Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (101-200)

 

Анатолій Балуценка

http://ab6tt.narod.ru

 

 

101     IСЦIНА

 

Бог утварыў зямлю i неба,

Сувет бязмежны Ён стварыў,

Яго дзей сутнасць ведаць трэба,

Якiм Тварэц магутным быў.

 

I Дух Святы якая сiла,

Што ўдасканальвае сусвет,

Як забяспечыць рух мажлiва

Сузор'яў, зорак i планет.

 

Багоў – як зорак у сусвеце,

I цяжка разабрацца ў iх,

Ёсць вельмi шмат рэлiгiй ў свеце,

Ўсе хочуць мець багоў сваiх.

 

Адзiнства Бога зразумела,

Ды еднасцi ў людзей няма,

Каб знаць, дзе праўда месца мела,

Iмкнуцца высвятляць дарма.

 

Адзiнства Бога – аксiёма,

Хоць непрымальная яна,

Ды з фiласофii вядома:

Iснуе iсцiна адна.

 

Сваю рэлiгiю шукаю,

Здаецца, што знайсцi ўжо змог:

Душою Бога адчуваю,

Прырода – мой Вялiкi Бог!

 

2.09.1993

 

Home Page

 

102     СПЯШАЦЦА

 

Мiнаюць хутка поры года,

Жыццё, як шпаркi конь, бяжыць,

Кiдаем шэраг спраў на потым,

Ды толькi сёння трэба жыць.

 

Тады i шкадаваць няварта,

Што не даеў цi не даспаў,

Не прыгалубiў дзе упарта,

Дарэмна дзе не цалаваў.

 

I адкладаць таму нягожа,

Як здатны што-небудзь зрабiць,

Каб днi праходзiлi прыгожа,

След любых песцiць i любiць.

 

Калi спяшацца, то дарога

Ў жыццi працягнецца, як гмах,

Як не зрабiў амаль нiчога,

Скароцiцца жыццёвы шлях.

 

Нiколi ўзрост не вызначае

Ужо пражытыя гады,

Той, хто усюды паспявае,

Бясконца будзе малады.

 

Мiльгаюць хутка поры года,

Ды часам трэба даражыць,

Як ёсць iмпэт, прыйдзе нагода,

Каб паўнакроўна толькi жыць.

 

2.09.1993

 

Home Page

 

103     СУПЯРЭЧНАСЦЬ

 

Хоць i кахаюцца сардэчна,

Ды супярэчнасць можа быць,

Бо процiлегласцi адвечна

Не давялося раздзялiць.

 

Ёсць супярэчнасць – вельмi шкода,

Ды выйсця iншага няма,

Бо процiлегласцi прырода

Ствараць стараецца сама.

 

Як процiлегласцi не будзе,

Пагана вельмi можа стаць,

Калi не ненавiдзяць людзi,

Не будуць ведаць, як кахаць.

 

Таму, як доля раззлуецца,

Згасае палкая любоў,

Адразу толькi так здаецца,

Не след рабiць благiх высноў.

 

Каб супярэчнасцi ў iмгненне

Забыць, зрабiць да шчасця крок,

Патрэбна толькi прымiрэнне,

Хай спакваля, хай незнарок.

 

Ёсць процiлегласцi i будуць,

Так толькi трэба свет ўспрымаць,

Ды супярэчнасцi забудуць,

Як вельмi хочацца кахаць.

 

2.09.1993

 

Home Page

 

104     ЦI КАХАЦЬ?

 

Прырода так людзей стварыла,

Каб кожны здатны быў кахаць,

Хто не пазнаў кахання дзiва,

Апошнiм будзе памiраць.

 

На iм закончыцца, бясспрэчна,

Мо, вiд цi нават цэлы род?

Калi каханне грэе вечна,

Не стрэнецца ў жыццi нягод.

 

Каханне – важнае заданне,

Яно – штуршок для развiцця,

Каб не прыходзіла каханне,

Плынь перарвалася б ў жыцця.

 

Таму, калi ўздыхаюць людзi,

Жадаюць пару адшукаць,

Каханне стукае у грудзi,

Бог змогу дараваў кахаць.

 

Каханне – не пустыя жарты,

А справа важная заўжды,

Народ каб годны быў i варты,

I не звялiсь яго сляды.

 

Кахаць цудоўна i прыгожа,

Што лепей ад жыцця чакаць?

Павiнны ўсе, хто толькi можа,

Бясконца песцiць i кахаць!

 

2.09.1993

 

Home Page

 

105     ДНI ЖЫЦЦЯ

 

За гарызонт схiлiлась сонца,

Пачырванела неба сiнь,

Ў прыроды днi бягуць бясконца,

Ў нябыт сышоў яшчэ адзiн.

 

Жыццёвых дзён не вельмi многа,

I кожны – як цудоўны дар,

Ўзамен Бог не дае другога,

Як дням нядбалы гаспадар.

 

Калi жыццё лiчыць гадамi,

Хай дзень мiнае, не шкада,

Калi лiчыць дакладна днямi,

Тады прапашчы дзень – бяда.

 

Бо кожны дзень – дарунак Бога,

Спярша здаецца: дзён ёсць шмат,

Як будзе iх – амаль нiчога,

Гадзiне кожнай будзеш рад.

 

Бо спраў наперадзе багата,

Хаця чакае небыццё,

I кожны дзень цудоўны – свята,

Бо ён падоўжвае жыццё.

 

Каб кожны дзень запамiнаўся

I адразняўся ад ўсяго,

След, каб дзень справай напаўняўся,

Не страцiць каб з жыцця яго.

 

2.09.1993

 

Home Page

 

106     САСТАЎНЫЯ ТВОРЧАСЦI

 

Ствараць магчыма, безумоўна,

Шмат вабных вершаў без мяжы,

Як сэрца стукае няроўна,

Як прыгажосць жыве ў душы.

 

Бо беспадстаўна намагаца,

I марны крок рабiць дарма,

Калi душой не хвалявацца,

Як пачуцця красы няма.

 

Умова творчасцi ўсялякай –

Сплаў iнтэлекту i душы,

Калi памецiў Бог адзнакай,

Складуцца добрыя вершы,

 

Як iнтэлект дае магчымасць

Ураз канву верша ствараць,

Але патрэбна мець гуллiвасць,

Каб пажадаў чытач чытаць.

 

Каб у радках быў водар ружы

I абуджалась пачуццё,

Красой каб запаўнялiсь душы,

I шчасцем поўнiлась жыццё.

 

Як к справе падысцi аддана,

Складанне вершаў – дзiўны цуд,

Пiсаць радкi мне нескладана

З натхненнем ўзнёслым без пакут.

 

4.09.1993

 

Home Page

 

107     ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

 

Днi позняй восенi бясконца

Ствараюць у душы мiнор,

Нiжэй хадзiць пачала сонца,

Зусiм замоўк птушыны хор.

 

Застацца лета вельмi просiць

Яшчэ зялёная трава,

Халодны вецер ўжо галосiць,

Нiбы няўцешная ўдава.

 

Заўсёды восень выклiкае

Ў душы дваiстасць пачуцця,

Бо процiлегласцi стварае

Час смерцi i пара жыцця.

 

Раслiны згiнулi памалу,

I рэквiем гучыць ў душы,

Але плады даюць падставу

Вясною радаснай ажыць.

 

Па небе вецер носiць хмары,

Па шыбах дождж халодны б'е,

I смутак, як адзнака кары,

Настрой бязлiтасна псуе.

 

У вырай птушкi адляталi,

Панеслi ў шлях з сабой цяпло,

Нiколi б радасць не пазналi,

Каб смутку ў душах не было.

 

4.09.1993

 

Home Page

 

108     СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Прыемна ўспомнiць край любiмы,

I дапаможа перш-наперш

Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

 

Як ў сэрцы смутак неадольны,

I час ад спраў знайшоўся вольны,

Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,

След прачытаць хоць колькi слоў

 

На беларускай роднай мове,

I знойдзецца натхненне ў слове,

Мiне туга ад вабных слоў,

I радасць запануе зноў.

 

Як здзейснiцца удала мэта,

След шчыра дзякаваць паэта,

Што здатны зноў магчымасць даць

У роднай хаце пабываць.

 

Не трэба на цягнiк бiлеты,

Бо здольны цуд зрабiць паэты:

Ў душы пачуццi аднаўляць,

Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

 

Тугу з душы верш хутка здыме,

Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,

След ўсiм паэзiю любiць,

Часцей каб на Радзiме быць!

 

5.09.1993

 

Home Page

 

109     МГЛА

 

Тучи, словно два крыла,

Расползаются пошире,

Охватила небо мгла,

Стало грустно в целом мире.

 

Невесёлая пора,

Но она недолго длится,

Дождь пошёл, как из ведра,

Вдоволь чтоб лугам напиться.

 

Небо синим станет пусть,

Облака б его венчали,

Чтоб ушла скорее грусть,

Не страдать чтоб от печали.

 

Пусть хотя бы первый луч

Через мглу скорей прорвётся,

И среди свинцовых туч

Снова радуга зажжётся,

 

Чтоб пленяли небеса,

В этом их предназначенье,

И чудесная краса

Приносила наслажденье.

 

Я надеждою живу,

Передумаешь, вернёшься,

Пусть разгонит ветер мглу,

Ты мне снова улыбнёшься.

 

5.09.1993

 

Home Page

 

110     ТВОЙ УЗРОСТ

 

Так прыказка кажа старая,

Што столькi гадоў можна даць,

Як вонкавы выгляд стварае,

Такiмi i след выглядаць.

 

Але, ўсё ж, папраўка малая

Павiнна да прыказкi быць:

Узрост шэраг спраў вызначае,

Што здатны узорна зрабiць.

 

Бо лёс неаднолькавы з кожным:

Ў душы як квiтнеюць сады,

Па пашпарту крочыш па пожнi,

Але сапраўды малады.

 

Iмгненне спынiць, ўсё ж, магчыма,

Iмчацца няспынна гады,

Ды старасць праносiцца мiма,

Душою калi малады.

 

Вядзе маладосцi дарога,

Працяглая будзе яна,

Каб радасць жыцця маладога

I ў старасцi зведаць спаўна.

 

I, каб маладым быць, папросту

След ссунуць старэння мяжу,

Хоць зменiцца цела ад ўзросту,

След мець маладую душу!

 

6.09.1993

 

Home Page

 

111     БЕЛАЯ ЗIМА

 

Падаў пух бялюткi за акном,

Малявалiсь дзiўныя карцiнкi,

Прыгажосць здавалась вабным сном,

Першыя паклалiся сняжынкi.

 

Лiст асеннi жоўта-залаты

Фарбаваўся дзеяннем ўрачыстым,

Ўзiмку так здараецца заўжды:

Стаў абшар адразу серабрыстым.

 

Назiраю ўзнёслае кiно:

Ў замецi акруга, як ў тумане,

Хоць праз шкло ўглядаюся ў акно,

Цуд чароўны бачу на экране.

 

Дачакалiсь радаснай пары,

Дакарэнна снег змянiў умовы,

Кроны дрэў, як снежныя шары,

Нiбы цвет на яблынях вясновы.

 

Цуд прыроды – белая зiма,

Коўзка стане, будуць лёду глыбы,

Ды маркоты на душы няма,

Калi назiраць зіму праз шыбы.

 

Бо зiма – пара благiх пагроз,

Хоць красу ад снегу адчуваю,

Будуць i сумёты, i мароз,

Я вясну з надзеяю чакаю.

 

6.09.1993

 

Home Page

 

112     МАЯ ДАРОГА

 

Чытач мой – сталы субяседнiк,

Калi пiшу, ён прада мной,

А верш – магутны пасярэднiк,

Нас звяжа думкаю адной.

 

Арыгiнальнасцi замала

У вершы з думкамi ўвайшло,

Бо ўсё, што ёсць, ужо бывала,

I ўсё, што будзе, ўжо было.

 

Аднолькавыя ўсе праблемы,

Пакуль iснуе белы свет,

Не прапануе новай тэмы

I генiяльнейшы паэт.

 

Паэтаў ў свеце вельмi многа,

Ды, ўсё ж, аднолькавых няма,

У кожнага свая дарога,

I крочаць ёю нездарма.

 

Хай песня не здаецца новай,

Але павiнна быць свая,

Пачуццi ўзнёслыя асновай

Для вершаў выбiраю я.

 

I веру: час жаданы будзе,

Няма сумненняў i малых,

Што пачытаюць вершы людзi,

Душу каб радаваць i слых.

 

6.09.1993

 

Home Page

 

113     ШЛЯХ АСАЛОДЫ

 

Ў жыццi ёсць розныя шляхi,

Iх выбiраюць ад нагоды:

Шляхi бязрадаснай тугi,

Шляхi чароўнай асалоды.

 

Ды, як знайсцi жаданы шлях,

Дзе шчасця будзе больш, чым мора,

I радасць светлая ў вачах

Не згасне, бо не будзе гора?

 

Ды цяжка дасягнуць нябёс,

Хоць вабiць прыгажосць бясконца,

Бо часта прапануе лёс

Цень надта чорны замест сонца,

 

I замест радасцi – тугу,

Замест усмешак – толькi слёзы.

Як выбраць лепшы лёс магу,

Калi вакол благiя лёсы?

 

Цi той, цi гэты выбраць шлях,

Хаця шляхоў бясконца многа,

Чакае немiнучы крах

I надта рэдка перамога.

 

Не пастаю за лёс ў цане,

Малюся аб такой патрэбе,

Шлях асалоды трэба мне,

Ды iх, як зорак ў чорным небе...

 

6.09.1993

 

Home Page

 

114     МЭТА СПРАЎ

 

Рашучасць ў справах я цаню,

Не адмаўляюсь, не здаюся,

Калi раблю iх ўпершыню,

Яшчэ настойлiвей бяруся.

 

I думка цэлы час снуе,

Каб вырашыць усе пытаннi,

Рашэннi добрыя дае,

Хоць i складаныя заданнi.

 

Як справу любую зраблю

Сваiмi ўласнымi рукамi,

Панаглядаць пасля люблю:

Не купiш зробленага ў краме.

 

Задачу цяжкую рашу

I на пытаннi дам адказы,

Натхненнем радую душу,

Яно з'яўляецца адразу.

 

Такiм стварыўся чалавек,

Жыццё ён працай аздабляе,

Ад працы маем хлеб павек,

Яна духоўна узвышае.

 

Жыццё i працу цэлы час,

Нiбы ланцуг бясконцы, маем,

Яна дае жыццё для нас,

Ад працы радасць адчуваем!

 

7.09.1993

 

Home Page

 

115     ВЕЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ

 

Пра ўсё верш можна напiсаць,

Такое права у паэта.

Ды права мае i чытач,

Цi ў змозе прачытаць ён гэта?

 

Прыроду апiсаў паэт,

Стыль верша выбраў рэпартажны.

Якi адкрые ён сакрэт?

Бо вынiк чытачу няважны.

 

Бо ён прыроду бачыць сам,

А не паэт убачыў першы,

Краса лепш бачна чытачам,

Чым апiсаў паэт у вершы.

 

Таму магчыма верш складаць

Пра ветру спеў i захад сонца,

Як птушкам хочацца спяваць,

Аблокi як бягуць бясконца.

 

Але, паэзiяй каб стаць,

Фатаграфiчных вершаў мала,

Пачуццi лепш адлюстраваць,

Каб тэма за душу кранала.

 

Душа ад гора як балiць

Цi радасць ў ёй ад спраў сардэчных,

Аб тым патрэбна гаварыць,

Верш вабiць аб праблемах вечных.

 

8.09.1993

 

Home Page

 

116     SOS!

 

Як гнеўна лёс за борт кiдае,

Здарыцца можа так ў жыццi,

Саломiнка дзе будзе тая,

На дно каб камнем не пайсцi?

 

Калi зусiм святла не будзе,

Хаця б з далёкiх маякоў,

Не дапамогуць ў пару людзi,

Жыццёвы шлях амаль прайшоў.

 

I кожны, хто ужо загiнуў,

I хто цяпер на дно iдзе,

Меў сябра, што яго пакiнуў

Змагацца аднаго ў бядзе.

 

Але, калi бяда здарылась,

I небяспечная яна,

Ды дапамога запазнiлась,

Нялёгка выбрацца са дна.

 

Хоць, як саломiнка, надзея,

Ды сiлы ад яе прыйдуць,

Рашучасць у змаганнi спее

Жаданы бераг дасягнуць.

 

Як доля злосна пасмяецца,

Бо вельмi многа награшыў,

Бог з дапамогай адгукнецца,

Як будзе SOS гучаць ў душы.

 

9.09.1993

 

Home Page

 

117     БУДЗЕ БУРА?

 

Я ветру свежага хачу,

Бо iснага мне значна мала,

Хоць ленiнiзм ўжо не вучу,

Але ўсё зноўку затхлым стала.

 

Хоць знiшчылi сцяну турмы,

Такiмi i цяпер засталiсь:

Не любiм «я», прыемней «мы»,

Асобай стаць не намагалiсь.

 

Каб незалежнасць утрымаць

I збудаваць сваю дзяржаву,

Павiнен розум кiраваць,

Ён прынясе народу славу.

 

Калi для «я» умоў няма,

Пакуль не трэба нам асобы,

Чакаць цудоўнага дарма,

Пустымi цалкам будуць спробы.

 

Бо больш, як сем дзесяткаў год

Упарта iнтэлект знiшчалi,

Пагана будзе жыць народ,

Хоць цуд, як ў казцы, абяцалi.

 

Дзе ветру свежага здабыць?

Але пакуль яго не будзе,

Хоць нават бура можа быць,

Калi захочуць яе людзi.

 

9.09.1993

 

Home Page

 

118     ДАРОГА ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё – не роўная дарога,

Што ў адной плоскасцi ляжыць,

Ёсць паваротаў вельмi многа,

То ўнiз, то ўгору пабяжыць.

 

I непатрэбна намагацца,

Была каб роўнаю заўжды,

Бо немагчыма розабрацца,

Дзе болей шчасця, дзе бяды.

 

Адкiнуць лепей цалкам пыху,

Такiм, як ёсць, ўспрымаць жыццё,

I свой жыццёвы шлях пацiху

Прайсцi з удзячным пачуццём.

 

Iсцi дарогай любай скора,

Не пераходзячы мяжы,

Каб сустракалась шчасця мора,

Гучала б музыка ў душы.

 

Сваiх шляхоў трымаюсь ўпарта,

Каб шчасце у жыццi знайсцi,

Бо памыляцца мне няварта,

Як па чужых шляхах iсцi.

 

Iду заўжды сваёй дарогай,

Яна – адзiная ў мяне,

Хаду каб скончыць перамогай,

Не адхiляюсь ад яе.

 

10.09.1993

 

Home Page

 

119     СПЕЎ ДУШЫ

 

Вытокаў творчасцi не знаю,

Ў паэзiю нялёгкi шлях,

Ды вершы сцiплыя складаю,

Расце мой паэтычны гмах.

 

Раскрыць жадаю таямнiцу,

Дзе iх вытокi у мяне?

Але не змог знайсцi крынiцу,

Яна бясконца шчодра б'е.

 

Радкi рыфмуюцца адразу

I ў паслядоўнасцi бягуць,

Лагiчную ўтвараюць фразу,

Яе магу душой адчуць.

 

Патрэбна толькi мець умовы,

Радкоў пачутых не згубiць,

Калi радок ужо гатовы,

Запiсаны павiнен быць.

 

Пiсаць я буду вельмi многа,

Пакуль ў руках дастатку рог,

Бо паэтычная дарога

Цяпер адна з маiх дарог.

 

Аркестр ў маёй душы iграе,

Мне да спадобы стыль такi,

Душа пад музыку спявае,

Кладуцца лёгкiя радкi.

 

10.09.1993

 

Home Page

 

120     ВЕРУ!

 

Навальнiцай жаданай

Да нас воля прыйшла,

I бiблейскаю маннай

Для народа была.

 

Волю мы не гукалi,

I не хочам яе,

Ўглыбiню не хавалi

Ўсе намеры свае.

 

Адчувалi, як шкоду,

I шукалi нагод,

Каб аддаў зноў свабоду

Беларускi народ.

 

Не адно пакаленне

Iшло к волi шмат год,

Да свабоды iмкненне

Цяпер страцiў народ.

 

Пройдзе час, i свабоду,

Мо, не будзем больш гнаць,

Без свабоды народу

Няма як iснаваць.

 

Веру: прыйдзе свабода,

Што нам Богам дана,

Выпiць будзе нагода

Яе кубак да дна!

 

11.09.1993

 

Home Page

 

121     МУЗЫКА ДУШЫ

 

Халодны дождж iдзе ўвесь час

I смутак у душу прыносiць,

Вядома: пачалася ўраз

Зусiм незалатая восень.

 

Чаму такi уплыў iмжы,

Калi змяняецца надвор'е?

Чаму згасае у душы

Пачуццяў яркае сузор'е?

 

Стварылiсь людзi з небыцця,

З прыродай сувязь ёсць прамая,

Як матку кволае дзiця,

Душа прыроду адчувае.

 

Прыемна вельмi назiраць

Бясконца розную прыроду,

Пачуццяў шэраг паспытаць

Заўжды дае яна нагоду.

 

Прырода здатна падарыць

Для кожнага i рытм, i ноты,

Таму i музыка гучыць

Ў душы ад выгляду прыроды.

 

Прыгожае вакол знайсцi

Патрэбна, ёсць яго нямала,

Каб радасна было ў жыццi,

Ў душы каб музыка гучала.

 

11.09.1993

 

Home Page

 

122     ЦЯЖКАСЦI КАХАННЯ

 

Кахаю я, ты мне павер!

Паверыш з часам,

Не абражай мяне цяпер

Сваiм адказам.

 

Чакаць прыемнасцi дарма,

Боль адчуваю,

Кахання лёгкага няма,

Я добра знаю.

 

Каханым немагчыма стаць

Заўжды адразу,

Яно пакуты здатна даць,

Яшчэ абразу.

 

Каханне каб пабудаваць

След мець цярпенне,

Бо немажлiва пакахаць

Ў адно iмгненне.

 

Агульнай мовы як няма,

Лепш не спяшацца,

Бо пройдуць сцюжа i зiма,

Каб мiлавацца.

 

Не запалiць любоў ў душы

Нiяк наказам,

Не трэба пракладаць мяжы,

Быць лепей разам.

 

11.09.1993

 

Home Page

 

123     АСЕННI ВАЛЬС

 

Радасць вiруе, хоць восень прыйшла,

Золата з дрэў нам пад ногi злятала,

Ды, як вясной, ў сэрцы досыць цяпла,

Бо ў час цудоўны мяне пакахала!

 

Восень, i сыпле бясконца iмжа,

Неба ўпрыгожылi чорныя хмары,

Але зусiм не сумуе душа,

Свецяць чырвонага лiсця пажары.

 

Хутка змяняе прырода сезон,

Розным таксама бывае надвор'е,

Для закаханых аднолькавы ён:

Сотканы толькi з вясеннiх сузор'яў.

 

Шчасце ў каханнi цудоўна знайсцi,

Ад асалоды на сэрцы прыемна,

Лепей нiчога няма у жыццi,

Бо адчуваю: жыву недарэмна.

 

I перад намi ляжыць светлы шлях,

Адно другога трымаем за рукi,

Кроплi дажджу б'юць упарта аб дах,

Слухаем музыкi ўзнёслыя гукi.

 

Любая музыка ў сэрцы гучыць,

Доўгачаканы вальс дзiўны асеннi,

Здатна i восень каханне дарыць,

Самыя лепшыя лёсу iмгненнi!

 

13.09.1993

 

Home Page

 

124     БОСКАЕ ТВАРЭННЕ

 

Мiнаюць ўраз iмклiвыя вякi,

Павольней лiчаць час тысячагоддзi,

А чалавек як быў, i ёсць такi,

Не можа адбывацца змен ў прыродзе.

 

На ўсiм тварэннi Боская рука,

Стварыў Бог ўсiх адразу без маркоты,

Iм створаны цудоўны ДНК,

Таму жывыя розняцца iстоты.

 

Тварэнне – не працэсы развiцця,

Ураз усё стварылась на планеце,

Малекула – цаглiнка для жыцця,

Ўсе атамы падобныя ў сусвеце.

 

Утвораны ўсе рэчывы былi:

Жывыя, з iмi нежывыя разам,

Здзiўляе разнастайнасць на Зямлi,

Яна не можа знiкнуць нават з часам.

 

Тварэнне немагчыма паўтарыць,

Калi жывому стрэнуцца нягоды,

Умоў няма, каб род свой аднавiць,

Ў нябыт трымаюць сумны шлях iстоты.

 

Глядзець на дзiўны Боскi свет люблю,

Натхненне дае кожнае iмгненне,

Як пiльна назiраць вакол зямлю,

Адразу бачна Боскае тварэнне.

 

13.09.1993

 

Home Page

 

125     КУЛЬТУРА МОВЫ

 

Патрэбна, зноў каб расцвiла,

Хаця для мовы час суровы,

Як ў моры човен без вясла,

Народ, якi не мае мовы.

 

Павiнен кожны чалавек

Не пакiдаць бацькоўскай мовы,

Яна дана для нас павек,

Лепш толькi песцiць яе словы,

 

I слова кожнае любiць,

Хоць iх багата ў роднай мове,

Лягчэй на свеце з мовай жыць,

Бо прыгажосць у кожным слове!

 

Мы ўзялi мову з-за мяжы,

Ды роднае прыемней слова,

Здабыць каб радасць для душы,

Знаць родную абавязкова.

 

У мове шмат узнёслых слоў,

Яна, як цуд, гучыць прыгожа,

Сваю каб мову ведаць зноў,

Хай Бог хутчэй нам дапаможа!

 

Адменнасць стала аднавiць

Мы здольны праз культуру мовы,

Каб беларусамi зноў быць,

Любiць свае патрэбна словы!

 

13.09.1993

 

Home Page

 

126     КАСЦЁР КАХАННЯ

 

Было раней, але прайшло:

Вясна кахання, лета, восень,

Жыццё зiму ўжо прывяло,

Хаця яе прыйсцi не просiм.

 

Лягло на скронi серабро,

Халодны вецер завывае,

Ды збераглось ў душы дабро,

Каханне песцiць, нiбы ў маi.

 

Хай вецер дзьме наперакор,

Шалеюць гнеўна завiрухi,

Iм не згасiць любвi касцёр,

Ў душы не будзе горкай скрухi!

 

Зiма у змозе пачакаць,

Касцёр кахання хай палае,

Ён шчодра будзе саграваць,

Iмпэту страснага хапае!

 

Калi прыйшоў халодны час,

На скронях снег, яго прымета,

Касцёр кахання як не згас,

Ў душы бясконцым будзе лета.

 

Узрост каханню не дакор,

I ад зiмы няма пагрозы,

Няхай гарыць яго касцёр,

Пакуль не надышлi марозы!

 

13.09.1993

 

Home Page

 

127     ЦАРСТВА ПРЫГАЖОСЦI

 

Чаруе прыгажосцi царства

I цягне позiрк, як магнiт,

Бо ад красы няма лякарства,

Чаруе дзiўны краявiд.

 

Бязмерна да красы ахвочы,

Таму люблю лугi, лясы,

Ды, як красуня гляне ў вочы,

Нямее сэрца ад красы!

 

Цудоўна, што краса iснуе,

Яна – зусiм нярэдкi госць,

Краса i песцiць, i даруе

Ў душы мець стала маладосць,

 

Трымае настрой у мажоры,

Красе шмат велiчы дано,

Яна – круг ратавальны ў моры,

Каб камнем не пайсцi на дно.

 

Не прамiну красу нiколi,

Гарачыня душу пячэ,

Хаця красы вакол даволi,

Ды стала хочацца яшчэ.

 

Чаруе прыгажосцi царства,

Збягаюць хуткiя гады,

Хай ад красы нама лякарства,

Хачу быць хворым назаўжды!

 

13.09.1993

 

Home Page

 

128     НАСТАЛЬГIЯ

 

Санная паклалася дарога,

Белiзна бяжыць ўдалечыню,

На душы нязгасная трывога,

Цяжка бегчы хуткаму каню.

 

Так пiсалi век таму паэты,

Напiсаць iнакш не мог нiхто,

А цяпер i да далёкай мэты

Ўраз дамчыць цудоўнае аўто!

 

Ў тэхнiцы паэзii пагрозы,

I паэт ў радках заўсёды рад,

Каб не сустракалась нiзкай прозы,

Сваю думку скiраваць назад.

 

У санях цi ў вабным фаэтоне,

Не было ў той час язды другой,

Седака iмчаць дарогай конi,

Бомка гучна звонiць пад дугой.

 

Iншыя з'явiлiсь экiпажы,

I машыны вабяць, перш-наперш,

Ды збяднелi ўраз пачуццi нашы,

Вельмi цяжка трактар ўставiць ў верш.

 

Бо часы прыйшлi зусiм другiя,

Тэхнiка вакол гудзе штодня,

Па мiнулым мучыць настальгiя,

Каб была ў пачуццях вышыня.

 

14.09.1993

 

Home Page

 

129     КВЕТКА ШЧАСЦЯ

 

Вабяць бясконца высокiя мары,

Цягне да сiнi нябёс,

Жорсткiя надта наносiць удары

Хутка няўрымслiвы лёс.

 

Нiбы вавёрка, у замкнутым коле,

Выйсця бясконца няма,

Пэўна, не будзе да скону нiколi,

I спадзявацца дарма.

 

Вабяць, як быццам каханне, надзеi,

Клiча к сабе iх хада,

Крочаць iнакшай дарогай падзеi,

Дорыць пакуты бяда.

 

Хай лёс спаткаўся благi i няўдалы,

Мо, вiнавата сама?

Ды, калi ў горы бясконца трывалы,

Болю, як быццам, няма.

 

Можна i ў думках, як птушка, быць вольнай,

Скiнуць аковы тугi,

Шчасце i радасць адчуць зноўку здольнай,

З любым пайсцi у лугi,

 

Каб па траве там прабегчыся ўлетку

Ў ззяннi брыльянтавых рос,

I адшукаць шчасця вабнага кветку,

Хоць нешчаслiвы мой лёс.

 

14.09.1993

 

Home Page

 

130     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Маленькi i нязначны бег ручай,

Ён чуў, што ёсць вялiкiя азёры,

Прыходзiў часам да яго адчай,

Яму нiкчэмнасць надавалi горы.

 

Не мог нi з кiм ён весцi барацьбы,

Але лiчыў, што лёс яго гаркавы,

Раслi абапал моцны дубы,

Ручай жадаў дабiцца iхняй славы.

 

Знiшчаў яго душу нязносны груз,

Ручай нёс ў мора кволую данiну,

Але пачаўся моцны землятрус,

I скалы ўраз пападалi ў цяснiну.

 

I для дубоў пачалася бяда,

У ручая ўжо не збягалi воды,

Пакрыла iх з вяршынямi вада,

Ручай адчуў вялiкасць ад свабоды.

 

Здараецца так часта i ў жыццi:

Вялiкасць надае чужое гора,

Ўраз змог ручай жаданае знайсцi,

Бо плескалiсь ў цяснiне хвалi мора.

 

Ручай нязначны ўзняўся да нябёс,

Ажыццявiў жаданую спакусу,

Дубы без жалю знiшчыў жорсткi лёс,

Але ручай удзячны землятрусу.

 

14.09.1993

 

Home Page

 

131     ПОМНIЦЬ КАХАНЫХ

 

Цудоўна памяцi скарбонка,

Жыцця фрагменты ў ёй ляглi.

Ці ёсць асобная старонка

Для тых, хто любымi былi?

 

Калейдаскоп жыцця мiнае,

Кладзе узоры на шляху,

Каханне хтосьцi сустракае,

А хто празмерную тугу.

 

Багата ёсць пачуццяў розных,

Што след пакiнулi ў душы,

Ды, чым каханне, больш сур'ёзных

Няма, бо люба без мяжы.

 

Яно ў палон бярэ адразу,

Цi платанiчнае, цi не,

З адказам або без адказу

Пакiнуць след не прамiне.

 

Хай нават лёс складзецца потым,

Што месца любым ў iм няма,

Але душа готова к ўзлётам,

Каханне грэла нездарма.

 

Каханых сэрцу мець ахвота,

Але ў жыццi нямнога iх,

Не згасла каб ў душы пяшчота,

Каханых помнiць след сваiх!

 

14.09.1993

 

Home Page

 

132     ДОБРЫЯ СЛОВЫ

 

Якiя словы падабраць,

Ў адказ каб «Так!» хутчэй сказала?

Не трэба нават слоў шукаць,

Бо слоў пяшчотных ёсць нямала.

 

Ў душу як можна зазiрнуць?

Да добрых слоў мець трэба схiльнасць,

Пяшчоты струны каб крануць

I сталую здабыць прыхiльнасць.

 

Каб у адказ каханне мець,

Казаць такiя трэба словы,

Душу цяплом каб абагрэць,

Ў дастатку цёплых слоў у мовы.

 

Такiя словы падарыць,

Каб адчынiць душы прычалы,

Не трэба прозай гаварыць,

Лепш, каб паэзiя гучала.

 

Хоць, каб прыемнае зрабiць,

Дарыць для любай можна краскi,

Са слоў букет лепш падарыць,

У iм пяшчоты больш i ласкi.

 

Каб расцвiла ў душы любоў,

Зрабiць магчыма з першай спробы:

Прызнанне з ўзнёслых шчырых слоў

Заўсёды сэрцу да спадобы.

 

15.09.1993

 

Home Page

 

133     ЛЮБIЦЬ ПАЭЗIЮ

 

Я часам сам сабе не веру,

Ды за радком бяжыць радок,

Кладзецца лепшы на паперу,

А горшы адлятае ўбок.

 

Для тэм бязмежная прастора,

Як i бяскрайняе жыццё:

Каханне, радасць, боль i гора,

Шляхоў жыццёвых набыццё.

 

Мо, ў вершах лiрыкi замала?

Мо, вершы дрэнныя мае?

Высокасць ў iх не начавала,

Ды думка iншых не дае.

 

Пра што пiшу, пра што гадаю,

Каго кахаю, што люблю,

За словы сутнасць не хаваю,

Ментальнасць бачаць ўсе маю.

 

Быць ў вершах логiка павiнна,

Чытач каб мог адпачываць,

Каб разумець радкi няспынна

I шчодра радасць атрымаць.

 

Каб мець ад вершаў асалоду,

Любiць паэзiю чытаць,

Такую чытачу нагоду

Паэту след прапанаваць.

 

15.09.1993

 

Home Page

 

134     ЖЫЦЦЁ I СМЕРЦЬ

 

Жыццё i смерць, гнеў цi пяшчоты,

Святло i цень, дзень або ноч,

Вакол ёсць толькi антыподы,

У iх – прыроды дзiўнай моц.

 

Каханне з ненавiсцю разам,

Ёсць сябра – вораг ёсць заўжды,

Раз – пахвала, другi – абраза,

Без антыподаў – нiкуды.

 

Цi радасць будзе, цi нягоды,

То хмары, то нябёсаў сiнь,

Ўсё антыподы, антыподы,

Цiкаўны позiрк дзе нi кiнь.

 

Ў жывой i нежывой прырдзе

Ёсць процiлегласць цэлы час,

Адна як знiкне, пры нагодзе,

Другая створыцца ураз.

 

I толькi смерць – жыцця аснова,

Асобна iм не iснаваць,

Бясконцае час круцiць кола,

Смерць здатна ўсiм жыццё даваць.

 

Свет безлiч антыподаў мае,

Яны – асновы развiцця,

Але галоўны з iх стварае

Праз смерць умовы для жыцця.

 

15.09.1993

 

Home Page

 

135     ЧЫТАЧ I ПАЭТ

 

Душа для шчасця цi тугi?

Як аднаго грызе пытанне,

То абыякавы другi,

Пакуты – не яго прызванне.

 

Калi ўсё добра аднаму,

То iншаму яно ж пагана,

Ўсё дасканалае яму,

Другому знойдзецца загана.

 

У вершах погляды мае,

Няма ў паэзii сакрэту,

Чытач патрэбны для яе

Падобны думкамi паэту.

 

Каб вершы добрыя чытаць,

Чытач паэтаў выбiрае,

Якi паэт – такi чытач,

Бо кожны густ адметны мае.

 

Хто любiць оду, хто санет,

Ў мастацтва розная дарога,

Якi чытач – такi паэт,

Бо розных густаў вельмi многа.

 

Хай будзе безлiч чытачоў,

Няхай паэзiю чытаюць

I чуюць музыку ад слоў,

Сабе паэтаў вызначаюць.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

136     КУРЫЦА I ПЕВЕНЬ

 

Працяглы гвалт на курасаднi,

Бясконца курыца бубнiць,

Што непатрэбен певень хатнi,

I без яго магчыма жыць.

 

I лае курыца няспынна,

Што робiць справы ўсе сама,

Для пеўня ж не жыццё – малiна,

Бо спраў яму зусiм няма.

 

А певень моцны быў, прыкметны,

I гонар заiграў ў крывi:

«Калi гультай я баспрасветны,

То лепей ты сама жывi!»

 

I певень, хоць i без жадання,

Праз плот пераляцеў хутчэй

Ў суседнi двор, i там каханне

Знайшоў у маладых курэй.

 

Хаця няшмат было работы,

Якую певень ўраз рабiў,

Жыла сямейка без турботы,

I поўны кошык яек быў.

 

Ды спакваля бяда здарылась

З бурклiвай курыцай старой:

Калi ад пеўня аддзялiлась,

Больш яек ўжо не знесцi ёй.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

137     РАЗМОВА З ДУШОЙ

 

Як чорнае крыло ўначы

Зямлю сабою накрывае,

Спакой ў душы не зберагчы:

Няхай яна адказ трымае!

 

Ёсць вельмi розныя суды:

Бог чынiць суд i судзяць людзi,

Ды ўласны суд страшней заўжды,

Бязлiтасней ужо не будзе.

 

За дзень што добрае зрабiў?

А, можа, мог зрабiць i болей?

Цi толькi зло адно чынiў,

Хоць не жадаў чужога болю?

 

Цi выканаў усё, што мог,

Цi людзям не нанёс абразу?

Каму у справах дапамог,

Цi не было на помач часу?

 

Як вынес сам сабе прысуд,

Прызнаў сваю вiну прад Богам,

Заўжды здарыцца добры цуд:

Святлей становiцца дарога.

 

Не будзе грэх душу пячы,

Калi не прычыняць зла людзям,

К душы прыслухацца ўначы,

Размова з ёю добрай будзе.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

138     ЗМЕСТ I ФОРМА

 

Чаму прыгожае прыгожа?

Натхненне што заўжды дае?

Цуд форма даць нiяк не можа,

Няма як зместу у яе.

 

Заўсёды вызначаны модай

Аб'ёмнасць, колер i памер,

Што створана здаўна прыродай

Цi утварылася цяпер.

 

Пытанне задаецца вечна:

Галоўней форма або змест?

Яно, магчыма, недарэчна,

Што зменiцца ад змены месц?

 

Заўсёды разам змест i форма

Красою здатны чараваць,

Ад iх ўтварыцца тая норма,

Што здатна радасць выклiкаць.

 

Занадта падыход фармальны,

Чаму лепш першынство аддаць?

Уплыў заўсёды iнтэгральны,

Iх разам трэба успрымаць.

 

Змест разам з формаю iмкнуцца

Стварыць ў адзiнстве добры верш,

Магло каб шчыра адгукнуцца

Ў душы пачуцце перш-наперш.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

139     ДОЖДЖ I ЧЫТАЧ

 

Дождж iдзе, аксамiтам зялёным

Лiсця дрэў у праменнях блiшчаць,

I цудоўных зярнятак мiльёны

На траве, як брыльянты, ляжаць.

 

Пра прыроду спектр вершаў шырокi

Заўжды можна бясконца складаць,

Пра вясёлку, пра сонца, аблокi.

А цi будзе чытач iх чытаць?

 

Душа хоча духоўнага хлеба,

Каб праходзiла ў сэрцы туга,

Дапамогу надаць вершам трэба

Вельмi хутка, як толькi мага.

 

Калi моцна бяда абражае,

Разрывае душу на шматкi,

Не пра дождж чытач верш пажадае,

Боль душы загаiлi б радкi.

 

Кожны аўтар сам шлях выбiрае,

Пра што лепей яму напiсаць,

Ды чытач толькi тое чытае,

Што натхненне яму здатна даць.

 

Трэба выбраць такую дарогу,

Для людзей каб служылi вершы,

Каб надалi яны дапамогу,

I дабро нарадзiлась ў душы.

 

17.09.1993

 

Home Page

 

140     ДУША ПАЭТА

 

Чуллiвая душа паэта,

Такi яе звычайны стан,

Яна прымушана за гэта

Пакутаваць ад цяжкiх ран.

 

З грудзей душа паэта рвецца,

Калi падставу дасць жыццё,

Яна пяшчотна адгукнецца,

Як камертон, на пачуццё.

 

Хто мае тонкую натуру,

Той больш дакладна бачыць свет,

Ад iншых душ не будзе муру,

Калi i сам ў душы паэт.

 

Як ёсць бяздонная крынiца,

Якая моцна б'е штодня,

Прыемна ўсiм з яе напiцца

Напiтку з назвай «дабрыня».

 

З душою чыстай жыць выдатна,

Заўжды гуллiвая яна,

Як iншых зразумець няздатна,

То грош такой душы цана.

 

Iснуе у жыццi пагроза

Для чыстай, як крышталь, душы,

Ды навакольная ў ёй проза

Заўжды складаецца ў вершы.

 

17.09.1993

 

Home Page

 

141     ТЭМА КАХАННЯ

 

Каханне – келiх з хрусталю,

Як з iм паводзiцца няўдзячна,

Ўпадзе на брудную зямлю,

Былой красы зусiм нябачна.

 

Верш будзе хай на вышынi

I да iнтымнасцi няласы,

Ды, як раней, i ў нашы днi

Ўсё ж ёсць паэты-лавеласы.

 

Ўвесь час павiнна сталай быць

Ў паэзii высокай нота,

Праўдзiва ў вершах гаварыць:

Каханне – шчасце i маркота.

 

З крынiц паэзii вада

Павiнна быць, як цуд, празрыстай,

Каб абыходзiла бяда,

Паэзii быць трэба чыстай.

 

Адказ цудоўны шчыры даць

На ўсё паэзiя павiнна:

Як верна любую кахаць

Аддана, чыста i няспынна.

 

Струменьчык чысты хай бяжыць

I дорыць радасцi даволi,

Паэзiя не можа жыць

Без тэм кахання ўжо нiколi.

 

17.09.1993

 

Home Page

 

142     ДАЙСЦI – НЕ ПЕРАЙСЦI

 

Паэт да сутнасцi дайшоў,

Да самай прама,

Каму i слодыч, i любоў,

Камусьцi – драма.

 

Як лепей абдурыць сям'ю,

У вершах мова,

А як заўжды кахаць сваю,

Няма нi слова.

 

I не такi чытач прасцяк,

Каб разбiрацца,

Рукамi як, нагамi як

Пераплятацца.

 

Хоць секс ў жыццi вышэй ўсяго,

Ды ёсць пагрозы,

Што у каханых ад яго

Пальюцца слёзы.

 

Калi ўжо сутнасць зразумеў,

Асцярагайся,

На тых, хто СНIДам захварэў,

Не натыкайся.

 

Заўжды здарэнне ёсць ў жыццi,

Што лёс пашкодзiць,

Ды лепш да сутнасцi дайсцi,

Не пераходзiць.

 

17.09.1993

 

Home Page

 

143     ПРЫРОДА

 

Як стан прыроды зразумелы,

Яе магчыма адчуваць:

Гул ветру ў лесе, птушак спевы

Ў душы, як музыка, гучаць.

 

I гоман траў, i лiсця шолах,

I шум дажджу, i плынь ракi

Падыме таямнiцы полаг,

Прыемны вельмi стан такi.

 

Прырода надае натхненне,

I набывае сэнс жыццё,

Бо прыгажосць ў адно iмгненне

Ў душы змяняе пачуццё.

 

Заўжды на думку або ўчынак

Дае прырода iмпульс свой,

Здабыць мажлiва адпачынак

З ёй разам целам i душой.

 

Кiруе настроем прырода,

Яна – вясёлка для душы,

Хоць вельмi добрая пагода

Або нябачна даль ў iмжы.

 

Душа пяе заўжды, няйначай,

Надвор'я дрэннага няма,

Яно смяецца або плача,

I лета люба, i зiма!

 

17.09.1993

 

Home Page

 

144     ТВОЙ ПРЫЧАЛ

 

Дзе гавань, каб прышвартавацца,

Калi на моры шторм iдзе?

Ад небяспекi каб схавацца,

Душу не падвяргаць бядзе.

 

Каб мрою дасягнуць i мэту,

Той ў моры з хваляй ў барацьбе.

Але, знайсцi як гавань гэту,

Чакалi каб заўжды цябе?

 

Бо нораў мора ў шторм суровы,

Не ўсюды вабны ёсць прычал,

Прапанавалi б дзе умовы,

Каб шлюпку ён хутчэй прыняў.

 

Ды лепш, каб шторму не здарылась,

I скалы лепей абагнуць,

Каб ў хвалях шлюпка не разбiлась,

Наогул, каб не патануць.

 

Ажыццявiць хутчэй каб мары

I не сустрэць дзевяты вал,

I каб не пагражалi хмары,

Надзейны трэба мець прычал.

 

Заўжды прычал жаданы будзе,

I шлюпка зберажэцца там,

Калi руку працягнуць людзi,

Не патапiць яе штармам!

 

18.09.1993

 

Home Page

 

145     ЗАКОН КАХАННЯ

 

Каханне ўзнёслае – вага,

Яго у два бакi хiстае:

Або ад холаду скруха,

Цi полымя ў душы палае.

 

Чаму патрэбна змены мець,

Чаму не быць каханню сталым?

Згарыць, калi пачне гарэць,

Цi згiне ў холадзе трывалым.

 

Але, сярэднюю як браць,

Кахання цуд пацiху згiне,

Калi параметры змяняць,

Пачуцце сэрца не пакiне.

 

Як цалкам экстрэмум прайшоў,

Яно змяняецца адразу,

Замет цяпла халодзiць зноў,

Ў другую пераходзiць фазу.

 

Бо сiнусоiды закон

Каханнем без праблем кiруе,

Каханым вельмi трэба ён:

Пачуцце любае шануе.

 

Заўжды каханне – як дуга,

Бо жорстка лёс яго згiнае,

Каханне – хiсткая вага,

Закон той зваедаў, хто кахае.

 

18.09.1993

 

Home Page

 

146     ЗАЛАТОЕ СЛОВА

 

Агранка трэба для алмазу,

Каб утварыць з яго брыльянт,

Як не аграньваць ў вершах фразу,

Вялiкi будзе фалiянт.

 

Адмыць пароду у адвалы,

Бо непатрэбная яна,

I золата з зярнятак малых

Збярэцца ў купачку ля дна.

 

Калi ў радках адна парода,

Ды цалкам зменяцца часы,

Спаткае iншая нагода:

Не будзе больш былой красы.

 

Таму не курс на кан'енктуру

Паэту доўгi шлях дае,

Яна заслонiць горай муру,

I лiра ўзнёсла не пяе.

 

Каб словы у адвал не скiнуць,

Сваю каб сцежку пратаптаць,

Хоць кроплi золата пакiнуць,

Патрэбна жылу адшукаць.

 

Паэта пачытаюць людзi,

Калi агранены брыльянт,

Хоць i танчэй, бясспрэчна, будзе

Ад плённай працы фалiянт.

 

18.09.1993

 

Home Page

 

147     ВОЛЬНЫ КОНЬ

 

Прыйшла вольная пара,

Ды хамут шукаем:

З пугаю гаспадара

Сабе запрашаем.

 

Запрагаюць нас цяпер,

Як i запрагалi,

Бо да волi недавер

Дружна падтрымалi.

 

I пакорна цягне воз

Конь пад страхам пугi,

Або ў спёку, цi ў мароз

Раны ад папругi.

 

Стэпавы бяжыць скакун,

Шыю выгiнае,

Вольны моцны прыгажун

Хамута не знае!

 

Пасмы грывы, нiбы сцяг

Бел-чырвоны ззяе,

Здатны пакарыць абсяг,

Калi волю мае!

 

Мой народ, як першы конь,

Пераносiць долю,

Другi скача праз агонь,

Бо шануе волю!

 

18.09.1993

 

Home Page

 

148     РАМАНТЫКА I ЎЗРОСТ

 

Якiя былi зоры ў небе!

Цяпер такiя не заўжды,

Не думаў аб надзённым хлебе

Ў свае юнацкiя гады.

 

I мроi былi – нiбы чары,

Што неслiся увысь нябёс,

Падрэзаў моцна крылы ў мары

Рэальнасцi ўладальнiк – лёс.

 

Ў лугах якiя былi росы,

I яркiх кветак дзiўны пах!

Цяпер заззяюць часам слёзы,

Бо шчасце пераходзiць ў жах.

 

Як галасiста птушкi пелi!

Iх дзiўным ранкам слухаць звык,

Цяпер i радасныя трэлi

Падобны на варонiн крык.

 

Былi бялюткiмi аблокi!

Заўсёды так ад ўзнёслых мар,

Ды небасхiл стаў невысокi,

Бо чорна на душы ад хмар.

 

Вясна! Цюльпаны i мiмоза!

Ды вабных свят цяпер няма,

Узрост – рамантыцы пагроза,

Бо ад яго ў душы зiма.

 

18.09.1993

 

Home Page

 

149     ДУША I ШЧАСЦЕ

 

Чаму заўжды сабе ацэнку

Даюць высокую, як гмах?

Бароняць, нiбы вока зрэнку,

Свой iмiдж i жыццёвы шлях.

 

Заўсёды кожны хоча болей

I неналежнага узяць,

Хоць мае i свайго даволi,

Замест таго, каб болей даць.

 

Як ставiцца сабе заданне

Недасягальнае заўжды,

Яно дае расчараванне,

Вядзе упарта да бяды.

 

Бо пыха зайздрасць выклiкае,

Ды шчасце адвярнецца ўбок,

Бо радасць толькi там шугае,

Дзе вельмi сцiплы кожны крок.

 

Мець лепей ўсё ў жыццi па норме,

I ёй павiнна быць мяжа,

Бо прыгажосць – не ў знешняй форме,

А як прыгожая душа.

 

Душа – адвечная сяброўка,

Не трэба ёй рабiць бяды,

Жыццё заззяе, як вясёлка,

I шчасце прыйдзе назаўжды!

 

19.09.1993

 

Home Page

 

150     ДУША ЧАЛАВЕКА

 

Душа! Адкуль яе вытокi,

I поле iснавання дзе?

Яна ўзлятае пад аблокi

Цi ў прорву чорную вядзе.

 

Душа даецца толькi Богам

I не залежыць ад людзей,

Яна – канстанта, i нiчога

Нязменна будзе, як раней.

 

Душа – двайнiк любой асобы,

Унутранае «Я» яе,

Яна – той iнструмент асобы,

Што сувязь з Богам нам дае.

 

Заўсёды оптымум шукае,

Каб не разлiчваць на людзей,

Аўтаматычна вызначае

Учынкаў шэраг i падзей.

 

Цiкава даць душы заданне,

Хоць ёй патрэбны нейкi час,

Але, зусiм без намагання,

Яна прыдатны дасць адказ.

 

Цi добрая, або благая,

З душой нас разам стварыў Бог,

Нас наша «Я» не пакiдае,

Жыць без душы нiхто б не змог.

 

19.09.1993

 

Home Page

 

151     ВЫТОКI ПАЭЗII

 

Адкуль паэзii вытокi?

Мо, я памылкi не унiк,

Ды адчуваю стыль высокi,

Ён – слова залаты руднiк.

 

Адкуль бяруцца толькi словы?

Крынiца стала б'е з душы,

Струменьчык чысты крышталёвы

Павольна цi хутчэй бяжыць.

 

Вада празрыстая заўсёды,

Хоць i бывае каламуць,

Як прыйдзе сум ў душу ад шкоды,

Зусiм струменьчыкi не б'юць.

 

Вада паэзii збягае,

Ператвараецца ў вершы,

А творчасць настрой уздымае,

Яна – лякарства для душы.

 

Як Бог крынiцу даў такую,

Яе лепш ў чыстаце трымаць,

Нiколi каб ваду благую

З глыбiнь яе не здабываць.

 

Прыемна вельмi: не згасае

Крынiца у маёй душы,

Чытач калiсьцi пачытае

Плён залаты – мае вершы.

 

19.09.1993

 

Home Page

 

152     РАЎНАВАГА Ў РАЗМОВЕ

 

Трымаць ў размове раўнавагу –

Ў адносiнах не знаць бяды,

Мажлiва захаваць павагу

I настрой добры назаўжды.

 

Стаць здатна слова небяспечным,

Каб сябра ворагам зрабiць,

Або намёкам недарэчным

Прыязнасць поўнасцю згубiць.

 

Заўжды каб, у любых умовах,

Не цiснуць на аўтарытэт,

Патрэбна вытрымаць у словах

Абавязковы парытэт.

 

Калi парушыць раўнавагу

I вымавiць мацнейшы сказ,

То, без сумнення i без страху,

Ўжо пераходзяць да абраз.

 

Таму i раўнавагу трэба

Ў размове пiльна зберагаць,

Каб засталася просiнь неба,

Каб чорных хмар не выклiкаць.

 

А як ў размове ўсё не тое,

Бо раўнавагi ў ёй няма,

Маўчанне – сэрцу залатое,

Бо размаўляць зусiм дарма.

 

19.09.1993

 

Home Page

 

153     СОК ПАЭЗII

 

Спявае бард – яму ўсю славу:

Сам кампазiтар i паэт.

Калi асобна робяць справу,

Галоўней хто? Няма прыкмет.

 

Агульная здаецца мэта,

Мiж творцамi няма мяжы,

Ды кампазiтар ад паэта

Павiнен атрымаць вершы.

 

Святлом цудоўным ззяе сцэна,

Сухога лёду фiмiям,

Артысту мора па калена,

Адзiны ён вядомы нам.

 

Артыст – як дуб, яго вiтаюць,

Але нябачна каранёў,

Якiя жыўленне збiраюць,

Сок поспеху праз iх прыйшоў.

 

Бо кожны з трох павiнен справу

Зрабiць выдатна, не на жарт,

Калi адзiн захопiць славу,

Заўжды хай лепей будзе бард.

 

Галоўней тое – дзе вытокi,

Бо сок жыцця дае выток,

Там вырасце дубок высокi,

Калi паэзiя дасць сок.

 

19.09.1993

 

Home Page

 

154     ЖАХЛIВЫ СЛЕД

 

Куды не паглядзець – цудоўны свет,

Красу стварыла дзiўная прырода,

Ды чалавек на ўсiм пакiнуў след

Бесчалавечны i жахлiвы. Шкода.

 

Нi жалю, нi сардэчнасцi няма,

Ўсё разбураем, як майстры, умела,

Перавыхоўваць феномен дарма:

Руйнуем, топчым i капаем смела.

 

Сляды дзiкунства бачны кожны крок,

Зямля ад болю i абразы плача,

Што будзе кепска, бачыць не прарок,

Але не можам ўжо рабiць iначай.

 

Натхненне ў душах – толькi ад красы,

Хоць кажам, што прырода – каралева,

Свярбелi рукi нам ва ўсе часы:

Зламаць хацелась маладое дрэва,

 

Цi ў лузе кветак назбiраць букет,

Наблiзiць каб разрухi лiхалецце,

Але красы чароўнай знiкне след,

Без жалю кветкi выкiдаюць ў смецце.

 

Шмат вельмi вабных на Зямлi украс,

Як кожны свой жахлiвы след пакiне,

Зямля пацерпiць яшчэ нейкi час,

А потым ператворыцца ў пустынi.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

155     СПАНТАННАЯ СВАБОДА

 

Калi не замiнаюць кайданы,

Становяцца праз час жаданай звычкай,

I нават будуць любымi яны,

Iх можна параўнаць з яскравай знiчкай.

 

Ў свабоды вельмi нiзкая цана,

Таму, хто ў кайданах, яна не трэба,

Заўсёды выглядае, як мана,

Што вольны здатны узляцець у неба,

 

Рукой каб дакрануцца да нябёс,

Блакiт пабачыць, белыя аблокi,

Ды кайданы зрабiлi сцiплым лёс,

Каб скiнуць iх, рабiць патрэбна крокi.

 

Не хочацца паварушыць рукой,

Каб у адказ не выклiкаць цунамi,

Бо звыклы любы для душы спакой,

Прыемней жыць ў абдымку з кайданамi.

 

Ў сцяну нiхто не хоча бiць iлбом,

Хаця сцяна вялiкая з паперы,

Цудоўна вельмi сталым быць рабом,

Рашучыя для волi трэба меры.

 

Ў спакоi памяркоўная душа,

Хвалюючай не трэба ёй нагоды,

Чакае: кайданы зруйнуе ржа,

Спаткаецца спантанна час свабоды.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

156     ГАНАРЫСТЫ НАСТРОЙ

 

Рака – магутны надта гаспадар,

Смяялась злосна з кожнай ручаiны,

Што iм не трэба нават песцiць мар

Стаць рэкамi, ўсе ёй служыць павiнны.

 

Данiну ручаiна хай дае

I будзе памяркоўнай i пакорнай,

Вялiксць – дар прыроджаны яе,

Рака быць можа моцнай i узорнай.

 

Цярпелi ручаiны здзекаў шмат,

Рака знiшчала iх сваёй знявагай

I грознай была з iмi, нiбы кат,

Заўжды ваду з iх вымагала з прагай.

 

Дажджу шмат часу бачыць не прыйшлось,

Пякла спякота, нiбы на пажары,

Аблокi знiклi ў небе, як на злосць,

I бокам сталi абыходзiць хмары.

 

Ўраз сцiхлi спевы птушак у гаi,

Бо засуха няшчадная пачалась,

Ад спёкi хутка ссохлi ручаi,

I моц у рэчкi спакваля страчалась.

 

Працягвалась спякота доўгi час,

У плынi адбылася шпарка змена,

I ганарысты настрой рэчкi згас,

Бо стала яна курам па калена.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

157     СНЫ I МIРАЖЫ

 

Заўсёды дзейснасць мае вады,

Прыемней сны i мiражы,

Цудоўней не знайсцi прынады,

Як цяжкi смутак на душы.

 

Хоць пару радасных хвiлiнак,

Каб iснасцi пакiнуць бруд,

Душы цудоўны адпачынак

Даць ў змозе вiртуальны цуд.

 

Зусiм хай кепскай будзе справа,

Туга знiшчае сапраўды,

Мiраж цi сон глядзець цiкава,

Унiкнуць хоць на час бяды.

 

Шчаслiвым кожны быць ахвочы,

Як шчасця не даруе лёс,

Закрыць iмгненна можна вочы

I ўраз узняцца да нябёс,

 

Каб ўспомнiць маладосцi мары,

Адкiнуць прэч сапраўдны стан,

У думках шчасным зробяць чары,

Хоць вiртуальнасць – як туман.

 

Бо знiкне, нiбы дым, без следу,

Ды ўяўленню няма мяжы,

Няхай плывуць бясконца ў Лету

I сны мае, i мiражы.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

158     МАЯ ГЕРАIНЯ

 

Прыемна маладосць хвалюе,

Хаця мая даўно прайшла,

Вясны натхненне сэрца чуе,

Пакуль не стрэлася зiма.

 

Ад прыгажосцi асалода,

Калiсьцi ты такой была,

Няўмольны час, i вельмi шкода,

Што хутка маладосць прайшла.

 

Хоць надта вiдавочна змена,

Мiнае сталасцi мяжа,

Для маладосцi неадменна

Ў грудзях юнацкая душа.

 

Як маладосць яшчэ рэальнасць,

Яе патрэбна зберагаць,

З ёй не згасае актуальнасць:

Бясконца хочацца кахаць!

 

Прыемна маладосць хвалюе,

Ёй след належнае аддаць,

Але заўсёды не чужую,

Сваю каханую кахаць.

 

Калi кахання цуд грунтоўна

Душу хвалюе перш-наперш,

Красе жанчыны, безумоўна,

Прысвячаны мой будзе верш.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

159     СВАРКА

 

Рака праклала рэчышча даўно,

Iшло яно лясамi i лугамi,

Было далёка ад паверхнi дно,

Але плынь пасварылась з берагамi.

 

I ў час паводкi, нiбы незнарок,

Накiравала плынь у бераг хвалi,

Ўраз ў рэчышча пасыпаўся пясок,

Бо берагi моц плынi не стрымалi.

 

Шалелi хвалi грозныя далей,

Цярпелi здзекi берагi ад плынi,

Ды станавiлась рэчышча шырэй,

А рэчка расцякалась па далiне.

 

Ды хутка збег паток вясновы з гор,

I хваль магутных больш зусiм не стала,

Ў паводкi значна зменшыўся напор,

Вады ў рацэ было занадта мала.

 

Але вялiкай стала шырыня,

I рэчышча пакрылась астравамi,

Вада спадала ўсё хутчэй штодня,

Нарэшце, стала бегчы рукавамi.

 

Была плынь з берагамi ў барацьбе,

Змагалася без лiтасцi, упарта,

Ды знiшчыла у вынiку сябе:

Сварыцца плынi з берагам няварта.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

160     ПОРЫ ЖЫЦЦЯ

 

Спяшаецца жыццё ў юнацтве дужа,

А старасць паўзе цiха, як слiмак,

Юнацтва – як квiтнеючая ружа,

А старасць – як даўно адцвiўшы мак.

 

Юнацтва дзiўны цуд, як нагарода,

Здаецца: не спаткае час другi,

А старасць для жыцця – як перашкода,

Жаданням замiнаюць ланцугi.

 

Юнацтва – час вясновы, час кахання,

Калi праблем наперадзе няма,

А старасць – смутны час для завядання,

Чакае толькi лютая зiма.

 

Збягае надта хутка час чароўны,

Бо лета шпарка прыйдзе за вясной,

Юнацтва – для iмпэту час галоўны,

Пацiху ператворыцца ў спакой.

 

Надыдзе вельмi нечакана сталасць,

Ды восень ўжо чакае на двары,

I сталасць ператворыцца ўраз ў старасць,

Не клiчуць хоць сярэбранай пары.

 

Iмгненна ляжа белы снег на скронi,

Жыццёвы цыкл ўжо да зiмы прабег,

Жадаў юнацтва утрымаць ў далонi,

Не ўдалася: на лёс кладзецца снег...

 

20.09.1993

 

Home Page

 

161     СВЯТА

 

Хай хутка лiчыць днi няўмольны час,

Магчыма, iх наперадзе багата,

Але пакуль апошнi дзень не згас,

Я кожны сутракаю, нiбы свята.

 

Бо з ранкам надта бычыцца люблю,

Як зоркi гасiць першае праменне

I асвятляе росную зямлю.

Прыемнае шчаслiвае iмгненне!

 

А як здзiўляе сонца яркi шар

I дзiўныя пунсовыя аблокi!

Куды не глянь, вакол цудоўны дар:

Дзень першыя свае ступае крокi.

 

Лье на зямлю чароўнае святло,

Дае жыццю магутныя асновы,

Каб ў шчасцi яно доўжыцца магло,

Стварае неабходныя умовы.

 

На летнi дождж люблю глядзець заўжды,

Як сонейка знаходзiцца ў зенiце,

Бо дзiва утвараецца з вады:

Спадаюць ўнiз сярэбраныя нiцi!

 

I вечар назiраць з натхненнем рад,

Як захад кiне полымя на неба,

Ўзыходзяць зрокi, нiбы на парад,

Наступны дзень – маёй душы патрэба!

 

20.091993

 

Home Page

 

162     ПАТРАБАВАННI

 

Хто справе цалкам аддаецца,

Прыемна ад такiх людзей,

Ў чужыя справы хто не пхнецца,

Ў адносiнах не лiхадзей,

 

Хто мае годнасць i сумленне,

Яго шляхетнасць – звыклы стан,

I слоў не зменiць у iмгненне,

Хлусню не церпiць i падман,

 

Чужога хто не браў нiколi,

Само у рукi хоць iдзе,

I не iграў ганебнай ролi,

Не пакiдаў другiх ў бядзе,

 

Заўжды душой адкрытым будзе.

Але зусiм не так ў жыццi,

Чамусьцi не такiя людзi,

Нялёгка годнага знайсцi.

 

Не страцiць лепей ўласнай волi,

Сябе свабодным адчуваць,

Сваёй ментальнасцю нiколi

Не след ў жыццi ахвяраваць.

 

Людзей дастойных паважаю,

Ўзаемнасцю iх даражу,

Сяброў прыемных мець жадаю,

Каб грэць шляхетнасцю душу.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

163     ЛАВIНА СЛОЎ

 

Бяскрыўдны быў каменьчык i малы,

Здавалась: ён якую мае сiлу?

Бо толькi адарваўся ад скалы

I пакацiўся мiгам ўнiз па схiлу.

 

Нястрашнымi былi яго шляхi,

Ды станавiўся з часам рух iмклiвым,

Бо па дарозе зачапiў другi

I шлях сумесны хутка стаў жахлiвым.

 

Разбег набралi жудасны яны,

I кожны крок iх быў занадта смелы,

Бо разам ўнiз зрывалiсь валуны,

На схiле ў трэскi разляталiсь дрэвы.

 

Маленькi камень, а якi сюрпрыз

Зрабiў для наваколля у iмгненне!

Страшэнная лавiна бегла ўнiз,

Красе цудоўнай несла разбурэнне.

 

Здараецца так i ў жыццi заўжды,

Лавiны шлях няўмольны i суровы,

Малы каменьчык, але шмат бяды:

Бо за адным ляцяць другiя словы

 

I раняць сэрца горай, чым нажы,

Ды рана пашыраецца няспынна,

Пустэча застаецца у душы,

Калi збяжыць слоў жорсткая лавiна.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

164     ЗАМКНУТАЕ КОЛА

 

Здараюцца ў жыццi такiя лёсы,

Што ўпарта вядуць ў жудасны тупiк,

Хаця спачатку не было пагрозы,

I шчасце ззяла, нiбы снежны пiк.

 

Здавалась, што каханне будзе вечным,

Але iнакшым апынуўся лёс:

Бо адгукнуўся болем ён сардэчным,

I вочы былi вогкiмi ад слёз.

 

Бяда паўстала неадольным мурам,

Цягнуўся шэры або чорны час,

I нават ясны дзень здаваўся хмурным,

Бо настрой, як ў кастры вуголле, згас.

 

Калi ўвесь час сказаць баяцца слова

Каханым, каб не страцiць iх любоў,

Хай лепей сваркай скончыцца размова,

Каб толькi вечны страх ў душы прайшоў.

 

Няма нiчога дараджй свабоды,

Яна лепш ўсiх каштоўнасцей другiх,

Бо ланцугi ствараюць перашкоды,

Паднiмецца паводка, змые iх.

 

Не разамкнецца замкнутае кола,

Калi яго зусiм не разрываць,

Няхай надзея будзе надта кволай,

Яе не трэба поўнасцю страчаць.

 

21.09.1993

 

Home Page

 

165     ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ

 

Зiма скавала рэчку лёдам,

Няшчадна жорсткая яна,

Час прыйдзе, моцным крыгаходам

Разбурыць кайданы вясна.

 

Плынь прыгняталася трывала,

Пад лёдам доўжылась турма,

Ды сонца моцна прыгравала,

Ад лёду i слядоў няма.

 

Магутны вельмi панцыр з лёду,

Мiнае тыранii час,

Калi змагацца за свабоду,

Яна прыходзiць ў госцi ўраз.

 

Спiну да долу гнуць не трэба,

Хай вабiць толькi вышыня,

Каб у блакiце бачыць неба,

I ззяла сонейка штодня.

 

Ды толькi белыя аблокi

Глядзелi на зямлю з нябёс,

Прапанаваў да шчасця крокi

Цудоўны i прывабны лёс.

 

Калi сустрэлiсь перашкоды,

След баранiцца ад пакут,

Паднiмуцца вясною воды

I змыюць недарэчны бруд.

 

21.09.1993

 

Home Page

 

166     МЭТА ЖЫЦЦЯ

 

Мэту шукаем доўгi час:

Навошта нарадзiлiсь людзi?

Ды не знайшлi пакуль адказ,

Няма яго, далей не будзе.

 

Але шукаем ўсё ж штодня,

Хоць намагаемся упарта,

За хмарай скрыта вышыня,

Знаходзiць дзiўны цуд няварта.

 

Жывем так, як iстоты ўсе,

Хоць хтосьцi бедны, хто заможны,

Але працяг жыцця нясе

Праз час вякоў наперад кожны.

 

Нашчадкi – ўзнёслая мэта,

I ёй няма альтэрнатывы,

Каб не сустрэлась iм бяда,

I кожны быў ў жыццi шчаслiвы.

 

Ляцiць жыццёвы хутка час,

Жаданы кожнаму i мiлы,

Пражыў сваё – як свечка згас,

Далей шлях пойдзе да магiлы.

 

Прыйсцi i цiхенька пайсцi,

Хоць ёсць i лепшы час, бясспрэчна,

Няма мэты жыцця ў жыццi,

Мець летуценне недарэчна.

 

21.09.1993

 

Home Page

 

167     УПЛЕСЦI Ў РАДКI

 

Пачуццi ўплесцi ў верш хачу,

Каб вершы былi неблагiя,

Цiкава вельмi чытачу,

Як ў вершах ёсць драматургiя.

 

Таму пра горкi лёс пiшу,

Знайсцi як выйсце, даць як раду,

Калi знiшчае боль душу,

Верш пра каханне i пра здраду,

 

Пра шчасце, што даруе лёс,

Як выбраць лепш ў жыццi кiрунак,

Пра радасць i пра мора слёз,

Пра першы ўзнёслы пацалунак.

 

Бягуць iмклiвыя радкi,

Шукаю кожную нагоду,

Хачу верш напiсаць такi,

Каб чытачу мець асалоду.

 

Хапае тэм, хапае слоў,

Не адчуваю ў працы муку,

Пiшу пра светлую любоў,

Пра непатрэбную разлуку.

 

Уплесцi я ў радкi хачу

Пяшчотнасць, любату i ласку,

Прыйшла каб радасць чытачу,

Чытаў ён вершы – нiбы казку.

 

22.09.1993

 

Home Page

 

168     ДУМКI I ВЕРШЫ

 

Бягуць свабодна, як аблокi, думкi

I, быццам зоркi ў небе, зiхацяць,

Чароўныя адкрыюцца малюнкi,

Што нават i пяром не апiсаць.

 

Аблокi-думкi у радок збяруцца,

Страфу-хмурынку каб стварыць затым,

А строфы ў хмарку кволую сальюцца,

I верш дажджом спадае залатым.

 

Заззяе ярка верш ў праменях сонца,

Яго аздобiць радугi дуга,

Бо думкi былi светлымi бясконца,

Iнакшы верш, калi ў душы туга.

 

Бо сонейку заззяць няма нагоды,

У думках-хмарах няма ўзнёслых слоў,

I лiўнi дзiўны верш без перашкоды

Зальюць тугой раптоўна да краёў.

 

Калi ў душы магутны рокат буры,

Ён падымае ў думках ураган,

I гнеўны верш пераадолiць муры,

Такi радок, якi душэўны стан.

 

Хачу, каб сэрца не зазнала шкоды,

Аблокi-думкi каб заўжды плылi,

Каб хмары разышлiся назаўсёды,

А вершы толькi светлымi былi.

 

22.09.1993

 

Home Page

 

169     НАВЕДВАННЕ БЕЛАРУСI

 

Хоць Беларусь i не ўзбярэжжа Крыма,

Ды лепей што у свеце можа быць!

Пяшчотна клiча да сябе Радзiма,

Каб з ёю мог душою адпачыць.

 

Прыемна паглядзець на яе гонi,

Асобна як пачалi ўзнёсла жыць,

I як дзяржава ў прамянях Пагонi

Сваю свабоду здатна баранiць.

 

Чаруюць вока сiнiя азёры,

Лагодных рэк празрыстая вада,

I лесу неабсяжныя прасторы.

Цудоўна! Ды да нас прыйшла бяда.

 

Цяпер, як прыязджаю на Радзiму,

Маю душу турбуе цяжкi гнёт:

Як перажыць нам атамную зiму?

Якiм пасля застанецца народ?

 

На вока радыяцыi нябачна,

Ды атам спакваля нам смерць нясе.

Ў наступным лёс складзецца наш удачна

Або, наогул, мы загiнем ўсе?

 

Як зноўку з Беларусi ад'язджаю,

Зусiм спакою думкi не даюць:

Цяпер за лёс яе перажываю,

Як беларусы родныя жывуць?

 

22.09.1993

 

Home Page

 

170     ЦУД ВЯСЁЛКI

 

Гляджу на свет: што крок навокал дзiва,

На вiд чароўны хочацца глядзець,

Бясконца ўсё змяняецца iмклiва:

То ўсходаў чырвань, то зкатаў медзь.

 

Блакiт у небе або шэрасць хмары,

I ранкi пераходзяць ў вечары,

То ў небе разгараюцца пажары,

То зоркi ярка свецяцца ўгары.

 

Змянiць прырода здатна колер лоўка,

Куды нi глянуць – Боскiя дары,

Паўстане ў кожнай з'яве ўраз вясёлка,

Расквецiць наваколле ад пары:

 

Вясна-красуня, каралева года,

Iмгненна расфарбуе кiлiмы,

Вясёлкай заiграе ўся прырода,

Змяняцца будзе колер да зiмы.

 

Цудоўна летам зелень вабiць вока,

На поплавах туманаў белы дым,

Бо восень ужо недзе недалёка,

Парадаваць каб лiсцем залатым.

 

Гляджу на свет, i дзiва не мiнае,

Мне радасць ад красы прыемна мець,

Вясёлкi цуд нiколi не знiкае,

Калi на свет уважлiва глядзець.

 

22.09.1993

 

Home Page

 

171     НIКЧЭМНЫ ВЫНIК

 

Вабна гучаць трэлi салаўёў

У гаi, як у канцэртнай зале,

Ў сэрцы разгаралася любоў,

Як яны узвышана спявалi.

 

Салаўiны спеў – любоў мая,

Ў гай хадзiў паслухаць песнi зрэдку,

Вырашыў: злавiць след салаўя,

Пасадзiць у залатую клетку.

 

Ды не змог ажыццявiць мэты,

Хоць не раз прымаў рашуча меры,

Пад рукою верабей заўжды,

Ён, як салавей, малы i шэры.

 

Верабей у клетцы залатой

Цэлы год спяваць вучыўся трэлi,

Мой, нарэшце, страцiўся спакой:

Намаганнi поспеху не мелi.

 

Працы страцiў на вучобу шмат,

Даў урокаў безлiч, без падлiкаў,

Вынiкам нiкчэмным быў не рад:

Верабей, як i раней, цырыкаў.

 

Бо вядома кожнаму даўно:

Штучна не змянiць нiяк прыроды,

Богам ў падарунак што дано,

Для таго не будзе перашкоды.

 

23.09.1993

 

Home Page

 

172     КНIГА КАХАННЯ

 

Знiкае хутка, як туман, жыццёвы час,

Змяняюцца рэальнасцi умовы:

Чытаць прачытаную кнiгу яшчэ раз

Або раман пачаць прыемней новы?

 

Цiкавасць можна неабсяжную знайсцi

I да чытання атрымаць iмкненне,

Каб радасць ў вынiку бясконца мець ў жыццi

I адчуваць чароўнае натхненне,

 

Калi у кнiзе ёсць галоўная з асноў:

Абрыдлага не будзе паўтарэння.

Інакш к чытанню шпарка скончыцца любоў

I з'явiцца ў душы змрок сутарэння.

 

Не знiк iмпэт каб вабны да чытання ўраз,

I доля не сустрэлася благая,

Павiнен тэкст змяняцца ў кнiзе кожны раз,

Хоць вокладка быць можа i старая.

 

Жанчына – кнiга неабсяжная заўжды,

Ды доля можа з ёю быць суровай,

Каб к ёй цiкавасць не знiкала праз гады,

Жанчыне трэба быць бясконца новай.

 

Каб не прыйшлось ў жыццi лiчыць абраз i ран,

I мець ў душы цудоўную адлiгу,

Чытаць каб iншы не хацелася раман,

У вокладцы мяняць патрэбна кнiгу.

 

23.09.1993

 

Home Page

 

173     ЦВЕТ КАХАННЯ

 

Вясна iдзе! Хвалюючыя словы,

Цяпло змяняе навакольны свет,

Душу чаруе дзiўны цвет вiшнёвы

I яблынь белы i пунсовы цвет.

 

I настрой ўраз становiцца вясёлы,

Вясной ёсць шмат для радасцi прычын:

Мужчынскi позiрк, яшчэ ўзiмку кволы,

Агнём заззяе ад красы жанчын.

 

Чаруе вiшнi цвет i птушак спевы,

Душа страчае ад вясны спакой,

Iдуць жанчыны, нiбы каралевы,

I не знайсцi вакол красы такой.

 

Спакой зiмовы назаўжды пакiне,

Душу запоўнiць неспакой да дна,

Прычына ёсць адна: спаднiцы мiнi,

Хаця здавацца можа, што вясна.

 

Спадае цвет вясновы белым снегам,

Вясна даруе дзiўны ўзнёслы час,

Пачуццi ў душах адгукнуцца рэхам,

Касцёр кахання запалае ўраз.

 

Вясна iдзе! Цудоўная нагода,

Каб у душы расцвёў кахання цвет,

Даруе шчодра ўзнёслы час прырода,

Вясна змяняе погляды на свет.

 

23.09.1993

 

Home Page

 

174     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Гады знiкаюць хутка, нiбы дым,

Няўмольныя прыродныя законы,

Ўжо стаў лiст на бярозе залатым,

Хаця яшчэ нядаўна быў зялёны.

 

Бо восень гаспадарыць на двары,

Бясконцыя у небе ходзяць хмары,

Гады прыбеглi да такой пары,

Калi знiкаюць трапяткiя мары.

 

Хоць мар, што ў неба ўзносяць, i няма,

I лiст з бяроз спадзе ў адно iмгненне,

Ды восень залатая – не зiма,

Яна дае надзею i натхненне.

 

Чаруе залаты асеннi час,

Хаця не так, як белы час вясновы,

Але, калi iмпэт ў душы не згас,

Стварае ён цудоўныя умовы,

 

Каб песню лебядзiную прапець,

Калi душа напоўнена жаданнем,

Асеннiя i золата, i медзь

У змозе фарбаваць душу каханнем.

 

Знiкаюць, нiбы дым, жыцця гады,

Ды можна аб каханнi казаць словы,

Як крочыць час асеннi залаты,

Каб не спазнiцца. Час iдзе зiмовы.

 

24.09.1993

 

Home Page

 

175     ВЕРАСНЁВЫЯ НОЧЫ

 

Якое ў вераснi надвор'е!

Як дзень згасае залаты,

Заззяюць, як агнi, сузўр'i,

Такое неба не заўжды.

 

Як кiнуць позiрк надта зоркi,

Дзiвуе велiчны сусвет,

Натхненне выклiкаюць зоркi,

Iх кожны апiсаў паэт.

 

Чаруе ў яркiх зорках неба!

Хто мог iх дзiўна раскiдаць,

Для вечнай сталасцi як трэба,

I даць магчымасць запалаць?

 

Ды не знайсцi нiяк адказу,

Хаця б ад думак i знямог,

Страчаць не трэба нават часу,

Адказ адзiн: стварыў ўсё Бог.

 

Як цемень вераснёвай ночы

Свой полаг стане накiдаць,

Заззяюць зоркi – Бога вочы,

За намi будуць назiраць.

 

Якое ў верасне надвор'е,

Прыдумаць лепей бы не змог!

Вачамi залатых сузор'яў

На свет глядзiць пяшчотна Бог.

 

24.09.1993

 

Home Page

 

176     ЗАЛАТАЯ СЯРЭДЗIНА

 

Дрэннае iмкненне першым быць,

I апошнiм кепска быць таксама,

Першынство магчыма ўраз згубiць:

На шляху сустрэцца можа яма.

 

I апошнi замiнае ўсiм,

Бо мазолiць ён бясконца вочы,

I бяды набрацца можна з iм,

Ды бяду нiхто мець не ахвочы.

 

Лепей быць ў сярэдзiне заўжды,

Бо яна, як кажуць, залатая,

З ёй цярпець не прыйдзецца бяды,

Хоць дарога да мэты крутая.

 

Шмат ў жыццi iснуе перашкод,

Ў казцы не апiшаш ўсё, нi ў вершы,

Дастаецца больш таму нягод,

Пад руку хто пападае першы.

 

I апошнi болю шмат нясе,

Хоць яго учынак i нязначны,

Маюць радасць iншыя усе,

Бо iх дзеi быццам бы нябачны.

 

Крайнiм – толькi цемра, як ўначы,

А сярэднiм ярка ззяе сонца,

Ў барацьбе сябе каб зберагчы,

Лепей быць ў сярэдзiне бясконца.

 

24.09.1993

 

Home Page

 

177     ЧАРОЎНАЯ АСНОВА

 

Ў рэальнасцi затоена пагроза,

Што мара не ўзлятае да нябёс,

Ў рэальнасцi iснуе толькi проза,

Паэзiю у мар знiшчае лёс.

 

У вынiку любоўнага экстазу

Ўзнiкае летуцення дзiўны стан,

I непрыметна iсцiна адразу,

Што мара расплывецца, як туман.

 

Здавалась: было стала шчасце поруч,

Ад слодычы расчульвалась душа,

Ды на праверку засталася горыч,

З туману утварылася iмжа.

 

Як хораша было для сэрца разам!

Казаць аб шчасцi не хапала слоў,

Паэзiя пацiху знiкла з часам,

А з прозай не стыкуецца любоў.

 

Рамантыка – чароўная аснова,

Як вабяць мроi, мары, мiражы!

Бо нерэальнасць – важная умова,

Каханне каб палала у душы.

 

Прыемна ад любоўнага пажару,

Няхай бягуць няўмольныя гады,

Як зберагаць ў душы бясконца мару,

Каханне зберажэцца назаўжды.

 

24.09.1993

 

Home Page

 

178     ДЗЕ СПАКОЙ?

 

Спакойная душа – як скрыпка,

Цудоўны кожны гук яе,

Яна – як залатая рыбка,

Што па жаданню ўсё дае.

 

Даруюць неспакой нягоды,

Душа больш ўзнёсла не пяе,

Бо адчувае перашкоды,

I сэрца метраномам б'е.

 

Спакой сагрэе, нiбы сонца,

Узнёсла з доляй жыць такой,

Хай песня доўжыцца бясконца,

Прыемны для душы спакой.

 

Не трэба буры боль нiколi,

Стыхiя гэта не мая,

Жадаю толькi палка волi,

Каб мог спяваць спакойна я.

 

Але няпроста спалучыцца,

Спакой i воля каб былi,

Спакой чароўны толькi снiцца,

А сны пра волю не прыйшлi.

 

Душа iмкнецца да спакою,

Лепш скрыпкай тонкаю гучаць,

Спяваць каб радаснай душою.

Ды дзе спакой жаданы ўзяць?

 

24.09.1993

 

Home Page

 

179     АСЕННI ЧАС

 

Фарбуе ярка дрэвы восень,

Ды ўражвае лiстотай клён,

Навокал ззяе неба просiнь,

А ў золаце барвовым ён.

 

Рабiна ў колеры чырвоным,

Спаднiца мiнi у яе,

Яна без сораму прад клёнам

Схiлiлась i яго заве.

 

З'явiлась восенi прыкмета,

Але не скончылась жыццё,

Цудоўная ў рабiны мэта:

Каб клён аддаў ёй пачуццё.

 

Чакае восень на парозе,

Ды прыгажосць даруе лёс,

Дарунак вабны хутка ў змозе

Душу узнесцi да нябёс.

 

Хай надыходзiць паступова

Жыцця асеннi сумны час,

Ды восень дасць абавязкова

Скарбнiцу дзiўную украс:

 

Клён залатое мае ўбранне,

Рабiна чырванню гарыць,

Якое можа быць каханне!

Хоць восень, ды прыемна жыць.

 

25.09.1993

 

Home Page

 

180     КРАСА ПРЫРОДЫ

 

Не апiсаць красы прыроды,

Багацця ўсiх яе праяў,

Каб не нанесцi яўнай шкоды,

Бо Бог i слоў такiх не даў.

 

Няма слоў ўзнёслых у паэта,

Не хопiць фарб у мастака

Адлюстраваць багацце гэта,

Вялiкасць Боскага вянка.

 

Як можна расказаць пра горы

I пра адгор'i дзiўных скал

Або, як ў буру, ўраз на моры

Паўстаў з вады дзевяты вал.

 

Таму бязглуздыя заняткi

У словах копii ствараць,

Лепш, чым кароткiя нататкi,

Арыгiналы назiраць.

 

I фотавершаў аб прыродзе

Складаць для чытача не след,

Бо кожны ў стане, пры нагодзе,

Пабачыць сам чароўны свет.

 

Але пачуццi ад прыроды

Знаходзяць радасны выток,

Як можна пабароць нягоды

Прырода мудры дасць урок.

 

25.09.1993

 

Home Page

 

181     ДАРОГА

 

Пад колы шлях кладзецца роўны,

Бо, нiбы цуд, асфальт шашы,

Вакол свет дзiўны i чароўны

Пачуццi дорыць для душы.

 

Лес стаў сцяной, пасля балота

Цi рэчкi сiняя дуга,

Бяроз асеннiх пазалота,

У сэрцы радасць цi туга.

 

Малюнкi – як ў калейдаскопе,

Калi круцiць туды-сюды,

Няспынна, быццам конь ў галопе,

Бягуць пасёлкi, гарады.

 

Ляжыць абапал край мой родны,

Мая бацькоўская зямля,

Гляджу на хуткасцi праз вокны,

Цудоўны настрой маю я.

 

Глядзець мне хочацца бясконца,

Ў душы пяшчотнасць i спакой,

Шлях падарыў праменьчык сонца,

Пачуццi хлынулi ракой.

 

Душы прыемна у дарозе,

Уражанням цудоўным рад,

Бо наваколле даць у змозе

Пачуццяў вабны вадаспад!

 

25.09.1993

 

Home Page

 

182     СОНЦА I ЖЫЦЦЁ

 

На захад сонца робiць крокi,

I прамянi яго ляглi

Ўжо на высокiя аблокi,

Не дасягаючы зямлi.

 

I сцюжа вечара чакае,

Святло заменiць цемра ўраз,

Так i ў жыццi: туга спаткае,

Калi праменьчык сонца згас.

 

Ноч стомiць, але прыйдзе ранак,

Надзеi лепей не губляць,

Дзiвосны ўзнёслы спеў заранак

Зноў будзе сонца сустракаць.

 

Як сонейка ў жыццi заззяла,

Каб стала радасць мець ў душы,

Трымаць лепш дзiўны цуд трывала,

Бо лёсы нiшчаць вiражы.

 

Каб адчуваць праменне сонца,

Самому след даваць святло,

Каб доўжылiсь ў душы бясконца

Пяшчота, радасць i цяпло.

 

Так скiраваць пачуццi трэба,

Каб сэрцы любых саграваць,

Не грэць каб iмi далеч неба,

Каханым радасць надаваць.

 

25.09.1993

 

Home Page

 

183     СВЯТЛО Ў ДУШЫ

 

Ўжо ранак парасплюшчыў вочы,

I блiкi сонца зiхацяць,

Прырода спiць, не надта хоча

Зноў дзень чарговы пачынаць.

 

Лiсточкi вецер не калыша,

Абсяг заслаў густы туман,

Вакол стаiць глухая цiша,

А сонца быццам бы няма.

 

Ды ўраз узняўся свежы вецер,

Туману пасмы раскiдаў,

Хоць ранак цьмяны быў, як вечар,

Ў праменнi сонейка заззяў.

 

Так i ў жыццi: заходзiць сонца,

Душа змярзае, як ўначы,

Надзею песцiць след бясконца,

Каб ёй хутчэй дапамагчы.

 

Як вецер разагнаў туманы,

Каб сонца ззяла зноў i зноў,

I сэрцу любы i жаданы

Сказаць мог пару добрых слоў,

 

Каб дух знайшоў заспакаенне,

Не змог больш ў цемрадзi тужыць,

Прыйшло жаданае натхненне.

З святлом ў душы прыемна жыць!

 

26.09.1993

 

Home Page

 

184     НЯМЫ НАРОД

 

Нацыянальнае пытанне.

Судзiць аб iм заўжды бярусь,

Бо веру, што настане ранне:

Свабоднай будзе Беларусь!

 

Нам родная патрэбна мова,

Яе амаль няма шмат год,

Яна – важнейшая умова,

Каб вольным стаў хутчэй народ.

 

Для мовы час цяпер суровы,

Даўно ўжо здрадзiлi ёй мы,

Бацькоўскiя забылi словы,

Народ без мовы – як нямы.

 

Ужо няма былой гаворкi,

Нам сорам сэрца не пячэ,

Для мовы чорны час i горкi,

Але яна жыве яшчэ.

 

Ды доля мовы – жыць бясконца,

Бо непаўторная яна,

Для мовы зноў заззяе сонца,

Сустрэне i яе вясна.

 

Я мову бараню не першы,

I ад душы ёй ганарусь,

Таму на ёй складаю вершы,

Жыць будзе з мовай Беларусь!

 

27.09.1993

 

Home Page

 

185     ДЗIВОСНЫЯ ГАЛАСЫ

 

Шукаю шчасце у хваёвым лесе,

Калi пралескi з'явяцца вясной,

Зялёныя кароны ў паднябессi

Шумяць, гаворка доўжыцца са мной.

 

Люблю глядзець на лугавыя травы

Ў цудоўныя ранковыя часы,

Iх выгляд i чароўны, i цiкавы:

Як срэбра, ззяюць кропелькi расы.

 

Мне рэчка дорыць шчодра асалоду,

Прыемна бачыць бег iмклiвы вод,

Уважлiва я слухаю прыроду,

Спявае песнi дзiўныя чарот.

 

А як прыемна пабываць у полi,

Як час настане залатой красы!

Душы натхнення знойдзецца даволi,

Бо гiмн жыццю спяваюць каласы!

 

Цудоўныя прыгожыя iмгненнi,

Калi плыве на поплыве туман

Або па лужах дождж сячэ асеннi

I грукае, як быццам барабан.

 

Гляджу на цуд i слухаю прыроду:

Палi, лугi i рэкi, i лясы,

I сэрца адчувае асалоду,

Дзiвосныя я чую галасы!

 

27.09.1993

 

Home Page

 

186     ЗАЎЧАСНАЕ «НЕ!»

 

Ужо адплылi лёсу караблi,

Пад цягнiкамi адзвiнелi рэйкi,

Спусцiлася з нябёсаў да зямлi,

Хутчэй каб адшукаўся мне лёс нейкi.

 

Прайшла яшчэ сцюдзёная зiма,

Хоць не гняце бясконцая завея,

Але кахання, як раней, няма,

I нават не з'яўляецца надзея.

 

Не ведаю: бяда або вiна,

Што шчасце маё – нiбы вецер ў полi,

Мiнае хуткi час, ды я адна.

Мо, шчасце не спаткаецца нiколi?

 

Магла ў свой час паплыць на караблi

Цi ў цягнiку мець месца у вагоне,

Ды прапановы вабныя прайшлi:

Стаю у адзiноце на пероне.

 

За лёс няўдалы адчуваю страх,

А час бяжыць няўрымслiвы i скоры,

Другiя к шчасцю едуць ў цягнiках

Цi ў караблях плывуць к яму па моры.

 

Цвiтуць сады, чаруе зноў вясна,

I для шчаслiвых сонца ззяе ясна,

А я стамiлась, бо дасюль адна,

Бо «Не!» казаць iмкнулася заўчасна.

 

28.09.1993

 

Home Page

 

187     ЦI ДАВАЦЬ ПАРАДЫ?

 

Як хто на крок цi два, цi болей

Пабачыць можа, чым усе,

Нiхто не дзякуе нiколi,

Прадбачанне iм боль нясе.

 

Прарокi дзе ў сваёй Айчыне?

Iх жорстка гналi вон здаўна,

Няма iх i цяпер ў памiне,

Бо iм – мiзэрная цана.

 

Яны ў Айчыне ёсць i ў хатах,

Ды доля iх – як i ў Хрыста:

Не церпяць ўсе парад багата,

Парада для людзей – лухта.

 

Няхай i значна горай будзе,

Сам зробiць горкую бяду,

Парады не даруюць людзi,

Не даравалi i Хрысту.

 

Таму не трэба намагацца

Парады добрыя даваць,

Бо проста ўраз пераканацца:

Нiхто не будзе iх прымаць.

 

I ясна хоць, зрабiць як зграбна,

Дакладны оптымум знайсцi,

Парада iншым непрывабна,

I будуць, як раней, iсцi.

 

28.09.1993

 

Home Page

 

188     РЭАЛЬНАСЦЬ I МАРЫ

 

Я ад рэальнасцi бягу,

З бядою каб не сустракацца,

Ўцячы пакуль што не магу,

Ад лёсу нельга адарвацца.

 

Трымае ён, як ланцугi,

Хаця не адчуваю скруху,

Бясконцыя раблю кругi,

Але няма наперад руху.

 

Хаця няма благiх пагроз,

Чакаць не след суровай кары,

Але трымае моцна лёс,

Не дазваляе жыць у мары,

 

Каб бачыць яркае святло

I толькi у блакiце неба,

Ды так нiколi не было,

Цярпець жыцця рэальнасць трэба.

 

Дае бясконца лёс урок,

Знiшчае цалкам летуценнi,

Ўбок не дазволiць зрабiць крок,

Здабыць каб вабныя iмгненнi.

 

Боль прапануе i тугу,

Каб iх стрываць, патрэбны сiлы,

Я ад рэальнасцi бягу,

Лепш паляцець, былi каб крылы.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

189     ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

 

Як робiць чалавек найпершы крок,

Ён адчувае ўраз удары долi,

Жыццё суровы надае урок

I перапынку не дае нiколi.

 

Няздатна шчыра шкадаваць жыццё,

Паранiць i яшчэ насыпле солi,

Няшчасця хутка ўзнiкне пачуццё,

Лёс круцiць стала, як вавёрку ў коле.

 

Хоць шчасце здабываюць барацьбой,

Ды нельга весцi барацьбу бясконца,

Калi незадаволены сабой,

Ў душы не будзе ззяць яскрава сонца.

 

У барацьбе праходзiць доўгi час,

Хоць ёсць i пераможныя iмгненнi,

Запал магутны быў, ды хутка згас,

А разам з iм ў нябыт сышлi iмкненнi.

 

Дарыць не хоча лёс жаданых руж,

Душу трымаюць ланцугi ў няволi,

Яна ў пакутах ад трывалых сцюж,

А шчасця i пяшчоты недаволi.

 

Няшчасце стала доўжыцца павек,

Калi пайшоў уласнымi нагамi,

Хоць першы крок ступае чалавек,

Шлях шчасця ўжо закрыты ланцугамi.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

190     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Лёс здаваўся мне цудоўным сном,

Шлях жыццёвы засыпалi ружы,

Восень залатая за акном,

Ды душа стамiлася ад сцюжы.

 

Ведала, што пераменны лёс,

Можа знак змянiць ў адно iмгненне,

То галубкай ўзносiць да нябёс,

То кiдае ў цемру сутарэння.

 

I ад ведаў вынiку няма,

Знайсцi цяжка лепшае рашэнне,

Бо папала ў цяжкi стан сама,

Проста даваць iншым суцяшэнне.

 

А калi сустрэне сумны час,

Знайсцi нельга годнага уроку,

I чароўны настрой знiкне ўраз,

Зрабiць к выйсцю не ўдаецца кроку.

 

Душу мучыць незвычайны стан,

Было шчасце – стала ўмiг трывожна,

Ў лёсе заўжды тоiцца падман,

Трэба з iм паводзiць асцярожна.

 

Лёс падобны вельмi на зiгзаг,

Нават, калi будзе ён святковым,

Трэба мець за лёс бясконцы страх,

Стала быць да горшага готовым.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

191     НАСТРОЙ I ПРЫРОДА

 

Калi поплаў у тумане,

Як вакол вiсiць iмжа,

Радасць адчуваць не ў стане

Надта тонкая душа.

 

Калi ў небе ходзяць хмары,

Вецер дзьме працяглы час,

Гаснуць залатыя мары,

Нiбы свечка ў буру, ўраз.

 

Радасць не знайсцi ад сцюжы,

Няма схованкi нiдзе,

I марнеюць вельмi душы,

Моцна непагадзь гняце.

 

Калi сонейка заззяе,

I ў блакiце небасхiл,

Душа звонка заспявае,

Паляцела б, няма крыл.

 

Не бывае настрой горкi,

Шчасце можна зберагчы,

Як заззяюць ярка зоркi

Ў чорным небе уначы.

 

Не здарэнне, не нагода

У душы будуюць храм,

А чароўная прырода

Шчодра дорыць настрой нам!

 

29.09.1993

 

Home Page

 

192     МОЎНЫ ВЫТОК

 

Незалежнасць прыйшла нечакана,

Крылы маем, каб доўжыць палёт,

Ды далей роднай мове пагана,

Яе ведаць не хоча народ.

 

Але ёсць чытачы i паэты,

Што пранеслi любоў праз гады,

У жыццi iх вышэй няма мэты,

Мову каб захаваць назаўжды.

 

Б'е для мовы крынiчка надзеi,

Ды бяжыць толькi кволы ручай,

Бо пайшлi кепскiм шляхам падзеi,

I сяброў мовы мучыць адчай.

 

Бо стаiць ў наваколлi спякота,

I турбуе душу неспакой:

Утварыцца з крынiчкi балота

Цi ручай стане моцнай ракой?

 

Ды пакуль што няшчасная мова,

Ад яе пакут боль на душы,

Бо не чуць зусiм роднага слова,

А гучыць вакол гоман чужы.

 

Цуд спантанна нiяк не здарыцца,

I рашучы спатрэбiцца крок,

Паўнаводнай каб стала крынiца,

Расчышчаць трэба моўны выток.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

193     СТРУНЫ ДУШЫ

 

Вакол чароўны i прыгожы свет,

Змяняе кадры кожны дзень iмклiва,

Калi ў душы рамантык цi паэт,

Выразна бачны цуд i чутна дзiва.

 

Як нават ноччу паглядзець ў акно,

Ўсе зоркi сталi ў строй, як на парадзе,

Прыгожае бясконцае кiно

Iдзе на чорным, нiбы смоль, квадраце.

 

А як дзiвуе ў срэбных росах луг

Цi конiкаў ў спякотны поўдзень спевы!

Як цуд вялiкi, яркi сонца круг

I лужы на дарозе ад залевы.

 

Краса лугоў, палёў, лясоў i гор

Даруе шчодра досыць асалоды,

Душу заўсёды песцiць птушак хор.

Дакладна збудавана ўсё ў прыроды!

 

Шумiць ад ветру лес, пяе ручай,

I ў кронах ад лiстоты шапаценне,

Краса здымае смутак i адчай,

Даруе i пяшчоту, i натхненне.

 

Каб музыку чароўную пачуць,

Пабачыць свет цудоўны i дзiвосны,

Ў душы патрэбна струны калыхнуць,

Каб ў ёй нiколi не мiналi вёсны!

 

29.09.1993

 

Home Page

 

194     РАМАНТЫК

 

Рамантыка клiча ў блакiтнае неба,

I ёй не замiнка iмжа,

Для шчасця рамантыку многа не трэба:

Была каб узнёслай душа.

 

Няма для рамантыка кепскай пагоды,

Цудоўны i дождж, i туман,

Рамантык даверлiвы з кожным заўсёды,

Хоць бачны ганебны падман.

 

Рамантык трывала жыве ў летуценнi,

Глядзiць на рэальнасць здалёк,

Хоць лёс вядзе часта ў жыццёвыя ценi,

Кiдае настойлiва ў змрок.

 

Ды з мрояй i ў цемры заззяць здатна сонца,

Для мрой не iснуе мяжы,

Таму i шчаслiвы рамантык бясконца,

Бо тоiцца шчасце ў душы.

 

Хай лёс наганяе жыццёвыя буры,

Рамантык не выявiць злосць,

Не будзе нi сумны ад бед, нi пануры,

Ў душы у яго весялосць.

 

Бо беды мiнаюць хутчэй, чым сезоны,

Рамантык душой малады,

Хоць бачыць на дрэвах яшчэ лiст зялёны,

А ў марах ужо залаты.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

195     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Прыемна паглядзець ў блакiт нябёс,

Душу чаруе кожнае iмгненне,

Але дае выпрабаванне лёс:

Кiдае нечакана ў сутарэнне.

 

Чакаць цярплiва трэба час другi,

Бо наракаць – не лепшае уменне,

Прайсцi лепш лесам, выйсцi на лугi

I атрымаць цудоўнае натхненне.

 

Бо лёс – вялiкi i дзiвосны маг,

I мае неабмежаную сiлу,

Ён выбiрае неабходны шлях,

Не паддаецца знешняму уплыву.

 

Лёс выяўляе жорсткасць i любоў,

У змозе вадэвiль змянiць на драму,

Даць ворагаў або знайсцi сяброў,

Завесцi на вяршыню або ў яму.

 

Як кепска, лiць не трэба горкiх слёз,

У лёса два бакi: арол i рэшка,

Калi падорыць шчасце любы лёс,

Заззяе белазубая усмешка,

 

Зноў сонейка паднiмецца ў зенiт,

I хмары вельмi хутка знiкнуць з неба,

З натхненнем добра паглядзець ў блакiт,

I шчасця ў жыццi большага не трэба.

 

29.09.1993

 

Home Page

 

196     ВОЛЯ I КУЛЬТУРА

 

Закон пра мовы прынялi даўно,

Ды мову беларускую нячутна,

Гавораць ўсе па-руску ўсё адно,

А родная дасюль многапакутна.

 

Калi былi залежнымi раней,

Наш моўны цуд бязлiтасна знiшчалi,

Але мiнуў час жудасных завей,

Цяпер боль мове самі чыніць сталі.

 

Без мовы волю цяжка утрымаць,

Не след чакаць ад намагання плёну,

Калi па-руску будзем размаўляць,

Хоць не парушым моўнага закону.

 

Калi ментальнасць зменiцца у нас,

Свабода стане шчасцем для народа,

Прыйшоў дарунак нечаканы ўраз,

Ды з мовай будзе iсная свабода.

 

Палiтыкай адменнасць не ўтрымаць,

Пакуль чужая мова – перашкода,

Нам родную патрэбна ратаваць,

Даць моўную культуру для народа.

 

Як моўная адменнасць стала ёсць,

Народам будзем мы абавязкова,

Бо на сваёй зямлi не будзеш госць,

Як, акрамя зямлi, яшчэ ёсць мова.

 

30.09.1993

 

Home Page

 

197     ПЛАТАНIЧНАЕ КАХАННЕ

 

Адразу палка пакахала,

Цяпер жыву адным табой,

Мо, лепш цябе б не сустракала,

Каханы мой, жаданы мой!

 

Ды лёс бязлiтасна смяецца,

Спакою для душы няма,

I сэрца надта гулка б'ецца,

Мо, твой адказ чакаць дарма?

 

Ў душы пяшчота i турбота,

Расчараванне, радасць, боль,

Хутчэй пабачыцца ахвота,

Ды, як сустрэнуся з табой?

 

То ззяе мне прамень надзеi,

А то ў душы адзiны змрок,

Стамiлi горкiя падзеi,

Зрабi хутчэй насустрач крок!

 

Хто платанiчнага кахання

Не будзе з болем адчуваць,

Не прыйдзе ў сэрца даравання

I па-сапраўднаму кахаць.

 

Душа – скарбнiца дарагая,

I боль, i радасць дасць жыццё,

Каб не была яна пустая

Складу сваё ў ёй пачуццё.

 

1.10.1993

 

Home Page

 

198     ПЕРШАЕ КАХАННЕ

 

Душа не ведала трывогi,

Быў дзiўны i цудоўны час,

Жыцця спакойныя дарогi

Хвалюючымi сталi ўраз.

 

Вясна прыйшла ў душу адразу,

Мiнула лютая зiма,

Знайшоў майго жыцця украсу,

Цяпер спакою больш няма.

 

Аб iм чуў шмат бесперастанна,

Але кахання сам не меў,

Яно спаткала нечакана,

Як быццам цяжка захварэў.

 

I навакольны свет змянiўся,

Душа ад радасцi пяе,

У невядомасць крок адбыўся,

Каханне сiлу надае.

 

Каханне – радасць i трывога,

Каб адчувалась плынь жыцця,

Няма найлепшага нiчога,

Святло iдзе ад пачуцця.

 

Яшчэ наперадзе прызнанне,

Шчаслiвы час i час пакут,

Цвiце ў маёй душы каханне,

У неба ўзносiць вабны цуд!

 

1.10.1993

 

Home Page

 

199     ПЛАЦIНА I ПАВОДКА

 

Паводку стрымаць не па сiлах плацiне,

У плынi вясновы iмпэт,

Размые напор вады выхад у глiне,

Плацiны не знойдзецца след.

 

Калi надыходзiць вялiкая сiла,

Напору яе не спынiць,

Каб меншай па сiле не стэлась магiла,

Праход трэба ёй адчынiць.

 

Паводка нявечная, скончыцца з часам,

Бязглуздая з ёй барацьба,

Агульную мову знайсцi лепей разам,

Прыняўшы аблiчча раба.

 

Калi пранясуцца па лёсе вiхуры,

Дубы больш пазнаюць пагроз,

На трэскi сукi разляцяцца ад буры,

Ды мяккiя косы бяроз.

 

Яны, нiбы флюгер, кладуцца па ветры,

Так робяць зусiм нездарма,

Час пройдзе, i цiша пануе ў паветры,

Вялiкай пагрозы няма.

 

Магутны напор не стрымае плацiна,

Шырокi праход зрабiць след,

Калi стрымаць ў дзеях бацькi хочуць сына,

Яго пераможа iмпэт.

 

1.10.1993

 

Home Page

 

200     КРОКI НАСУСТРАЧ

 

Ў адносiнах жыццё дае урок,

Рашаюцца бясконцыя дылемы,

Зрабiць насустрач вельмi цяжка крок,

А ў iншы бок – амаль няма праблемы.

 

Чамусьцi памяркоўнасцi няма,

Заўжды затое у дастатку пыха,

Таму i ў лёсах часта, нездарма,

Не шчасце сустракаецца, а лiха.

 

Бо кожны сам настаўнiк для сябе,

З другiм нiколi не жадае згоды,

Бо погляды ў бясконцай барацьбе,

Ўтвараюцца ў адносiнах нягоды.

 

Чужыя думкi горай, чым бяда,

Iх нават абвяшчаць няма карысцi,

Яны бягуць, як ў ручаi вада,

Ды ў рэчку iм нiколi не прыплысцi.

 

Парада, нават добрая, як цуд,

Але яе пачуць не хоча вуха,

I сэрца занямее ад пакут,

Прыйдзе ў жыццё няпрошаная скруха.

 

Каб шчасце зберагалась праз гады,

Душа магла адчуць палёт высокi,

Ў адносiнах каб не спаткаць бяды,

Заўжды рабiць насустрач трэба крокi.

 

2.10.1993

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Hosted by uCoz