Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (701-800)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

701     СЦЯНА

 

Усмiхнулась пяшчотна i радасна мне,

Абдарыла ураз нагародай,

Памiж намi сцяна больш цяпер не ўстае,

Хоць здавалась яна перашкодай.

 

Непатрэбна сцяну мiж сабой будаваць,

Сiлы шмат патрабуе будова,

Праз сцяну немажлiва цудоўна кахаць,

Бо нячутна пяшчотнага слова.

 

Цуд кахання сцяна засмучае заўжды,

Сэрцу боль прычыняе маркота,

Можа стала сцяна паўставаць на гады,

Калi ёсць для будовы нагода.

 

Цяжка, як раздзялiцца нябачнай сцяной,

Для душы радасць лепш i пяшчота,

Я лагодным хачу быць бясконца з табой,

Мне сцяну будаваць не ахвота.

 

Бо плацiць велiзарную трэба цану,

І жывеш, як ў асобнай кватэры,

Прыйдзе час, разбурыць загадае сцяну,

Ды пакут трэба зведаць без меры.

 

Памiж намi сцяна больш няхай не ўстае,

Я жадаю, каб ты мне ўсмiхнулась,

Мы, бясспрэчна, падмурак разбурым яе,

Шчасце каб у душы адгукнулась.

 

7.04.1995

 

Home Page

 

702     НАЗАЎЖДЫ

 

Развiтання пара далёкая,

З тых часоў сцякло шмат вады.

Беларусь мая, сiнявокая,

Я люблю цябе назаўжды!

 

Ты ва ўяве маёй вясновая,

Вабяць дзiўнай красой сады.

Шчодра дорыш мне шчасце новае,

Ў сэрцы ты маiм назаўжды!

 

Беларусь мая, зорка ясная,

Нам Чарнобыль кiнуў сляды.

Ты цяпер яшчэ i нясчасная,

Быць з табой хачу назаўжды!

 

Я люблю цябе, сiнявокая,

Расставаўся хоць на гады.

Па жыццю з табой пайду хутка я,

Разам будзем мы назаўжды!

 

Бачу ў мроях зямлю я мiлую,

Ў час апошнi мой, ў час бяды,

Стала каб маёй ты магiлаю,

Зямля родная, назаўжды.

 

Беларусь мая! Край бацькоўскi мой,

Выгляд горды твой, малады!

Неразлучным быць я хачу з табой,

Бо вярнуся ўжо назаўжды!

 

7.04.1995

 

Home Page

 

703     ПАМЯЦЬ ДЗЯЦIНСТВА

 

Дарогi пыльныя я босымi нагамi

Нямала у дзяцiнстве патаптаў,

Хадзiў палямi i лугамi, i лясамi,

I густ, i водар ад зямлi пазнаў.

 

Зямлю зазнаў я i душой сваёй, i целам,

Яна мне вельмi блiзкаю была,

У невядомы шлях я адпраўляўся смела,

Краса зямлi мяне ў палон ўзяла.

 

Якое шчасце па траве iсцi расiстай!

На сонцы дыяменты ў ёй блiшчаць,

Халодна вельмi хоць нагам ў траве срабрыстай,

К Сажу праз росны луг шляхi ляжаць.

 

Лес недалёкi, залiўныя сенажацi,

Ад iх бясконца толькi радасць меў,

Як на рыбалку бег, наказ давала мацi,

Уважлiвым каб быў, сябе глядзеў.

 

Шляхi свае я пракладаў па ўсёй акрузе,

У лесе грыбы, ягады збiраў,

Вясной галоднаю шчаўе збiраў у лузе,

Нiколi не знаходзiўся без спраў.

 

Свае шляхi пратупаў босымi нагамi,

Красу зямлi люблю усёй душой,

Дзяцiнства памяць ўраз вяртаецца часамi.

Я за дарунак вельмi ўдзячны ёй!

 

7.04.1995

 

Home Page

 

704     АДЧУВАЦЬ БЕЛАРУСАМI

 

Я пачаў беларускую мову вучыць,

Мову рускую ўжо забываю.

Бо прыемна на роднай сваёй гаварыць,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Ў ёй з пяшчотай лакава ўсе словы гучаць,

Размаўляю – як быццам спяваю.

Так цудоўна на мове сваёй размаўляць,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Ў роднай мове славянскiх даўнiн каранi,

Лепей мовы у свеце не знаю!

Ззаду ўжо для народа савецкага днi,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Цудам мы збераглi яшчэ мову сваю,

Я прыхiльнiкаў мовы шукаю.

Прынiмаюць калi прапанову маю,

Я натхненна сябе адчуваю!

 

Маладой генерацыi справа прыйдзе,

Размаўляюць ужо добра дзецi.

Камунiзму ментальнасць ў нябыт адыдзе,

Беларусь будуць ведаць у свеце!

 

Нашай мове ў вяках прызначаецца жыць,

Каб мы ўсе размаўлялi на роднай.

Шлях адзiны да волi прад намi ляжыць,

Каб хутчэй стаць краiнай свабоднай!

 

7.04.1995

 

Home Page

 

705     КАБ ВЕДАЛА

 

Жыццё – як жолаб ледзяны бабслейны,

Як у яго ступiў адзiны крок,

Нiколi выбар не здарыцца дзейны,

Бо жолаб цягне, нiбы незнарок.

 

Бабслейны жолаб – выбраная доля,

Не зменiць яе сiла цi капрыз,

Абмежавана вельмi ў жыццi воля,

Адзiны шлях нясецца хутка ўнiз.

 

Душу, як цвет вясновы, вабяць мары,

Ды сэрца цяжка ные ад тугi,

Калi адным дарыць жадаюць чары,

А мужам можа стаць зусiм другi.

 

Жыццё няшчадна часам абражае,

Няма спакою сэрцу i душы,

I жолаб моцна у бакi кiдае,

Бо чынiць лёс крутыя вiражы.

 

I нiкуды ад жолаба не дзецца,

Вакол сцяна, а збоку толькi лёд,

Няма цяпла, каб трошкi абагрэцца,

Хаця хацелась пiць духмяны мёд.

 

Душа стамiлась ад няўдачнай долi:

Халодны жолаб, па баках барты.

Каб ведала, свой першы крок нiколi

Ступаць не стала б я без мiлаты.

 

8.04.1995

 

Home Page

 

706     ЛЮБОВЬ В ДУШЕ

 

С тобою объясняюсь неумело,

Быть может, очень многого хочу?

Влекут меня твои душа и тело,

Какой ответ на жажду получу?

 

А, может, мне пока не нужно тело?

Своей любовью надо дорожить,

Чтоб птица счастья с ветки не слетела,

Ведь тяжело её тогда ловить.

 

Она сидит передо мной на ветке,

И, кажется, бери её рукой,

Свободная она, не то, что в клетке,

Как улетит, тогда прощай покой.

 

Ей издали чудесно любоваться,

В руках не обязательно держать,

Для этого придётся постараться

Небрежностью её не испугать.

 

Смотреть мне на неё весьма приятно,

В горячем сердце ощущать весну,

И действовать придётся адекватно:

Я птицу счастья с ветки не спугну!

 

Любовь в душе приятнее, чем тело,

И в сердце пусть она огнём горит!

Я объясняюсь очень неумело,

Пускай душа с душою говорит.

 

8.04.1995

 

Home Page

 

707     ВЯСНА Ў ДУШЫ

 

Вясна iдзе! Яна ў маёй душы.

Як параўнаю з ёй вясну любую?

Мне вёсны да спадобы без мяжы,

Чарговую табою зафарбую.

 

Тваёю будзе любая вясна,

Цяпер цябе вясною называю,

Ты толькi у маёй душы адна,

I я цябе, як i вясну, кахаю!

 

Хачу з табою назаўсёды быць,

Бо без цябе адразу засумую,

Тваiх вачэй цудоўных не забыць,

Гарачы позiрк iх выразна чую.

 

Кахання цуд ты падарыла мне,

Паходню ў маiм сэрцы запалiла,

Удзячны за падарак я вясне,

Хачу, вясна каб i тваёю была.

 

Прыгожы цвет раскiнулi сады,

Бялюткiя да твару вiшням строi,

Ды прыгажэй, чым кветкi вiшнi, ты

У палкiм сэрцы i цудоўнай мроi.

 

Каханне растрывожыла душу,

I шчодра шчасце напаўняе грудзi,

Не пакiдаць вясну цяпер прашу,

Няхай яна заўсёды з намi будзе.

 

9.04.1995

 

Home Page

 

708     РАДАСЦЬ

 

Радасць сэрца спаткае калi,

Толькi шчасце яго напаўняе,

Хутка шэрыя буднi прайшлi,

I вясёлка бясконца палае.

 

Многа вабнага ёсць у жыццi,

Неабсяжная шчасця прастора,

След каханню у сэрца прыйсцi,

Бушаваць будзе радасць, як мора.

 

Разлiваецца радасць вакол

I красою душу напаўняе,

Зразумела каханай без слоў,

Што натхненне душа адчувае.

 

Моц кахання! Нябачна яго,

Ды магутнае, нiбы навала,

Яно моцна, мацней за ўсяго

Нашы сэрцы ў адно аб'яднала.

 

Я кахаю, i радасна мне,

Пульс жыцця адчуваю чуллiва,

Час чароўны ў жыццi, як у сне,

Шчасця любаго вабнае дзiва.

 

Хай каханне не згасне ў душы!

Радасць стала б'е, нiбы крынiца,

Каб ручай дзiўны бег у цiшы,

Мог бясконца для нас струменiцца.

 

9.04.1995

 

Home Page

 

709     ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

 

Нiчога абсалютнага няма,

Ўсё iснае ўяўляецца адносна,

Таму, калi жыццё iдзе дарма,

Здаецца: з намi лёс паводзiць злосна.

 

Бо у суседа лепей можа быць,

Ўсё хочацца прыдбаць сабе таксама,

Спакой жаданы можна ўраз згубiць,

I нечакана узнiкае драма,

 

Калi свой лёс з найлепшым параўнаць.

Хто мудры, яго з горшым параўнае,

Не знойдзецца зусiм на што злаваць,

I толькi радасць сталая чакае.

 

Нiхто няздатны долю ўраз змянiць,

Ды не пазнаць ў жыццi каб цяжкай шкоды,

Зайздросным непатрэбна надта быць,

А памяркоўным лепей быць заўсёды.

 

Заўжды ў лагодных добрае жыццё,

Што ёсць, не трэба да таго нiчога,

Пакора – дарагое набыццё,

Ёй к шчасцю пракладаецца дарога.

 

Нiчога абсалютнага няма,

Не след глядзець праз плот к другiм нiколi,

Не папсаваць каб вабны лёс дарма,

Наяўнага павiнна быць даволi.

 

9.04.1995

 

Home Page

 

710     РАСЧУЛЕНАСЦЬ

 

Табе наросхрыст сэрца адкрываю,

Казаць зусiм не трэба лiшнiх слоў,

Пяшчота мне душу перапаўняе,

Пазнаць яе цудоўны час прыйшоў!

 

Пабачыла, iмгненна пакахала,

Ў маю душу адразу ты ўвайшоў,

Занадта доўга любага чакала,

Грукоча ў скронях метраномам кроў.

 

Каханне ўсю душу перавярнула,

Забыла i маркоту, i тугу,

I стала радасць дзiўную адчула,

Шчаслiвай я сябе лiчыць магу.

 

Душа заззяла, як вясёлка з неба,

Прапала хутка шэрасць, як туман,

Для шчасця пакахаць аддана трэба,

Каб знiк у сэрцы боль ад цяжкiх ран.

 

Табе за шчасце дзiўнае удзячна,

Мажлiвасць падарыў яго пазнаць,

Кахання цуд хоць вокам i нябачна,

Прыемна шчасце сэрцам адчуваць.

 

Я радуюсь, калi цябе пабачу,

Неверагодна любая любоў!

З расчуленасцi, пэўна, ўраз заплачу,

Душу пачуццi напаўняюць зноў.

 

10.04.1995

 

Home Page

 

711     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Каханне наша моцным гмахам ўстала,

Але не раздзяляе нас яно,

Наадварот, пяшчотай аб'яднала,

Мы зараз быццам цэлае адно.

 

І назаўжды цяпер мы будзем разам,

Нiколi не жадаю быць адной,

Бо смутак халадзiць душу адразу,

Не бачу як цябе, каханы мой.

 

Чароўныя дало каханне крылы,

Да шчасця каб увышыню ляцець,

А шчасце для душы цяпер – мой мiлы.

Каханага свайго цудоўна мець!

 

Змянiлась я, цяпер зусiм не тая,

Каханне вельмi радасна знайсцi,

Хачу, пара каб наша залатая

Не скончылась нiколi у жыццi.

 

Хай па жыццю вядзе каханне стала,

Яно даволi здатна шчасця даць,

Пяшчоты мне удосталь даравала.

Чароўны цуд узнёсла пакахаць!

 

Каханне наша моцным гмахам ўстала,

Баюсь не разбурыць цудоўны гмах,

Здаецца, што кахаю яшчэ мала,

Ў душы пануе за каханне страх.

 

10.04.1995

 

Home Page

 

712     ДАСТУПНАЯ ВЫШЫНЯ

 

Чаму жаданне ёсць узяць кавалак болей,

Такi, што нельга нават ў рот упхнуць?

Чаму няма патрэбы меншы браць нiколi,

Каб разжаваць яго i праглынуць?

 

Чаму iмкнемся мець жаданага даволi,

А, можа, непатрэбна столькi мець?

Не атрымаць усё за час жыцця нiколi,

Ды вельмi цяжка мудрасць  зразумець.

 

Жаданне больш прыдбаць хвалюе, як навала,

Мэта ўвесь час iдзе ўдалечыню,

Як ёсць празмерна, ды яшчэ бясконца мала,

Не рады нават сонечнаму дню.

 

Як хочацца ўзяць шмат, ды недастача сiлы,

Душу пазнае цяжкi неспакой,

Бо, каб ляцець увышыню, для шчасця крылы

Падрэзаць можна ўласнаю рукой.

 

Не трэба надта да вялiкага iмкнуцца,

Што ёсць, тым задаволiцца заўжды,

Душы ад зайздрасцi патрэбна адхiнуцца,

Не мець каб нi турботы, нi бяды.

 

Лёс павядзе па вабнай i прамой дарозе,

Калi мэта пастаўлена нiжэй,

След выбраць вышыню, якую ўзяць у змозе,

Бо перамога сэрцу даражэй.

 

10.04.1995

 

Home Page

 

713     НОЧ ДУШЫ

 

Ноч спусцiлась чорная, як вугаль,

Чарната цяпер ў душы маёй,

Шчасце хутка скрылася за вугал,

I душу знiшчае неспакой.

 

Мой каханы ад мяне паехаў,

Засталася, на бяду, адна,

Ён – мая апора i уцеха,

Мiлы i жаданы, як вясна.

 

Цяжка ў адзiноце пакутую,

Стала ноч прыйшла ў маю душу,

Ад працяглай цемры холад чую

I вярнуцца любага прашу.

 

Шчыра ўсе памылкi я дарую,

Ганарлiвасць кiну сваю ў бруд,

Абдыму, пяшчотна расцалую,

Каб нясцерпных больш не мець пакут.

 

Адзiнокай цяжка i трывожна,

Хочацца i песцiць, i кахаць,

Ноч сцярпець халодную няможна,

Цяжка ранку шэрага чакаць.

 

Хутка любы вернецца дадому,

I прыйдзе канец бядзе маёй,

Бо загоiць ў сэрцы боль i стому,

Для душы дасць радасць i спакой.

 

10.04.1995

 

Home Page

 

714     ЖАДАННI КАХАННЯ

 

Жаданнi! Iх заўжды занадта многа,

Пакуль жывы, прыемна i жадаць,

Але, як больш не хочацца нiчога,

Журботная пара прыйшла канаць.

 

Жаданнi клiчуць ўперад, як паходня,

Натхненне шчодра для душы даюць,

Каб здзейснiць сэрцу любае сягодня

I радасць небывалую адчуць.

 

Жаданнi – механiзм душы выдатны,

Пачуццi ў змозе ён ажыццявiць,

Каб адчуваць магутны поклiч, здатны

Жаданнi стан узнёслы падарыць.

 

Пачуцце i жаданне крочуць разам,

Кахаеш, то жадаеш цалаваць,

Калi душу знявечвае абраза,

Жадаеш адэкватна адказаць.

 

Шляхетнае i нiзкае жаданне,

Змяшчае iх без клопату душа,

Але, калi ў душы жыве каханне,

Ад нiзкага скранаецца мяжа.

 

Гарыць агонь жадання да каханай,

Каб радасць ёй бязмежна дараваць,

I сэрца саграваць сваёй выбранай,

Яе аддана назаўжды кахаць.

 

11.04.1995

 

Home Page

 

715     НЕ МАГУ РАШЫЦЦА

 

Ты дарма на мяне раззлаваўся,

I не знаю, рабiць што, хоць плач.

Ну i што, калi ты закахаўся?

Не магу я рашыцца, прабач.

 

I цябе я пяшчотна кахаю,

Ды цяпер адчуваю тугу,

Бо адказнасць за лёс адчуваю

I рашыцца нiяк не магу.

 

Клiча ўголас прырода вясною,

I нялёгка кахаецца мне,

Хачу быць назаўсёды з табою,

А не толькi на час па вясне.

 

Поклiч цела! Яго моцна чую,

Ты даруй, ды нiяк не магу,

Давай лепей цябе пацалую,

Цноту я для цябе зберагу.

 

Прыйдзе час, i не трэба спяшацца,

Паспрабую яшчэ пачакаць,

Каб не целам адзiным кахацца,

А душою душу адчуваць.

 

Пачакае няхай яшчэ цела,

Каб не змог ты з дакорам сказаць,

Што кахаць вельмi кепска умела,

I вяселле не будзем гуляць.

 

11.04.1995

 

Home Page

 

716     ЦУДОЎНЫ БАЛЬ

 

Пачуццяў хор гучыць ў душы заўсёды,

Выразна чуць гук розных галасоў:

Пачуццяў, што прыносяць безлiч шкоды

I ўзнёслых цуд, каб дараваць любоў.

 

Калi пачуццi верх бяруць благiя,

То гнеўным басам у душы гучаць,

А дысканты, для сэрца дарагiя,

Цiхутка ў непрыемны час маўчаць.

 

Надзённага як не хапае хлеба,

I невядома, дзе яго знайсцi,

То дыскантаў душы зусiм не трэба,

Туга гняце бязлiтасна ў жыццi.

 

Каханне будзе жыць ў бясконцым русе,

Цудоўны баль яно ў душы вяршыць,

Калi душа не будзе ў цяжкай скрусе,

Калi яе бядой не заглушыць.

 

Калi жыццё праходзiць безтурботна,

Кахання цуд магчыма адчуваць,

Яно ў душу ўрываецца ахвотна,

Таму ў юнацтве радасна кахаць.

 

Як радасцi не знойдзецца у долi,

I голасу пяшчоты не чуваць,

Душу каханне не кране нiколi,

Не да таго, каб ёй яшчэ кахаць.

 

12.04.1995

 

Home Page

 

717     НАВАЛЬНIЦА

 

З чорных хмар навальнiца iдзе не з дабром,

Цёмна, нiбы бязмесячнай ноччу,

I раз-пораз страшэнна ў нябёсах б'е гром,

Гудзе вецер i зычна рагоча.

 

Неба хмурным i жудасным стала ураз,

Ярка ў цеменi ззялi маланкi,

I святло разлiвалась ад iх кожны раз,

Але кволае, як ад падманкi.

 

I ў жыццi вельмi часта здараецца так,

Што на небе няма нi хмурынкi,

Ды пачне навальнiца шквал грозных атак,

I плыве зграя хмар без супынкi.

 

Навальнiца быць можа працяглай цi не,

Сваё свята пярун адгуляе,

Пройдзе час, i навала бясследна мiне,

Маладзiк толькi ноч асвятляе.

 

Святла мала, ды лепш хоць якое святло,

Навальнiца не будзе бясконца,

Ранак прыйдзе, душу абагрэе цяпло,

Бо заззяе ласкавае сонца.

 

Навальнiчная ноч ператворыцца ў тло,

Хмурнець неба нiколi не будзе,

Калi сонца ў душы назаўсёды ўзышло,

Доля шчасце i ласку набудзе.

 

12.04.1995

 

Home Page

 

718     ЯНА

 

Хоць красавiк iдзе, а намяло сумёты,

Як быццам снежань сёння на двары,

Так i ў жыццi: заўжды спаткаюцца маркоты,

Калi яны зусiм не да пары.

 

Калi замест цяпла душу знiшчае холад,

Бо лёс неспадзявана моцна б'е,

I нават як душой магутны, нiбы волат,

То сцюжа хутка ўразiць i яе.

 

Ад холаду ў душы магчыма баранiцца,

Хоць лёд паўстане моцнаю сцяной,

Каб хутка лёд растаў, i збегла ўраз вадзiца,

Сустрэцца трэба са сваёй вясной.

 

Калi вясна ў палон захопiць нечакана,

Хай будзе сцюжа жорсткая трываць,

Цяпло ў душу прыходзiць шчодра ад каханай,

Каб абагрэцца, трэба пакахаць.

 

Хай студзiць красавiк, як палкае каханне

Своечасова ўзняла на крыло,

Ў душы жыве вясны чароўнай адчуванне,

Хаця вакол сумёты намяло.

 

Каб не ляглi ў душу халодныя сумёты,

I доўжылась чароўная вясна,

Нiколi страту не цярпець ад цяжкай шкоды,

Знайсцiсь павiнна для душы яна.

 

12.04.1995

 

Home Page

 

719     ЧАСОВАЕ I ВЕЧНАЕ

 

Калiсьцi быў закладзены пачатак,

Прыйдзе канец бязлiтасны праз час,

Не застанецца аб аб'екце згадак,

Бо, як паўстаў ён, хутка знiкне ўраз.

 

Заўсёды быць i не змяняцца можа,

Што вечна iснавала i заўжды.

Ды хто сваю часовасць пераможа?

Таму няма ў часовасцi бяды.

 

Знiкаюць кантыненты, рэкi, горы,

Ўсё рухаецца вечна на Зямлi,

Бясконца i на сушы, i на моры

Ў рэльефе змены моцныя iшлi.

 

Амаль нiшто бясследна не знiкае,

Калi адно iшло у небыццё,

То iншае магутна узрастала,

Каб свой этап пранесцi праз жыццё.

 

Як час руйнуе моцнае каменне,

Жывому колькi можна iснаваць?

Iстота праз жыццё iдзе iмгненне,

На фiнiшы каб цiха памiраць.

 

Адзiны толькi атам вечны ў свеце,

Ён быў, i будзе iснаваць заўжды,

Бясконца ўсё змяняецца ў сусвеце,

Для атама зусiм нiшто гады.

 

13.04.1995

 

Home Page

 

720     КРАСАВIКУ – КРАСАВАЦЬ

 

Хоць красавiк ў палове, а зiма,

Яна дадала для душы маркоты,

Вясна своечасова не прыйшла,

Панамятала да кален сумёты.

 

Хоць красавiк, але цяпла няма,

Пупышкi дрэвы ўжо параспускалi,

Але яму паверылi дарма,

Бо халадоў пякучых не чакалi.

 

Шмат красавiк пяшчоты абяцаў,

Неспадзявана надышла навала,

Хоць абяцаў, ды сцюжу дараваў,

Але душа пакуты не трывала.

 

Наперад лепей цуд не абяцаць,

Расчараванне сыпле соль на рану,

Бо хораша i радасна кахаць,

Ад абяцанак як няма падману.

 

Каханне можа нешчаслiвым быць,

Замест цяпла яно ў душу дасць лёду,

Як красавiк змог снегам абдарыць,

Чакаць бязглузда травеньскага мёду.

 

Не ведаць лепш красавiцкiх снягоў,

Ў красавiку каб душы красавалi,

Не адчувалi сцюжы ланцугоў

I цiхамiрна радасна кахалi.

 

13.04.1995

 

Home Page

 

721     АДНЫ ПЫТАННI

 

Чаму iмклiва бурны час сплывае?

А радасцi чаму амаль няма?

Чаму мяне нiхто не пакахае?

Чаму ў душы бясконцая зiма?

 

Не знаю, што рабiць, куды падацца?

I цi змагу калiсьцi шчаснай стаць?

Цi з мараю патрэбна развiтацца?

Дзе мне свайго каханага шукаць?

 

Чаму каханне бокам абыходзiць?

Шукае iншых, мне чаму няма?

Чаму працягла любы не знаходзiць?

Магчыма, вiнавата я сама?

 

Чаму маё каханне затрымалась?

Як без кахання мне на свеце жыць?

Чаму ж, калi магла, не закахалась?

Чаму iмклiва хуткi час бяжыць?

 

Ўсе замужам, а я чаму без мужа?

Чаму мне справядлiвасцi няма?

Чаму замест каханых ў сэрцы сцюжа?

Чаму лiчыла: iх кахаць дарма?

 

Чаму цяпер я вельмi горка плачу?

I разабрацца не магу, чаму?

Мо, трэба закахацца, не iначай?

Салодка стане сэрцу, мо, майму?

 

14.04.1995

 

Home Page

 

722     ЛIСТЫ

 

Як першы лiст я ад каханай атрымаў,

Душу апанавала хваляванне,

Яго бясконца, аж да дзiр, не раз чытаў,

Як быццам у руках трымаў каханне.

 

Каханню нашаму ўжо доўгiя гады,

Яго старонкi зноў перагартаю,

Калi прыходзяць ад цябе цяпер лiсты,

Як i раней, пяшчотнасць адчуваю.

 

Заўжды прыемна мне лiсты твае чытаць,

Як быццам час цудоўна супынiўся!

Памiж радкоў кахання радасць сустракаць,

Зварот душы у маладосць адбыўся.

 

Чароўны надта, нiбы цуд, любоўны лiст,

Лiсты паперы i радкi чарнiла,

Ў iм гоман рэк i шум гаёў, i ветру свiст,

Душы адчуць каханне надта мiла.

 

Жыць сумна аднаму, але iдуць лiсты,

Даруюць сэрцу безлiч асалоды,

Яны – мiж душамi магутныя масты,

Бо не хвалююць з iмi перашкоды.

 

Прыемна вельмi пачытаць твае лiсты,

Але iснуе важкая умова:

Сама дамоў ужо хутчэй вяртайся ты,

Каб зноў пачуць пяшчотнае мог слова.

 

14.04.1995

 

Home Page

 

723     ПРЫМАЦЬ ПА-ФIЛАСОФСКУ

 

Як галаву ссякуць, што па валоссю плакаць?

Нiчога немажлiва ўжо змянiць.

Калi здарылась што, не трэба ў грудзi гакаць,

Лёс здатны i няшчасце падарыць.

 

Усё здараецца, было што неабходна,

На лёс таму бязглузда наракаць,

Хоць стане надта ад бяды душы маркотна,

Ды выйсце трэба вабнае шукаць.

 

Калi ў жыццi заўжды да горшага гатовы,

Яго патрэбна цэлы час чакаць,

Як лёс накiне ланцугi або аковы,

Не след нiколi галаву схiляць.

 

Ад гора воўкам хоць завый, лягчэй не будзе,

Здарылась што – яно павiнна быць,

Бо моцна бедаваць – заклiкаць боль у грудзi,

Ўсё марнае, далей патрэбна жыць.

 

Як нават часам i спаткаецца благое,

Трагедыю не след перажываць,

Заўжды павiнна ўстанаўленне быць такое:

Па-фiласофску ўсё ў жыцці прымаць.

 

Як не было б, не трэба вельмi хвалявацца,

Пакуль жывы, лепш шкадаваць жыццё,

Як ад нягод за моцны панцыр не хавацца,

Раней iсцi патрэбна ў небыццё.

 

14.04.1995

 

Home Page

 

724     ЧАМУ РЫДАЛА?

 

Прыемнай не было у нас размовы,

Яна казала толькi: «Не магу!»

Мне болем ў сэрцы аддавалiсь словы

I выклiкалi горкую тугу.

 

А так хацелась прыгажосцi цела!

Трымалi абавязак i мараль,

Яна ступiць праз рысу не хацела,

Як высветлiлась, то дарма, на жаль.

 

Калi жыццё дало ганьбы урокi,

I цяжка iх было перажываць,

Ў душы застаўся болю след глыбокi,

Абразу захацелась адквiтаць.

 

Цяпер яна сустрэчы пажадала,

Як ў казцы пра лiсiцу з жураўлём,

Другая сiтуацыя настала,

Сустрэча адбывалась белым днём.

 

Ад крыўды вельмi горка зарыдала,

Не ведала, што так магчыма быць,

Бо ад мяне хацела надта мала:

Сваё каханне толькi падарыць.

 

Мiж першай i другой сустрэчай нашай

Лягла прастора i ляглi гады,

Ды да абеду трэба мiска з кашай,

Бо апетыт бывае не заўжды.

 

15.04.1995

 

Home Page

 

725     ПЯШЧОТА I КАХАННЕ

 

Што лепей: мець нялёгкае каханне

Цi без кахання мiр i супакой?

Як з кожнай сабе знойдзеш мiлаванне

Цi як заўжды быць хочацца з адной?

 

Кахаць няпроста, нават так складана!

Прыемна, ды адказна для душы,

Бо часам узнiкаюць нечакана

Нягожыя крутыя вiражы.

 

Калi душа пяшчотна пакахае,

Яе належна трэба паважаць,

Таму яна нiяк не дазваляе,

Яе каб за пяшчоту абражаць.

 

Кахаючым пяшчота надта трэба,

Душу каб у палёце утрымаць,

Душа пяшчоты хоча болей хлеба,

Яна – магутны сродак, каб лятаць.

 

Бо, калi стомiць крыўда i абраза,

Кахаючай душы не перажыць,

Палёт узнёслы скончыцца адразу.

Як ў штопары каханне не згубiць?

 

Каб штопару нiколi не бывала,

Каб мяккую пасадку толькi мець,

Няхай мiне маёй душы навала,

Наступны раз каб ўвышыню ўзляцець.

 

15.04.1995

 

Home Page

 

726     НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Якое шчасце незалежным быць заўсёды:

Ў рабоце, у каханнi, у сям'i!

Залежнасць толькi прынясе ў жыццё нягоды,

А хочацца, яны каб не прыйшлi.

 

Калi знiкае незалежнасць паступова,

Ёсць згода з чужой воляю заўжды,

I стане любаю праз час чужая мова,

Прыгоннiцтва прыходзiць на гады.

 

Калi спiну згiнаць i падаць на каленi,

Ды прынцыпы свае не баранiць,

Свабоды з кожным годам будзе меней,

I незалежнасць прыйдзецца згубiць.

 

Як людзi лiчаць, што мець волю непатрэбна,

Жыццё страчае лепшую з асноў,

Сваю свабоду адкiдаць калi ганебна,

Не атрымаем панскую любоў.

 

Бо даражэй усiх даброт пачуцце волi,

Як воля ёсць, цi час прыйшоў здабыць,

Не след нiкому аддаваць яе нiколi,

Каб потым ўсё жыццё рабом не быць.

 

Вялiкi цуд – свабоды шчасце для народа,

I Бог, нарэшце, шчасце нам паслаў.

Вялiкай вельмi i жахлiвай будзе шкода,

Калi б свабоду мой народ праспаў.

 

16.04.1995

 

Home Page

 

727     ВЯСНА I ВЕРШЫ

 

Паднялося сонца над зямлёй

I праменне шчодра раскiдала,

Цеплыню дало душы маёй.

Так прыгожа i прыемна стала!

 

Я люблю, калi прыйдзе цяпло,

У душу вяртаецца натхненне,

Блакiт неба вабiць i святло,

Ранку цуд заклiча ў летуценне.

 

Скончылась халодная вясна,

На парозе залатое лета,

Ад красы п'янею без вiна

Ў лепшы час жыццёвы для паэта.

 

Прыгажосць чароўная вакол,

Душа радасць стала адчувае,

I заўжды знаходзiць мора слоў,

Каб сказаць, як цэлы свет кахае.

 

Кветкi вiшнi пышна расцвiлi

Ў любы час кахання i пяшчоты,

Ўсе жыццёвы цыкл свой пачалi,

Бо другой такой няма нагоды.

 

Сонейка дае цяпло ў душу,

Не знайсцi нiякай перашкоды,

Каб радзiцца светламу вершу,

Бо вясною радасна заўсёды.

 

16.04.1995

 

Home Page

 

728     СПАКОЙ ТУТ

 

Не трэба нi чыноў, нi нагароды,

Лепш проста без iмкненняў сцiпла жыць,

Бо тыя значна шчаслiвей заўсёды,

Яшчэ хто пад гранiтам не ляжыць.

 

Бясконца трэба моцна намагацца,

Каб той гранiт ў канцы жыцця здабыць.

А, мо, празмерна i не след старацца?

Не намагаўся хто, той не ляжыць.

 

Мо, лепш таму, хто пад грудком дзярновым

Спакойна, без пампезнасцi ляжыць?

На могiлках хужэйшыя умовы,

Але даўжэй прыемней значна жыць.

 

Пасля зусiм гранiту мне не трэба,

Цудоўней мець спакойнае жыццё,

Аднолькавыя ўсiм зямля i неба,

Як пойдуць назаўжды у небыццё.

 

Шум лесу, рэчкi плынь, луг, вецер, сонца

Натхняюць цэлы час душу маю,

Шаную я таму жыццё бясконца,

Нiколi не спазнiцца мне ў зямлю.

 

Зусiм не трэба значнай нагароды,

Гранiту ззяння i аркестру медзь,

Жадаю тут спакою i пяшчоты,

А там спакой заўсёды буду мець.

 

16.04.1995

 

Home Page

 

729     МАЯ ЛЮБОЎ

 

Прыгожа надта ўсё ў прыродзе i чароўна,

Ды ёсць у кожнага любiмчыкi свае,

Мой позiрк вабiць выгляд сосен, безумоўна,

Душа мая iм перавагу надае.

 

Святочны ўбор зялёны вабны вечна маюць,

Смалiсты водар iх душа няспынна п'е,

Мяне заўжды цудоўным шумам сустракаюць.

Люблю вас шчыра, сосны любыя мае!

 

Бо ў думкi з соснамi прыходзiць i Радзiма,

Успамiнаю сэрцу родныя краi,

Як бачу сосны, не прайду нiколi мiма,

Бо праз дзяцiнства мяне сосны правялi.

 

Мне падабаюцца вяршынi залатыя

I слёз патокi, што смалою сосны льюць,

Яны бясконца, як юначкi, маладыя,

Галлём бязлiстым ў час асеннi не гнятуць.

 

Ўгары змыкаюць сосны разам свае шаты

I прапускаюць промнi сонца праз галлё,

Як бачу сосны, ад уражанняў багаты,

Ад iх натхненне паэтычнае маё.

 

Iду з ахвотай ў лес, дзе гаспадараць сосны,

Каб зняць напружанасць трывожную з душы,

Душа ад радасцi не будзе болей злоснай,

Бягуць прыемна думкi ўзнёслыя ў цiшы.

 

16.04.1995

 

Home Page

 

730     СВАЯ БЯДА

 

Iмкнуцца трэба к лепшаму заўжды,

Паганае не вабiла нiколi.

Але, як быць, калi бягуць гады,

А лепшага чамусьцi недаволi?

 

Калi памылка трапiлась ў жыццi,

Лёс пакарае строга i сурова.

Па iншаму шляху калi пайсцi,

Не вызначыць нiяк своечасова.

 

Здаецца, з часам можа лепей стаць,

I вернецца жаданая лагода,

Бо сумна, як няўдала пакахаць:

Трываць пагана, развiтацца шкода.

 

Сканчаецца жыццёвая шаша,

Пачнуцца сцежкi, пыльныя прасёлкi,

У смутку i журбе заўжды душа,

Ў ёй не заззяе радаснай вясёлкi.

 

Лёс можа шчодра дараваць бяду,

Але бяда свая, а не чужая,

Па воласу яе не развяду,

Душа ў абразе, ды яшчэ трывае.

 

Бо дзе сабе каханага знайду?

А доля горка нада мной смяецца.

Мо, зразумее хто маю бяду

I дасць каля свайго агню пагрэцца?

 

17.04.1995

 

Home Page

 

731     ШТО ЛЮБЛЮ?

 

Любы майму воку

Не дамоў фасады,

А прастор шырокi

I дарог прысады.

 

Родную прыроду

Сэрцам адчуваю,

Калi ёсць нагода

Па лясах блукаю.

 

А якi чароўны

Ў кветках луг мядовы!

Пах вакол цудоўны,

Жвава гудуць пчолы.

 

На рацэ душою

Я адпачываю,

Добра вельмi з ёю,

Лепшага не знаю!

 

Ў прыгажосцi неба,

Дух перахапляе!

Што яшчэ мне трэба?

Шчасце стала маю.

 

Я люблю прыроду,

Не канапу ў залi,

Мы, сабе на шкоду,

Любiць горад сталi.

 

17.04.1995

 

Home Page

 

732     БУДЗЕ ЧАС

 

Раней я вершы не складаў,

Яшчэ чакала справа гэта,

Ды ўзнёслаю душой паэта

Жыццё дакладна адчуваў.

 

Зрабiў ў навуцы шэраг спраў,

Ды вынiкам нiхто не верыў,

Што талент ёсць, радком праверыў,

Багата вершаў наскладаў.

 

Аддаў навуцы многа сiл,

Ляжаць ўсе працы на палiцы,

Ў iх ведаў новыя крынiцы,

Ваду у iх не замуцiў.

 

Цяпер рукой на iх махнуў,

Мо, надрукую пры нагодзе?

У дваццаць першае стагоддзе

У iх рашуча зазiрнуў.

 

Што вынайшаў веласiпед,

Так нада мной рабiлi здзекi,

Не пакараў бы ведаў Мекi,

Каб знаў, адразу б быў паэт.

 

Але ўсяму свой будзе час,

Зрабiў i там, i тут багата,

Ды не адразу прыйдзе свята,

Нiшто не робiцца ураз.

 

17.04.1995

 

Home Page

 

733     КАМПРАМIСЫ

 

Каб мець спакой жаданы у жыццi,

Патрэбна, каб ў душы былi ўсе рысы,

Як неабходна, каб заўжды знайсцi

Прыемныя для сэрца кампрамiсы.

 

Калi стаяць упарта на сваiм,

Ды iншаму не саступаць нiчога,

То цяжкасцi спаткаюць разам з iм,

Разыдзцца агульная дарога.

 

Каб прынцыпы не разбураць свае,

То кожны саступiць хоць крыху можа,

Бо вынiкi уступчывасць дае,

Ў душы бясконца ад яе прыгожа.

 

Не трэба па драбнiцах спрэчкi мець,

Няма чаго па дробязi сварыцца,

Бо iншага патрэбна зразумець,

Своечасова лепей супынiцца.

 

Не трэба погляд толькi свой любiць,

I крыўд уласных след не помнiць спiсы,

Заўсёды талерантным лепей быць,

Для злагады iснуюць кампрамiсы.

 

Цудоўна, што iснуе кампрамiс!

Нялёгка, ды знаходзiць яго варта,

Каб цяжка сум душу пасля не грыз,

Як толькi на сваiм стаяць упарта.

 

18.04.1995

 

Home Page

 

734     УСМЕШКА

 

Ты, нарэшце, ласкава ўсмiхнулась,

А была халоднаю, як лёд,

Доўгi час душа к табе iмкнулась,

Разам каб адправiцца ў палёт.

 

Бо прыемна адчуваць прастору,

У блакiт цудоўна паглядаць,

Як каханне дасць душы апору,

Можна лёгка ў неба узлятаць.

 

Каб пабачыць дзiва або казку,

Вабную узнёсласць адчуваць,

Бо душа ахвочая на ласку,

Ёй заўсёды хочацца кахаць.

 

У душы народзiцца ахвота,

Каб усмешку шчыра падарыць,

Бо каштоўны любасць i пяшчота,

Як каханне полымем гарыць.

 

Але ў час, калi нахмурыш бровы,

Гасне яркi радасцi касцёр,

Бо ў душы змяняюцца умовы,

Калi холад крылы распасцёр.

 

Я жадаю, каб ты мне ўсмiхалась,

Бо душы прыемна мець цяпло,

Не хачу, каб кепскае здаралась,

I ў душу сумёты намяло.

 

18.04.1995

 

Home Page

 

735     КАХАНАЙ

 

Жыццё з табой вялiкае пражылi,

У мора збегла вельмi шмат вады,

Але сваё каханне не згубiлi,

Запал душы застаўся малады.

 

Ў юнацтве ўпершыню цябе пабачыў,

Не зразумеў, што лёс мне дараваў,

Ды шчыра прыгажосць пасля адзначыў,

На ўсё жыццё аддана пакахаў.

 

Бо зведаў прыгажосцi таямнiцу,

Каханне праз жыццё ў душы нясу,

Бо ты ўяўляеш радасцi крынiцу,

З яе п'ю шчасця любага красу.

 

Нялёгка, калi палкае каханне,

Душа гарыць бясконца, як агонь,

Пажар не згас, i вабiць мiлаванне,

Калi далонь трымае за далонь.

 

Каханне – дар душы вышэйшай пробы,

Бо хочацца яго мець зноў i зноў,

Падобнае на рэцыдыў хваробы,

Ў табе сваё каханне я знайшоў.

 

Цябе кахаю, iншых мне не трэба,

Ў маiм ты сэрцы назаўжды адна,

Цябе жадаю, як галодны хлеба,

Не вычэрпаў кахання я да дна.

 

18.04.1995

 

Home Page

 

736     З ТАБОЙ

 

Цябе пабачыць рада я заўсёды,

Паклiч мяне хутчэй, каханы мой!

Я здолею любыя перашкоды,

Як птушка, прылячу, каб быць з табой.

 

Каханне толькi мной ў жыццi кiруе,

I страцiла душэўны я спакой,

Не ведаю, калi яго адчую,

Напэўна, як сустрэнуся з табой?

 

Чакаць нялёгка, ды душа чакае,

Прыйдзi, са мной хоць вечарок пастой!

Нялёгка тым, хто палка пакахае,

Цi застанусь на ўсё жыццё з табой?

 

Я сэрца не магу стрымаць зiмою,

Здарыцца што чароўнаю вясной?

Гатовая ў вiр скочыць з галавою,

Каб толькi быць, каханы мой, з табой!

 

Мяне таксама, можа, пакахаеш

I станеш ты, нарэшце, толькi мой?

Вясна iдзе, а ты не абдымаеш,

А хочацца шчаслiвай быць з табой!

 

Бо без цябе жыцця больш не ўяўляю,

Застацца мне не хочацца адной.

Цябе я моцна горача кахаю,

Хачу каханне падзялiць з табой!

 

18.04.1995

 

Home Page

 

737     ЛIРЫКА

 

Я напiсаў лiрычных вершаў ўжо багата,

Гучаць яны, бо лiру Бог мне ў рукi даў,

На дапамогу як прыходзiла Эрата,

То пра каханне вершы ўзнёслыя складаў.

 

Любыя вершы – плады цяжкай творчай працы,

Яны, як ззянне дыяментаў, харашы!

Ў стварэннi лiрыкi не трэба намагацца,

Бо нараджаецца яна сама ў душы.

 

Як яблынь белы цвет, спадае на паперу,

Каб пра пачуццi, што бушуюць, расказаць,

Што ўжо паэтам стаў i сам пакуль не веру,

Але мне вершы падабаецца пiсаць.

 

Мае радкi дажджом вясновым ўраз пральюцца

Або спадаюць, як асеннi лiстапад,

Яны без цяжкага напружання даюцца,

Пiшу для радасцi, не трэба мне загад.

 

Я творчых мук ў цудоўнай творчасцi не знаю,

Радок пачую i iмгненна запiшу,

Бо тэмы я душой дакладна адчуваю,

Таму з уважлiвасцю слухаю душу.

 

Складаць мне вершы толькi радасць, не работа,

Бо яблынь цвет дае цудоўныя плады,

Лiрычны верш пiсаць з Эратай мне ахвота,

Таму цяпер яшчэ душою малады.

 

18.04.1995

 

Home Page

 

738     ПАЖАР У ДУШЫ

 

Заззяла сонейка ў душы,

Яно мяне пяшчотна грэла,

Прыемна полымя гарэла.

Прашу, пажар мой не тушы!

 

Пажар затухне ад вады.

Пажар душы! Якое дзiва!

А ты яго вадой залiла.

Чаму так робiцца заўжды?

 

Праменне стала ўраз згасаць,

Кахання сонца закацiлась,

Цвiсцi пачуццю не здарылась.

А як без цвету пакахаць?

 

Пажар магутны не гарыць,

Бясследна скончылась навала,

Душа, як лёд, халоднай стала,

Ды кепска ёй халоднай быць.

 

Цудоўна радасна кахаць!

Я ад кастра кахання грэўся.

Няхай бы твой не загарэўся,

Ды мой навошта залiваць?

 

Замест агню – рака вады,

Кастру няпроста загарэцца.

Але прыйдзе мой час сагрэцца,

Мо, будзе кепска не заўжды?

 

19.04.1995

 

Home Page

 

739     ДАЛЁКАЕ СВЯТЛО

 

Ты вельмi цвёрда адказала: «Не!»

Вясна iдзе, ды, як зiмой, ўздыхаю.

Чаму не вельмi шанцавала мне?

Чаму я палка недатык кахаю?

 

Даступных вельмi многа ёсць ў жыццi,

Ды прапануюць толькi чары цела,

Але з душой хачу кантакт знайсцi,

Каб ўвышыню мая душа ўзляцела.

 

Браць не хачу, пагана што ляжыць,

Зусiм не трэба мне мэты даступнай,

Бо з мараю ў душы прыемна жыць,

Павек хоць мара будзе непрыступнай.

 

Згарыць каханне полымем няхай,

I нават попел ад яго астыне,

Але душа адчуе зямны рай,

Ён вабны, як аазiс у пустынi.

 

Каханне – як далёкае святло,

Якое зоркi з неба пасылаюць,

Яно, каб саграваць, i не дайшло,

Ды нават зоркi ў небе памiраюць.

 

Няхай каханне згасне назаўжды,

Але не трэба iншага цурацца,

Калi згарыць датла, няма бяды,

Паўторна можна ўзнёсла закахацца.

 

19.04.1995

 

Home Page

 

740     ДАЛЁКIЯ ЗОРКI

 

Здалёк занадта вабна зоркi свецяць,

Лагодна i пяшчотна зiхацяць.

Што можа лепей быць на белым свеце?

Iх хочацца бясконца назiраць.

 

Але святло чаруе, як далёка,

Iсцi да зоркi – прычакаць бяды,

Бо вады бачыць вельмi добра вока,

Ды зорка здатна абпалiць заўжды.

 

Здалёк, як цуд, прыемныя жанчыны,

Ад ўсёй душы iх хочацца кахаць,

Здаецца, што няма зусiм прычыны,

Каб боль i смутак ад красы пазнаць.

 

Ўдалечынi прыгожая жанчына,

Павiнна i душой чароўнай быць,

Але, калi наблiзiцца мужчына,

То ў полыме, як матылёк, згарыць.

 

Прыемна грэе полымя кахання,

Ды надта пячэ полымя абраз,

Бо хутка пройдзе ўцехi адчуванне,

Як абгараюць крылы шчасця ўраз.

 

Каб не зрабiць сабе вялiкай шкоды,

Ўпрыглядку зорку лепей пакахаць,

Наблiзiцца як да яе, заўсёды

Ў агнi няшчадным мары абгараць.

 

19.04.1995

 

Home Page

 

741     РАДКI З СЭРЦА

 

Пра каханне пiшу, пра каханне,

Пра яго магу вершы складаць,

Бо не згасла ў душы адчуванне,

Далей здатна мяне хваляваць.

 

Не напiшаш, калi не адчуеш,

Слоў вянок не спляцецца ў радкi,

Поклiч сэрца калi не пачуеш,

Будзь вядомы паэт хоць якi.

 

Праз душу як пачуццi праходзяць,

Вельмi лёгка пiсаць для рукi,

Словы месца iмгненна знаходзяць,

Калi з сэрца збягаюць радкi.

 

Як ў душы ёсць прыдатная глеба,

Творчы iмпульс паэту каб даць,

Больш нiчога для верша не трэба,

Каб кахання парыў перадаць.

 

Аб каханнi я песнi спяваю

I спяваць буду шчыра далей,

Бо выразна яго адчуваю

Ў ззяннi сонца i ў сцюжы завей.

 

Напiсаць не пад сiлу верш штучны,

Бо у верш трэба ўкласцi душу,

Каб ён быў, нiбы цуд, мiлагучны,

Толькi шчырым быць трэба вершу.

 

20.04.1995

 

Home Page

 

742     РАЗЛУКА

 

Калi кахаеш, цяжкая разлука,

Бо сэрца па каханай забалiць,

I ўраз жыццё становiцца, як мука,

Нялёгка у разлуцы з любай жыць.

 

Душа няспынна без прычын сумуе,

Каханай не хапае мне ў жыццi.

Тугу на сэрцы хто цяпер ўгамуе?

Лякарства ад тугi дзе мне знайсцi?

 

Жыць у разлуцы – адчуваць абразу,

Яе не хоча цела дараваць,

Хачу, каб не было другога разу,

Лепш любую зусiм не пакiдаць.

 

Але разлука – iнструмент цудоўны,

Каханне каб выдатна адтачыць,

Хоць грукат сэрца ў сумны час няроўны,

Душа у смутку полымем гарыць.

 

Ды ад разлук мацуецца каханне,

Сустрэча клiча i пяшчота рук,

I пацалункаў палкiх мiлаванне,

Iх не адчуць, каб не было б разлук.

 

Хоць цяжка, ды хай доўжацца разлукi,

Хоць сэрца будзе вельмi сумаваць,

Але ёсць сэнс пазнаць кахання мукi,

Бо палка можна ад разлук кахаць.

 

20.04.1995

 

Home Page

 

743     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Калi няма альтэрнатывы

I выхаду амаль няма,

Страчаюць сэнс свае матывы,

Ўсё доля вырашыць сама.

 

Але, калi ёсць ласка ў долi

I дасць мажлiвасць выбiраць,

Не намагаемся нiколi

Шляхi цяжэйшыя шукаць.

 

Бясконца вабiць шлях лягчэйшы,

Навошта ўдалечынь глядзець?

Упарта клiча, хоць хужэйшы,

Каб клопату ў жыццi не мець.

 

Калi iсцi шырокiм шляхам,

Каб сiл амаль не вытрачаць,

Зрабiць ўсё хутка, адным махам,

То шчасце цяжка атрымаць.

 

Шляхамi вузкiмi хто ходзiць,

Хоць трэба горкi пот пралiць,

Той шчасце вабнае знаходзiць,

Iначай шчасця не здабыць.

 

Як пакараць вяршынi здольны,

Iх можна штурмаваць у лоб,

Шлях непатрэбны навакольны,

Хоць прыйдзецца зрабiць шмат спроб.

 

20.04.1995

 

Home Page

 

744     ВЯСЕННIЯ ЎСМЕШКI

 

Ты занадта лагодна ўсмiхнулась,

I душою душу пазнаў я,

Бо каханне ў адказ адгукнулась,

Маё шчасце i доля мая.

 

Твая ўсмешка для сэрца каштоўна,

Яе ззянне аддана люблю,

Як вясна, i сама ты чароўна,

Бо красой аздабляеш зямлю.

 

Нам каханне прыйшло нечакана,

Даравала яго ўраз вясна,

Ўпершыню кахаць надта складана,

Я душу адкрываю да дна.

 

Мора шчасця ты мне даравала,

Абагрэла каханнем сваiм,

П'ю кахання нектар, ды ўсё мала,

Не насычусь нiяк ўдосталь iм.

 

Бо салодкi нектар у кахання,

I вясна яго шчодра дае,

Бо вясна – любы час расцвiтання,

I таму ёсць нектар у яе.

 

Ты ўсмiхайся бясконца пяшчотна,

Ад любвi каб быў хмель на гады,

Усмiхнулась вясна нам лагодна,

Каб шчаслiвымi былi заўжды.

 

21.04.1995

 

Home Page

 

745     КНIГА КАХАННЯ

 

Не вокладка прыгожае каханне,

Каб яго кнiгу цалкам прачытаць,

Мець неабходна доўгае трыванне,

Шмат кнiг магчыма ўраз перагатаць.

 

Хай вокладка i будзе залатая,

Калi яе зусiм не адгiнаць,

Па зместу кнiга будзе хоць святая,

Не ўдасца сутнасць дзiўную пазнаць.

 

Прыемна прачытаць усе старонкi,

Калi кахання кнiга ёсць адна,

Няма цудоўней ў свеце кнiгi жонкi,

Кахання цуд каб пазнаваць да дна.

 

Калi хадзiць ўвесь час ў бiблiятэку,

Каханне ператворыцца у секс,

Калi любiць каханую давеку,

Адкрыецца кахання дзiўны сэнс.

 

Як ўсё жыццё адну чытаеш кнiгу,

Працяглы час цiкавасць можна мець,

Душа адчуе любую адлiгу,

Чытаць – не толькi вокладку глядзець.

 

Кахання кнiга! Хто яе чытае,

Той шчасця мора у жыцць пазнаў,

Бясконца кнiгi хто перабiрае,

Той першыя старонкi адгартаў.

 

21.04.1995

 

Home Page

 

746     ХОЛОДНАЯ ЛЮБОВЬ

 

Я уже твоё ласкаю тело,

Но сосем чужие мы с тобой,

Полюбить меня не захотела,

Так предназначается судьбой.

 

Тело от любви моей нагрелось,

А душа холодная всегда,

Душу мне нагреть твою хотелось,

Холодит она, как глыба льда.

 

От неё замёрзнуть только можно,

И любовь в сосульку превратить,

Женщину такую осторожно

Следует и нежить, и любить.

 

Не огонь любви, сугробы снега

Намело уже в душе моей,

Ни улыбок нет, не слышно смеха,

Быть серьёзной нравится лишь ей.

 

От любви такой в душе страданья,

Радости нет даже и на гран,

В дальней дымке тают обещанья,

Ложь святая это и обман.

 

Трудно от такой любви согреться,

Нельзя радость в жизни получить,

Лучше встать быстрее и одеться,

К теплоте душевной уходить.

 

21.04.1995

 

Home Page

 

747     НОЖКI

 

Калi пачуццi у душы палаюць,

I ножкi здатны моцна хваляваць,

Ды постаць вочы пiльна аглядаюць,

Душы бясконца хочацца кахаць.

 

Прыемна жыць, душа як маладая!

Як прыгажосць цiкава назiраць,

То цягнецца яшчэ пара такая,

Што шчасця можна ад жыцця чакаць.

 

Прыемна вельмi вабнае пабачыць,

Няма нiчога ножак прыгажэй!

Як здатны прыгажосць яшчэ адзначыць,

На свеце жыць прыемней i лягчэй.

 

Даруе шчодра прыгажосць натхненне

I ўдосталь дадае жыццёвых сiл,

Калi красу пабачыць ёсць iмкненне,

Душа ўзлятае, хоць не мае крыл.

 

Калi душу бярэ ў палон каханне,

Павольней значна час жыцця бяжыць,

Ёсць радасцi бясконцай адчуванне,

I хораша на белым свеце жыць.

 

Хачу, каб хвалявалi мяне ножкi,

Бяда, калi душу спаткаў спакой,

Калi яны бянтэжаць, нават трошкi,

Адкрые позiрк скарб душэўны твой.

 

21.04.1995

 

Home Page

 

748     ЗДАТНЫ ВЁСНЫ

 

Снег на кроны завiруха раскiдала,

Красавiк настаў, цвiтуць сады,

Дрэвы ў вопратку вясельную убрала,

Бо вясна – час шчасця малады.

 

Пышна дрэвы i кусты зазелянелi,

Iм абрыдла голымi стаяць,

Бо вясельную сукенку ўздзець хацелi,

Каб лепш перад шлюбам выглядаць.

 

I стаяць ўсе, як дзяўчаты на выданнi,

Белы колер – дзiўны час кахаць,

Доўгi год у марах жылi аб каханнi,

Надта цяжка iм было чакаць.

 

I цяпер, нарэшце, час настаў кахання,

Бо вясна i месяц красавiк,

Час пяшчоты i пара для мiлавання,

На вiду кахаюць, сорам знiк.

 

Прамiнулi ўжо даўно часы благiя,

Цвiтуць дрэвы, каб зачаць плады,

Здатны вёсны дараваць часы другiя,

Даць каханне кожнаму заўжды.

 

Вабны дар даецца шчодра заўжды з неба,

Час вясновы трэба, каб кахаць,

Бо каханне – душы вабная патрэба,

Ўзнёслы час прыемней не ўпускаць.

 

21.04.1995

 

Home Page

 

749     ПАЎНОЧНАЯ ЗОРКА

 

Заўсёды ззяеш ты паўночнай зоркай,

Прыгожа, ды ў душы бясконцы лёд,

З душой халоднай будзе доля горкай,

Нiколi не адбудзецца узлёт.

 

Душа зусiм жыцця не адчувае,

Яно нябачна побач прабяжыць,

Ад халадоў яна не пакахае,

З такой душою вельмi цяжка жыць.

 

Калi душа з каханнем незнаёма,

Ў ёй радасць захавалась за iмжу,

Няспынна ў ёй пануе толькi стома,

I прыйдзецца разаграваць душу.

 

Але чаму душа халоднай стала,

I айсберг хутка ў ёй пачаў расцi?

Раней, напэўна, гора атрымала,

Нiшто бясследна не мiне ў жыццi.

 

Душу касцёр кахання адагрэе,

I мары зноў адправяцца ў палёт,

Калi каханне вабнае саспее,

Растане хутка i таўшчэзны лёд.

 

Ў душы зноў ярка сонейка заззяе,

Каб шчодра шмат цяпла другiм даваць,

Гарачую душу заўжды хто мае,

Пяшчотай здатны iншых саграваць.

 

22.04.1995

 

Home Page

 

750     БЯСКОНЦАЕ ШЧАСЦЕ

 

Няма цябе, i цяжка на душы,

Нуда гняце, працяглы час сумую.

Кахаеш ты мяне цi не, скажы,

Калi прызнанне ад цябе пачую?

 

Бо разам люба i спакойна мне,

Цудоўна, за каменнай як сцяною,

Святло пабачу у тваiм акне,

Душа перапаўняецца табою.

 

Так радасна цябе кахаць вясной!

Працяглы час жадаю я сустрэчы,

На золку толькi для цябе адной

Пiнжак накiнуць хочацца на плечы.

 

Кахаючым патрэбна быць ўдваiх,

Нiколi лiшнiх сведкаў iм не трэба,

Заўжды святым каханне будзе iх,

Бо павянчае любых хутка неба.

 

Няма пачуцця лепшага ў жыццi,

Я шчасце ад кахання адчуваю,

З каханай разам хораша iсцi

Праз ўсё жыццё, ад краю i да краю.

 

Як разам мы, б'е радасць цераз край,

Душа пяшчоту i спакой набудзе.

Каханая, мацней мяне кахай!

Няхай бясконцым наша шчасце будзе.

 

22.04.1995

 

Home Page

 

751     БОГ I КАХАННЕ

 

Любоў Сам Бог. Таму каханне Богам

Асвечана здаўна на ўсе вякi,

Чароўней ў свеце не было нiчога,

Бо падыход у Бога быў такi.

 

Рашыць пытанне iншымi шляхамi,

Каб людзi iснавалi, мог бы Бог,

Ён сам мужчына, Ён душою з намi,

Без радасцi пакiнуць нас не змог.

 

Таму зрабiў нам Бог з рабра Адама

Жанчыну, каб каханне дараваць,

Жанчына неабходная таксама,

Людзьмi зямлю маглi каб напаўняць.

 

I выканаць каб запаветы Бога,

То не па-боску ноччу цiха спаць,

Iснуе адна вабная дарога,

Асвечаная Богам: пакахаць.

 

Пачуццi у душу прыйшлi ад Бога,

Але каханне Бог таму стварыў,

Ажыццявiлась каб Яго вымога:

Мужчына каб з жанчынай ў пары быў.

 

Каханне быць у кожнага павiнна,

Кахаць – для Бога добрае рабiць,

Адзiныя жанчына i мужчына,

Каб вечна Бога славiць i любiць.

 

22.04.1995

 

Home Page

 

752     ЦУД АБЛОКАЎ

 

Аблокамi люблю я любавацца,

Ўжо верш аб прыгажосцi iх складаў,

Ды позiркам ад iх не адарвацца.

Якiя для Зямлi Бог цуды даў!

 

Ўсё зроблена i мудра, i дакладна,

Ў трох станах можа iснаваць вада,

Жыццё iначай доўжыцца няздатна,

Яго чакала б страшная бяда.

 

Аблокi зямлю шчыльна закрываюць,

Каб сонца яе надта не пякло,

Палi дажджом жаданым абмываюць,

Каб зерне паўнаважкае расло.

 

Аблокаў цуд прыемна бачыць воку,

Яны скульптуры ў змозе ўраз ствараць,

I хоць бягуць далёка i высока,

Ды здольны радасць i натхненне даць.

 

Навуцы выклiк воблакi кiдаюць,

Законы парушаючы яе,

Як караблi, у небе праплываюць,

Дакладна межы берагуць свае.

 

Аблокамi прыемна любавацца,

Цудоўна велiч неба назiраць,

Я ў слабасцi сваёй магу прызнацца:

Гляджу ў нябёсы, настрой каб узняць.

 

22.04.1995

 

Home Page

 

753     БУДЕТ ЛЮБОВЬ

 

Ты совсем не смотришь на меня,

Лишь бросаешь тайный нежный взгляд,

Видимо, тебе по нраву я,

На любимых так всегда глядят.

 

Сколько будем издали глядеть?

Уж давно нам встретиться пора,

Чтобы любовь страстную иметь,

А у нас пока идёт игра.

 

Долго в прятки нам ещё играть

И вприглядку только лишь любить?

Я хочу тебя в объятья брать,

О любви желаю говорить.

 

Ты уже меня свела с ума,

Посмотрела на меня опять,

Мне дала понять теперь сама,

Что не будем больше встречи ждать.

 

Я к тебе иду уже сейчас

И свиданье буду назначать,

Чтоб в сердцах зажглась любовь у нас,

Счастье в жизни хочется познать.

 

Подошёл, и ты сказала «Да!»

Чудеса случаются весной,

Расцветает всё вокруг всегда,

Будет и у нас любовь с тобой.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

754     ПIШУ АБ КАХАННI

 

Я аб каханнi з радасцю пiшу,

Бо цуд яго яшчэ не забываю,

Каханне не пакiнула душу,

Бо сэрца чулым сэрцам адчуваю.

 

Хаця другiя тэмы ёсць заўжды,

Але пакуль яшчэ iх час чакае,

Пра рознае – наперадзе гады,

А зараз пра каханне, бо кахаю.

 

Калi каханне згасне у душы,

Халодны шэры попел застанецца,

Ўраз аб каханнi скончацца вершы,

I тэма зусiм iншая пачнецца.

 

Магчыма, далей буду я пiсаць

Ўсё аб каханнi? Доля мо такая?

Да смерцi можна радасна кахаць,

I непатрэбна тэма мне другая.

 

Здаецца, што пра ўсё ўжо напiсаў,

Быць колькi вершаў пра каханне можа?

Наперадзе яшчэ багата спраў,

Пачуцце ззяе ярка i прыгожа.

 

Другiя тэмы могуць пачакаць,

Пакуль каханне толькi моцна вабiць,

Я буду вершы i далей складаць,

I набярэцца тысяча iх, мабыць?

 

23.04.1995

 

Home Page

 

755     УМОВЫ ЦI КАХАННЕ?

 

Няма на вiшнях маладой лiстоты,

Але ад кветак крона аж кiпiць!

Стаяць блiзенька поўныя пяшчоты,

Каб аб каханнi цiха гаманiць.

 

Калi пара кахання iх спаткала,

Патрэбна вiшням перш-наперш кахаць,

Спяшаюцца, каб не прыйшла навала,

Лiсточкi потым можна распускаць.

 

Кахаюць часам дрэвы не з ахвотай,

Раней карону ў зелень прыбяруць,

А як закрыюць ўсё галлё лiстотай,

Няспешна кветкi расцвiтаць пачнуць.

 

Па-рознаму свет кожны адчувае:

Каму умовы хочацца ствараць,

А хто аддана, без умоў, кахае,

Ў жыццi каб радасць стала адчуваць.

 

Калi ствараць прыдатныя умовы,

То няма часу ўжо, каб пакахаць,

Няхай, як вiшня ўвесну, амаль голы,

Не след кахання радасць адкiдаць.

 

На потым нельга адкладаць каханне,

Пасля пачуцця можна не здабыць,

Жыло каб ў сэрцы шчасця адчуванне,

Кахання цуд патрэбна не згубiць.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

756     БЛАКIТ У ДУШЫ

 

Гляджу ў нябёсы, у блакiт бяздонны,

I толькi галлё сосен нада мной,

Я назiраць дзiвосны цуд нястомны,

Бо набываю радасць i спакой.

 

Прыходзяць думкi вабныя аб вечным,

Больш не турбуюць дробязi жыцця,

Лунае думка аб шляху канечным,

Пра сэнс высокi i мэту быцця.

 

Блакiт адзiны, ды краса навокал,

Ад безданi не адарваць вачэй!

На крылах думкi узляцеў высока,

Няма карцiн цудоўней i ярчэй.

 

Блакiту ў небе сонейка спрыяла,

Яно даруе для душы цяпло,

Хачу, каб ў небе вечна сонца ззяла,

Каб i ў душы нiколi не зайшло.

 

Калi цудоўны настрой у прыроды,

Спантанна добры настрой i ў душы,

Няма зусiм нiякай перашкоды

Каб слухаць яе ўзнёслыя вершы.

 

Хачу, каб настрой добры быў заўсёды,

Ў блакiт маю душу зафарбаваў,

Каб не здаралась стома ад пагоды,

Пра шчасце каб прыгожы верш складаў.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

757     ГОРЬКИЙ ОПЫТ

 

Ты на мою любовь не отозвалась,

Хотел её тебе я подарить,

Любовь неразделённою осталась.

Какой она могла красивой быть!

 

Приходит час с любовью расставаться.

А сладко было, словно мёд, любить!

Но с силами придётся собираться,

Чтоб из души любовь искоренить.

 

Но можно ли забыть любовь такую,

Зажгла что пламя радости в душе?

Быть может, это пламя я задую,

А, может, с ним не справиться уже?

 

Пускай горит костёр и жаром греет,

Бушует мощно пламя, как пожар,

Двоих всегда костёр согреть сумеет,

Но одному не даст он в душу жар.

 

Не получилось, может, и не надо?

Разлука предназначена судьбой,

Была ты для моей души отрада,

Сейчас душа прощается с тобой.

 

Пусть счастье тебе в жизни улыбнётся,

Пускай тебе понравится другой,

Судьба пусть над тобой не посмеётся,

Не нужен тебе горький опыт мой.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

758     У ЧЫМ ШЧАСЦЕ?

 

Дзiвосна надта жыць на свеце белым!

Цудоўна нават проста iснаваць,

Прыемней адчуваць душой i целам

Жыццё, як прыйдзе ўзнёслы час кахаць.

 

Калi жывеш, адным жыццём шчаслiвы,

I дар вялiкi трэба зберагаць,

Хай час бяжыць няўмольны i iмклiвы,

Як добра, не след лепшага шукаць.

 

Бо шчасця падарыць няздатны рэчы,

Калi агонь ў грудзях амаль ачах,

Лепш золкам накiдаць пiнжак на плечы,

Ў каханай шчасце заблiшчыць ў вачах.

 

Калi глядзiш на лес, раку i неба,

А сэрца мае любую сваю,

Для шчасця болей iншага не трэба,

На поглядзе такiм заўжды стаю.

 

Каб шчасце мець, не трэба жыць для цела,

Прыемней жыць патрэбамi душы,

Знаходзiць шчасце каб душа умела,

Нi хмар каб не было ў ёй, нi iмжы.

 

Каб песнi душа радасна спявала,

Багацце непатрэбна ёй збiраць,

Яна для шчасця патрабуе мала:

Душу другую шчыра пакахаць.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

759     ЗНОЎ ПРА КАХАННЕ

 

Зноў каханне ў вершах, зноў каханне,

Ды багата чаго ёсць сказаць!

Бо кранае душу хваляванне,

Пакуль сэрца жадае кахаць.

 

Пакуль радасць жыцця адчуваю,

Як магу прыгажосць адразнiць,

Як упарта жаданне гукае,

Пра каханне хачу гаварыць!

 

Калi сэрца юнацкае б'ецца,

Агонь моцны бушуе ў грудзях,

Як каханая шчыра ўсмiхнецца,

Iдзе ў шчасцi жыццёвы мой шлях.

 

Мне каханне душу напаўняе,

I таму доўгi час нездарма

Аб каханнi я вершы складаю,

Быццам тэм зусiм iншых няма.

 

Сам не ведаю, як пра каханне

Столькi вершаў ужо напiсаў,

Мне знаёма яго адчуванне,

Ўсё жыццё я аддана кахаў.

 

Пра каханне, ды зноў пра каханне

Я пiсаў, далей буду пiсаць,

Пакуль будзе ў душы хваляванне,

Пакуль здольны яго адчуваць.

 

23.04.1995

 

Home Page

 

760     ГРАНIТ КАХАННЯ

 

Сонца свецiць ўгары, i цудоўна наўкол,

Нада мною блакiтнае неба!

Мне сказала пяшчотных ты некалькi слоў,

Што для шчасця яшчэ болей трэба?

 

Калi вецер падзьме, больш блакiту няма,

Як пушынкi, аблокi лятаюць,

Можа, засцiць блакiт не жадала сама,

Але радасць i шчасце знiкаюць.

 

Яшчэ добра, як вецер да нас прынясе

Не так крыўдныя сэрцу хмурынкi,

Горш, як чорныя хмары на небе усе,

I бясконца бягуць без супынкi.

 

Хмары сонца закрыюць, i знiкне цяпло,

Ад навалы душа астывае,

I здаецца, кахання зусiм не было,

Нiбы ты для мяне ўжо чужая.

 

Я блакiту ў нябёсах бясконца хачу,

Ветру, нават малога, не трэба,

Бо ад шчасця ў душы ў паднябессе лячу,

Лепш без хмар мець блакiтнае неба.

 

Хачу, каб быў жаданы i вабны блакiт,

I ласкавае сонейка ззяла,

Каб каханне было моцным, нiбы гранiт,

Абыходзiла бокам навала.

 

24.04.1995

 

Home Page

 

761     ЖАДАЮ

 

Белым цветам вясна закiпела,

Не прыпомню пары больш такой,

Калi вiшня убранне надзела

Ў адзiн дзень, нiбы з пены марской.

 

Цвет бялюткi прыемны для вока,

Цвiтуць вiшнi, спаткалi любоў,

Iх вясельныя строi далёка,

Як цуд дзiўны, бялеюць вакол.

 

Шчасце здатна вясна даць заўсёды,

Вiшня белы раскiнула цвет,

Я шукаю цудоўнай нагоды,

Каб iсцi за табой след у след.

 

Каб каханне у нас расцвiтала,

Будзем смела, як вiшнi кахаць,

Нас каханне вясною спаткала,

Радасць каб назаўжды атрымаць.

 

Бессаромна ўпрыгожылась вiшня,

Добры прыклад яна нам дае,

Я хачу, на спатканне каб выйшла,

Павучылась кахаць у яе.

 

Вiшня белая, як на вяселлi,

Быццам пена марская ў прыбой,

Я жадаю, каб мы захацелi

Па вясне абвянчацца з табой.

 

24.04.1995

 

Home Page

 

762     ЗДАБЫЦЬ ПРЫЕМНАСЦЬ

 

Дзiўны цуд! Адбылося спатканне з табой,

I з душы мне ўраз скруху ты зняла,

Ты анёл-захавальнiк заўжды была мой,

I цяпер ад бяды захавала.

 

Без цябе вельмi цяжка стамiлась душа,

Бо к табе за час доўгi прывыкла,

Я з табой размаўляю бясконца ў вершах,

Ад разлукi на сэрцы мне прыкра.

 

Вельмi рады, што голас пачуў цяпер твой,

Вабiць момант цудоўны спаткання,

Без цябе доўга быў я халоднай вясной,

А хацелась цяпла i кахання.

 

Голас любы пяшчотна ласкава гучыць,

Мо, дала зведаць ўзнёсласць разлука?

Бо разлука заўсёды цуд здольна зрабiць,

Адзiноты калi пройдзе мука.

 

Я пяшчоту хачу захаваць назаўжды,

Каб ты шчыра ласкава ўсмiхалась,

Замiнаць нам не сталi кахання гады,

Быццам толькi яшчэ закахалась.

 

Вельмi гожа каханне сваё зберагаць,

Як пагодкi яго ўжо забылi,

Чым старэйшы, прыемней пяшчотна кахаць,

Мы з табою прыемнасць здабылi.

 

25.04.1995

 

Home Page

 

763     ПЕНА

 

Тваё каханне утварыла пену,

Расчараванне цяжка адчуваць.

Куды сваё каханне я падзену?

Сваю вясну з кiм буду сустракаць?

 

Усё было бязвоблачна спачатку,

Здавалася, што ты мяне кахаў,

Ты загадаў мне не адну загадку,

Я вырашала, як ты вымагаў.

 

Мацней тваё каханне не зрабiлась,

Яно ўсё больш халоднае было,

Ўсё, чым раней заўсёды ганарылась,

З маёй душы з вадой цяпер сплыло.

 

А па вадзе плылi абрыўкi пены,

Ператварылася каханне ў дым.

Чаму адбылiсь у каханнi змены?

Чаму застацца хочаш халастым?

 

Я верыла табе заўжды бясконца,

Быў для мяне ты з каменю сцяной,

Твайго кахання закацiлась сонца,

Цяпер прыйшлось застацца мне адной.

 

Вясна. Чароўны час. Пара кахання.

Кахаю. Цяжка вельмi. Я адна.

Пакуль яшчэ не маю адчування

Што страцiлась каханне спрэс, да дна.

 

25.04.1995

 

Home Page

 

764     НОРМЫ МАРАЛI

 

Чарнобыля адмецiна над намi,

Паводзiны дыктуе i мараль,

Не ведаем цяпер, што чынiм самi,

Але здарыўся з намi жах, на жаль.

 

Чым беларусы Бога прагнявiлi?

Заўсёды памяркоўнымi былi,

Але бяду сабе i боль здабылi,

Нябачна нуклеiды скрозь ляглi.

 

I асаблiва цяжкай была кара,

Ляжыць дзе магiлёўшчына мая,

Не будзе вабiць радасная мара,

Як стогне ад бяды цяпер зямля.

 

Таму глядзець у будучыню цяжка,

Хвiлiнай гэтай трэба толькi жыць,

Бо адчуваеш, быццам ты мурашка,

А будучынi можа i не быць.

 

Душа ад болю моцна пакутуе,

Бо невядома, якi сэнс жыцця,

Бо голас смерцi кожны ясна чуе,

I можа стаць здабычай небыцця.

 

Таму умоў якiх бы не стваралi,

Ды адчувае кепска чалавек,

Зняважлiвасць прыйшла да норм маралi.

Няўжо так будзе назаўжды, павек?

 

25.04.1995

 

Home Page

 

765     ХВАЛI ШЧАСЦЯ

 

Шчасце спаткаецца, потым знiкае,

Хвалямi хутка бяжыць,

Кожны ў жыццi сваё шчасце шукае,

Бо без яго не пражыць.

 

Кожны сваёй дачакаецца хвалi,

Вечнаму штылю не быць!

Тыя, хто ветру свайго прычакалi,

Здатны i хвалю здабыць.

 

Iншаму моцныя бурныя хвалi

Лёс у жыццi можа даць,

Каб з галавою ўсяго накрывалi,

Шчасце каб спрэс адчуваць.

 

А для другiх не падымуцца хвалi,

Толькi адна рабiзна,

Шчасця вялiкага не атрымалi,

Хваля прыйшла б хоць адна.

 

Чым болей хваля – радзей прыбягала.

Што ў жыццi лепей шукаць:

Рэдка i многа цi часта i мала,

Шчасце якое пазнаць?

 

Шчасце вялiкае або малое

Хваляй прыходзiць заўжды,

Шчасце не будзе бясконца з табою,

Бо памiж хваль час бяды.

 

26.04.1995

 

Home Page

 

766     МАЕ ГАЛУБЫ

 

Як галубы, з маёй душы злятаюць вершы,

Лунаюць ў небе вабнай чарадой,

Ў палёт яшчэ зусiм нядаўна выйшаў першы,

Ляцяць над лугам, лесам i вадой.

 

I з часам чарада становiцца ўсё болей.

Ў душы быць колькi можа галубоў?

Мо, iх узлёт цяпер не скончыцца нiколi?

Чарговы голуб ў шлях гатовы зноў.

 

Ляцяць увысь i падымаюцца да сонца,

З вышынь глядзяць пяшчотна на зямлю,

Цяпер ляцяць яны ў блакiт нябёс бясконца,

I радуе палёт душу маю.

 

У галубоў маiх ёсць розныя пароды,

Ды шэрых сярод iх амаль няма,

Хачу, каб чарадзе не прычынiлi шкоды,

Ды сустракае галубоў зiма.

 

Прыемна бачыць галубоў маiх ў блакiце!

Ляцяць няспынна смела галубы,

Цудоўна вельмi, калi сонейка ў зенiце,

Ў душы няма нi смутку, нi журбы.

 

Вы, галубы мае, яшчэ хутчэй ўзлятайце!

Жадаю вам дабра i вышынi!

Сустрэла вас зiма, з надзеяю чакайце,

Шчаслiвыя яшчэ настануць днi!

 

26.04.1995

 

Home Page

 

767     НАДВОР'Е ДУШЫ

 

Зноў захмарылась неба над намi,

I ўжо дожджык маленькi iдзе,

Так здарацца павiнна часамi,

Калi смутак ў душу надыдзе.

 

Ну i што, што захмурылась неба?

Ну i што, калi дожджык iмжыць?

Мо, дарэчы такая патрэба,

Каб пагодны час лепей цанiць?

 

Бо душу дождж ад бруду адмые,

Ёй чысцюткай заўжды трэба быць,

Каб усiх, хто табе дарагiя,

Мог пяшчотна i верна любiць.

 

Пройдзе дождж, i зноў сонца заззяе,

Без дажджу ўсё ад спёкi згарыць,

Дождж душу ў раўнавазе трымае,

Каб ёй радасць i шчасце дарыць.

 

Як бязхмарнае будзе надвор'е,

Памячаць надта цяжка дабро,

Хаця радасна ззяюць сузор'i,

I дзiвуе расы серабро.

 

Супярэчнасць не згубiць каханне,

Была, ёсць, далей будзе яна,

Абвастрае душы адчуванне,

Каб ўзрастала пачуцця цана.

 

26.04.1995

 

Home Page

 

768     ПАЧУЦЦI I СПАКОЙ

 

Няма спакою i не будзе,

Якi спакой, пакуль жывы?

Пачуццi расхвалююць грудзi,

Пад iх уплывам вечна мы.

 

Нянавiсць мучыць цi каханне,

Цi боль, цi радасць без мяжы,

Цi адзiноты адчуванне,

Пачуццяў безлiч у душы.

 

I нiкуды ад iх не дзецца,

Пачуццi ёсць само жыццё,

Ад iх пазбыцца удаецца,

Калi сустрэне небыццё.

 

Пакуль жывы, няма спакою,

Iначай як бы мы жылi?

Бо з неспакойнаю душою

Жыццё адчутна на зямлi.

 

Бо без турбот i хвалявання

Ў душы працяглая зiма,

А без пяшчотнага кахання

На свеце нават жыць дарма.

 

Няма спакою i не трэба,

Не след зусiм яго шукаць,

Душы патрэбна, нiбы хлеба,

I ненавiдзець, i кахаць.

 

27.04.1995

 

Home Page

 

769     ЯШЧЭ НЕ ВЕЧАР

 

Калi спаткаецца каханне без адказу,

Нiколi не ўзгадуюцца плады,

Надзея кволая дасць горкую абразу,

Бо вырастае ўдосталь лебяды.

 

Ў душы ўзнiмаецца упарта пустазелле,

Дождж пройдзе або сеяцца iмжа,

Аб шчасцi марыў, спадзяваўся на вяселле,

Але сумуе ад бяды душа.

 

Хоць пустазелле ў душы шчодра вырастае,

Працягваю пакуль яшчэ кахаць,

Але нiколi ўжо адказ не атрымаю,

I пустазелле лепей карчаваць.

 

Даўно пачуцце недаспелае карчую,

Яно расце бясконца, на бяду.

Калi я волю сэрцу любую адчую?

Калi ўсю цалкам вырву лебяду?

 

Вясна прыйшла, зямля душы ляжыць пад парам,

Ды пустазелля яшчэ вельмi шмат,

Плады даўно любоўным знiшчаны пажарам,

Хутчэй закласцi лепей новы сад.

 

Яшчэ не вечар, другi год ў жыццi чакаю,

Зноў прыйдзе непаўторная вясна,

Другую ў iншы раз з адказам пакахаю,

Пяшчотна пакахае i яна.

 

27.04.1995

 

Home Page

 

770     КРЫЛЫ НАДЗЕI

 

Не удалося. Можа, i не трэба,

Без мар спакойней значна ў свеце жыць,

Ў навуцы пажадаў ўзляцець у неба,

Але не далi крылы распусцiць.

 

Ды, калi часам крылы распускалiсь,

Не дазвалялi вышыню набраць,

Заўсёды ўсюды страсна намагалiсь

Пад корань жорстка крылы падсякаць.

 

Чаму палёту мне не дазвалялi?

Бясспрэчна, месца ў небе хопiць ўсiм,

Адразу крылы моцны цень кiдалi,

Пад сонцам месца мець хацелась iм.

 

Цяпер пра ўзлёт не пешчу болей мары,

Прыходзiла хоць мара шмат разоў,

Але ўдаралi кожны раз па твары,

А мне ўзляцець хацелась зноў i зноў.

 

Нарэшце, я змянiў надзеi крылы,

I выраслi яны iмгненна ўраз,

Махаю стала iмi што ёсць сiлы,

Нясе мяне пяшчотна мой Пегас.

 

Ўсiх ў неба не пускаюць, я не першы,

Заўсёды так было, i ў наш так час,

Цяпер я для душы складаю вершы,

Рашуча падымаюсь на Парнас.

 

27.04.1995

 

Home Page

 

771     ГАРМОНIЯ

 

Цi можа бесцялесным быць каханне?

Мажлiва, але цяжка уявiць,

Не ведаю такое адчуванне,

Час не прыйшоў да кепскага дажыць.

 

Каханне – не мэта, а толькi сродак,

Жаданы шлях, каб радасць падарыць,

Зрабiла так вялiкая прырода,

Адам няздатны быў без Евы жыць.

 

З каханнем секс, нiбы каньяк з лiмонам,

Прыемна i смак добры адчуваць,

Гучыць адно каханне пустазвонам,

Абрыдне цэлы час лiмон жаваць.

 

Хай без лiмона, ды каньяк шукаюць,

Ўбок сцiпласць, як заклiкала мэта,

Яго па поўнай чарцы налiваюць,

Працяглы час лiмон жаваць – бяда.

 

Прыемна, як гармонiя заўсёды:

Лiмона водар, зоркавы каньяк,

Тады не трэба больш шукаць нагоды,

Лiмон дзе з'есцi, чарку выпiць як.

 

Калi няма гармонii, так шкода!

Невiнаватая яна цi ён,

Бо не выносiць вакуум прырода:

Шукаюць цi каньяк, або лiмон.

 

27.04.1995

 

Home Page

 

772     НЕВЯДОМАЕ I ДУМКI

 

Што цiкавасць дае, што хвалюе заўжды?

Толькi тое, ў жыццi што не зведаў,

Прабягаюць, як хвалi, няўмольна гады,

Ды ўвесь час не хапае мне ведаў.

 

Я да новага стала няспынна iмкнусь,

Бо натхненне ў душы адчуваю,

Як за новую справу з ахвотай бярусь,

Невядомае мне адкрываю.

 

Невядомае вельмi цiкава пазнаць,

Што нiхто i нiколi не ведаў,

Палёт думкi чароўна заўжды адчуваць,

Думкi к нам прылятаюць з сусвету.

 

Збудаваны цудоўна быў мозг у людзей,

Бо нябачнае ён уяўляе,

Разабрацца у змозе у бегу падзей,

Ўраз мiнулае мозг аднаўляе.

 

Проста ў будучы час здатны мозг зазiрнуць,

Думка здольна ляцець у прасторы,

Перашкоды ёй лёгка без страт абмiнуць:

Акiяны, пустынi i горы.

 

Невядомае клiча няспынна к сабе,

Я яго адпаведна шукаю,

Заўжды думкi людскiя былi ў барацьбе,

Ў барацьбу з старой думкай ўступаю.

 

28.04.1995

 

Home Page

 

773     ПОЖНЯ ЖЫЦЦЯ

 

Свой шлях жыцця прайсцi павiнен кожны,

Усе яго этапы, да мяжы,

Але, калi шлях доўжыцца па пожнi,

Знаходзiць смутак месца у душы.

 

У думках чарадой жыццё праходзiць:

Аралi як i сеялi раллю,

Ды намагалiсь сiлы як знаходзiць,

Каб збажыну ў засек сабраць сваю.

 

Бяжыць бясконца пожня пад нагамi,

Але цiкава i па ёй iсцi,

Вiтае залатымi дыванамi,

I, як раней, шмат радасцi ў жыццi.

 

Шлях залаты дасць сэрцу асалоду,

Зялёны можна толькi ўспамiнаць,

Шукаць патрэбна ў золоце нагоду,

Каб поўны кубак шчасця атрымаць.

 

Iсцi iржэўнiк трохi замiнае,

Але нiчога, можна патрываць,

Ў нябёсы ад красы душа ўзлятае,

Як ў маладосцi, хочацца кахаць.

 

Хаця iсцi прыходзiцца па пожнi,

Ды ёсць яшчэ багата любых спраў,

Ў жыццi этап хай доўжыцца апошнi,

I хочацца, каб ён шчаслiвым стаў.

 

29.04.1995

 

Home Page

 

774     ЦУДОЎНАЯ  ТРЫЯДА

 

Не вечна ўсё, i пройдзе хутка з часам,

Мiне любоў, здароўе i жыццё,

Не будзе цягi к дарагiм украсам,

Калi паклiча ўладна небыццё.

 

Калi не грэе палкае каханне,

Нялёгка стан такi жыццём назваць,

Трывае без iмпэту iснаванне,

Калi душа няздатна пакахаць.

 

Каханне – сродак надта ўсемагутны,

Яно здароўе здатна мацаваць,

I настрой не сустрэнецца пакутны,

Бо крылы шчасця здольны адрастаць.

 

Каханне i жыццё. Лепш быць iм разам,

Каб радасна i паўнакроўна жыць,

Каб вельмi не астыла сэрца з часам,

Касцёр кахання трэба варушыць.

 

Калi жыццё каханне аздабляе,

Ў здаровым целе моцны дух заўжды,

Бо цеплыня ў адносiнах трывае,

I шчасце завiтае на гады.

 

Каханне – шчасця пэўная прынада,

I ад здароўя моцы пачуццё,

Цудоўная адзiная трыяда:

Здароўе i каханне, i жыццё.

 

29.04.1995

 

Home Page

 

775     ХВАЛЯВАННЕ ДУШЫ

 

Я пра пачуццi песень шмат спяваю,

Вязь ўзнёслых слоў настойлiва пiшу,

Радкамi памяць ўраз перапаўняю,

I вызвалiць ад iх хачу душу.

 

Штодня радкi, як шчодры дождж, спадаюць

Або iдзе асеннi лiстапад,

Вясёлкаю чароўнай ярка ззяюць,

Цудоўным фарбам я бясконца рад.

 

Ў мой лiстапад лiстоў няма зялёных,

Асеннi час майго жыцця прыйшоў,

Навокал чырвань на дубах i клёнах,

Шукаць не трэба мне прыдатных слоў.

 

Яны з душы бягуць iмгненна самi,

Каб песнi пра каханне падарыць,

I цяжкасцей амаль няма з радкамi,

Бо стала у душы матыў гучыць.

 

Спантанна на матыў радкi кладуцца,

I песня нараджаецца ў душы,

Мае пачуццi шчодра адгукнуцца,

I гулкiм рэхам загучаць вершы.

 

Прыемна складаць вершы пра каханне,

Пачуцце людзям дзiўнае дано,

Пiшу, бо адчуваю хваляванне,

Шчаслiвы тым, што ёсць ў душы яно.

 

30.04.1995

 

Home Page

 

776     З ЧАСАМ

 

Шлюць далёкiя зоркi святло на Зямлю,

Iх святло праз стагоддзi даходзiць,

Я на сцверджаннi вабным з надзеяй стаю:

Чытача паэт з часам знаходзiць.

 

Таму вершы упарта бясконца пiшу,

Яны самi прыйсцi ў свет спяшацца,

Iмi я пасылаю уцеху ў душу,

Друкаваць не хачу намагацца.

 

Бо, калi пажадаў слабы шанц паспытаць,

Падайсцi каб к падножжу Парнаса,

Крылы кволыя сталi мне ўраз падсякаць,

Каб бяскрылым пакiнуць Пегаса.

 

Ды не ссеклi нахабна мне крылы зусiм,

Але сiлы яшчэ больш надалi,

I хаця заставаўся з Пегасам сваiм,

Але болей ўзлятаць не жадалi.

 

Не хачу таму вершы свае друкаваць,

Прыйдзе час iх, i ззяць яны будуць,

Трэба трохi, напэўна, яшчэ пачакаць,

Пакуль вершы больш моцы набудуць.

 

Шчодра зоркi святло сваё шлюць на Зямлю,

Калi самi ужо памiраюць,

Спадзяваюсь, што лiрыку з часам маю

Чытачы без мяне пачытаюць.

 

30.04.1995

 

Home Page

 

777     КАНЕЧНЫ ПУНКТ

 

Канечны пункт. Ён ўсiх заўжды зраўняе,

Бягуць бясконца цягнiкi жыцця,

Канечны пункт надзейна ўсiх прымае,

Iмкнуцца ў вечнасць ўсе да небыцця.

 

Хто дальнiм цягнiком жыццё праехаў,

Хто на мясцовым перагон цi два,

Хто у жыццi сваiм пазнаў уцеху,

Каго у маладосцi смерць знайшла.

 

Iмчацца цягнiкi жыцця бясконца

На станцыю пад назвай «Небыццё»,

Хто у дарозе, таму ззяе сонца,

Тугу i шчасце надае жыццё.

 

А хто прыбыў ужо на пункт канечны,

Ляжыць спакойна у сырой зямлi,

Мiнулi i туга, i боль сардэчны,

I шчасця днi цудоўныя прайшлi.

 

Ёсць блiзкiя – нябожчык у пашане,

Бо ён яшчэ у памяцi жыве,

Ды як да iх з касою смерць загляне,

Ўраз памяць аб нябожчыку памрэ.

 

Бязглузда на канечны пункт спяшацца,

Не трэба вельмi хуткiх цягнiкоў,

Цягнiк жыцця, патрэбна намагацца,

Пазней каб на канечны пункт прыйшоў.

 

1.05.1995

 

Home Page

 

778     ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ

 

Жыццё! Яно бясцэннае заўсёды,

Яго нiяк не ўдасца паўтарыць,

Няма iстот элiтных у прыроды,

Аднолькава усе павiнны жыць.

 

Прырода жыццё хутка утварыла,

Ўсе з небыцця прыйшлi на свет ураз,

Жыццё прырода шчодра падарыла,

Ды ўжо няма шмат вiдаў у наш час.

 

На жаль, багата вiдаў смерць спаткала,

Не засталося нават iх слядоў,

Хоць на жыццё дала прырода права,

Але належных не было умоў.

 

Каб жыць, другiх бязлiтасна з'ядалi,

Жыццё i смерць адзiнымi былi,

Адны сабе каб ежу атрымалi,

Другiм не стала месца на Зямлi.

 

Жыццё здалёк здаецца безтурботным,

Ды доля вельмi жорсткая ва ўсiх,

Ўсе хочуць iншых загубiць ахвотна,

Калi не ўдасца, то загубяць iх.

 

Жыццё! Яно аднолькава бясцэнна,

Выключных праў не мае чалавек,

Але прысвоiў права ён нязменна

Губiць жыццё амаль усiх павек.

 

1.05.1995

 

Home Page

 

779     БЯСКОНЦАСЦЬ КАХАННЯ

 

Час у душу прыйшоў такi чароўны,

Па-iншаму пачаў жыццё ўспрымаць,

Свет для мяне вакол цяпер цудоўны,

Дзiвосны цуд ўдалося мне пазнаць.

 

Ў душу, як гром, ўварвалася каханне,

Пачуцце шчасця, лепшы Боскi дар,

Змянiлась рэзка свету адчуванне,

Нязгасны бурна запалаў пажар.

 

Жыццё адразу сэнс свой адшукала,

I радасць перапоўнiла душу,

Хачу, яна каб палка пакахала,

Больш iншага у Бога не прашу.

 

Каханне нечакана адгукнулась,

Незразумела, як прыйшло, чаму?

Але мая душа кахаць iмкнулась,

Прыйшло пачуцце, ўдзячны я яму.

 

Няхай маё каханне не згасае,

Яно дало вялiкую мэту,

Паходняю наперадзе палае,

I па жыццю з натхненнем я iду.

 

I не хачу нiколi развiтання,

Пяшчотна ўсё жыццё хачу кахаць,

Каб не згасаў ў душы агонь кахання,

Каб Боскi дар бясконца адчуваць.

 

2.05.1995

 

Home Page

 

780     СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ

 

Калi перагартаць жыцця старонкi,

Як шторм эмоцый ўжо ўдалечынi,

Адчуць магчыма голас рэха звонкi,

Чароўныя, як цуд, успомнiць днi.

 

Уражанняў што больш дае заўсёды?

Хоць колькi раз старонкi не гартай,

Ды лепшай не сустрэнецца нагоды

Згадаць каханне i квяцiсты май.

 

Што iншае душа лепш успрымае?

Што можа больш iмпэту даць ў жыццi?

Там толькi шчасце, дзе душа кахае,

Бо шчасця без кахання не знайсцi.

 

Запомнiць нельга кожнага выпадку,

Няздатна памяць столькi утрымаць,

Ды застаецца, што было спачатку,

Як першы раз прыйшлося цалаваць.

 

Не можа памяць адкiдаць каханне,

Хаця забудзе шэраг iншых спраў,

З каханнем немагчыма развiтанне,

Бо Бог на радасць нам каханне даў.

 

З каханнем хай усе старонкi будуць,

Прайшлi што, ёсць, чакаюць што ў жыццi,

Калi каханне любае набудуць,

Удасца шчасце вабнае знайсцi.

 

2.05.1995

 

Home Page

 

781     ХМАРЫ

 

Навiснуць нiзка хмары над зямлёй,

I смутак у душу прыйдзе заўсёды,

Было цудоўна сонечнай парой,

А хмары стала робяць перашкоды.

 

Але не трэба хмары мне ў душы,

Хачу, каб зноў надвор'е лепшым стала,

Жадаю толькi радасць мець ў цiшы,

Не да спадобы страшная навала.

 

Прыемна, калi сонейка ўгары,

Цяплом яно пяшчотна сагравае,

Бо шле свае бясцэнныя дары,

Ад радасцi душа адпачывае.

 

Цудоўна, як краса ляжыць наўкол,

Калi няма на небе нi хмурынкi,

Як чуецца струмень пяшчотных слоў,

Iх музыка лунае без супынкi.

 

Здараецца, што хмары надыдуць,

Ды толькi каб не пачыналась буры,

Патрэбна толькi ветрыку падзьмуць

Цi iх разгоняць моцныя вiхуры.

 

Ды нельга ўсё жыццё пражыць без хмар,

Хай надыходзяць, можа, так i трэба?

Як ад кахання у душы пажар,

Хай часам моцны дождж пральецца з неба.

 

2.05.1995

 

Home Page

 

782     ВОЛЯ

 

Самiм сабой я толькi быць жадаю,

Не удаецца вабнага здабыць,

Калi ваўкоў збярэцца шмат у зграю,

Прыходзiцца па-воўчаму завыць.

 

Мы ўсё амаль жыццё жывем ў няволi,

Грамадства накiдае кайданы,

Як хочам жыць, так не жывем нiколi,

Не дазваляюць волю мець яны.

 

А як чаруе i натхняе воля!

Свабодны, быццам вецер угары,

Па-iншаму заўжды кiруе доля,

А сэрцу вольнай хочацца пары.

 

Заўжды ёсць абавязкi, так i трэба,

Пазбегнуць немагчыма ўсiх акоў,

Няма як волi, не ўзляцець у неба,

Бо вельмi цяжкi груз ад ланцугоў.

 

Што можа быць прыемней, чым свабода?

Калi, як птушка, вольным можна быць,

Увогуле знiкае перашкода,

I, як душа жадае, можна жыць.

 

Упарта ланцугi хачу я скiнуць,

Не бегла каб жыццё амаль дарма,

Каб кайданы упэўнена пакiнуць

I плечы хутчэй вызвалiць з ярма.

 

3.05.1995

 

Home Page

 

783     ШАНЦЫ

 

Шанц у жыццi сустрэнецца паволi,

Ды трэба вабны шанц яшчэ пазнаць,

Здарыцца можа, што ўжо больш нiколi

Не будзе доля шанцы паўтараць.

 

Заўсёды доля шанцы прапануе,

А наша справа: браць цi адкiдаць?

Калi душа на шанц не зрэагуе,

Аб iм прыйдзецца горка ўспамiнаць.

 

Даецца права выбару заўсёды,

Не ўвогуле, але з таго, што ёсць,

Як шанц мiне бязглузда, вельмi шкода,

Душу неўтаймавана пячэ злосць.

 

У кожнага адменная дарога,

Адным шанцуе стала у жыццi,

Iм шанцаў шмат, другiм амаль нiчога,

I вельмi цяжка добры шлях знайсцi.

 

Да шанцаў трэба гадаваць увагу,

Каб ўсё жыццё пасля не шкадаваць,

Каб не пазнаць суровую знявагу,

Нiколi шанц не трэба упускаць.

 

Нязначным шанцам лепей скарыстацца,

Бо доля зрэдку шанцы выдае,

Не след бяздумна шанцамi кiдацца,

Не вельмi многа ёсць iх у яе.

 

4.05.1995

 

Home Page

 

784     ПАМIРАЕ АПОШНЯЙ

 

Хоць здаецца: няма ўжо звароту,

Бо дайшоў да апошняй мяжы,

Але выйсце даруе пяшчоту,

Як надзея тлець будзе ў душы.

 

Моц надаць можа толькi надзея

Каб жыццёвыя сiлы збiраць,

Бо яна вельмi добра умее

На плаву у жыццi утрымаць.

 

Як надзея у сэрцы не згасла,

Недарэмна праходзяць гады,

Складаць моцныя крылы заўчасна,

Пазбаўленне прыйдзе ад бяды.

 

Прыказка нездарма ёсць такая,

Што з надзеяй яшчэ можна жыць,

Што апошняй яна памiрае,

I таму яе страшна згубiць.

 

Як надзея ў душы стала будзе,

Хутка прыйдзе i помач яе,

Ёсць надзея, i сэрца забудзе

Ўсе нягоды i беды свае.

 

Калi ззяе праменьчык надзеi,

Хоць стаяць ля апошняй мяжы,

Прыгнятаюць няшчадна падзеi,

Радасць будзе ў астылай душы.

 

4.05.1995

 

Home Page

 

785     ГУКI ПРЫРОДЫ

 

Прыроды гукi! Iх прыемна слухаць,

Чароўнейшая музыка гучыць,

У комiнах як вецер будзе дзьмухаць

Або ручай вясновы зажурчыць,

 

Цi лес сасновы зашумiць у буру,

Або чарот зашамацiць ў цiшы,

Мiж мною i прыродай няма муру,

Пяшчотнасць гукаў чуецца ў душы.

 

Гук любы, калi б'юцца ў бераг хвалi

Або на кветках загудуць чмялi,

Цудоўна птушкi песнi заспявалi,

I гукi на душу маю ляглi.

 

Гучыць узнёсла музыка заўсёды,

Яе з аркестрам можна параўнаць,

Няма чароўней музыкi прыроды,

Яе няздатны людзi паўтараць.

 

Уважлiва прыроду слухаць трэба,

Яна аркестрам зладжаным гучыць,

I зал вялiкi – сiнi купал неба

Красою здатны радасць падарыць.

 

Уважлiва я слухаю прыроду,

Яна душы натхненне здатна даць,

Таму шукаю кожную нагоду

У лесе, ў полi, ў лузе пабываць.

 

4.05.1995

 

Home Page

 

786     ВЕДАЦЬ АДКАЗ

 

Ўсё даравала для людзей прырода:

Руду i вугаль, нафту i алмаз,

Яны ў зямлi ўтваралiсь год за годам,

Трывалым надта быў стварэння час.

 

Зямля i кормiць, i абагравае,

Натхненне прыгажосцю нам дае,

I для жыцця умовы утварае,

Для поспеху ўсё ў нетрах у яе.

 

Iдэi пазычаем у прыроды,

Як новае патрэбна утварыць,

Па сiлах нам любыя перашкоды,

Прырода здатна шчодра ўсё дарыць.

 

Ў дастатку дзiўны дар прырода мае,

Ды людзi здатны толькi стала браць,

Зямля рэсурсаў больш не памнажае,

Цывiлiзацыi iх трэба спажываць.

 

Хаця ўбiрацца ў аптымiста тогу,

Але, калi бясконца толькi браць,

Багацце памяншаецца патроху,

Што скончыцца праз час, нам след чакаць.

 

У будучыню мала заглядаем,

А што далей чакае ўсiх людзей?

Адказ пакуль прыдатны не шукаем,

А трэба добра ведаць ход падзей.

 

5.05.1995

 

Home Page

 

787     КАХАЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Ўсё прыгожа стварыла прырода,

Але кветкi – сама прыгажосць,

Мне згубiць красу дзiўную шкода

I хачу, каб iх рваць не прыйшлось.

 

Бо люблю, калi кветкi жывыя,

Вельмi хораша цуд назiраць,

Бо пачуццi ў душы маладыя,

Краса здатна ўраз iх выклiкаць.

 

Сярод кветак люблю палявыя,

Бо краса непрыкметная iх,

Сэрцу любыя кветкi жывыя,

Яны – мара пачуццяў маiх.

 

Замiлуюсь ад iх прыгажосцi

I натхненнем аздоблю душу,

Лягчэй стане, калi нудзiць штосьцi,

Як на кветкi жывыя гляджу.

 

Не люблю, калi кветкi зразаюць,

Не хачу купляць кветак букет,

Трупы кветак душу абражаюць,

Не жадаю зусiм кветкам бед.

 

Прыгажосцю люблю любавацца,

Прыгажосць вельмi люба пазнаць,

Бо цудоўна ў яе закахацца

I пяшчотна аддана кахаць!

 

5.05.1995

 

Home Page

 

788     СВЯТА Ў ДУШЫ

 

Душа – нiбы вялiкi акiян,

Б'юць моцна штормы ў ёй i лашчаць штылi,

Душа – дысплею моцнага экран,

Пачуццi каб выразна бачны былi.

 

Пачуццяў захавана шмат ў душы,

А, можа, колькасць iх амаль бясконца?

Змяняцца здатны стан: iдуць дажджы

Цi ззяе ярка i няспынна сонца.

 

Бягуць калейдаскопам ўсе яны,

Вясёлкаю ў праменьчыках iграюць,

Душы пачуццi моцныя даны,

Яны жыццё дакладна адбiваюць.

 

Калi я адчуваю, то жыву,

Нам фраза з фiласофii вядома,

Пачуццi моцна кружаць галаву,

Нiколi з iмi не спаткае стома.

 

Чым больш пачуццяў, тым паўней жыццё,

Дае iмпэт магутны адчуванне,

Бо хораша, як прыйдзе пачуццё,

I завiтае любае каханне.

 

Каханне надзвычайнае заўжды,

Хаця пачуццяў у душы багата,

Яно як прыйдзе, доўгiя гады

Ў душы лунае радаснае свята.

 

5.05.1995

 

Home Page

 

789     ПЕСЦIЦЬ КАХАННЕ

 

Каханне назаўсёды не дано,

Яго бясконца ўпарта песцiць трэба,

Не даглядзець, i звяне ўраз яно,

Прыдатная каханню лепей глеба.

 

Кахання ружы! Дзiўны цуд красы!

Ды ружы даглядання вымагаюць,

Iначай хутка надыдуць часы,

Што аб прыгожым ў думках ўспамiнаюць.

 

Каб зберагчы каханне назаўжды,

Не трэба часу шкадаваць i поту,

Ўдабрэння ружам след даць i вады,

Выконваць стала цяжкую работу.

 

Але, каб радасць пажынаць ў жыццi

I шчасця мець удосталь ад кахання,

Павiнны ружы пышна расцвiсцi,

Каб роспачы не мець i хвалявання.

 

Каб ад кахання быў цудоўны рай,

Яго патрэбна калыхаць з натхненнем,

Душу напоўнiць радасць цераз край,

Калi да справы падысцi з уменнем.

 

Каб радасна на белым свеце жыць,

Патрэбна пiльна зберагаць каханне,

Бо праз яго да шчасця шлях ляжыць,

Не пагражае з ружай развiтанне.

 

6.05.1995

 

Home Page

 

790     НА РОСТАНЯХ

 

Ў жыццi заўжды такi бывае час,

Як лёсу шлях на ростанi прыходзiць,

Прымаць рашэнне трэба спешна ўраз,

Але няпроста лепшы шанц знаходзiць.

 

Складаныя пытаннi паўстаюць,

А часу ёсць адзiнае iмгненне,

Спакой знаходзiць думкi не даюць,

Патрэбны ў справе веды i уменне.

 

Задач, што не рашаюцца, няма,

Раней ўжо людзi мелi такi попыт,

Памылка каб прытулку не знайшла,

Патрэбна вывучаць дадатны вопыт.

 

Як свет iснуе, з тых сiвых часоў,

Аднолькавыя у людзей задачы,

Але рашаюць iх бясконца зноў,

Хоць быць не можа у жыццi iначай.

 

Таму жыццё патрэбна вывучаць,

Каб цяжкай не было альтэрнатывы,

Вучыцца ненавiдзець i кахаць,

Каб выбраць шлях на ростанях шчаслiвы.

 

Дапамагаюць веды у жыццi,

Яны ратуюць, як маяк на моры,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi,

Каб знаць, рабiць што ў радасцi i горы.

 

6.05.1995

 

Home Page

 

791     МАЯ КАХАНАЯ

 

Табе я пра каханне раскажу,

Яно ўварвалась бурай нечакана

I шчасцем мне напоўнiла душу,

Цяпер ты стала для мяне каханай.

 

Як хораша каханне адчуваць!

Пяшчотна i аддана я кахаю,

Прыемна цуд кахання паспытаць,

Нiчога лепей у жыццi не знаю.

 

Хачу з табой да краю лёс прайсцi,

Iначай шлях жыццёвы не ўяўляю,

Я запалiў паходню у жыццi,

Цяпло ў душу з ахвотай набываю.

 

Каханне! Поклiч моцны ў iм заўжды,

I логiкi каханне не жадае,

Яно сляпое, але на гады

Дакладна шлях жыццёвы вызначае.

 

Без аргументаў добра пакахаць,

Каханню мудрасць iх зусiм не трэба.

Па частках як каханне разглядаць?

Яно, як дар, прыходзiць цалкам з неба.

 

Не ведаю, завошта пакахаў?

Ты завiтала мне ў душу вясною,

Працяглы час я любую чакаў,

Цяпер каханай стала ты маёю.

 

6.05.1995

 

Home Page

 

792     УЗАЕМНАСЦЬ

 

Мяцелiца шмат снегу намяла:

Пялёсткi белых кветак ападалi,

Пара для вiшань дзiўная прайшла,

Як iм належыць, кветкi адкахалi.

 

Але каханне рознае заўжды,

Аднолькава хоць кветкi выглядалi,

Адны прынеслi добрыя плады,

Другiя без ўзаемнасцi прапалi.

 

Ў каханнi шчасце проста назiраць,

Бо звонку можна вызначыць прымету:

Плады адно каханне можа даць,

Другое – кепскi вынiк пустацвету.

 

Кахаць складана вельмi у жыццi,

Стварыць каханне могуць толькi двое,

А пару цяжка для сябе знайсцi,

Каханне каб ўтварылась неблагое.

 

Пара кахання – цяжкая пара,

Бо шчасце ад кахання мець ахвота.

Цi падаруе яно шмат дабра,

Цi боль у сэрца прыйдзе i маркота?

 

На ўсё жыццё каб моцна пакахаць,

Ў каханнi пустацвет каб не ўтвараўся,

Такую кветку трэба адшукаць,

Каб у яе ўзаемна закахаўся.

 

7.05.1995

 

Home Page

 

793     ЗАЛАТЫ ДОЖДЖ

 

Быў дождж вялiкi, хаця малы гром,

Пустых надзей амаль не утваралась,

Прыемным вельмi залатым дажджом

Мая душа каханнем напаўнялась.

 

Адказ цудоўны вабна атрымаць,

Бо горкае каханне без адказу,

Дзiвосны цуд кахаючых кахаць,

Праблемы вырашаюцца адразу.

 

Бо спадзявання марнага няма,

Без абяцанак справа зразумела,

Пяшчотна пакахала ты сама,

Дажджу кахання ад душы хацела.

 

Надзея толькi моцны гром дае,

Здараецца, дажджу зусiм не будзе,

Пярун няшчадна i бязглузда б'е,

Але душа кахання не набудзе.

 

Так хораша, калi адна душа

Другую безумоўна зразумела!

Знiкае непрыметная мяжа,

Што здатна аддзялiць душу ад цела.

 

Каханне – свята цела i душы,

Хай льецца залатым дажджом заўсёды,

Каб свята стала доўжылась ў цiшы,

I гром не нарабiў каханню шкоды.

 

7.05.1995

 

Home Page

 

794     НЯШЧАСНЫЯ

 

Каханне, радасць, шчасце i пяшчота

Нiколi цалкам не даюцца ўсiм,

Хоць кожнай вабны мець набор ахвота,

Не карыстацца каб ў жыццi благiм.

 

Але ўзнiкаюць кепскiя умовы,

Што шчасце прападае, нiбы дым,

Дзяўчатам аб каханнi кажуць словы,

Зрабiць лёс абяцаюць залатым.

 

Дзяўчаты не кахаюць, а выходзяць,

Каб замужам уладкаваць жыццё,

Ды без кахання шчасця не знаходзяць,

I цалкам марным будзе набыццё.

 

Мужчына заўжды любую кахае

I хоча мора шчасця падарыць,

Ды толькi з часам сэрцам адчувае:

Быць шчасцю цi нiколi ўжо не быць?

 

Ўтвараюцца жыццёвыя памылкi:

У марах – цуд, на справе – рэкi слёз,

Бо шчасця недарэчныя абрыўкi

Жанчынам шчодра падаруе лёс.

 

Не прыйдуць радасць, шчасце i пяшчота,

Калi кахання ўзнёслага няма,

Сям'ю чакае сталая маркота,

I лепшага чакаць амаль дарма.

 

8.05.1995

 

Home Page

 

795     АЦЭНIЦЬ ГОДНЫ

 

Нiколi людзi годнасць не любiлi,

Чужая годнасць замiнала iм,

Бясконца годным толькi зло рабiлi,

Бяльмом на воку была годнасць ўсiм.

 

Як годны чалавек, ён i шляхетны,

I гонар зберагае свой заўжды,

Ды з тымi, хто душой жабрацкай бедны,

Адносiны даходзяць да бяды.

 

Бо, калi годны, трохi i разумны,

А розум iншых – як на рану соль,

Ў адносiнах чакае вынiк сумны:

Спаткае нiзашто душэўны боль.

 

Бо годных людзi стала мардавалi,

На смерць рашуча кiнулi Хрыста,

Яны жыццё Вараве захавалi,

Бо зайздрасць чэрнi – страшная бяда.

 

Нялёгка годным з даўнiх пор жывецца,

Нянавiсць к iм ў душы не ўтаймаваць,

I кожны, калi толькi удаецца,

З iмпэтам годных хоча упiкаць.

 

Багата годных ёсць людзей на свеце,

Лягчэй iм разам годнасць баранiць,

Яны безабаронныя, як дзецi,

Ды годны можа годнасць ацанiць.

 

8.05.1995

 

Home Page

 

796     СТРУНА ШЧАСЦЯ

 

Не прыходзiць цяпло, не прыходзiць,

Холад моцны душу мне псуе,

I прытулак яна не знаходзiць,

Як цяпло не прыйшло у яе.

 

Бо ад сцюжы душа пакутуе

I хутчэй хоча радасць знайсцi,

Цяпло прыйдзе, адразу адчуе:

Па жыццю лягчэй стала iсцi.

 

Але цяжка мардуе чаканне,

Не завiтвае ў госцi цяпло,

Бо сагрэць можа толькi каханне,

Ды дагэтуль яно не прыйшло.

 

Зачакалась душа асалоды

I жадае каханне пазнаць,

Каб хутчэй знiклi ўсе перашкоды,

Час настаў зноў цяпло адчуваць.

 

Хай каханне мяне абагрэе,

Каб ў душы толькi радасць была,

Бо нiшто, як каханне, умее

Ўлiваць ў грудзi патокi цяпла.

 

Спадзяваюсь: сустрэну каханне,

Загучыць ў душы шчасця струна,

Расквiтнее маё адчуванне,

Красаваць дасць магчымасць вясна.

 

8.05.1995

 

Home Page

 

797     ШЛЯХ ДА СЯБРОЎСТВА

 

Наўкол людзей заўжды багата так,

Ды знойдзецца сярод iх вельмi мала,

Што б'юцца сэрцы iх з тваiм у такт,

Каб ўраз душа на поклiч водгук дала.

 

Здаецца, што аднолькавыя ўсе,

Але асобу кожны утварае,

Сваю ментальнасць у душы нясе

I ўласны погляд на падзеi мае.

 

Таму нялёгка родную душу

Ў натоўпе для сябе заўжды адзначыць,

Уважлiва на ўсiх людзей гляджу,

Ды як пазнаць жаданае i ўбачыць?

 

Калi у душах роднасцi няма,

Сяброўства мець не трэба намагацца,

Бо намаганнi страцяцца дарма

I прыйдзецца праз час расчаравацца.

 

Ў адносiнах шляхетным трэба быць,

Калi душа душу не разумее,

Сяброўства хутка прыйдзецца забыць,

Шляхетнасць быць хлуслiвай не умее.

 

Як знойдзецца падобная душа,

Ёй любы падыход высокародны,

Сяброўства – магiстральная шаша,

Вядзе да развiтання шлях абходны.

 

9.05.1995

 

Home Page

 

798     ЧЫСТАЕ НЕБА

 

Загарэлась сонейка ў душы,

Ды яго хмурынка засланiла,

Стала памiж намi на мяжы,

I маланка любасць падпалiла.

 

Мець прыемна у душы цяпло,

Ды з хмурынак утварылiсь хмары,

Радасцi, як быццам, не было,

Пачарнеў блакiт чароўнай мары.

 

Прыйдзе час, ззяць будзе сонца зноў,

Каб мець шчасце, трэба вельмi мала:

Каб пяшчотных добрых пару слоў

Мне, нарэшце, любая сказала.

 

Сонца мець хачу ў душы заўжды,

Непатрэбны хмары i хмурынкi,

Яны – нiбы носьбiты бяды,

Хай нас абмiнаюць без супынкi.

 

Бо, як хмары ходзяць памiж нас,

Хаця сонца яркае палае,

Подых сцюжы ахалодзiць ўраз,

Сонейка душу не сагравае.

 

Не свяцiла сонца каб дарма,

Хмар або хмурынак нам не трэба,

Бо цудоўна, калi iх няма,

Шчасце толькi чыстае дасць неба.

 

9.05.1995

 

Home Page

 

799     ПАДМУРАК ШЧАСЦЯ

 

Спакой i злагада, натхненне i пяшчота

Для кожнага ў жыццi павiнны быць,

Бо шчасце вабнае душы пазнаць ахвота.

Але, як сапраўды яго здабыць?

 

Памурак як знайсцi, каб будаваць заўсёды

Будынак шчасця свой без перашкод,

Не ведаць нават каб ў жыццi благой нагоды,

Непажаданых не пазнаць нягод.

 

Падмуркам моцным што ў жыццi стаць хутка можа,

Каб шчасце, сэрцу любае, здабыць?

Адна умова толькi ёсць, што дапаможа:

Кахаць самому i каханым быць.

 

Калi жыве ў душы чароўнае каханне,

Пяшчоту здатна падарыць яно,

Бясконца будзе i натхнення адчуванне,

Душы ў аблокi узлятаць дано.

 

Падмурак моцны, як каханне сталым будзе,

Да шчасця лёс вядзе сваёй рукой,

Душа пяшчоту неабходную набудзе,

Жаданыя узнёсласць i спакой.

 

Для шчасця злагада патрэбна, безумоўна,

Каб ўсё жыццё зрастаў кахання гмах,

З каханнем ў сэрцы жыць прыемна i цудоўна,

Ззяць вечна будзе радасць у вачах.

 

10.05.1995

 

Home Page

 

800     МОЦНАЯ КРЫНIЦА

 

Не ведаю, дзе творчыя вытокi,

Але радкi струменьчыкам бягуць,

Злiваюцца яны ў паток шырокi.

А з часм, мо, ракою пацякуць?

 

Ўжо вершаў шмат, i сам у цуд не веру,

Што хутка пакараю рубяжы,

Мо, лiчба завялiкая, не ў меру,

Але збягае стала верш з душы.

 

Люблю я кожны верш свой паасобку,

Iх разам можна спадчынай назваць,

Над «i» пакуль не буду ставiць кропку,

Яшчэ багата хочацца складаць.

 

Б'е без супынкi моцная крынiца,

Якая захавалася ў душы,

Паток нiяк не ў змозе супынiцца,

Складаюцца без цяжкасцi вершы.

 

Паэзiя цяпер – мая патрэба,

Магу радкi выразна адчуваць,

Яны дажджом ў душу спадаюць з неба,

Працягваюць iх музы дыктаваць.

 

Пiшу упарта вершы на палiчку,

Душа складаць жадае палка iх.

Мо, адшукаюць чыстую крынiчку,

Згасiць каб прагу ад радкоў маiх?

 

10.05.1995

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz