Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (301-400)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

301     ПЛЫНЬ ВЕРШАЎ

 

Ў душы гучыць мелодыя няспынна,

Iмклiва, нiбы горная рака,

Ствараецца цудоўная карцiна,

Каб падабралiсь словы для радка.

 

Душа спявае i бярэ акорды,

Як быццам дзiўны ў ёй гучыць аркестр,

Кладуцца на паперу нацюрморты,

Складаюца радкi ў лагiчны тэкст.

 

А як у госцi завiтае муза,

Увагу надаю ёй перш-наперш,

I ў вынiку цудоўнага саюза,

Як з поплу фенiкс, узнiкае верш.

 

I вершаў плынь складаецца паволi,

Ў ёй разнастайнасць рытмаў, шэраг тэм,

Выток цудоўны не маўчыць нiколi,

Радкi збягаюць хутка, без праблем.

 

Пакуль бягуць, анатаваць iх буду,

Абавязкова трэба ўслед пiсаць,

Працэс падобны дзiву або цуду,

Калi радкi ў душы пачнуць гучаць.

 

Пiшу без мук, не адчуваю грузу,

Становiцца плынь слоў ў радок ураз,

Бо слухаю заўжды з павагай музу,

Пакуль яшчэ iмпэт складаць не згас.

 

24.11.1993

 

Home Page

 

302     МЭТА ЦI ШЧАСЦЕ?

 

Адным жыццё – шырокая дарога,

А iншым нават сцежкi не знайсцi,

Жывуць на свеце ўсе не вельмi многа,

Ды трэба шлях да фiнiшу прайсцi.

 

Лепш ношу выбiраць сабе па сiлах,

Пад цяжаром яе каб не стагнаць,

Шукаць па сэрцы, не па твары мiлых,

Якiя будуць горача кахаць.

 

Прасцей задачы i лягчэй рашэннi,

I меней на шляху жыцця бяды,

Парадуюць цудоўныя iмгненнi,

Складуць яны шчаслiвыя гады.

 

Калi ў мэце высока ставiць планку,

Не пераскочыць мiгам праз яе,

Хаця скакаць ад самага свiтанку

Да ночы, мэта шчасця не дае.

 

Калi душа жаданага шукае,

Ды можна задаволiць яе ўраз,

То шчасце ў цёмным лесе не блукае,

Чым менш мэта, тым больш шчаслiвы час.

 

Жыццёвы шлях, як цуд, прыемным будзе,

Як паднябеснай не жадаць мэты,

Высокую мэту як ставяць людзi,

То шчасця не знаходзiцца заўжды.

 

24.11.1993

 

Home Page

 

303     КАХАННЕ АДГУКНЕЦЦА

 

Не трэба сэрцам шчодра распыляцца,

Па частках ўсiм не раздаваць,

Аддана у юнатве закахацца

I ўсё жыццё адну кахаць.

 

Мiнае час, каханне не старэе,

Бо шчасце жыць у сэрцы з iм,

Яно душу пяшчотай шчыра грэе,

Каб быць бясконца маладым.

 

Каханне знiкне, нiбы снег вясновы,

Калi пусцiць на самацёк,

Прынеслi радасць каб яго аковы,

Патрэбны прымiрэння крок.

 

Калi занадта цяжкае каханне,

След у юнацтва завiтаць,

Бо значна горай будзе развiтанне,

Пачуцце можна аднаўляць.

 

Душа на вернасць мiгам адгукнецца,

I стане светлым кожны дзень,

Калi пяшчота на каханых льецца,

Знiкае недаверу цень.

 

Каханне людзям дадзна ад Бога,

Не трэба Боскi дар губляць,

Каштоўней не знайсцi ў жыццi нiчога,

Бо шчасце – горача кахаць.

 

25.11.1993

 

Home Page

 

304     ЧУЖЫЯ I СВАЕ ДУМКI

 

Хоць вабяць асабiстыя учынкi,

Ды вопыт iншых трэба вывучаць,

Адкрыецца мажлiвасць без замiнкi

Складаныя пытаннi вырашаць.

 

Чужыя думкi вывучаем ў школе,

I добра вучыць доўгi час жыццё,

Але заўсёды ведаў недаволi,

Далейшае патрэбна набыццё.

 

Як веды ёсць, з любой альтэрнатывы

Мажлiва выбраць добры варыянт,

Каб лёс спаткаць прывабны i шчаслiвы,

Не дапаможа школьны фалiянт.

 

Таму заўжды мудрэйшых слухаць трэба,

Бо не пашкодзiць шэраг думак мець,

З-пад ног нябачна ўраз знiкае глеба,

Як думак не ўдалося зразумець.

 

Лепш пагадзiцца з думкаю разумнай,

Паслухаць – за плячамi не насiць,

Душа не будзе ад няшчасця сумнай,

Бо вопыт iншых здатны цуд рабiць.

 

Ўсе вольныя, як птушкi у палёце,

Ды ведаць трэба шлях, куды ляцець,

Хаця з чужымi думкамi быць ў згодзе

Прыемна, ды свае патрэбна мець.

 

25.11.1993

 

Home Page

 

305     БЫЦЬ У ПАРЫ

 

Калi адзiн – душы жыццё нямiла,

Яна няздатна радасна спяваць,

Жыццёвая знiкае ў яе сiла

I будзе без прычыны сумаваць,

 

Бо адзiнота горай, чым атрута.

Калi каханне расцвiце ў душы,

Мiнае хутка цяжкая пакута,

I шчасце яе поўнiць без мяжы.

 

Кахання цуд! Няма чароўней дзiва,

На iм здаўна трымаецца жыццё,

Мець без яго нашчадкаў немажлiва,

Настала б немiнуча небыццё.

 

Калi спачатку Бог стварыў Адама,

Каб не прыйшла маркотная пара,

Ад адзiноты не здарылась драма,

Бог Еву для яго зрабiў з рабра.

 

Жывуць з часоў бiблейскiх людзi ў пары,

Iначай немагчыма ў свеце жыць,

Каб радасць адбiвалася на твары,

Другой паловай трэба даражыць.

 

Бо ў сэрцы горкi сум ад адзiноты,

Кахаць патрэбна, бо пусты дакор,

Мажорныя што цалкам знiклi ноты,

Бясконца у душы гучыць мiнор.

 

25.11.1993

 

Home Page

 

306     ВОДГУК НА КАХАННЕ

 

Сонца ззяе, цяпло струменiцца вакол,

Бо чароўнае лета настала,

Я кахаю цябе i прашу цяпер зноў,

Каб мяне ты, нарэшце, кахала.

 

Надышоў надта ўзнёслы i радасны час,

Ўсё квiтнее, прырода кахае,

Але ты не даеш мне жаданы адказ,

Я каханне тваё пачакаю.

 

Расквiтнела зямля, i вiруе любоў,

З жанчын вопратку скiнула лета,

Прыгажосць твая лепш дзiўных казачных сноў,

Ты – адзiная вабная мэта.

 

Я кахаю, не пойдзе каханне на скон,

Уяўляю жыццё толькi разам,

I цябе, мо, захопiць каханне ў палон,

Мяне ўзрадуе добрым адказам.

 

Кахаць радасна дзiўнаю летняй парой,

Шчасце льецца мне ў грудзi няспынна,

Быць жадаю бясконца заўсёды з табой,

Ты – мая дарагая дзяўчына.

 

Сонца ззяе, натхненне даруе душы,

Ты, нарэшце, пяшчотна ўсмiхнулась,

Бо абрыдла для сэрца твайго быць ў цiшы:

На каханне маё адгукнулась!

 

26.11.1993

 

Home Page

 

307     КАБ ШЧАСЦЕ ПРЫЙШЛО

 

Не загучыць нi музыка, нi песня,

Язык не скажа больш чароўных слоў,

Калi душу пакрые цалкам плесня,

Як пройдзе, нiбы дым кастра, любоў.

 

Калi няма цудоўнага кахання,

Туга знаходзiць месца у душы,

Былыя словы палкага прызнання

Цяпер здаюцца словамi iлжы.

 

Iдзе натоўп, мiльгаюць побач лёсы,

Iмкнуўся кожны чалавек кахаць,

Замест кахання многiя п'юць слёзы,

Бо лёс няздатны шчодра шчасце даць.

 

Адных нясуць, як моцных птушак, крылы,

Ў другiх агонь ў вачах даўно пагас,

Адразу бачна, хто яшчэ шчаслiвы,

А хто няшчасны цалкам сярод нас.

 

Каб шчасце мець, адзiны шлях адвечны:

Кагосьцi трэба горача кахаць,

Калi парадак ў справах ёсць сардэчных,

Натхненне можна стала зберагаць.

 

I з'явяцца цудоўныя умовы,

Каб ззяла ярка у душы святло,

Чароўныя каб загучалi словы,

Бо шчасце пажаданае прыйшло!

 

26.11.1993

 

Home Page

 

308     ВЯСНОВАЕ ПРЫЗНАННЕ

 

Сонца паднялася, таюць снягi,

Бо нечакана вясна пачалася,

Быў незнаёмы мне, стаў дарагi,

Ў сэрца пяшчота цяпер палiлася.

 

Ўсё ажывае вясною ад сну,

Доўга цудоўнага часу чакалi,

З радасцю светлай сустрэлi вясну,

Бо ў дзiўны час мы з табой пакахалi.

 

Песнi каханне спявае ў душы,

Бо ўсё вакол расцвiтае ў прыродзе,

Радасць пачуцця не мае мяжы,

Ўдзячныя шчыра цудоўнай нагодзе!

 

Вабяць чароўныя гукi вясны,

Але прыемней каханага словы,

Робяць бясконца шчаслiвай яны,

Радасцю поўняцца нашы размовы.

 

Нам падарыла каханне вясна,

Сэрцы ад марнасцi ўраз абудзiла,

Душы напоўнiла шчасцем да дна,

Бо час вясновы – сапраўднае дзiва.

 

Шчасця дарунак прыйшоў назаўжды,

Бо шчасце там, дзе пануе каханне,

Радаваць шчасцем нас будуць гады,

Бо вясной любы зрабiў мне прызнанне.

 

27.11.1993

 

Home Page

 

309     РАДАСНЫ СТАН

 

Мне быць прыемна заўсёды з табой,

Бо не магу на цябе наглядзецца,

Хоць нас спаткала каханне зiмой,

Ў час, калi снег белым пухам кладзецца.

 

Белая замець свой танец кружыць,

Звонку мароз, агнём сэрца палае,

Вельмi прыемна i радасна жыць,

Калi каханне зiмой сагравае.

 

Сцiпла прырода чакае вясны,

Добра ў сумётах схавалась ад сцюжы,

Шчокi твае чырванеюць адны,

Бо ад кахання яны – нiбы ружы.

 

Кружыць бясконца няўрымслiвы снег,

Твар засыпае i любыя вочы,

Надта прыемна гучыць звонкi смех,

Смех закаханы вясёлы дзявочы!

 

Холад вакол, але ў сэрцы вясна

Светлы сумесны нам шлях адкрывае,

Вып'ем свой кубак кахання да дна,

Шчасця няхай нам зiма пажадае.

 

Снег белым пухам кладзе свой дыван,

Шчасця iмгненнi цяпер адчуваем,

Быць закаханымi – радасны стан,

Хоць час зiмовы, ды палка кахаем!

 

27.11.1993

 

Home Page

 

310     ВЫБIРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ

 

Моцнасць кахання! Няма ёй мяжы!

Марнасць паволi яго разбурае,

Добра кахаць, але цяжка душы,

Як быт прычыны для сваркi стварае.

 

Трэба галоўнае ўмець выбiраць,

Каб зберагалась каханне цудоўна,

Перш-наперш лепей пяшчотна кахаць,

Справы нiколi не скончыць ўсё роўна.

 

А супярэчкi руйнуюць спакой

I паступова знiшчаюць каханне,

Словы нязгоды збягаюць ракой,

I наблiжаецца час расставання.

 

Лепей заўжды ў душы з радасцю жыць,

Дзiўным спакоем жыцця любавацца,

Ды, каб такiя умовы стварыць,

Лепш непатрэбна за дробязь чапляцца.

 

I больш нiколi з-за розных падзей

Любым не след душу ранiць няшчадна,

Ды, як здарылася сварка, хутчэй

Шлях прымiрэння знаходзiць выдатна.

 

Трэба каханне сваё берагчы,

Iншаму даць другарадную ўвагу,

Пiльна ахоўваць удзень i ўначы,

Каб не пакласцi бязмэтна на плаху.

 

27.11.1993

 

Home Page

 

311     ДАРЫ КАХАННЯ

 

Як натхненне, пяшчотнасць i шчасце набыць?

Лёгка выканаць гэта заданне,

Каб пачуццi другому ўсе разам дарыць,

Да яго мець патрэбна каханне.

 

Засумуе душа, як кахання няма,

Ў ёй халодныя ветры гуляюць,

Ад кахання ў душы весялосць нездарма,

Яе струны прыемна спяваюць.

 

Як каханне прыйшло, лепш яго не страчаць,

Ў сэрцы каб яму жыць назаўсёды,

I на крылах кахання ў нябёсы ўзлятаць,

Бо каханне – дар дзiўны прыроды.

 

Як з каханнем жывеш, шчасце прыйдзе к табе,

Без кахання жыццё, як атрута,

Бо бясконца з тугою душа ў барацьбе,

Цела моцна згрызае пакута.

 

Без кахання жаданай пяшчоты няма,

Бо яна – неад'емнасць кахання,

Страсць прымусiць, пяшчотнасць пальецца сама,

Ў ёй магутнасць вытокаў жадання.

 

Разам каб i пяшчотнасць, i шчасце было,

Шлях ў нябёсы натхненне праклала,

Трэба, каб хутчэй ў сэрца каханне прыйшло

I чароўным агнём сагравала.

 

27.11.1993

 

Home Page

 

312     МАЙСКАЕ КАХАННЕ

 

Каханне ў сэрцы ўжо даўно нашу

I на яго ўмаляю адгукнуцца,

Каб заспакоiць мне хутчэй душу,

Ў далейшым буду да мэты iмкнуцца.

 

Вакол квiтнее белапенны май,

Прырода шчодра дорыць нам натхненне,

Маё каханне ты хутчэй прымай,

Жыццё, як цуд, у кожнае iмгненне!

 

Чароўны яблынь белы цвет вакол,

Як без кахання ў дзiўны час застацца?

Табе сказаць хачу шмат добрых слоў,

Нарэшце, каб аддана закахацца.

 

Не трэба i хвiлiны прапускаць,

Жыццё – цягнiк. Чакаць што на пероне?

Хутчэй каханню трэба месца даць,

Хаця ў апошнiм прычапным вагоне.

 

Iмчацца ў невядомасць цягнiкi,

Адной застацца можна на пероне,

Хачу пяшчоты ад тваёй рукi

I сэрца прапаную на далонi.

 

Май светлы будзем разам сустракаць,

Глядзець на белы цвет садоў чароўны,

У час вясновы радасна кахаць,

Хай доўжыцца бясконца час любоўны!

 

28.11.1993

 

Home Page

 

313     ЗОРКА КАХАННЯ

 

Дзе пракласцi мяжу мiж палётам душы

I жаданнямi грэшнага цела?

Цела здатна бясконца пацiху грашыць,

Хоць душа зрабiць грэх не хацела.

 

Вельмi добра заўсёды гармонiю мець,

Ды не ўсiм яна проста даецца,

Таму цяжка, бясспрэчна, другiх зразумець,

Над якiмi лёс горка смяецца.

 

Як на свеце жывеш, ўсё патрэбна пазнаць,

Каб жыццё бiла чыстай крынiцай,

Калi лёс абдзялiў, каб аддана кахаць,

То i з лужыны можна напiцца.

 

Калi смага пячэ, вельмi хочацца пiць,

Звяртаць цяжка на якасць увагу,

Як з крынiцы сваёй радасць цяжка здабыць,

Ды няма супакоiць чым прагу.

 

Хоць кахае душа, ды як прага пячэ,

Цела стала шукае прыгоду,

Хоць ў крынiцы вады ёсць даволi яшчэ,

Папiць з iншай знаходзяць нагоду.

 

Прыйдуць хай супакой целу разам з душой,

Дзе душа, хай там будзе i цела,

Каб ты стала адзiнаю зоркай маёй,

I ў крынiцы вада зiхацела.

 

29.11.1993

 

Home Page

 

314     СПАТКАННI

 

Прыемна вельмi сустракаць з табой зару,

Ты пра каханне палка гаварыла,

Табе пяшчотнае каханне падару,

Бо ты бясконца сэрцу майму мiла.

 

Бяжыць гаворка, нiбы плынь у ручая,

Не можам мы нiяк нагаварыцца,

Ўжо гасiць зоркi новы ранак спакваля,

I трэба нам, напэўна, супынiцца.

 

Спатканне скончылась, развiтвацца пара,

Даўно ўжо пеўнi ранак праспявалi,

Чаруе фарбамi цудоўнымi зара,

Мы новы дзень прыгожы сустракалi.

 

Спатканне маладых – салодкi дзiўны час,

Бо сэрца звонка ад кахання б'ецца,

Пачуцце моцнае павек з'яднала нас,

I лёс цудоўны радасна ўсмiхнецца.

 

Няхай iдзе спатканняў нашых чарада,

Каб радасць у жыццi трывалай стала,

I для кахання не сустрэлася бяда,

Каб моцна я кахаў, i ты кахала.

 

Спатканнi радасць шчодра дораць нам цяпер,

Цудоўны час свой светлы след пакiне,

Хачу, ўзаемны каб ў каханнi быў давер,

Каханне палкае нiколi не астыне.

 

29.11.1993

 

Home Page

 

315     ЛЕПШАЕ ДЗIВА

 

Чароўны свет, цудоўна ўсё навокал,

Куды нi глянь, такое хараство!

I на красе адпачывае вока,

Прыродай дзiва створана было.

 

Прырода наваколле утварыла,

Твор вабны будзе iснаваць павек,

Сярод ўсяго – вянок тварэння, дзiва:

Разумны i прыгожы чалавек.

 

Чаруе ўсё: вада, зямля i неба,

Лугi i горы, рэкi i лясы,

Для радасцi краса прыроды трэба,

Ствараецца натхненне ад красы.

 

Вакол шмат вельмi рознай прыгажосцi,

Ды прыгажосць ёсць ўсёй красы ярчэй,

Не параўнаць з ёй штосьцi i кагосьцi,

I ад яе не адарваць вачэй.

 

Краса сама прыходзiць стала ў госцi,

Яна заўжды падарак для мужчын,

Няма на свеце лепей прыгажосцi,

Чым вабная, як цуд, краса жанчын.

 

Ад прыгожосцi ў сэрцы захапленне,

З жанчынамi нам па жыццю iсцi,

Было каб шчасным кожнае iмгненне,

Бо лепей дзiва ў свеце не знайсцi.

 

29.11.1993

 

Home Page

 

316     КУБАК КАХАННЯ

 

Жыццё, як шторм, iмклiвае такое,

I, незалежна, горш цi лепей жыць,

Нiколi не стаiць у супакоi,

Няўмольна хутка, як скакун, бяжыць.

 

I кожны мае у жыццi нагоду

Кахання кубак па душы здабыць:

Цi будзе ў iм i смак, i водар мёду,

Або палыну горыч трэба пiць.

 

Таму сачыць бясконца пiльна трэба,

Каб каламуцi ў кубак не налiць,

I бачыць прыгажосць зямлi i неба,

Бо сэрца цяжка ад тугi балiць.

 

Сам кожны быў стваральнiк сваёй долi,

Абачлiва яе след выбiраць,

Памылкi ўжо не выправiць нiколi,

Таму не надта трэба наракаць.

 

Не сэрца, а душу лепш слухаць чутка,

Як скажа, так патрэбна i ўчынiць,

З паганым абыходзiцца след гнутка,

А добрае i песцiць, i любiць.

 

Душа цудоўны шлях жыцця падкажа,

Дарадчыца надзейная яна,

На сэрца цяжкi боль тугi не ляжа,

Кахання кубак можна пiць да дна.

 

1.12.1993

 

Home Page

 

317     НЕПАКОРАНЫЯ ВЯРШЫНI

 

Не трэба пакараць вяршынi,

Бо вельмi мала ёсць вяршынь,

Удачы прывiд ўраз пакiне,

Ды надта цягне да вышынь.

 

Бо шлях на пiк не вельмi роўны,

А фiнiш – толькi вастрыё,

Ды выпадак ў жыццi цудоўны,

Цярпенне зведаць каб сваё.

 

На цяжкi шлях патрэбна сiла,

Вяршыня – не паўднёвы пляж,

Хаця мэта заваражыла,

Наперадзе адзiн мiраж.

 

Пiк мае месца вельмi мала,

А дасягнуць жадаюць ўсе.

Рамантыкi! Iх клiча слава

Ў яе нязведанай красе.

 

Прыйдзе расчаравання лiха,

Вяршынi хай сабе стаяць,

Паспрабаваў, пакiне пыха,

Вяршынi лепей абмiнаць.

 

Высока ўлез – балюча падаць,

На пiк не ўзлезцi, трэба знаць,

Лепш жыць спакойна ўсiм на радасць,

Вяршынь не трэба пакараць.

 

1.12.1993

 

Home Page

 

318     УРАГАН

 

Ветер наземь склоняет рябину,

Дуб могучий упал без корней,

Мощь свою проявил вполовину,

Ураган мог быть вдвое сильней.

 

Бушевал он, как будто бы спьяну,

Не щадил ни дубов, ни рябин,

Нет серьёзных преград урагану,

Мощь такую имеет один.

 

Но зачем же испытывал силу,

Коль известно, она велика:

Старый дуб попал быстро в могилу,

Жаль суков молодого дубка.

 

Не увидит он высь поднебесья,

Не дождётся волшебной весны,

Ведь пропета его судьбы песня,

Не имеет дуб прежней цены.

 

Ураган. Для него нет закона,

Грозен он для осин и берёз,

Циклон встречный ему лишь препона,

Он спасёт лес от боли и слёз.

 

Но пока ураган бесноватый

Всё дотла разметал на пути,

Его стиль отторженьем чреватый.

Разорил всё. Придётся уйти.

 

1.12.1993

 

Home Page

 

319     РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

 

Нядаўна буслы адляталi ў вырай

Ў страi прыгожым, нiбы на парад,

Праводзiў ў шлях iх паэтычнай лiрай,

Цяпер яны вярнулiся назад.

 

У цяжкi шлях паклiкала каханне,

Заморскiх непатрэбна iм прынад,

Бо з роднаю зямлёй мiлей спатканне,

Каб ўзгадаваць цудоўных буслянят.

 

Iдзе за цыклам цыкл такi упарта,

Як тысячы гадоў таму было,

Iм цяжкi шлях пераадолець варта,

Каб буслянят паставiць на крыло.

 

Абодва ў пары пачыналi зранку

Вакол лятаць у пошуках галля,

Старую каб рамантаваць буслянку,

Прытулак добры мела каб сям'я.

 

Жыць буслы надта любяць каля хаты,

Iмгненна пралятае летнi час,

Паволi падрасталi бусляняты,

Але рашылiсь i ўзляцелi ўраз.

 

I зноў яны адправяцца у вырай,

А я пачую суму галасы,

Праводжу ў шлях iх паэтычнай лiрай,

Так будзе надалей ва ўсе часы.

 

1.12.1993

 

Home Page

 

320     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Трашчыць мароз, i дзьме халодны вецер,

I сцюжа распаўсюдзiлась вакол,

Здаецца, што прамерзла ўсё на свеце,

Чакаю, каб цяплейшы час прыйшоў.

 

Калi ў душы i холад, i пустэча,

Нялёгкi i не вельмi вабны час,

Калi з вясной адбудзецца сустрэча,

Цяплей ў душы становiцца ураз.

 

Мiне мароз, не дзьме агiдны вецер,

Расстацца вельмi хораша з зiмой,

I светлы ранак зменiць сумны вечар,

Ў душы прыемна ад вясновых мрой.

 

Не трэба мне пякучыя марозы,

Каб змерзла зноў ад сцюж душа мая,

Не трэба нават i малой пагрозы,

Чароўную вясну шаную я.

 

Вясна ў душы ад нас самiх залежна,

Яе патрэбна песцiць i ствараць,

Для цеплынi бясконца i бязмежна

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Каханне дасць цудоўнае натхненне,

Крынiцай радасць будзе шчодра бiць,

I не адно шчаслiвае iмгненне

Прыйдзе, каханым каб яго дарыць.

 

2.12.1993

 

Home Page

 

321     ПТУШКА ШЧАСЦЯ

 

Iмчацца днi, складаюцца ў гады,

Няўмольна часу плынь ў нябыт бяжыць,

Як шчасця не знаходзiцца, заўжды

Не вельмi вабна i на свеце жыць.

 

Чакаць не трэба доўга, а шукаць,

Дзе шчасце непазнанае ляжыць,

Бо прымаўку патрэбна добра знаць:

Вада сама пад камень не бяжыць.

 

Таму свой камень трэба варушыць,

Каб ссунуць з месца мог яго паток,

Ў жыццi шчаслiвым кожны можа быць,

Адпiць ад шчасця хоць адзiн глыток.

 

Не трэба лёс кiдаць на самацёк,

Бо ён нахабства здатны утвараць,

Каб назаўжды шчаслiвы час не ўцёк,

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Для шчасця кожны сам сабе каваль,

Гарачае пакуль, не след зяваць,

Праз час душа астудзiцца, на жаль,

I шчасця ўжо з яе не адкаваць.

 

Гады мiнаюць – нiбы не было,

Аб шчасцi немажлiва забываць,

Каб сiняй птушкай ўраз яно прыйшло,

Патрэбна толькi палка пакахаць.

 

2.12.1993

 

Home Page

 

322     ДОЎГАЯ ПАМЯЦЬ

 

Хутка збягаюць вясновыя воды,

Быццам бы iх не было,

Вельмi кароткая памяць ў народа,

Хутка забылi пра зло.

 

Як забiвалi брат брата ў дваццатым,

Верыў злачынцам народ,

Як ў трыццаць сёмым нас нiшчылi каты,

Безлiч пазналi нягод.

 

Былi галодныя, босыя былi,

Страх панаваў у душы,

Сталiна-бацьку бязмерна любiлi,

Нiбы радню, без мяжы.

 

Гiнулi ў бiтвах без сэнсу салдаты,

Колькiх нас сцёрла вайна?

Што нам у вынiку даў сорак пяты?

Лапцi, адзенне з радна.

 

Нас камунiсты бясконца дурылi,

Яны ў хлусне малайцы,

Пры кмунiзме ўвесь час самi жылi,

Зводзiлi ледзь мы канцы.

 

Трэба народу мець доўгую памяць,

Не забываць ўсiх абраз,

Каб не гняла нас бясконцая замець,

Факел надзеi не згас.

 

2.12.1993

 

Home Page

 

323     ЦI СКЛАДАЦЬ ВЕРШЫ?

 

След запiсаць адзiн радок – i хопiць,

Для верша ён – цудоўны камертон,

Радок пасля ўсю плынь радкоў падхопiць,

Дае пачатак добры вершу ён.

 

Працэс складання ўзнёслы i цiкавы,

Сачу, адкуль збягае плынь радкоў,

Ад творчасцi я не чакаю славы,

Прыемна адчуваць рытм дзiўных слоў.

 

Як ёсць магчымасць быць багатым думкай,

Яе няпроста рэалiзаваць,

Бо ўсё жыццё – нiбы з жабрацкай сумкай,

Але не ўзяць жадаю, а аддаць.

 

Ды не бяруць, напэўна, i не трэба,

Як многа ведаць, вельмi цяжка жыць,

Надзённы для сябе кавалак хлеба

Разумным вельмi цяжка зарабiць.

 

У дзейнасцi зрабiць прыйшлося змену,

Як выйсце, i пачаў складаць вершы,

Сваю навуку ў iх цяпер адзену,

Яны дадуць жыццё маёй душы.

 

Ў друк вершы аддаваць не намагаюсь,

А буду проста людзям iх чытаць,

I на падзяку сэрцам адгукаюсь,

Даюць наказ: далей мне верш складаць.

 

2.12.1993

 

Home Page

 

324     ЦIКАВАЯ ПРАЦА

 

Складаць вершаваныя думкi цiкава,

Радкi вельмi скора пiшу,

Ужо назбiралася вершаў нямала,

Бо думкi турбуюць душу.

 

Шукаю для працы любую нагоду,

Паэт я яшчэ малады,

Не ведаю добра складання прыроду,

Але радкi чую заўжды.

 

Як iх не запiшаш, верш хутка знiкае,

Не будзе i кволых слядоў,

Радок за радком нехта шпарка стварае,

Як хвалi, яны бягуць зноў.

 

Калi верш складаю, не маю сiстэмы,

Бо чую адзiны радок,

Цiкава сюжэт развiваецца ў тэмы,

Свавольна зварочвае ўбок.

 

Пра ўзлёты пачуццяў ў вершах маiх мова,

Iх многа, як ў рэчцы вады,

Карысцi чакаю, бо ў змесце – выснова,

Ў жыццi не пазнаць каб бяды.

 

I буду далей верш складаць намагацца,

Каб выбраным шляхам iсцi,

Бо творчасць – занадта цiкавая праца,

Натхненне дае мне ў жыццi.

 

3.12.1993

 

Home Page

 

325     ПЕКЛА ЦI РАЙ?

 

Як радасць сэрца напаўняе,

Краса раскiнецца наўкол,

Прыемна вельмi сонца ззяе,

Ў душы пяшчота i любоў.

 

Шмат можна мець i быць няшчасным,

Калi жаданняў – без мяжы,

Жыццё, як сонца, будзе ясным,

Калi багацце мець душы.

 

Калi натхняе наваколле,

I шчасце льецца цераз край,

Ў душы жаданае прыволле

Стварае вабны зямны рай.

 

Калi ўсяго бясконца мала,

Жыццю цудоўнаму не рад,

Яно, як пекла, цяжкiм стала,

Душу знiшчае, нiбы кат.

 

Таму дылема ёсць заўсёды:

Рай або пекла выбiраць?

Дадасць багацце толькi шкоды,

Ў нябёсы лепш душой ўзлятаць.

 

Жыццё, як цуд, прыемным будзе,

I шчасце прыйдзе назаўжды,

Напоўнiць стала радасць грудзi,

Павек не стрэнецца бяды.

 

3.12.1993

 

Home Page

 

326     ШАНАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ

 

Усё адносна вельмi ў белым свеце,

Залежна ад таго, з чым параўнаць,

I эталон якi мець на прыкмеце,

Адказ няпэўны можна атрымаць.

 

Таму, жыццё заўжды было каб добрым,

Яго праявам быў бясконца рад,

Жыццё няхай застанецца падобным,

Змянiць нуль трэба у каардынат.

 

Ў квадранце перш знаходзiўся адмоўным,

Ў дадатны ўмомант можна перайсцi,

Без змен жыцця зрабiлась ўсё цудоўным,

Каб радасць шчасця лёгка мог знайсцi.

 

Не трэба плакаць, як ў жыццi пагана,

Бо значна горай можа быць яшчэ,

Ў квадранце iншым стрэнецца нiрвана,

Ў ёй сэрца боль нiколi не пячэ.

 

Хоць кепска, але радасна заўсёды,

Ў любых умовах можна добра жыць,

Але такiя людзi ад прыроды,

Не хоча кожны горш за iншых быць.

 

Цудоўна, што на свеце ўсё адносна,

Шчаслiвым ў адзiн момант можна стаць,

Як не глядзець на лёс нiколi злосна,

Наяўнае бясконца шанаваць.

 

3.12.1993

 

Home Page

 

327     КАЙДАНЫ АДЗIНОТЫ

 

Калi знiшчае адзiнота

I выйсця добрага няма,

Ў душы ад непарадку слота

Цi студзiць холадам зiма.

 

Ад адзiноты мне пагана,

Пранеслась вабная вясна,

Душа заныла, нiбы рана,

Зноў засталася я адна.

 

Бягуць гады, як ў рэках воды,

Калi мой горкi час мiне?

Нялёгка жыць ад адзiноты,

Яна штодня пячэ мяне.

 

Сумую, быццам у няволi,

Дзе мой каханы дарагi?

Жадаю светлай шчаснай долi,

Ды замiнаюць ланцугi.

 

Хай будуць ямы на дарозе

Або, як горы, валуны,

Прайсцi свой цяжкi шлях у змозе,

Хутчэй каб скiнуць кайданы.

 

Iду, хоць часам горка плачу,

Ўпаду i падымаюсь зноў,

Бо веру: будзе ўсё iначай,

Знайду жаданую любоў!

 

4.12.1993

 

Home Page

 

328     ПАЛЁТ ДУШЫ

 

Калi душа лагодна заспявае,

I струны яе ўзнёсла загучаць,

Ў жыццi найлепшы самы час чакае,

Душу паслухаць трэба, памаўчаць.

 

Пра што яна спявае безупынна,

I што ўсяго прыемней адчуваць?

Пра тое, спадабалась што дзяўчына,

I як яе мне хочацца кахаць!

 

Душы каханне моц дае i крылы,

Ляцiць ў блакiт нябёс душа мая,

Палёт яе прыгожы i iмклiвы,

Не вабiць болей тленная зямля.

 

Каханне моцна у жыццi трымае

I надае душэўных безлiч сiл,

Бо без кахання шчасце абмiнае,

Няма і кволых рудыментаў крыл.

 

Каханне шчасця здатна даць багата,

Калi яно – як быццам плынь ракi,

Каханне будзе доўжыцца, як свята,

Павек як будуць разам берагi.

 

Таму кахаць з пяшчотай верна трэба,

Каб ад жыцця натхненне атрымаць,

Падняцца душы могуць разам ў неба

I над зямлёй чароўнаю лятаць.

 

4.12.1993

 

Home Page

 

329     ЛЁС

 

Шукае рыба, дзе глыбей,

Ляцяць у вырай птушкi з страхам,

Але маленькi верабей

Зiмой цырыкае пад дахам.

 

Жадае кожны шлях знайсцi,

Каб лёс здабыць падобны цуду,

I радасць адчуваць ў жыццi,

А не трывожную пакуту.

 

Ды ёсць для кожнага мяжа,

Якую перайсцi не ў стане,

Ад звышмагчымага душа

Пазнае ўраз расчараванне.

 

Як стала цягне да нябёс,

Але не маюць моцы крылы,

Няшчасным хутка стане лёс,

I будзе стан жыцця нямiлы.

 

Ляцяць у вырай жураўлi,

Iх клiча палкае iмкненне,

А вераб'ю лепш на зямлi,

На месцы мае ён натхненне.

 

Лепш дзякаваць за ўсё, што ёсць,

Не вымагаць, было каб болей,

Бо шчасце – вельмi кволы госць,

Ўцячэ – не вернецца нiколi.

 

5.12.1993

 

Home Page

 

330     СВАIМ ГОЛАСАМ

 

Ёсць розныя на свеце галасы:

У буры, грому, хваль марскiх, цунамi,

Але было павек, ва ўсе часы,

Спявалi ўсе сваiмi галасамi.

 

Ручай звiнiць, калi збягае з гор,

I рэха адгукаецца ў акрузе,

Пяе цудоўна ранкам птушак хор

I конiкi вясёлыя у лузе.

 

А колькi ёсць на свеце розных моў!

I кожная свае адценнi мае,

Пявучы гоман, рытм чароўных слоў,

Гаворыць хтосьцi, быццам бы спявае!

 

Ды, каб спяваць, патрэбна волю мець,

Бо нават птушцы замiнае клетка,

Яна не стане, як на волi, пець,

Калi спявае, то занадта рэдка.

 

Ды значна горай справа у людзей,

Рамантыкаў бясконца вабiць неба,

Хоць ясная, як дзень, хада падзей,

След апiсаць iх так, як iншым трэба.

 

Нiколi хай мой верш не ўбачыць свет,

Хай прыйдзецца пiць горкую атруту,

Няхай я не адбудусь як паэт,

Ды голасам чужым спяваць не буду.

 

5.12.1993

 

Home Page

 

331     УЛАСНЫ ГОЛАС

 

Чаму прыемна парадыстам

Чужыя думкi рыфмаваць

Цi пераймальнiкам артыстам

Няўласным голасам спяваць?

 

Калi асвоена складанне,

Уласны лепей верш складаць,

Рабiць навошта перайманне,

Лепш з ўласнай песняй выступаць.

 

Складаць верш проста, ды самому,

Напэўна, талент трэба мець,

Цяжэй, чым пераймаць, другому

Уласным голасам запець.

 

Ды тэхнiцы адной замала,

Бо неба талент раздае,

Але пародыя трывала

Надзённы з маслам хлеб дае.

 

Не пiшуць вершы парадысты,

Хаця i могуць рыфмаваць,

Не надта добрыя артысты,

Як будуць iншых пераймаць.

 

Каб творчай працаю займацца,

Патрэбна справу разумець

I пераймаць не намагацца,

А добры ўласны голас мець.

 

5.12.1993

 

Home Page

 

332     РОЗУМ ЦI ПАЧУЦЦЕ?

 

Цудоўна быць i вопытным, i смелым,

Усе праблемы каб ляглі ля ног,

Ды кожны толькi можа стаць умелым,

Як нарабiць памылак шэраг змог.

 

Прыходзiцца прымаць ў жыццi рашэннi,

Як вопыту яшчэ зусiм няма,

Ды смеласць выяўляецца ў iмгненнi,

Бо людзi розум маюць нездарма.

 

Жыццёвы вопыт – наш халодны розум,

Пачуццi – поклiч сэрца i душы,

Ад розуму ў душы пануе проза,

Пачуццi паэтычны без мяжы.

 

Як розум робiць вабныя учынкi

I вынiк добры здатны атрымаць,

Рашэнне вопыт дорыць без замiнкi.

Але душа жадае палятаць!

 

Патрэбны розум для звычайнай прозы,

Ў паэзii пануе пачуццё,

Хаця памылкi выклiкаюць слёзы,

З пачуццяў тчэцца дзiкае жыццё.

 

Пачуццi хай даб'юцца перамогi,

Хоць розум дзiўны моц i соль зямлi,

Пачуццi здатны пракладаць дарогi,

Яны да шчасця ўзнёслага вялi.

 

6.12.1993

 

Home Page

 

333     СПАКУСА

 

Душу благую зайздрасць, як атрута,

Каменнем цiсне, дыхаць не дае,

Няма спакою, i гняце пакута,

Як зайздрасць будзе спакушаць яе.

 

Спакуса! Дзе ляжаць яе карэннi

I для чаго ў пачуццях нам дана?

Ў душы загасiць светлыя iмгненнi

I хмары шчодра прынясе яна.

 

А зайдрасць душу цяжка развярэдзiць,

I радасцi ў жыццi амаль няма,

Бо сонейка ласкава больш не свецiць,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Рашуча след перамагчы спакусу,

Каб зайздрасць знiкла цалкам назаўжды,

I на душы не будзе болей грузу,

Бо ад спакусы прападуць сляды.

 

I зноўку ярка сонейка засвецiць,

Бо радасна на свеце стане жыць,

Вясёлкай шчасце зноў душу расквецiць,

Каб ад спакусы болей не тужыць.

 

Спакуса замiнала многакратна,

Яна ўплывае, як сапраўдны кат,

Ў жыццi ўсё будзе толькi на выдатна,

Калi спакусу не вярнуць назад.

 

6.12.1993

 

Home Page

 

334     АДКУЛЬ ШЧАСЦЕ?

 

Ў душы замоўкла скрыпка ўраз,

Звычайных песень не спявае,

Бо настрой нечакана згас.

Але чаму? Адказ шукае.

 

Чаму трывога i журба

Ў душы пачалi панаванне?

Бо з адзiнотай барацьба,

Бо разбурылася каханне.

 

Каханне – радасць у жыццi,

Дае цудоўнае натхненне,

Прыемна па жыццю iсцi

Часова хай, хаця iмгненне.

 

Калi душа жыве другiм,

То рацвiтае, нiбы ружа,

Пачуццем радасным жывым,

I сэрца не кранае сцюжа.

 

Калi каханне прыйдзе зноў,

Ў жыццi змянiцца здатна роля,

Бо ад пяшчотных цёплых слоў

Ўраз шчасцем адарае доля.

 

Зноў песнi радасна гучаць,

I скрыпка у душы спявае,

Чароўна шчасце адчуваць,

Таму, хто горача кахае.

 

6.12.1993

 

Home Page

 

335     ТАЯМНIЦА

 

Чаму няпроста таямнiцу утрымаць?

Чаму яна сама на волю рвецца?

I феномен яе сам кожны мог пазнаць,

Што зберагчы сакрэт не удаецца.

 

Чаму яна душу хвалюе палка так

I не дае нi кропелькi спакою?

Вядзе бясконца шэраг жудасных атак,

Хутчэй зусiм каб развiтацца з ёю.

 

Чаму верадзiць так душу заўжды яна?

Бо ноша, як цяжар, сцiскае грудзi,

Як расказаць пра таямнiцу ўсё да дна,

Спакой душы зноў здабываюць людзi.

 

Вiну за плёткi як ўскладаюць на людзей,

Яны ў бядзе амаль невiнаваты,

Хаця пляткар, ды не заўзяты лiхадзей,

Душу ад таямнiц палегчыць рады.

 

I значна лепей таямнiц зусiм не знаць,

Бо для душы занадта груз вялiкi,

Або нiкому iх зусiм не даваяраць,

Каб не здаралiсь горкiя пралiкi.

 

Шмат таямнiц, каб захаваць надзейна iх,

Бясконца трэба мець ў душы турботу,

Не ведаць лепш таму ўсiх таямнiц чужых,

Каб не пусцiць ў сваю душу нудоту.

 

7.12.1993

 

Home Page

 

336     ВРЕМЯ

 

Как резвые кони, бежали года,

Хотелось бы ехать иначе,

Помедленней время текло чтоб всегда:

В небытие двигать на кляче.

 

Решать надо много задач и проблем,

Без цели жить тоже прекрасно,

Но время унять невозможно совсем,

Оно никому не подвластно.

 

Секунды – песчинки в песочных часах,

Они на движение скоры,

Но мало песка в хрупких их корпусах,

Хотя на Земле его – горы.

 

И каждому только щепотка дана,

Бежит она быстро, как кони,

Недавно промчалась в цветеньи весна,

Поводья в кровь стёрли ладони.

 

Я время хотел удержать, но не смог,

Хоть мчаться мне с ним интересно,

И сколько ещё ожидает дорог,

Судьбе только точно известно.

 

Но ехать ещё и могу, и хочу,

С отвагой ступаю на стремя,

И птицей в небытие быстро лечу,

Несёт меня к вечности время.

 

6.12.1993

 

Home Page

 

337     ШЧАСЦЕ КАХАННЯ

 

Каханне сэрца радасна хвалюе,

Настаў ў жыццi цудоўны ўзнёслы час,

Цябе шчаслiвай з радасцю зраблю я,

Дай на каханне мне хутчэй адказ!

 

Калi сальюцца ў пацалунку губы,

Растае сэрца ад пяшчотных слоў,

Я стану для цябе бясконца любы,

Бо зорны час кахаць ужо прыйшоў.

 

Жыццё было к табе несправядлiва,

Кахання дзiва не прыйшлось пазнаць,

Гады бягуць, а ты не адлюбiла,

Памылку лёсу трэба выпраўляць.

 

Давай цяпер паправiм сэрца вады,

Каб шчасце незямное атрымаць,

Чароўнаму жыццю мы будзем рады,

Шчаслiвым быць – пяшчотна пакахаць.

 

Маё каханне не зазнае спаду,

Бо ў страсным сэрцы полымем гарыць,

Не адбылось нiколi каб разладу,

Ўзаемна шчасце каб маглi дарыць.

 

Ты падары мне палкае каханне,

З салодкiх губ каб пiць яго нектар,

Не гасне ў маiм сэрцы спадзяванне,

Прашу: прымi майго кахання дар.

 

8.12.1993

 

Home Page

 

338     IСНАВАЦЬ БЯСКОНЦА

 

Здаецца: ўсё напiсана даўно,

Але паэты вершы зноў складаюць,

Багацце слоў у мове iм дано,

Бязмежнасць варыянтаў тэмы маюць.

 

Пачуццi засталiся, як раней,

Але жыццё змяняецца няспынна,

Становiцца прыемней i ярчэй,

Яго, як цуд, прыгожая карцiна.

 

Паэзiя – гiсторыя ў вершах,

Яна – бясконцы летапiс цудоўны,

Каб ведаць, якi продкi прайшлi шлях,

Калi у сэрцы чулi стук няроўны.

 

Ўсё пра пачуццяў велiзарны гмах

Нашчадкам здатны расказаць паэты,

Iмгненнi яны спыняць у радках,

Ёсць сэнс папрацаваць для ўзнёслай мэты.

 

У свет пачуццяў дзiўнае акно,

Паэзiя натхняе, клiча ў неба,

Паэты напiсалi ўсё даўно,

Ды, як раней, у вершах ёсць патрэба.

 

Паэзii бясконца iснаваць,

Нiколi яе вабны цуд не згiне,

Бо знойдзецца пра што ў радках сказаць,

Цудоўны след павек яна пакiне.

 

8.12.1993

 

Home Page

 

339     НЕСПАКОЙНАЯ ДУША

 

Як неспакойная душа, нялёгка жыць,

Яе што-небудзь не задавальняе,

Душа спакойная пакорлiва маўчыць,

Ад вад пакут зусiм не адчувае.

 

Але чаму ў душу прыходзiць неспакой?

Бо аптымальны шлях рашэння знае,

Заўжды нязгодна з фiласофiяй такой,

Што кепска рабiць справы дазваляе.

 

Таму ў жыццi iдзе бясконца барацьба,

Душа нягоды цяжкiя трывае,

Камусьцi ў справах яўна бачыцца ганьба,

Ды iншых такi стан задавальняе.

 

Цудоўна, як не ўмець, не бачыць i не чуць,

Бо раздражняць нiчым няма нагоды,

Не знойдзецца прычын спiну дадолу гнуць,

Бясконцы стан прыемнай асалоды.

 

Душа i розум – неразлучныя сябры,

Iх парытэт заўсёды вызначае,

Разумны кожны дачакаецца пары,

Калi разумным нехта ўраз аблае.

 

Таму разумным значна лепей памаўчаць,

Хай кожны, што захоча, вытварае,

Не трэба дурасцi зусiм перашкаджаць,

Сабе шлях вольна кожны выбiрае.

 

8.12.1993

 

Home Page

 

340     СМЕЛЫ КРОК

 

Плыве ў нябыт за годам год,

Лёс прапануе толькi мукi,

Душа стамiлась ад нягод,

А шчасце не даецца ў рукi.

 

Ляцiць, як птушка, ўвышынi,

Ды зблiзку любага не бачу,

Iдуць бязрадасныя днi,

Чакаю кволую удачу.

 

Але яе дасюль няма,

Без шчасця жыць зусiм пагана,

Бо прабягаюць днi дарма,

А сэрца ные, нiбы рана.

 

Надзею не страчаю я,

Што знiкнуць боль душы i гора,

I доля зменiцца мая,

Здабуду, ўрэшце, шчасця мора.

 

Спаўна прайшла бяды урок,

Не буду больш чакаць нагоды,

Зраблю да шчасця смелы крок,

Каб ачмурэць ад асалоды.

 

Няхай ляцяць ў нябыт гады,

Шукаць не буду апраўданне,

Больш ў сэрца не пушчу бяды,

Няхай пануе ў iм каханне!

 

8.12.1993

 

Home Page

 

341     СПАЗНIЛАСЯ

 

Ў каханнi невядомыя шляхi:

Блiшчаць у марах пад нагамi росы,

Калi iдзеш да шчасця праз лугi,

Наяве праз прасёлак крочаць лёсы.

 

Была вясна, вакол цвiлi сады,

I падалi пялёсткi белым снегам,

Ў каханнi палкiм мне прызнаўся ты,

А я сустрэла поклiч сэрца смехам.

 

Зноў былi вёсны, бег няўмольны час,

Але не хвалявала расставанне,

Далёка лёсы раскiдалi нас,

Здалося, што сустрэлась мне каханне.

 

Ды выбрала сабе найгоршы лёс,

Хоць спадзявалась: будзе ён жаданы,

Ды выплакаць прыйшлося мора слёз,

Балюча вельмi сэрцу, як ад раны.

 

Нялёгка жыць ў бясконцай барацьбе,

Мяне спаткала зноўку адзiнота,

Я зразумела, што люблю цябе,

Вярнуцца у юнацтва мне ахвота.

 

Чакаю ў сэрцы радаснай вясны,

Ствараю свет цудоўны вiртуальны.

Навошта ты прыходзiш ў мае сны,

Як на руцэ пярсцёнак заручальны?

 

9.12.1993

 

Home Page

 

342     ПРЫГОЖЫМ

 

Прыгожая, падобна на сунiчку,

Прыходзiлась ёй столькiм адмаўляць,

Што перайшла адмова хутка ў звычку,

А ў вынiку няма каго кахаць.

 

Красунi цяжка вызначыцца з доляй,

Прыгожую ўсе хочуць пакахаць,

Паклоннiкаў становiцца ўсё болей,

Нялюбым след бясконца адмаўляць.

 

I цэлы час здаецца, безумоўна,

Абавязкова прынц належыць iм,

Ды так чынiць няспынна бессэнсоўна,

Бо шчасцем раскiдаюцца сваiм.

 

Красунi часта шчасце прапускаюць,

Бо прыгажосць iм пыху надае,

Рэальнасцi зусiм не адчуваюць,

Шануючы амбiцыi свае.

 

Красою карыстацца след умела,

Прыдатнай каб не перайсцi мяжы,

Бо прыгажосць – не толькi формы цела,

А надзвычайна добры стан душы.

 

Як падарыла прыгажосць прырода,

То скарыстацца мудра трэба ёй,

Спаткаецца заўсёды перашкода,

Каб развiтацца з доляю сваёй.

 

9.12.1993

 

Home Page

 

343     ПАКОРНЫ БЕРАГ

 

Скала ўзнялася горда над ракой,

Яе памеры белы свет здзiўлялi,

Ды страцiла рака зусiм спакой,

Ад зайздрасцi бiць сталi ў бераг хвалi.

 

Бег на скалу бясконцы шэраг хваль,

Рака казала: так рабiць павiнны,

Красы цудоўнай ёй было не жаль,

Скала пакутавала без прычыны.

 

Знiшчала яе жорсткая рука,

Знаходзiла вада любы куточак,

Смяялась толькi злосная рака:

Ператваралась моц скалы ў пясочак.

 

А хвалi паднiмалiся не раз,

I жаласным стаў выгляд ад папраўкi,

Няўрымслiвы iмгненна несся час,

I засталiся ад скалы кавалкi.

 

Каб бераг пакарыўся назаўжды,

Рацэ красы i гордасцi не шкода,

Яна дэманстравала моц вады,

У зайздрасцi нахабная прырода.

 

Пранеслiся няўмольныя гады,

Зрабiлi яву дзiўную былою,

Лiзалi хвалi бераг залаты,

Што быў калiсьцi моцнаю скалою.

 

9.12.1993

 

Home Page

 

344     ВЯРТАННЕ Ў ЮНАЦТВА

 

Працяглае жыццё, як палатно,

Ды не заўсёды колер яго белы,

Бывае часам чорнае яно,

Гады бягуць, як ў моры каравелы.

 

I розныя iх вельмi парусы:

У штылi абвiсаюць, рвуцца ў буры,

Даруюць добры настрой ад красы

Або ад жаху кепскi ды пануры.

 

Напрамак свой змяняе часта лёс:

То кепская, то добрая нагода,

Душу знiшчае шэрагам пагроз

Або працягла песцiць асалода.

 

Ёсць белае i чорнае ў жыццi,

Ды белага ўсё менш прыходзiць з часам,

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Ёсць месца болю, крыўдзе i абразам.

 

Праз час бясследна белае мiне,

За гарызонт знiкаюць каравелы,

Ды часам цешыць радасцю у сне

Ветразь юнацтва, як цвет вiшнi, белы.

 

Мiнуўшчыну гляджу, нiбы кiно,

Прайшла пара надзей, кахання, веры,

Жыццёвае збягае палатно,

Ветразь старэчы мае колер шэры.

 

9.12.1993

 

Home Page

 

345     ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ

 

Час зiмнi скончыўся суровы,

Снег ручаямi збег даўно.

Вясна. Цудоўны цвет вiшнёвы

Глядзiць цяпер ў маё акно.

 

Вiльготная чарнее глеба,

I на шляхах не сохне гразь,

А праз акно я бачу неба

I белы, нiбы снег, ветразь.

 

Вясной цудоўная нагода

Квiтнеючы пабачыць сад,

Ад паху ў сэрцы асалода,

Чаруе дзiўны вiшань рад.

 

Жыццё увесну – нiбы казка,

Вакол здзiўляе навiзна,

А на душы краса i ласка,

Iх шчодра дорыць ўсiм вясна.

 

Зiмой амаль пачуцце тлее,

Але вясна вярнулась зноў!

I ажыла ў душы надзея,

Што прыйдзе палкая любоў.

 

Хачу пачуць кахання словы,

Казаць не буду болей: «Не!»

Вясна. Цудоўны снег вясновы

Спадае хай пад ногi мне.

 

9.12.1993

 

Home Page

 

346     РЭХА ПАЧУЦЦЯЎ

 

Нiчога не знiкае без слядоў,

Але вярнуцца можа, як уцеха,

Каб ў думках аднавiць надзею зноў,

Выразнае, як цуд, падзеi рэха.

 

Ды вельмi розным будзе яго тон,

Вясёлы цi разважлiва-сур'ёзны,

Душа – чуллiвы надта камертон,

Суддзя, хоць справядлiвы, але грозны.

 

I водгулле гучыць ў душы заўжды,

Маркотаю адкажа на маркоту,

Заплача ад няпрошанай бяды,

Пяшчотай адгукнецца на пяшчоту.

 

Iмгненна на усмешку дасць адказ,

Усмешка – для кахання запрашэнне,

Iмпэт чароўны хутка каб не згас,

I разгаралась, як агонь, натхненне.

 

Пачуццяў у душы цудоўных шмат,

Гучаць ў адказ занадта розным тонам:

Рашуча i натхненна, як набат,

Цi, як званок, лагодным дзiўным звонам.

 

Пачуццi утвараюцца ад слоў,

Што сказаны сур'ёзна або смехам,

Нiчога не знiкае без слядоў,

I водгулле гучыць выразным рэхам.

 

10.12.1993

 

Home Page

 

347     СУРОВЫ ЛЁС

 

Сарвалась зорачка з нябёс

I запалала, як сунiчка,

Суровы надта яе лёс,

I называюць зорку знiчка.

 

Малой пясчынкаю была,

Але дапытлiвай праз меру,

Згарэла поўнацю, датла,

Калi ўвайшла у атмасферу.

 

Каб засвяцiцца на вачах,

Спачатку ёй прыйшлось да смаку,

Але далей пачаўся жах:

Пякло няшчадна небараку.

 

Ды шлях адрэзаны назад,

Аб ёй не доўжылась гаворка,

Пясчынку ведалi б наўрад,

Ды бачнай стала, нiбы зорка.

 

Паганы напаткала шлях,

Хоць звонку i здаваўся модным,

Але прапала на вачах,

Бо апынуўся шлях смяротным.

 

Лепш непаметнае жыццё,

Каб мець дастатак невялiчкi,

А не праз меру набыццё,

I лёс суровы, як у знiчкi.

 

10.12.1993

 

Home Page

 

348     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

У кожнага свой густ i свой iмпэт,

Ўсе людзi адразняюцца бясконца,

З часоў, калi ўтварыўся белы свет,

Адным прыемней цемра, iншым сонца.

 

Кагосьцi клiча мара у палёт,

Блакiт чаруе i вышынi неба,

А хтосьцi – нiбы ў сутарэннi крот,

I летуценняў для яго не трэба.

 

Таму адзiнства у людзей няма,

Характар кожны мае ад прыроды,

Выхоўваць погляд тоесны дарма,

Не могуць мець адзiнства антыподы.

 

Ідзе ў грамадстве стала барацьба,

Яна не ў змозе скончыцца нiколi,

Камусьцi да спадобы лёс раба,

А многiя жадаюць толькi волi.

 

Адрозненне ў людзей руйнуе лёс,

Знайсцi iмкнуцца розныя нагоды,

Хоць выклiкаюць боль i мора слёз,

Але бясконца доўжацца разводы.

 

У кожнага к жыццю свой падыход,

Здавалась: доля будзе залатою,

Але жыццё складаецца з нягод,

Ў душы няма жаданага спакою.

 

13.12.1993

 

Home Page

 

349     ЧАРОЎНАЯ СЦЯЖЫНКА

 

Сцяжынкай выглядае лёс,

Цiкава крочыць ёю,

Iду прысадамi з бяроз,

Травою лугавою.

 

Мне ззяе сонца на шляху

Цi вецер дзьме упарты,

Змянiць напрамак не магу,

Лёс не дазволiць жарты.

 

Я крочу праз густы туман,

Мiнаю перашкоды.

Запрапануе лёс пдман

Цi радасць асалоды?

 

Iду па плынi ручая,

Заходжу на прыгоркi.

Што атрымаю, ўрэшце, я:

Салодкi лёс цi горкi?

 

Гляджу ўдалечыню нябёс,

Сцяжынка вабна ўецца,

I спадзяваюсь: любы лёс

З мяне не пасмяецца.

 

Не кiне на шляху ў бядзе,

Не стрэнецца замiнка,

Хай да кахання прывядзе

Чароўная сцяжынка!

 

13.12.1993

 

Home Page

 

350     БЕЛАРУСКАЯ КРАСУНЯ

 

Краса жанчыны – для душы натхненне,

I нельга не спаткацца з ёю зноў,

Бярэ ў палон ў адзiнае iмгненне,

I назва ў паланення ёсць: любоў.

 

Прырода беларуская цудоўна:

Лугi ў расе, азёры i лясы,

Ды прыгажосць жанчын мiлей ўсё роўна,

Няма на свеце больш такой красы.

 

Красунi беларускiя! Прыемны

Валосся лён, ў вачах блакiт нябёс,

Заўжды краса з каханнем неад'емны,

Падараваў i мне красуню лёс.

 

З чым параўнаць красу тваю, не знаю,

I вобраз з кiназорак твой ляплю,

Цябе сярод прыгожых вылучаю,

Напэўна, ад таго, што ўжо люблю.

 

Бягуць гады iмклiвыя бясконца,

Гады пяшчоты, радасцi, пакут,

Але ты для мяне – як ззянне сонца,

Бо падарыла мне кахання цуд.

 

Агонь чароўны ў сэрцы запалiла,

I з той пары кахаю палка я,

Мая ты радасць, дарагое дзiва,

Красуня беларуская мая!

 

15.12.1993

 

Home Page

 

351     ШТУЧНАЯ АДЛIГА

 

Адносiны. Iх надта многа

Ўзнiкае ўраз ў хадзе падзей.

Якая ў вынiку дарога

Сустрэне ў будучым людзей?

 

Цi з радасцю пакрочуць разам,

Каб грэла сэрцы iх любоў,

Або нянавiсць прыйдзе з часам

Ад горкiх i паскудных слоў.

 

Адносiн узнiкае маса,

Iх шчодра памнажае час,

Заўжды сустрэнецца абраза,

Але лепш, каб iмпэт не згас.

 

Як словы кiнуць ў душу крыгу,

Час горкi стрэнецца ў жыццi,

Стварыць лепш штучную адлiгу,

Каб кампрамiс хутчэй знайсцi.

 

Няхай душы занадта горка,

Яна ў суровай барацьбе,

Гару каб не зрабiць з прыгорка

I настрой не псаваць сабе.

 

Ў адносiнах заўжды нягоды,

След яву добра зразумець,

Але, як непатрэбна шкоды,

Адносiн блiзкiх лепш не мець.

 

15.12.1993

 

Home Page

 

352     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна:

Абавязкова адгукнецца рэхам,

Не будзе абыякавай яна,

Заплача цi ўспрымае словы з смехам.

 

Душа – чуллiвы вельмi камертон,

Змяняецца залежна ад умовы,

Боль адчувае, калi крыўдны тон,

I радасць, калi будзе тон вясёлы.

 

Душу абраза ўзварушыць да дна,

Прыйсцi ад крыўды цяжка да спакою,

Занадта уразлiвая яна,

З душы пакуту нельга зняць рукою.

 

Душу руйнуе боль i непакой,

Ў яе такая тонкая прырода,

Калi прайграны надта важны бой,

Душу гняце бясконцая турбота.

 

Душа жыве ў бясконцай барацьбе,

Бо за навалай зноў iдзе навала,

Нiчога ёй не трэба для сябе,

А калi трэба, то занадта мала.

 

Душа – як скрыпкi тонкая струна,

Яна спрадвеку i была такою,

Не вельмi шмат жадае мець яна,

Ёй не хапае любага спакою.

 

16.12.1993

 

Home Page

 

353     ПЯШЧОТА

 

Шчасце – як горны ручай,

Ззяе струмень вадаспадам,

Або цяснiны адчай,

Дзе берагi стануць катам.

 

Вольнаю птушкай ляцiць

Цi паўзе жудасным змеем,

Сцюжу у змозе дарыць

Цi з iм цяплом душу грэем.

 

Вокам нябачна яно:

Штыль вабны, потым цунамi,

Кожнаму лёсам дано,

Ды ўтрымаць цяжка рукамi.

 

Каб шчасце моцным было,

Не сустракалась маркота,

Хай у адносiнах зло

Зменiць любоў i пяшчота.

 

Шчасця сцяжынка бяжыць,

Лепшай дарогi ахвота,

Iсным след лепш даражыць,

Бо можна трапiць ў балота.

 

Толькi пяшчота адна,

Можа ўтрымаць шчасце стала,

Шчасце – як ў сэрцы вясна

Кветкi павек раскiдала.

 

17.12.1993

 

Home Page

 

354     ЗОРНАЯ НОЧ

 

Зоркi ззяюць, палае агонь,

Да спадобы мне зорнае неба,

Як далонь твая грэе далонь,

Пэўна, большага шчасця не трэба.

 

Цуд агню ў надта чорнай начы

Назiралi далёкiя продкi,

Дзiўны настрой хачу зберагчы,

Душу вабяць такiя знаходкi.

 

Супынiўся няўрымслiвы час,

Бо ўдалося адведаць былое,

Ля агню так здаралась не раз,

Маладыя кахалiсь абое.

 

Шмат стагоддяў з тых пор намяло,

Гiстарычным засыпала снегам,

Ды каханне гарачым было,

Адгукнулась ў ноч зорную рэхам.

 

Бачу бляск закаханых вачэй,

Дзе каханне, не трэба гаворкi,

Вакол цуд вераснёвых начэй,

Глядзяць з неба, як яблыкi, зоркi.

 

Ззяюць зоркi, палае агонь,

Закаханым цудоўны дарунак,

Мне далонь твая грэе далонь,

Але сэрца сагрэў пацалунак.

 

18.12.1993

 

Home Page

 

355     ДЗIЎНЫ СОН

 

Гавораць ў Мiнску ўсе па-беларуску,

I люба мова ўзнёслая гучыць,

Нячутна больш, каб хто казаў па-руску,

Прыемна роднай мовай гаварыць.

 

Я беларус, i гонар мой без краю,

Што стаў адметным зноўку мой народ,

I гонар свой высока я трымаю,

Няма для роднай мовы перашкод.

 

Бо назвы станцый у метро змянiлi,

I болей вулiц ленiнскiх няма,

I бел-чырвоны сцяг наш аднавiлi,

Бо любiм край свой родны нездарма.

 

Я ганарусь, жыве ў душы Радзiма,

Любiць яе для кожнага – закон,

Ды думкi, як цягнiк, пранеслiсь мiма,

Бо сёння бачыў вельмi дзiўны сон.

 

Жадаю, каб стаў сон, нарэшце, явай,

I спаў з маёй душы цяжэйшы груз,

Каб стала моцнай Беларусь дзяржавай,

Ёй ганарыўся кожны беларус.

 

Каб родная вакол гучала мова,

Маглi каб ў еўрапейскiм доме жыць,

Свабода, мова i зямля – аснова,

Каб годнасць беларусаў аднавiць.

 

19.12.1993

 

Home Page

 

356     ЗБЕРАГАЦЬ ШЧАСЦЕ

 

Шчасце самi разбураем,

Хочам iншага карыць,

Вiнаватага шукаем,

Каб, хоць трохi, пасварыць.

 

Не змянiць, што адбылося,

Доля шлях такi дала,

Сварку выслухаць прыйшлося,

Але ў сэрца боль прыйшла.

 

Мо, зрабiў што недарэчна,

I пасля душа балiць,

Лепш душу не грызцi вечна,

Словы ўцехi гаварыць.

 

Бо не вернецца былое,

Радасць можна зруйнаваць,

Няхай нават залатое,

Ды не трэба ўспамiнаць.

 

Каб душа была ў спакоi,

Яе трэба шанаваць,

I ў жыццi сябе iзгоем

Непатрэбна адчуваць.

 

Добра каб было заўсёды,

Лепш аддаць душы цяпло,

Не зазнаць ў жыццi каб шкоды,

Абысцi лепш бокам зло.

 

20.12.1993

 

Home Page

 

357     БЯЗЛIТАСНАСЦЬ

 

Жыццё якiм бы цяжкiм не было,

I як бы жорстка доля нас не бiла,

Стараемся, каб хутка не пайшло,

Для кожнага яно бясконца мiла.

 

Хоць жорсткае i цяжкае жыццё,

Бо кожны ежай служыць для другога,

Раней, чым перайсцi у небыццё,

Жыццё бароняць моцна, як ёсць змога.

 

Жывым бязмерна цяжка ў згодзе жыць,

Надзённы хлеб – жыццё другой iстоты,

I мiласэрным немагчыма быць,

Каб для свайго жыцця не зведаць шкоды.

 

Зусiм ў умовах iншых чалавек,

Другiх ён для свайго жыцця знiшчае,

Граху хоць хтосьцi не рабiў павек,

Ды мяса смак дзiвосны адчувае.

 

Не толькi меншых мы братоў сваiх,

Каб падтрымаць сваё жыццё, знiшчаем,

Так створан свет, i трэба есцi iх,

Але людзей таксама забiваем.

 

Гiсторыя – бясконцая вайна,

Чаму ў людзей звярыная прырода?

Чаму адвеку нелюбоў дана,

Бязлiтаснасць да iншага народа?

 

20.12.1993

 

Home Page

 

358     ТУРБОТА

 

Калi адзiн, няма мэты ў жыцця,

Згасаюць надта палкiя жаданнi,

Калi няма турботы адчуцця,

Жыццёвыя знiкаюць намаганнi.

 

А як ёсць турбавацца пра каго,

Жыццёвы сэнс узнёслы i высокi,

Няма як падапечнага свайго,

Бязглуздыя амаль па лёсе крокi.

 

Вялiкi цуд, як для другога жыць,

Душа ў спакоi, калi ёсць турбота,

Такiм падаркам трэба даражыць,

Даецца ён, як лёсу нагарода.

 

Каб доўжылась у радасцi жыццё,

Каханых трэба мець, сяброў i родных,

Каб аддаваць iм цалкам пачуццё,

I дзён зусiм не ведаць бестурботных.

 

Натхненне справа добрая дае,

Зрабiць прыемнасць люба для другога,

I намаганнi шчырыя твае

Адпавядаюць запаветам Бога.

 

Прыемна радасць падарыць заўжды,

Яна душы ў любых умовах трэба,

Ад чорных хмар каб не зазнаць бяды,

Блакiтным каб было бясконца неба.

 

22.12.1993

 

Home Page

 

359     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Сцяжынак для шчасця ў жыццi надта многа,

Таiцца ў любой перашкода.

Спаткаецца поспех ў канцы цi нiчога?

На вынiк ўплывае нагода.

 

Хто шчасце шукае ў пяшчотным каханнi,

А хтосьцi ад мiлых сябровак,

Мiнае амаль ўсё жыццё у шуканнi,

Нiяк не сустрэнецца золак.

 

Бо мала ад зносiн ў душы асалоды,

У думках пануе нязгода,

Прэтэнзiй нiколi няма у прыроды,

Шануе i песцiць прырода.

 

Сабе лепш занятак знаходзiць цiкавы,

Каб ў мроях ляцець пад нябёсы,

I шчасце прыходзiла ў сэрца ад справы,

Натхненнай i чыстай, як росы.

 

Ў любой новай справе нялёгкi пачатак,

Калi яе робiш раз першы,

Цiкавы, прыемны i вабны занятак

Для шчасця душы складаць вершы.

 

Для шчасця паэта iснуе умова,

Каб грэла душу асалода:

Павiнна яго паэтычнае слова

Прыносiць карысць для народа.

 

22.12.1993

 

Home Page

 

360     ЧАГО ЧАКАЦЬ?

 

Жадаць не трэба зоркi ў небе,

Бо недасяжная яна,

Лепш не стаяць на хiсткай глебе,

Каб радасцi пазнаць спаўна.

 

Ўзляцець да зорак – летуценне,

I немажлiва зорку зняць,

Хоць мроя – светлае iмгненне,

Лепш дасягальнае кахаць.

 

Глядзець на прыгажосць рэальна

I толькi сцiплых выбiраць,

Жыццё каб доўжылась нармальна,

I боль душы не адчуваць.

 

Хоць неба аздабляюць зоркi,

Але не вельмi многа iх,

Расчаравання прысмак горкi:

Не хопiць зорачак для ўсiх.

 

Ў руках лепш сцiплая сiнiца,

Чым неба ў зорках жураўлёў,

Хай летуценне толькi снiцца,

А прыйдзе моцная любоў.

 

Не трэба марна намагацца,

Каб зорку ў дзейснасцi дастаць,

Рэальна трэба жыць старацца,

А зоркi ў небе хай гараць.

 

23.12.1993

 

Home Page

 

361     НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

 

Як болей мець жадаюць ўсе заўжды,

I ад iмкнення доўжыцца трывога,

Ды хутка мiльгацяць жыцця гады,

I рэчаў назбiраецца замнога.

 

Душу гняце жаданне, як граза,

Яму няма нiколi перапынку,

Хай дадаецца трохi, драбяза,

Працуюць цяжка i без перапынку.

 

Бясконца i няспынна для сябе,

Хоць кажуць: расквiтнела каб радзiма,

Мiнае час у вечнай барацьбе,

Жыццё паволi прабягае мiма.

 

I плацiцца вялiкая цана,

Не трапiў на жыццёвую арбiту,

Наперадзе прыгожая труна

I помнiк надта дарагi з гранiту.

 

Не трэба вечным скнарам быць ўвесь час,

Лепш дастатковы мiнiмум азначыць,

Каб радасцi парыў ў душы не згас,

Блакiт нябёс i сонца лепей бачыць.

 

Задужа многа нават кепска мець,

Мэта такая шэлега няварта,

Няздатны людзi мудрасць зразумець

I пакараюць максiмум упарта.

 

24.12.1993

 

Home Page

 

362     ПРАХОДЗIЦЬ ПОРУЧ

 

Цвiтуць вясной цудоўныя сады,

Калi ў нябёсах сонейка i просiнь,

Ў прыгожы i дзiвосны час заўжды,

Не зацвiтуць нiколi яны ўвосень.

 

Не трэба дрэвам любых выбiраць,

I пошуку трывалага не трэба,

Калi настане ўзнёслы час кахаць,

Пылок ляцiць на кветкi шчодра з неба.

 

Бялее дзiўны i прыгожы цуд,

Прадуглядзела вабна ўсё прырода,

Кахаюць кветкi шчыра, без пакут,

Заўжды пануе памiж iмi згода.

 

Ды людзям як кахаць надыдзе час,

Бясконцыя ўзнiкаюць перашкоды,

Бо парам не стварыцца хутка, ўраз,

Няма жаданай, любай сэрцу, згоды.

 

Бо хочацца кахання i красы,

А лёс даруе надта шчодра гора,

Увосень зацвiтаюць верасы,

Ды снег iх засыпае вельмi скора.

 

Бясспрэчна, лепей прынца пакахаць,

Ды ад кахання часта ў душах горыч,

Бо не жадае хуткі час чакаць,

Цудоўнае ў жыццi праходзiць поруч.

 

25.12.1993

 

Home Page

 

363     ЗАБЫЦЬ ДРУГАРАДНАЕ

 

Як згасне палкае жаданне,

Галоўны стрыжань пачуцця,

Развеецца, як дым, каханне,

Адвечны рухавiк жыцця.

 

Пакуль агонь любвi палае,

Далёкi хай, як мiражы,

Ды стала толькi ён стварае

Святло i радасць для душы.

 

Сачыць няспынна пiльна трэба,

Нiколi каб агонь не згас,

Бо ён адкрые велiч неба,

Душа ў палёце цэлы час.

 

Няма важнейшага задання,

Агонь душы каб утрымаць,

Бо без агню няма кахання,

I нельга шчасця прычакаць.

 

Таму жыццёвыя праблемы

На потым трэба пакiдаць,

Трымацца ўпарта мудрай схемы:

Важней ўсiх спраў ў жыццi – кахаць.

 

Каб не пазбавiцца жадання,

Агонь душы не пагасiць,

Каб вечна доўжылась каханне,

След другараднае забыць.

 

26.12.1993

 

Home Page

 

364     АДМЕТНАЕ АБЛIЧЧА

 

Патрэбна мець адметнае аблiчча,

Каб, хоць на час, пакiнуць бачны след,

Iнакш чытач ў паэты не залiчыць,

Забудуцца, што быў такi паэт.

 

Складаць радкi прыемна i цiкава,

Душа адпачывае перш-наперш,

Не кожнаму па сiлах гэта справа,

Не пiшацца нiяк цудоўны верш.

 

Але, калi верш пiшацца спантанна,

Бо ўласнай думкай скласцi верш не мог,

Радкi спадаюць, нiбы з неба манна,

З-пад ручкi строфы кацяць, як гарох.

 

Складаю хутка, ды даю заруку,

Бо ведаю дакладна вельмi я,

Нiводны верш не пападзе да друку,

Як здань, жыве паэзiя мая.

 

Яе няма i ёсць адначасова,

Яна адразу – iснасць i падман,

Але гучыць узнёсла маё слова,

Хай нават лiчаць, што я графаман.

 

Не трэба знаць тэорыi патаннi,

Шэдэўры каб цудоўныя ствараць,

Каб атрымаць прафесарскiя званнi,

Пасля пачнуць шэдэўры вывучаць.

 

27.12.1993

 

Home Page

 

365     БРЫЛЬЯНТ

 

Ляжыць валун вялiкi некаштоўны,

Замiнка плугу кожную вясну,

Брыльянт маленькi, вабны i цудоўны,

Ды мае найвышэйшую цану.

 

Як адчынiць чароўную скарбонку,

Брыльянт заззяе гранямi ураз,

Хаця яго амаль нябачна звонку,

З'яўляецца ён лепшаю з украс.

 

Таксама ў словах, як iх надта многа,

Ды годнай думкi кропелькi няма,

А ў грукаце не зразумець нiчога,

Казаць i слухаць iх зусiм дарма.

 

Хай слоў ў гаворцы будзе вельмi мала,

Кароткая i ясная яна,

I думкi ў ёй азначылiсь трывала,

У iх заўжды найбольшая цана.

 

Душы прыемна будзе ад размовы,

Каштоўнасцi яе няма цаны,

Брыльянтамi калi заззяюць словы,

Не будуць гнесцi, нiбы валуны.

 

I верш пiсаць лепш коратка i ясна,

Ў радках каб гранi ззялi, як брыльянт,

Каб радасць струменiлася нязгасна,

Вялiкi без патрэбы фалiянт.

 

29.12.1993

 

Home Page

 

366     ЛЁС IКАРА

 

Вабiць прыгажосцю вышыня,

Ды iмкнецца да яе не кожны,

Можна крочыць на гару штодня,

Хто лянiвы, нехта асцярожны.

 

Але былi рыцары заўжды,

Па душы iм ўзровень быў высокi,

Не пужалiсь на шляху бяды,

Да нябёс рабiлi смела крокi.

 

Ды зайздросны вельмi чалавек,

Не жадае спраў цудоўных добрых,

Iснае мець хочацца павек,

I шануе на сябе падобных.

 

Адшукаць зусiм нялёка цуд,

Ўвысь iдуць рамантыкi упарта,

Вышыня не здасца без пакут,

Але лiчаць, што iмкнуцца варта,

 

Пакарыць каб невядомы пiк,

Выкарыстаць кожную нагоду,

Вынаходкi хто знаходзiць звык,

Каб найлепей зажылось народу.

 

Тых, хто хоча пiкi пакарыць,

Часта за iмпэт чакае кара,

Здатны людзям веды падарыць,

Але сустракаюць лёс Iкара.

 

30.12.1993

 

Home Page

 

367     РЭЦЭНЗЕНТ

 

Трымаюць моцна рэчку берагi,

А плынь бясконца iх размыць iмкнецца,

Адзiн спачатку, а пасля другi

Магутнай плынi хутка паддаецца.

 

Не ў змозе ёй накiнуць ланцугi,

Бо не стрымаць iмпэт вады нiколi,

Не хоча плынь цуд страцiць дарагi,

Застацца без жаданай любай волi.

 

Свабодзе плынi можна зрабiць скон,

I плынь шалець больш, як раней, не будзе,

Бо рэчышча ўраз закуюць ў бетон,

Калi паўстануць супраць волi людзi.

 

I будзе бегчы рэчка, як раба,

Бо ёй зрабiлi жудасную ваду,

Былая з берагамi барацьба

Ўжо незваротна засталася ззаду.

 

Калi свабоды ў творчасцi няма,

Бо рэцэнзент кладзе бетон упарта,

Змагаюцца за волю нездарма,

Каб жыць было на белым свеце варта.

 

Бетонны бераг плынь знiшчае ўшчэнт,

Бетон накiнуць кайданы умее,

Заўсёды iснаваў каб рэцэнзент,

Яшчэ была б сiстэма Пталамея.

 

30.12.1993

 

Home Page

 

368     ЗАЧАКАЛАСЯ НАВУКА

 

Бывай мая паэзiя, бывай!

Мая любоў i радасцi зарука,

Душу ў абдымках палкiх не трымай,

Яе ўжо зачакалася навука.

 

Па ёй адчуў я горкую тугу,

Ў навуцы ёсць заўжды нектар салодкi,

Ды з вершам развiтацца не магу,

Як быццам ногi ўзятыя ў калодкi.

 

Бяжыць упарта верш мой, як рака,

Нясе ў скарбнiцу вынiкi, як воды,

Нi дня без паэтычнага радка,

Складаю хутка верш без перашкоды.

 

Навуцы трэба трохi пачакаць,

Пакуль яе i горкi час, i чорны,

Хаця цiкава новае ствараць,

Яна яшчэ сустрэне ўзлёт свой зорны.

 

Застаўся без спакою я i сну,

Але зусiм не паддаюсь пагрозе,

Ды выбiраю з двух пакуль адну:

Паэзiя iдзе са мной па лёсе.

 

Бо з радасцю складаю кожны верш,

I творчую не адчуваю муку,

З паэзiяй сябрую перш-наперш,

Яшчэ час застанецца на навуку.

 

31.12.1993

 

Home Page

 

369     НАДЗЕЯ ПАКАХАЦЬ

 

Калi пачаў гарэць касцёр кахання,

Лепш даць магчымасць для яго палаць,

Бо не занадта цяжкае заданне,

Сачыць за iм i пiльна зберагаць.

 

Калi не даць кастру сваю ахвяру,

Ён хутка без нагляду прагарыць,

Як зберагаць, ў дастатку будзе жару,

Цяпло кахання ў змозе ён дарыць.

 

Але ў жыццi бывае дождж i вецер,

I вогнiшча размые без слядоў,

Пачуцце згасне лепшае на свеце,

Не часта нараджаецца любоў.

 

Касцёр кахання без турботы згасне,

Не дасць ён нi святла, анi цяпла,

Была мажлiвасць зведаць мiр i шчасце,

Была, ды незаўважанай прайшла.

 

Хоць зараз не здарылася, не шкода,

Не след занадта моцна сумаваць,

Час прыйдзе, i зноў з'явiцца нагода,

Касцёр кахання можа запалаць.

 

Пяшчотаю ён сэрца абагрэе,

Чароўным стане навакольны свет,

Як не згасае палкая надзея,

Чакаць яе ажыццяўлення след.

 

27.07.1994

 

Home Page

 

370     НЕСПАКОЙ ДУШЫ

 

Душы дае натхненне навальнiца,

Каб ад застою не было бяды,

Ад змен заб'е цудоўная крынiца,

Каб чыстай, як раса, здабыць вады.

 

Без змен ў душы утворыцца балота,

I знiкне прыгажосць чароўных мар,

Не завiтаюць ласка i пяшчота,

Як на душы ляжыць нуды цяжар.

 

Душы патрэбна, нiбы птушцы, воля,

Бясконца мары каб ажыццяўляць,

Бо горкай i нiкчэмнай будзе доля,

Як новага ў жыццi не сустракаць.

 

Цудоўны стан душы ад навальнiцы,

Збягаюць думкi моцнаю ракой,

Каб разгадаць разынку таямнiцы,

Душы патрэбны сталы неспакой.

 

Бо у душы чароўная прырода,

У ёй гучыць бязлiтасны набат,

Ды песцiць надта шчодра асалода,

Уражанняў калi цудоўных шмат.

 

Ад навальнiцы стан прыходзiць новы,

Залева лепш, чым дробная iмжа,

Хай б'е пярун, каб лёс не быў суровы,

Спявала каб ад радасцi душа!

 

5.08.1994

 

Home Page

 

371     ЗВЫКЛЫ ШЛЯХ

 

Мая Радзiма, Беларусь!

Ты два вякi была рабыня,

За долю я тваю баюсь,

Народ яшчэ ярма не скiне.

 

Нам больш прывычная турма,

Задавальняюць цалкам нары,

Жадання волю мець няма,

Прыгожай не iснуе мары.

 

Бо любы сэрцу звыклы стан,

Адна бяда ад светлай мэты,

Хоць знiклi хутка, як туман,

Усiм абрыдлыя саветы.

 

Але iмкнемся к рабству зноў,

Няма ад страху засцярогi,

I разгараецца любоў

Былыя выбiраць дарогi.

 

Хоць шыя сцёрта ад ярма,

Скiдаць яго не робiм спробы,

Жадання волю мець няма,

Нам толькi рабства да спадобы.

 

Былы не замiнае страх,

Хоць кожны шмат пакуты зведаў,

Ды выбiраем звыклы шлях:

Ў краiну марную саветаў...

 

17.08.1994

 

Home Page

 

372     Я ТАКI

 

I мне было калiсьцi дваццаць пяць,

Жыццё бясхмарна пачало ўсмiхацца,

Адкуль было ў той час дакладна знаць,

Што марам ў небе жураўлём застацца.

 

Маны нiколi я не разумеў,

Казаў рашуча ў вочы праўду-матку.

Ды слухаць iснасць праўды хто хацеў?

Нiхто нiколi не жажаў парадку.

 

Уласны гонар пiльна зберагаў,

Нiколi не iшоў на кампрамiсы,

Ў жыццi шляхоў грахоўных не шукаў,

Спраў не рабiў нягожых закулiсных.

 

А, мо, не трэба мець людзей такiх?

Нiколi ў грамадзе iх не ўспрымалi,

Ва ўсе часы натоўп знiшчае iх,

I лiшнiмi таму людзьмi празвалi.

 

Нам, лiшнiм, ў грамадзе нялёгка жыць,

Нiколi людзi нас не разумеюць,

Таму, што можам лепей ўсё зрабiць,

А iншыя такога не умеюць.

 

Але мы цягнем свой жыццёвы воз,

Менталiтэт не па душы падманны,

За праўду нават сам Iсус Хрыстос

Натоўпам на крыжы раскрыжаваны.

 

7.09.1994

 

Home Page

 

373     НАДЕЖДА АРЕСТАНТА

 

Жалко, что мы встретились с тобою

И теперь несу свой тяжкий крест,

Лучше бы я кров делил с другою

И не знал тогда бы дальних мест.

 

А теперь сижу я так далече,

Где никто не хаживал ногой,

Где не слышен голос человечий,

Раздаётся только волчий вой.

 

Хоть любил тебя я всей душою,

Даже и любовь не помогла,

Ты всегда пренебрегала мною,

Шлюхой ты осталась, как была.

 

Мне с другими часто изменяла,

И в душе моей горела месть,

Горя я хлебнул с тобой немало,

И, в конце концов, пришлось мне сесть.

 

Отсижу, домой вернусь когда-то,

Раны заживут на сердце вновь,

Встречу я красавицу, что надо,

Воспылает нежная любовь.

 

Но судьба не жалует гарантий,

Может грудь остыть от мощных льдин,

Чтоб не видеть вновь судейских мантий,

Навсегда останусь я один.

 

13.09.1994

 

Home Page

 

374     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Жыццё iдзе заўжды на гранi смерцi,

I нельга з яго лепшае стварыць,

Слабейшаму прыходзiцца памерцi,

Каб дужы мог на белым свеце жыць.

 

Жывому за жыццё змагацца трэба,

Бо ёсць каму яго ўраз прыпынiць,

Надзённага шукае кожны хлеба,

Не знойдзе – сам, як палiва, згарыць.

 

I кожны балансуе, каб ўтрымацца

На гранi памiж смерцю i жыццём,

Самому каб ахвярай заставацца

Цi iншы будзе вабным набыццём.

 

Бясследна бiямаса не знiкае,

У коле смерцi i жыцця яна,

Бо смерць другiм ў жыццё шлях адкрывае,

Бязлiтаснасць прыродаю дана.

 

I ў жорсткасцi сваёй нiяк прызнацца

Ўраз людзi не адважацца спаўна,

Мы з ёй зусiм не можам развiтацца:

Гiсторыя – бясконцая вайна.

 

Таму, каб сэрца мiласэрным стала,

Каб жорсткасць людзям назаўжды забыць,

Ў жыццi мець неабходна надта мала:

I ў першую чаргу ўсiм сытым быць.

 

18.09.1994

 

Home Page

 

375     ЛЮБIМАЯ РАБОТА

 

Любую працу з асалодай

I здавальненнем я раблю,

Ды не назваць яе работай,

Бо працу творчую люблю.

 

Калi зусiм нялюба праца,

Цяжар на сэрцы – як свiнец,

Нялёгка цэлы дзень старацца,

Хутчэй бы ўжо прыйшоў канец.

 

Як вынiк працы сэрцу мiлы,

Жыцця сэнс толькi ў ёй адной,

Бо надае натхненне сiлы,

Як быццам крылы за спiной.

 

Ад працы можа стаць маркотна,

Яе не хочацца рабiць,

Бяруцца рукi неахвотна,

Бо камень на душы ляжыць.

 

Заўжды рабiць з iмпэтам трэба,

А не цягнуць бяды крыжы,

Каб бачыць стала блакiт неба

I ззянне сонейка ў душы.

 

Нялюбая знiшчае справа,

Мардуе сэрца i душу,

На свеце працы ёсць нямала,

Лепш абысцi бяды мяжу.

 

24.09.1994

 

Home Page

 

376     АДВЕЧНА БЫЦЬ

 

Святая справа – адраджэнне мовы,

Ды, як яе цяпер нам аднавiць,

Калi амаль усе заўжды гатовы

Па-руску i пiсаць, i гаварыць?

 

I як без мовы зберагчысь народу,

Як распазнаць, хто мы, народ якi?

Адсутнасць мовы робiць перашкоду,

Каб беларус застаўся праз вякi.

 

Як мова ёсць, iснуе i дзяржава,

У вёсках хай гучыць i ў гарадах,

Бо мова для народа – яго слава

I ў будучыню светлы ясны шлях.

 

Бо не ўяўляе наша мова муру,

Кантакты надта плённыя дае,

Стварыць нацыянальную культуру,

Наогул, немагчыма без яе.

 

Калi надаць прыдатныя умовы,

Паўстане мова родная ураз,

Як засталiся носьбiты у мовы,

Касцёр адметных дзiўных слоў не згас.

 

Нас два вякi ад мовы адвучалi,

Жадалi, каб хутчэй яе забыць,

Але iснуе мова i надалей,

I доля ёй адвечна роднай быць!

 

27.09.1994

 

Home Page

 

377     ДАЛЁКАЯ ЗОРКА

 

Я неаднойчы марыў аб табе:

Прыгожай, белатварай, сiнявокай,

Пакуль яшчэ душа мая ў журбе,

Ты стала маёй зоркаю далёкай.

 

Наблiзiцца хацеў к табе не раз,

Каханню каб надаць i моц, i крылы,

Чакаў: сустрэну радасны адказ,

Ды чуў заўжды аднолькавы, нямiлы.

 

Кахаю, ды трываць яшчэ магу,

I ты мяне цяплом сагрэеш з часам,

Святло далёкай зоркi зберагу,

Надзею пешчу: ўрэшце, будзем разам!

 

Ды на красу гляджу пакуль здалёк,

Чаруе платанiчнае каханне,

Але яшчэ зраблю рашучы крок,

Каб аба мне змянiла меркаванне.

 

Ў душы нязгасны доўжыцца пажар,

Гляджу на непаўторны цуд дзявочы,

На белы, ў залатых кучарах, твар,

На сiнiя, нiбы азёры, вочы.

 

Нясуць кахання крылы ўвышынi,

Каб дакрануцца да жаданай зоркi,

Але бягуць бязрадасныя днi,

Бо вынiк ад майго кахання горкi.

 

13.10.1994

 

Home Page

 

378     НАТХНЕННЕ АД КРАСЫ

 

I мы былi калiсьцi маладымi,

I моцна ў жылах бушавала кроў,

Хоць час мiнуў, не сталi мы другiмi:

Нас клiча па-ранейшаму любоў.

 

Хай час iдзе, i памянялась цела,

Калi душа засталась маладой,

Як i раней, кахаць жадае смела,

Агiдны для душы пакуль спакой.

 

Iдуць красунi, не даюць спакою,

I сэрца б'ецца ад красы хутчэй,

Калi глядзець на прыгажосць вясною,

Не адарваць ад вабных форм вачэй.

 

То пагляджу налева, то направа,

Душа пяшчотай поўнiцца да дна,

Краса вакол – на свеце жыць цiкава,

Бо у жыцця вышэйшая цана.

 

Бягуць гады няспынна i нябачна,

Нiбы збягае ў рэчцы плынь вады,

Заўсёды адчуванне лепей значна,

Калi душой бясконца малады.

 

Няхай гады iмчацца, нiбы конi,

Цудоўнае жыццё ва ўсе часы,

Хаця даўно сiвымi сталi скронi,

Ды здатны мець натхненне ад красы!

 

13.10.1994

 

Home Page

 

379     ФОРМУЛА СПАКОЮ

 

Спакойнага жыцця пакуль няма,

Напэўна, i не будзе ўжо нiколi,

I намаганнi прыкладаць дарма,

Заўжды спакою будзе недаволi.

 

Нi радасцi, нi шчасця ад сяброў,

Ў адносiнах бясконцая напятасць,

Ад некалькiх, не вельмi кепскiх, слоў

Страчаецца ў душы надоўга радасць.

 

Даўно спакою формулу знайшоў:

Маўчаць, якiя не былi б нагоды,

Яе я парушаю зноў i зноў,

Адсюль мае душэўныя нягоды.

 

Спакою трэба – сцiпла лепш маўчаць,

Прымаць чужыя думкi як падаркi,

Каб хiсткi мiр бясконца зберагаць,

А гэта значна лепей шумнай сваркi.

 

Хоць формула даўно вядома мне,

Ды не магу дасюль ёй карыстацца,

Трывога ў маiм сэрцы не мiне,

На поспехi дарэмна спадзявацца.

 

Хачу спакою, але ўсё ж грашу,

I не жадаю нават супынiцца,

Таму i цяжкi боль ў грудзях нашу,

Бо мне спакой жаданы толькi снiцца.

 

14.10.1994

 

Home Page

 

380     АЛГАРЫТМ ШЧАСЦЯ

 

Чаму заўжды каханне боль нясе?

Бо, дзе святло, заўсёды будуць ценi,

Пякучы боль адведалi усе,

Ён кожнага паставiў на каленi.

 

Заўсёды намагаюцца кахаць

За моц крыл жураўля, а не сiнiцу,

Хоць цяжка ў небе жураўля дастаць,

Ды бачаць ў iм жыццёвую крынiцу.

 

Таму каханне першае заўжды

У кожнага няшчаснае бывае,

Як пройдзе боль у сэрцы ад бяды,

Даступных кожны ў пару выбiрае.

 

З iмкненнем сэрца цяжка саўладаць,

Красунь кахаць упарта намагалiсь,

Ды хочацца iм прынца прычакаць,

Чакалi доўга, ды не дачакалiсь.

 

Таму, калi кахае нехта вас,

Не трэба плысцi ў моры неабсяжным,

Бо можа надысцi трывожны час,

Калi любы здавацца будзе важным.

 

Iснуе вечны шчасця алгарытм:

Не журавель у небе, а сiнiца,

Каб не парушыць свой жыццёвы рытм,

Са шчасцем па начах цудоўна спiцца.

 

15.10.1994

 

Home Page

 

381     ЖАНОЧЫ ТВАР

 

Душа спявае ад юнацкiх мар,

Гляджу упарта маладым у вочы,

Палае ў iх агеньчыкаў пажар,

Вясёлы вельмi юны твар дзявочы.

 

Няма у iм нi суму, нi турбот,

Заўжды iдзе красуня хадой цвёрдай,

Нiбы гатова пачынаць палёт,

I выглядае незачэпай гордай.

 

Карэнным чынам выгляд зменiць час,

Iснуе вельмi важная прычына,

Твар сумны, позiрк палкi цалкам згас,

I выглядае стомлена жанчына.

 

Не кожнай шчасце прапануе лёс,

А шчодра дорыць вечную трывогу,

Бо шмат нягод ў жыццi i шмат пагроз,

Здабыць над iмi нельга перамогу.

 

Былых шчаслiвых весялух шкада,

Iдуць пакорным i бязвольным крокам,

Сустрэлася бясконцая бяда,

А шчасце абышло далёкiм бокам.

 

Шмат здатны расказаць жаночы твар,

Туга на iм, як не збылiся мары,

Калi прыйшоў ў душу кахання дар,

То радасць вылучаецца на твары.

 

15.10.1994

 

Home Page

 

382     ШТО ЧАКАЕ?

 

Упарта клiча лёсу дзiўны гмах,

Не вабiць лёс i кволы, i нязначны,

Ды правiльны няпроста выбраць шлях,

Бо вынiкi, хоць трошачкi, нябачны.

 

У невядомасць цяжка зрабiць крок,

Але заўсёды вабна i цiкава,

Што там чакае: цi ганьбы урок,

Цi шана адпаведная i слава?

 

Шлях будзе нiбы замкнутае кола,

Нядзатна яно шчасця даць, на жаль,

Зусiм iнакшай, шчаснай будзе мова,

Калi лёс узаўецца, як спiраль.

 

Удосталь падаруе асалоды,

Любая пакарыцца вышыня,

Бо замiнаць не будуць перашкоды,

I радасць будзе сустракаць штодня.

 

Ды, як зрабiць упэўненыя крокi,

Каб шлях шчаслiвы без праблем знайсцi

I збудаваць гмах светлы i высокi,

Заўжды ласкавы каб быў лёс ў жыццi?

 

Ў юнацкiм сэрцы светлыя надзеi,

Што лёс магчыма ўзяць на абардаж,

Ды iншыя жыццёвыя падзеi,

Лёс будзе нiбы прывiд цi мiраж.

 

17.10.1994

 

Home Page

 

383     СВОЙ ГОЛАС

 

Пакорнасцi ад iншых хочуць ўсе,

Каб ўбок не адхiлялiсь i на волас,

Сум падыход бязглузды прынясе:

У кожнага падобны будзе голас.

 

Бо затаiць патрэбна голас свой

I выглядаць як быццам раўнадушны,

Ды з моцным лепей не ўступаць у бой,

Хаця ён будзе сто разоў няслушны.

 

Калi бяжыць паток iмклiвы з гор,

I то звiнiць, вядзе сваю размову,

Як моцным свету не даваць адпор,

Павек магчыма страцiць сваю мову.

 

Заўжды ў таталiтарныя часы

Змаўкалi цалкам амаль ўсе ад страху,

I ўласныя страчалi галасы,

Другiя клалi галаву на плаху.

 

Людзей знiшчалi, як каса траву

Цi нiбы серп на нiве жытнi колас,

Каб больш не класць на плаху галаву,

Заўжды патрэбна мець рашучы голас.

 

Спрадвек у кожнай птушкi голас свой,

Зямлю ўпрыгожыць здатны хор цудоўны,

Не трэба сiтуацыi такой,

Адметны голас каб знiшчаць чароўны.

 

29.10.1994

 

Home Page

 

384     УДАРЫ ДОЛI

 

Зрэдку стрэне цудоўная доля ў жыццi,

Накiдае часцей яна путы,

Цяжка любую шчасную долю знайсцi,

Прапануе найболей пакуты.

 

Ды, дзе выйсце знаходзiць, як iншай няма?

Лепей з iснай хутчэй прымiрыцца,

Бо другую шукаць, безумоўна, дарма,

Можа горшай бядой паўтарыцца.

 

Толькi ў снах цяпер бачу у кветках лугi,

А ў жыццi шчасця цуд бачу рэдка,

Бо здавалась, што лёс будзе мне дарагi,

Яркi, нiбы пунсовая кветка.

 

Будуць ў марах iмчаць без праблем ветразi,

Чысцiня iх – як раннiя росы,

Ды прыйшлося пазнаць прысмак чорнай гразi

I ад долi няўдалай пагрозы.

 

Ляцiць хутка, як птушка, няўрымслiвы час,

Здзекi долi пакуль што трываю,

Бо пяшчоты iмпэт ў сэрцы цалкам не згас,

Як раней, яшчэ палка кахаю.

 

Вельмi цяжка ад долi удары трымаць,

Як у боксе, за раундам раунд,

Але трохi магчыма яшчэ пачакаць,

Бо пакуль не сустрэўся накаут.

 

31.10.1994

 

Home Page

 

385     КАХАННЕ БЕЗ АДКАЗУ

 

Не трэба мне твайго кахання,

Бо iншую кахаю сам,

Абодвум цяжка ад чакання,

Абодвум вельмi горка нам.

 

Кахаць няпроста без адказу,

Журбы шмат ў сэрцы i надзей,

Хоць зразумела не адразу,

Але няма яго чысцей.

 

Каханне – сэрцу асалода,

Пачуццяў радасных вянец,

Але, як надыходзiць згода,

Настане чысцiне канец.

 

Здалёк каханая – святая,

Прыемна на яе глядзець,

Яна – як зорка залатая,

З ёй поруч можна ўраз згарэць.

 

Калi душа не пажадае

Вянец пачуццяў адчуваць,

Няхай каханых выбiрае,

Адмовы каб не атрымаць.

 

Няма адказу на каханне,

Але яно агнём гарыць,

Неўтаймаванае жаданне

У змозе шчасце падарыць!

 

2.11.1994

 

Home Page

 

386     ДУША ЧЫТАЧА

 

Паэтаў, як у моры кропель, шмат,

Не дапаможа залатая рыбка,

Верш у адных гарланiць, як набат,

А у другiх пяшчотны, нiбы скрыпка.

 

Бывае верш пусты, як барабан,

Бо слоў без сэнсу ў iм бясконца многа,

Калi душы спаткаўся цяжкi стан,

Не знойдзецца цудоўная дарога,

 

Як нават верш прыгожы, нiбы цуд,

Чытаць яго рабiць не трэба спробы,

Калi душа рыдае ад пакут,

Любы верш будзе ёй не да спадобы.

 

Каб шчасце мець ад выгляду нябёс,

Пачуць звон ручая без перашкоды,

Як ў лесе радасць баравiк прынёс,

Рамантыкам патрэбна быць заўсёды.

 

Рамантык чуе гоман хуткiх вод

I мару здатны пачапаць рукамi,

Пачаць на крылах радасны палёт,

I цешыцца цудоўнымi радкамi.

 

Каб змог пазнаць красу i сэнс верша,

Адчуць цяпло i не сустрэць марозу,

Павiнна паэтычнай быць душа,

Iнакш чытаць патрэбна толькi прозу.

 

2.11.1994

 

Home Page

 

387     УСЁ ПРОЙДЗЕ

 

Дзе сiлы ўзяць, каб гора перажыць?

Яно заўжды прыходзiць нечакана.

I як пасля на белым свеце жыць,

Калi кроватачыць на сэрцы рана?

 

Каб гора не знiкала ў небыццё,

Даўно б ўжо ад тугi сканалi людзi,

Але далей крынiцай б'е жыццё,

Падобным i ў наступным яно будзе.

 

Бо мудра змайстраваны чалавек,

Ў iм спакваля боль цяжкi аслабее,

Хоць i здавалась, што бяда павек,

Ды ў сэрцы з часам толькi квола тлее.

 

Бо ўсё мiнае, шчасце прыйдзе зноў,

Ачысцiцца ад чорнай хмары неба,

Не застанецца ад бяды слядоў,

Наперад знаць ўласцiвасць сэрца трэба.

 

Таму у горы лепей стойкiм быць,

Час, безумоўна, зарубцуе раны,

Ды гора не дае сябе забыць,

I настрой будзе зноў зусiм паганы.

 

Але i гэта гора пройдзе зноў,

I свелы час напоўнiць шчасцем грудзi,

Бяда мiнае, радасць i любоў,

Бо могуць забываць благое людзi.

 

3.11.1994

 

Home Page

 

388     УЗРОСТ КАХАННЯ

 

Тваёй красою паланёны,

Спакой я страцiў назаўжды.

Вясна. Зазелянелi клёны,

I быў я надта малады.

 

Лiст залаты скiдаюць клёны,

А я кахаю праз гады,

Не зразумець жыцця законы,

Яшчэ, напэўна, малады.

 

Кахаю горача, папросту,

Хаця ляглi снягi ля скронь,

Бо не залежыць ад узросту,

Калi ў грудзях гарыць агонь.

 

П'ю ад кахання асалоду,

I ёй натхняюсь без мяжы,

Шукаю кожную нагоду,

Каб адчуваць палёт душы.

 

Пакуль жыву табой адною,

Кахаю i праблем няма,

Так, як зялёнаю вясною,

Ды хутка надыдзе зiма.

 

Снег ляжа, прыпякуць марозы,

Увойдуць у душу наўпрост.

Цi след чакаць ад iх пагрозы,

Якi уплыў iх на узрост?

 

3.11.1994

 

Home Page

 

389     КОЦIКI

 

Коцiкi гуляюць у двары,

Мышкi iх нi кроплi не баяцца,

Трэба iм мышэй лавiць ў нары,

Ды яны жадаюць забаўляцца.

 

Зранку iх кармiлi малаком,

Iм мышэй таму зусiм не трэба,

Бо надзею маюць: вечарком

Каўбасы дадуць i з маслам хлеба.

 

Гаспадыня ў хату клiча iх,

Прапануе з'есцi iм каўбаскi,

I бягуць iмгненна удваiх,

Паспытаць каб чалавечай ласкi.

 

З людзьмi разам любяць быць каты,

Безаглядна iх шануюць дзецi,

Гэта нашы меншыя браты,

Сумна жыць без iх было б на свеце.

 

Дзецям люба з iмi пагуляць

Або ўзяць на рукi пры нагодзе,

Радасць ад гульнi каб атрымаць,

Добра, што каты ёсць у прыродзе.

 

Пiльнаваць не хочуць ля нары,

Iм ўсё роўна, што мышэй багата,

Коцiкi гуляюць у двары,

Ежу i цяпло дае iм хата.

 

3.11.1994

 

Home Page

 

390     ВЕЛIЧНЫ СУСВЕТ

 

Прыгажосць чароўную цаню:

Зоркi i, як вугаль, бездань неба,

З радасцю гляджу увышыню,

Мне для шчасця большага не трэба.

 

Месяц ў хмарах паказаў свой рог,

Зноў схаваў ён светлы твар ў iмгненне,

Хвалявання я стрымаць не змог,

Неба ў зорках дорыць мне натхненне.

 

Назiраю дзiўны Млечны Шлях,

Яркiя, як цытрусы, сузор'i,

Велiчны магутны Божы гмах,

Знiчкi зыркi след у чорным моры.

 

Росы апусцiлiсь на зямлю,

Сонца гасiць зоркi на усходзе,

Ночы вераснёвыя люблю,

Радасць назiраю пры нагодзе.

 

Ноччу ў неба я глядзеў не раз,

Дзiўная чароўная прырода,

Для душы карысны вельмi час,

Каб яе кранула асалода.

 

Колькi ёсць сузор'яў i планет!

Велiч не ўкладаецца ў уяве,

Калi ноччу назiраць сусвет,

Ведаеш, хто ты на самай справе.

 

11.11.1994

 

Home Page

 

391     СВАБОДА ВЫБАРУ

 

Свабода выбару! Здаецца: ёсць яна!

Ды выбар кожны раз пакуль няўдалы,

Таму што у яе нязначная цана,

Бо выбар ёсць, але няма падставы.

 

Направа пойдзеш, хутка трапiш у тупiк,

Налева звернеш – пападзецца яма,

Хаця назад вярнуцца можна, ды не звык,

Ды прорва на шляху, як крочыць прама.

 

Хоць добры выбар ёсць, але яго няма,

I крочаць ўсе панура, як iзгоi,

Iмкнуцца выбраць светлы любы шлях дарма,

Iснуе стала ён ў цудоўнай мроi.

 

Ствараць прыемна вiртуальны ўзнёслы свет,

У летуценнi крочу я не першы,

Жыве цiкава i насычана паэт,

Бо мроi хутка можна ўплесці ў вершы:

 

Цi ў дзiўных марах дасягнуць вышынь нябёс,

Цi апусцiцца ў мора на глыбiнi,

Чаруе шчасцем вiртуальны светлы лёс,

Яно душу нiколi не пакiне.

 

Свабода выбару! Яе няма для нас,

Бо ўзнёслым мроям шлях заўжды закрыты,

Яны – як электрон, якi на нейкi час

Зрываецца з прызначанай арбiты.

 

13.11.1994

 

Home Page

 

392     ПЯШЧОТНАЯ I АДЗIНАЯ

 

Кахання зачакаўся хто даўно,

Надзея знiкла, сум ў душы няспынны,

Прыходзiць хутка, без праблем, яно,

Каб закахацца, хопiць i гадзiны.

 

I настае цудоўны ўзнёслы час,

Сканчаецца трывожнае чаканне,

Душа ў нябёсы ўзносiцца ураз,

На крылах падняло яе каханне.

 

I болей у душы няма начы,

I толькi радасць шчодра струменiцца.

Ды як iмпэт чароўны зберагчы,

Каб зноў у адзiноце не журыцца?

 

Ў каханнi, як ў прыродзе, ўсе часы:

Узнёслы, шчасны, радасны вясновы,

I летнi, што даруе шмат красы,

Асеннi сумны, горкi i суровы.

 

Зусiм сцiшае ў сэрцы стук зiма,

Пачнуцца i завеi, i марозы,

Было каханне, але зноў няма,

Каб разбурыць яго, знайшлiсь пагрозы.

 

Ды след чакаць парыў пачуцця зноў,

Ў пакутах зноў гадзiна за гадзiнай,

Лепш так рабiць, каб палкая любоў

Была ў душы пяшчотнай i адзiнай.

 

15.11.1994

 

Home Page

 

393     СПРАВЯДЛIВАСЦЬ

 

Адвеку справядлiвасцi няма,

Раней было так, i заўсёды будзе,

I дамагацца роўнасцi дарма,

Хоць на яе i спадзявалiсь людзi.

 

Бо ад прыроды розны чалавек,

Магутны вельмi цi задужа кволы,

Няроўнасцi закладзены павек,

Аб роўнасцi гучаць пустыя словы.

 

Адным сумленне даражэй ўсяго,

Яно у iншых i не начавала,

Пражыць не можа хтосьцi без яго,

Другiм сумлення трэба вельмi мала.

 

Грамадства надта рознае заўжды,

Нiколi быць аднолькавым не можа,

Аб роўнасцi хлусня – выток бяды,

I роўным стаць зусiм не дапаможа.

 

Заўжды для ўсiх аднолькавы закон,

Адна мараль, ды розныя ўсiх вады,

Адметнасцi ўлiчыць не можа ён,

Таму за iх след прычакаць расплаты.

 

Адсюль i справядлiвасцi няма,

Адны ў дастатку i жывуць, як людзi,

А iншыя змагаюцца дарма,

Бо свет ўвесь час нясправядлiвым будзе.

 

18.11.1994

 

Home Page

 

394     ЛIСЛIВАСЦЬ I ПРАЎДА

 

Чаму лiслiвасць люба для людзей,

I праўды iм амаль зусiм не трэба?

Падлiзу любяць, хоць ён лiхадзей,

За праўду забяруць кавалак хлеба.

 

Прыемны ўсiм хвалебных слоў паток,

Хоць рэчаiснасць так ад iх далёка!

Яны – як вабнай вiльгацi глыток,

Калi забрала цалкам сiлы спёка.

 

Хлусню не кожны здатны гаварыць,

Каб чорнае iмгненна белым стала,

Ды тым, не хоча хто падлiзай быць,

Прыйшлось за праўду пацярпець нямала.

 

Калi сумленне мае чалавек,

Яго шляхетнасць, як скала, трывала,

Падлiзаю не стане ён павек,

Хаця лiслiвасць поспех абяцала.

 

Калi высокароднасцi няма,

Лiслiўцам гаварыць прыемна словы,

Яны льюць мёд духмяны нездарма,

Карысць шукаюць ад такой размовы.

 

Калi прыйшла шляхетнасць назаўжды,

Бясконца толькi праўду кожны кажа,

Унiкнуць нельга за яе бяды,

Бо на душу расплаты камень ляжа.

 

19.11.1994

 

Home Page

 

395     КАХАННЕ I ШЧАСЦЕ

 

Як цудоўна i радасна жыць,

Калi ў сэрцы каханне палае!

Свет чароўны прыемна любiць,

Бо пяшчота душу напаўняе.

 

Калi стане каханне былым,

Ўсё вакол выглядае будзённа,

Час шчаслiвы знiкае, як дым,

Сум у госцi заходзiць штодзённа.

 

След да шчасця упарта iсцi,

Мара будзе пустым спадзяваннем,

Шчасця нават з агнём не знайсцi,

Бо яно непадзельна з каханнем.

 

Трэба зорку кахання шукаць,

Каб не страцiць жыццёвы кiрунак,

I пяшчотна аддана кахаць,

Бо каханне – ад бед паратунак.

 

Цуд кахання выводзiць на шлях,

Цалкам знiкнуць ў хадзе перашкоды,

I засвецiцца радасць ў вачах,

Каб пазнаць дзiўны смак асалоды.

 

Шчасце – светлы i радасны дар,

Дар цудоўны душы ад прыроды,

Як каханне запалiць пажар,

Шчасце будзе з iм побач заўсёды.

 

19.11.1994

 

Home Page

 

396     ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫЦЬ...

 

Усё жыццё з табою мы прайшлi,

Ў каханні слодыч ведалі і горыч,

Ды карабель у гавань прывялi,

На мосцiку стаялi стала поруч.

 

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Я прыказку даўно такую знаю,

Але яшчэ складаней у жыццi,

Яго лепш з сiнiм морам параўнаю:

 

То штыль i сонца яркага святло,

Праз час магутны забушуе вецер,

I мора хвалi ў неба падняло,

Шторм карабель кiдае, нiбы смецце.

 

Ды разам як ў руках трымаць штурвал,

То караблю нiколi не разбiцца,

I як накрые ўраз дзевяты вал,

Плыве, на хвалi хоць бартом лажыцца.

 

Бо мора пераменлiва заўжды

I небяспечна, хоць не будзе шторму,

Як карабель ахоўваць ад бяды,

Маральную ён не парушыць норму.

 

У вабнай згодзе значна лепей жыць,

Штурвал ў руках трымаць бясконца разам,

Жыццё пражыць – не мора пераплыць,

Каб карабель прыйшоў у гавань з часам.

 

20.11.1994

 

Home Page

 

397     ЗЯМЛЯ

 

Вакол такая бедная ралля,

Падзол, суглiнак, жоўценькi пясочак,

Тут Беларусь любiмая мая,

Зямля усiх яе сыноў i дочак.

 

Такая занядбалая зямля,

Не удалось жыццё ёй даць калгасу,

Бо шмат гадоў яна ўжо нiчыя,

Належала сялянскаму ўся класу.

 

Ды дрэнны гаспадар быў гэты клас,

Зусiм за працу людзям не плацiлi,

Прыгон яны трывалi доўгi час,

Таму сваю зямельку загубiлi.

 

Прайшлi гады, i камунiзм прапаў,

Ды так людзей ад працы адвучылi,

Што аб зямлi ужо не кожны дбаў,

I, як рабы, далей усе рабiлi.

 

Цi селянiну аддадуць зямлю?

Не кожны нават быў ў калгасе лодар,

Каб абрабляў зямельку ён сваю

I адчуваў i густ яе, i водар.

 

Бо людзi толькi на сваёй зямлi

Усю сваю душу ўкладуць у працу,

Зямлю яны б да ладу давялi,

I пачало б жыццё зноў адраджацца.

 

21.11.1994

 

Home Page

 

398     СПАЧУВАННЕ

 

Калi жыццё – як светлы прамень сонца,

I цяжкасцi на дол не будуць гнуць,

I вабны лёс ўсмiхаецца бясконца,

Здаецца, што нядрэнна ўсе жывуць.

 

Як цяжкасцей няма, чарсцвеюць душы,

Зусiм няздатны iншым спачуваць,

Як жыў ў цяпле i не адведаў сцюжы,

Чужы боль немагчыма адчуваць.

 

Як чорнае крыло бяды накрые,

Душа заплача i пачне рыдаць,

I сэрца цяжка ад пакут заные,

Другiм ў бядзе магчыма спачуваць.

 

Ў пачуццях цэнны вопыт асабiсты,

Яго патрэбна шчодра атрымаць,

Лёс цяжкi i суровы, ды iмглiсты

Цяпло у сэрца здатны дадаваць

 

Хай цяжкасцей ў жыццi амаль не будзе,

Ды кожны iх павiнен перажыць,

Каб добрымi душою былi людзi,

I каб нiколi сэрцу не астыць.

 

Галоднаму хай спачувае сыты,

Чужой бядзе патрэбна спачуваць,

Ды сэрцаў шмат глухой бранёй закрыты,

Душа счарствела, каб дапамагаць.

 

22.11.1994

 

Home Page

 

399     ПЯШЧОТНАСЦЬ

 

Як прыйдзе час, i ўпартага мужчыну

Патрэбна ў чым-небудзь пераканаць,

Не трэба шукаць важкую прычыну,

Пяшчотнасць толькi лепей прымяняць.

 

Дарэмны вымаганнi i пагрозы,

Скандал бязглузда нават утвараць,

Не стануць моцным аргументам слёзы,

Пяшчотнасць здатна ўраз пераканаць.

 

Пяшчотнасць. Мае моц, такая зброя,

Нiшто не можа ёй процiстаяць,

Якая б не прыйшла жанчыне мроя,

Адзiны шлях яе ажыццяўляць.

 

Пяшчотнасць, цэлы час адна пяшчотнасць!

I здзейснiцца жаданае ураз,

Мужчынскую не зачапiць каб годнасць,

I настрой будзе добры доўгi час.

 

Як скардзiлась жанчына на мужчыну,

Яна несправядлiваю была,

Пакорную нiхто яшчэ не кiнуў,

Бо зброяю пяшчотнасць узяла.

 

Калi к другiм адносiшся з пяшчотай,

Самiм не будзе гора i бяды,

Як мяккасць сэрца надана прыродай,

Шчаслiвымi магчыма быць заўжды.

 

22.11.1994

 

Home Page

 

400     ПРАДКАЗАННЕ

 

Той, хто добра зрабiць нешта можа,

Пакiдае краiну сваю,

Падыходжу i я к раздарожжу,

Бо на ростанях зараз стаю.

 

Пакiдалi краiну дваране,

Годных лёс быў таксама такi,

У гулаг адпраўлялiсь селяне,

Хто быў здатны, былi бяглякi.

 

Рэвалюцыя нiшчыць шляхетнасць,

Iнтэлект ёй не трэба заўжды,

I народ яна кiнула ў беднасць,

Надта цяжкiмi былi гады.

 

Лепш не стала, бо нiзка упалi,

Бо разумных знiшчалi ўвесь час,

Дысiдэнтамi iх абзывалi,

Высылалi з краiны ураз.

 

Дачакалiсь, нарэшце, мы волi,

Ды належных не маем умоў,

Едуць масава, так, як нiколi,

За гранiцу разумныя зноў.

 

Прычакаць нельга шчасця народу,

Бо яго пачалi пакiдаць

Ўсе, хто любiць бязмерна свабоду,

Хаця мог красой нацыi стаць.

 

22.11.1994

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz