Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (201-300)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

201     КАСЦЁР ДУШЫ

 

Як таленту даецца шчодры дар,

Згубiць яго бязмэтна няма права,

Ў душы палае творчасцi пажар,

Каб iншых душ хутчэй сагрэць нямала.

 

Калi ў душу iскрынкi пападуць,

Яе запаляць – полымя палае,

Вялiкi цi малы касцёр дадуць,

Залежыць ад таго, што ў iм згарае.

 

Як будзе галлё дробнае гарэць,

Святло даваць, каб сталi святлей ночы,

Кастру душу нiяк не абагрэць,

Ён толькi засцiць едкiм дымам вочы.

 

З бярозы дровы будуць цi з сасны,

Цi дуб цудоўны дыхае спякотай,

Сагрэюць душы змерзлыя яны

З натхненнем i вялiкаю ахвотай.

 

Магутны цi малы касцёр гарыць,

Ды кожнаму знайсцiся можа месца

Ў бядзе душу ад болю палячыць,

Перад агнём спынiцца i пагрэцца.

 

Няхай палаюць моцныя кастры,

Каб не пускаць у душы боль i сцюжу,

Калi даюцца творчасцi дары,

Спаўна я iмi карыстацца мушу.

 

3.10.1993

 

Home Page

 

202     ДОБРЫ НАСТРОЙ

 

Смяецца сонейка ўгары,

Праменне пасылае,

У кожнага ў душы гарыць

Хай кропелька малая.

 

I свежы ветрык лашчыць твар,

Дождж споры льецца з неба,

Надыдзе хутка колькi хмар,

Як вiльгаць зямлi трэба.

 

Схаваюць хмары сонца шар,

I чутны грукат грому,

Дзiвосны ад прыроды дар

З душы здымае стому.

 

Дажджлiвы, ды цудоўны дзень,

Мiж луж шагаю лоўка,

Ў акенца выглянуў прамень,

Раскiнулась вясёлка.

 

Цуд дзiўны цешыць нездарма,

Хай льецца дожджык дробны,

Але зусiм праблем няма,

Бо настрой надта добры.

 

Натхненне маю ад красы,

Цудоўная пагода,

I ад яе ва ўсе часы

На сэрцы асалода!

 

3.10.1993

 

Home Page

 

203     ЛУЖЫ

 

Ў цеплыню i нават ў сцюжу

Мне прыемна стаць у лужу,

На мяне сварыцца мама,

Крочу я па лужах прама.

 

Як па вулiцы iду

Лужу кожную знайду,

Не магу я супынiцца,

Бо i ў сне мне лужа снiцца.

 

Не магу зрабiць нiчога,

Я адзiн, луж вельмi многа.

Як мне не сысцi з дарогi,

Самi ў лужу нясуць ногi?

 

Калi ногi прамачу,

Сварыць мама, ды маўчу,

Трэба ў лужыны ўступаць,

Сам хачу жыццё пазнаць.

 

Я не буду ў лужы мокры,

Бо абутак маю добры.

Прабягу, вярнусь назад,

Кожнай лужы вельмi рад!

 

Падабаецца мне дужа

На маёй дарозе лужа,

Няхай мама зноў сварыцца,

Буду ў лужы станавiцца!

 

3.10.1993

 

Home Page

 

204     ДАЎНО ЧАКАЮ

 

Даўно чакаю я цябе, жаданы!

Ды лёс мяне чамусьцi абдзялiў,

Не ведала, што прыйдзе час складаны,

Бо дачакацца не хапае сiл.

 

Раней здавалась: пара мне не трэба,

Што маю час яшчэ перабiраць,

Цябе жадаю, як галодны хлеба,

Хачу бязмежна горача кахаць!

 

У кожным штосьцi мне было нямiла,

Бо прыгажосць шукала для душы,

Прырода да кахання абудзiла.

Пазнаць як мне, дзе ты цяпер, скажы?

 

Адчула платанiчнае каханне,

Мацнее надта хутка пачуццё,

Не ведаю цябе, ў душы прызнанне

Гучыць: цябе кахаю, як жыццё!

 

Як не была смяротнай адзiнота,

Магла i не цанiць кахання цуд,

Цяпер сустрэць каханага ахвота,

Змагаюсь, ды стамiлась ад пакут.

 

Знайдзiсь хутчэй, малю цябе, мой мiлы!

Даўно чакаю, буду шанаваць,

Цябе сустрэну, колькi маю сiлы,

Бясконца буду песцiць i кахаць!

 

4.10.1993

 

Home Page

 

205     МАЯ СТРАФА

 

У твора можа быць радок вялiкi першы,

Не змог што i змясцiцца на лiсце,

Я без праблем такiм радком складаю вершы,

Не вычварна, а ў сцiплай прастаце.

 

Гучаць як песнi цi паэмы,

Цi, нiбы ў буру, лес шумiць,

Няма закасцянелай схемы,

Усе радкi хачу любiць.

 

Радок кароткi напiсаць

Не цяжка будзе,

Бо ў iм заўжды матыў чуваць:

«До самой сути...».

 

Як павольна i лагодна

Песню пяе гай,

I ў ёй чуецца свабодна:

«Баю, баю, бай...».

 

Радкi iмчацца, як аблокi,

I ўраз ўтвараецца страфа:

«Реве та стогне Днiпр широкий,

Сердитий вiтер завива...».

 

Таму страфа патрэбна тая,

Якая, як ручай, бяжыць

I ззяе, нiбы залатая,

А думак цуд на дне ляжыць.

 

4.10.1993

 

Home Page

 

206     АПОШНI ВЕРШ

 

Як срэбра, струменiцца слова,

Злятае птушкаю з душы,

Хвiлiнка, дзве – страфа гатова,

Кладуцца хуткiя вершы.

 

Мiнуў ўжо год, як вершык першы

Ўдалось адразу напiсаць,

Iх зараз дзвесце. Мае вершы!

Не буду болей вас складаць.

 

Ў навуцы я на антрэсолi

Больш чвэрцьстагоддзя працаваў,

Не трэба больш складаць, даволi,

Хоць Бог такую здольнасць даў.

 

Магу пiсаць любыя вершы,

Калi паслухаю душу,

Яшчэ нядаўна быў верш першы,

Апошнi зараз верш пiшу.

 

Пiсаць мне зноў на антрэсолi?

Не трэба марна трацiць час,

Мяне не пусцяць ў друк нiколi,

Таму iмпэт магутны згас.

 

Да пабачэння, мая лiра!

Развiтваюсь цяпер з табой

I адпусцi мяне ты з мiрам,

Была ты добраю са мной...

 

4.10.1993

 

Home Page

 

207     ВЕЧАР ПАЭЗII

 

Паэтаў у жыццi не бачыў,

I паэтэс не сустракаў,

Ды доля прывяла, няйначай:

На сход пiсьменнiкаў папаў.

 

Паэзiя высокiм звонам

Гула, чыталiся вершы,

I адгукнулась камертонам

У прагнай да верша душы.

 

Лiлася песня маладая

Пад перазвон лiхiх гiтар,

Хоць першы раз тут, адчуваю,

Што я не госць, а гаспадар.

 

Красу прыроды кожны бачыць,

Ды, як ў душы працяглы змрок,

Павiнны вершы перайначыць,

Святло каб кожны ўбачыць змог.

 

Паэзiя заўжды чароўна,

Калi ў ёй iснае чуваць,

Багата вершаў, ды ўсё роўна

Аб вечным хочацца чытаць.

 

Калi, як жэмчуг, ззяюць вершы,

Праз iх цудоўны бачны свет,

I мой, мо, выйдзе зборнiк першы,

Каб я таксама стаў паэт.

 

5.10.1993

 

Home Page

 

208     СПРЭЧКI I КАХАННЕ

 

Як прыемна адчуваць душу другую,

Што гучыць ва унiсон з тваёй душой!

Быццам рэч знайшоў занадта дарагую,

I няма на белым свеце больш такой.

 

Як цудоўна разумець усё з паўслова!

А без слоў заўжды прыемней удвая,

Як пагана вельмi мне, то ты гатова,

Ўсё аддаць, каб задаволены быў я.

 

Калi побач ты, спакойна мне заўсёды,

Бо жыву без хвалявання i турбот,

Для мяне ты лепей цэннай нагароды,

Ды здараецца: спаткае час нягод.

 

Цi нязгода або спрэчка часам будзе,

Iх не вельмi да увагi трэба браць,

Мы жывем з табой не горай, чым ўсе людзi.

Бо калi не будзе спрэчак, як кахаць?

 

Спрэчкi любых – не замiнка для кахання,

I ад iх яно становiцца вастрэй,

Бо за спрэчкай iдзе палкае прызнанне,

I каханне толькi робiцца мацней.

 

Як прыемна адчуваць душу другую!

На ўсiм свеце больш другiх такiх няма,

Я каханую пяшчотна пацалую,

Выяўляецца: спрачалiсь нездарма!

 

6.10.1993

 

Home Page

 

209     СПАКОЙ

 

Шукаю, напэўна, дарма,

Схавалась спакою крынiца,

Яго не было i няма,

Цудоўны спакой толькi снiцца.

 

Ён вабiць бясконца мяне,

Жаданы, прыгожы i любы,

Калi стан тугi не мiне,

Мой настрой ўраз крочыць да згубы.

 

Цярплю неспакою бяду,

I радасць знайсцi раблю спробы,

Ды шляхам маркотным iду,

Iмкнусь знайсцi шлях да спадобы.

 

Насучтрач спакою бягу,

Гарыць, як паходня, надзея,

Але адшукаць не магу,

Надзея праз час амаль тлее.

 

Збягае няўрымслiвы час,

Ў душы не згасае iмкненне,

Прыдбаць спакой марыў не раз,

Знайду: ён знiкае ў iмгненне.

 

Спакой любы добра знайсцi,

Стан вабны, жаданы i мiлы,

Калi не сустрэўся ў жыццi,

Спаткаецца ён ля магiлы.

 

6.10.1993

 

Home Page

 

210     УСПОМНI ВЯСНУ

 

Твайго мне непатрэбна суцяшэння,

Душа ў пакутах, ўцехi не кажы,

Каханне праляцела, як iмгненне,

Стаiм цяпер па розны бок мяжы.

 

Тваё каханне мне давала крылы,

Цябе бясконца я хачу кахаць.

Як буду жыць цяпер скажы, мой мiлы?

Каго з работы буду сустракаць?

 

Як смутак перажыць i развiтанне,

I дзе магу набрацца сiл такiх?

Чаму занадта крохкае каханне?

Здаецца: прамiльгнула ў адзiн мiг.

 

Мне слоў пяшчотных ад цябе не трэба,

Iдзi, упарта буду я чакаць,

Ты мне патрэбны, як скарынка хлеба,

Хачу цябе я горача кахаць.

 

Душа мая цяпер, як ў сутарэннi,

Я дараваць грахi гатова ўсе,

Хоць разам мы апошнiя iмгненнi,

Ды ўспомнi, як мы беглi па расе,

 

Як сустракалi ў росным лузе ранак,

А ты казаў: «Люблю цябе адну!»

I сонца ззяла нам пад спеў заранак.

Застанься! Ўспомнi першую вясну!

 

6.10.1993

 

Home Page

 

211     ЗВОНКАЯ ПЛЫНЬ

 

У мове ўзнёслых слоў нямала,

Ды як зрабiць плынь вабных слоў,

Каб яна моцна загучала,

Як быццам перазвон званоў.

 

Гучанне – неблагая мэта,

Але, каб душы наталiць,

Плынь слоў цудоўных у паэта

Павiнна i глыбокай быць.

 

Мiж гор, ў цяснiне цi далiне

Цячэ магутная рака,

Ды толькi у глыбокай плынi

Багата слоў ёсць для радка.

 

У мове слоў – як хваль у моры,

Знайсцi патрэбна свой выток

I даць у радасцi i ў горы,

Каб прагу зняць, вады глыток.

 

Як будзе чыстая крынiчка,

Каб срэбрам ззяў вады струмень

I яркiм быў, як быццам знiчка,

Верш можна чэрпаць кожны дзень.

 

I загучыць крынiца гэта,

Як дзiўны перазвон званоў,

Бо мова – iнструмент паэта,

Ў ёй вельмi многа звонкiх слоў.

 

6.10.1993

 

Home Page

 

212     КАША

 

Мама кожны ранак кажа:

Не снеданне будзе каша,

Кашу есцi не жадаю,

З'ем – цукерку атрымаю.

 

Хутка я за стол саджуся,

Кашу есцi не бяруся,

За цукерачку адну

Кашу я не праглыну!

 

Ды цукерка падганяе,

Сiлу неблагую мае,

Таму кашу ем паволi,

Я б не еў яе нiколi!

 

Ды цукерку без праблем

Атрымаю, калi з'ем,

Манку ў момант я даеў

I на маму паглядзеў.

 

Бо цукеркi я люблю

I за iх усё зраблю!

Хiтра робiць мама наша,

Хутка скончылася каша.

 

Калi вырасту, нiколi,

Кашу не забуду,

Я паеў яе даволi,

Есцi больш не буду!

 

7.10.1993

 

Home Page

 

213     ЛIТАРЫ

 

Кнiжак вельмi многа меў,

Чытаць лiтары не ўмеў,

На малюнках усё знаю,

Лiтар я не распазнаю.

 

Пачаў лiтары вучыць,

Каб мог надпiсы рабiць,

Хаця стаў iх маляваць,

Ды яны ў вушах гучаць!

 

Мне цiкава вельмi стала,

Я малюю iх нямала,

Калi лiтары малюю,

Iх гучанне ясна чую!

 

Усе лiтары я знаю,

Але разам не складаю.

Мама, кнiжку разгартай

I мне крыху пачытай!

 

Склады буду добра знаць,

Змагу кнiжкi пачытаць,

Знаю першыя склады,

Хачу сам чытаць заўжды!

 

Мець буквар жадаю новы,

Усе вывучу ў iм словы,

Падрасту, надыдзе час,

Пайду ў школу ў першы клас.

 

7.10.1993

 

Home Page

 

214     КАЗКА

 

Мама, мама, зрабi ласку,

Раскажы мне нанач казку!

Спаць пакуль што не жадаю,

З казкi радасць атрымаю!

 

Мама казку расказала,

Iх вядома ёй нямала.

Я яшчэ хачу адну,

Не прыйшла пара да сну!

 

Казку як раскажыш мне,

Бачу дзiўны цуд у сне,

Вельмi ўтульна ў маiм ложку,

Засынаю ўжо патрошку.

 

Я заплюшчыў хутка вочы,

Можа, спаць яны захочуць?

Казкi надта я люблю,

Маму больш люблю сваю!

 

Наказала: трэба спаць,

Буду скора засынаць,

Я цяпер зраблю iначай:

Што не чуў, у снах пабачу!

 

Мама кажа: баю, баю,

Я павольна засынаю,

Мой салодкi будзе сон,

Няхай казкай будзе ён!

 

7.10.1993

 

Home Page

 

215     ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА

 

Як свет стварыўся, з самага пачатку,

З далёкiх, незапамятных часоў,

Заўжды шукалi людзi праўду-матку,

Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.

 

Яе заўжды, як папялушку, гналi,

Шмат гора учынялi ёй i зла,

За праўду праўдзе шану не складалi,

Бо крыўда гаспадыняю была.

 

Гартае хутка час тысячагоддзi,

Ды не змяняе i на кроплю стан,

Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»

I за падманам доўжыцца падман.

 

Ды многiя разбiць жадалi муры,

Рабiлi шмат безвынiковых спроб,

Iмчалiся гiсторыi вiхуры,

I змагары зноў разбiвалi лоб.

 

Без вады праўда чыстая, як неба,

Але для многiх – страшная ганьба,

Чаго няма, таго шукаць не трэба,

Заўжды пустая з мурам барацьба.

 

Хто правiла не ведаў залатое,

Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,

Чаго няма, шукаць не трэба тое,

Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.

 

7.10.1993

 

Home Page

 

216     СЦЯЖЫНКА ДОЛI

 

Iду прысадай дзiўнаю з бяроз,

Нясуць, як крылы, хутка мяне ногi,

Такi шлях прапануе шчыры лёс,

Хаця iснуюць iншыя дарогi.

 

Бягуць сярод квiтнеючых садоў,

Ад iх у сэрцы радасць i пяшчота,

А ёсць такiя, што вядуць у роў,

У багну i смярдзючае балота.

 

Сцяжынка лёсу або магiстраль,

Што падаруе выбар выпадковы?

Каму на шчасце, а каму на жаль

Запрапануе лёс свае умовы.

 

Як выбраў шлях, патрэбна iм iсцi,

Хоць будуць сустракацца перашкоды,

Няма адразу дзвюх дарог ў жыццi,

Адзiн шлях добры цi благi заўсёды.

 

Лёс прапануе варыянтаў шмат,

Бягуць сцяжынкi па жыццёвым полi,

Ды выбару не кожны надта рад,

Сцяжынкi лепшай не знайсцi нiколi.

 

Як цяжка адшукаць сярод дарог

Адзiную, сваю сцяжынку долi!

Жаданую мэту хто здзейснiць змог,

Той шчасця атрымаў ў жыццi даволi.

 

7.10.1993

 

Home Page

 

217     ВЕДЫ I ХЛЕБ

 

Свабода трэба i спакой. Скарынка хлеба.

Глыток вады. Пяро. Папера. Поклiч неба.

Зусiм багацця не хачу. Не трэба славы.

Бо у нязведанасць лячу. Зрабiў я мала.

 

Ды як я больш зрабiць магу, каб камертонам

Ўсе гукi, што ў маёй душы, гучалi звонам?

Бясконца хочацца аддаць. Бяры. Не трэба.

Бо веды не жадаюць браць. Дай толькi хлеба.

 

Пакуль няздатны зразумець. Цi знаюць людзi,

Як веды будзем так таптаць, яды не будзе.

Ўвесь час ад розуму бяда. Бяда i годзе.

Бягуць гады. А веды зноў ганьбяць ў народзе.

 

Хоць нам, як тых снапоў ў гумне, даюць дыпломы,

Яны, дзе веды у цане, танней саломы.

Пакуль плюем на iнтэлект, не плацiм грошы,

Рашуча ўзняць ўсiм дабрабыт нiяк не зможам.

 

Ўявiць, як рые катлаван не экскаватар,

Працуе добра ўвесь народ, але лапатай.

Народ павiнен шанаваць свае галовы,

Для працы трэба iм заўжды ствараць умовы.

 

Думка – прадукт у галавы. Такая праца.

Але павiнен плён любы надрукавацца.

Няшмат патрэбна галаве. Вады i хлеба.

Але бясконца, назаўжды, свабода трэба.

 

7.10.1993

 

Home Page

 

218     ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Ў душы ад успамiнаў боль,

Зямля, цябе што нарадзiла,

Ва ўяўленнi заўжды з табой.

 

Радзiма даць у змозе сiлы,

Ў душы пяшчота ад яе,

Ды разлучыў нас лёс нямiлы,

Туга спакою не дае.

 

Радзiма побач – ёсць нягоды

Ад халадоў або завей,

Ды на адлегласцi заўсёды

Любоў к ёй значна гарачэй.

 

Хоць я далёка ад Радзiмы,

Ды адчуваю ясна зноў:

Не ахалодзяць сэрца зiмы,

Бо ёсць адвечная любоў.

 

Яна, як зорка, залацiцца,

Ды не магу яе дастаць,

Ва ўяве бачу, часта снiцца,

Радзiму лепей не кiдаць.

 

Але яшчэ надзею маю,

Дай Бог, мне да таго дажыць,

Каб пра адданасць свайму краю

Мог асабiста гаварыць.

 

8.10.1993

 

Home Page

 

219     ДАПАМОГА

 

Калi жабрак сам, босы, голы,

I цемра ў сэрцы, як ўначы,

Няма падставы i асновы

Ў бядзе другiм дапамагчы.

 

Калi магчымасцяў ёсць многа,

Лепш ашчаслiвiць небарак,

Не шкадаваць для iх нiчога,

Iм дапамога – добры знак.

 

Бо можна хутка страцiць змогу

Даброты iншаму дарыць,

Час цяжкi прыйдзе, дапамогу

Самому прыйдзецца прасiць.

 

Як дапамога – толькi слова,

Яго з пяшчотаю скажы,

Бо спачування цуд – умова,

Застацца каб ў людской душы.

 

Бягуць жыццёвыя дарогi,

У стос складаюцца гады,

Але ад шчырай дапамогi

Прыемнасць на душы заўжды.

 

Ў жыццi каб добры след пакiнуць,

I позiрк iншых ззяў ярчэй,

След пару слоў спагады кiнуць,

Дапамагчы ў бядзе хутчэй.

 

8.10.1993

 

Home Page

 

220     ВУЧОНЫЯ I ПАЭТЫ

 

Дапамагчы занадта проста,

I даць саломiнку ў бядзе,

Але душэўная кароста

Не бачыць небарак нiдзе.

 

Як альпiнiст стаiць трывала,

Надасць ўраз дапамогу ён,

Бо без яе жыццё б прапала,

Такi цудоўны ў гор закон!

 

Ў навуцы працаваў нямала,

Ды на вяршыню не ўзышоў,

Бо ўнiз скiдалi мяне стала,

Хоць лез на горы зноў i зноў.

 

I стаў халодны да навукi,

На лепшы час яе адклаў,

Ды цалкам нечакана ў рукi

Паэта лiру атрымаў!

 

Мне спадабалась справа гэта,

Я вершы любыя пiшу.

Мо, доля лепшая паэта,

Не будзе больш студзiць душу?

 

Хай будзе вецер, нават бура!

Штыль, болей сэрца не грызi!

Эол! Вазьмi з сабой Амура,

Моц ветру дай у ветразi!

 

8.10.1993

 

Home Page

 

221     ЗМЕНЫ

 

Вясною лiсце маладое

Было найлепшаю з украс,

Прабегла лета залатое

І колеры змянiла ўраз.

 

Лiст жоўты шчодра сыпляць дрэвы,

Прыносiць вецер халады,

Iдуць працяглыя залевы,

Такi асеннi час заўжды.

 

Паднялi дрэвы веццяў рукi,

Яны падобны на крыжы,

Зiма нясе ад сцюжы мукi,

Сум пасяляецца ў душы.

 

Лiстота iх абараняла,

Было зацiшна, як ў шатрах,

Ды любых шатаў ўжо не стала,

Стаялi на сямi вятрах.

 

Так i ў жыццi: пара прыходзiць,

Жыццёвы жоўты лiст спадзе,

У дрэваў лiст вясна народзiць,

Каханне людзям прывядзе.

 

Калi ў жыццi гнятуць маркоты,

На лёс не ставiць лепш крыжы,

Бо час мiне, i зноў заўсёды

Заззяе сонейка ў душы.

 

9.10.1993

 

Home Page

 

222     БЯЗДОННАЯ КРЫНIЦА

 

Цудоўная бяздонная крынiца,

З яе бясконца п'ю дасюль яшчэ,

Прыемная студзёная вадзiца,

Нап'ешся – душу прага не пячэ.

 

У ёй вада празрыстая заўсёды,

Здаецца, што смачней яе няма,

Хаця здаралiсь часам перашкоды,

Вытокi ачышчалi недарма.

 

Iдуць гады, крынiца не ссыхае,

Яшчэ мацней магутны б'е выток,

Пакуль пара кахання не мiнае,

Упэўненей з гадамi яго крок.

 

Струмень бяжыць з крынiцы крышталёвы,

Гады няздатны смак вады згубiць,

Знаходзiцца выток надзеi новы

I пачынае зноў бясконца бiць.

 

Зусiм не трэба iншая крынiца,

Калi занадта добрая свая,

Празрыстая вада, як цуд, iскрыцца,

I пiць магу натхненне шчасцем я.

 

Любвi крынiца хай бяздоннай будзе,

Яе пяшчоту можна стала браць,

Крынiц багата iншых маюць людзi,

Але сваю прыемней мне кахаць.

 

9.10.1993

 

Home Page

 

223     МЁД И ХМЕЛЬ

 

Из уст твоих хочу пить мёд,

Пока душой и телом молод,

Ведь время грустное придёт,

Жар сердца сменится на холод.

 

Из уст твоих хочу пить хмель,

Иметь от счастья вдохновенье,

В судьбе не встретилась чтоб мель,

Несло чтоб бурное теченье.

 

Но неоправданно бежит

Вскачь за неделею неделя,

И, как полынь, твой мёд горчит,

Не пригубил пока и хмеля.

 

Наверно, зря пить мёд хочу,

Бессмысленно моё старанье,

Задует ветер, как свечу,

В груди могучее желанье.

 

Душа найдёт, как штиль, покой,

И грудь, и стан твои забуду,

Пусть пьёт и мёд, и хмель другой,

А я иную нежить буду.

 

Пора прекрасная придёт,

Надежду страстную лелею:

Из уст пить буду майский мёд,

От поцелуев захмелею.

 

9.10.1993

 

Home Page

 

224     IНЕЙ

 

Зiмовай дачакалiся пары,

Аздобiў iней ў серабро бярозы,

Цудоўныя бялюткiя махры,

Чысцюткiя, нiбы расiнак слёзы.

 

Быццам прыйшлi аблокi на зямлю

Цi ўвесну ў белых кветках вiшнi кроны,

Прыроды цуд я назiраць люблю,

Бо iней прыгажэй, чым лiст зялёны.

 

Падаравала халады зiма,

Яшчэ вясна жаданая далёка,

Ды смутку у душы зусiм няма,

Ад прыгажосцi ў ёй вiруе спёка.

 

На дзiва беласнежнае гляджу,

Бог дараваў цудоўную прыгоду,

Натхняю цудам iнею душу

I стала адчуваю асалоду.

 

Прыгрэла сонца, аслабеў мароз,

I запалалi яркiя iскрынкi,

Ляцелi, нiбы белы пух, з бяроз

Чароўныя прыгожыя сняжынкi.

 

Заўжды на прыгажосць глядзець люблю,

З бяроз звiсае вецце, нiбы стужкi,

Iскрыначкi цудоўныя лаўлю,

Яны ляцяць бясконца, быццам птушкi.

 

9.10.1993

 

Home Page

 

225     ГОРКI ВЫНIК

 

Бяжыць рака, i залацiцца дно,

Бо ў рэчышчы пяску шмат залатога,

Б'е хваля ў грудзi берагу даўно,

I скончылась трываць пакуты змога.

 

Глыбокiм было рэчышча здаўна,

Але ўтварылiсь астравы i мелi,

Была малая ў берага вiна,

Ды хвалi стала ў бераг бiць хацелi.

 

I спакваля спаўзаў на дно пясок,

Хоць берагi далей бяду трывалi,

Ды да яе застаўся толькi крок,

Бо страцiлi зусiм магутнасць хвалi.

 

У рэчышчы ўтварылась мелiна,

I зруйнавалiсь берагi дашчэнту,

Заплачана вялiкая цана,

Бязглузды рэзультат эксперыменту.

 

Бо бегла плынь, вакол цвiлi лугi,

I ў рэчцы глыбiнi было даволi,

Цяпер сумуюць цяжка берагi,

Не ўдасца аднавiцца iм нiколi.

 

Не будзе болей i магутных хваль,

Хоць горда падымалiсь, нiбы сокал,

Ды вынiк вельмi горкi быў, на жаль,

Бо разбурылась цалкам ўсё навокал.

 

10.10.1993

 

Home Page

 

226     ЖЫЦЦЁВЫ ЭТАЛОН

 

Прыгожы, чысты, крышталёвы,

I сэрцу вельмi дарагi.

Мой Сож! Табе падзякi словы,

Не знойдзецца такi другi.

 

Ў жыццi пабачыў рэк нямала,

Але такой няма, як Сож!

Любоў мне у душу запала,

Як цуд, заўсёды ён прыгож!

 

I бераг ў мураве ласкавы,

Ў люстэрка вод глядзяць кусты,

I выгiн рэчышча цiкавы,

Бяжыць спакойна плынь вады.

 

Чароўным серпанцiнам ўюцца

Ў цудоўных плёсах берагi,

I хвалi весела смяюцца,

Сож любы сэрцу дарагi.

 

Раку дзяцiнства ўспамiнаю,

Заўжды ў жыццi яна са мной,

Ў уяве светлы вобраз маю,

Сож – эталон жыццёвы мой.

 

Якую рэчку не пабачу,

Ўсплывае ў думках Сож заўжды,

Юнацтва вернецца, няйначай,

Я зноў раблюся малады.

 

11.10.1993

 

Home Page

 

227     ШТО ЎРАТУЕ?

 

Як на малых дзяцей глядзець,

Ўзнiкаюць радасныя словы,

Iм ў неба самы раз ляцець,

Яны – як добрыя анёлы.

 

I верыцца: мiнуць гады,

Вялiкiя з iх будуць людзi,

Пазнаць не прыйдзецца бяды,

Надзея добрай явай будзе.

 

Чаму здарыцца так магло,

Як разабрацца можна хутка:

Красун стаў злодзеям даўно,

Цяпер красуня – прастытутка.

 

Шмат лёсаў ёсць i шмат дарог,

Здавалась: доля шчодрай будзе,

Упасцi кожны сам не змог,

Сваю руку прыклалi людзi.

 

Знявечана душа цяпер

Iдэалогiяй злачыннай,

Да Бога знiшчаны давер,

Мараль з'яўляецца прычынай.

 

Бо ленiнiзм губiў жыццё,

Крамсаў сурова, нiбы брытва,

Ўратуе Бога адчуццё,

Пiсьмо Святое i малiтва.

 

11.10.1993

 

Home Page

 

228     ЦВIТУЦЬ ХРЫЗАНТЭМЫ

 

Увосень наблiжалась пара сцюж,

У кветак пачалiся ўраз праблемы,

Паасыпалiсь ўраз пялёсткi з руж,

Але цвiтуць упарта хрызантэмы.

 

Шмат кветак знемагалi ад бяды,

А хрызантэмы адгукнулiсь смехам,

Трывалi надта стойка халады,

Суквеццямi злiвалiсь з белым снегам.

 

У кожнай кветкi ўласны свой сезон,

Свая для шчасця вабная гадзiна,

Каб не спаткаў яе заўчасны скон,

Яна хутчэй заўжды цвiсцi павiнна.

 

Калi мiне цудоўны зорны час,

Хай нават будзе добрая пагода,

Ды як iмпэт жыццёвы цалкам згас,

На кожным кроцы стрэне перашкода.

 

Не прыйдзецца у зорны час лiць слёз,

Як скарыстацца дзiўнаю вясною,

Але, як не даруе шчасця лёс,

Яно у змозе завiтаць зiмою.

 

Жаночы лёс няўстойлiвы такi,

Рашаць заўжды прыходзiцца дылемы,

Хоць восень шчодра кiнула снягi,

Але цвiтуць, як ўлетку, хрызантэмы!

 

11.10.1993

 

Home Page

 

229     ПРЫВЕТЛIВАЕ ЛЕТА

 

Прабегла лета ўжо даўно,

Мiнае залатая восень,

Зiма пастукала ў акно,

Сняжынкi кiнула ў валоссе.

 

Хай беласнежная зiма

Марознай i завейнай будзе,

Ды страху перад ёй няма,

Бо сэрца сагравае грудзi.

 

Калi агонь ў душы гарыць,

Ад сцюжы стрэнуцца нягоды,

Ды здатна полымя дарыць

Вясну i лета назаўсёды.

 

Ў душы вясновя сады

I спеў цудоўны салаўiны,

Не адчуваецца бяды,

А толькi шчасця стан няспынны.

 

Калi душу не астудзiць,

Яна зазнае добрай долi,

Як полымя любвi гарыць,

Зiмы не стрэнецца нiколi.

 

Няхай лютуюць халады,

Як сэрца шчасцем абагрэта,

Зiма прыйшла хоць назаўжды,

Ў душы – прыветлiвае лета!

 

11.10.1993

 

Home Page

 

230     МАЁЙ МУЗЕ

 

Мяне не адпускаеш, муза!

Ты – наркаманiя мая,

Хоць для мяне i не абуза,

Але нявольнiк сталы я.

 

Са мной зрабiць, што хочаш, здатна,

У графаманаў лёс такi,

Спяваеш песнi ты выдатна,

А я запiсваю радкi.

 

Прыходзь! Я з радасцю чакаю,

Таму заўжды, як i цяпер,

Аловак у кiшэнi маю,

Кавалкi нейкiя папер.

 

Пiшу у ложку i ў трамвае,

У лесе, лузе, на рацэ,

Бо дзiўнай лiры гук трымае

Аловак у маёй руцэ.

 

Рабу лепш цiха пакарыцца,

Жанчыну трэба паважаць,

З табой павiнен пагадзiцца:

Спявай! Я буду верш пiсаць.

 

I будзем мы бясконца разам,

Цяпер табе адданы я,

Кахаць цябе – не абавязак,

Любоў нязгасная мая!

 

12.10.1993

 

Home Page

 

231     ПОСПЕХ

 

Iдзе занадта кепска справа,

Прычыны зацягнуў туман,

Заўжды даведацца цiкава,

Чаму такi ганебны стан?

 

Якую трэба даць данiну,

Каб сутнасць iсную знайсцi,

Хутчэй каб адшукаць прычыну

I шлях без цяжкiх страт прайсцi.

 

Каб ў добрым ўсё было парадку,

Заўжды так робяць мудрацы:

Шукаць патрэбна у пачатку,

Знайсцi не ўдасца у канцы.

 

Не будзе i малога толку,

Як робiць хуткая рука,

Хай думка зробiць падрыхтоўку,

Каб не рабiць нашармака.

 

Страла ляцець амаль няздатна,

Калi аслабне цецiва,

Ды як нацягнута выдатна,

У цэль дакладна б'е страла.

 

Мець трэба падыход умелы,

Каб чорнай не сустрэць бяды,

Дакладна каб ляцелi стрэлы,

I поспех мець ва ўсiм заўжды.

 

12.10.1993

 

Home Page

 

232     ЯК ЖЫЦЬ?

 

Душа заплача ад пакут,

Такую толькi мае змогу,

Ў адносiнах ганебны бруд

Ўраз атрымае перамогу.

 

Ступіць патрэбна толькi крок,

Адразу можна стрэць нагоду,

Каб паспытаць ганьбы урок

I хутка страцiць асалоду.

 

Змагацца з вадамi дарма,

Такая завялася мода,

Сумлення як зусiм няма,

На кожным кроцы перашкода.

 

Сустрэлi сумную пару,

Дваяка разумеюць словы,

Чакаюць ўсюды хабару,

За «дзякуй» не вядуць размовы.

 

Разбэшчаны грамадства стан,

Адолець як яго рэформай?

Татальны жудасны падман

Стаў явай, прызнаецца нормай.

 

Бруд цела можна i адмыць,

Як мыла ёсць, гарыць iмкненне.

А як на белым свеце жыць,

Калi забруджана сумленне?

 

13.10.1993

 

Home Page

 

233     ЛЕПШЫ ЛЁС

 

Жыццё ад нараджэння i да смерцi

Iшло заўжды, далей так будзе зноў,

Час iснаванне цалкам здатны сцерцi,

Не застанецца кропелькi слядоў.

 

Ўсё роўна жыць на белым свеце варта,

Красу бясконца назiрае зрок,

Вядзе ўсiх час да фiнiшу упарта,

Рашучы i няўмольны яго крок.

 

Аб смерцi думкi нават не лунае,

Няма нi хвалявання, нi тугi,

Ды кожнага суровы час чакае,

Такiя у жыцця заўжды шляхi.

 

Не абысцi прыроднага закону,

Няма такога нават хабару,

Нiяк не перанесцi тэрмiн скону,

Чакаць патрэбна горшую пару.

 

Хай лёгкай або цяжкай будзе доля,

Ды лепшы лёс – прад смерцю не хварэць,

Бяды хай будзе меней або болей,

Ды шчасце – без пакуты спаткаць смерць.

 

Жыццё ўвесь час чароўнасцю прыгожа,

Але i смерць не выклiкае страх.

Нiчога не прашу, ды дай мне, Божа,

Сустрэцца з смерцю на сваiх нагах!

 

14.10.1993

 

Home Page

 

234     ЦЫКЛЫ

 

Прыйшла чароўная вясна

I дала дзiўную нагоду:

Узрушыла душу да дна

I падарыла асалоду.

 

Ды хутка адцвiлi сады,

I болей не прыйшоў каханы,

Хоць песцiць лета цуд заўжды,

Ды ў сэрцы цяжка ныюць раны.

 

Бяжыць няўмольна хуткi час,

Ўсё iснае канец свой мае,

Не можа сум пакiнуць ўраз,

I боль адразу не растае.

 

Прабегла восень, i зiма

Прынесла сцюжы i завеi,

Былога суму больш няма,

Ў душы зноў ажылi надзеi.

 

Iдзе цыклiчна ўсё ў жыццi,

Такiя ж i ў пачуццях цыклы,

Каб страцiць шчасце i знайсцi,

Працэс бясконцы, надта звыклы.

 

Яшчэ не скончылась зiма,

Ўначы мароз занадта дужы,

Але сумнення больш няма,

Што хутка будуць песцiць ружы.

 

14.10.1993

 

Home Page

 

235     АСЁЛ I ЖАРАБIЦА

 

Была вялiкай гаспадарка,

Там шмат знаходзiлась жывёл,

Павольна час iшоў цi шпарка,

Жанiцца вырашыў асёл.

 

А маладая жарабiца

Ўжо шыю выгнула дугой,

Яна прыемней, чым аслiца,

Асла паклiкала з сабой.

 

Ды нелюбоў асла чакала,

Iмпэт у жарабiцы згас,

Пагараваў асёл нямала

I горка плакаў ад абраз.

 

Iм гаспадар даваў заўсёды

У яслi сена i аўса,

Ды ў жарабiцы няма шкоды,

Ёй трэба для другiх краса.

 

Сама наесца, колькi трэба,

Што застанецца, дасць аслу,

Чакаў кахання ён, як хлеба,

Не да пяшчот цяпер яму.

 

Хто ад дабра дабра шукае,

Калi пара любiць прыйшла,

Хай сцiпла пару выбiрае,

Каб не спаткаўся лёс асла.

 

17.10.1993

 

Home Page

 

236     МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

 

Хоць праўда, ды прычына болю,

Калi яе казаць штодня,

Каб субяседнiк меў патолю,

Яму мiлей заўжды хлусня.

 

Каб добрым быць, хлусiць больш трэба

I камплiменты гаварыць,

Пашану ўзносiць ўсiм да неба

I славу ўяўную дарыць.

 

Бо падабаецца лiслiвасць,

А словы праўды – як нажы,

Ды людзям лепш няпраўды мiласць,

Спакой i радасць для душы.

 

I нездарма ў народзе слова

Пачалi срэбрам велiчаць,

Як срэба, любая размова,

Ды золата – заўжды маўчаць.

 

Маўчанне не прыносiць стому,

Пакут i здзекаў ад абраз,

Лепш праўды не казаць нiкому,

Не стаў каб кепскiм настрой ўраз.

 

Маўчаць заўсёды i бясконца,

Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць,

Жыццё каб грэла, нiбы сонца,

Каб радасць ў сэрцы адчуваць.

 

17.10.1993

 

Home Page

 

237     ПАКУТА КАХАННЯ

 

Каханне – як палёт душы

На крылах добрага анёла,

З нябёс злятае ён ў цiшы

I кажа пра каханне слова.

 

Пачуцце клiча спакваля:

Давай нязнанае пазнаем!

Даруе неба i зямля,

Калi ў душы каханне маем.

 

Свой кубак даўкага вiна,

Якога смак раней не зналi,

Абодва выпiлi да дна

I асалоду атрымалi.

 

Але каханне не адно

У кубке шчасця. Там – пакута.

У iм, на саменькае дно,

Заўжды пакладзена атрута.

 

Каханне знiчкай можа стаць,

Здалёк, як цуд, прывабна ззяе,

Але няздатна шчасця даць,

Бо да зямлi не далятае.

 

Каб радасць адчуваць ў жыццi,

I лёс не быў благi i люты,

Кахання кубак след знайсцi

Ў якiм няма на дне атруты.

 

18.10.1993

 

Home Page

 

238     КОЛЕРЫ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё саткана з палюсоў,

Яму ўласцiвы антыподы,

Дзе нават палкая любоў,

Нянавiсць тоiцца заўсёды.

 

То белай стужкай бяжыць лёс

I ярка ззяе, нiбы ў срэбры,

Або чарнее ад пагроз,

Заўжды жыццё – палосы зебры.

 

Палоса белая бяжыць –

Спрыяе сталая удача,

З палосай чорнай цяжка жыць,

Душа няспынна горка плача.

 

Камусьцi у жыццi заўжды

Сярэдзiна лепш залатая,

Каб боль не зведаць чарнаты,

Ды фарба белая – святая.

 

А на сярэдзiне павек

Адзiны толькi колер – шэры,

I мець не будзе чалавек

Зусiм любвi, надзеi, веры.

 

Абрыдне шэрасць праз гады,

Калi яна вакол, усюды,

Не будзе шчасця без бяды,

Згадзiцца трэба на пакуты.

 

19.10.1993

 

Home Page

 

239     ЗБЕРАГЧЫ ЗЯМЛЮ!

 

Прырода зроблена цiкава,

Ды невядома, як было:

Пад Сонцам як Зямля паўстала,

Жыццё на ёй як расцвiло?

 

Ў сусвеце ярка зоркi ззяюць

На цёмным небе уначы,

Яны к сабе не падпускаюць,

Каб таямнiцу зберагчы.

 

Зямля – прыродная скарбнiца,

Жыццё вакол iдзе на ёй,

Прыдатны грунт, вада срабрыцца,

I слой паветра над зямлёй.

 

Зямля! Чароўная планета!

Стварыў яе, бясспрэчна, Бог,

Любоўю Боскаю сагрэта.

Жыццё другi стварыць хто б змог?

 

Вакол цудоўны скарб каштоўны,

След шанаваць яго заўжды,

Каб вынiк нашых дзей адмоўны

Не нарабiў Зямлi бяды.

 

Прырода-мацi нарадзiла

Людзей на створанай Зямлi,

Каб шчасце вечна ўсiм дарыла,

Каб цуд дзiвосны збераглi.

 

20.10.1993

 

Home Page

 

240     ЗАКЛIК

 

Пачуйце подых роднай мовы!

Прыемна, як ручай, звiнiць,

Ўсе адмысловыя ў ёй словы.

Як нашу мову не любiць!

 

Натхненне надае размова,

Як быццам песнi салаўя,

Бясцэнна кожнае ў ёй слова,

Бо мова родная, свая!

 

Хутчэй бярыце кнiгу ў рукi,

I ўраз адчуецца: язык

Свабодна утварае гукi,

Да iншай мовы ён не звык!

 

I песню родную спявайце,

Каб радаваць душу i слых,

Свайму належнае аддайце!

Пакуль што цяга да чужых.

 

Любiце, паважайце мову,

Падставы ўсе яна дае,

Сярод славянскiх моў аснову

Складаюць словы ўсе яе!

 

Ад роднай мовы асалода,

Пара, нарэшце, зразумець:

Вялiкi гонар для народа

I шчасце мову сваю мець!

 

20.10.1993

 

Home Page

 

241     ЛЮБИМОЙ

 

Смотрю с надеждой осторожно

На воплощенье красоты.

Как не любить тебя возможно?

Ты – девушка моей мечты.

 

Как звать тебя, ещё не знаю,

Не нужно имя красоте.

Одежда разве украшает?

Краса прекрасна в наготе.

 

Хочу идти по жизни рядом,

Ты, как принцесса, хороша!

Я раздеваю тебя взглядом,

Чтоб успокоилась душа.

 

Таких, как ты, есть очень мало,

Раз на тебя я поглядел,

Но в сердце навсегда запала,

Стать королевой – твой удел.

 

Но ты сурова и надменна,

Иной, наверно, ищешь путь,

Моею станешь непременно,

Не огорчаюсь я ничуть.

 

Судьба подарок мне послала,

Тебя утратить не хочу,

Хотя красавиц есть немало,

Я в бездну глаз твоих лечу.

 

21.10.1993

 

Home Page

 

242     ХУТКI ВЕРШ

 

Бягуць калейдаскопам словы,

Да хуткай плынi цалкам звык,

Для рыфм лепш браць не дзеясловы:

Назоўнiкi, адзiны лiк.

 

Ды тэма вылучыць умовы,

Хоць мiлагучнасцi няма,

Бяру, нарэшце, дзеясловы,

З iх рыфмы чыняць нездарма.

 

Заўжды такiм радком складаю,

Што завiтае мне ў душу,

Нiколi я не замiнаю

Раджацца хуткаму вершу.

 

Радок ствараць не стану штучны

I падлiваць ў яго вады,

Хачу, каб слоў парадак гучны

Ўсiм зразумелы быў заўжды.

 

Таму i рыфмы дзеясловы

Ў радку – зусiм не негатыў,

Дакладныя ўжываю словы,

Каб рытм радка ствараў матыў.

 

Пра ўсё, што ведаю, спяваю,

Адразу хуткi верш пiшу,

Багата тэм ў запасе маю,

Яшчэ шмат ў вершах раскажу!

 

21.10.1993

 

Home Page

 

243     ЯКIЯ ВЕРШЫ

 

Паэту што кране душу,

Аб тым спяваць папросiць лiру:

Цi быць вясёламу вершу,

Цi сумны ён, няма як мiру.

 

Тут штучнасцi не можа быць,

Хлусню у строфах ненавiджу,

Душа цi скрыпкаю гучыць,

Цi барабан ўзбуджае цiшу.

 

Як сум ў душы – туга ў радках

I надта горкiя высновы,

Як радасць – верш iмкнецца ў шлях,

Сустрэць каб светлы дзень вясновы.

 

I адпаведна пачуццё

Ляцiць ў нябёсах, паўзе змеем,

Бо тэмы вызначыць жыццё,

Тэкст спакваля ў душы саспее.

 

Бо нельга ў рытме чуць гапак,

Як рэквiем ў душы паэта,

Верш не напiшацца нiяк,

Нiкому не ўдалося гэта.

 

Каб настрой ўзнёслы зберагчы,

Цяпло б паэтам даравалi,

Ад сцюжы бераглi ўначы,

Каб вершы гiмнам прагучалi.

 

22.10.1993

 

Home Page

 

244     ПАЛАТНО КАХАННЯ

 

Калi ў жыццi пачалась восень,

Заслала на душу радно,

Ў ёй больш няма чароўных кросен,

Што ткуць кахання палатно.

 

Галосiць вецер i злуецца,

Хоць халадоў пакуль няма,

Ён быццам над душой смяецца,

Няхай хутчэй iдзе зiма!

 

Снег белы пакладзе прыгожа

Чысцюткi, мякенькi дыван,

Жыве душа, бо хутка можа

Згасiць тугу мiнулых ран.

 

Бо сонца моцна прыгравае,

Надзея пачынае жыць,

Халодны лёд душы знiкае

I хутка ручаём збяжыць.

 

Заззяе зноў прамень вясновы,

I смутак знiкне без слядоў,

Пачнецца цыкл кахання новы,

Душу ў парчу адзець каб зноў.

 

Чакаю любую падзею,

Ёсць шмат пачуццяў, ды адно

Дае цудоўную надзею:

Саткаць кахання палатно!

 

22.10.1993

 

Home Page

 

245     МОЙ ЗАХАД

 

Якой чароўнасцi карцiну

На небе захад утварыў:

Дыск сонца небасхiл пакiнуў

I ярка фарбы запалiў!

 

Пунсовым колерам iграе,

Вясёлкай ў хмарах зiхацiць,

Згушчацца колер пачынае,

Чырвоным золатам гарыць!

 

За гарызонт пабег дзень шпаркi,

Яго як быццам не было,

Ды засталiся дня агаркi,

Бо захад шле яшчэ святло,

 

Каб чырвань гаснучага неба

Свяцiла нiбы праз акно,

Святло, бясспрэчна, вельмi трэба,

Як справы скончылiсь даўно.

 

Хай ранак быў у чорных хмарах,

I дзень не мог цяпла дарыць,

Ды вечар ў радасных пажарах

Чырвоным золатам гарыць!

 

Бо вабным золатам засыпаць

Яшчэ час змогу можа даць,

Любую справу можна выбраць,

Я вершы пажадаў складаць.

 

23.10.1993

 

Home Page

 

246     НЕ ЗЛАМАЦЬ КАХАННЯ

 

Ў невядомае клiча дарога,

Ды не плач болей ты, не ўздыхай,

Мы прайшлi па шляху жыцця многа,

А цяпер развiтання чакай.

 

Нас жыццёвыя буры сагнулi,

Хоць зусiм не ўдалося зламаць,

Хай бы лепей каханне вярнулi.

Можа, трэба яшчэ пачакаць?

 

На душы калi стане зацiшна,

I каханне к нам вернецца зноў,

Расцвiце, як вясновая вiшня,

Зноўку будзе пяшчотнасць ад слоў.

 

Нам з табою патрэбна быць разам,

Як сагнуцца – магчыма трываць,

Трэба выкiнуць з сэрца абразу,

Курс жыццёвы дакладна трымаць.

 

Цвёрда ўпэўнены: сонца заззяе,

I праменьчыкi зазiхацяць,

Бо мажлiвасць яшчэ ёсць такая,

Як ў юнацтве, пяшчотна кахаць.

 

Хай бушуюць жыццёвыя буры,

Ды не трэба увагу звяртаць,

Бо разладу разбурацца муры,

Каб каханне зусiм не зламаць.

 

25.10.1993

 

Home Page

 

247     КРЫЛЫ ЎЗЛЁТУ

 

Iдзе зiма, чакае сцюжа,

Нялёгка жыць ў сваiх краях,

I ўраз зацiхлi спевы птушак,

Iх клiча ў вырай цяжкi шлях.

 

Магутнасць ёсць, каб быць ў дарозе,

Ды потым цяжкасцей няма,

Другiя тут пражыць не ў змозе,

Бо зацягнулася зiма.

 

Калi нязносныя умовы

Бясконцаю зiмой ствараць,

I вераб'i ужо гатовы

Ў цудоўны вырай адлятаць.

 

Чакалi: будзе лепш вясною,

Ды зацягнулiсь халады,

Сустрэлiсь з горкаю бядою,

Бо ўжо амаль няма яды.

 

Калi ад небяспекi птушкi

Далёка корм пачнуць шукаць,

Вясной краiне саматужкi

У неба прыйдзецца ўзлятаць.

 

Але ўзляцець нiяк не зможа,

Магутнасць iншым аддае,

Нiхто ў бядзе не дапаможа,

Бо крыл не будзе у яе.

 

26.10.1993

 

Home Page

 

248     ШТО ЁСЦЬ. ШТО БУДЗЕ?

 

Калi цябе без важкiх аргументаў

Бясконца будуць цяжка зняважаць,

Застануцца сляды эксперыментаў:

Сябе сам больш не будзеш паважаць.

 

Чакалi надта доўга час свабоды,

Нарэшце, дэмакратыя прыйшла,

Надзеi згаслi, стрэнулiсь нягоды,

Урок занадта горкi ўсiм дала.

 

Амаль iмгненна сталi жабракамi,

Жыццёвы людзi страцiлi спакой,

Нязнаны жах рабiць пачалi з намi.

Як стала дэмакратыя такой?

 

Зняверылiся людзi ад падману,

Ў жыццi нiчога добрага няма,

Але прыйшлi мы да такога стану,

Жыццё мiнае, ды жывем дарма.

 

Прыгнёт бясконцы, часам нават кпiны,

Як поспеху дабiцца ў барацьбе?

Такi народ у цяжкiя хвiлiны

Не зможа нават баранiць сябе.

 

Адна наменклатура нас душыла,

Цяпер другая дыхаць не дае,

Змянiлi шыла колкае на мыла,

Такой свабоды дамаглiсь сабе.

 

25.10.1993

 

Home Page

 

249     МАГУТНАЯ ПЛЫНЬ

 

Вершаў плынь расплылася, як мора,

Бо пра ўсё прыходзiлась пiсаць,

Пра пяшчоту, шчасце i пра гора,

Ненавiдзець як або кахаць.

 

Верш лiрычны сэрцу неабходны,

Можа выйсце ўдала падказаць,

Хлеба даць духоўнага галодным,

Прагу непамерную стрымаць.

 

Вершаў напiсалася багата,

Творчасць моцна ўзяла ў кайданы,

Для душы верш кожны – нiбы свята,

Быццам плынь ракi, бягуць яны.

 

Узнiкаюць, нiбы хвалi, тэмы,

Як адчую, што пiсаць пара,

Ўраз радкi збягаюць без праблемы

На паперу з хуткага пяра.

 

Бо складаць мне нескладана строфы,

Утварыцца хутка слоў паток,

Не адчуў i ў рыфмах катастрофы,

Яны самi просяцца ў радок.

 

Верш пiшу заўжды без перапынку,

Плынь са слоў магутная цячэ,

Трэба на радок адну хвiлiнку,

А таму шмат напiшу яшчэ!

 

26.10.1993

 

Home Page

 

250     ГIМН ЖЫЦЦЮ

 

Пачынаюць пралескi цудоўны

I пяшчотны кахання сезон,

Хоць вясна – час цвiцення галоўны,

Ды да восенi цягнецца ён.

 

Паступова цвiтуць ўсе раслiны,

Адцвiлi i сканчаюць свой шлях,

Ад асенняй прыемна данiны:

Хрызантэма квiтнее ў снягах!

 

I каханне сезон зберагае,

Хаця церпiць пакуты ад сцюж,

Бо пяшчотнасць ў душы выклiкае,

Ды не меней, чым кветачкi руж.

 

Бо чужое каханне святое,

Як параду, прыемна спаткаць,

Навучанне здабыць залатое:

Можна ў цяжкiх умовах кахаць.

 

Хрызантэма ўсiх кветак каштоўней,

Бярэ зайдзрасць к яе пачуццю,

Няма кветкi мужней i чароўней,

Бо яна – гiмн узнёслы жыццю.

 

I для прыкладу вернасцi людзям

Яна можа аддана кахаць,

Хаця замець асенняя будзе

Белым снегам яе накрываць.

 

25.10.1993

 

Home Page

 

251     СЛЯДЫ ЖЫЦЦЯ

 

З клёну жвава жоўты лiст спадае,

Развiтання надышла пара,

Ў вырай хутка восень адлятае,

Дзiўны скарб пяшчоты i дабра.

 

Тонкая рабiна побач з клёнам

Сустракала восень, як заўжды,

Лiст зялёны хутка стаў чырвоным,

Ў гронках ззяюць яркiя плады!

 

Ды жыццё зноў будзе прадаўжацца,

Парасткi яно, бясспрэчна, дасць,

А таму патрэбна намагацца

Ў час вясновы палка пакахаць.

 

Бо каханне – сутнасць для жывога,

Без яго загiнула б жыццё,

Даражэй няма амаль нiчога,

Лепшае на свеце пачуццё!

 

Бо каханне – безупыннасць роду,

Песняю вясноваю гучыць,

Атрымаць прыемна сэрцу згоду,

Без кахання немагчыма жыць!

 

Будзе хай яно заўсёды звонкiм

I даруе добрыя плады,

Хай на сонцы чырванеюць гронкi,

Як жыцця мiнулага сляды.

 

27.10.1993

 

Home Page

 

252     ГРАНI КАХАННЯ

 

Як прайсцi з каханнем праз нягоды,

Зруйнавацца каб яму не даць,

Дасягнуць жаданай сэрцу згоды,

Нi на што нягледзячы, кахаць?

 

Ад кахання i душа чуллiва,

Скрыўдзiць проста, без праблем, яе,

Бегла мiг назад жыццё шчаслiва,

А цяпер душа больш не пяе.

 

Як ў душы каханне ўшчэнт згарэла,

Струны тонка больш не загучаць,

Патрываць спакойна можа цела,

Нават, калi будуць абражаць.

 

Хоць каханне часам – водар мёду,

Тоiцца ў iм гарката абраз,

Адчуваць цудоўны смак ў ахвоту

Немажлiва вельмi доўгi час.

 

Хай ў душы гарыць агонь нязгасны,

Лёс не будзе вечна залатым,

Ён шчаслiвы будзе цi няшчасны,

Полымя дае цяпло i дым.

 

Бо кахання кубак разнастайны,

Ў кожнай гранi ёсць свая цана,

Каб пазнаць схаваныя ў iм тайны,

Пiць кахання кубак след да дна.

 

28.10.1993

 

Home Page

 

253     ПАКУТЫ КАХАННЯ

 

Калi каханага няма,

Ўраз смутак у душу прыходзiць,

Чакаю доўга, ды дарма,

Мяне каханне не знаходзiць.

 

Сяброўкi замужам даўно,

I толькi я чакаю цуду.

Ну, дзе ж каханне, дзе яно?

Чакаць з надзеяй сцiпла буду.

 

Ды радасцi няма ад спраў,

Рабiць нiчога не жадаю,

Хоць лёс кахання мне не даў,

У марах любага кахаю.

 

Дзе нарачоны мой, чаму

Адзiн ён, як i я, таксама?

Удзячна буду я яму,

Як скончыцца на сэрцы драма.

 

Хутчэй прыходзiць хай вясна,

I мне каханы каб знайшоўся,

Бо цяжка, як заўжды адна,

На любым клiнам свет сышоўся.

 

Нарэшце, каб спаткаў мяне,

З душы зняў муку i трывогу,

Чаго няма, заўжды ў цане.

Знайдзiсь! Вазьмi з сабой ў дарогу!

 

28.10.1993

 

Home Page

 

254     НЯМА I НЕ БУДЗЕ

 

Генетыка, прыбiтая да часу

Дзяржаваю рабочых i сялян,

Не кiнула пытанне без адказу:

Чаму жыццё прыйшло ў ганебны стан?

 

Ды праўды ёй нiяк не даравалi

Ў таталiтарны i страшэнны час,

Генетыку за мiг раскрыжавалi,

На сметнiк яе кiнулi ураз.

 

Але не стала лепей жыць краiна,

Наносiла жыццё бясконцасць ран,

I кiраўнiцтва ў тым было павiнна,

Не засталось ў грамадскасцi дваран.

 

Ў краiне розум знiшчылi бязглузда,

Пакiнуў яе кожны лепшы сын,

Як ў галаве, бы ў барабане, пуста,

То вынiк будзе горкi, як палын.

 

Вялiкая, ды слабая дзяржава,

Пад кiраўнiцтвам захiстаўся трон,

Бо дутай была велiчная слава,

Сапраўдным толькi апынуўся скон.

 

Як розуму няма, то ўжо не будзе,

Бо нават iнстытут не дапамог,

Нiколi не навучаць таму людзi,

Чаго не даў пры нараджэннi Бог.

 

28.10.1993

 

Home Page

 

255     У ЧЫМ СУЦЯШЭННЕ?

 

У чым знаходзiць суцяшэнне

I цi яно на белым свеце ёсць?

Жыццё мiнае за адно iмгненне,

Бо кожны на Зямлi часовы госць.

 

Прыходзiм з праху, каб жыццё пранесцi,

А потым утварыць таксама прах,

Жыццё няздатна iснаваць без смерцi,

Хаця ў душы прад смерцю вечны страх.

 

Закон жыцця – старое цалкам сцерцi,

Iснуе кола смерцi i жыцця,

Прайшоў жыццёвы шлях i след памерцi,

Каб зноў жыццё паўстала з небыцця.

 

Усе жывуць i смерцi не чакаюць,

Ды чыняць так, бы вечна будуць жыць,

I супярэчкi сталыя ўзнiкаюць,

Прычына ў бессмяротнасцi ляжыць.

 

Як помнiць стала: кожны з нас смяротны,

Каб збудаваць адносiн добры стан,

Не прыйдзе час трывожны i маркотны,

I цяжкасць хутка знiкне, як туман.

 

Каб для сябе знаходзiць суцяшэнне,

Лепш добра помнiць, што жыццё – як дым,

Каб зведаць у жыццi задавальненне,

I лёс каб быў бясконца залатым.

 

29.10.1993

 

Home Page

 

256     ЛЕПЕЙ АДМОВIЦЦА

 

Здаваўся вабным i прыгожым шлях,

Цiкавая спаткалась прапанова,

Агеньчыкi заззялi у вачах,

Было пяшчотным i узнёслым слова.

 

А з часам спадабаўся слоў паток,

Ўраз цалкам знiклi рэшткi надаверу,

I прапанова, як вiна глыток,

Кружыла моцна галаву не ў меру.

 

Здавалась, што спаткаўся любы лёс,

Бо шчасцем здатны адарыць даволi,

Душой ўзлятаць магчыма да нябёс,

I гора не спаткаецца нiколi.

 

Надзея сагравала доўгi час,

Iмпэт давала дзiўны i натхненне,

Ды час iшоў, iмпэт цудоўны згас,

Як быццам апусцiлi ў сутарэнне.

 

Заўсёды лепш адмерыць сем разоў,

Пасля адрэзаць толькi можна смела,

Здараецца шмат добрых прапаноў,

Ды трэба выбар з iх рабiць умела.

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

I лепей адмаўляцца ад выгоды,

Нялёгка хоць сябе пераканаць,

Што потым можа быць багата шкоды.

 

30.10.1993

 

Home Page

 

257     ШЧАСЛIВАЯ ВЯРБА

 

Схiлiлась над вадой вярба,

Ёй вiльгацi заўжды хапае,

I непатрэбна барацьба,

Як тым, ад спёкi хто канае.

 

Бяжыць глыбокая рака,

Вярба глядзiцца, як ў люстэрка,

I плынi добрая рука

Дарыла шчасце поўнай меркай.

 

Тужылi лiпы i дубы,

Лiст жоўты сыпалi бярозы,

Хто знемагаў ад барацьбы,

Хто плакаў, ды не беглi слёзы.

 

Ўраз восень вогкая прыйшла,

I дождж халодны лiў бясконца,

Ды ўдосталь дрэвам пiць дала,

Дождж быў мiлей, чым ззянне сонца.

 

Прабегла хуткая зiма,

Вясна ўсмiхнулася салодка

Ўсiм дрэвам, а вярбы няма,

Бо знесла моцная паводка.

 

Як шчасце песцiць цераз край,

Хай памяркоўней будзе пыха,

Бо стане пеклам любы рай,

Знайсцi любога можа лiха.

 

30.10.1993

 

Home Page

 

258     МАЛIТВА АБ ЦЯРПЛIВАСЦI

 

Мне нават з лiшкам iснага даволi,

Бо Боскi адчуваецца уплыў,

Я асабiста для сябе нiколi

Нiчога у малiтвах не прасiў.

 

Але цяпер звяртаюся да Бога:

«Дай, Божа, сiлы i цярпення шмат,

Абразу каб крыўдзiцеля любога

Я перанесцi лёгка мог без страт.

 

Каб рот нiколi мой не растулiўся

Абразай на абразу адказаць,

I каб iнфаркт раптоўна не задарыўся,

Калi на крыўду трэба прамаўчаць.

 

Амаль нiколi не раблю абразы,

А толькi баранюся ад яе,

Дай, Божа, моцы мне, каб я нi разу,

Не змог нязгоды выказаць свае.

 

Дай, Бог, каб не рабiў нiкому згубы,

Каб крыўды мне нiколi не чынiць,

I каб кахаць не толькi тых, хто любы,

Дай сiлы мне i ворагаў любiць.

 

Даруй мне ад спакою асалоду,

Каб не страчаў час марна ў барацьбе,

Знаходзiў з наваколлем стала згоду,

Прашу ў малiтве, Божа, я Цябе!»

 

30.10.1993

 

Home Page

 

259     ЦУД КАХАННЯ

 

Забыць луг ў дзiўных кветках не магу,

Якiм цудоўным апынулась ранне!

Не ведала, што буду пiць тугу,

Што вельмi хутка адцвiце каханне.

 

Ва ўяве бачу любы сэрцу час,

I кветак прыгажосць, i сонца ззянне,

Ды хутка разбурылася у нас

Чароўнае пяшчотнае каханне.

 

Мiнуў час летуценняў i надзей,

Калi кранала сэрца асалода,

Прыйшла пара марозаў i завей,

Як быццам спачувае мне прырода.

 

Ды неўзабаве звонкая вясна,

I скончыцца былой пакуты кара,

Ачысцiцца мая душа да дна,

I ажыве, як фенiкс з поплу, мара.

 

I зноў яшчэ магу я пакахаць,

Хачу спаткаць цудоўную нагоду,

Не буду ў лузе кветкi больш збiраць,

Каб цуд кахання не натрапiў шкоду.

 

Кахання цуд – дзiвосны надта дар,

Ён светлы, цёплы, ўзнёслы, нiбы сонца,

Хачу, каб у душы гарэў пажар

Няўрымслiва, нязгасна i бясконца!

 

30.10.1993

 

Home Page

 

260     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Яшчэ адзiн лiсток ў календары

Апаў, як з дрэва ўвосень лiст апошнi,

Ў жыццi асенняй прычакаў пары,

Дзе ззяла рунь, цяпер iду па пожнi.

 

Глядзеў нядаўна на красу вясны,

Ўраз лета адышло з цудоўным звонам,

Мiнулы цуд прыходзiць часам ў сны,

Iдзе зiма, пужае хуткiм сконам.

 

Але ў календары ёсць шмат лiстоў,

I светлых дзён наперадзе нямала,

Бо сэрца грэе, як вясной, любоў,

Хаця зiма халодная спаткала.

 

Сумётаў горы намялi снягi,

Здараюцца марозы i завеi,

Але ў душы зусiм няма тугi,

Каханне, як улетку, сэрца грэе.

 

Хай цягнецца суровая зiма,

I ў сцюжы на душы вiруе лета,

Падстаў для смутку горкага няма,

Высокая яшчэ ў шлях клiча мэта.

 

Хай сыпляцца з календара лiсты,

Сезон змянiла мудрая прырода,

Ды час настаў чароўны залаты,

Бо сэрца наталяе асалода.

 

30.10.1993

 

Home Page

 

261     ГАЛОЎНАЕ – КАХАННЕ

 

Што маем, не заўсёды цэнiм тое,

Было нядаўна, больш не ўдасца мець,

З душы сплывае шчасце залатое,

Адразу вынiк цяжка зразумець.

 

Няхай мiне час горкi i суровы,

Каб халады ў душу не дапускаць,

Ласкавыя казаць зноў буду словы,

Цяплом сваiм пяшчотна саграваць.

 

Ў жыццi нам другараднага не трэба,

Увагу нельга на яго звяртаць,

Лепш вышыню ў каханнi мець, як неба,

Ты мне патрэбны, я хачу кахаць!

 

Давай ад болю сэрцы заспакоiм,

Пазбегнуць каб няпрошанай бяды,

Каханню не дазволю стаць iзгоем,

З табой пяшчотнай буду назаўжды.

 

Хоць замiнаюць справы бытавыя,

Ды трэба ўбок адкiнуць цэлы свет,

Пачуццi засталiся каб жывыя,

Каб не спаткалась у каханні бед.

 

Душу сваю каханню адкрываю,

Каханне – галаўнейшае ў жыццi,

Бо ўзлёт душы i шчасце адчуваю,

Цудоўна поруч па жыццю iсцi.

 

31.10.1993

 

Home Page

 

262     ЗАЛАТЫ ДОЖДЖ

 

Дождж залаты пралiўся на зямлю,

I цуд здарыўся: жыта зарунела,

Аздобiў колер радасны раллю,

Бо без дажджу жыццё пацiху тлела.

 

Калi пральецца залаты дождж слоў,

Ураз яны складаюцца у вершы,

I паўстае, як фенiкс, рунь радкоў,

А вынiк вызначае радок першы.

 

Бо след запеўцы песню вызначаць,

А потым яна ўзнёсла вольна льецца,

Туга цi радасць у радках гучаць,

Цi звонкiм ручайком радок смяецца.

 

Хай шчодра добры дождж з нябёс iдзе,

Збягае слоў цудоўная навала,

Пiшу не для сябе, а для людзей,

Хоць i самому верш складаць цiкава.

 

Бясконца льецца дожджык залаты,

Дае натхненне стала для паэта,

Бо сэрцам застаюся малады,

I долю магу дзякаваць за гэта.

 

Дождж верша на раллю пралiць хачу,

Каб даў у душах добрыя усходы,

Прыходзiла каб радасць чытачу,

Дождж льецца залаты без перашкоды.

 

1.11.1993

 

Home Page

 

263     ДЗIЎНЫ ЦУД

 

Заўжды мяне хвалюе велiч мора,

Хваль чарада бяжыць ўдалечыню,

Чаруе неабсяжная прастора,

Бянтэжыць прыгажосць душу маю.

 

Грамада мора i пясок, i сонца,

Паўдзённая пячэ гарачыня,

Паўднёвы вецер спёкай дзьме бясконца,

Ды бачыць мора радасна штодня.

 

Пейзаж такi курортнiкам цiкавы,

Прахаладзiцца можна у вадзе,

Але навокал цалкам ссохлi травы,

Няма ад спёкi баранiцца дзе.

 

Заўсёды поўдзень запаветнай марай

Для адпачынку ў думкi залятаў,

Але хто жыў там, быў яго ахвярай,

Бо поўдзень мора цяжкасцей даваў.

 

У тых, хто звык да зеленi заўсёды,

Пейзаж паўднёвы выклiкаў нуду,

Мне лепей iншы краявiд прыроды,

Я на Радзiме дзiўны цуд знайду.

 

Чаруе колер радасны зялёны

I ўвосень сакавiтая трава,

Ў прыроду беларускую ўлюбёны,

Нiчога ў свеце лепш яе няма.

 

1.11.1993

 

Home Page

 

264     КРЫЛЫ ШЧАСЦЯ

 

Дзе шчасце, радасць i любоў?

Душа сумуе ад атруты.

Чаму бясконца зноў i зноў

Даруе доля мне пакуты?

 

Цябе кахала палка я,

Пяшчотна мiлым называла,

Была шчаслiваю сям'я,

Бо пiў яшчэ гарэлкi мала.

 

Забыў на свеце цалкам ўсё,

Я берагла цябе ад згубы,

Цяпер, як тое парасё,

Ў гразi ляжыш пад плотам, любы.

 

Няўжо, так скончыцца жыццё?

А, можа, знойдзеш яшчэ сiлы,

Сваё адновiм пачуццё

I зноў набудзем шчасця крылы?

 

Хай радасны настане час,

Сваёй сям'i не адцурайся,

Не дай прыйсцi бядзе да нас,

Прашу, мой любы, намагайся!

 

Кахаю, як раней, цябе,

Ў шчаслiвы лёс я веру цвёрда,

Ты пераможаш ў барацьбе,

Зноў па жыццю каб крочыць горда!

 

2.11.1993

 

Home Page

 

265     РУЧАЙ I ВЕРБЫ

 

Ў далiне бег маленечкi ручай,

I вербы жвава пiлi з яго воды,

Ды часам плынь прыходзiла ў адчай,

Казала: вербы не даюць свабоды!

 

I цяжка наракала кожны дзень,

Пакорлiва стаялi моўчкi дрэвы,

Ды рэчышчу густы давалi цень,

Чакалi з палкай радасцю залевы,

 

Каб значна меншы быў да iх дакор,

Каб лаянка была амаль нячутнай,

Ў ручай збягалi хутка воды з гор,

Ён станавiўся горды i магутны.

 

Але спаткалi вербы сумны час,

Прыйшла бяда без краю i без меры,

Раслi, вясну чакалi, але ўраз

Упалi на зямлю ад злой сякеры.

 

Не будуць вербы болей пiць вады,

Ручай быў рад страшэнна, як нiколi,

Але спаткаў час смутку i бяды,

Хоць i чакаў здабытку цуд ад волi.

 

Без ценю жыць ручай зусiм не мог,

Пякло няшчадна днямi ўлетку сонца,

Не вытрымаў у барацьбе i ссох,

Хаця змагаўся за жыццё бясконца.

 

2.11.1993

 

Home Page

 

266     ЗАЛАТОЕ ДЗIВА

 

Адмовiцца мне цяжка ад былога,

Яно, як сон, само ў душу плыве,

Пачуццяў i цяпер занадта многа,

Але былое у душы жыве.

 

На свеце ўжо пражыта год нямала,

Але былое вабiць дух заўжды,

Яно калiсьцi мора шчасця дала,

Ад успамiну сэрцам малады.

 

Як прыйдуць сцюжа у душу i замець,

I горкiх шмат сустрэнецца гадзiн,

Дапамагае, як лякарства, памяць,

Даць шчасце здатны любы успамiн.

 

Няхай цяпер агонь ў грудзях палае,

I як бы ён цяплом душу не грэў,

Ды памяць i былое ўспамiнае:

Касцёр, якi калiсьцi прагарэў.

 

Не трэба адмаўляцца ад былога,

Былое з iсным можна параўнаць:

Цяпло iдзе як ад кастра другога,

Цi здатны ён пяшчотай саграваць?

 

Нiколi не забудзецца былое,

Хаця яно – як прывiд, нiбы дым,

Але для сэрца – дзiва залатое,

Застацца дазваляе маладым.

 

2.11.1993

 

Home Page

 

267     ВЯСНА Ў ДУШЫ

 

Душа замоўкла, не спявае,

Парвалiсь струны у яе,

Удары крыўды не трымае,

Таму i лiра не пяе.

 

Сцярпеў суровую абразу,

Ды струны зберагчы не змог,

Усе парвалiся адразу.

Чаму цуд дзiўны не збярог?

 

Мо, трэба не звяртаць увагi,

Душы чуллiвасць загрубiць?

Але зусiм матыў нiякi

У ёй павек не загучыць.

 

Душа рамантыка чуллiва,

Яе не трэба заглушаць,

Цудоўны голас музы – дзiва,

Каб вершам радасным гучаць.

 

Душа – як скрыпка дарагая,

Наканавана ёй спяваць,

Калi нагода ёсць такая,

Не след ў яе цвiк забiваць.

 

Каб не прыйшоў час надта грозны,

Спявала кожная струна,

I голас загучаў дзiвосны,

Ў душы павiнна быць вясна!

 

3.11.1993

 

Home Page

 

268     РАДАСЦЬ ДУШЫ

 

Паўсталi словы, нiбы цеста ад закваскi,

Ў душы радок ужо нiяк не утрымаць,

З iх можна вершы выпякаць, як быццам казкi,

Пажытак даць каб ўсiм, хто хоча яго браць.

 

Кранаць у вершах спрэчных думак не жадаю,

Што добра ведаю, аб тым сказаць хачу,

Цудоўнае святло ў тунэлi адкрываю,

Зрабiць iмкнуся асалоду чытачу.

 

Калi ў жыццi заўжды ўсё добра неадменна,

Знаходзiць ў вершах не захочацца парад,

Ды, як душа крычыць, бо ёй нясцерпна дрэнна,

Знайсцi як выйсце, кожны мець параду рад.

 

Жыццёвыя аналiзую ў вершах рэчы,

Душу ад бруду як надзейна зберагчы,

Ў бядзе другому як свае падставiць плечы.

Калi мажлiвасць ёсць, то як дапамагчы?

 

Але не вельмi часта пiшу вершы пра прыроду,

Бо ў душах многа назбiралась чарнаты,

Хачу, каб людзi не рабiлi iншым шкоду,

Не прычынялi жорсткасцю бяды.

 

Таму складаю пра пачуццi стала вершы,

I асалоду, i карысць дадуць яны,

Такiя тэмы асвятляю я не першы,

Жадаю душам радасць даць, як ад вясны.

 

3.11.1993

 

Home Page

 

269     ПАЭЗIЯ

 

Як ў вершы пачуцце амаль не абуджана,

Складаць такi верш бессэнсоўна i грэх,

Бо, талент як Богам дан, долею суджана

У вершах мець слёзы, пакуты i смех.

 

Паэзiя – рэчка з глыбокiм фарватэрам,

Плынь верш пачынае нястрымна спяваць,

У творчасцi нельга быць кволым аматарам

I вершы благiя бясконца складаць.

 

Як ў вершах ёсць думка i ёсць фiласофiя,

Цiкавасць да iх паўстае нездарма,

Як верш апiсальны, ды вабiць утопiя,

Што верш – нiбы цуд, ды ў iм сэнсу няма.

 

Як вершы дзiвосныя музай дыктуюцца,

Патрэбна спяшацца i ўпарта пiсаць,

Выразна з нябёс голас радасны чуецца,

Ён здатны натхненне паэтам даваць.

 

Хто ведаць паэзiю хоча чароўную,

Адчуе пашану к ёй, нават любоў,

Даруе яна асалоду цудоўную,

Паспее жаданне крануць яе зноў.

 

Прыемна адзначыць у вершах паэзiю,

Хай ў сэрцах народзiць яна пачуццё,

Душа напаўняецца ўзнёслаю песняю,

Каб шчасце аздобiла шчодра жыццё!

 

4.11.1993

 

Home Page

 

270     СIЛА Ў СЛАБАСЦI

 

Няпроста нарадзiцца не мужчынай,

Ды, калi лёс такi, патрэбна жыць,

Заўсёды трэба быць пластычнай глiнай,

Чакаць, каго з цябе пачнуць ляпiць.

 

Ды значна горай, калi так здарыцца,

Што глiна непатрэбнаю ляжыць,

Бо з часам камень можа утварыцца,

Каб ўраз душу дзявоцкую ссушыць.

 

Калi ўласцiва годнасць чалавеку,

I назалежнасць хочацца любiць,

Здараецца, што прыйдзецца давеку

У адзiноце жаласнай пражыць.

 

Ды не заўжды няшчасныя жанчыны,

Пакласцi можам моцны пол ля ног,

Напэўна, самi у бядзе павiнны,

Хто з нас мужчыну утрымаць не змог.

 

Даўно вядома: слабасць – наша сiла,

Заўсёды памяркоўнай лепей быць,

Каб доля толькi горача любiла,

Быць трэба глiнай, дазваляць ляпiць.

 

Бо розум i краса не вызначаюць,

Няшчаснай цi шчаслiвай быць ў жыццi,

Пяшчота з ласкай толькi сiлу маюць,

Каб разам з любым па жыццю iсцi.

 

4.11.1993

 

Home Page

 

271     РЕКА

 

Бежит река, спешит она,

Вода течёт куда-то,

Глубокая, не видно дна,

Красе и силе рада.

 

Сначала робкий ручеёк

Испытывал мученье,

Но далеко теперь исток,

Могучее теченье.

 

Река хотела быть сильней,

Широкой стала вскоре,

Вода бежала много дней,

И встретилось ей море.

 

Река пропала без проблем,

Её всю море скрыло.

Куда бежала и зачем,

Стремглав вперёд спешила?

 

И вспоминала ручеёк,

Воды текло в нём мало,

На дне в струе шуршал песок,

Тень ива ей давала.

 

Влекла чрезмерно глубина,

И сила привлекала,

Стремилась в никуда она.

Достигла. И пропала.

 

6.11.1993

 

Home Page

 

272     СПРЭЧКА

 

Хутка плынь iмчыць ваду,

Круцiць вiры рэчка.

Як шлях к любаму знайду?

Замiнае спрэчка.

 

Лепей радасна кахаць,

Не страчаць нагоду.

Невядома, што чакаць:

Боль цi асалоду?

 

Няма шчасця без бяды,

Яны стала разам.

Прыйшлi спрэчкi назаўжды

Цi адыдуць з часам?

 

Ззяла сонейка з нябёс,

Не чакала згубы,

Ды ў мяне няўдалы лёс:

Не прыходзiць любы.

 

Знемагаю ад тугi,

Памiж намi – рэчка,

Разышлiся берагi,

Развяла iх спрэчка.

 

Болей не магу чакаць,

Мучыць расставанне,

Буду ў рэчцы брод шукаць,

Зберагаць каханне!

 

5.11.1993

 

Home Page

 

273     АНАЛIТЫКА

 

Я аналiтыку люблю i паважаю,

У шэраг факты мне цiкава расстаўляць,

Бо iнфармацыяй ўраз вынiк адкрываю,

Якi нiхто i нiзашто нязгодны даць.

 

Калi расставiць добра факты ў рад цудоўны,

З iх пiрамiду ведаў можна збудаваць,

I кожны здатны зразумець iх сэнс асноўны:

З вяршынi добра наваколле назiраць.

 

Шлях да вяршынь заўжды без таленту закрыты,

Да зорак з ведаў збудаваць няпроста гмах,

Ды цяжкай працай вабны плён калi набыты,

Адкрыты таленту цудоўны ясны шлях.

 

Ўсё бачна, як ступiць на пiрамiду ведаў,

Бо адкрываецца шырокi далягляд,

Хто тайны цуд, упершыню адкрыты, зведаў,

Нiколi больш ужо не вернецца назад.

 

Я аналiтыку бясконца паважаю,

Бо здатна веды адшукаць на самам дне,

Ад добрых вынiкаў цуд шчасця адчуваю,

Яна чароўнае натхненне дорыць мне.

 

Не дасць яна мне напiсаць верш, як папала,

Каб была логiка, iмкнецца цэлы час,

Дасюль ў навуцы ёй не вызначылась справа,

Але у вершы ўдзел яе пакуль не згас.

 

4.11.1993

 

Home Page

 

274     БУРШТЫНАВЫЯ СЛЁЗЫ

 

Ўсё проста, ясна, ды пагана:

Даброт няма,

Бо згасла радасць нечакана,

Ў душы зiма.

 

Мо, трошкi я сказаў не тое,

Пад свой нахiл,

Ды знiкла шчасце залатое

За небасхiл.

 

Я ад нудоты амаль гiну,

Iмпэт ачах

Ад светлых кропелек бурштыну

Ў тваiх вачах.

 

Тугу i сум у вiр я кiну,

Хай будзе зноў

Ў вачах замест расы з бурштыну

Твая любоў.

 

Ўсмiхнiся ты хутчэй з ахвотай,

Iдзе вясна,

Хай сварка зменiцца пяшчотай

Яшчэ адна.

 

Каханым сваркi – не пагрозы,

Хоць боль мiне,

Твае бурштынавыя слёзы

Не трэба мне.

 

4.11.1993

 

Home Page

 

275     БУДУЧЫ ЎСПАМIН

 

Як добра ўсё, калi табе шаснаццаць!

Калi яшчэ наперадзе жыццё!

Каменнем як не трэба раскiдацца,

Час вабны, каб iшло iх набыццё.

 

Усе шляхi цудоўныя адкрыты,

Лагодна зоркi шчасця зiхацяць,

Жыццёвымi нягодамi нябiты,

I зорку з неба хочацца дастаць.

 

Як ад кахання досыць асалоды,

Душа жадае весела спяваць,

Для сварак ў любы час няма нагоды,

Надзённы хлеб не трэба здабываць.

 

Жыццё вакол вясёлкаю iграе,

Натхненне шчодра дорыць кожны дзень,

Душу пакута здрады не кранае,

Ў ёй ззяе яркi сонечны прамень.

 

I музыка мажроная няспынна

Гучыць, каб ў сэрцы быў салодкi мёд,

Цудоўная жыццёвая карцiна:

Пачаўся самастойны ўраз палёт.

 

Цанi жыццё, калi табе шаснаццаць!

Так добра можа быць яшчэ калi?

Заўжды з пяшчотай будуць ўспамiнацца

Гады юнацтва, што даўно прайшлi.

 

7.11.1993

 

Home Page

 

276     САЮЗ З МУЗАЙ

 

Я штучна сваiх песень не спяваю,

Яны па маёй волi не гучаць,

Душа сама, бясспрэчна, добра знае,

Дзе трэба спець, дзе лепей памаўчаць.

 

Мелодыю сабе не выклiкаю,

Душа пад рытмы музыкi пяе,

I шэраг слоў ўраз у радкi складае,

Ўласцiва гэта здольнасць для яе.

 

Душа дае цудоўныя рашэннi,

Каб цалкам тэмы вабныя раскрыць,

Як цуд, здзiўляюць творчыя iмгненнi,

Спявае муза – ўзнёслы верш гучыць.

 

Пяе цiкава i натхненна муза,

I мне спяваць прыемна разам з ёй,

Цудоўны плён ад творчага саюза,

Яна – сааўтар творчасцi маёй.

 

Няхай спявае муза безупынна

Аб шчасцi, аб каханнi i вясне,

Ды слухача знайсцi яна павiнна,

I нечакана выбрала мяне.

 

З ёй сябраваць я буду беззаганна,

Iмкнуцца хутка ўслед радок пiсаць,

Служыць аддана буду i старанна,

Хай толькi пачынае дыктаваць.

 

9.11.1993

 

Home Page

 

277     ВАЛЬС КАХАННЯ

 

Час кахання спаткаў нас вясновай парой,

I за радасць удзячны я долi,

Мне прыемна i ўтульна быць разам з табой,

Расставацца не будзем нiколi.

 

Светлы час у душы затуляла iмжа,

Ды змянiлiсь, нарэшце, умовы,

Бо на поклiч душы адгукнулась душа,

Сонца ззяе ў час дзiўны вясновы.

 

Вiшнi радасны цвет i бялюткi, як снег,

Цвет кахання чароўнай прыроды,

Я люблю твой вясёлы i радасны смех,

Ён – выток для маёй асалоды.

 

Цуд усмешкi тваёй, яркай, нiбы алмаз,

Ў час чароўны вясновы iскрыцца,

Я натхняюсь надзеяй на шчасце ўраз,

Яна радасцi ўзнёслай крынiца.

 

Я расчулена ў сiнiя вочы гляджу,

Нiбы зоркi ўзляцелi ў нябёсы,

Мне пяшчотай яны саграваюць душу

I з'яднаюць ў адзiн нашы лёсы.

 

Час кахання вясной нас для шчасця спаткаў,

Вiшня кветкi вакол раскiдала,

Я каханне павек твайму сэрцу аддаў,

Ты пяшчоту i вернасць аддала.

 

9.11.1993

 

Home Page

 

278     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Аднолькавасць заўсёды небяспечна,

Яна даруе спакваля журбу,

I людзi намагаюцца адвечна

Упартую з ёй весцi барацьбу.

 

Няспынна плынi замiнае бераг,

Няма сустрэч цiкавых для вады,

Уражанняў калi вялiкi шэраг,

Пачуццяў плынь жыве ў душы заўжды.

 

Аднолькавасць няўмольна прыгнятае,

Збядняе думкi, дзеi, пачуццi,

Старонкi-днi ўраз час перагартае,

Ды новага зусiм няма ў жыццi.

 

I на душы няўтульна i будзённа,

Узлёту i натхнення ў ёй няма,

Аднолькавасць, аднолькавасць штодзённа,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Як ад яе бясконцыя маркоты,

I кола суму цяжка разарваць,

Ствараць умовы трэба, каб заўсёды

Ў прыродзе разнастайнасць назiраць.

 

Якая разнастайная прырода!

Натхненне здатна дараваць спаўна,

Прыемная ў любую пару года,

Для шчасця разнастайнасць нам дана!

 

10.11.1993

 

Home Page

 

279     РОСПАЧ

 

Не трэба роспачы, навошта разгубляцца,

Як вельмi цяжкiя спаткаюцца часы,

Пакуль жывы, патрэбна палка намагацца

Не страцiць радасцi жыцця, яго красы.

 

Як надта цяжка, лепей сцiпла прымiрыцца,

Вядома добра: значна горай можа быць,

Патрэбна ўраз бясспрэчна долi пакарыцца,

Хоць кепска будзе, ды ўсё роўна трэба жыць.

 

Каб супакой сабе знайсцi, забыць знявагу,

I ад пакут душу пазбавiць назаўжды,

Да чорнай зайздрасцi згасiць спаўна след прагу,

Стамляць не будуць сталай шэрасцю гады.

 

Як iснага ў жыццi занадта цi даволi,

Не трэба болей вельмi многага жадаць,

Не ўдасца цалкам захапiць ўвесь свет нiколi,

Аб жураўлi ў нябёсах лепш не шкадаваць.

 

Калi час цяжкi, непатрэбна разгубляцца,

Бо толькi з радасцю ў душы прыемна жыць,

Нiколi рукi не павiнны апускацца,

Бо шчасце можна ўпартай працаю здабыць.

 

Хутчэй каб з роспаччу здарылась развiтанне,

Каб замянiць ў душы на сонейка iмжу,

Сустрэць хутчэй патрэбна вернае каханне,

Краса жыцця i радасць вернуцца ў душу.

 

10.11.1993

 

Home Page

 

280     ЯКОЕ КАХАННЕ?

 

Кахання плынь спаткалася вясной,

I знiшчыла цяпло былую сцюжу,

Шмат каралеў, а я жыву адной

I здабываць яе каханне мушу.

 

У незачэп заўжды высокi трон,

Пераадолець перашкоды ў змозе,

Ад мары каб здабыць цудоўны плён,

Дапамагчы ёй трэба у дарозе.

 

Каханне маладое – як агонь,

Бо на кавалкi сэрца разрывае,

Кроў метраномам б'ецца каля скронь,

Ды радасцi душа не адчувае.

 

Каханне – дар цудоўны для душы,

Ды, як пяшчотны водгук атрымала,

Яно дарма не згiне ад iржы

I здатна шчасця дараваць нямала.

 

Кахаць – не проста поле перайсцi,

Ў каханнi радасць, шчасце, боль атруты,

Адначасова можна ў iм знайсцi

Цуд асалоды i бяду пакуты.

 

Таму кахання лёгкага чакаць

Нi пры якiх абставiнах не трэба,

Нягоды часам прыйдзецца трываць,

Бо шчасця вельмi хочацца, як хлеба.

 

12.11.1993

 

Home Page

 

281     ДЫЛЕМЫ

 

Не трэба драматызму у жыццi,

Бо ён заўсёды прапануе шкоды.

Ды, як спакойна доўгi шлях прайсцi,

Пераадольваць лёгка перашкоды?

 

Як можна сталы даць спакой душы,

Каб не ўспрымаць пякучую абразу,

Калi яна, як вострыя нажы,

У грудзi б'е бязлiтасна адразу?

 

Заўжды дылему трэба вырашаць:

Цi гонар мець, ў дадатак непрыемнасць,

Цi гонар назаўсёды пахаваць,

Не будзе драм, ды прыйдзе духу беднасць.

 

Тым радасна i шчасна можна жыць,

Нiколi думкi хто сваёй не мае,

I што яму б не сталi гаварыць,

Як папугай, пакорна паўтарае.

 

Калi спакою хочацца ў жыццi,

Душу загнаць рашуча трэба ў клетку,

Ды цяжка па шляху жыцця iсцi,

Калi зiма ў душы пануе ўлетку.

 

Таму заўжды прыходзiцца рашаць,

Якiя лепш для шчасця выбраць схемы,

Бясконца трэба нешта выбiраць,

Вакол дылемы, ўсё жыццё дылемы...

 

13.11.1993

 

Home Page

 

282     ГАРМОНIЯ

 

Прырода дзiўная чароўна!

Падставы для жыцця дае,

Хоць бачыў цуд, хачу ўсё роўна

Глядзець бясконца на яе.

 

Душу натхняе вiд цудоўны

I нараджае пачуццё,

Але ў стварэннi цуд галоўны –

Звышразнастайнае жыццё.

 

Краса здзiўляе i дакладнасць,

Жыццё ў гармонii заўжды,

Да абароны мае здатнасць,

Каб не спаткаць яму бяды.

 

I рытм, i тэмп у аднаўленнi,

Каб быць адвечна на Зямлi

За пакаленнем пакаленне

Сабе iстоты набылi.

 

Жыццё чароўнае, як казка,

Лепш, чым дакладны механiзм:

У iм i злагада, i ласка,

Ў душы лунае аптымiзм.

 

Такой гармонii прыроды,

Бясспрэчна, дамагчыся мог,

Каб не зрабiць нiкому шкоды,

Адзiны i магутны Бог.

 

13.11.1993

 

Home Page

 

283     ШТОРМ I ШТЫЛЬ

 

Такой, як ёсць, цябе ўспрымаю,

Не вымагаю лепшай быць,

Аддана, як раней, кахаю,

Тваёй пяшчоты не забыць.

 

Час любы, ўзнёслы i прыемны,

Як ахапiў душу спакой,

Спакой i шчасце неад'емны,

Чароўны час бяжыць ракой.

 

Як выпадкова шторм жыццёвы

Накацiць гмах магутных хваль,

I горкiя занадта словы

Сказаць прыходзiцца, на жаль.

 

Мiнае шторм, i хвалi лягуць,

З прыемным штылем лепей жыць,

Не ў шторме праяўляць адвагу,

А ў штылi песцiць i любiць.

 

Калi пасеяць свежы вецер,

Ён ў змозе хутка буру даць,

I стане горка жыць на свеце,

Лепш хваль зусiм не паднiмаць,

 

Каб мець ад шчасця асалоду,

I радасць адчуваць ў жыццi.

Бо выклiкае бура шкоду,

А ў шторм кахання не знайсцi.

 

14.11.1993

 

Home Page

 

284     ПРЫЗНАННЕ

 

Нанесла жорстка, прама ў сэрца, рану,

Ад болю аж прыходзiцца стагнаць,

Я ўспамiнаць цябе не перастану,

Хачу адну, жаданую, кахаць.

 

З табою назаўжды не развiтаўся,

Мо, пакахаеш ты праз час мяне?

Ў тваю красу шалёна закахаўся,

I часта любы вобраз бачу ў сне.

 

Кахаю палка i хачу сустрэцца,

Бо полымя ў маёй душы гарыць,

Ты можаш ад майго цяпла сагрэцца,

Хачу агонь кахання падарыць.

 

Скажу, цябе пяшчотна як кахаю,

Каб запалаў ў тваёй душы касцёр,

Дзяўчат багата, ды адна такая

Недасягальная вяршыня гор.

 

Цябе сваiм каханнем не зняволю,

Ты любага па сэрцу выбiрай,

Агульную з табой хачу мець долю,

Майго кахання цуд не разбурай!

 

Душа ў пакуце, змучыла чаканне,

Паверыць у адданасць папрашу,

Хачу, нарэшце, каб маё прызнанне

Пасеяла любоў ў тваю душу!

 

14.11.1993

 

Home Page

 

285     ВЕЧНАЕ КАХАННЕ

 

Каханне моцнай б'е крынiцай,

Выток пагоршыцца праз час,

Заззяе яркаю зарнiцай,

Душу спакусiць, знiкне ўраз.

 

Ёсць варыянтаў вельмi многа,

Любы з iх можна выбiраць,

Не трэба iснага нiкога,

А мару хочацца кахаць.

 

Хоць розум добра разумее,

Ды сэрцу нельга загадаць,

Каханне з кожным днём мацнее,

Ды плён з яго не атрымаць.

 

Бо сэрца надта многа хоча,

Каб велiчны яго быў гмах,

Ды вельмi жорстка лёс рагоча,

Такi ў кахання вечны шлях.

 

Як свет паўстаў, кахаюць людзi,

Ды шчасця дамагчыся як?

Камусьцi мора шчасця будзе,

А колькi горкiх небарак?

 

Мець лепей вечнае каханне,

Вытокаў моцных набыццё,

Калi юнацкае каханне

Сапраўднае на ўсё жыццё.

 

14.11.1993

 

Home Page

 

286     БРАТЫ МЕНШЫЯ

 

Бiфштэкс – кавалак добры мяса з кроўю,

I з'есцi яго кожны ў смак гатоў,

Не пахне ён братэрскаю любоўю,

Знiшчаем стала меншых мы братоў.

 

Ды нiшчаць ўсе яны другiх таксама,

Бо харчу болей iншага няма,

I доўжыцца ў жыццi бясконца драма,

Iмкнуцца прыпынiць яе дарма.

 

Жывое ўсё – цудоўная прырода,

Не хочацца ахвяраваць сабой,

Бо кожнаму сваёй асобы шкода,

Ўсе за жыццё вядуць няшчадны бой.

 

Ды для жывога лепшыя умовы,

Найгорай абарона у раслiн,

Ад ворагаў ўцякаюць ўраз жывёлы,

Ад траў на лузе – толькi успамiн.

 

Каб жыць, заўжды знiшчаць другога трэба,

Спрадвеку ўладкавана так жыццё,

Iнакшага няма ў прыродзе хлеба,

Харч для адных – для iншых небыццё.

 

Братэрская любоў гучыць, як казкi,

Iначай нельга дзейнiчаць нiяк,

Хоць меншыя браты, няма к iм ласкi,

Бо у бiфштэксу вельмi добры смак.

 

14.11.1993

 

Home Page

 

287     ЧАРОЎНЫ ЭТАЛОН

 

Я першае каханне ўспамiнаю

I грукат сэрца палкага майго,

Гадоў прамчалась шмат, але не знаю,

Чаму не адгукнулась на яго?

 

Каханне платанiчнае заўсёды

Ў душы пакiне незабыўны знак,

Не прынясе яно нiколi шкоды,

Ды адчуваць навучыць небарак.

 

Бо сэрцу нельга аддаваць загады,

Каго патрэбна любай выбiраць,

I хiбы могуць быць таму, i вады,

Ды сэрцу далей хочацца кахаць.

 

Яно ад асалоды замiрала,

Бягуць нястрымна хуткiя гады,

Ды ўспамiнаць душа не перастала,

Бо засталiся добрыя сляды.

 

Цудоўна па сабе пакiнуць памяць,

Каб на мiнулым не парос палын,

Прыемна, калi след не згубiць замець,

Цудоўны застанецца успамiн.

 

I будзе месца першаму каханню,

Яно – цудоўны эталон ў жыццi,

Складаю ўдзячнасць вабнаму выбранню,

Бо з iм прыемна па жыццю iсцi.

 

16.11.1993

 

Home Page

 

288     НАДЗЕЯ ДУШЫ

 

Ў жыццi ўсё пройдзе, як i не было,

Сцiрае памяць тонкасцi падзей,

Але душу ў стан iншы прывяло:

Змяняецца ментальнасць у людзей.

 

Як лёс бясконца i няшчадна б'е,

Няма падстаў здаволiцца сабой,

Душа ў няшчаднай жорсткай барацьбе

За годнасць уступае ў цяжкi бой.

 

Нiколi не бывае перамог,

Руйнуецца душа у барацьбе,

Нiхто лбом мур прабiць яшчэ не змог,

Ды толькi гузы набiваў сабе.

 

Збягуць гады, i цяжкасцi мiнуць,

I зноў заззяе ярка зорны час,

Але душу нялёгка ўскалыхнуць,

Калi iмпэт чароўны цалкам згас.

 

Ахвяры лепей не рабiць з душы,

Боль прымае няхай толькi цела,

Душа каб зберагалася ў цiшы,

Непатрэбных пакут не цярпела.

 

Ўсё пройдзе, нiбы ранiшнi туман,

Ў душу не трэба дапускаць бяды,

Калi ў душы жыве узнёслы стан,

Надзея будзе жыць у ёй заўжды.

 

17.11.1993

 

Home Page

 

289     ГРУСТНЫЕ ПЕСНИ

 

Прекрасные годы ушли,

Надежды на счастье пропали,

Мне песни бы петь о любви,

А я всё пою о печали.

 

Сам слышится грустный мотив,

Хотя сердце радостный просит,

Миг счастья красив, но пуглив,

Как дым, его время уносит.

 

Дала море счастья судьба,

Его оценить не сумела,

Теперь бесполезна борьба,

Любовь, как костёр, прогорела.

 

По прошлой любви слёзы лью,

С ней женщина – как королева,

Но грустные песни пою,

Как редька, печаль надоела.

 

Не буду я петь, помолчу,

Ждать надо о радости песни,

Влюбиться, как хлеба, хочу,

С любовью ведь жить интересней.

 

Чудесно всегда быть вдвоём,

Чтоб крылья любви поднимали,

И в сердце разбитом моём

О счастье лишь песни звучали.

 

18.11.1993

 

Home Page

 

290     ЗАЎЖДЫ КАХАЦЬ

 

Калi ў душы спакой – ўсе днi, як святы,

Ды з часам уварвецца бура ў кроў,

I настрой стане ўзнёслы i зухваты,

Адчуе сэрца першую любоў.

 

Але адразу з'явяцца праблемы,

Яны нямала будуць замiнаць,

Нiхто яшчэ не ўнiкнуў звыклай схемы:

З юнацтва i да старасцi кахаць.

 

Каханне – не дзiвацкая прыгода,

Краса – магнiт чароўны для вачэй,

Стварыла так вялiкая прырода,

Што пакахаць ўсiм хочацца хутчэй.

 

Каханне душы ўзнёслыя знаходзiць,

Бо без кахання бессэнсоўна жыць,

Хаця каханне часам моцна шкодзiць,

Ды кожны iм бясконца даражыць.

 

Каханне – жыватворная крынiца,

Што здатна прагу сэрца спаталяць,

З яе каб шчасця ўдосталь мог напiцца,

Цуд дзiўны трэба пiльна зберагаць.

 

Калi крынiца шчодра б'е заўсёды,

Душу натхненнем можа напаўняць,

Замiнкаю не стануць перашкоды,

Каб ўсё жыццё з пяшчотаю кахаць.

 

19.11.1993

 

Home Page

 

291     БЫЦЬ ЗАДАВОЛЕНЫМ

 

Як хлеб сабе надзённы зарабiць

I атрымаць ад працы асалоду?

Як у сваёй сям'i каханым быць

I не знаходзiць лiшнюю прыгоду?

 

Адвечныя пытаннi так стаяць,

Не кожнаму рашаць iх удаецца,

Нялёгка долю вабную спаткаць,

Як быццам бы яна з людзей смяецца.

 

Шчаслiвы лёс нясталы госць заўжды,

Бо не хапае, нiбы птушцы, волi,

Цярпець бясконца трэба ад бяды,

Бо шчасце прыйдзе зрэдку цi нiколi.

 

Але з тым iсным трэба сцiпла жыць,

Бо выпраўляць няўдалы лёс – без толку,

Не след нi шкадаваць, анi тужыць,

Бо нельга учынiць перастаноўку.

 

Ўраз нанава магчыма скласцi верш,

Начыста перапiсваюць раманы,

Такiм даецца шчасце перш-наперш,

Хто у жыццi пакорны i рахманы.

 

Шчаслiвымi становяцца гады,

Як лёсам задаволены i ўдзячны,

Бо добры настрой прыйдзе назаўжды,

I будзе плён жыцця бясконца значны.

 

19.11.1993

 

Home Page

 

292     САПРАЎДНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

Сапраўдныя каштоўнасцi ў жыццi,

Нябачна iх, калi яшчэ семнаццаць,

Ды iх пасля нiколi не знайсцi,

Калi ў юнацтве цяжка памыляцца.

 

Спакус ў жыццi заўсёды вельмi шмат,

Iх абысцi амаль не удаецца,

Паспрабаваць iх сутнасць кожны рад,

Ды лёс пацiху за спiной смяецца.

 

Спакуса ў багну цягне кожны раз,

Хоць вабная, як цуд, яна сабою,

Але надыдзе непапраўны час,

I твань у багне скрые з галавою.

 

Не трэба са спакусай жартаваць,

Яна палашчыць, як пушысты коцiк,

Ды прыйдзецца бясконца шкадаваць,

Калi гарэлка гэта цi наркотык.

 

Лёс прапануе розныя шляхi,

Шукаць найлепшы трэба рабiць спробы,

Цудоўна, як няцяжкiя грахi,

Сапраўдная каштоўнасць да спадобы.

 

Ў жыццi ёсць шмат прыгоднiцкiх нагод,

Ды трэба абыходзiць iх старацца,

Як растулiць на ўсе адразу рот,

То можна за мяжой жыцця застацца.

 

20.11.1993

 

Home Page

 

293     СТВАРАЛЬНIКI БЮДЖЭТУ

 

Як прыкладу бацькоўскага няма,

I сын не атрымае выхавання,

Ўсе намаганнi прападуць дарма,

Не выканаць цудоўнага жадання.

 

Хоць сын цярпеў ад бацькi глум не раз,

Калi прыходзiў ён дадому п'яны,

Яму здавалась, што ў бацькоўскi час

Заўжды ласкавы будзе i рахманы.

 

Знiшчала яго гора без мяжы,

Шчымела сэрца незагойнай ранай,

Бо мацi шкадаваў сын ад душы,

I думаў быць пяшчотным для каханай.

 

Ды спакваля ў мужчыну сын падрос

I на красунь быў зазiраць ахвочы,

Пакораны красою русых кос,

З надзеяй зазiраў каханай ў вочы.

 

Але у п'янiц ясна ўсё заўжды:

Сканчаюцца любоўныя раманы,

Пачнецца новы смутны круг бяды,

Прыходзiў муж дадому надта п'яны.

 

Людскiя лёсы жорстка меле млын,

Але дзяржаве iх зусiм не шкода,

Калi п'е бацька, будзе пiць i сын,

Бюджэт яны ствараюць для народа.

 

20.11.1993

 

Home Page

 

294     ВОГНIШЧА НАДЗЕI

 

Загарэлась вогнiшча надзеi,

Полымя пячэ маю душу,

Ды пакуль не радуюсь падзеi,

Лёс са мною лепшым быць прашу.

 

Полымя ўзлятае аж да неба,

Ды няма яшчэ жаданых спраў,

Вельмi многа мне зусiм не трэба:

Хочацца, каб любы пакахаў.

 

I на сэрцы сталая трывога,

З iм сустрэнусь, нiбы незнарок,

Спадзяванняў маю надта многа,

Але ён глядзiць у iншы бок.

 

Вясной вiшнi распусцiлi шаты

I пялёсткi сыпяць на зямлю,

З парамi чароўныя дзяўчаты,

Без адказу толькi я люблю.

 

Маё сэрца ад пачуцця млее,

Але прыйдзе i мой зорны час,

Запалала вогнiшча надзеi,

I пакуль iмпэт душы не згас!

 

Адрастаюць ад кахання крылы,

Веру цвёрда: горкi час мiне,

Прыйдзе шчасце, i жаданы мiлы

Пакахае палка i мяне.

 

21.11.1993

 

Home Page

 

295     НЯВАРТА

 

Заўжды дае вялiкi выбар лёс,

Каб вырашыць, спатрэбiцца iмгненне,

Хто вабны шлях шукае да нябёс,

Камусьцi цемра лепш i сутарэнне.

 

Памылка можа стрэнуцца ў жыццi,

I выбар будзе зроблены няўдалы,

З нялюбым трэба доўгi шлях прайсцi,

Чакаюць i нягоды, i скандалы.

 

Няправiльны адзiн маленькi крок,

Нябачная нязначная памылка,

Але жыццё дае ганьбы урок,

Бо на шляху сустрэлася развiлка.

 

Не след аб кепскай долi шкадаваць

I варыянт другi шукаць упарта,

Бо iснае не удасца памяняць,

Перажываць аб зробленым няварта.

 

Бо выбару пры выбары няма,

Бо кожны варыянт вядзе да згубы,

I шкадаваць аб здзейснiным дарма,

Бо iншы любы будзе зноў нялюбы.

 

Хаця дае вялiкi выбар лёс,

Надзея ззяе, як у небе сонца,

Але цячэ рака жаночых слёз,

На жаль, ў жыццi так доўжыцца бясконца.

 

22.11.1993

 

Home Page

 

296     ЛЕТУЦЕННIКI

 

Шмат летуценняў ўзнёслых i прыемных,

Яны – знаходка вабная душы,

Няма нiколi летуценняў дрэнных.

Ўсю прозу прэч! Няхай гучаць вершы!

 

Хаця што крок чакае непрыемнасць

Або бяда сустрэнецца ў жыццi,

У летуцення добрая адменнасць:

З iм цуд дзiвосны можна ўраз знайсцi.

 

Жыццё няспынна прапануе шкоду,

Знiкае хутка радасць назаўжды,

А летуценне дорыць асалоду,

Нясе душу ў квiтучыя сады,

 

I ад бяды яе абараняе,

Дае ў уяве добрае пазнаць,

Душа цяпло i шчасце атрымае,

I лёд абразы стане адтаваць.

 

Прыходзiць ў сэрца жорсткасць чалавеку,

Калi ён ў дзiўных марах не лятаў,

А летуценнiк добрым быў спрадвеку,

Гуманнасцi нiколi не губляў.

 

Няхай часцей лунаюць летуценнi,

Было каб болей шчасця на Зямлi,

Святло душы рашуча знiшчыць ценi,

Яны вытокам жорсткасцi былi.

 

22.11.1993

 

Home Page

 

297     ШЧАСЦЕ

 

Да шчасця кожны надта ласы,

Бо вабiць, нiбы мiражы,

Каштоўней не знайсцi украсы,

Яно – дарунак для душы.

 

Ды шчасце лёгка не даецца,

Як можна любае злавiць?

Руку працягнеш – узаўецца,

I птушкай сiняю ляцiць.

 

Таму на шчасце спадзявацца

Не трэба, каб iмпэт не згас,

Яно, як сонейка, ўсмiхнецца

I шпарка пакiдае нас.

 

Пакiне, ды не назаўсёды,

Час пройдзе – завiтае зноў,

Умовы прыйдуць для нагоды,

I сэрца закране любоў.

 

Ды шчасця не занадта многа,

Багата i не можа быць,

Што ўдосталь ёсць, з таго нiчога

Не навучылiся цанiць.

 

Як птушка шчасця прыляцела,

Яе бясконца песцiць след,

Як зберагаць любоў умела,

Вакол цудоўным стане свет.

 

22.11.1993

 

Home Page

 

298     НЕ ПОЗНА

 

Няма ў душы нi шчасця, нi спакою,

Хаця магла шчаслiвай вельмi быць,

Цяпер амаль чужыя мы з табою.

Як нам магчыма шчасце аднавiць?

 

Iшла вясна, цвiло пачуцце наша,

I ўсё было квiтнеючым вакол,

Ды да краёў была паўнюткай чаша,

Ў якой бурлiла палкая любоў.

 

Жаданым быў, як цуд, вясны пачатак,

Бялюткi цвет раскiнулi сады,

Але прыходзiў ў сэрца непарадак,

I чашу напаўняў струмень бяды.

 

Адзiн другому мы не саступалi,

Каханне пачынала есцi ржа,

Канца благога нават не чакалi,

Ахаладзiлась спакваля душа.

 

З табою я прыдбала шчасця крылы,

I зноў хачу, як i раней, кахаць,

Вярнiсь ка мне, пяшчотны, любы, мiлы,

Каханне будзем пiльна зберагаць!

 

Свае памылкi выпраўляць не позна,

Прабач мяне, хутчэй вярнiсь, прашу!

Далей каб доля не карала грозна,

Каб толькi шчасце песцiла душу.

 

23.11.1993

 

Home Page

 

299     АГОНЬ КАХАННЯ

 

Хай неба голас мой хутчэй пачуе,

Каб сэрцу не прыйшлось пакутаваць,

Я не жадаю пакахаць любую.

Табе каханне хочацца аддаць!

 

Тваё каханне – нiбы нагарода,

Ды, як яе магчыма атрымаць?

Калi пакуты зменiць асалода,

I колькi сэрцу трэба пачакаць?

 

Хоць дай надзею кволую адразу,

Душу хаця каб трошкi аблягчыць,

Кахаць працягла цяжка без адказу,

Гарачае каб сэрца не згубiць

 

Бо, як гарыць ў душы агнём каханне,

Агонь цуд дзiўны здатны спапялiць,

Калi не згасiць полымя прызнанне,

То попел можа ад кахання быць.

 

Каханню замiнаюць перашкоды,

Прыходзiцца нялюбым адмаўляць,

Ў каханнi толькi так было заўсёды,

Жадаюць ўсе прыгожых выбiраць.

 

Як разам моцна два кастры палаюць,

I полымя становiцца ярчэй,

Бязмежнасць шчасця любыя пазнаюць,

Няхай кастры запаляцца хутчэй!

 

23.11.1993

 

Home Page

 

300     АДЗIНОТА

 

Як доля непадобная на краскi,

Душа палае, але цяжка жыць,

Заўсёды кожны мае абавазкi,

Як iншымi бязмежна даражыць.

 

Турботы аб другiх даюць iмкненне

Жыццё аблегчыць людзям дарагiм,

Даць радасць блiзкiм, хоць адно iмгненне,

I атрымаць яе ў адказ самiм.

 

Як чалавек жыве у адзiноце,

Натхнення у жыццi амаль няма,

Магчыма аддаваць сябе рабоце,

Ды намаганнi прападуць дарма.

 

Душа сагрэць душу другую можа

I шчодра дараваць духоўны хлеб,

У адзiноце нельга жыць прыгожа,

Хоць ясны дзень, здаецца, што аслеп.

 

Як непатрэбны чалавек нiкому,

Няма за што трымацца у жыццi,

Душа паволi набывае стому,

Ў ёй глохнуць паступова пачуццi.

 

Хутчэй пакiнуць трэба адзiноту,

Хоць добра мець знаёмых i сяброў,

Але, душы каб не нанесцi шкоду,

Дасць дапамогу палкая любоў.

 

23.11.1993

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz