.

 

Як залатая надыдзе пара,

Лёс пазалоцiць, нiбы спелы колас,

Зрабiць багата хочацца дабра,

I глухне ў сэрцы рыс адмоўных голас.

 

Каханне здатна шчасце шчодра даць,

I лепей сродкаў болей не iснуе,

Не трэба птушку сiнюю шукаць,

Яна сама кахання поклiч чуе.

 

Калi ў душу каханне не прыйшло,

Заўсёды шчасця будзе недаволi,

Бо не гарыць зусiм ў душы святло,

А ў цемры шчасця не знайсцi нiколi.

 

Спаткаць каб шчасце, трэба пакахаць,

Цудоўным свет абавязкова будзе,

Не прыйдзецца у прыцемках блукаць,

Агонь кахання абагрэе грудзi.

 

Бо непрыемна цемрадзь адчуваць,

Як халады душу гнятуць заўсёды,

Пакут каб у жыццi не сустракаць,

Кахання цуд iснуе у прыроды.

 

28.05.1995

 

Home Page

 

842     ШЧАСЛIВАЯ ПАРА

 

Прыемна, як збягаюцца шляхi

Сяброўства i пяшчотнага кахання,

Знаходзiцца для сэрца дарагi,

Не стрэнецца час горкi развiтання.

 

Як ёсць ў жыццi надзейны чалавек,

Паспадзявацца на якога можна,

Ўмацуецца шчаслiвы стан павек,

Цудоўна, калi шчасцем стаў заможны.

 

Багацце не ў рэчах i не ў грашах,

Душы спакою i пяшчоты трэба,

Чароўны, нiбы цуд, кахання шлях,

На крылах шчасця узнiмае ў неба.

 

Калi сяброўства люба для душы,

Бесперашкодным разуменне будзе,

Не ўзнiкне у адносiнах мяжы,

Бо сэрцы ва ўнiсон ўздымаюць грудзi.

 

Дзiвосныя цудоўныя дары,

Душы шчаслiвай дзiўная скарбнiца,

Адзiнадумцы любыя сябры,

Заўжды якiмi можна ганарыцца.

 

Як спадзявацца можна на сябра,

Каханне будзе моцным, нiбы волат,

Спаткаецца шчаслiвая пара,

Душу нiколi не засмуцiць холад.

 

28.05.1995

 

Home Page

 

843     ВЫБРАЛI ТУРМУ

 

Карыць не трэба сваю долю,

Альтэрнатывы больш няма,

Бо немагчыма выбраць волю,

Як па душы заўжды турма.

 

Не трэба нават кволай волi,

Калi патрыятызм слабы,

Не дамагчысь яе нiколi,

Бо мы ў душы даўно рабы.

 

I як не сорамна народу,

Дзяржавы не жадаем мець,

I роднай мове робiм шкоду,

Нялёгка iснасць зразумець.

 

Здаўна быў беларус забiты,

Бо гонару няма амаль,

Нядосыць ў нацыi элiты,

Да волi каб вяла, на жаль.

 

Не ведаем, што нарабiлi.

Свабода! Лепш няма красы!

Яе без сэнсу загубiлi

Цяпер на доўгiя часы.

 

След кепскай долi пакарыцца,

За вынiк дзякаваць каму?

Сон страшны нават не прыснiцца,

Што самi выбралi турму.

 

28.05.1995

 

Home Page

 

844     НОВАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Якое шчасце волю мець заўсёды!

Добраахвотны скончыўся прымус,

Няма нiчога даражэй свабоды,

Як ў вымушаных справах не загруз.

 

Пара ўраз пенсiённая настала,

Цяпер i пачынаецца жыццё,

Наперадзе гадоў яшчэ нямала,

А ў сэрцы маладосцi пачуццё.

 

Быць вольным, нiбы птушка, так цудоўна!

Спраў, любых сэрцу, трэба ўдосталь мець,

Даюць натхненне справы, безумоўна,

Рабiць iх неабходна захацець.

 

Наперадзе шырокая дарога,

I намагацца трэба так iсцi,

Каб захапленняў назбiралась многа,

Каб вабiла цiкавасць у жыццi.

 

Ў душы тугi нi кропелькi не будзе,

I радасцi не замiнуць гады,

Запал юнацкi зноў душа набудзе,

Прыемна, калi сэрцам малады.

 

Не трэба часу пенсii пужацца,

Бо надыходзiць навае жыццё,

Яшчэ мажлiва нават закахацца,

Збiрацца непатрэбна ў небыццё.

 

29.05.1995

 

Home Page

 

845     ПАХОДНЯ ШЧАСЦЯ

 

Радасна жыць, бо каханне прыйшло,

Сэрца адчула сапраўднае дзiва,

Нiбы ў душы загарэлась святло,

Яркасць яго узрастае iмклiва.

 

Шчасце знаходзяць заўжды ў барацьбе,

Я сярод iншых цябе адзначаю,

Вельмi прыемна глядзець на цябе,

Хуткай сустрэчы з надзеяй чакаю.

 

Страсна жадаю спаткацца з табой,

I не згасае ў душы спадзяванне,

Толькi гары не сысцiся з гарой,

Нас звядзе разам надзейна каханне.

 

Стукае ў сэрцы маiм метраном,

Чутна вялiкая сiла кахання,

Дзiўная ява здаецца мне сном,

Ў думках складаю я словы прызнання.

 

Але дагэтуль упарта маўчу

I ад кахання амаль знемагаю,

Я неадкладнай сустрэчы хачу,

Каб сказаць сцiпла: «Пяшчотна кахаю!»

 

Ў сэрца маё гаспадыняй ўвайшла,

Цалкам мяне у палон захапiла

I за сабой па жыццю павяла,

Шчасця паходню ў душы запалiла.

 

29.05.1995

 

Home Page

 

846     ДЗВЕ ЧАСТКI

 

Здаецца, шлях сумесны непадзельны,

Каханне толькi цэлае адно,

Як прыйдзе холад у душу пякельны,

Адчуецца, што з дзвюх часцiн яно.

 

Па выгляду каханых выбiраюць,

Ды выбар не каштуе i граша,

Як толькi цела грэшнае кахаюць,

Калi не спадабаецца душа.

 

Як роднасць душ, ды не па густу цела,

Мiне каханне хутка, нiбы дым,

Патрэбна, каб заўжды каханне мела

Задавальненне першым i другiм.

 

Каб доўгi час каханне не згасала,

Кахаць патрэбна цела i душу,

Бо кожнага складальнiка замала,

Мiж iмi трэба размываць мяжу.

 

Не толькi поклiч цела слухаць трэба,

Цiхуткi голас у душы заўжды,

Радзючай будзе у кахання глеба,

Каханне зберажэцца праз гады.

 

Прыгожы твар i стан красой адметны,

Ды пра душу патрэбна ўспамiнаць,

Зусiм душы складальнiк непрыметны,

Ды немажлiва без яго кахаць.

 

30.05.1995

 

Home Page

 

847     БЯСКОНЦАСЦЬ ТЭМ

 

Дае шмат тэм вялiкая прырода,

Натхняе дзiўны цуд маю душу,

Змяняюцца паволi поры года,

Уважлiва сачу i верш пiшу.

 

Прыроду, як жывую, адчуваю,

Людзей з ёй намагаюсь параўнаць,

Агульныя ў iх рысы прымячаю,

Верш пра прыроду радасна ствараць.

 

Пiшу з задавальненнем пра пачуццi,

Iх тоiцца бязмежнасць у душы,

Калi ўдаецца сэрцам мне адчуць iх,

Як фенiкс з поплу, паўстаюць вершы.

 

Дзiвуюць разнастайнасцi прыроды,

Цiкава яе рысы назiраць,

Ў звычайным незвычайнасць ёсць заўсёды,

Прыемна яе ў вершы адзначаць.

 

Прырода i пачуццi! Так цiкава!

Бясконцасць варыянтаў могуць даць,

Пра iх радкоў напiсана нямала,

Жадаю значна болей напiсаць.

 

Для вершаў лёгка выбiраю тэмы,

Бо немагчыма iх пералiчыць,

Нiколi не ствараецца праблемы,

Бо верш спантанна у душы гучыць.

 

30.05.1995

 

Home Page

 

848     НОВЫ ДЗЕНЬ

 

Яшчэ чарговы дзень жыцця пачаўся,

I сонейка праменнем зiхацiць!

Шчаслiвы, хто дзень вабны дачакаўся,

Бо радасна на белым свеце жыць!

 

Хай цяжкiя жыццёвыя умовы,

Ды ранкам песцiць шчасця пачуццё,

Бо распачаўся новы дзень чарговы,

Не скончылась цудоўнае быццё.

 

Каб радасць цалкам напаўняла грудзi,

З крынiц прыроды шчасце трэба пiць,

Нiколi настрой сум псаваць не будзе,

Калi ручай ля ног тваiх звiнiць.

 

Душы лес не дазволiць быць у скрусе,

Ад поплаву натхненне можна мець,

I рэчка не трымае у прымусе,

Прыроды цуд прыемна зразумець.

 

Навокал толькi трэба аглянуцца

На зелень траў i на блакiт нябёс,

Каб ад маркот жыцця хутчэй ачнуцца

I не зазнаць нiколi горкiх слёз.

 

Пазычыць можна радасць у прыроды,

Як лесам або поплавам прайсцi,

Развеюцца няшчасцi i нягоды,

Дзень новы дасць натхненне у жыццi.

 

31.05.1995

 

Home Page

 

849     НЕ НАРАКАЦЬ НА ДОЛЮ

 

Прыходзiць дзень, жыццё з сабой прыносiць,

Для цела ежу, радасць для душы,

Хоць чалавек заўсёды болей просiць,

Бо ў прагнасцi не ведае мяжы.

 

Як Бог шляхi праклаў, нам невядома,

Не ведаем, дзе лепшага шукаць,

Каб радасцi не заглушыла стома,

Належна трэба iснае ўспрымаць.

 

I большага не след шукаць нiколi,

Бо можна нават вабнае згубiць,

Бо цалкам невядомы поступ долi,

Наступнае i горай можа быць.

 

Лепш шчасце у iснуючым знаходзiць

I не iмкнуцца iншага чакаць,

Хоць лепшае, бясспрэчна, не пашкодзiць,

Як будзе яго доля пасылаць.

 

Не трэба вельмi скардзiцца на долю,

Што можа, шчодра для жыцця дае,

Бо беспадстаўна мець даброт уволю,

Не атрымаеш болей ад яе.

 

Прыйшла бяда ад Вавiлонскай вежы,

Не трэба ў марах да нябёс скакаць,

Каб шчасце мець, паставiць трэба межы,

А не на долю стала наракаць.

 

31.05.1995

 

Home Page

 

850     МОСТ У МАЛАДОСЦЬ

 

Цалкам пасiвела галава,

Ды душа бясконца маладая,

Маладосць жаданая прайшла,

Але сталасць старасць не пускае.

 

З маладой душой цудоўна жыць,

Радасць шчодра дорыць ёй натхненне,

Шлях жыццёвы весялй бяжыць,

Песцiць шчасцем кожнае iмгненне.

 

Збеглi, нiбы снег вясной, гады,

I на выгляд састарэла цела,

Ды душой бясконца малады,

Па шляху жыцця ступаю смела.

 

Што душу зрабiла маладой?

Без праблем усiм апавядаю:

Не патух агонь нязгасны мой,

Як ў юнацтве, радасна кахаю.

 

Няхай будзе пажылы узрост,

Каб мець маладое адчуванне,

Ў маладосць будую моцны мост,

Вабны мост – чароўнае каханне.

 

Шчасце, як каханне не прайшло,

Сiвiзна пакрыла хай галовы,

Маладосць ў нябыт не аддало,

Здатны гаварыць пяшчоты словы.

 

1.06.1995

 

Home Page

 

851     РАДАСЦЬ ПРАЦЫ

 

Жыццё i праца крочуць поплеч,

Без працы немажлiва жыць,

Але яшчэ патрэбны поклiч,

Каб добра справы ўсе рабiць.

 

Цудоўна зробленая справа

Прыносiць радасць у жыццi,

Як здзейснiць спраў такiх нямала,

Прыемна па жыццю iсцi.

 

Прыносiць шчасце справа можа,

Хаця цаны ў ёй на пятак,

Прыемна працаваць прыгожа,

Як ў справе скончаны мастак.

 

Як справа зроблена выдатна,

Хоць трэба многа сiл аддаць,

Але душа за вынiк здатна

Задавальненне атрымаць.

 

Люблю выдатную работу,

Бо да спадобы вельмi мне,

I маю працаваць ахвоту,

Каб здольнасцi аддаць свае.

 

Жаль, калi вынiк працы – гадасць,

Хаця здавалась, што мастак.

Мо, непатрэбна людзям радасць,

Што робяць справы абы як?

 

2.06.1995

 

Home Page

 

852     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Мне разнастайнасць падабаецца заўжды,

Аднолькавасць занадта прыгнятае,

Бо разнастайныя даўжэйшыя гады,

Ад навiзны душа ўгару ўзлятае.

 

Як вельмi добра, непрыметнае дабро,

Бо аднастайнасць з часам надакучыць,

Калi ёсць стала у дастатку серабро,

Па золату туга упарта мучыць.

 

Чаго няма, заўсёды хочацца здабыць,

Калi удасца выканаць заданне,

Былую прагу хутка прыйдзе час забыць,

Да iншага саспела ўжо жаданне.

 

У дождж халодны надта хочацца цяпла,

Шукаем непрыемнасцi крынiцу,

Ды следам спёка як няшчадная прыйшла,

То з радасцю чакаем навальнiцу.

 

Душа людзей жадае прагна толькi змен,

Знiшчаюць аднастайнасцi аковы,

Хаця не надта саладзей за рэдзьку хрэн,

Але затое выгляд мае новы.

 

Цiкава надта зведаць змены у жыццi,

Каб задаволiць навiзною прагу

I для душы заўсёды вабнае знайсцi,

На разнастайнасць лепш звярнуць увагу.

 

3.06.1995

 

Home Page

 

853     НЕ ТРЭБА АРГУМЕНТАЎ

 

Бязлiтасна нас доля раскiдала,

Сустрэчы вабнай прычакаць магу,

Разлука наша колькi б не трывала,

Каханне непарушным зберагу.

 

Ўраз захапляе у палон каханне,

Не зразумець выток i цуд яго,

Ўзнiкае, як маланка, адчуванне,

I выбiрае толькi аднаго.

 

Не разумее логiкi каханне,

Не дапаможа аргументаў нiць,

Неверагодна цяжкае заданне

Ў час расквiту каханне разбурыць.

 

Здараюцца жыццёвыя нягоды,

Але парыў каханых не стрымаць,

Няма мацней пачуцця у прыроды,

Не трэба аргументаў, каб кахаць.

 

Каханне расцвiтае нечакана,

Нiбы вiшнёвы дзiўны цвет вясной,

Няшчадна будзе мучыць сэрца рана,

Як разбурыць любоў любой цаной.

 

Каханне мудра утварае пары,

Душой душу цудоўна пакахаць,

Ўлюбёныя гатовы да ахвяры,

Каб цяжкасцi жыццёвыя стрываць.

 

3.06.1995

 

Home Page

 

854     КАНТРАСТЫ

 

Прыемна адчуваць ў душы цяпло,

Калi няспынна б'е яго крынiца,

Ды хмара разгарнула ўраз крыло,

Iдзе ў душу няўмольна навальнiца.

 

Нябёсы цалкам чорныя ад хмар,

I сцюжаю паўночнай пацягнула,

Знiк нават прывiд чыстых ўзнёслых мар,

Душа навалу страшную адчула.

 

Змяняецца любы стан у жыццi,

З хмар пройдзе дождж, i зноў заззяе сонца,

Павiнны смутак i журба прайсцi,

Не можа боль знiшчаць душу бясконца.

 

Каб болей цяпло любае цанiць,

Перацярпець i здзекi сцюжы ў змозе,

Любую з'яву могуць адцянiць

Кантрасты, што чакаюць на дарозе.

 

Пранеслась навальнiца i пайшла,

Душа ад смутку не зазнае шкоды,

Але ўзамен пяшчоту набыла,

Каб вылучаць цяпло без перашкоды.

 

Кантрасты неабходны для душы,

Любую якасць лепей можна бачыць,

Калi ў ёй антыподы на мяжы,

Лягчэй бяду i дзiўны цуд адзначыць.

 

4.06.1995

 

Home Page

 

855     СIЛА ЖЫЦЦЯ

 

Якая сiла у жыцця!

I не падумаў бы нiколi:

На дасе, ў купачцы смецця

Раслi маленькiя таполi.

 

Хаця умоў зусiм няма,

Бо харчавання недаволi,

Але жывуць сабе дарма,

Не праклiнаюць горкай долi.

 

Ў благiх умовах цяжка жыць,

Каб жыць, патрэбна сiла волi,

Жыццём лепш трэба даражыць,

На дасе робяць так таполi.

 

Калi складанае жыццё,

Яно паганым можа здацца,

Адчуць каб шчасця пачуццё,

След ўпарта за жыццё змагацца.

 

Цудоўна ў свеце iснаваць,

Хоць кепскiя ў жыццi умовы,

Жыццё патрэбна больш кахаць,

Не весцi горкiя размовы.

 

Якая сiла у жыцця!

На дасе выраслi таполi,

Хоць цяжка жыць, ды небыцця

Не пажадаў нiхто нiколi.

 

4.06.1995

 

Home Page

 

856     НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ДНI

 

Днi хуткаплынныя бягуць,

Нясуцца, нiбы ў Лету воды,

I немагчыма час адчуць,

Днi крочаць без слядоў заўсёды.

 

Каб час надзейна супынiць,

Жыцця падзеi помнiць трэба,

Каб незвычайнае зрабiць,

Рамантыка каб звала ў неба.

 

Бо без пачуццяў у душы

Вясёлкi колер не адзначыць,

Днi прабягаюць у цiшы,

Iх шэрасць толькi можна бачыць.

 

Як цераз край пачуцце б'е,

Душа напоўнiцца натхненнем,

Цуд надзвычайнасцi дае

Павек нязгасным стаць iмгненнем.

 

Хоць днi праходзяць чарадой,

Iх шмат, нiбы сняжынак ў замець,

Як шчасце адчуваў душой,

Дзён дзiўных не забудзе памяць.

 

Каб надта не спяшалiсь днi,

Мець трэба сэнс жыцця i мэту,

Каб не знiкалi, як ў агнi,

Павольнай плынню беглi ў Лету.

 

4.06.1995

 

Home Page

 

857     ЧАРОЎНАСЦЬ КАХАННЯ

 

Калi ад сну прачнешся дзiўным ранкам,

А думка аб каханнi ўжо не спiць,

Ў юнацтва расчыняецца фiранка,

А з маладосцю ў сэрцы люба жыць.

 

Калi душа i цела маладыя,

I плынь цудоўных мар бяжыць ракой,

I ў сталасцi днi вабяць залатыя,

Каханне не дае знайсцi спакой.

 

Цудоўна быць заўсёды ў маладосці,

Пачуццяў гоман ў сэрцы адчуваць,

Яно не разбiраецца ва ўзросце

I заклiкае радасна кахаць.

 

Калi не згасла палкае каханне,

Хаця гадамi i немалады,

Не адбылось з юнацтвам развiтанне,

Не замiнаюць шчасце мець гады.

 

Жыве ў душы каханне, не згасае,

Ператварае ў радасць мне жыццё,

Няхай яно нiколi не знiкае,

Даруе мора шчасця пачуццё.

 

Хачу заўсёды ранкам прасынацца,

Каб думка аб каханнi ўжо была,

Цудоўна ў маладосцi закахацца,

Нiколi каб чароўнасць не прайшла.

 

5.06.1995

 

Home Page

 

858     НАЙЛЕПШЫЯ ШЛЯХI

 

Калi каханне запалiла

Святло магутнае ў грудзях,

Яно цудоўна асвятлiла

Далейшы мой жыццёвы шлях.

 

Палае полымя кахання,

Святло даруе i цяпло,

Чаруе шчасця адчуванне,

Цудоўна, што яно прыйшло.

 

Каханне зместам напаўняе,

Цiкавым робiцца жыццё,

Шчаслiвы, хто заўжды кахае,

Хто зведаў ўзлёту пачуццё.

 

I сэнс жыцця шукаць не трэба,

Кахаць i азначае жыць,

Душы духоўнага даць хлеба –

Каханне любае здабыць.

 

У адзiноце жыць трывожна,

Не след шанц дзiўны прапускаць,

Калi кахаць пяшчотна можна,

Абавязкова след кахаць.

 

Прыемна вельмi i прыгожа

З каханнем па жыццю iсцi,

Каханне шчыра дапаможа

Шляхi найлепшыя знайсцi.

 

5.06.1995

 

Home Page

 

859     ПРА КАХАННЕ ПIШУ

 

Пра каханне я песнi спяваю,

Аб каханнi складаю вершы,

Цуд дзiвосны яго адчуваю,

Бо ён стала жыве у душы.

 

Адчуваю пяшчотныя хвалi,

Часам нават магутны прыбой,

Зрэдку штылi таксама гайдалi,

Ўсё каханне прыносiць з сабой.

 

Непатрэбны жахлiвы цунамi,

Што з кахання зрабiць здатны тло,

Лепш з каханнем застацца сябрамi,

Каб нiколi яно не прайшло.

 

Гучаць песнi ў душы пра каханне,

Музы голас чароўны не згас,

Складаць вершы вiруе жаданне,

Пра каханне пiшу доўгi час.

 

Пiсаць вершы збiраюсь бясконца,

Пакуль буду пяшчотна кахаць,

Як кахання закацiцца сонца,

Вершы iншыя буду складаць.

 

Пра каханне я песнi складаю,

Тэм багата каханне дае,

Вершаў безлiч яшчэ наскладаю,

Бо пiшу пра пачуццi свае.

 

5.06.1995

 

Home Page

 

860     ЛЕПШ НЕ ЗАЛIВАЦЬ

 

Агонь кахання радасна палае,

Ды ёсць альтэрнатыва i агню,

Яна касцёр вадою залiвае,

Хаця пашкадаваць агонь малю.

 

Душу няшчадна полымя палiла,

Але магутней быў струмень вады,

Яна касцёр амаль што затапiла,

Ад полымя засталiся сляды.

 

Каханне, як касцёр, гарыць заўсёды,

Сухiя дровы лепей падкiдаць,

Каб полымю палаць без перашкоды,

Яго вадой не трэба залiваць.

 

Каханне ад абраз заўжды згасае,

Душа тугой напоўнiцца да дна,

Пяшчота, нiбы дым кастра, знiкае,

I застаецца ненавiсць адна.

 

Не след ўраз залiваць агонь кахання,

Каб ён паволi прагарэў i сцiх,

Бо горкае заўсёды адчуванне

Ад галавешак. Трэба дроў сухiх.

 

Хаця заўжды душа цяпла жадае,

Ды галавешкi добра не гараць,

Калi касцёр кахання запалае,

То лепш яго вадой не залiваць.

 

6.06.1995

 

Home Page

 

861     ЧАМУ ТАК?

 

Ў Расii нават не чакалi,

Што пажадаем зноў ярма,

Сваю свабоду не прадалi,

Аддаць жадаем задарма.

 

Iнакш i не магло адбыцца,

Бо страцiў каранi народ,

Адметнасцю не ганарыцца,

А гнецца нiзка, як чарот.

 

Па густу рабскiя парадкi,

I нарабiлi шмат бяды.

Ды пацiкавяцца нашчадкi,

Чаму глядзелi не туды?

 

Навошта нам Расiя трэба?

Няўжо не можам самi жыць?

Мо лёгкага жадаем хлеба?

Хто будзе нам яго дарыць?

 

Калi сляпы вядзе сляпога,

То цяжкай не мiнуць бяды,

Бо будзе з ямамi дарога,

Упасцi прыйдзецца заўжды.

 

Свабоднай можа стаць дзяржава,

Не хочам воляй даражыць,

Народу трэба вельмi мала,

Бо халуямi звыклi быць.

 

7.06.1995

 

Home Page

 

862     ЛЕПШАЕ ДЗIВА

 

Як прага ёсць i палкае жаданне,

Калi бясконцы у душы агонь,

З табой не развiтаецца каханне,

Хоць ззяе белы снег даўно са скронь.

 

Як без кахання жыць, я не ўяўляю,

Натхняе шчодра шчасцем пачуццё,

Мо, пройдзе з часам, i тады пазнаю,

Як без кахання доўжыцца жыццё.

 

Пакуль агонь у сэрцы адчуваю,

Нягледзячы на сталыя гады,

Душой i целам радасна кахаю,

Прыемна, як душою малады.

 

Хоць ад кахання не знайсцi спакою,

Няпроста надта горача кахаць,

Ды долю бачыць не хачу другою,

Прыемна стала шчасце адчуваць.

 

Каханнем доля як не абдзялiла,

Яго патрэбна пiльна зберагаць,

Бо не знайсцi на свеце лепей дзiва,

Няма з чым цуд прыроды параўнаць.

 

З каханнем жыць прыемна i цiкава,

Шлях радасны наперадзе ляжыць,

Ў жыццi на шчасце кожны мае права.

Так хораша з каханнем ў сэрцы жыць!

 

7.06.1995

 

Home Page

 

863     СОНЦА ПАЭТА

 

За словам слова, за радком радок,

I на паперу вершы зноў кладуцца,

Дагэтуль зразумець яшчэ не змог,

Як спробы паэтычныя ўдаюцца.

 

Як на табло, бягуць прад мной радкi,

Здаецца, iм няма канца i краю,

Не ведаў я раней працэс такi,

А зараз яго сэрцам адчуваю.

 

Не намагаюсь думаць пра вершы,

Пiшу, як невядомы голас чую,

Няма дзе запiсаць, а верш ў душы,

Яго на цэгле дротам анатую.

 

Прыходзiць ка мне вершаў не прашу,

Не клiчу iх упарта, не гукаю,

Але штодня па некалькi пiшу,

I кожны ранак вершам сустракаю.

 

Пра ўсё ужо, здаецца, напiсаў.

Складаць цi не? Няма такой дылемы.

Хоць часм тэмы трохi паўтараў,

Ды новыя мяне знаходзяць тэмы.

 

I жвава за страфой страфа бяжыць,

За вершам верш складаецца бясконца,

Ў паэзiю шырокi шлях ляжыць,

Каб узышло хутчэй паэта сонца.

 

8.06.1995

 

Home Page

 

864     ПРАЦА I ЖЫЦЦЁ

 

Ад цяжкай працы будзе ў мышцах стома,

Але душа ад радасцi пяе,

Каму пачуцце шчасця невядома,

Не выкарыстаў сiлы той свае.

 

Ды мышачная радасць вабна цешыць,

Як праца апынулась па душы,

I выканана будзе, як належыць,

Прыемна браць любыя рубяжы.

 

Цудоўна, як няма зусiм ляноты,

Як ёсць заўжды гатоўнасць працаваць,

Як не пужаюць нават перашкоды,

Лягчэйшай значна справа можа стаць.

 

Хоць чалавека праца не стварыла,

Бо чалавек такiм адразу быў,

Ды доля працаваць прыгаварыла,

Каб жыць, патрэбна, кожны каб рабiў.

 

Рабiць заўжды iстоце кожнай трэба,

Умовы каб жыццёвыя стварыць,

Надзённага напрацаваць каб хлеба,

Праз працу к дарабыту шлях ляжыць.

 

Ад працы нiкуды ў жыццi не дзецца,

Павiнна быць магутнаю рука,

Без працы пры нагодзе, як прыдзецца,

Не выцягнеш i рыбкi з азярка.

 

9.06.1995

 

Home Page

 

865     МАЯ ФIЛАСОФIЯ

 

Пiшу пра тое, што з людзьмi здаралась,

Што i ў маiм жыццi прыйшлось пазнаць,

Не ведаю дакладна, ды здавалась:

Магу душу другую адчуваць.

 

Не толькi вершы пра сябе складаю,

Пра iншых вельмi люба мне пiсаць,

Але ацэнкi чытачоў не маю,

Нiхто не можа вершы пачытаць.

 

Затое ў справах я занадта ўпарты,

Хоць не друкуюць, хочацца складаць,

Бо для душы паэзiя – не жарты,

Ўзяла ў палон, не хоча адпускаць.

 

I кожны дзень таму складаю вершы,

Яны мне радасць здатны дараваць,

Хоць пра пачуццi i пiшу не першы,

Як ненавiдзець трэба i кахаць.

 

Свой погляд на жыццё я выкладаю,

Ды кожны можа погляд мець другi,

Чужую фiласофiю ўспрымаю,

Развiтваюсь з сваёю без тугi.

 

Б'е жвава думак любая крынiца,

Запiсваю радкi iмклiва я,

Чакаю, што прыемнае здарыцца,

Заззяе фiласофiя мая.

 

9.06.1995

 

Home Page

 

866     ЛЮБОВЬ И НЕЖНОСТЬ

 

Любовь не терпит оскорбленья,

Но коль оно уже придёт,

Тогда она в одно мгновенье

Вдруг превратится в антипод.

 

Любви приятна только нежность,

Души возвышенный полёт,

И оскорбленья неизбежность

Она никак не признаёт.

 

Любовь дана для наслажденья,

А не для горя и забот,

Она – капризное творенье,

Ей не понравится – уйдёт.

 

И если быть любимой хочешь,

Любовь не нужно оскорблять,

Любовь другую опорочишь

И будешь от своей страдать.

 

Любовь не терпит униженья,

Коль сердцу встретится беда,

Она уходит без сомненья

И угасает без следа.

 

Любовь всегда была капризна,

Чтобы её не потерять,

Чтоб было счастье, а не тризна,

Приятней нежность проявлять.

 

10.06.1995

 

Home Page

 

867     ПРАЦА ДУШЫ

 

Паранiў палец свой з-за недагляду,

На згiбе скуру малатком садраў,

I арганiзм без ўсякага загаду

Ураз рамантаваць сябе пачаў.

 

Хто арганiзм заўжды рэгенеруе?

Нiшто само не робiцца ў жыццi,

Працэсам хто уважлiва кiруе,

Папраўка каб магла хутчэй iсцi?

 

Нам механiчна падуладна цела,

Мы здатны толькi рух ажыццяўляць,

Душа кiруе арганiзмам смела,

На ўсе сiстэмы здольна уплываць.

 

Душа нiколi не адпачывае,

Яна працуе, нiбы ЭВМ,

Залежна ад умоў ураз змяняе

У арганiзме працу ўсiх сiстэм.

 

Душа з увагай сочыць i свабодна

Рэжым у змозе лепшы адшукаць,

Няздатна думка, калi неабходна,

Праграмы жыццядзейнасцi змяняць.

 

Душа кiруе целам па праграме,

Яна ж рэгенерацыю вядзе,

I кепскае калi здарылась з намi,

Душа ўсё зробiць, каб не быць бядзе.

 

10.06.1995

 

Home Page

 

868     ДУША I СОН

 

Жыццё i сон заўсёды непадзельны,

Ў час сну ўпадае думка ў забыццё,

Але iснуе аўтамат надзейны,

Каб ў сне глыбокім доўжылась жыццё.

 

Працэсы сну дакладна невядомы,

Але праходзiць у мазгу мяжа,

Адна палова зморыцца ад стомы,

Не спiць другая. Гэта ёсць душа.

 

Душы дана чароўная праграма,

Каб дзейнасць ўсiх сiстэм ажыццяўляць,

Каб не здарылась з арганiзмам драма,

Душы бясконца трэба кiраваць.

 

У сне заўжды адпачывае цела,

Душа нiколi за жыццё не спiць,

Калi б душа хоць што не даглядзела,

То арганiзм не змог iмгнення жыць.

 

Душа кiруе ўсiм жыццём заўсёды,

Кiруе жыццяздатнасцю сiстэм,

Пераадольваць здатна перашкоды,

Выконвае работу без праблем.

 

Таму мы спаць заўжды спакойна можам,

I адпачынак мець ў начной цiшы,

Душа i зберажэ, i дапаможа,

За працу трэба дзякаваць душы.

 

11.06.1995

 

Home Page

 

869     ПРОСЯЦЬ ВЯРТАЦЦА

 

Пасля цудоўнага быць лепшага не можа,

Спякотным летам ўспамiнаецца вясна,

Вясной дзiвоснай зацвiтуць сады прыгожа,

З усiх пор года вабiць лепшая, адна.

 

Хоць лета песцiць, у яго даброт нямала,

Зялёны колер надта любы для вачэй,

Ды для кахання адчынiць душу трывала

Вясна-красуня здатна шчыра ўсiх хутчэй.

 

Заўжды душа ад прыгажосцi стала рада,

I абуджае дзiва радасцi вясна,

Яна даруе для душы i ў буднi свята,

Пяшчотай к любым душа поўнiцца да дна.

 

Вясной чароўнай лёгка знойдуцца нагоды,

Удала каб пачаць прыгоднiцкi раман,

Не можа лета даць душы такой пагоды,

Займела хутка каб яна палёту стан.

 

Хоць лета цёплае, але пачуццi стынуць,

Душа няздатна узлятаць ў блакiт нябёс,

Пачуццi моцныя на год душу пакiнуць,

Ураз вясна змянiць у змозе горкi лёс.

 

Ўсе поры года радасць дзiўную прыносяць,

Ды запалiць каханне здольна ўраз вясна,

Жаданую вясну хутчэй вяртацца просяць,

Каханнем шчодра абдарыла каб яна.

 

12.06.1995

 

Home Page

 

870     РАДАСНАЕ IМГНЕННЕ

 

Выпадак калi дае нагоду,

Хоць ён выпадае не заўжды,

П'ю ад прыгажосцi асалоду,

Як ў гарычыню глыток вады.

 

Калi ранкам першае праменне

Ярка ззяе ў кропельках расы

Цi ў душу ўрываецца натхненне

Ад дзявочай, нiбы цуд, красы.

 

Нельга ад красы адвесцi вочы,

Вабiць лес сасновы i лугi,

Ды душу ўзнiмае стан дзявочы,

Стан прыемны, сэрцу дарагi.

 

Мне красы заўсёды недаволi,

Яна ў змозе радаваць душу,

Лашчу вокам я рамонкi ў полi,

На крсунь з цiкавасцю гляджу.

 

Ад красы становiшся рахманы,

Добры ў сэрцы застаецца след,

Як ад хмелю, ўзрушаны i п'яны,

Пэўна, што краса ўратуе свет.

 

На красу гляджу я з захапленнем,

Як вясёлка, вабiць дзiўны цуд,

I натхняюсь радасным iмгненнем,

Бо чысцей навокал шэры бруд.

 

13.06.1995

 

Home Page

 

871     МЭТА КАХАННЯ

 

Чароўна надта яблыня цвiце!

Красою дзiўнай вабяць яе кветкi,

Яны адкрыта кажуць аб мэце

I клiчуць цэлы свет сабе у сведкi.

 

На свет з'явiлiсь кветкi, каб кахаць,

К вяселлю строi белыя адзелi,

Кахання радасць каб хутчэй пазнаць,

Яны на пчол з надзеяю глядзелi.

 

Каб радасць мацярынства адчуваць,

Яны красу цудоўную прыдбалi,

Пара настала завязь калыхаць,

На дол пялёсткi з кветак пазляталi.

 

Кахалi кветкi, радасна цвiлi,

Ў ахвяру строi белыя аддалi,

Каб добра толькi яблыкi раслi,

Салодкiм сокам жвава налiвалi.

 

Кахання час сканчаецца заўжды,

Але бясследна кветкi не прапалi,

Бо ад кахання выраслi плады,

Увесну кветкi недарма кахалi.

 

Дзiвосна вельмi яблынi цвiтуць!

Высокая, як цуд, мэта ў каханнi,

Бо залатыя яблыкi нальюць,

I зачаруе шчасця адчуванне.

 

13.06.1995

 

Home Page

 

872     СОСТАВНЫЕ ЛЮБВИ

 

Что есть любовь, идёт молва,

Мы попадаем в её сети.

И в душу коль она пришла,

Что лучше может быть на свете?

 

Но всё ж любви без секса нет,

И нужно знать любви искусство,

Тогда откроется секрет,

Что это половое чувство.

 

Семья могла чтоб крепкой быть,

Смотреть чтоб в будущее смело,

Одной душой нельзя любить,

Должно познать любовь и тело.

 

Коль счастья телу не дано,

Такая уж любви природа,

Душа хоть любит, всё равно

Не избежать никак развода.

 

К чему нелепая борьба,

Коль не всегда всё удаётся?

Немилосердная судьба

Жестоко над людьми смеётся.

 

Я не хочу тебя винить

И не желаю вовсе мести,

Раз не судьба нам вместе жить,

Развод пусть будет честь по чести.

 

13.06.1995

 

Home Page

 

873     МАЛАДОСЦЬ

 

Нягледзячы, пражыта колькi,

Чаруе маладосць заўжды,

Яна – не вабны выгляд толькi

I не па пашпарту гады.

 

Калi цудоўнае няспынна

Ў натоўпе здатны вылучаць,

У сэрцы тоiцца прычына,

Бо не прайшла пара кахаць.

 

Гадоў прожыта вельмi многа,

Ды не прыйшоў ў душу спакой,

Бо не змянiлася нiчога,

Душа засталась маладой.

 

Сярод цудоўных тайн прыроды

Iснуе маладосцi дар,

Калi заўжды, без перашкоды,

Ёсць здольнасць пiць любвi нектар.

 

Як ад звычайнасцi чароўнасць

Ёсць здольнасць адразняць яшчэ,

То маладосць зусiм не ўмоўнасць,

Агнём краса душу пячэ.

 

Юнацтва ў сэрцы захавалась,

Бушуе полымя ў душы,

I з любай маладосцю старасць

Не ведае благой мяжы.

 

14.06.1995

 

Home Page

 

874     ВАНДРАВАННЕ

 

Сэрца клiча няспынна дарога,

Бо цудоўна заўжды вандраваць,

Ад вандроўкi уражанняў многа,

Незвычайнае люба пазнаць.

 

Стала клiча ў паход невядомасць,

Прыгажосць непазнаных мясцiн,

Бо душа набывае маёмасць

Ад красы незабыўных карцiн.

 

Ад пачуццяў душа заспявае,

Яе здатна вандроўка сагрэць,

Бо наросхрыст душу адкрывае,

Каб пачуццi чароўныя мець.

 

Спаткаць цяжка натхненне у хаце,

Прыгажосць – харчаванне душы,

Лепш па роснай прайсцi сенажацi,

Пасядзець над рачулкай ў цiшы.

 

Быць у русе прыемна заўсёды,

Паглядзець на азёры, лясы,

Прапускаць непатрэбна нагоды

Радасць мець ад чароўнай красы.

 

Сэрца клiчуць шляхi i дарогi,

Горы, рэкi, лясы, гарады,

Каб душою не стаць, як убогi,

Вандраваць трэба смела заўжды.

 

15.06.1995

 

Home Page

 

875     ЧАРГОВЫ ШАНС

 

Як лёс дае яшчэ чарговы шанс,

Хаця жыццё ўжо доўжыцца па пожнi,

Яго ўспрымаць патрэбна, як аванс,

Нягледзячы, што будзе шанс апошнi.

 

Не трэба свайго шансу упускаць

I непатрэбна вельмi ганарыцца,

Бясконца можна лепшага чакаць,

Ды можа быць, што шанс не паўтарыцца.

 

Жыццё, як звар'яцелае бяжыць,

I часу няма нават аглядацца,

Пачаў зусiм нядаўна толькi жыць,

А хутка час падыдзе развiтацца.

 

Таму свой шанс патрэбна шанаваць,

Мажлiва, лепей ў сто разоў цi болей,

Яго заўсёды трэба скарыстаць,

Не адмаўляцца ад яго нiколi.

 

Хоць невядомы вынiкi заўжды,

Набытак шанс мiнулы або страта?

Але, як пойдуць шэрыя гады,

Аб шансу можна шкадаваць багата.

 

Няхай бяжыць да фiнiшу жыццё,

Ды шанс – бясконца вабнае здарэнне,

Цудоўны шанс – заўсёды набыццё,

Бо здатны даць жыццёвае натхненне.

 

15.06.1995

 

Home Page

 

876     ЖЫЦЦЁ I IСНАВАННЕ

 

За днямi ночы, за начамi днi,

Як быццам ў зменах сутнасць iснавання,

Ды радасцi не знойдзецца анi

Ў бясконцасцi такога чаргавання.

 

Пачуццi нам для радасцi даны,

Душу натхненнем шчодра асвятляюць,

Даруюць шчасце у жыццi яны,

Ад iх няспынна вабнага чакаюць.

 

Пачуццi здатны сэнс жыццю надаць

I здольны мэту ўзнёслую паставiць.

Так хораша пяшчотна пакахаць,

Каб радасць шчодра для душы прыбавiць!

 

А як прыемна сонца сустракаць,

Калi прырода спiць яшчэ на золку!

Цяпло ў душы чароўнае пазнаць,

Адчуць у ёй прыгожую вясёлку.

 

Пачуццi асвятляюць ўсё жыццё,

Бо iснасць яго ў лепшы бок змяняюць,

I пры жыццi магчыма небыццё,

Пачуццяў душы як не адчуваюць.

 

Хай чарадою днi бягуць ўвесь час,

Пачуццi здатны кепскi настрой зрушыць,

Зрабiць жыццё каб з iснавання ўраз,

Каханнем напраўляць патрэбна душы.

 

16.06.1995

 

Home Page

 

877     ПIРАМIДА ВЕДАЎ

 

Каб ў невядомае прарвацца,

На пiрамiду ведаў трэба стаць,

Але, каб на яе ўзабрацца,

Патрэбна вельмi многа працаваць.

 

Як здатны здолець пiрамiду,

Крок можна ў невядомае ступiць,

Калi няма на сутнасць вiду,

Нiяк высновы добрай не зрабiць.

 

Ўгару iмкнецца вынаходнiк,

Здаецца, нiбы аўтар ён ўсяго,

Ды можа так казаць нягоднiк,

Паўстала пiрамiда да яго.

 

Па кроплях пiрамiду будавалi,

Як жыць пачалi людзi на Зямлi,

Бо продкi веды новыя ўкладалi,

Нашчадкi карыстацца каб маглi.

 

Няцяжка новае знаходзiць,

А цяжка пiрамiду пакараць,

Нiколi веды не зашкодзяць,

Але зусiм няпроста iх прыдбаць.

 

Навуку робяць калектыўна,

Хоць думкi толькi аднаму прыйшлi,

Бо пiрамiда эфектыўна

Стваралась тымi, што раней жылi.

 

16.06.1995

 

Home Page

 

878     ВЫБЕРИ МЕНЯ

 

Мне в сердце не нужна тревога,

Приятней радость и покой.

Скажи, что сделать, ради Бога,

Чтоб были счастливы с тобой?

 

Ты вновь меня теперь смущаешь

И не даёшь спокойно жить,

Ведь без стесненья заставляешь

Твой нежный взгляд тайком ловить.

 

Пора тебе определяться,

Хотя непросто выбирать,

И в одного уже влюбляться,

А душу не двоим терзать.

 

Давно пора ответить твёрдо,

«Да» или «Нет», чтоб точно знать,

Но ты с двумя желаешь гордо,

Как кошка с мышками, играть.

 

Теперь я без твоей улыбки

Не проживу уже и дня,

Не будет в выборе ошибки,

Когда ты предпочтёшь меня.

 

В любви непросто разобраться,

Ты лучше сердцу волю дай,

Оно не может ошибаться,

Как скажет, так и поступай.

 

16.06.1995

 

Home Page

 

879     ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Прыемна прыгажосць пабачыць,

Краса – не вельмi часты госць,

Ды надта радасна адзначыць,

Калi яна, на шчасце, ёсць.

 

Краса, наогул, ёсць заўсёды,

З ёй сустракацца мне прыйшлось,

Красы багата у прыроды,

Ды лепш жанчыны прыгажосць.

 

Жанчын цудоўных сустракаю,

Ўраз позiркам красу лаўлю,

I падсвядома выбiраю

Так каралеву я сваю.

 

Гляджу направа i налева,

Хоць важкiх i няма прычын:

Мо, дзе праходзiць каралева

Прыметная сярод жанчын?

 

I цуд натхнення адчуваю,

Ў жыццi найлепшыя часы,

Як асалоду атрымаю,

Душа ўзлятае ад красы.

 

Чаруе прыгажосць заўсёды,

У ёй магутнасць ўсiх жанчын,

Няма прыемней нагароды

Красой натхняцца для мужчын.

 

17.06.1995

 

Home Page

 

880     МАЯ ДОЛЯ

 

Жыццё шматгранным вельмi можа быць:

Цi, як ручай лагодны, цiха ўецца,

Або, як рэчка горная, бяжыць,

Цi вадаспадам з грукатам нясецца.

 

Што трэба чалавеку у жыццi?

Па густу кожны долю выбiрае:

Каму прыемней цiхенька паўзцi,

А хто бяжыць цi нават узлятае,

 

Каму ўласцiвы цiша i спакой,

Каму заўсёды толькi бура трэба.

Ды мяне клiча любы непакой,

Душа бясконца рвецца ў бездань неба.

 

Здаўна вядома: кожнаму сваё,

I нават, як здараецца нагода,

Заўсёды выбiраю я маё,

Хоць часам ад яго чакае шкода.

 

Чамусьцi вельмi хочацца лятаць,

Бо больш ўсяго ў жыццi люблю свабоду,

Душу я не жадаю прыгнятаць,

Таму няспынна хочацца палёту.

 

Хаця i не ўдалося узляцець,

Але пацiху я рыхтую крылы,

Прыемна вельмi у блакiт глядзець,

Маёй душы ён дарагi i мiлы.

 

17.06.1995

 

Home Page

 

881     РОЗНЫЯ ПАРАДЫ

 

Усiм нам цяжкасцi знаёмы,

Бо самi робiм iх сабе,

Каб потым знемагаць ад стомы,

Змагацца з iмi ў барацьбе.

 

Жыццё каб не ставала жахам

I радасным было заўжды,

Рашаць не трэба адным махам,

Прыводзiць шпаркасць да бяды.

 

Падумаць, пэўна, не пашкодзiць

Рашэнне добрае прыняць,

Ды цяжка шлях к яму знаходзiць,

Заўжды лепш iншага спытаць.

 

Але каго спытацца можна?

Паслухаеш – не будзеш рад.

След падыходзiць асцярожна,

Занадта многа ёсць парад.

 

Быць могуць добрыя парады,

Як iх разумны здатны даць,

Як дурань – абвастрацца вады,

А поспеху не след чакаць.

 

З разумным значна лепей страцiць,

Чым з дурнем што-небудзь знайсцi,

I можна назаўжды парадзiць:

Услед за дурнем не iсцi.

 

17.06.1995

 

Home Page

 

882     ПАЭЗIЯ I ПРОЗА

 

Хто мае вельмi многа часу,

Раманы можа пачытаць,

Хто хоча сутнасць знаць адразу,

Нядрэнна ў вершы заглядаць.

 

Здалёк пiсьменнiк падыходзiць,

Каб ўсё дакладна апiсаць,

Паэт слоў некалькi знаходзiць,

Каб тое самае сказаць.

 

Старонак трыста неабходна,

Каб прозай думку асвятлiць,

Ды сцiплы верш усё свабодна

У змозе ў трох страфах зрабiць.

 

Паэзiя больш эфектыўна,

Хутчэй складаць i друкаваць,

Чытаецца аператыўна,

Не трэба часу марнаваць.

 

Чытаць заўсёды вершы трэба,

Каб iнфармацыю збiраць,

Бо ў iх чароўны голас з неба

Павiнен выразна гучаць.

 

Гучыць у вершах голас гэты,

Яго бясконца чую сам,

Знаёмы добра з iм паэты,

Чуць яго зычу чытачам.

 

18.06.1995

 

Home Page

 

883     МIНУЛАЕ I БУДУЧАЕ

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно назад не вернецца паволi,

Як раскахаў, паўторна пакахаць

Амаль не удаецца больш нiколi.

 

Як што прайшло, мiнае назаўжды,

Назад хоць часам цягне аглянуцца,

Вядома, як збяжыць паток вады,

Ў яго не удаецца акунуцца.

 

Бяжыць таксама i жыццёвы час,

Iмклiва вельмi i заўжды наперад,

I вымушае не вяртацца нас,

А вернешся – заўжды чакае нерат.

 

Што ззаду, хай iдзе ў нябыт хутчэй,

Зноў вабныя уражаннi навокал,

Жыць з iмi i прыемней, i лягчэй,

Яны схаваны поруч, недалёка.

 

Калi жыццё, як бурная рака,

Хай плынь нясе, знаць новае ахвота,

Каб рэчышча было без астаўка,

Як стане плынь, утворыцца балота.

 

Iмклiва хай рака жыцця бяжыць,

Нiколi каб балота не ўтварылась,

Мiнулае не трэба варушыць,

Каб ў будучым чароўнае здарылась.

 

18.06.1995

 

Home Page

 

884     ШАНАВАЦЬ ДУШУ

 

Калi душа стамiлась, цяжка жыць,

Кудысьцi шчасце ўраз амаль знiкае,

Жыццёвы шлях бязрадасны быжыць,

I невядомасць стала прыгнятае.

 

Як ў моцным целе кволая душа,

I ад нягод баронiцца няўмела,

Руйнуецца бяспечнасцi мяжа,

I месца не знаходзiць сабе цела.

 

I нават, як магутны вельмi дух,

Калi мяжу бяспекi пераходзiць,

Не вытрымаць душы шалёны рух,

I можна моц парушыць цi пашкодзiць.

 

Каб чалавеку пажадаць дабра,

Патрэбна шанаваць душу, не цела,

Спаткае надта цяжкая пара,

Калi душа ад болю пацярпела.

 

Хай цела пакутуе ад бяды,

Але душа боль здыме, як рукою,

З душою моцнай лёгка ў свеце жыць,

I доля нават будзе неблагою.

 

Душа каб не стамiлась ад жыцця,

Пяшчоты ёй удосталь стала трэба,

Не будзе нават болю пачуцця,

Бо ласка для душы каштоўней хлеба.

 

19.06.1995

 

Home Page

 

885     ВЕЧНАСЦЬ I СОНЦА

 

Глядзяцца зоркi ноччу у ваду,

Здаецца, што турбот яны не маюць,

Ды кожны мае нейкую бяду,

Мiнае час, i зоркi патухаюць.

 

Нiчога ў свеце вечнага няма,

Нiколi не было, далей не будзе,

I намагацца вечнасць мець дарма,

Хаця яе жадаюць вельмi людзi.

 

У зорак нават ёсць смяротны час,

Аднолькавая ва ўсяго дарога,

З'явiўся, быў, а потым цiха згас,

Так збудаваны свет па волi Бога.

 

Згасаюць часам зоркi у цiшы,

Бо рух iдзе бясконцы у прыроды,

Бог вечнасць абяцае для душы,

Але чакае цела смець заўсёды.

 

Наогул, няма вечнасцi зусiм,

Хаця здаецца, што жыццё бясконца,

З iм развiтацца прыйдзецца усiм,

Калi пачне згасаць паволi Сонца.

 

Але пакуль яно дае цяпло,

I зоркi на вадзе ўначы ўсiм бачны,

Бо iснаванне Сонца нам дало,

Павiнны Богу быць за цуд удзячны.

 

20.06.1995

 

Home Page

 

886     ПРАВЕДНIКI I ГРЭШНIКI

 

Не вельмi проста праведнiкам быць,

Бяда iх, што грахоў амаль не маюць,

Нiкому сябе жудасна ганьбiць

Нiколi нiзашто не дазваляюць.

 

Здаўна так паясняў яшчэ Хрыстос:

Ад грэшнiка карысцi будзе болей.

Калi грахоў набраўся цэлы воз,

Не ў змозе супярэчыць ён нiколi.

 

У грэшнiкаў i гонару няма,

Бо незнаёма iм высокароднасць,

Таму, напэўна, грэшнiк нездарма

У iншых лёгка абражае годнасць.

 

Як грэшнiкi збяруцца разам ўсе,

Нiколi годнасць з iмi не бывала,

Хоць кожны грэх ў сваёй душы нясе,

Ды супярэчак памiж iмi мала.

 

Як кожны сам па вушы у граху,

То iншым саграшыць ён дазваляе,

Бо, ў каго рыльца будзе у пуху,

Той хутка гонар поўнасцю страчае.

 

А праведнiку цяжка без граха,

Зрабiць яго не дазваляе годнасць:

Не ступiць ў небяспечны бок нага,

Рука не ўчынiць i малую подласць.

 

20.06.1995

 

Home Page

 

887     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Як дождж, думка заўжды струменiцца,

I няма канчатковай мяжы,

Бо радкоў залатая крынiца

Б'е няспынна i моцна ў душы.

 

Б'е крынiца, дае асалоду,

Дазваляе мне прагу суняць,

Я шукаю любую нагоду,

Каб радкi без падстаў не страчаць.

 

А яны без канца i без краю

Безупынна бясконца бягуць,

Я душою iх гукi чытаю,

Голас музы мне проста пачуць.

 

Намагацца нiколi не трэба

Рыфмы з цяжкасцю мне падбiраць,

Чую песню чароўную з неба,

Вершы лёгка i люба складаць.

 

I пiсаць iх занадта ахвота,

Дзевяцьсот наскладаў ўжо амаль,

Складаць вершы – зусiм не работа,

З iх брукую сваю магiстраль.

 

З душы верш, нiбы дожджык, спадае,

Трэба толькi яго запiсаць,

А iначай бясследна знiкае,

Бо другi пачынае спадаць...

 

20.06.1995

 

Home Page

 

888     МОВА СКАРЫНЫ

 

Першадрукар Францiшак Скарына!

Вядомы мала нам, а вельмi шкода,

Такая постаць толькi ёсць адна,

Ён – сiмвал беларускага народа.

 

Манголы ўсход i поўнач занялi,

На поўдзень туркi часта набягалi,

А беларусы вольнымi былi,

Сваю лiтаратуру развiвалi.

 

I набiрала моц ў той час яна,

Мы ўсiх славян тады апяраджалi,

Таму у нас з'явiўся Скарына,

I першымi мы кнiгi друкавалi.

 

Але даўно змянiлiся часы,

Мы паступова першасць разгубiлi,

Ад моўнай адцуралiся красы,

Чужую мову палка палюбiлi.

 

Ў тым ёсць твая, i ёсць мая вiна,

Што страцiлi адметнасць Беларусi,

Што быў забыты генiй Скарына,

Што мова цэлы час была у скрусе.

 

Пяцьсот гадоў пайшло у небыццё,

Iмям яго цяпер праспект назвалi,

Ды далей засталося забыццё,

Бо моваю яго не размаўлялi.

 

21.06.1995

 

Home Page

 

889     МIЛЫЯ МЕСЦЫ

 

Вялiкая Зямля i немажлiва

Хоць раз пабыць ва ўсiх яе кутках,

Але для сэрца радасна i мiла,

Калi ў знаёмы край прыводзiць шлях.

 

З дзяцiнства сцежка кожная вядома,

Бяжыць яна да рэчкi або ў лес,

I з цела, i з душы спадае стома,

А радасць запаўняе грудзi спрэс.

 

Вiтаюць шчыра сосны залатыя

I срэбная, як дзiва, плынь вады,

Мясцiны дарагiя i святыя

Напомнiлi юнацкiя гады.

 

Адведаць месцы мiлыя цудоўна,

Бо шмат гадоў пяшчоту чэрпаў з iх,

I сэрца б'ецца гулка i няроўна,

Натхняе прыгажосць мясцiн сваiх.

 

У сэрцы месцы мiлыя заўсёды,

Любоў да iх палае без мяжы,

Мясцiн цудоўных многа у прыроды,

Але свае заўжды жывуць ў душы.

 

Жыццё бяжыць бязлiтасна iмклiва,

Усюды немагчыма пабываць,

Вялiкая Зямля, але мажлiва

Ад мiлых месц натхненне атрымаць.

 

21.06.1995

 

Home Page

 

890     ДЗIЎНАЕ IМГНЕННЕ

 

На белы свет прыходзяць людзi,

Каб шчасце мець i доўга жыць,

Але адвечна так не будзе,

Час немагчыма супынiць.

 

Бо сталы у жыццi парадак,

Ляцяць маланкаю гады,

Вядома: калi быў пачатак,

Павiнен быць канец заўжды.

 

Абмежаванасць, безумоўна,

Была закладзена для ўсiх,

Жыцця хвiлiны ўсе каштоўны,

I берагчы след пiльна iх.

 

Так трэба з iншымi паводзiць,

Каб радасць блiзкаму даваць,

Людскую годнасць не пашкодзiць,

Учынкамi не абражаць.

 

I не жадаць сабе нiколi

Заўжды паболей атрымаць,

Бо лёс падорыць шчасця болей,

Як здатны ўсё амаль аддаць.

 

Другiх як паважаць iмкненне

Галоўным стане у жыццi,

Настане дзiўнае iмгненне,

Каб мiр i злагаду знайсцi.

 

21.06.1995

 

Home Page

 

891     ПIК КАХАННЯ

 

Знаць трэба, каб здзяйснялiсь мроi,

Што сiла ў слабасцi жанчын,

I адцурацца моцнай зброi

Няма падстаў, няма прычын.

 

Лагоднай лепш быць i пяшчотнай,

Адносiн шчырых не псаваць,

Каб доля не была маркотнай,

Каб стала шчасце адчуваць.

 

Бо шчасце зруйнаваць магчыма,

I будзе скруха на душы,

А лёс цудоўны пройдзе мiма

Па iншай сцежцы цi шашы.

 

Каб быць каханай i жаданай,

Павагу любых не згубiць,

Не трэба сыпаць соль на раны,

А шчодра мiлату дарыць.

 

Шляхi жыцця звяртаюць крута,

Ды трэба сталы курс трымаць,

Каб не сустрэлася пакута,

А толькi радасць сустракаць.

 

I каб не гараваць нiколi,

Не завяло жыццё ў тупiк,

Для шчаснай i жаданай долi

Лепш пакараць кахання пiк.

 

21.06.1995

 

Home Page

 

892     ПАРАДА

 

Каб не спаткацца з цяжкай скрухай,

Эмоцый лепш не браць ў сябры,

А розум свой халодны слухай,

З душой па душах гавары.

 

Аналiз спраў не па урыўках,

А цалкам трэба вызначаць,

Вучыцца на чужых памылках

Выгодна, час каб не страчаць.

 

Наспех рабiць пагана справы,

Каб мець параду з мудрых слоў,

Лепш ведаць меркаванне сталых,

Каб выбраць вабную з высноў:

 

Дабро рабiць людзям бясконца,

Ў адказ нiчога не жадаць,

Цяпло сваёй душы да донца

Каханым шчыра аддаваць.

 

I спачуванне хай прачнецца,

Яно – крынiца дабраты,

Дабро заўсёды адгукнецца

Ў адказ больш ў сто разоў заўжды.

 

Лёс трэба будаваць прыстойна,

Сям'я – галоўнае ў жыццi,

Бо з ёй надзейна i спакойна

Па бурнаму жыццю iсцi.

 

22.06.1995

 

Home Page

 

893     РЫСЫ ПАЧУЦЦЯЎ

 

Бяжыць час шпарка, быццам цягнiк скоры,

А, можа, ён праносiцца хутчэй?

Не бачу я цябе ўжо год каторы,

Ды помню мiлату тваiх вачэй.

 

Прыцягвалi мяне магнiтам вочы,

Што ў свеце быць магло яшчэ мiлей?

Глядзець у iх быў з радасцю ахвочы,

Яны – як бездань цi яшчэ глыбей.

 

Ды час iдзе, i памяць абнаўляе,

Што стала збераглося праз гады,

Але яна без жалю ачышчае

Ад любых сэрцу рысак назаўжды.

 

Прайшло жыццё, ды першае каханне

Не знiкла, прытулiлась на мяжы,

Амаль праз паўстагоддзя адчуванне

Былых страсцей прыемна для душы.

 

Бо першае для сэрца вельмi мiла

I пакiдае яркае святло,

У першым загадковая ёсць сiла,

Яно не ператворыцца у тло.

 

Амаль што знiклi з памяцi абрысы,

Iмчацца хутка шпаркiя гады,

Але пачуццяў не знiкаюць рысы,

Яны жывуць у памяцi заўжды.

 

22.06.1995

 

Home Page

 

894     ГРЭХ

 

Што сцерпiць грэшнiк, праведнiк – нiколi,

Душа не дазваляе абражаць,

Яна зусiм не звыкла да няволi,

Бо вельмi цяжка ёй прыгнёт стрываць.

 

Калi бязгрэшны – спее нараканне,

Для iншых непаметна ўсё прайшло.

Таму ў душы i паўстае пытанне:

Мо, не заўсёды грэх ўяўляе зло?

 

Магчыма, грэх даецца ў нагароду,

Каб стала мець пакору i спакой?

Сваёй душы бязгрэшны робiць шкоду,

Бо безупынна рвецца ў жорсткi бой.

 

Душу выдатна ад абраз баронiць,

Хоць прыйдзецца нягоды сустракаць,

Бо зброяй слова ў кут глухi загонiць,

Бязгрэшнасць не дае нiяк змаўчаць.

 

Напэўна, нездарма Бог даў спакусу,

Каб людзi з'елi з дрэва ў раi плод,

Каб утварыцца добраму хаўрусу,

Грахом каб баранiцца ад нягод.

 

Спакойна надта жыць на свеце можна,

Калi грахоў набраўся цэлы мех,

Мо, саграшыць лепш трохi асцярожна,

Бо для душы дабром быць здатны грэх?

 

22.06.1995

 

Home Page

 

895     ИСТИНЫ

 

Удел одних – лишь слепо верить,

Им трудно истину объять,

Другим всё хочется проверить,

Они не вправе доверять.

 

Жизнь без других текла б иначе:

Вокруг шумел бы древний лес.

Жизнь ставит трудные задачи,

Решает лихо их прогресс.

 

Живёт лишь будущим планета,

Для ищущих есть тьма проблем,

Без них не знали б Интернета,

Они создали ЭВМ.

 

Они придумали ракеты

И для пилотов корабли,

Раскрыли космоса секреты

И оторвались от Земли.

 

Есть истин чрезвычайно много,

Не надо дерзкого ума,

Чтоб верить в них, увидев Бога,

Сумел уверовать Фома.

 

Удел одних – бесславно верить,

Но кто из них известным стал?

Другим всё хочется проверить,

Чтобы взойти на пьедестал.

 

23.06.1995

 

Home Page

 

896     ШЧОДРАЯ ДУША

 

Душа! Яна – як iнструмент музычны:

Мажлiва лёгка ўсё на iм сыграць,

Бо голас мае цiхi або зычны,

У змозе гiмн i рэквiем ствараць.

 

Душа людская – iнструмент адзiны,

А колькi ў ёй пачуццяў можа быць!

Такiя разнастайныя карцiны,

Як толькi iх магчыма утварыць?

 

Душа i засмяецца, i заплача,

Цi радасць ў ёй трывае, цi туга,

Iмгненне – i становiцца iначай,

Заўсёды робiць змены, як мага.

 

Нянавiсць ў ёй жыве цi спачуванне,

Пяшчота, смутак, зайздрасць цi любоў,

Душы не надта лёгкае заданне

Пачуццi узнаўляць няспынна зноў.

 

Душа ўяўляе яркую вясёлку,

Пачуцце за адным адно бяжыць,

Без iх ў жыццi не адчувалi б толку.

З пачуццямi цудоўна ў свеце жыць!

 

Душа адна, ды шмат пачуццяў розных,

I можа шэраг iх яна змяшчаць:

Ласкавых i пяшчотных, сумных, грозных,

Душу за шчодрасць трэба паважаць.

 

24.06.1995

 

Home Page

 

897     НАДВОР'Е I ДУША

 

Дзень сонечны бег пачынаў прыгожа,

I зноў раптоўна добрым настрой стаў.

Якi уплыў зрабiць надвор'е можа

На стан душы i ход жыццёвых спраў!

 

Як пахмурныя днi душу душылi,

Турбота i трывога ў ёй былi,

Яны душу зусiм разварушылi,

Прыемна, што днi цяжкiя прайшлi.

 

Душэўны стан i зменлiвасць пагоды,

Чуллiвасць як магла душа набыць?

Таму, што людзi – частка ўсёй прыроды,

I па яе законах мусяць жыць.

 

Ураз душа дакладна адгукнецца

На змену ўсiх параметраў заўжды:

То сумаваць пачне, то засмяецца,

Цi ў радасцi, цi плача ад бяды.

 

Бягуць пачуццi праз душу бясконца,

Яна змяняе ад надвор'я стан:

То ярка ззяе ў ёй праменне сонца,

А часам ляжа восеньскi туман.

 

Хай стрэнецца i кепскае навор'е,

Карысна часам i пасумаваць,

Бо хутка будуць вабiць зноў сузор'i,

Заўсёды варта сцiпла пачакаць.

 

25.06.1995

 

Home Page

 

898     ДАРУНАК АД ПРЫРОДЫ

 

Як малады душою, ўзрост не перашкода,

Яго няварта да увагi браць,

Кахання прага – не шчаслiвая нагода,

Бо маладосцi хочацца кахаць.

 

Стварыла так людзей вялiкая прырода,

Не толькi род маглi каб падтрымаць,

Натхняла каб душу кахання асалода,

Каб радасць ад кахання атрымаць.

 

Але душу не кожны мае маладую,

Хаця па ўзросту надта малады,

Бо малады ўзрост у каханнi не ўратуе,

Душы патрэбна маладосць заўжды.

 

Таму не ўзрост галоўны стымул у каханнi,

Бо ўзрост паважны – знешняя мяжа,

Патрэбна ў целе маладосцi адчуванне

I шчодрая пачуццямi душа.

 

Душа гарачая – дарунак ад прыроды,

Не перашкода, што iдуць гады,

Калi жаданне у душы гарыць заўсёды,

Адвечна у каханнi малады.

 

Прыемна жыць, як малады ўвесь час душою,

Чароўна ў жыццi радасць адчуваць,

Бясконца хораша быць з доляю такою,

Каб ўсё жыццё з пяшчотаю кахаць.

 

25.06.1995

 

Home Page

 

899     ШЧАСЦЕ РУХУ

 

Гляджу ў раку, вада бяжыць бясконца,

Ад ветру на паверхнi рабiзна,

У кожнай хвалi б'ецца промень сонца

I залацiцца радасна да дна.

 

Аб радасцi жыцця лаза шапоча,

Аб шчасцi цiха шэпчацца чарот,

Таму глядзець я з радасцю ахвочы

У плынь бягучых ў невядомасць вод.

 

Удалечынь бягуць няспынна воды,

Iмкнецца ў незнаёмае жыццё,

У русе сутнасць iснасцi прыроды,

Калi ёсць рух – трывае развiццё.

 

Iмклiвы рух для радасцi заўсёды,

Рух толькi шчасце здатны дараваць,

Не след нiколi упускаць нагоды,

Каб новае бясконца сустракаць.

 

Душа набудзе вабнае натхненне,

Бо рух – крынiца шчасця у жыццi,

Душу чаруе кожнае iмгненне,

Калi наперад з радасцю iсцi.

 

Бягуць няспынна ў невядомасць воды,

Жыццё у незнаёмае бяжыць,

Без руху няма шчасця i свабоды,

Бо супынiцца – у балоце жыць.

 

25.06.1995

 

Home Page

 

900     АМАТАР ЦI ПАЭТ?

 

Складаю вершы, як нектар у соты,

Iх плынь душа не ў змозе утрымаць,

Пакуль яшчэ багата ёсць ахвоты,

Прыемна радасць творчасцi пазнаць.

 

Не ведаю, мо, якасць iх не тая?

Мажлiва, мая творчасць – не вершы,

Ды да мяне як муза завiтае,

Прыемнасць адчуваю на душы.

 

Заўсёды складаць вершы мне прыемна,

Мо, iх чакае доля забыцця?

Яны ў душы iснуюць неад'емна,

Бо сталi часткай ад майго жыцця.

 

Пiшу шмат вершаў, ды яшчэ нiколi

Нiводнага пакуль не друкаваў,

Мо, хтосьцi не жадаў бы такой долi,

Ад перашкод душой мацней я стаў.

 

Нас многа ў забыццi, i я не першы,

Ў паэзii хаця зусiм не госць,

Багата ёсць людзей, што пiшуць вершы,

Але не вельмi шмат паэтаў ёсць.

 

Мо, прыйдзе час, i вершы надрукую?

Ў пару, калi яны пабачаць свет

Дакладна месца ў табелi адчую:

Па рангу я аматар цi паэт?

 

25.06.1995

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz